Простая мова і дыялог
праверачная работа
1 варыянт
1-2 балы. Выберыце правільныя адказы:
1) у маналогу чалавек звяртаецца да слухачоў або да самога сябе;
2) дыялог – гутарка дзвюх ці некалькіх асоб;
3) дыялог складаецца з рэплік і слоў аўтара;
4) кожная рэпліка пішацца з новага радка і бярэцца ў двукоссе;
5) дыялог выкарыстоўваецца ў гутарковым і мастацкім стылях.
3-4 балы. Расстаўце знакі прыпынку пры простай мове. Словы аўтара выдзелены курсівам.
1) Вось дачытаю старонку і сяду за ўрокі угаворвае сам сябе Максім.
2) Бабуля, а дзе хаваецца ўлетку мароз спытала ўнучка.
3) Дзеці прапанавалі бабульцы (Д, д)авайце мы вам дапаможам паднесці сумкі.
4) Брава, дзед пахвалілі Талаша вайскоўцы.
5) Маці шчасліва пляснула рукамі (Я, я)кая ж ты прыгожая стала, Аленка!
5-6 балаў. Расстаўце знакі прыпынку. Словы аўтара выдзелены курсівам.
1) Кажа ён старэйшаму сыну Сцяпану ідзі ты сынку пільнаваць яблыкі.
2) Колькі людскім пакаленням свяцілі гэтыя зоркі разважаў сам з сабою настаўнік.
3) Сонейка пабачыўшы Міхася падумала бедны хлопчык.
4) Ну дачушка бацька кажа у шчаслівы пуць!
5) Вясна ідзе думае Міканор (П, п)ара рыхтавацца да сяўбы.
7-8 балаў. Расстаўце знакі прыпынку пры простай мове.
1) Іван Васільевіч ласкава спытаў і доўга мы з табой вось так стаяць будзем.
2) Але ж чакай прыгразіў я птушцы і выйшаў з-за куста (Я, я) цябе ўсё роўна прысачу.
3) Чаго сохнеш, як дзяўчына на выданні жартуе дзед і раіць (П, п)айдзі па вуліцы прабяжыся.
4) Калі аддзяляецца рой растлумачыў пчаляр (П, п)чолы бяруць з сабой у хабатках мёду на трое сутак. Таму яны ў гэты час і не жаляць.
5) Мусіць, туман сёння невядома чаму падумаў Андрэй.
9 балаў. Выпраўце памылкі ў сказах з простай мовай.
1) “Іван Карнеевіч!” – Нечакана гучна сказаў Забаўскі. – І я прашу прабачэння...
2) “Дзівак! Чаму я не прыехаў сюды раней? – Дакараў Пятро самога сябе”.
3) “Не чапай ты лепш медыцыны, – заступіўся фельчар за сваю прафесію, – Бо нічога ты ў ёй не разумееш”.
4) “Няўжо мы спалохалі бусла? – Спытаў Макар і, агледзеўшыся на лугавіну, тут жа ўсклікнуў. – Глядзі вунь туды, глядзі, Пятрусь!”
5) “Няўжо я не здолею – пытаецца сам у сябе Алег і сам жа сабе адказвае, – Не, не змагу”.
10 балаў. Запішыце дыялог, расстаўляючы знакі прыпынку (словы аўтара выдзелены курсівам).
Аўсееў глухаватым але рашучым голасам сказаў Карпенка бяры вінтоўку і на варту // Аўсееў крута павярнуўся на падлозе і запярэчыў // А чаго я // Што я горшы за ўсіх // Без размоў // Давай давай паніч загаварыў Свіст не бойся кашы не празяваеш // Пакінем
Простая мова і дыялог
праверачная работа
2 варыянт
1-2 балы. Выберыце правільныя адказы:
1) у маналогу чалавек звяртаецца да слухачоў або да самога сябе;
2) дыялог – гутарка дзвюх ці некалькіх асоб;
3) дыялог складаецца з рэплік і слоў аўтара;
4) кожная рэпліка пішацца з новага радка і бярэцца ў двукоссе;
5) дыялог выкарыстоўваецца ў гутарковым і мастацкім стылях.
3-4 балы. Расстаўце знакі прыпынку пры простай мове. Словы аўтара выдзелены курсівам.
1) Няўжо мы спалохалі бусла спытаў Міканор.
2) Дзякую вам, цётачка расчулена сказала Ева.
3) Ну, а як тваё прозвішча гаворыць настаўнік Даніку (П, п)адыдзі да стала і скажы нам усім.
4) Будзе дожджык шэпча жыта (Д, д)ым пайшоў наніз.
5) Ціха шэпчуць за парканам дзеці (В, в)унь новая настаўніца ідзе.
5-6 балаў. Расстаўце знакі прыпынку. Словы аўтара выдзелены курсівам.
1) Што самае галоўнае было ў маім жыцці пытаецца сам у сябе Васіль Сухамлінскі і дае вычарпальны адказ (Л, л)юбоў да дзяцей.
2) Ад правадніцы строгай чую стаіць наш поезд сем хвілін.
3) Хадзем заўтра ў лес прапанаваў мне нечакана Яшка (Г, г)рыбоў багата нарасло.
4) Хораша ў вас тут сказаў Федзя (М, м)ясцінка – любата.
5) Дадому пойдзеш ці ў бібліятэку спытаў Пецька.
7-8 балаў. Расстаўце знакі прыпынку пры простай мове.
1) Не чапай ты лепш медыцыны заступіўся фельчар за сваю прафесію (Б, б)о нічога ты ў ёй не разумееш.
2) Чалавек заўжды спадзяецца сказала гаспадыня і дадала (Н, н)ават наперакор розуму.
3) Прысядзь мякка папрасіла Паўліна.
4) Дзед, прывітанне раптам пачуўся звонкі дзіцячы голас і тут жа дабавіў (М, м)ы ўсе прачнуліся даўно, а цябе няма.
5) Перастаньце абодва пачаў супакойваць тата і ўжо больш цвёрда сказаў (С, с)лязьмі гору не паможаш.
9 балаў. Выпраўце памылкі ў сказах з простай мовай.
1) Маці незадаволена паглядзела на дзяўчыну і ледзь прыкметна прыжмурыла вока. “Сціхні, – гаварыў гэты яе знак: – Пераступі старому”.
2) “Пачакайце. Вось уселімся ў новую хату, – усміхнуўшыся, адказала Ганна Мікалаеўна – першым госцем будзеце”.
3) “Як гэта лётчыкі бачаць у цемнаце? – дзівіўся Мікола, – і прылятаюць дакладна туды, куды трэба”.
4) “Я – дваццаць трэці!” – закрычаў пілот у эфір. – Іду на пасадку”.
5) “Мяркуйце аб чалавеку па яго справах, а не па яго словах”, – Адказаў дзядзька.