СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Сустрэча з ветэранамі

Категория: Прочее

Нажмите, чтобы узнать подробности

Ветэран педагагічнай працы - гэта чалавек, які прысвяціў сябе цалкам выхаванню і навучанню падлеткаў. Аддаўшы дзецям сваё працоўнае жыццё і даволі часта здароўе, гэтыя людзі ганарацца сваімі выпускнікамі, глыбока перажываюць іх радасці і няўдачы. І праз шмат гадоў гатовыя прыйсці на дапамогу сваім выхаванцам.

Просмотр содержимого документа
«Сустрэча з ветэранамі»

Услед юбилею

Сустрэча з ветэранамі

Колькі памятаюць сябе людзі, быў сярод іх Настаўнік. Быў, ёсць і будзе, пакуль свеціць сонца. Лёс кожнага чалавека на зямлі бывае ў яго руках.

Жыццё ў педагагічнай прафесіі - гэта нястомная праца душы. Праца, поўная трывог і хваляванняў, радасцяў і смуткаў, мэты і пошукаў - гэта вечнае выпрабаванне на мудрасць і цярпенне, прафесійнае майстэрства і чалавечую незвычайнасць.

Прайшло 50 гадоў з тых часоў, як ва ўрошычшы Красічын было адкрыта СПТВ-43 – сённяшні Пінскі дзяржаўны прафесіянальны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці. Сёлета на цырымоніі ўрачыстага святкавання “залатога” юбілею ліцэя прайшла незабыўная сустрэча з ветэранамі нашай навучальнай установы.

Былыя калегі і навучэнцы разумеюць, што поспехі нашага ліцэя сталі магчымымі толькі дзякуючы той аснове, якую ў свой час заклалі нашы ветэраны педагагічнай працы. Гэта Брынчук А.П., Гетман С.І., Казак Г.М., Чуйко Т.А., Бычыла У.У., Власавец Н.В., Пачуйка І.Д., Гапоненка Л.А. і інш.

Ветэран педагагічнай працы - гэта чалавек, які прысвяціў сябе цалкам выхаванню і навучанню падлеткаў. Аддаўшы дзецям сваё працоўнае жыццё і даволі часта здароўе, гэтыя людзі ганарацца сваімі выпускнікамі, глыбока перажываюць іх радасці і няўдачы. І праз шмат гадоў гатовыя прыйсці на дапамогу сваім выхаванцам.

Стала добрай традыцыяй у навучальнай установе запрашаць нашых ветэранаў на значныя падзеі ў ліцэйскім жыцці, такія як "Дзень ведаў", "Апошні званок", "Выхаваўчая гадзіна».

Так, у рамках святкавання 50-годдзя ўстаноы адукацыі былі праведзены сустрэчы навуэчнцаў з ветэранамі ліцэя: былым дырэктарам Гапоненка Л.А. і выкладчыкамі Гетман М.І. і Казак Г.М.

Пастаянныя сустрэчы з ветэранамі педагагічнай працы спрыяюць выхаванню павагі да старэйшага пакалення, вучаць клапаціцца пра тых, хто побач. А самае галоўнае - ні адна кніга не заменіць жывых зносін і цікавых апавяданняў з вуснаў саміх ветэранаў. Таму мы павінны шанаваць нашых дарагіх гасцей, якія трымаюцца і жывуць, нягледзячы на ўсе нягоды, на вачах у якіх заўсёды шчырая ўсмешка. Мы схіляемся перад імі і гаворым ім дзякуй за іх мужнасць і асабісты прыклад, за тое, што адгукаюцца на нашы просьбы і прыходзяць да нас на сустрэчу з нашымі навучэнцамі.

Сёння мы рады, што падчас гэтых мерапрыемстваў нашы дарагія ветэраны зноў акунуліся ў атмасферу ліцэя, адчулі сябе маладымі, патрэбнымі, энергічнымі. Дай Бог Вам здароўя, аптымізму, душэўных сіл і доўгіх шчаслівых гадоў!

Таццяна Факадзей,

выкладчык Пінскага ліцэя сельскагаспадарчай вытворчасці



Сустрэча навучэнцаў ліцэя з былым выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры

Гетман Сафіяй Іванаўнай

Сустрэча навучэнцаў ліцэя з былым выкладчыкам хіміі і біялогіі

Казак Ганнай Мікалаеўнай

Сустрэча навучэнцаў ліцэя з былым дырэктарам Гапоненка Леанідам Антонавічам




Скачать

Рекомендуем курсы ПК и ППК для учителей

Вебинар для учителей

Свидетельство об участии БЕСПЛАТНО!