СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Лістоўка да 70-годдзя Я.Янішчыц

Нажмите, чтобы узнать подробности

Усім, хто любіў і шкадуе яе, журыцца па ёй, застаецца суцяшэнне: духоўная энергія Яўгеніі Янішчыц, што засталася ў яе спадчыне, непадуладная нябыту.

            Смерці ў Паэта няма –

            Ёсць нараджэнне!

Просмотр содержимого документа
«Лістоўка да 70-годдзя Я.Янішчыц»

Яўгенія Іосіфаўна Янішчыц нарадзілася 20 лістапада 1948 года ў вёсцы Рудка Пінскага раёна Брэсцкай вобласці ў простай сялянскай сям'i . Маці Жэні — Марыя Андрэеўна, бацька — Іосіф Сцяпанавіч працавалі ў калгасе.

У 1955 годзе Жэня пайшла ў першы клас Рудкаўскай пачатковай школы. У чацвёртым класе Жэня напісала свой першы верш і прысвяціла яго маці. Пасля заканчэння Рудкаўскай пачатковай школы Жэня вучылася ў Мерчыцкай васьмігодцы. 1 верасня 1963 Жэня прыйшла ў 9 клас Парэцкай сярэдняй школы. У гэтым жа годзе яна напісала свой першы рукапісны зборнік вершаў «Першыя россыпы». У 1966 Яўгенія закончыла 11 класаў Парэцкай сярэдняй школы і ў жніўні паступіла на аддзяленне беларускай мовы і літаратуры БДУ. У 1970 годзе выйшаў першы зборнік «Снежныя грамніцы». У 1971 годзе Яўгенію Янішчыц прынялі ў Саюз пісьменнікаў Беларусі. У гэтым годзе яна закончыла універсітэт і працуе загадчыцай бібліятэкі ЦКЛКСМБ. Выходзіць замуж за беларускага паэта Сяргея Панізніка, тады вайскоўца, і маладыя едуць у Чэхаславакію. Сяргей працуе ваенным карэспандэнтам, а Жэня ўладкоўваецца на працу ў бібліятэку адной з воінскіх часцей. Праз год Яўгенія вяртаецца на радзіму. 14 лістапада 1972 года яна стала маці — нарадзіла сына Андрэя. З 1974 —1976 на творчай працы.

У 1974 годзе выходзіць кніга «Дзень вечаровы», за якую атрымала прэмію Ленінскага камсамола Беларусі ў 1978 годзе. У 1981 прымала ўдзел у рабоце Генеральнай Асамблеі ААН.У 1978 годзе выходзіць кніга «Ясельда, у 1980 — «На беразе пляча», 1983 — «Пара любові і жалю», за якую атрымала Дзяржаўную прэмію БССР імя Я. Купалы ў 1986. Свае карэспандэнцыі падпісвала псеўданімамі Ж. Заметкіна, Е. Іосіфава, Ясяльдзянка. Вершы Я. Янішчыц перакладзены на англійскую, балгарскую, іспанскую, нямецкую, польскую, рускую, украінскую мовы. У апошнія гады жыла адна, выхоўвала сына. Друкавалася ў вядучых літаратурных выданнях не толькі сваёй краіны, а і за яе межамі.

25 лістапада 1988 года трагічна загінула і пахавана на Усходніх могілках у Мінску.




Скачать

Рекомендуем курсы ПК и ППК для учителей

Вебинар для учителей

Свидетельство об участии БЕСПЛАТНО!