СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Урок пазакласнага чытання Новая сустрэча з часопісам «Вясёлка»

Нажмите, чтобы узнать подробности

Новая сустрэча з часопісам «Вясёлка» пашырае чытацкі кругагляд дзяцей; развівае мову вучняў, мысленне, памяць; выхоўвае любоў да чытання.

Просмотр содержимого документа
«Урок пазакласнага чытання Новая сустрэча з часопісам «Вясёлка»»

Отдел образования, спорта и туризма Ивьевского райисполкома

Государственное учереждение образования

«Геранёнская средняя школа»









Урок пазакласнага чытання

4 клас

Новая сустрэча з часопісам «Вясёлка»



Учитель начальных классов

Козел Галина Вацлавовна

231345 Гродненская область,

Ивьевский район, аг.Геранёны

ул.Школьная, д.7

тел. 8 095 39240










Геранёны


2016

Тэма: Новая сустрэча з часопісам «Вясёлка»

Мэта:

  • пашырыць чытацкі кругагляд дзяцей;

  • развіваць мову вучняў, мысленне, памяць;

  • выхоўваць любоў да чытання.

Абсталяванне: часопіс «Вясёлка», камп’ютар з выхадам у інтэрнет


Ход урока

  1. Арганізацыйцы момант

-Паглядзіце адзін на аднаго, усміхніцеся, пажадайце адзін аднаму ўсяго самага добрага.

  1. Хвілінка эрудыта

Прачытай пачатак прымаўкі і працягні яе

  • Добрая кніга … (лепшы сябар).

  • З кнігай павядзешся … (розуму набярэшся).

  • Вучэнне - свет, … ( а невучэнне – цемра).

Якой тэмай аб’яднаныя гэтыя прыказкі? (пра веды, пра вучэнне)

Няхай гэты ўрок таксама прынясе вам новыя веды.


  1. Маўленчая размінка.

Не старайся больш дарма –

іншых колераў няма.

Распраўляе крылцы пчолка,

зелянее збажына.

Загарэлася вясёлка –

будзе добрая вясна. (завучванне верша)

Так напісаў у 1957 годзе ў першым нумары “Вясёлкі” Сяргей Грахоўскі - адзін з пачынальнікаў гэтага дзіцячага часопіса.

І тэма нашага пазакласнага чытання - “Новая сустрэча з часопісам «Вясёлка»



  1. Актуалізацыя ведаў

  • Што вы ведаеце пра часопіс “Вясёлка”? (для дзяцей, на беларускай мове, першы рэдактар Васіль Вітка)

  • Хто друкуе свае творы ў гэтым часопісе? (Можна смела пералічваць амаль усіх пісьменнікаў Беларусі. Гэта Лідзія Арабей, Мікола Чарняўскі, Ніна Галіноўская, Міхась Даніленка, Васіль Зуёнак, Казімір Камейша, Уладзімір Карызна, Анатоль Клышка, Ніна Маеўская, Павел Місько, Іван Муравейка, Уладзімір Паўлаў, Мікола Мятліцкі, Васіль Жуковіч, Расціслаў Бензярук, Міхась Пазнякоў, Павел Саковіч, Васіль Ткачоў)

  • Хто з’яўляецца рэдактарам “Вясёлкі”? (Уладзімір Ліпскі)

  • Якія рубрыкі ёсць ў гэтым часопісе? (“Музей “Вясёлкі”, “Хвілінкі-весялінкі”, “Конкурсы”)


  1. Знаёмства з віртуальным часопісам. http://www.veselka.by/


  • Чытанне вершаў часопіса

Зямля мая

Зямля мая азёрная –

Рабіна за акном,

Крынічка ціхамоўная,

Гасцінны ветлы дом.

Іду жытнёвай сцежкаю –

Мне звоняць жаўрукі,

Блакітнаю усмешкаю

Вітаюць васількі.

Ты працаю славутая,

Карміцелька зямля.

Цярплівая, пакутная,

Ты назаўжды мая.

Ніна ГАЛІНОЎСКАЯ

Футбол у заапарку

Бачыў я: у заапарку

Летнім днём пад сонцам яркім

Два сланы ў футбол гулялі,

Гол за голам забівалі.

Левай, правай – хто як мог.

Бегалі – не чулі ног.

Насмяшылі гледачоў –

Растапталі сто мячоў.

Віктар КУДЛАЧОЎ

  • Школка “Вясёлкі”

У гэтай рубрыцы, як і ў школе, можна набыць пэўныя веды. Цяпер, напрыклад, ідуць урокі фінансавай граматнасці. Тут даведаешся, што такое банк, банкамат, бізнес, біржа. Як і ў школе, тут ёсць дамашняе заданне. Давайце паспрабуем адказаць на пытанні гэтай рубрыкі.

1. Навошта плацёжным банкаўскім карткам надаецца сакрэтны пін-код?

2. Як называецца самы галоўны банк Рэспублікі Беларусь? Якія банкі Беларусі ці замежныя банкі працуюць у нашай рэспубліцы? (Чым больш назавяце банкаў, тым бліжэй будзеце да прыза.)

3. Ад чаго залежыць банкаўскі даход укладчыкаў:

а) ад добрых адносін з банкаўскімі служачымі,

б) ад працэнтнай стаўкі па ўкладу,

в) ад тваіх адзнак у дзённіку,

г) ад сумы пакладзеных грошай у банк?

Якія вы малайцы, з гэтым заданнем вы справіліся на выдатна.


  • Ліст у рэдакцыю

Звярніце ўвагу, тут можна пакінуць свае каментарыі, калі вам што-небудзь спадабалася.

Друкаваць свае творы тут могуць не толькі паэты і пісьменнікі – дарослыя людзі, але і дзеці. Калі вы напісалі верш, апавяданне, казку, дасылайце іх у рэдакцыю і, магчыма, яны будуць надрукаваныя ў часопісе.

Давайце пачытаем дзіцячыя творы.


  • “Буся”

Зусім нядаўна з’явіўся новы часопіс для дзяцей-дашкольнікаў “Буся”. Чаму такая назва? Сімвалам часопіса стаў бусляня Буся. Чым жа можна зацікавіць сваіх малодшых брацікаў і сястрычак? (Прачытаць вершы, казкі, выканаць цікавыя заданні, адгадаць загадкі)


  1. Наш канал на youtube

  • Часопіс ідзе ў нагу з часам. У яго не толькі ёсць свой сайт, часопіс мае свой канал на youtube .

  • Прагляд мультфільма “Піліпка” https://www.youtube.com/watch?v=hsG3Qow0HmA

  • Чаму баба Яга не з’ела Піліпку? (таму што ён вельмі добры)


  1. Падвядзенне вынікаў

  • Што новага вы даведаліся сёння?

  • Якія рубрыкі вам спадабаліся? Чым?

  • А для таго, каб больш блізка пазнаеміцца з “Вясёлкай”, можна ўзяць яго ў бібліятэцы або зрабіць падпіску.







7



Скачать

Рекомендуем курсы ПК и ППК для учителей

Вебинар для учителей

Свидетельство об участии БЕСПЛАТНО!