СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Беларуская мова. Тэставая работа.

Нажмите, чтобы узнать подробности

Тэставая работа па вучэбнай дысцыппліне "Беларуская мова".

Просмотр содержимого документа
«Беларуская мова. Тэставая работа.»

ТЭМА: КАНТРОЛЬНАЯ ТЭСТАВАЯ РАБОТА


МЭТА: выявіць узровень засваення моўнай і маўленчай тэорыі, сфарміраванасці моўных і камунікатыўных уменняў і навыкаў

Задачы асобаснага развіцця:

  • удасканальваць арфаграфічныя і пунктуацыйныя навыкі навучэнцаў;

  • выхоўваць адказнасць, працавітасць.

Абсталяванне: тэставыя заданні для кожнага вучня (Беларуская мова: тэставыя работы: 8-11 класы: дапаможнік для настаўнікаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання / Г. М. Валочка, В. У. Зелянко. — 2-е выд. — Мінск: Аверсэв, 2013. — 158 с. — (Кантрольна-вымяральныя матэрыялы).


ХОД

  1. Арганізацыйны этап

Тлумачэнні па выкананні тэставай работы

  1. Самастойная работа

Варыянт 1

  1. Адзначце словы, пры вымаўленні якіх адбываецца асіміляцыя свісцячых зычных гукаў да шыпячых:

  1. на вяровачцы; 4) падчас;

  2. счапіцца; 5) разносчык.

  3. зжыцца;

  1. Адзначце словазлучэнні, у якіх выдзеленыя словы ўжыты ў пераносным значэнні:

  1. выбух смеху; 4) малюнкі вучняў;

  2. струмень вады; 5) крыніца даходаў.

  3. ноты незадавальнення;

  1. Адзначце фразеалагізмы, якія маюць значэнне «лісліва дагаджаць каму-небудзь»:

  1. рассыпацца дробным макам; 4) ламаць шапку;

  2. распускаць хвост; 5) адпускаць лейцы.

  3. слацца лістам;

  1. Адзначце словы, у якіх выдзеленыя суфіксы з’яўляюцца формаўтваральнымі:

  1. майстэрства;

  2. майстравалі;

  3. змайстравашы;

  4. смялей;

  5. смеласць.

  1. Адзначце рэчыўныя назоўнікі:

  1. анальгін;

  2. хвароба;

  3. сталь;

  4. мука;

  5. калоссе.

  1. Адзначце простыя лічэбнікі:

  1. чатырыста;

  2. пяцёра;

  3. васьмідзясяты;

  4. шаснаццаць;

  5. дваццаць адзін.

  1. Адзначце прыклады, у якіх займеннікі ўжыты правільна:

  1. дзякаваць табе; 4) упэўнены ў сябе;

  2. маяго сябра; 5) купілі саміх дарагіх цукерак.

не дапамог нікому;

  1. Адзначце сказы, у якіх дапушчаны памылкі ва ўжыванні ступеней параўнання прыметнікаў і прыслоўяў:

  1. Шніцаль смачней за адбіўную.

  2. У пакоі было халадней, чым на вуліцы.

  3. Цяжэй за ўсё было здаць залік па хіміі.

  4. За горадам аўтобус паехаў болыл хутчэй.

  5. Наша спартыўная каманда мацнейшая вашай.

  1. Адзначце сказы, у якіх выдзеленыя словы — злучнікі:

  1. Я адчуў, як у мяне загарэліся шчокі.

  2. Ні дзеці, ні бабуля, відаць, нё бачылі нас.

  3. У душы нават успыхнула ўрачыстае прадчуванне перамогі.

  4. Між глыбокіх снягоў, дзе лес глуха шуміць, ціхі дом леснікоў адзінока стаіць.

  5. У дзвярах быў механічны званок, аднак Алесь чамусьці не адважыўся крутануць яго.

  1. Адзначце прыклады, якія не з’яўляюцца словазлучэннямі:

  1. пасля вячэры; 4) рамантаваць веласіпед;

  2. паедзем паслязаўтра; 5) самы яркі.

  3. будзе рамантаваць;

  1. Адзначце аднасастаўныя няпэўна-асабовыя сказы:

  1. У лузе было пуста і бязлюдна.

  2. Нехта аддаў раўніну ў лапы ночы і дажджу.

  3. Маладымі ліпкамі сёлета высадзілі ўвесь наш квартал.

  4. Ігралі павольнае танга.

  5. Слухаць дзеду горка бабіну гаворку.

  1. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропускаў трэба паставіць коску:

  1. У пакоі стаяў вялікі самаробны стол_ засланы белым палатняным абрусам.

  2. Дзед дастаў з кішэні_ загорнуты ў паперу_ акраец хлеба.

  3. Загорнутая ў газетную паперу_ на лаўцы каля сцяны ляжала маленькая кніжачка.

  4. На паплавах узвышаліся_ крыху парыжэлыя ад дажджу і ветру_ стагі...

  5. Мы будзем часта і падоўгу купацца, будзем_ знясіленыя_ ляжаць на беразе...

  1. Адзначце сказы, у якіх выдзеленыя словы адасабляюцца:

  1. Словам не такі ўжо я малады, як быў некалі.

  2. Агееў паляжаў трохі, у думках злым словам успамінаючы гэтую дзяўчыну...

  3. Вёскі цягнуцца амаль неразрыўным ланцугом, дружна чапляючыся адна за адну...

  4. Жанчынам мабыць стала шкада юнака.

  5. — Прыбірай Паўлінка ўжо са стала!

  1. Адзначце складаныя сказы, у якіх правільна пастаўлены знакі прыпынку паміж часткамі:

  1. Ледзь селі за стол — вароты рыпнулі.

  2. У гэты спакойны і не па-асенняму ціхі вечар я доўга думаў над тым, што чакае мяне ў павеце і вырашыў ні ў якім разе не затрымлівацца там.

  3. Вясёлы настрой пакінуў Ядвісю і яна засталася маўкліваю, замкнёнаю.

  4. Ззаду плескатала рака і шасталі лазнякі, прымаючы першы плыт.

  5. Дзядзька Ігнат казаў праўду: ноччу быў дождж.

  1. Адзначце складаныя сказы з рознымі відамі сувязі:

  1. У самы глухі куток пад ложкам, куды нават венік служакі Насты рэдка калі зазіраў, складаў Міхалка розныя прыпасы на дарогу, бо ён задумаў уцякаць адгэтуль.

  2. Плылі ў вясновую сінь за акно мяккія акорды, уздыхала мора, і, можа заслухаўшыся гэтай музыкай вясны і надзей, не падавалі свайго голасу гарматы...

  3. Я адчуваў нейкую няёмкасць: маўчаць нязручна, гаварыць няма аб чым.

  4. Фіранкі звісалі ў гародчык, лёгкі ветрык час ад часу развейваў іх, і тады можна было ўбачыць твар нечым заклапочанага гісторыка, схіленага над кнігамі.

  5. У той момант, калі ўсе згодна замоўклі, мачыха дала знак Ганне, і тая дастала са скрыні ручнік, падала сватам, Глушаку старому і Яўхіму.

Тэкст да заданняў 16—20

(1) Прыстань шырокая, доўгая, роўная, прасторная. (2) У два рады пастаўлены тут лаўкі на роўнай адлегласці адна ад другой, каб было дзе пасядзець у добрае надвор’е людзям, калі прытомяцца шпацыруючы. (3) Прыстань моцна сціскае левы бераг глыбокай і спакойнай Піны. (4) Яе халодныя струмені ціха ўсхліпваюць, б’ючыся аб гладкі каменны бераг, злёгку пакалыхваюць параходы і параходзікі...

  1. Знайдзіце ў 4-м сказе дзеепрыслоўе, вызначце яго трыванне. Адказ запішыце.

  2. Адзначце, чым ускладнены 4-ы сказ:

  1. аднароднымі членамі;

  2. пабочным словам;

  3. адасобленым азначэннем;

  4. адасобленай акалічнасцю;

  5. параўнальным зваротам.

  1. Знайдзіце ў тэксце складаназалежны сказ з некалькімі даданымі часткамі. Вызначце від падпарадкавання. Адказ запішыце.

  2. Выпішыце з тэксту слова, якое з’яўляецца сродкам сувязі 1 і 2-га сказаў.

  3. Вызначце стыль і тып тэксту. Адказ запішыце.


Варыянт 2

  1. Адзначце словы, вымаўленне якіх не супадае з напісаннем:

  1. раскідзісты; 4) барацьба;

  2. збожжа; 5) стараешся.

  1. масліна;

  1. Адзначце пары словазлучэнняў, у якіх ужыты амонімы:

  1. байкі К. Крапівы — джэмпер з байкі;

  2. лясістыя мясціны — лясныя звяры;

  3. праязны дакумент — гістарычны дакумент;

  4. купіць акцыі — акцыі пратэсту;

  5. прадуктовы склад — націскны склад.

  1. Адзначце фразеалагізмы, якія маюць значэнне «моцна правучыць каго-небудзь»:

  1. набіваць руку; 4) накруціць хвост;

  2. усыпаць перцу; 5) ганяць сабак.

  3. пусціць чырвонага пеўня;

  1. Адзначце словы, утвораныя бяссуфіксным спосабам:

  1. стогн; 4) маладосць;

  2. падкоп; 5) моладзь.

  3. падсвечнік;

  1. Адзначце назоўнікі, якія маюць форму толькі множнага ліку:

  1. боты;

  2. насілкі;

  3. крупы;

  4. бярвенне;

  5. Дзяды.

  1. Адзначце прыметнікі, якія не ўтвараюць ступеней параўнання:

  1. халасты; 4) персікавы;

  2. вараны; 5) дрэнны.

  3. вузкі;

  1. Адзначце сказы з дзеясловамі абвеснага ладу:

  1. Пазней за ўсіх выбег з хаты Васілёк.

  2. Цалуй за мяне нашу маленькую Віку...

  3. Настаўніца яшчэ больш ажыўляецца, і ў вачах яе іскрачкі пабліскваюць.

  4. Я хацеў бы спаткацца з Вамі на вуліцы ў ціхую сінюю ноч...

  5. На берагах гэтых рэк адбудуцца потым вялікія гістарычныя падзеі.

  1. Адзначце сказы, у якіх выдзеленыя словы — прыназоўнікі:

  1. Кіра сціснула каля грудзей худыя кулачкі і заплакала першая, за ёю мокра зашморгалі насамі ўсе дзяўчаткі.

  2. Пятро ад такіх думак ажно ўсхапіўся і абышоў вакол лаўкі.

  3. Вакол яснела.

  4. Пасля вайны выгляд вёсак перамяніўся.

  5. Пасля мая сумка з кніжкамі ды сшыткамі ціха шуснула ўніз, на дарогу!

  1. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропускаў ужываецца не:

  1. Гром грымеў амаль безупынна, не змаўкаючы ... на хвіліну.

  2. Унізе, у цясніне, ... то рачулка, ... то ручаёк бурліць...

  3. Назаўтра, падняўшыся ўранні з пасцелі, Андрэй, як ... дзіўна, не адчуў ні стомленасці, ні разбітасці.

  4. Куды ... прыязджалі, тэмаю пачатку размовы было надвор’е, нясцерпная, неміласэрная гарачыня.

  5. Чаго толькі Сцяпанка там ... ўбачыў!

  1. Адзначце словазлучэнні, у якіх сувязь паміж словамі — прымыканне:

  1. чытаў уголас; 4) зрабілі па-свойму;

  2. сучаснае абсталяванне; 5) булка з карыцай.

  3. спаць седзячы;

  1. Адзначце аднасастаўныя безасабовыя сказы:

  1. У суседнім пакоі танцавалі.

  2. Навокал было глуха, маўкліва, панура.

  3. Ад страху і нечаканасці ў мяне закалацілася сэрца.

  4. Пахла свежым, падталым снегам, мокрай бяростай.

  5. Нікому з хлопцаў не хацелася лішніх клопатаў.

  1. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропускаў трэба паставіць коску:

  1. Здавалася, што хадок правальваецца ў пясок_ то адной, то другой нагою...

  2. Лес_ і рэчку, і клёкат бусловы, чалавечую ўсмешку ўраз можна знішчыць адным толькі словам, што бяздумна вырвецца ў нас.

  3. 3 аржанішча нёсся прыемны_ жытні пах.

  4. На дзвярах, на аканіцах, на высокім ганку_ усюды майстэрская разьба, пафарбаваная ў розныя колеры.

  5. На момант усталявалася мёртвая_ неверагодная ў разгар бою цішыня, якую парушаў толькі цяжкі тупат шматлікіх ног.

  1. Адзначце сказы, у якіх выдзеленыя словы адасабляюцца:

  1. Фядорына хата з падслепаватымі акенцамі і ўвагнутай як сядло саламянай страхой туліцца наводшыбе Малога Сяла, пры самым лесе.

  2. Зямны паклон табе радзіма тваім палям, тваім лясам, тваім заводам з белым дымам, тваім гасцінцам і шляхам!

  3. А мне і ўвогуле здаецца, што ўсе сады свету створаны толькі для дзяцей.

  4. Шчабяталі ластаўкі, ціўкалі здаецца пад самымі вокнамі вераб’і.

Маёр нават бачыў зялёныя частыя ўспышкі са ствала і намагаўся як мага дакладней запомніць тое месца, дзе яны цяпер відаць.

  1. Адзначце сказы, у якіх правільна пастаўлены знакі прыпынку паміж часткамі:

  1. На кухні зазвінеў мабільнік, і маці хутка выйшла з пакоя.

  2. Ззаду беглі байцы, і не сціхалі аўтаматы.

  3. Прыйдзе час — зноў збудуем мы хаты ўтульныя...

  4. Я зразумеў: не варта адразу хваліць адзін аднаго.

  5. Там, дзе зайшло сонца ўжо расцягвалася, як доўгае пяро, сіняе воблака.

  1. Адзначце складаныя сказы з рознымі відамі сувязі частак:

  1. Ракеты патухлі, а кулямёт не сціхаў, і Забіла адразу здагадаўся, што пад грукат стрэлаў самы зручны момант выбрацца з вады.

  2. Вагон быў пуставаты, дарога далёкая, пажылы праваднік гаваркі.

  3. Час блізіўся пад абед, было душна, і Пятрок падумаў пра тое, што цяжка будзе жонцы ў аўтобусе, калі надумае сёння ехаць.

  4. Мы ахвотна згрызлі сакавітыя белабокія антонаўкі, зжавалі акрайчык хлеба, а тым часам лес пачынаў ажываць, поўніцца першымі галасамі аленяў.

  5. Маўклівая вайна ў Глушаковай хаце, якая пачалася з таго вечара, калі Яўхім аб’явіў, што хоча жаніцца з Ганнаю, ішла без перамір’я некалькі тыдняў.

Тэкст да заданняў 16—20

  1. Гарады, як і людзі, маюць свае знешнія асаблівасці, уласны гістарычны лёс. (2) Мазыр шырока раскінуў свае прамысловыя і жылыя мікрараёны на берагах ракі Прыпяці. (3) Яго непаўторну чароўнасць прызнаюць не толькі мазыране, але і шматлікія госці з іншых рэгіёнаў Беларусі, блізкага і далёкага замежжа вядае прыроднай прыгажосці і гісторыя гэтай зямлі. (5) Сведкамі эпох, якія адшумелі над краем, з’яўляюцці гісторыі і культуры, памятныя мясціны, і ратнымі подзвігамі нашых продкаў.

  1. Знайдзіце ў 5-м сказе дзепрыметнік, вызначце яго стан. Адказ запішыце.

  2. Адзначце, чым ускладнены 1-шы сказ:

  1. аднароднымі членамі;

  2. пабочным словам;

  3. адасобленым азначэннем;

  4. адасобленай акалічнасцю;

  5. параўнальным зваротам.

  1. Адзначце ў тэксце складаназалежны сказ. Вызначце від даданай часткі. Адказ запішыце.

  2. Выпішыце з тэксту слова, якое з’яўляецца сродкам сувязі 2 і 3-га сказаў.

  3. Вызначце стыль і тып тэксту.


Адказы

Зад-не

Варыянт 1

Варыянт 2

Зад-не

Варыянт 1

Варыянт 2

1

2, 3, 5

3, 4, 5

11

3, 4

2, 4, 5

2

1, 3, 5

1, 4, 5

12

1, 3, 5

2, 5

3

1, 3, 4

2, 4

13

1, 4, 5

1, 2, 4

4

2, 3, 4

1, 2, 5

14

1, 4, 5

1, 3, 4

5

1, 3, 4

2, 3, 5

15

2, 4, 5

1, 3

6

2, 4

1, 2, 4

16

незакончанае

залежны

7

1, з

1, 3, 5

17

1, 4

1, 5

8

1, 4, 5

1, 2, 4

18

паслядоўнае

азначальная

9

1, 2, 5

2, 5

19

тут

яго

10

1, 3, 5

1, 3, 4

20

мастацкі, апісанне

публіц., разваж-не


  1. Падвядзенне вынікаў

Навучэнцы здаюць сшыткі на праверку.














ТЭМА: АНАЛІЗ КАНТРОЛЬНАЙ ТЭСТАВАЙ РАБОТЫ.
ПАДАГУЛЬНЕННЕ І СІСТЭМАТЫЗАЦЫЯ ВЫВУЧАНАГА


МЭТА: мяркуецца, што на працягу ўрока навучэнцы зробяць работу над памылкамі, дапушчанымі ў кантрольнай тэставай рабоце, падагульняць і сістэматызуюць веды па вывучаных раздзелах і тэмах курса мовы.

Задачы асобаснага развіцця:

  • замацоўваць уменні мэтанакіравана і свядома ўжываць у вусным і пісьмовым маўленні моўныя адзінкі з улікам пэўнай камунікатыўнай задачы;

  • развіваць граматычны лад маўлення, узбагачаць слоўнікавы запас,

  • удасканальваць культуру маўлення.

Абсталяванне: кантрольныя сшыткі, прэзентацыя.


ХОД

  1. Арганізацыйны момант

  2. Аналіз кантрольнай тэставай работы

Выкладчык аналізуе работу ў цэлым, адзначае лепшыя работы, называе тыповыя памылкі

Навучэнцы выконваюць работу над памылкамі. Тыя, хто выканалі работу без памылак, становяцца кансультантамі або атрымліваюць індывідуальныя заданні.

  1. Падагульненне і сістэматызацыя вывучанага

Турнір «Моўныя скарбы»

Падзел групы на дзве каманды. Кожная каманда выбірае капітана, прыдумвае назву. Пасля выканання кожнага задання праводзіцца ўзаемаправерка. Адказы размяшчаюцца на слайдах.


Заданне 1. Адгадайце зашыфраваны ўласны назоўнік па характарыстыцы гукаў:

[ ] — зычны, мяккі, парны звонкі, губны;

[ ] — галосны, ненаціскны, абазначаецца ётавай літарай;

[ ] — зычны, цвёрды, санорны;

[ ] — галосны, ненаціскны;

[ ] — зычны, зацвярдзелы, санорны, дрыжачы;

[ ] — галосны, націскны;

[ ] — зычны, мяккі, парны глухі, свісцячы.

8 літар, 7 гукаў

Адказ: Беларусь.


Заданне 2.

а) Устаўце прапушчаныя літары:

рака ..са, сол..ю, фламаст..р, гвар..еец, ..мчацца, хату і..шыць, звыш..мклівы, узмо..’е, горад ..рупкі, камп’ют.., ж..мчужына, універсі..эт, нава..олле, л..снічоўка, на..астрыць, ..ржавы, па клада..цы, Бічэль-..агнетава, кал..ндар, і..кліва, ба..кон, св..ткаваць, хварэць на гры.., ар..нжарэя, а..пачынак, а..капаць вакол, л..генда, па..лоўнік, дэз..нфекцыя, амафор..ы, за..нелы, мя..кі, экзэмпля.., суб..нспектар, па..ка, ч..мадан, пле..я, пра..люстраваць.

б) 3 устаўленых літар, беручы іх па парадку, састаўце назву нарыса і яго аўтара.

Адказ: Уладзімір Караткевіч «Зямля пад белымі крыламі».


Заданне 3.Суаднясіце паняцці і рады слоў:

1) сінонімы

а) адрасат — адрасант

2) паронімы

б) далёка — блізка

3) лексічныя амонімы

в) нота до — нота пратэсту

4) амаформы

г) мука — мука

5) амафоны

д) піла (ваду) — піла (вострая)

6) амографы

е) грып — грыб

7) антонімы

ж) крыло птушкі — крыло самалёта

8) мнагазначныя словы

з) арфаграфія — правапіс

Адказ: 1з, 2а, Зв, 4д, 5е, 6г, 76, 8ж.


Заданне 4. Суаднясіце фразеалагізмы і іх тлумачэнні:

1) павесіць галаву

а) гультаяваць

2) біць лынды

б) засумаваць

3) хоць вока выкалі

в) хутка

4) пад бокам

г) цёмна

5) хоць гаць гаці

д) рэдка

6) у свіныя галасы

е) многа

7) ляхі пад пахі

ж) позна

8) гады ў рады

з) блізка


Адказ: 16, 2а, Зг, 4з, 5е, 6ж, 7в, 8д.





Заданне 5. Конкурс капітанаў. Складзіце слова з марфем:

  1. прыстаўка са слова бязлюдны;

  2. корань са слова моўны;

  3. суфікс са слова асенні;

  4. суфікс са слова радасць;

  5. канчатак са слова прачытаў.

Адказ: бяз-моў-н-асць

Заданне 6. Размяркуйце нескланяльныя назоўнікі на групы ў залежнасці ад роду:

авеню, канферансье, амплуа, парцье, алібі, івасі, кашпо, імпрэсарыа, табу, кальрабі, пані, салямі, рэзюмэ, кашнэ, лэдзі, тарнада, круп’е, фрау, фламінга, піяніна

Мужчынскі род

Жаночы род

Ніякі род

канферансье

авеню

амплуа

парцье

івасі

алібі

імпрэсарыа

кальрабі

кашпо

тарнада

пані

табу

круп’е

салямі

рэзюмэ

кенгуру

лэдзі

кашнэ

фламінга

фрау

піяніна


Заданне 7. Перакладзіце словазлучэнні на беларускую мову:

Ванин друг, дедушкины очки, высокая насыпь, мои знания, древняя летопись, белый гусь, два стола, Маринкины вещи, злая собака, солдатская шинель, маленький котенок, свои учебники.

Адказ: Ванеў сябар, дзядулевы акуляры, высокі насып, мае веды, старажытны летапіс, белая гусь, два сталы, Марынчыны рэчы, злы сабака, салдацкі шыйель, маленькае кацяня, свае падручнікі.


Заданне 8. Размяркуйце словы на групы:

два, чацвёрка, тройчы, двое, чатыры, пяцярня, дваіцца, другі, патроіць, учацвярых, пяты, падвоіць, дзясятка, абодва, па-першае, пятак, сотня, удвух.

Лічэбнікі

Назоўнікі

Прыслоўі

Дзеясловы

два

чадвёрка

тройчы

дваіцца

двое

пяцярня

учацвярых

патроіць

чатыры

дзясятка

удвух

падвоіць

другі

пятак

па-першае


абодва

сотня




Заданне 9. Утварыце ад дзеясловаў дзеепрыметнікі і дзеепрыслоўі

Дзеясловы

Дзеепрыметнікі

Дзеепрыслоўі

выключыць

выключаны

выключыўшы

сушыць

сушаны

сушачы

бяліць

белены

белячы

накрыць

накрыты

накрыўшы

веяць

веяны

веячы

Заданне 10.Адзначце выпадкі, дзе не, ня, ні пішуцца разам:

  1. (не, ня) абходна параіцца;

  2. (не) калькі газет;

  3. размясціліся (не, ня) высока, а нізка;

  4. (ні) куды не пайду;

  5. жыла (не, ня) далёка;

  6. суп (не) гарачы;

  7. (ні) як не згаджаўся;

  8. (не, ня) вывучаны верш;

  9. (не, ня) шырокая, але глыбокая рака;

  10. (не, ня) скошаная ўчора трава;

  11. далёка (не, ня) дружная сям’я;

  12. (не, ня) палявая кветка;

  13. ісці (не, ня) спяшаючыся;

  14. (не, ня) стомны чалавек;

  15. (не, ня) цёмны, а светлы колер;

  16. (не) дзе бачыў.

Адказ: 1, 2, 4, 5, 7, 8, 9, 14, 16.


  1. Падвядзенне вынікаў

Выстаўленне адзнак членам каманд.


  1. Рэфлексія

— Бедны той, хто не мае скарбаў вечных — скарбаў душы. Любоў да Бацькаўшчыны, да свайго народа, да роднай мовы — гэты скарб, які ніхто і ніколі адабраць у нас не здолее. Родная мова — душа народа. Пакуль жыве мова, жыве і народ. Вывучайце беларускую мову, шануйце яе скарбы!


Скачать

Рекомендуем курсы ПК и ППК для учителей

Вебинар для учителей

Свидетельство об участии БЕСПЛАТНО!