СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Паэтычны конкурс "Шчасце жыць у мірнай краіне"

Категория: Всем учителям

Нажмите, чтобы узнать подробности

Верш навучэнкі ўстановы адукацыі “Пінскі дзяржаўны прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” Наталлі Сагановіч «Беларусі быць мірнай краінай…»

Просмотр содержимого документа
«Паэтычны конкурс "Шчасце жыць у мірнай краіне"»

Сагановіч Наталля Сяргееўна

Установа адукацыі «Пінскі дзяржаўны прафесіянальны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці» Брэсцкай вобласці, група 22.

225766 Брэсцкая вобласць, Пінскі раён, п/а Жабчыцы, ПТВ-161,

тэл. (029) 358 17 23


Верш на тэму: “Шчасце – жыць у мірнай краіне!”




Беларусі быць мірнай краінай …


Беларусі быць мірнай краінай –

Значыць болей не зведаць вайны.

З светлай марай, з надзеяй шчаслівай

Каб нашчадкі прайшлі скрозь гады.


Сем’ям жыць трэба ў мірнай краіне –

Значыць дзеткамі поўніцца дом,

І трашчаць ціха дровы ў каміне,

І праблемы рашаюць гуртом.


Птушкам жыць трэба ў мірнай краіне –

Значыць песціць вясной птушанят,

Гронкі ягад збіраць на каліне

Ды гняздо пільнаваць ад вар’ят.


Вёскам жыць трэба ў мірнай краіне –

Значыць бусел жыве ў іх штогод,

Тады вёска жыве, а не гіне:

Хоць і “агра”, а ўсё ж “гарадок”.


Мове жыць трэба ў мірнай краіне –

Значыць па-беларуску гучаць,

Бо не купіш яе ў магазіне:

Можаш толькі ад продкаў прыняць.


Дзецям жыць трэба ў мірнай краіне –

Значыць маці трымае рукой

На арэлях у адной палавіне,

Ну, а тата, вядома, у другой.

Марам жыць трэба ў мірнай краіне –

Значыць думаць аб шчасці, але:

Адзін марыць аб “лімузіне”,

А другі - пахадзіць па расе.


Кветкам жыць трэба ў мірнай краіне –

Значыць водар свой людзям дарыць,

Вабіць колерам, як на карціне,

Не стаптанымі ботамі быць.


Рэчкам жыць трэба ў мірнай краіне –

Значыць воды нясці ў свой шлях,

Рыбакоў сустракаць на ільдзіне,

А не ворагаў на берагах.


Людзям жыць трэба ў мірнай краіне –

Кожны дзень аб тым Бога малю!

Сонца ззяе хай на небасхіле,

А не попел і дым ад агню!


Беларусь – вобраз мірнай краіны!

Можна смела сказаць, без прыкрас:

– Нам не трэба далёкай чужбіны,

Бо тут шчасце для кожнага з нас!

­­­

____________ Наталля Сагановіч,

навучэнка 2 курса УА “Пінскі дзяржаўны прафесійны ліцэй

сельскагаспадарчай вытворчасці”


Скачать

Рекомендуем курсы ПК и ППК для учителей

Вебинар для учителей

Свидетельство об участии БЕСПЛАТНО!