СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Гульнёвая праграма "Пакроуски кирмаш"

Категория: Истоки

Нажмите, чтобы узнать подробности

Просмотр содержимого документа
«Гульнёвая праграма "Пакроуски кирмаш"»

Гульнёвая праграма “Пакроўскі кірмаш”

(гульні са скарбніцы нашых продкаў)


Мэта: арганізаваць правядзенне конкурсна-гульнёвай праграмы стварыўшы для гэтага неабходныя ўмовы.

Задачы: 1) пазнаёміць дзяцей з беларускімі народнымі гульнямі са скарбніцы нашых продкаў;

2) развіваць уменне хутка арыентавацца ў навакольных абставінах;

3) развіваць спрыт, хуткасць , каардынацыю рухаў, уважлівасць;

4) выхоўваць пачуццё адказнасці за таварыша па камандзе, узаемадапамогі.

Абгрунтаванне выбару: Да старажытных і важных сродкаў народнай педагогікі можна далучыць гульні. Гульня – гэта найлепшая зарука для спазнання чалавекам навакольнага свету.

Гульня - школа жыцця. Гуляючы, дзіця знаёміцца з новымі прадметамі побыту беларусаў, адкрывае для сябе цікавыя рэчы. Гульня- гэта і першая школа вопыту. У гульні дзіця рэалізуе свае жыццёвыя назіранні, капіруе паводзіны людзей, узнаўляе бачаныя ім сітуацыі, сямейны побыт, працоўныя заняткі.

Няма ніводнае гульні, якая б не знаходзіла свайго вобразу ў нейкіх сур’ёзных занятках, які б не папярэднічаў гульні. Гульні развіваюць памяць, спрыт, фантазію. Усё жыццё беларусаў суправаджаюуь народныя гульні, у якіх бяруць удзел і старыя і малыя. Прастата, даступнасць беларускіх народных гульняў робяць іх незаменнымі памочнікамі ў выхаванні. Яны аднаўляюць лепшыя народныя традыцыі, звычаі, святы, абрады.

Абсталяванне: ручнікі 2 штукі, збаночкі 2 штукі, венікі 2 штукі, вёдры 2 штукі, хусткі 2 штукі, кошык, агародніна.


Ход праграмы


Першы скамарох: Прывітанне, сябры, малыя і вялікія!

Другі скамарох: Прывітанне, госці, міласці просім!

Першы скамарох: На свята ўсе збірайцеся, весяліцеся, забаўляйцеся!

Другі скамарох: Зараз будзе прадстаўленне, усім на здзіўленне!

Першы скамарох: Кшрмашовыя дзеі, ад веку, весялосць неслі чалавеку!

Многа песен, казак і вершаў, загадак складзена пра агародніну.

Другі скамарох: А ці ўмееце вы адгадваць загадкі?

  1. Удзень спіць, уночы крычыць. (Сава)

  2. Не дрктар, а дрэвы лечыць. (Дзяцел)

  3. Не сякера, а шуміць, не пілот, а ляціць, не зямля, а жаліць. (Пчала)

  4. Летам апранаецца, зімой раздзяваецца. (Дрэава)

  5. Без ног бяжыць. (Вада)

  6. Яна нас корміць, а есці не просіць. (Зямля)

Першы скамарох: Малайцы, добра загадкі адгадваеце, азараз мы паглядзім хто з вас самы хуткі і спрытны. Гульня “Гаспадынькі”.

Нам патрэбны дзве каманды, кожная каманда атрымае венік і хустку. Трэба надзець хустку на галаву, а ў руках трымаць венік, нібыта падмятаеш і так рухацца; аббегчы прадмет, вярнуцца да каманды і передаць атрыбуты другому ўудзельніку. Чыя каманда справіцца хутчэй, тая і пераможа.

Другі скамарох: Добра згулялі!

Першы скамарох: А наступная гульня для дзяўчат “Хустачка”

Другі скамарох: Як спрытна згулялі дзяўчаты, а зараз гульня для хлопцаў “Пеўні”

Гаспадынька: Добры дзень, мае даражэнькія! Як многа вас сёння сабралася. Я прыйшла да вас, каб пагуляць. А ці ведаеце, што ў мяне ў кошыку?

Дзеці: Падарункі. Пачастункі.

Гаспадынька: Тут у мяне вельмі цікавыя рэчы (дастае па чарзе і паказвае дзецям: збаночак, ручнік). У гэтам кошыку ў мяне гульні. І зараз мы пагуляем. А ў якія гульні вы любіце гуляць. Якія ведаеце?

Дзеці: “Ручаёк”, “Касцы”, “Карагод”, “Два капітаны”

Гаспадынька: Малайцы, хлопцы і дзяўцынкі. Запрашаю вас прыняць удзел у гульні “Гарачыя гаршочкі”. Для гэтага мне трэба дзве каманды па шэсць чалавек.

Слухайце ўважліва ўмовы гульні: узяўшы гаршочак са стравай і з ручніком, патрэбна аднесці яго на стульчык насупраць каманды, што стаіць на адлегласці. Прыбегшы гаршочак з ручніком, гулец перадае яе наступнаму гульцу з каманды, які з ынучкай бяжыць за гаршочкам і прыносіць яго назад. Перамагае тая каманда, якая раней закончыць гульню.

Першы скамарох: Вам падабаецца гуляць у нашыя гульніы? Тады слухайце умовы настпунай гульні “Збор ураджаю”. Нам патрэбна зноў дзве каманды, аданму чалавеку пасадзіць бульбу, а другому сабраць. А зараз лічам разам.

Гаспадынька: А вы ведаеце, што ў нас на Беларусі вельмі многа гульняў-карагодаў. Прапаную нам усім разам стаць у кола ш выбраць вядучага (лічыць), ён рухаецца ( у руцэ трымае шастак) пад музыку у адну старану, а карагод у другую са словамі:

Шэсць дзён малаціла,

Шастак зарабіла,

Сама сабе дзівала,

Што так мала зарабляла.

Затым, я к пеня скончыцца, вядучы перадае шастак таму, каля каго астановіцца.

Гасапыднька: Дзякуй даражэнькія, што пагулялі з намі і пабывалі на нашым кірмашы!

Другі скамарох: А на пры канцы хочацці пажадаць.

Першы скамарох: Шчасліва долі.

Хлеба ды солі.

Майце торбу грошай.

Жывіце ў раскошы.

Здаровы бывайце.

Усе: Нас не забывайце!


Скачать

Рекомендуем курсы ПК и ППК для учителей

Вебинар для учителей

Свидетельство об участии БЕСПЛАТНО!