СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Канспект урока МРБ "Нашы продкі"

Нажмите, чтобы узнать подробности

Просмотр содержимого документа
«Канспект урока МРБ "Нашы продкі"»

Тэма: Нашы продкі

Мэта: фарміраванне першаснага ўяўлення пра продкаў беларусаў.

Задачы:

навучання:

  • пазнаёміць з рассяленнем і асаблівасцямі жыцця ўсходнеславянскіх плямёнаў на тэрыторыі Беларусі;

  • садзейнічаць засваенню вучнямі ведаў пра паходжанне назваў плямёнаў крывічаў, дрыгавічаў, радзімічаў – продкаў сучасных беларусаў;

  • працягваць фарміраванне ўменняў працаваць з гістарычнай картай, ілюстрацыямі падручніка;

развіцця:

  • ствараць умовы для развіцця пазнавальнай актыўнасці;

  • садзейнічаць развіццю памяці, увагі;

выхавання: ствараць умовы для разумення вучнямі гістарычнай еднасці славянскіх народаў, выхавання пачуццягонару за продкаў.

Тып урока: камбінаваны.

Абсталяванне і матэрыялы: вучэбны дапаможнік; ілюстрацыі “Первые люди на белорусской земле. Древние города»; карткі для парнай работы; карткі для індывідуальнай работы; гістарычная карта; атлас (вучэбны дапаможнік для IV класа); контурныя карты.


Афармленне класнай дошкі


Паняцці

племя

усходнія славяне

Тэма: “Нашы продкі”

План

1.Самыя старажытныя жыхары Беларусі;

2.Усходнеславянскія плямёны:

а) крывічы;

б) дрыгавічы;

в) радзімічы.

3.Асаблівасці жыцця і працы продкаў беларусаў.

Рэкі

Нёман

Заходняя Дзвіна

Дняпро

Сож

Палата

Прыпяць



Ход урока


  1. Арганізацыйны момант


Усіх усмешкай прывітаем.

Вучні, поспеху жадаю!

Ні хвілінкі ні губляем –

Працаваць мы пачынаем.


  1. Этап праверкі выканання дамашняга задання


– З якімі тэмамі вы самастойна пазнаёміліся дома? (“Беларусь – мая Радзіма”, “Мы і нашы суседзі”.)

– Давайце мы зараз праверым, як добра вы ведаеце гэтыя тэмы. Калі ласка, адкажыце на наступныя пытанні:


А) Адкуль паходзіць назва “Радзіма”, а адкуль – назва “Бацькаўшчына”? (Радзіма – бо тут мы нарадзіліся, бо яна нам самая родная з усіх краін у свеце. Наша краіна завецца таксама Бацькаўшчына – бо яна засталася нам у спадчыну ад бацькоў нашых. А ім ад іх бацькоў – нашых дзядоў. І так – аж ад самых далёкіх продкаў.)

Б) Чаму нас называюць беларусамі, а нашу замлю – Беларуссю? (Адны кажуць, что ад белага колеру льняной вопраткі і светлых валасоў нашых жыхароў. Іншыя сцвярджаюць, што белая – значыць волбная. Сапраўды, белы колер ва ўсе часы быў сімвалам свабоднага жыцця.)

В) Пералічыце нацыянальнасці людзей, якія жывуць у Рэспубліцы Беларусь. (Побач з беларусамі жывуць у нашых гарадах і вёсках рускія, палякі, украінцы, літоўцы, яўрэі, татары.)

Г) Чаму трэба ведаць гісторыю сваёй краіны? (Таму, што гэта дапаможа зразумець, як жылі людзі ў мінулым.)

Д) Чаму Беларусь з’яўляецца еўрапейскай краінай? (Наша краіна размяшчаецца ў самым цэнтры Еўропы.)

Е) Пералічыце краіны, з якімі мяжуе Беларусь. (З Беларуссю мяжуюць Расія, Україна, Польшча, Літва і Латвія.)

Ж) З якой краінай Беларусь мае самую працяглую мяжу? (Самая працяглая мяжа ў нас з Расіяй. Яна складае амаль 1000 кіламетраў.)

З) Колькі чалавек пражывае ў Беларусі?(У нашай рэспубліцы пражывае каля дзевяці з паловай мільёнаў чалавек.)


  • Малайцы, вы добра падрыхтаваліся да сённяшняга уроку.


  1. Знаёмства з тэмай урока. Пастаноўка задач урока


  • Прачытайце, як гучыць тэма урока. (“Нашы продкі”.)

  • Прачытайце план, які запісан на дошцы. (даю хвілінку, каб дзеці прачыталі план.)

  • Якія словы ў плане для вас знаёмыя, а якія вы бачыце ў першы раз?

  • Сфармуліруйце, пра што вы сёння даведаецеся. (Даведаемся пра гістарычнае паняцце “племя”; зразумеем, чаму дрыгавічы, крывічы, радзімічы мелі такую назву. Зможам расказаць пра продкаў, іх жыццё і працу.)

  • Мэты вызначаны, значыць, можна пачынаць сумесную старанную працу.




  1. Этап засваення новых ведаў


  • Гутарка.

  • Зачытайце азначэнне паняцця “продкі” ў гістарычным слоўніку падручніка (с.160). (Продкі – людзі, ад якіх мы паходзім.)

  • Верна, а па тлумачальнаму слоўніку продкамі называюцца людзі, якія жылі задоўга да цяперашняга часу” (В.У. Верціхоўскі, М.І. Верціхоўская “Школьны тлумачальны слоўнік”).

  • Растлумачце словы Уладзіміра Караткевіча: “Хто забыў сваіх продкаў – сябе губляе…”. (Адказы дзяцей.)

  • Чалавек, які забыўся пра свае карані, не ведае свайго паходжання, сапраўды напамінае пусты сасуд. Што ён раскажа сваім дзецям, унукам пра продкаў? Кім трэба ганарыцца? Чаму пажадана зрабіць лепш, чым іх продкі ў старажытнасці?

  • А што вы ведаеце пра найстаражытнейшых жыхароў Беларусі?

  • Як вы разумееце значэнне слова “найстаражытнейшыя”? (Людзі, якія жылі яшчэ задоўга да нашых дзядоў і прадзедаў.)


  1. Работа па ілюстрацыях


  • Каго вы бачыце на ілюстрацыі? Як яны апрануты?

  • Чым займаліся першыя людзі на тэрыторыі Беларусі? (Збіральніцтвам, земляробствам, лоўляй рыбы, жывёлагадоўляй, паляваннем.)

  • Як вы здагадаліся?


На дошцы з’яўляецца табліца-апора.


Заняткі нашых продкаў

збіральніцтва

земляробства

лоўля рыбы

жывёлагодоўля

паляванне


  • Звярніце ўвагу, дзе размешчана пасяленне нашых продкаў. (У большасці выпадкаў – ля рэк і азёр.)

  • Чаму? (Адказы дзяцей.)

  • Разгледзьце малюнкі ў атласе (с. 4). Раскажыце таварышу па парце, як з цягам часу змянілася адзенне, жыллё, рэчы нашых продкаў.

(Работа ў пары. Для ацэнкі выніковасці работы настаўнік прапануе выслухаць адказы вучняў адной з пар.)


Фізкультхвілінка


Мішка стаў і пацягнуўся –

Неба лапамі крануўся.

Нахіліўся да зямлі –

Паглядзець звяры прыйшлі.

Павярнуўся ўлева-ўправа –

Сонца промнямі зайграла.

Раз – улева! Два – управа!

Вось забава дык забава!

Прысяданні робіць Мішка –

Падпявае яму мышка.

Прысядае раз і два –

Толькі скача галава.


  1. Работа з вучэбным дапаможнікам. Практычная работа з картай


  • Вы праявілі сваю назіральнасць і стараннасць, калі працавалі па атласе. Малайцы! А ці змаглі названыя змяненні адбыцца хутка? Вядома ж, не. Прайшло нямала часу, калі з’явілася першая тканіна, жалезныя вырабы. І толькі праз тысячагоддзі людзі сталі жыць плямёнамі.

  • Знайдзіце тлумачэнне паняццю “племя” ў падручніку (с. 12).

(Вучні знаходзяць і зачытваюць азначэнне ў падручніку: “група людзей, якія маюць агульнае паходжанне ад аднаго продка і пражываюць на пэўнай тэрыторыі”.)

  • Продкі беларусаў, рускіх, украінцаў – гэта ўсходнія славяне. Усходнеславянскія плямёны – гэта крывічы, дрыгавічы і радзімічы. Пакажыце тэрыторыю рассялення ўсходнеславянскіх плямён у атласе (с. 4). На контурнай карце падпішыце іх назвы. Назавіце гарады, якія пабудаваны на тэрыторыі дрыгавічоў, радзімічаў, крывічоў.


(Настаўнік суправаджае паказам на карце.)


  • Зараз вы даведаецеся, чаму кожнае з плямён мае такую назву. Працуем па радах. Прапаную вам прачытаць патрэбныя абзацы і падрыхтавацца да адказу на пытанні. (Раздаю кожнаму вучню картку з памяткай-алгарытмам.)


  1. Работа па падручніку згодна памяткам-алгарытмам


1-ы рад

1.Прачытайце першы і трэці абзацы (с. 13).

2.Пра якое племя прачыталі?

3.Пакажыце на карце падручніка (с. 12) ў атласе (с. 4) тэрыторыю рассялення крывічоў.

4.Зачытайце і раскажыце, чаму крывічы маюць такую назву.

5.Якія выпрабаванні праходзіў юнак-крывіч?

(Калі цяжка адказаць, зачытайце трэці абзац.)

2-гі рад

1.Прачытайце чацвёрты абзац (с. 13).

2.Пра якое племя прачыталі?

3.Пакажыце на карце падручніка (с. 12) ў атласе (с. 4) тэрыторыю рассялення дрыгавічоў.

4.Зачытайце і раскажыце, чаму дрыгавічы маюць такую назву.

5.Які старажытны горад пабудаваны на землях дрыгавічоў? Знайдзіце і пакажыце яго на карце.


3-ці рад

1.Прачытайце пяты абзац (с. 13).

2.Пра якое племя прачыталі?

3.Пакажыце на карце падручніка (с. 12) ў атласе (с. 4) тэрыторыю рассялення радзімічаў.

4.Зачытайце і раскажыце, чаму радзімічы маюць такую назву.

5.Які горад пазней узнік на тэрыторыі радзімічаў? Знайдзіце і пакажыце яго на карце.


(1-2 вучні з кожнага рада адказваюць на пытанні пасля агульнай падрыхтоўкі. Настаўнік абагульняе і дапаўняе пры неабходнасці адказы, пры цяжкасцях абавязкова выкарыстоўваецца гістарычная карта ў атласах.)


  1. Практыкаванне “Слухай уважліва – адказвай дакладна”


  • Зараз я падрыхтавала не толькі паведамленне, але і пытанні. Будзьце ўважлівымі!

  • Ад спрадвечных часоў беларусы займаліся земляробствам. У большасці сеялі збожжавыя расліны: жыта, авёс, пшаніцу, грэчку, а таксама гарох, боб.

У той час было шмат дзікіх звяроў. На звера ставілі пастку,на птушку – сіло. З палявання нашы продкі мелі вялікую карысць. Мясам дзікіх звяроў людзі харчаваліся, а пушыстыя скуры мянялі на патрэбныя рэчы з-за мора.

Нашы продкі разводзілі кароў, коз, коней і свіней. Рана сталі займацца рыбацтвам, лавілі пераважна сеткамі. Жылі нашы прашчуры ў драўляных дамах. Елі грэчку, малако, мяса, мёд, проса. З малых гадоў бацькі прывучалі дзяцей да працы. Бацька вучыў сыноў страляць з лука, працаваць на сенажаці, а маці вучыла дзяўчынак гатаваць страву.

  • З якога матэрыялу былі зроблены дамы ў нашых продкаў? (Жылі нашы прашчуры ў драўляных дамах.)

  • Чым харчаваліся нашы продкі? (Мясам дзікіх звяроў людзі харчаваліся.)

  • Пра якія якасці характару беларусаў гаварылася ў паведамленні? (Беларусы былі вельмі працавітымі людзьмі. Яны займаліся земляробствам, разводзілі некаторых жывёл, займаліся рыбацтвам, паляваннем.)

  • Назавіце заняткі нашых продкаў. (З малых гадоў бацькі прывучалі дзяцей да працы. Бацька вучыў сыноў страляць з лука, працаваць на сенажаці, а маці вучыла дзяўчынак гатаваць страву.)

  1. Першасная праверка засваення ведаў

  • Малайчыны! Калі слухалі паведамленне, былі ўважлівымі. Зараз прапаную праверыць, як добра вы засвоілі новы матэрыял.

  • Работа ў парах.

Гульня “Выправі памылкі” (на картках).

  1. Нашы продкі жылі далёка ад рэк.

  2. На зямлі крывічоў узнік горад Гомель.

  3. Назва племені “дрыгавічы” пайшла ад імені свайго правадыра.

  4. У даўніну людзі будавалі дамы з дрэва, цэглы і цэменту.

Калектыўная праверка.

  • Зараз нас чакае калектыўная праца.

  • Злучы стрэлкамі назвы плямёнаў і мясціны, дзе яны пражывалі”.

(Калектыўнае абмеркаванне правільнасці выканання задання (на дошцы, з апорай на карту).)


Дрыгавічы на землях ля ракі Заходняя Дзвіна

Радзімічы на землях ля ракі Сож

Крывічы На землях ля рэк Нёман і Прыпяці


  1. Падвядзенне вынікаў урока. Рэфлексія


  • Назавіце ўсходнеславянскія плямёны, якія лічацца продкамі беларусаў. (Крывічы, дрыгавічы, радзімічы.) Што цікавага даведаліся пра заняткі нашых продкаў?

  • Ацаніце працу класа на гэтым уроку. Як працаваў ваш таварыш па парце?

  • Раскажыце аб сваёй працы на сённяшнім уроку. Дзе адчулі цяжкасці? Што найбольш спадабалася?


  1. Выстаўленне і каменціраванне адзнак

  2. Інфармацыя аб дамашнім заданні


Абавязковае заданне: прачытаць (с. 11-15), адказаць на пытанні, работа з контурнай картай – заданні 1, 4 (с. 4).

Творчае заданне, па жаданні: “Пытанні юных гісторыкаў” (прыдумаць 3 “тоўстых” і 5 “тонкіх” пытанняў па тэме). (Запіс на дошцы.)












Скачать

Рекомендуем курсы ПК и ППК для учителей

Вебинар для учителей

Свидетельство об участии БЕСПЛАТНО!