СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Беларуская літаратура. Праверачная работа. Раман "Сэрца на далоні" Івана Шамякіна

Категория: Литература

Нажмите, чтобы узнать подробности

Праверачная работа змяшчае дзевяць варыянтаў. Добрае веданне зместу рамана дазваляе даць правільныя адказы.

Просмотр содержимого документа
«Беларуская літаратура. Праверачная работа. Раман "Сэрца на далоні" Івана Шамякіна»


Праверачная работа

Раман «Сэрца на далоні» Івана Шамякіна


Варыянт 1

  1. Пазнайце героя па апісанні, дайце яму кароткую характарыстыку.

Маленькая жанчына, такая худая, што здавалася, пад коўдрай — пустата. А на падушца спакутаваны твар з яркімі прыкметамі яе хваробы: крыху збляклая ўжо сінюшнасць губ, крылляў носа.

  1. Апішыце знешнасць доктара Гаецкай.

  2. Успомніце падпольныя клічкі доктара Яраша.

  3. Каку належаць наступныя словы?

Ало! — крыкнуў ён. — Што? Правяраеш, ці ёсць хто дома? На жаль, браток, ёсць я, верны вартавы бацькавых мільёнаў. І май на ўвазе —узброены атамнай пушкай. Але калі ты пазычыш мне пяць рублёў, мяне тут не будзе. Залазь, рабуй. Хрэн з імі, з мільёнамі!


Варыянт 2

  1. Пазнайце героя па апісанні, дайце яму кароткую характарысткку.

Ён стаяў, шырока расстаніўшы свае доўгія ногі, нахіліўшыся над самым абрывам. 3 худым аскетычным тварам, глыбокімі вачамі і густымі сівымі брывамі ён нагадваў у профль ястраба, які выглядваў здабычу, здавалася, на самым дне ракі.

  1. Апішыце знешнасць Машы.

  2. Чаму фашысты пайшлі на правакацыю ў адносінах да доктара Савіча?

  3. Назавіце ўдзедьнікаў дыялогу:

Гэй, ты! Доўга варон будзеш лавіць? Разява...

Ах, гэта вы, ледзі? Рады вас вітаць! І пачуць анёльскі галасок і арыстакратычны стыль...


Варыянт 3

  1. Пазнайце героя па апісанні, дайце яму кароткую характарыстыку. |

Да ненатуральнасці вогненна-рудая, яна, як бы кідаючы выклік людзям звычайным, і плацце надзела дзіўнае па колеры і па фасону: чырвона-жоўтае, з малюнкам кляновага лісця; лёгкая тканіна, здавалася, не кроілася, не шылася, а сцягвалася ніткамі на самой дзяўчыне — па форме яе постаці.

  1. Апішыце знешнасць Зосі Савіч пасля бальніцы. |

  2. Каму належаць словы? I

Не думайце, што я дурная цёмная баба. Я не маю дыплома. Але я 15 гадоў рабіла сястрой у бальніцы. Былі людзі, якія верылі мне без паперы. Цяпер не вераць. Лепш за яе, нашу дурную фельчарыцу, што заяву на мяне піша. І грошы бяру! Бяру! А што мне — паміраць? Гародчык і той абрэзалі. I

3 кім яна размаўляе?

4. Хто пакараў Лучынскага?


Варыянт 4

  1. Пазнайце героя па апісанні, дайце яму кароткую характарыстыку.

У новай сукенцы, якую ёй пашыла …, у шарсцяным світэры гарчычнага колеру, са сваёй адмысловай двух'яруснай прычоскай, яна мела даволі прывабны выгляд.

2. Над чым працаваў Шыковіч? Якая «белая пляма» перашкаджала завяршэнню работы?

3. Каму належаць словы?

Вы — сын Кірылы Васільевіча?

Не, не ведаю я ні Кірылы, ні Мефодзія.

Апішыце сітуацыю.

4. Хто напісаў ананімнае пісьмо Валянціне Андрэеўне? 3 якой мэтай?


Варыянт 5

  1. Пазнайце героя па апісанні, дайце яму кароткую характарыстыку.

Падплыла па чорнай асфальтавай дарожцы, быццам статуя, уся асляпляльна белая: белыя басаножк, белы халат, белыя валасы, твар нібы вымыты малаком, толькі бровы ды вейкі крыху падчорнены ды падфарбаваны губы. Яна невысокая, сярэдне для сваіх гадоў распаўнелая, пышнагрудая — па-свойму прыгожая. Многім мужчынам яна падабалася.

  1. Каму належаць словы?

  • Місіс марсіянка! Корпус наперад! Вось так. Глядзі на мае ногі! Не глядзі на яго! Ён жа ходзіць, як лось на лёдзе.

  • Пройдзем удваіх, і я пакажу табе вышэйшы клас фігурнага катання.

  1. Дайце характарыстыку Гукану.

  2. Як любіў праводзіць вольпы час Яраш?


Варыянт 6

  1. Пазнайце героя па апісанні, дайце яму кароткую характарыстыку.

Той стаяў у кутку вялізнай залы, выставіўшы перад сабой да локцяў голыя рукі, нібы ўзважваючы растапыраныя польцы. Белізна яго шапачкі аж ззяла ў святле раніцы.

Незвычайны ў сваёй паставе і адзенні, велікан побач з нізенькім Майзісам, якому сястра, як малому выцірала салфеткай рукі, галоўчы хірург здаваўся звышчалавекам, богам.

  1. Якія кнігі чытае Наташа?

  2. Якую пазіцыю займае Тарасаў у адносінах да Гукана?

  3. Назавіце ўдзедьнікаў размовы.

  • Мне захацелася сказаць вам, што праект, які я прапанаваў для забудовы Выселак, на конкурсе ў Ленінградзе атрымаў першую прэмію.

  • Віншую вас.

  • Але мне хацелася сказаць, што вы кансерватар. Так хваліць, а пасля столькі валаводзіць і адхіліць...

  • Тут ужо не мая віна. Вашы калегі...

  • Не валіце з хворай галавы.


Варыянт 7

  1. Пазнайце героя па апісанні, дайце яму кароткую характарыстыку.

Да незапамільнасці звычайная з твару. Маленькая жанчына, спакутаваная жыццём і хваробай... Але ён убачыў больш: схаваную, замураваную пакутамі прыгажосць, абаяльнасць і мужнасць. Усё гэта цяпер толькі ў яе вачах, у яе позірку.

  1. Раскажыце гісторыю жыцця Тараса.

  2. Назавіце ўдзельнікаў размовы.

  • Мы перашглі фашызм, і нічога не змянілася?! Для цябе нічога не змянілася?

  • Цяпер лёгка разважаць.

  • Ну добра, тады ты пабаяўся. Дрыжаў за сваю шкуру...

  • Я прашу...

  • Чаго там «прашу»! Не іграй святую невіпнонасць. Дрыжаў, як зпошні баязлівец. Страціць партызанскую славу, кар'еру — вось чаго ты баяўся. Але прайшло дзесяць год, як яго няма, няма Берыя. Амаль шэсць год пасля XX з'езда. Партыя сказала такую раўду! На ўвесь свет. Чаму ж ты не сказаў праўды пра сябе, пра другіх? Дзеля чаго, у імя якой ідэі ты хаваў яе?

4. Як Яраш і Шыковіч дапамагалі Зосі пасля бальніцы?


Варыянт 8

  1. Пазнайце героя на апісанні, дайце яму кароткую характарыстыку.

Стройная, высокая; капа яе валасоў на фоне акна гарэла, як жар. 3 узнятымі рукамі яна як бы цягнулася ўгору, і здавалася, вось-вось узнімецца і паляціць на нейкую іншую планету, з якой яна і з'явілася, гэтая дзівосная жанчына.

  1. Прыгадайце, выктрымкі з якога дакумента перад вамі. Хто яго пісаў? Калі?

«Мне стала вядома, што ў горад з Германіі, дзе яна прабыла каля двух, вярнулася дачка ворага народа і здрадніка, фашысцкага прыслужніка доктара Савіча С. А. — Савіч Соф'я Сцяпанаўна».

3. Каму належаць словы?

Мама! Я не сплю? Адкуль узялося гэтае дзіўнае стварэнне? Слухайце, вы ж незямная, Я вас часта сніў марсіянак. І ўсе яны падобны да вас. Далібог жа, праўда! Не, скажыце шчыра, вы адтуль? — Ён паказаў на неба і зарагатаў.

Да каго яны звернуты?

  1. У чым праяўляецца «шматпластовая» пабудова рамана?


Варыянт 9

  1. Пазнайце героя па апісанні, дайце яму кароткую характарыстыку.

Ён падняўся з-за ложка, ён быў высокі, але такі доўгі, як здаўся мне, калі ляжаў. І не такі худы, Так, звычайны чалавек з тых, якія ніколі не паўнеюць, хоць ты іх пакладзі і знарок адкормлівай. Перш за ўсё ён глянуў на акно, потым агледзеў пакой.

  1. Дайце характарыстыку Славіку.

  2. Чаму Гукан не расказаў праўду пра Савіча?

  3. Назавіце ўдзельнікаў дыялогу.

  • Адна ашоба чакае ваш каля ўвахода ў парк.

  • Колькі ей год, ашобе гэтай?

  • Шэмдзешат.

  • Самы мой любімы ўзрост!

  • Калі вы не будзеце праз пятнаццаць мінут, многа страціце.




Скачать

Рекомендуем курсы ПК и ППК для учителей

Вебинар для учителей

Свидетельство об участии БЕСПЛАТНО!