СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Канспект урока МРБ "Пад сценами старажытных замкаў."

Нажмите, чтобы узнать подробности

Просмотр содержимого документа
«Канспект урока МРБ "Пад сценами старажытных замкаў."»

Тэма: Пад сценами старажытных замкаў.

Мэта: фарміраванне першапачатковых ведаў у вучняў аб старажытных замках на тэрыторыі Беларусі, помніках гісторыі і культуры.

Задачы:

  • пазнаёміць с прызначэннем замкаў, са знешнім выглядам і сучасным станам Крэўскага, Гродзенскага, Нясвіжскага, Гальшанскага, Мірскага замкаў, Сынкавіцкай царквой-крэпасцю; пазнаёміць з паданнямі, звязаннымі з імі; пашырыць веды пра знакамітых гістарычных асоб (Вітаўта, Ягайлу, Радзівілаў);

  • праводзіць параўнанні і рабіць высновы;

  • выхоўваць у вучняў пачуцце і павагу да продкаў, якія ўзводзілі замкі для абароны Радзімы ад ворагаў, гонару за багатую гісторыка-культурную спадчыну Беларусі.

Абсталяванне: падручнік, мультымедыйная прэзентацыя, ілюстрацыі па тэме урока.

Афармленне класнай дошкі

Паняцці

XVI (16) ст.

Тэма: “Пад сценамі старажытных замкаў”

План:

  1. Прызначэнне замкаў.

  2. Лідскі і Крэўскі замак.

  3. Паданне пра Крэўскі замак.

  4. Сынкавіцкая царква.

  5. Замак у Гродна.

  6. Замкі у Міры, Нясвіжы, Гальшанах

Імёны

Ягайла

Вітаўт

Рэч Паспалітая

Ход урока

  1. Арганізацыйны момант

Празвінеў ужо званок –

Пачынаем наш урок.

  • Жадаю вам, дзеці, праявіць свае найлепшыяя якасці – дабрыню, працавітасць, актыўнасць, дапытлівасць.


  1. Праверка выканання дамашняга задання

- Зразумець, наколькі добра вы засвоілі новы матэрыял, дапаможа наступны тэст.

ТЭСТ

1. Як называлася дзяржава, у якую аб’ядналіся беларускія і літоўскія землі у 13 ст.?

Кіеўская Русь;

Влікае Княства Літоўскае;

Полацкае княства.

2. Цэнтрам (сталіцай) ВКЛ быў горад:

Менск; Навагрудак; Полацк.

3. Барацьбу супраць крыжакоў узначаліў:

Усяслаў Чарадзей;

Яраслаў Мудры;

Вітаўт.

4. Імёны гістарычных дзеячаў звязаны з Крэўскім замкам? Абвядзі літару з правільным адказам.

А) Рагвалод і Рагнеда;

Б) Ягала і Вітаўт;

В) Францыск Скарына і Сымон Будны.

5. У бітве пад Груньвальдам перамаглі:

  1. Крыжакі;

  2. Беларусы, літоўцы, татары і палякі.

  1. Знаёмства з тэмай урока. Пастаноўка задач урока

  • Сёння мы адправімся з вамі ў цікавае падарожжа. Мы будзем вандраваць па замках Беларусі. Аб чым вы даведаецеся ў гэтым падарожжы, паспрабуйце здагадацца, калі пазнаёміцеся з планам урока.

(Сумесна з дзецьмі вызначаю задачы урока:

зразумець, для чаго будавалі замкі;

пазнаеміцца з тым, як называліся замкі, як яны выглядалі;

даведацца, якія існуюць паданні пра замкі.)


  1. Вывучэнне новага матэрыялу

  • З якой мэтай будавалі замкі? І чаму большасць з іх будавалі ля мяжы старажытнай дзяржавы? Падумайце над гэтымі пытаннямі. (Запісаны на дошцы.) (Адказы вучняў.)

  • Калі звярнуць увагу на выгляд замка (выкарыстоўваецца ілюстрацыя / слайд), мы заўважым, што ён мае вежы, байніцы (адтуліны ў сцяне збудавання для вядзення бою са стралковай зброі), даволі магутныя сцены. Вакол кожнага замка – роў з вадой. Раскажыце пра прызначэнне брамаў (шчыьныя, на дзве паавіны, крытыя зверху вароты, якія закрываюць галоўны ўваход на тэрыторыю двара ці горада), падвалаў. (Адказы дзяцей.)

  • Як вы зразумелі, кожны аб’ект замка меў сваё прызначэнне. Прыйшоў час пачаць нашу вандроўку.

(На дошцы – картсхема падарожжа (чырвоным адзначаны гарады, дзе пабудаваны замкі). Вучні па ходзе падарожжа стрэлкай, пачынаючы з месцазнаходжання, паказваюць маршрут.

  • Звярніце ўвагу на картсхему на дошцы. Параўнайце яе з фарзацам падручніка. Што абазначана чырвоным колерам? (Гарады, дзе пабудаваны замкі, з якімі будзе звязана падарожжа.)

  • Віртуальнае падаррожжа пачынаем з горада Ліды. У 1323 г. па загадзе князя Гедыміна пачалося будаўніцтва Лідскага замка. Працягвалася яно некалькі гадоў. З поўначы замка знаходзіўся роў, з усхода – возера. Дзве высокія вежы, таўшчыня сцен – 2 м. Замак некалькі разоў выратоўваў жыхароў Ліды ад ворагаў на працягу XIV – XVIII стст. (Паказ фотаздымка Лідскага замка.)

  • Цяпер адправімся ў Крэва, беларускую вёску Гродзенскай вобласці.

І на вялікі жаль, бачым толькі руіны. Але гэтыя руіны ў старажытнасці бачылі вядомых гістарычных асоб, чулі важныя для лёсу радзімы старажытныя законы. Па даследваннях вучоных-гісторыкаў, замак у Крэва выглядаў так (паказ на слайдзе). Вышыня яго дасягала 13 м, а самая высокая з вежаў была даўжыней 25 м.

Гістарычная даведка.

У Крэве ў 1385 г. была падпісана ўнія паміж ВКЛ і Каралеўствам Польскім. Аб’яднанне дзвюх дзяржаў дапамагло атрымаць перамогу ў Грунвальдскай бітве 1410 г.

  • Параўнайце выгляд Крэўскага замка ў старажытнасці з Лідскім замкам. (Адказы дзяцей.)

Работа па гістарычным ілюстрацыям.

  • Разгледзьце ілюстрацыі ў атласе “Навагрудскі замак”, “Крыжакі каля Навагрудскага замка” (с. 6 – 7). Раскажыце, якія ўмацаванні замка вы заўважылі? (Адказы вучняў.)

  • А зараз накіруемся ў сучасны Навагрудак. У гэтым горадзе мы не ўбачым такога цудоўнага замка, засталіся фундамент і рэшткі (часткі сцен, остатки) сцен унікальнага будынка, які існаваў у XI – XVII стст. Спачатку замак быў драўляны, потым, у XIV ст. адбудаваны з камення. Меў 7 вежаў, з якіх захаваіся дзве.

  • Замкі ў Крэва, Лідзе, Навагрудку склалі так званую лінію абароны ад крыжакоў, названую “Каменным поясам”.

Фізкультхвілінка

Бліскала ноччу над замкам маланка.

Кольца азёраў бліскала, ззяла.

Чорная дама Наясвіжскага замка

Зноў па пакоях хадзіць пачынала…

  • Вы здагадаліся, хто такая Чорная дама? Гэта прывід, здань былой гаспадыні. А з якой гісторыяй звязана Чорная дама, вы даведаецеся, калі выканаеце творчае дамашняе заданне.

  • Паданні, звязаныя з замкамі, перадаюцца з пакалення ў пакаленне. Людзі расказваюць пра жахі, якія адбываліся ў замкавых падзямеллях, пра скарбы, якія можна знайсці на тэрыторыі замка… А сёння на ўроку мы пазнаёмімся з паданнем пра Крэўскі замак.

Работа па падручніку.

  • Прачытайце матэрыял падручніка (с. 62 – 63). Падрыхтуйцеся адказваць на пытанні.

Гутарка

  • Чаму князь Ягайла пасадзіў у падзямелле свайго брата? (Бо ён жадаў быць адзіным гаспадаром.)

  • Як выратаваўся Вітаўт? (Яму дапамагла яго жонка, якая наведала яго разам са служкаю. У час сустрэчы ён пераапрануўся ў жаночае адзенне служкі.)

  • Чаму мінавіта у Сынкавічах пабудавана царква? (Бо там Вітаўт схаваўся ад пагоні.)

  • Працягваем падарожжа. Зазірнём у вёску недалёка ад Слоніма.

  • Разгледдзьце Сынкавіцкую царкву-крэпасць. Апішыце яе. Чаму яе параўноўваюць з замкам? (Адказы дзяцей.)

  • Па загадзе Вітаўта быў пабудаваны Гродзенскі замак. (Адзначаецца на картсхеме г. Гродна.)

  • На што падобна яго канструкцыя? (На мост.)

  • У XVI ст. беларускія замкі увайшлі у склад новай дзяржавы – Рэчы Паспалітай. (Настаўнік суправаждае паказам на гістарычнай карце межаў РП.)

  • У гэты час на тэрыторыі Беларусі будуюцца новыя замкі. Мы з вамі адправімся ў Мір і пазнаёмімся з адным з самых прыгожых замкаў. Па вуглах замка размешчаны чатыры вежы вышынёй 25 м, пятая вежа з брамамі. Сёння ў замку прадстаўлены старажытныя творы жывапісу, мэбля, зброя, музычныя інструменты, прадметы быту.

(Дэманстрацыя фотаздымкаў.)

  • Самы прыгожы замак з тых, што захаваліся, - Нясвіжскі. Давайце з вамі пазнаёмімся з ім прачытаўшы другі абзац на стар. 64 вучэбнага дапаможніка.

  • Якому роду належыў старажытны Нясвіжскі замак? (Роду князёў Радзівілаў.)

  • Колькі кніг змяшчала бібліятэка замка? (20 тысяч кніг.)

  • Якія калекцыі былі сабраны ў замку? (Рыцарская зброя, каштоўныя камяні, манеты, абразы і карціны.)

  1. Замацаванне новага матэрыялу

Практычная работа

- Зараз мы з вамі папрацуем у рабочых сшытках, адгарніце старонку 26 і выканаем з вамі заданне № 1, 2 выконваюць першы, трэці і пяты рады; заданне № 4, 5 выконваюць другі, чацвёрты, шосты рады.

Пытанне юным гісторыкам.

- Чаму большасць замкаў была пабудавана ў заходняй частцы Беларусі? (Крыжакі – ворагі – наступалі з захаду.)

Рубрыка “Карысна ведаць”.

(Чытанне тэксту ўслых. Гутарка па прачытаннаму.)

  • Хто такі Напалеон Орда? (Таленавіты мастак.)

  • У якім стагоддзі працаваў мастак? (19 ст.)

- Што ён адлюстоўваў у сваіх работах? (Замалёўкі замкаў і палацаў, вёсак і гарадоў.)


  1. Падвядзенне вынікаў урока. Рэфлексія. Ацэначная дзейнасць

  • Якія назвы замкаў запомнілі? Што асабліва ўразіла на ўроку?

  • Ці задаволены вы сваёй працай на ўроку?

  • Каму з вучняў хочацца выказаць падзяку?


  1. Інфармацыя аб дамашнім заданні

Абавязковае заданне: прачытаць стар. 61 – 66, адказаць на пытанні, на контурнай карце выканаць заданні 1, 3, 4 (с. 8).

Творчыя заданні, па жаданні:

  • падрыхтаваць паведамленне “Чорная дама Насвіжскага замка” ці іншае паданне пра замкі;

  • намаляваць старажытны замак, указаць стрэлкамі (карткамі) назвы частак (аб’ектаў) замка: сцены, роў, падвал для захавання запасаў.


Скачать

Рекомендуем курсы ПК и ППК для учителей

Вебинар для учителей

Свидетельство об участии БЕСПЛАТНО!