СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Канспект урока МРБ "Князёўна з трыма імёнамі"

Нажмите, чтобы узнать подробности

Просмотр содержимого документа
«Канспект урока МРБ "Князёўна з трыма імёнамі"»

Тэма: Князёўна з трыма імёнамі

Мэта: засваенне вучнямі першапачатковых ведаў пра князёўну Рагнеду і яе лёс.

Задачы:

  • паказаць вучням, як пераплялося трагічнае з гістарычным у лёсе сям’і полацкага князя Рагвалода і яго дачкі Рагнеды; даць вучням агульныя ўяўленні пра звычаі таго часу, калі спрэчныя пытанні вырашаліся сілай зброі, вялася жорсткая барацьба за ўладу і багацце;

  • развіваць у вучняў цікавасць да мінулага, імкненне пазнаць і зразумець яго, выпрацоўваць уменне працаваць з картай, разумець вынікі дзейнасці гістарычных асоб;

  • на прыкладах жыцця Рагнеды і яе сына Ізяслава выхоўваць у вучняў любоў да роднага краю, пачуццё чалавечай годнасці, сумленныя адносіны да бацькоў, гатоўнасць абараніць іх гонар і пастаяць, калі спатрэбіцца, за іх і сябе.

Абсталяванне: ілюстрацыі, вучэбны дапаможнік.


Афармленне класнай дошкi


Паняцці

Князь

Манахіня

Тэма: “Князёўна з трыма імёнамі”

План

1. Рагнеда – дачка князя Рагвалода

2. Гарыслава-пакутніца

3. Сын Рагнеды – Ізяслаў

4. Монахіня Анастасія

Гарады

Полацк

Заслаўе

Ход урока

  1. Арганізацыйны момант

– Добры дзень, дзеці. Сядайце. Сёння мы з вамі пазнаёмімся з жыццём і дзейнасцю полацкай князёўны з трыма імёнамі – Рагнедай. Але перад гэтым мы з вамі праверым дамашнее заданне.

  1. Праверка дамашняга задання

– Якую тэму вы вывучалі на мінулым уроку? (Як да нас прышла кніга)

Работа па варыянтах на картках

  1. “Аповесць мінулых гадоў” – гэта …. (Старажытны летапіс)

  2. У  іх запісвалі звесткі аб  найбольш значных гістарычных падзеях (Летапісы )

  3. Першыя кнігі пісаліся на …. (Скуры)

  4. Да чаго Кірыла Тураўскі заклікаў людзей? (Людіць адно аднаго)

  5. Галоўнымі цэнтрамі перапісвання кніг на беларускіх землях былі старажытныя гарады …. і ….. (Полацк і Тураў)

  6. У якім годзе выйшла ў свет першая друкаваная кніга? (у 1517 годзе)

  7. У 1517 годзе выйшла ў свет перашая друкаванная кніга, што гэта была за кніга? (Біблія)

  8. У пачатку 12 стагоддзя ў Тураве нарадзіўся хлопчык. Калі ён вырас, то стаў манахам, якое імя ён узяў? (Кірыла)

  9. У якім стагодзі нарадзіўся Кірыла Тураўскі? (12)

  10. Пра што пісаў Кірыла? (Як павінны жыць людзі)

  11. Як называлі Кірылу Тураўскага? (Златавустам)

  12. У якім горадзе Скарына атрымаў першапачатковую адукацыю? ( у Полацку)

  13. У якім горадзе пастаўлены помнік Кірылу Тураўскаму (Тураў)

  14. У якім горадзе ўзвышаецца помні знакамітаму беларускаму першадрукару? (у Полацку)

  15. Самым старажытным летапісам усходніх славян з’яўляецца «Аповесць мінулых гадоў». Где яна была напісана? (У Кіеве)

  16. Кірыла добраахвотна зачыніўся ў высокай драўлянай вежы, збудаванайна беразе ….. (Прыпяці)

  17. Кім стаў Кірыла Тураўскі, каб замаліць людскія грахі? (Пустэльнікам)

  18. Як выглядала вокладка кнігі? (Іх абцягвалі скурай і  ўпрыгожвалі каштоўнымі камянямі.) *

  19. Якой была першая літара? (Размалёваная фарбамі і малюнкамі)*

  20. На чым пісалі старажытныя кнігі?( На цялячай, авечай ці казінай скуры)

  1. Актуалізацыя ведаў

  • Правядзём бліц-апытанне: як вы памятаеце матэрыял з першага раздзелу?

  1. Пералічы назвы нашых краін-суседзяў.

  2. На якія вобласці падзяляецца тэрыторыя Беларусі.

  3. Назаві плямёны, якія пражывалі на тэрыторыі нашай краіны.

  4. Якія два моры злучаў шлях з варагаў у грэкі? Па якіх рэках ён праходзіў?

  5. З якой падзеі пачалася наша эра?

  6. Назаві першую дзяржаву на тэрыторыі Беларусі.

  7. Што можна назваць маўклівымі сведкамі мінуўшчыны?

  8. Якія гарады былі галоўнымі цэнтрамі перапісвання кніг?

  1. Вывучэнне новага матэрыялу

  • На сённяшнім уроку будзе працягвацца знаёмства з гістарычнымі асобамі нашай Айчыны. Тэма нашага ўрока: князёўна з трыма імёнамі. Паглядзіце на імёны, пра якія мы даведаемся на ўроку. Прачытайце іх. Працаваць будзем па плане.

  • Лічыцца, што гісторыя гарадоў пачынаецца з таго часу, калі пра іх упамінаецца ў летапісах. Летапіс – гэта кніга, у якую запісвалі ўсе галоўныя падзеі, якія адбываліся. Дзякуючы летапісцам мы ведаем пра тое, што ў 862 годзе ўжо быў горад Полацк. Аднак вучоныя-археолагі, якія праводзілі раскопкі ў Полацку, высветлілі, што горад на самой справе яшчэ больш старажытны. Тут людзі жылі яшчэ тады, калі летапісаў не было. Полацк такі старажытны, што яго называюць бацькам гарадоў беларускіх.

  • Зараз уявіце, што на машыне часу мы адправімся з вамі ў Х стагоддзе, на тысячу гадоў назад.

  • На месцы сённяшняга Полацка мы ўбачым на беразе ракі Палаты невялікі, калі параўноўваць з сучасным, горад. Ён абнесены драўлянымі сценамі, акружаны земляным валам і глыбокім ровам. Для чаго?

  • Але гэта зараз нам старажытны Полацк здаецца маленькім. Тады ў ім жыло некалькі тысяч чалавек, і ён лічымся адным з найбуйнейшых гарадоў на славянскіх землях. Гэты горад хацеў жыць вольна і ні ад каго не залежыць. Ён стаяў на рацэ Дзвіне, па якой праходзіў шлях з Чорнага мора ў Балтыйскае. Таму сюды часта заязджалі купцы, якія гандлявалі рознымі таварамі. Горад багацеў і мацнеў. Тады нават казалі, што дно ў нашай Дзвіны залатое, а берагі – срэбныя.

  • За тысячу гадоў да нас уладарыў у горадзе Полацку князь Рагвалод. Вучоныя лічаць, што яго імя абазначае валадар рога. Пэўна, яго бацькі, калі называлі так сына, хацелі, каб ён рос мужным, храбрым ваяром і спрытным паляўнічым, таму што тады сігналы на бітву і паляванне падавалі рогам.

  • Уладу Рагвалода прызналі ўсе навакольныя землі крывічоў. А гэта значыць, што тады, больш за Х стагоддзяў назад, утварылася першая беларуская дзяржава – Полацкае княства. Акрамя Полацкага, існавалі таксама Кіеўскае і Наўгародскае княствы.

  • Давайце прачытаем, што ж адбылося ў тыя часы ў слаўным горадзе Полацку (1 абзац).

  • Знайдзіце ў слоўніку значэнне слова “князь”.

  • Як звалі дачку князя Рагвалода? (Рагнеда)

  • Што адбылося, калі князёўне споўнілася 14 гадоў?

  • Якім княствам валадарыў Яраполк?

  • Якім – Уладзімір?

  • Чаму абодва браты хацелі ажаніцца з Рагнедай (Каб парадніцца з Полацкім князем і пашырыць землі сваіх княстваў)?

  • Прачытайце другі абзац і адкажыце на пытанне: хто спадабаўся Рагнедзе, а каму яна адмовіла?

  • Зараз прачытаем трэці абзац і знойдзем у ім самае галоўнае.

(Уладімір забіў сям’ю Рагнеды і прымусіў стаць яго жонкай.

Уладзімір забіў Яраполка і стаў кіеўскім князем).

  • Што адчувала Рагнеда ў гэты час? (Яна была ў роспачы, шкадавала сваіх бацькоў, адчувала нянавісць да Уладзіміра).

Фізкультхвілінка

Я іду і ты ідзеш, раз,два, тры,

Я пяю і ты паеш, раз, два, тры.

Мы ідзём і мы паём

Вельмі дружна мы жывём. (паўтараем 2 раза)

  • Працягваем назіраць за лёсам няшчаснай князёўны Рагнеды. (Чытанне апошняга абзаца на старонцы 37)

  • Якое імя ўзяла сабе Рагнеда пасля таго, як выйшла замуж? (Гарыслава)

  • Як звалі сына Гарыславы і Уладзіміра? (Ізяслаў)

  • Якім чынам князёўна хацела адпомсціць?

  • Ці змагла яна забіць Уладіміра? Чаму?

  • Хто абараніў маці?

  • Якія словы ён сказаў бацьку? Знайдзіце адказ на старонказ падручніка. (“Бацька, ты тут не адзін!”)

  • Што зрабіў князь Уладзімір? (Адправіў Гарыславу і Ізяслава у крэпасць недалёка ад Мінска). Там пабудавалі горад Ізяслаў, а зараз гэты населены пункт называецца Заслаўе. Знайдзіце яго на карце атласа. Падпішыце яго на контурнай карце.

– Прачытайце, што адбылося далей.

-Што такое хрысціянства? (Вера ў Ісуса Хрыста).

– Хрысціянству больш за 2 тысячы гадоў. На беларускія землі хрысціянства прыйшло ў канцы Х стагоддзя. Распаўсюджванне хрысціянства на землях усходніх славян пачалося з хрышчэння князя Уладзіміра і жыхароў Кіеўскага княства. Рагнеда-Гарыслава і Ізяслаў таксама адны з першых прынялі хрысціянства.

  • Прачытаце апошні абзац тэкста. Як беларусы праяўляюць павагу да сваіх продкаў – Рпгнеды і Ізяслава? (Адказы вучняў)

  • Кім стала Рагнеда? (Манахіняй). Знайдзіце тлумачэнне гэтага слова ў слоўніку.

  • Як яе сталі зваць? (Анастасіяй)

  1. Першасная праверка засваення ведаў

  • Зараз прапаную праверыць, як вы засвоілі новы матэрыял

Работа ў парах. Гульня “Дапішы” (Карткі па радах)

1 ряд

У 10 стагодзі нарадзілася(ўся) _____

Князь _____ забіў бацькоў і братоў Рагнеды.

Сына Рагнеды завуць ____

Полацкая князёўна пастрыглася ў манашкі пад іменем ______

2 ряд

Напішыце імёны братоў, якія сваталіся да Рагнеды _____ і ____

Сына Рагнеды і Уладзіміра звалі _____

Хто заступаўся за Рагнеду ___

Пасля замужаства полацкая князёўна назвалася _____

3 ряд

Дзявочае імя полацкай князёўны______

Ізяслаў стаў князем _____

Назва сучаснага горада Заслаўе пайшла ад імя ____

Імя бацькі князёўны____

  • Якое пытанне вызвала цяжкаць? Якія словы ўставілі хутка?

  1. Падвядзенне вынікаў урока. Рэфлексія

  • Раскажыце, які лёс напаткаў князёўну Рагнеду.

– У якім стагоддзі жыла Рагнеда? (10)

  • Хто быў яе бацька? Як яго звалі? (полацкі князь Рагвалод)

  • Хто сватаўся да Рагнеды? (Яраполк і Уладзімір)

  • Хто больш спадабаўся Рагнедзе? (Яраполк)

  • Колькі імён было ў Рагнеды? Якія?

  • З якімі заданнямі спраўляліся без цяжкасцей?

  • Что было знаёмым?

  1. Дамашняе заданне

– Прачытаць  апавяданне «Князёўна з трыма імёнамі» старонка 36-39, адказаць на пытанні. Дадатковае заданне: падрыхтаваць паведамленне па выбары: «Рагнеда— мужная палачанка», «Ізяслаў князь-асветнік».





Скачать

Рекомендуем курсы ПК и ППК для учителей

Вебинар для учителей

Свидетельство об участии БЕСПЛАТНО!