СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Канспект урока МРБ "Мясціна, дзе я жыву. Славутыя землякі. Памятныя мясціны"

Нажмите, чтобы узнать подробности

Просмотр содержимого документа
«Канспект урока МРБ "Мясціна, дзе я жыву. Славутыя землякі. Памятныя мясціны"»

Тэма: Мясціна, дзе я жыву. Славутыя землякі. Памятныя мясціны

Мэты: працягваць фарміраванне вымаўленчых навыкаў; пазнаёміць са словамі і выразамі па тэме, уключаць іх ў актыўнае суразмоўніцтва па змесце праслуханых і прачытаных тэкстаў; фарміраваць уменні асэнсавана ўспрымаць беларускую мову на слых, вучыць чытаць па-беларуску; фарміраваць першапачатковыя чытацкія ўменні пры адказе на пытанні па прачытаным; выхоўваць пачуццё гонаруза сваіх землякоў, жаданне захоўваць памяць пра іх, браць іх прыклад любові да Радзімы

Абсталяванне: падручнік, рабочы сшытак, мультымедыйная прэзентацыя па тэме ўрока.

Ход урока

1. Арганізацыйны момант

2. Актуалізацыя ведаў і ўменняў вучняў

Гульня «Так ці не»

Настаўнік агучвае выказванне і дадае адно слова з прыведзеных у дужках. Вучні павінны сказаць «так» ці «не».

- У наваколлі беларускіх гарадоў і вёсак можна ўбычыць … (палі, рэкі, горы, крыніцы, лагчыны, акіяны, азёры, лясы, даліны, узгоркі, гаі, пералескі).

3. Вывучэнне новай тэмы

Работа па падручніку (с. 52, заданне 1)

— Успомніце, як называюць родных вам людзей. А як назваць іх адным словам? (Сваякі)

- А вось людзі, якія жывуць у адной мясціне (у вёсцы, у горадзе, у адной краіне), называюцца «землякі». (Вымавіць хорам)

- Сёння мы пагаворым пра нашых славутых, знакамітых землякоў, якія праславілі беларускую зямлю на ўвесь свет. Прачытайце подпісы пад фотаздымкамі. Што вы ведаеце пра гэтых людзей? (Настаўнік імітуе машыну часу і запрашае вярнуцца ў мінулае)

- Еўфрасіння Полацкая праславіла нашу зямлю тым, што заснавала манастыр, ініцыявала будаўніцтва царквы, перапісвала ад рукі рэлігійныя кнігі. (Настаўнік просіць дзяцей паўтарыць яе імя хорам)

- Францыска Скарыны адным з першых пачаў друкаваць кнігі, быў вельмі адукаваным чалавекам, вучыўся ва ўніверсітэце. (Настаўнік просіць дзяцей паўтарыць яго імя хорам)

- Хлопчык, якога звалі Марат Казей, разам з усім народам змагаўся з фашыстамі ў час Вялікай Айчыннай вайны. Ён здзейсніў подзвіг, абараняючы Радзіму. Калі яго акружылі фашысты, ён падпусціў іх бліжэй і ўзарваў гранату. Знішчыў ворагаў, але загінуў сам. Ён ратаваў усіх нас, каб мы жылі ў міры і захоўвалі яго. (Настаўнік просіць дзяцей паўтарыць яго імя хорам)

- Наш сучаснік Уладзімір Карват быў лётчыкам. Ён загінуў у мірны час, але выратаваў многа людзей. Калі яго самалёт выйшаў са строю, лётчык стаў адводзіць яго ад населеных пунктаў, на якія самалёт мог упасці. З-за гэтага лётчык не змог выкарыстаць парашут. Ён выратаваў людзей, але загінуў сам. (Настаўнік просіць дзяцей паўтарыць яго імя хорам)

- Наша ўдзячнасць славутым землякам за іх подзвігі. (Вучні яшчэ раз называюць імёны славутых землякоў, пра якіх даведаліся, называюць славутых землякоў са сваёй мясцовасці)

Работа па падручніку (с. 52, заданне 2)

- Разгледзьце малюнак. Што трымае літара Ч? Вымавіце хорам: шчыт, меч. Як вымаўляецца гук [ч] у беларускай мове? Якой літарай абазначаецца? Аднолькавыя літары абазначаюць у рускай і беларускай мовах розныя гукі: па-руску — [ч’], па-беларуску — [ч]. (Вымавіць некалькі разоў разам з вучнямі, каб кожны зразумеў адрозненне. Чытанне па падручніку складоў з гукам [ч] у блакітнай рамцы. Вымаўленне чыстагаворак на кожны склад: ча-ча-ча — ловім мы ляшча, чу-чу-чу — мячык я качу, чы-чы-чы — дружна елі калачы, чэ-чэ-чэ — сонейка пячэ. Чытанне слоў з ч, шч па падручніку на с. 52.)

- Прачытайце тэкст на старонке 53.

Работа у рабочых сшытках

- А яшчэ ў нас ёсць памятныя мясціны. Як вы думаеце, якія мясціны можна назваць памятнымі? Памятныя мясціны — гэта мясціны, звязаныя з нейкімі падзеямі, пра якія не забываюць. У кожнага чалавека ёсць свой такі куточак, часцей за ўсё гэта бацькоўская хата, дом, дзе прайшло дзяцінства. А ёсць месцы, памятныя для ўсіх жыхароў не толькі вёскі альбо горада, але і ўсёй краіны. Ці ведаеце вы такія памятныя мясціны?

Праца з малюнкамі на старонцы 54.

- Падчас ВАВ фашысты ўварваліся ў вёску Хатынь, сабралі ўсіх жыхароў у адным месцы і расстралялі іх.

- Памятнае месца ў гонар подзвігу народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Поруч манумента перамогі знаходзіцца вечны агонь. Гэты помнік тым людзям, якія ў гады вайны аддалі свае жыцці за тое, каб мы жылі мірна.

- У 40 км ад Брэста знаходзіцца абаронна-вартаўнічая вежа з рамантычнай назвай Белая Вежа. Вежа вырабляе магутнае ўражанне - можна адразу ўявіць, якія тут ішлі сутычкі ў Сярэднявечча. Сюды дабіраліся крыжакі, рваліся на Маскву польскія войскі, але вежа выстаяла і сёння служыць філіялам Брэсцкага гісторыка-краязнаўчага музея.

- Выбітны прыклад абароннага дойлідства XVI стагоддзя. Ён размешчаны ў пасёлку Мір у Гродзенскай вобласці Беларусі. Гэты замак пабудаваў князем Илиничем. Пасля вайны ў замку жылі тыя мясцовыя жыхары, дамы якіх былі разбураны ў час вайны. Потым тут размяшчаўся ваенны гарнізон. (Пажадана, каб дзеці прыгадалі іншыя мясціны, калі ведаюць)

Знаёмства з літарай ў

- Прачытаем склады, паўтарайце за мной (с. 54 падручніка, запісы ў блакітнай рамцы). Прачытайце назвы гарадоў Беларусі. Дапоўніце спіс. Што вы ведаеце пра гэтыя гарады?

4. Замацаванне вывучанага

Работа па падручніку (с. 55, заданне 1)

— Тэкст, які будзем зараз слухаць, называецца «Машына Радзіма». Што значыць Радзіма? Паслухайце тэкст і скажыце, як думала Маша.

— Што Маша лічыла сваёй Радзімай? У чым яе пераканаў дзядуля? У якую гульню яны пагулялі з дзядулем? У якіх гарадах пабывалі? (Вучні чытаюць словы і тлумачаць, пра якія падзеі тэксту яны нагадваюць. Знаходзяць словы з і, апострафам, г, называюць, дзе знаходзіцца літара (у пачатку слова, у сярэдзіне слова ці ў канцы слова)

5. Вынік урока

— Пра якія памятныя мясціны Беларусі вы даведаліся? Чаму трэба захоўваць у памяці важныя падзеі? Што значыць для кожнага чалавека Радзіма?

1



Скачать

Рекомендуем курсы ПК и ППК для учителей

Вебинар для учителей

Свидетельство об участии БЕСПЛАТНО!