СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Конкурс “А ў нашай хаце свята”

Категория: Прочее

Нажмите, чтобы узнать подробности

Рэспубліканская акцыя навучэнскай моладзі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”

Конкурс “А ў нашай хаце свята”

Каардынатар правядзення конкурсу – рэдакцыя газеты “Пераходны ўзрост”

Творчая работа “Калядныя пірагі з душамі”

Просмотр содержимого документа
«Конкурс “А ў нашай хаце свята”»

Галоўнае ўпраўленне па адукацыі Брэсцкага аблвыканкама

Установа адукацыі

«Пінскі дзяржаўны прафесіянальны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці»

Рэспубліканская акцыя навучэнскай моладзі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”


Конкурс “А ў нашай хаце свята”

Каардынатар правядзення конкурсу – рэдакцыя газеты “Пераходны ўзрост”

Творчая работа “Калядныя пірагі з душамі”

Аўтар работы: Цеплавухава Аксана Віктараўна, навучэнка УА “Пінскі дзяржаўны прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці”, група 13

Кіраўнік: Факадзей Таццяна Сямёнаўна, выкладчык УА “Пінскі дзяржаўны прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці”

Адрас: 225766, Брэсцкая вобл., Пінскі р-н, в.Жабчыцы, УА “Пінскі ДПЛ СВ”,

тэл. (0165) 30-55-90; (29) 358-17-23















Пiнск, 2018

Калядныя пірагі з душамі

Усе мае сяброўкі мараць пра лета. А я летам чакаю зіму… Спытайце мяне: чаму? Думаеце, што ў мяне дзень нараджэння? …- Не. Што я хачу падарункі пад Новы год? … - Не.

Я люблю зіму больш за ўсё за снег. Таму што ёсць шмат забаваў: гуляць у снежкі, ляпіць снежную бабу, слізгаць па лёдзе на каньках, катацца на санках ці на лыжах, рабіць анёла на снезе і г.д. Зіма– чароўны і святочны час, а самае галоўнае –зімой прыходзіць маё любімае свята – Каляды. Эх, Калядачкі! Бадай, самыя вясёлыя святы!

Мы жывем у XXI стагоддзі, сёння святкаванне Нараджэння Хрыстова адрозніваецца ад таго, як яго адзначалі ў мінулым, таму мы штогод адпраўляемся да бабулі ў вёску Гарадная Столінскага раёна Брэсцкай вобласці, дзе можна па-сапраўднаму дакрануцца да мінулага. Заўсёды ўсёй сям'ёй ставім ялінку, упрыгожваем хату, рыхтуем смачныя стравы на святочны стол. Бабуля гаворыць, што стол “павінен быць багатым, каб наступным годам мець добры ўраджай і здароўе дзеля людзей і жывёл”.

Стол перад  Ражаством налічвае 12 посных страў. Ого! Нямала! Бабуля дастае са схованак розныя пачастункі: арэхі, яблыкі, мёд, бярозавік, печаны хлеб, потым гатуе куццю, грыбны квас, узвар, кісель, пірагі і інш.

Пад абрус на стол кладзем сена, якім пасля частуецца каза Брошка, бо “яно павінна зберагчы жывёлу ад ваўкоў і паспрыяць павелічэнню надоеў малака”. Таксама сенам звязваюцца лыжкі на стале, каб усе сямейнікі былі разам і падтрымлівалі адзін аднаго ў цяжкія хвіліны.

Калі на небе з’яўляецца першая зорка, то пачынаецца святочная вячэра. Дзед запальвае свечку, “запрашае” за стол усіх продкаў, а бабуля ціха распавядае пра Калядныя традыцыі беларусаў. І ў нашай хаце пачынаецца свята…

Галоўная страва на Калядным стале, канечне, куцця. Але мая любімая – гэта пірагі, а дакладней – пірагі з душамі! На першы погляд, яны нагадваюць звычайныя варэнікі, але гатуюцца па-асобаму. Бабуля гаворыць, што пірагі ўсё “адчуваюць”, да іх трэба падыходзіць з добрым настроем і прыгожа апранутым, а таксама можна напяваць песню. На Каляды пірагі гатуюцца з розным начыннем: бульбай, грыбамі, капустай. А іншыя сустракаюцца і з запіскамі з жартоўнымі пажаданнямі – вось тады пацеха пачынаецца!!!

Калядныя песні, шчырыя віншаванні, гульні і забавы, смачныя пачастункі, прыемныя падарункі, доўгачаканыя госці, прыемныя сустрэчы, чароўныя здарэнні – усё дорага майму сэрцу. І я люблю Каляды, таму што гэта свята сямейнае, яно аб’ядноўвае за сталом усіх родных і блізкіх, а гэта і ёсць адна з галоўных каштоўнасцяў для чалавека.

Цеплавухава Аксана, навучэнка УА “Пінскі ДПЛ СВ”

ДАДАТАК 1. ФОТАМАТЭРЫЯЛЫ



Сям’я за святочным сталом

Пачынаецца вечар перад Калядамі (падрыхтоўка стала)



Зімовыя забавы

Калядуем, калядуем, каўбасу чуем!

















Скачать

Рекомендуем курсы ПК и ППК для учителей

Вебинар для учителей

Свидетельство об участии БЕСПЛАТНО!