СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Беларуская літаратура

Категория: Литература

Нажмите, чтобы узнать подробности

Праверачная работа па п'есе "Князь Вітаўт" Аляксея Дударава. Работа ўключае 20 пытанняў, якія раскрываюць змест і аналіз твора.

Просмотр содержимого документа
«Беларуская літаратура»

Праверачная работа па п’есе “Князь Вітаўт” Аляксея Дударава


  1. Пазнай героя. Аб кім А. Дудараў піша: «...стаў братам ворагу і люты вораг брату»?

  2. Каму належаць словы: «Я першы скочыў з берага ў Дняпро і першы ахрысціўся. Не хапала, каб князь ды быў за ворага ў мяне»?

  3. Аб кім сказана: «...Царыца наша.

Гэта сёння ёй спяваюць песні, ладзяць карагоды,

Яна жыве нядоўгае жыццё тут, на зямлі...

Кароценькая ночка ёй дадзена, каб падарыць любоў,

Пасля ж прымае агнявую смерць»?

  1. «3 чужога княства русая дзяўчына

I за цябе аддасць сваё жыццё,

Уратуе князя. Стане беражніцай...»

Хто гэта?

  1. Адкуль была родам княгіня Анна — жонка князя Вітаўта?

  2. У п’есе ўпамінаюцца тры чары — залатая, сярэбраная і мядзяная. Якія падзеі, апісаныя ў творы, звязаны з імі?

  3. Як вы разумееце словы: «Для прынцэсы Ядвігі жаніхоў багата, для Ядвігі-каралевы іх няма»? У якой сітуацыі яны былі сказаны?

  4. Аб чым ідзе размова ў наступных радках:

«...першы раз такое

Я дзіва бачу.

Без мячоў ідуць і пешкі цераз поле напрасткі,

А дроцікі, мячы, нажы і коп’і,

Як голы лес, паўстаў здалёк сцяной,

І коні засталіся за спіной»?

  1. Хто і як выратоўвае князя Вітаўта з палону?

  2. Каму належаць словы:

«Мір — гэта час, калі ўсе точаць зубы

Для новай бойкі і для новай згубы»?

У якой сітуацыі яны былі сказаны?

11)Як вы разумееце словы Люценя ў час яго размовы з Кейстутам: «Пакуль ты вядзеш у Вільню ратнікаў, яны (Ягайла і Вітаўт) у Вільні п’юць віно: Ягайла з мядзянай чары, Вітаўт са срэбнай, а залатая чакае цябе»?

12) «Не будуць аднолькава маліцца, будуць аднолькава стагнаць». Каму належаць словы і ў якой сітуацыі яны былі сказаны? Як вы іх разумееце?

13) Якая роля князя Кейстута ў п’есе?

14) 3 якімі фак­тамі Ягайлы біяграфіі знаёміць драматург?

15) Што характэрна для Ягайлы як чалавека і кіраўніка дзяржавы?

16) Чаму Ягайла аддаў Вітаўту велікакняжацкі пасад, прызнаў незалежнасць Вялікага Княства Літоўскага?

  1. Што з'яўляецца вызначальным у Вітаўту, іменем якога названа п’еса?

  2. Чаму Вітаўт не пагаджаецца з бацькам рушыць войскі супраць Ягайлы, а хоча паспрабаваць яшчэ раз дамовіцца з ім.

  3. Што перажыў Вітаўт, калі даведаўся, што Ягайла падмануў яго, "як малое зубраня"?

  4. Чаму Аляксей Дудараў назваў сваю п’есу іменем Вітаўта?































Адказы

  1. Ягайла.

  2. Кудашу — стражніку Вітаўта.

  3. Купале — паганская багіня кахання.

  4. Пакаёўка Алена.

  5. Са Смаленска.

  6. Забойства баярына Янука Дамаша, які не захацеў прысягаць Ягайлу, і князя Кейстута.

  7. Пасля смерці польскага караля Ядвіга была абвешчана каралевай. Яе вырашылі аддаць за Ягайлу.

  8. Князь Вітаўт, не жадаючы праліваць братэрскую кроў, прыходзіць да Ягайлы без зброі, каб вырашыць спрэчкі аб кіраванні мірным шляхам.

  9. Пакаёўка Алена, якая аддала сваю вопратку князю і апранула яго адзенне.

  10. Люценю. У час, калі Вітаўт і Ягайла заключылі мір.

  11. Мядзяная чара сімвалізуе жыццё, сярэбраная — хваробу, залатая — смерць. Вітаўт быў «хворы», бо паддаўся на падман Ягайлы, а Кейстута павінны былі забіць.

  12. Ягайла пасля прыняцця каталіцкай веры, калі стаў каралём Польшчы, загадаў усім прыняць каталіцкую веру.

  13. Кейстут належыць да друга­радных вобразаў. Ён нечым блізкі і да Ягайлы, і да Вітаўта. Кейстут уведзены ў твор дзеля гістарычнага праўдападабенства.

  14. Ягай­ла – малодшы ў родзе Гедымінавічаў. Яго маці перад смерцю Альгерда ўпрасіла таго пакінуць за сынам велікакняжацкі пасад. Гэта пярэчыла традыцыі, якая ўсталявалася ў Літве: пасад перадаваўся старэйшаму ў родзе Гедымінавічаў. Ім быў Кейстут, які, тым больш, дапамагаў Альгерду паспяхова кіраваць дзяржавай, усталёўваць мір і спакой.

  15. Ягайла прызнае, што першынства належыць па праве Вітаўту, аднак змірыцца з гэтым не хоча. Ён сілай імкнецца дабіцца таго, што па праве належыць іншаму. Для дасягнення сваей мэты не грэбуе нічым, выкарыстоўвае клятваадступніцтва, падман, забойствы родных і блізкіх, гатоўнасць за дапамогу плаціць чужынцам роднаю зямлёю. Двурушніцтва, вераломства, няшчырасць, на думку Ягайлы, – вызначальнае ў дзейнасці палітыка: “Тут трэба хітраваць і быць вужакай”.

  16. Гэтаму спрыяў збег акалічнасцей. У Вітаўта на той час была вялікая сіла: ратнікі і рыцары Белага легіёна. 3 гэтым заўсёды лічыўся Ягайла. Памятаў ён і пра сітуацыю ў краіне, праклён і заклік ваяводы. Не апошнюю ролю адыграла і Ядвіга, якая была з ім у Крэве. Рызыкаваць яе жыццём Ягайла не мог, бо кахаў і абяцаў пры неабходнасці памерці за яе. Гэта быў якраз той момант.

  17. Вітаўт – вернік, носьбіт хрысціянскіх ідэалаў, якія ўспрыняў душой. Для яго запаветы Госпада сталі сутнасцю асобы. Гэты герой з'яўляецца ў творы ў ноч на Купалу. Ён усімі сіламі супрацьстаіць магутным жыццядайным яе сілам. Беражніцы шкадуюць Вітаўта, які пазбаўляе сябе звычайных радасцей. Тым не менш нават ён не можа супрацьстаяць Купале, якая дазваляе паказаць князю тую, што кахае яго не па абавязку, як княгіня Ганна. Вітаўт адчуў слодыч пацалункаў Алёны.

  18. Для героя найважней даць свайму народу жыць у міры, спакойна працаваць, памнажаць набыткі, для радасці і шчасця нараджаць і гадаваць дзяцей. Невыпадкова, што Вітаўт карыстаецца прыхільнасцю ўсіх слаёў насельніцтва Літвы. Ён забараняе сваім ратнікам, уражаным злачынствамі войска Ягайлы, помсціць. Для Вітаўта, як некалі і для яго бацькі, які палюбоўна аддаў уладу Альгерду, не важна, хто вялікі князь, галоўнае, каб ён служыў на карысць народа, каб не лілася кроў на роднай зямлі.

  19. Спачатку герой радуецца, што і Ягайлу дарагія хрысціянскія ідэалы, што інтарэсы народа і дзяржавы вышэйшыя за ўласныя амбіцыі не толькі ў яго, але і ў стрыечнага брата. Даведаўшыся горкую праўду, Вітаўт адчувае вялікі боль, бо памыліўся не першы раз, даверыўся таму, каго трэба было асцерагацца, быць з ім асабліва пільным. Вельмі прыгнятала цяжкая віна перад бацькам, які заплаціў жыццём за сынаву даверлівасць, за непамерна вялікае перакананне ва ўсемагутнасці і ўладнасці над хрысціянінам Боскіх запаветаў.

  20. Пісьменнік гэтым сказаў: усё самае дарагое, самае запаветнае пра ідэальнага кіраўніка ён уклаўу гэты вобраз. Гэта было асабліва актуальна для часу, калі пісаўся твор. Бе­ларусь зусім нядаўна вярнула сабе суверэнітэт. Вітаўт для тых, хто яе ўзначаліць, павінен стаць прыкладам дзяржаўнага палітыка.




Скачать

Рекомендуем курсы ПК и ППК для учителей

Вебинар для учителей

Свидетельство об участии БЕСПЛАТНО!