СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Канспект урока МРБ "Я і мая Радзіма. Сімвалы Беларусі!

Нажмите, чтобы узнать подробности

Просмотр содержимого документа
«Канспект урока МРБ "Я і мая Радзіма. Сімвалы Беларусі!»

Тэма: Я і мая Радзіма. Сімвалы Беларусі

Мэты: пазнаёміць са словамі і выразамі па тэме,, уключаць іх у актыўнае суразмоўніцтва па змесце праслуханых і прачытаных тэкстаў; фарміраваць уменні асэнсавна ўспрымаць беларускую мову на слых, вучыць чытаць па-беларуску (пазнаёміць з друкаванымі літарамі Ц, ц, вучыць чытаць словы і сказы з Ц, ц, ў, Ч, ч, Г, г, І, і, апострафам), фарміраваць першапачатковыя чытацкія уменні пры адказе на пытанні па прачытаным; адказваць на пытанне, карыстаючыся словамі самога пытання, правільна і дакладна ўжываць словы пры канструяванні сказаў па ўзоры, выхоўваць паччуцё Радзімы, гонар за яе, павагу да дзяржаўных сімвалаў

Абсталяванне: падручнік, сшытак, выявы герба і сцяга Беларусі, аўдыёзапіс гімна Беларусі, карта Беларусі, выява літары Ц

Ход урока

1. Арганізацыйны момант

- Добры дзень, дзеці! Спадзяюся, што наш ўрок пройдзе вельмі цікава. Усміхніцеся адзін аднаму. Праверце, ці ўсё ў вас гатова да ўроку і, калі гэта так, то сядайце за свае парты.

2. Актуалізацыя ведаў і ўменняў вучняў

- Пра якія памятныя мясціны свайго краю вы ведаеце? Як называецца наша краіна? (Паказаць яе месцазнаходжанне на карце)

3. Вывучэнне новай тэмы

- На свеце існуе многа краін. У кожнай краіны ёсць свае сімвалы. Сёння даведаемся пра дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь.

- Паслухайце тэкст і скажыце, пра якіх сыноў ідзе размова і хто іх маці. (Слуханне тэксту)

Браты

Нарадзіліся ў шчаслівай маці тры сыны. Жаданыя прыгожыя малайцы. Паміж сабой яны былі роднымі братамі. Задумалася маці: якія імёны даць сваім сынам, у якое адзенне прыбраць? — Мы хочам, мама, — сказалі яны, — праславіць цябе на ўвесь свет. Радуецца маці ды зноў клапоціцца.

- Ты, сынок, — кажа першаму, — насі адзенне, па якім усе будуць пазнаваць нашу багатую і мужную зямлю.

І прыбрала яна сына ў чырвона-зялёную вопратку. Чырвонае — як сімвал барацьбы і пралітай крыві за вольнае жыццё, за сонечнае неба. Зялёнае — пад колер зялёных пушчаў і дуброў, жытнёвых палеткаў і гаючых лугоў-сенажацей. На вопратцы сына заззяў вясёлы ўзорарнамент бела-чырвонага колеру.

- З гонарам буду насіць свой убор, услаўляць тваё імя, мама, — паабяцаў сын. (Настаўнік змяшчае на дошцы выяву Дзяржаўнага сцяга)

Звярнулася маці да другога сына:

— А цябе, сынок, буду прасіць, каб заўсёды насіў мой вянок-эмблему. Я спляла яго са спелых каласоў, кветак канюшыны, ільну, якімі багата наша ўрадлівая зямля.

І перавязала іх чырвона-зялёнай стужкай… Браты пачалі разглядваць незвычайны вянок. У ім шмат сімвалаў: промні сонца на ўсходзе, а на іх — абрысы карты Беларусі, уверсе — зорка, унізе — частка карты зямнога шара.

- Буду лічыць за гонар, мама, насіць тваю эмблему, — сказаў другі сын. (Настаўнік змяшчае на дошцы выяву Дзяржаўнага герба)

— А ты, мой галасісты сынок, будзеш спяваць маю самую дарагую песню, — папрасіла маці трэцяга сына і падарыла яму ноты і словы песні.

Узмахнуў сын рукамі — і загучала ўрачыстая мелодыя. Заспяваў сын запаветную песню маці:

Мы, беларусы — мірныя людзі,

Сэрцам адданыя роднай зямлі,

Шчыра сябруем, сілы гартуем

Мы ў працавітай, вольнай сям’і… (Настаўнік змяшчае на дошцы тэкст Дзяржаўнага гімна)

Так і жывуць у маці, нясуць ганаровую вахту яе тры сыны.

- Назавіце сыноў. Хто іх маці? (Радзіма, Рэспубліка Беларусь — вымавіць хорам)

Суразмоўніцтва па змесце праслуханага. Навучанне чытанню. Работа па падручніку (с. 56)

- Як называецца гэты сімвал нашай дзяржавы? (Хорам)

- Што бачым на гербе Рэспублікі Беларусь? (Настаўнік чытае тэкст пад выявай герба. Просіць паказаць на гербе каласы, канюшыну, лён, чырвоназялёную стужку, промні ўзыходзячага сонца, абрысы карты Беларусі, частку зямнога шара, назву краіны)

- Чаму яны прысутнічаюць на гербе? (Далей вучні чытаюць тэкст самастойна напаўголаса. Знаходзяць і называюць словы з г, і. Запытваюцца пра незразумелыя словы. Потым чытаюць тэкст уголас)

- Як называецца гэты сімвал нашай дзяржавы? (Хорам)

- Якія колеры прысутнічаюць на сцягу Рэспублікі Беларусь? Што яны сімвалізуюць? (Калі вучні не могуць адказаць, настаўнік перачытвае ўрывак з праслуханага тэксту: «Чырвонае — як сімвал барацьбы і пралітай крыві за вольнае жыццё, за сонечнае неба. Зялёнае — пад колер зялёных пушчаў і дуброў, жытнёвых палеткаў і гаючых лугоў-сенажацей». Настаўнік чытае тэкст пад выявай сцяга. Потым вучні чытаюць тэкст самастойна напаўголаса, знаходзяць і называюць словы з г, і, ў. Запытваюцца пра незразумелыя словы. Пасля падрыхтоўкі чытаюць тэкст уголас)

- Прыгадайце, хто быў трэці сын у маці-Радзімы. (Настаўнік чытае тэкст гімна)

Фізкультхвілінка

Раз, два, тры, чатыры, пяць –

Тупаем нагамі.

Раз, два, тры, чатыры, пяць –

Пляскаем рукамі.

Раз, два, тры, чатыры, пяць –

Будзем нахіляцца.

Раз, два, тры, чатыры, пяць –

Сядзем зноў займацца.

- Звярніце ўвагу, на літару, якая сёння да нас прыйшла. Хто з ёй ужо знаёмы?

- У беларускай мове літара ц заўсёды мяккая. (Чытанне слоў на старонцы 56)

- Паслухайце, калі ласка, верш на старонцы 57. (Настаўнік чытае верш)

- Як аўтар адказвае на пытанне, што такое «Бацькаўшчына»?

Далей прапануецца чытанне верша вучнямі рознымі спосабамі: па сказах, па радках, у групах.

- Раскажыце па малюнках, што адбываецца.

4. Замацаванне вывучанага

Работа ў сшытку (урок 27)

5. Вынік урока

- Пра якія дзяржаўныя сімвалы мы гаварылі? Як людзі выказваюць павагу да іх? Дзе і калі вы бачылі дзяржаўныя сімвалы нашай краіны? Якім яшчэ словам можам назваць нашу Радзіму, Рэспубліку Беларусь?

2



Скачать

Рекомендуем курсы ПК и ППК для учителей

Вебинар для учителей

Свидетельство об участии БЕСПЛАТНО!