СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Беларуская мова (професійная лексіка)

Нажмите, чтобы узнать подробности

Матэрыял па вучэбнай дысцыпліне "Беларуская мова (прафесійная лексіка)" для навучэнцаў завочнага аддзялення для напісання абавязковай кантрольнай работы

Просмотр содержимого документа
«Беларуская мова (професійная лексіка)»

  1. Паняцце мовы і маўлення. Функцыі мовы.

Мова і маўленне. Мова – сістэма гукавых знакаў, пры дапамозе якіх адбываецца камунікацыя. Гэтая сістэма можа выразіць усю сукупнасць ведаў і ўяўленняў чалавека пра грамадства, людзей, цэлы свет.

Маўленне – канкрэтнае гаварэнне, якое адбываецца ў вуснай ці пісьмовай форме.

Мова і маўленне – дзве катэгорыі, якія ў сукупнасці ўтвараюць адзіны феномен мовы.

Пад функцыяй мовы разумеюць яе прызначэнне і ролю, якую яна выконвае ў жыцці чалавека і грамадства.

Галоўная функцыя мовы — камунікатыўная.

Сувязь чалавека з навакольным светам ажыццяўляецца праз намінатыўную функцыю мовы.

У свядомасці чалавека, у яго ўнутраным свеце адлюстроўваюцца знешняя рэчаіснасць, навакольны свет. Такім чынам, мова выконвае і функцыю адлюстравання.

Пазнавальная функцыя. Чалавечае пазнанне грунтуецца на ведах, якія фіксуюцца, назапашваюцца, абагульняюцца з дапамогай мовы.

Мова з’яўляецца і галоўным спосабам выражэння думак і пачуццяў кожнага чалавека і тым самым выконвае экспрэсіўную функцыю.

Эстэтычныя функцыя. Увасабляецца ў мастацкай прозе, паэзіі, сцэнічным маўленні, красамоўстве.

  1. Паняцце білінгвізму. Функцыянаванне беларускай мовы ва ўмовах білінгвізму. Віды інтэрферэнцыі.

Двухмоўе, або білінгвізм – гэта валоданне дзвюма мовамі і папераменнае іх выкарыстанне ў залежнасці ад умоў моўных зносін; носьбіты двухмоўя –білінгвы, двухмоўныя індывіды.

Вылучаюць два тыпы функцыянавання моў:

  1. абедзве мовы ўтвараюць дзве асобныя сістэмы асацыяцый, якія не маюць паміж сабою кантакту. Абедзве мовы ўтвараюць у даным выпадку дзве аўтаномныя галіны ў мысленні асоб, што сталі двухмоўнымі. Пры гэтым двухмоўная асоба не можа аўтаматычна пераключацца з адной мовы на другую, таму пераклад уяўляе для яго цяжкасці;

  2. дзве мовы ўяўляюць у мысленні толькі адну сістэму асацыяцый, дзе любы элемент мае свой непасрэдны эквівалент у іншай мове, так што пераклад не ўяўляе цяжкасці.

Калі сістэмы паняццяў беларускай і рускай моў атаясамліваць, тады ў выказванні ўзнікнуць непазбежныя памылкі.

Інтэрферэнцыя – парушэнне білінгвам правіл суадносін кантактуючых моў, якое праяўляецца ў яго маўленні як адхіленне ад нормы.

Асноўныя віды моўнай інтэрферэнцыі:

Фанетычная (насып, сем – насыпь, семь).

Акцэнтная όраша, пазаўчόра, вярбá– хорошό, позавчерá, вéрба).

Лексічная (дыван (рус. "ковёр")диван (прадмет мэблі).

Марфалагічная (боль, жаль, шынель, медаль, насып, накіп, стэп, пыл, палын, цень – у беларускай мове м. р., а рускай мове усе – ж. р.).

Сінтаксічная (спазніўся праз сястру, прайшоў праз вароты, смяяўся праз слёзы – опоздал из-за сестры, прошёл через ворота, смеялся сквозь слёзы.

  1. Паняцце функцыянальнага стылю. Класіфікацыя функцыянальных стыляў

Функцыянальны стыль — разнавіднасць мовы, якая абслугоўвае пэўную сферу чалавечай дзейнасці: навуку, мастацтва, палітыку, дзелавыя і паўсядзённыя (бытавыя) зносіны. Функцыянальныя стылі характарызуюцца формай (вусная, пісьмовая, дыялагічная, маналагічная), мэтай (паведамленне, просьба, загад) і ўмовамі зносін (узрост, характар узаемаадносін субяседнікаў).

Стылі называюцца функцыянальнымі таму, што іх асаблівасці вызначаюцца асаблівасцямі функцый мовы ў дадзенай сферы зносін.

Кожны стыль рэалізуе спецыфічную мэту зносін, мае свае моўныя асаблівасці (лексічныя, марфалагічныя, сінтаксічныя), стылявыя рысы, сістэму падстыляў.

Моўны стыль – разнавіднасць літаратурнай мовы, сукупнасць моўных сродкаў, ужыванне якіх залежыць ад мэт і зместу выказвання. Асаблівасці таго ці іншага стылю, яго адметныя рысы вызначаюцца складам лексікі, характарам сказаў і граматычнымі формамі слоў. 3 улікам гэтага лексіка размяркоўваецца па стылістычных разрадах: навуковы, афіцыйна-справавы, публіцыстычны, мастацкі, гутарковы.

  1. Навуковы стыль: падстылі, жанры.

Навуковы стыль абслугоўвае патрэбы грамадства ў галіне навукі, тэхнікі і адукацыі. Гэта стыль навуковых прац, жанраў: падручнікаў, манаграфій, лекцый, артыкулаў, рэцэнзій. Для яго характэрна лагічнасць, аб’ектыўнасць, дакладнасць, яснасць, доказнасць выкладу; лексіка абстрактнага значэння; вузкаспецыяльная і агульнанавуковая тэрміналогія; абрэвіятуры; пэўны парадак слоў у сказе; устаўныя і разгорнутыя сінтаксічныя канструкцыі. Лексіка з эмацыянальна-экспрэсіўнай афарбоўкай, вобразныя сродкі, пытальныя і клічныя сказы, як правіла, не ўжываюцца.

Стылі

Сфера выкарыстання

Мэты

зносін

Стылявыя

рысы

Моўныя

сродкі

Падстылі

Навуко-вы

Навука і тэхніка, вучэбны

працэс

Паведаміць агульныя ці прыватныя істотныя прыкметы прадметаў, растлумачыць сутнасць з’явы, яе прычыны.

Абстракт-

насць, дакладнасць, аб’ектыў-

насць і аргументава-

насць

Агульнанавуковыя і вузкаспецыяльныя тэрміны; аддзеяслоўныя і адпрыметнікавыя назоўнікі, нанізванне форм роднага склону, развітыя апавя-дальныя сказы, злучнікавая падпарадкавальная сувязь

Уласна навуковы, навукова-вучэбны, навукова-папулярны


Навуковы стыль мае тры падстылі: уласна навуковы, навукова-папулярны і навукова-вучэбны.

Такім чынам, навуковы стыль, маючы тры падстылі, абслугоўвае адну з важных сфер чалавечай дзейнасці і грамадскай свядомасці – сферу навукі, а таксама звязаную з ёй сферу адукацыі і асветы.


  1. Афіцыйна-справавы стыль: жанры і падстылі.

Афіцыйна-справавы стыль — гэта стыль дзяржаўных дакументаў, указаў, законаў, пастаноў, пратаколаў, даведак, справаздач, заяў і іншых справавых папер афіцыйнай і дзелавой перапіскі.

Афіцыйна-справавы стыль абслугоўвае канцылярскую, юрыдычную, адміністрацыйную сферы дзейнасці людзей, і рэалізуецца пераважна ў маналагічнай пісьмовай форме (пастановы, загады, інструкцыі, рэзалюцыі, указы, інструкцыі, кодэксы, дзелавыя пісьмы, аб‘явы, характарыстыкі, даверанасці, распіскі, аўтабіяграфіі, статуты, распараджэнні, пагадненні, пратаколы, акты і іншыя дакументы).

Асноўная форма бытавання гэтага стылю — пісьмовая.

Дакументы афіцыйна-дзелавога стылю патрабуюць дакладнасці, лагічнасці, паслядоўнасці, адназначнасці вербальных фармулёвак, сцісласці, эканомнасці, таму часта афармляюцца на адпаведных бланках ці па ўстаноўленай форме.

Выкарыстанне афіцыйна-дзелавога стылю мае на мэце два асноўных прызначэнні – інфармацыйную і пабуджальную, г. зн. у адпаведных дакументах падаюцца не толькі звесткі, але і патрэбы, заклікі, пабуджэнні да іх выканання тымі, каму яны скіраваны (загады, распараджэнні, пастановы, указы).

Афіцыйна-дзелавым стылем мовы павінны добра валодаць кіраўнікі, вербальная дзейнасць якіх часта рэалізуецца сродкамі гэтага стылю, але ўжывацца павінен ён толькі ў афіцыйных варунках, у штатных службовых сітуацыях, пры падрыхтоўцы дакументаў.


Стылі

Сфера выкарыстання

Мэты

зносін

Стылявыя

рысы

Моўныя

сродкі

Падстылі

Афіцыйна-справавы

Афіцыйныя дакументы, канцылярск, юрыдычная і дыпламатычная сферы

Інфармацыйная, пабуджальная, рэгуляцыя афіцыйных зносін

Паслядоўнасць і дакладнасць выкладу, аб’ектыўнасць ацэнак, стандартыза-цыя, адсутнасць эмацыяналь-насці

Абстрактная, тэрміналагічная, спецыяльная лексіка, канцылярскія штампы, складаныя сказы

Уласна заканадаўчы, дыпламатычныадміністрацыйна-канцылярскі


  1. Публіцыстычны стыль: жанры і падстылі.

Публіцыстычны стыль маўлення ўяўляе сабой функцыянальную разнавіднасць літаратурнай мовы і шырока выкарыстоўваецца ў разнастайных сферах грамадскага жыцця: у газетах і часопісах, на тэлебачанні і радыё, у публічных палітычных выступленнях.

Характэрнымі асаблівасцямі публіцыстычных твораў з’яўляецца актуальнасць праблематыкі, вобразнасць, вастрыня і яркасць выкладу.

Падстылі і жанры публіцыстычнага стылю:

  1. Газетныя: артыкул, фельетон, рэпартаж.

  2. Тэлевезійныя: аналітычная праграма, інфармацыйнае паведамленне, дыялог у прамым эфіры.

  3. Аратарскія: выступленне на мітынгу, дэбаты.

  4. Камунікатыўныя: прэс-канферэнцыя, тэлемасты.

  5. Рэкламныя: аб’ява, плакат, лозунг.

Такім чынам, публіцыстычны стыль – гэта маўленчая дзейнасць у галіне палітыкі ва ўсёй разнастайнасці яе значэння. Асноўныя сродкі публіцыстычнага стылю разлічаны не толькі на паведамленне, інфармацыю, лагічную доказнасць, але і на эмацыянальнае ўздзеянне на слухача.

Стылі

Сфера выкарыстання

Мэты

зносін

Стылявыя

рысы

Моўныя

сродкі

Падстылі

Публіцыстычны

Палітыка-ідэалагічныя, грамадска-эканамічныя, культурныя, спартыўныя ды іншыя грамадскія зносіны

Інфармавац, уздзейнічац, фарміраваць грамадскую думку

Даходлівасць, эмацыяналь-насць, ацэначнасць і агульназразумеласць

Ацэначная

лексіка,

грамадска-палітычная

лексіка, метафарычнасць тэрмінаў,

загадны лад дзеяслова

Газетна-пуб-ліцыстычны, радыё-журналісцкі, прамоўніцкі (агітацыйны)

7. Ахарактарызуйце тэрмін. Адрозненне тэрмінаў ад прафесіяналізмаў

Тэрмін (ад лац. terminus — граніца, мяжа) — спецыяльнае слова ці словазлучэнне, створанае для дакладнага выражэння спецыяльных паняццяў і абазначэння спецыяльных прадметаў. Кожнае слова-тэрмін мае дакладнае вызначэнне, зафіксаванае ў спецыяльных навуковых даследаваннях ці тэрміналагічных слоўніках. Тэрмін абазначае пэўнае паняцце якой-небудзь спецыяльнай галіны навукі, тэхнікі ці мастацтва. Тэрмін можа быць простым, які складаецца з аднаго слова (рынак, банк), або складаным, які ўключае два і болей слоў (доўгатэрміновая пазыка, валавы прадукт). Тэрміны, якія складаюцца з некалькіх слоў, могуць мець абрэвіятуру (скарачэнне).

Прафесіяналізмы – гэта словы і выразы, уласцівыя мове прадстаўнікоў якой-небудзь прафесіі або сферы дзейнасці.

У той жа час тэрміны і прафесіяналізмы адрозніваюцца паміж сабой цэлым шэрагам прыкмет:

– тэрміны свядома ствараюцца ў працэсе асэнсавання іх неабходнасці, прафесіяналізмы ж узнікаюць пераважна стыхійна);

– тэрміны з'яўляюцца афіцыйна ўзаконенай назвай навуковага паняцця, a прафесіяналізмы – назвы, пераважаюць у гутарковай мове сярод людзей пэўнай прафесіі, спецыяльнасці;

– прафесіяналізмы экспрэсіўныя, тэрміны нейтральныя;

– тэрміны выкарыстоўваюцца ў пісьмовых і вусных тэкстах, прафесіяналізмы – пераважна ў вусных;

– тэрміны маюць агульнанацыянальны, нават інтэрнацыянальны характар, прафесіяналізмы – вузкі, мясцовы характар;

  • прафесіяналізмы – функцыянальна другасныя сінонімы размоўна-экспрэсіўнагахарактару ў адносінах да эквівалентных ім па значэнні тэрмінаў.

Тэрміны і прафесіяналізмы даюцца ў тлумачальных слоўніках з паметай «спецыяльнае», зрэдку ўказваецца сфера прымянення таго ці іншага тэрміна: фіз., мед., мат. і інш. Кожная галіна ведаў мае сваю тэрміналагічную сістэму.

  1. Маўленчы этыкет і культура зносін.

Маўленчы этыкет - сістэма ўстойлівых формул зносін, прынятых у грамадстве, якія выкарыстоўваюцца ў тыповых камунікатыўных сітуацыях. Маўленчы этыкет выступае як форма выражэння ветлівасці, паважлівых, добразычлівых адносін да субяседніка. Этыкетныя маўленчыя формулы выкарыстоўваюцца ў сітуацыях знаёмства, звароту, прывітання, развітання, пры выражэнні падзякі, пажадання. прабачэння, просьбы, запрашэння, парады.

Правілы маўленчага этыкету маюць нацыянальны, адметны характар.

Веданне і дарэчнае выкарыстанне правілаў маўленчага этыкету выяўляе ўзровень агульнай культуры асобы, яе інтэлігентнасць, выхаванасць.

Культура маўленчых паводзін фарміруецца ў комплексе з маральнымі нормамі і этычнамі прынцыпамі грамадства: ветлівасцю, карэктнасцю, далікатнасцю, сціпласцю, абавязковасцю, натуральнасцю, усім тым, што складае змест паняцця культура дзелавых зносін.

Значную частку свайго жыцця чалавек праводзіць на працоўным месцы.

У залежнасці ад абставін працоўнай дзейнасці зносіны дзеляцца на дзелавыя і свецкія. Дзелавыя або службовыя, афіцыйныя зносіны — гэта не толькі абмен інфармацыяй, як гэта звычайна адбываецца ў свецкіх зносінах, яны цягнуць за сабой выпрацоўку рашэнняў, заключэнне дамоў, прыняцце абавязацельстваў, невыкананне якіх можа прывесці да адміністрацыйнай ці юрыдычнай адказнасці. Свецкія (неафіцыйныя) зносіны звязаны з вольным часам, носяць культурны характар.

Зносіны могуць быць прамымі, якія адбываюцца ў форме гутаркі двух ці больш чалавек, і ўскоснымі, з дапамогай пісьмовай перапіскі або тэхнічных сродкаў. На характар і змест дзелавых зносін уплываюць інтэлект, кампетэнтнасць субяседніка, веданне ім прадмета размовы, здольнасць выходзіць са складаных сітуацый у працэсе гутаркі. Камунікабельнасць — гэта ўменне падтрымліваць размову (атрымліваць інфармацыю, выдаваць яе, уменне правільна ставіць пытанні).

У дзелавых зносінах значную ролю ў мове адыгрывае арыентацыя на тэхнічны або тэхналагічны бок справы ці на людзей, якія ўдзельнічаюць у вытворчым працэсе. Якасць зносін залежыць ад мовы суб‘ектаў: ясны выклад сваіх думак, правільнасць маўлення, выразная дыкцыя робяць гутарку або выступленне даступнымі, садзейнічаюць пошуку аптымальных рашэнняў. Эмацыянальны бок зносін узмацняюць выразная міміка і стрыманыя жэсты.





















Пераклад

Базовый компонент – обязательное содержание дошкольного образования, которое соотносится с целью дошкольного образования и отражает сущность направлений развития воспитанников и содержание соответствующих им образовательных областей.

Развитие – это целенаправленное формирование значимых для самоценности социума знаний, умений и навыков, воспитание положительных черт личности.

Типовой учебный план дошкольного образования – технический нормативный правовой акт, устанавливающий перечень образовательных областей, количество учебных часов на их изучение по группам воспитанников, максимальную допустимую учебную нагрузку и общее количество учебных часов в неделю.

Дошкольный возраст – этап физического, психического и социального развития личности ребенка от трех лет до приема его в учреждение образования для получения общего среднего или специального образования.

Воспитание – целенаправленный процесс формирования духовно-нравственной и эмоционально ценностной сферы личности воспитанников.

Индивидуальный учебный план устанавливает особенности получения дошкольного образования воспитанниками с учетом их возможностей, способностей и потребностей, а также воспитанниками, время пребывания которых в дошкольном учреждении уменьшено по желанию их законных представителей.

Качество дошкольного образования – соответствие образования требованиям образовательных стандартов дошкольного образования, учебно-программной документации образовательной программы дошкольного (специального) образования.

Образовательный процесс – воспитание и обучение, организованные дошкольным учреждением в целях освоения воспитанниками содержания образовательной программы дошкольного образования.

Образовательная программа дошкольного образования – совокупность документации, регламентирующей образовательный процесс, и условий, необходимых для получения в соответствии с ожидаемыми результатами дошкольного образования.

Дошкольное образование – уровень основного образования, направленный на разностороннее развитие личности ребенка раннего и дошкольного возраста в соответствии с его возрастными и индивидуальными возможностями, способностями и потребностями, формирование у него нравственных норм.

Педагогическая диагностика – выявление динамики развития, успешности воспитания и обучения воспитанников с использованием методик, рекомендованных Министерством образования Республики Беларусь.

Образовательные стандарты дошкольного образования – технический нормативный правовой акт, определяющий содержание образовательной программы дошкольного образования посредством установления требований к образовательному процессу и результатам освоения ее содержания.

Содержание дошкольного образования – педагогически адаптированная и научно обоснованная система представлений, умений, навыков, опыта творческой деятельности, эмоционально-ценностного отношения детей раннего и дошкольного возраста к себе и миру.

Экспериментальный учебный план дошкольного учреждения – план, который апробируется в дошкольном учреждении, на базе которого осуществляется экспериментальная деятельность.

Учебный план дошкольного учреждения – это учебно-программная документация, которая разрабатывается дошкольным учреждением на основе типового учебного плана дошкольного образования, учебной программы дошкольного образования и утверждается руководителем дошкольного учреждения.

Система дошкольного образования – совокупность взаимодействующих компонентов, направленных на достижение целей образования. 





Скачать

Рекомендуем курсы ПК и ППК для учителей

Вебинар для учителей

Свидетельство об участии БЕСПЛАТНО!