СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Урок по теме "Углеводы. Глюкоза. Химические свойства, получение и применение"

Категория: Химия

Нажмите, чтобы узнать подробности

План-конспект  урока химии в 10 классе по теке "Углеводы. Глюкоза. Химические свойства, получение и применение"

Просмотр содержимого документа
«Урок по теме "Углеводы. Глюкоза. Химические свойства, получение и применение"»

Тэма: Глюкоза – хімічныя ўласцівасці, атрыманне і прымяненне

Адукацыйная мэта:

  • арганізаваць пазнавальную дзейнасць вучняў, якая будзе спрыяць фарміраванню ведаў аб хімічных уласцівасцях, атрыманні і прымяненні глюкозы

Асабова-развіваючыя задачы:

  • стварыць умовы для фарміравання паняцця аб асаблівасцях хімічных уласцівасцей глюкозы праз арганізацыю даследчай работы на ўроку і выкарыстанне электронных сродкаў навучання;

  • спрыяць фарміраванню ўмення складаць ўраўненні хімічных рэакцый, якія адлюстроўваюць хімічныя ўласцівасці і атрыманне глюкозы;

  • спрыяць развіццю ўмення эксперыментальна даследваць уласцівасці рэчываў, абыходзіцца з хімічнымі рэактывамі, завоўваючы правілы бяспечных паводзін, аналізаваць атрыманыя назіранні і рабіць высновы;

  • стварыць умовы для рэалізацыі міжпрадметных сувязей з курсам біялогіі.

Выхаваўчыя задачы:

  • садзейнічаць выхаванню камунікацыйных якасцей і калектыўных узаемаадносін;

  • садзейнічаць выхаванню беражлівых адносін да свайго здароўя.

Тып урока: урок засваення новых ведаў.

Асноўны метад:

  • праблемны;

  • даследчы;

  • інфармацыйна-камунікацыйны.

Формы дзейнасці вучняў:

  • Індывідуальная;

  • Парная;

  • Франтальная.

Тэхналогіі:

  • праблемнае навучанне з элементамі даследвання;

  • развіваючае навучанне з прымяненнем прыёмаў крытычнага мыслення;

  • інфармацыйна-камунікацыйная тэхналогія.

Абсталяванне:

  • камп’ютары, мультымедыйны праектар, экран, прэзентацыя, класная дошка, дыдактычныя картачкі;

  • хімічныя рэактывы і абсталяванне: прабіркі, трымальнікі для прабірак, хімічныя шклянкі, спіртоўкі, фарфоравыя кубкі, фільтры, глюкоза, аміяк, нітрат серабра(І), сульфат медзі, гідраксід натрыю, вада;

  • дэманстрацыйныя – узоры харчовых прадуктаў: сокі, мёд, малако, ёгурт;

  • лекавыя сродкі: глюкоза 5%-раствор; нашатырны спірт, аскарбінавая кіслата, глюканат кальцыю;

  • садавіна: вінаград, яблыкі, мандарыны, бананы.

Эпіграф: Пазнанне пачынаецца са здзіўлення (Арыстоцель)


Ход урока


Этапы ўрока

Дзейнасць настаўніка і вучняў

Слайд


Арганізацыйны момант

Добры день! Дзеці, да нас сёння прыехалі госці. А як вядома, гасцей заўжды трэба сустракаць усмешкай. Калі ласка, усміхніцеся мне, свайму сябру па парце. Павярніцеся да гасцей і падарыце ім сваю ўсмешку. Добры настрой нам сёння стане надзейным памочнікам у рабоце.


1

Арыентыровачна-матывацыйны

Мэтавызначэнне


Інтэлектуальная гульня “Чорная скрынка”


-рашэнне задач (індывідуальная работа)

- эўрыстычная гутарка (франтальная работа)












Дзеці, чаго вы прыйшлі на ўрок? З якой мэтай?

Выберыце са спіса мэту і дапоўніце яе сваімі словамі.

Звярніцеся да эпіграфа ўрока. Знакаміты мысліцель Старажытнай Грэцыі Арыстоцель гаварыў, што пазнаванне пачынаецца са здзіўлення.

Я пачынаю вас здзіўляць! Перад вамі “Чорная скрынка”. Прычым, яна з сюрпрызам. Што ў ёй? Якое рэчыва “Х” там знаходзіцца?

Папрашу 2 вучні з класа рашыць 2 задачы на вывад малекулярнай формулы гэтага рэчыва“Х”. (Умовы задач прымацаваны на магнітах на фарзацах дошкі). (Дадатак 1)

А астатнія вучні класа слухаюць гістарычную даведку:

  1. У 1811г. рэчыва “Х” атрымаў рускі вучоны К.С.Кірхгоф пры гідролізе крухмалу.

  2. У 1861г. А.М.Бутлераў атрымаў рэчыва “Х” з фармальдэгіду.

  3. Рэчыва “Х” салодкае на смак, добра раствараецца ў вадзе, тэмпература плаўлення 146°С.

  4. У 100мл крыві чалавека знаходзіцца 80-120мг рэчыва “Х”.

  5. Рэчыва “Х” шырока сустракаецца ў прыродзе, асабліва многа ў вінаградным соку, садавіне, мёдзе.

  6. Утвараецца рэчыва “Х” у працэсе фотасінтэзу ў зяленых лістах раслін.

  7. Рэчыва “Х” – прадстаўнік монацукрыдаў рада гексозаў.

Вучні даюць адказ: глюкоза. (Адкрываецца “чорная скрынка”- карзінка з садавінай: вінаград, яблыкі і інш., зверху аптэчная ампула з 5 % растворам медыцынскай глюкозы)

Праверка рашэння задач на вывад малекулярнай формулы рэчыва “Х” – глюкоза (С6Н12О6 )

Наша тэма ўрока: Глюкоза – …….(Запісваецца не ўся тэма ўрока)


Слайд 2










Слайд 3
















Слайд 4,5


2

Аперацыйна-пазнавальны


Прыём “Праўдзівыя і непраўдзівыя сцвярджэнні














Франтальная гутарка

(праблемныя пытанні)















Фізкультхвіліна







Дэманстрацыя доследаў















Лабараторная работа





Прыём “Шыфр Цэзара”



Паведамленне вучня














Вітамінная пауза


























Дослед

Кантроль якасці”


Этапы даследвання
























































Самстойная работа з падручнікам

Прыём “Кластэр”


Паведамленні вучняў







Чытае верш

Аднак, перад тым як прыступіць да вывучэння новай тэмы, я хачу праверыць узровень вашых ведаў. Прапаную 3 вучням камп’ютарны тэст (Дадатак 2).

Класу прапаную самастойную работу. Вазьміце картачкі-табліцы з заданнямі і запоўніце ў іх толькі графу “Да вывучэння тэмы”. Пастаўце знак “+”, калі вы згодныя з сцвярджэннем і знак “-”, калі не (Дадатак 3).

Ці змаглі вы ўпэўнена адказаць на ўсе пытанні? Магчыма было цяжка адказаць на некаторыя пытанні. Зачытайце іх.

Адкрыйце папкі “У дапамогу вучню”, знайдзіце план вывучэння рэчываў. Што мы ўжо ведаем пра глюкозу? (будову, фізічныя ўласцівасці). Пра што нам яшчэ патрэбна даведацца, характэрызуючы глюкозу? (хімічныя ўласцівасці, атрыманне і прымяненне). Мы гэтага яшчэ не ведаем, яшчэ не вывучалі. І так, што мы будзем рабіць сёння на ўроку? Сфармулюйце кожны для сябе мэту …

Я выслухала вас і паведамляю сваю мэту ўрока: арганізаваць пазнавальную дзейнасць, якая будзе спрыяць фарміраванню ў вас ведаў аб хімічных уласцівасцях, атрыманні і прымяненні глюкозы.

А, тэма ўрока: “Глюкоза – хімічныя ўласцівасці, атрыманне і прымяненне” (Вучні запісваюць у сшыткі тэму ўрока поўнасцю).

Адкажыце на пытанні:

  1. Якія функцыянальныя групы прысутнічаюць у глюкозы? (альдэгідная і гідраксільная)

  2. Якім класам арганічных рэчываў яны былі характэрны? (спіртам і альдэгідам)

  3. Да якога класа належаць рэчывы ў якіх прысутнічаюць некалькі –ОН груп? (мнагаатамныя спірты)

  4. З дапамогай якіх якасных рэакцый можна вызначыць альдэгідную і гідраксільную групы? (рэакцыя “сярэбранага люстэрка” і р-я са свежапрыгатаваным гідраксідам медзі(ІІ))

  5. Ці будуць гэтыя рэакцыі характэрны глюкозе?

  6. Чаму?

  7. Глюкозе характэрны хімічныя рэакцыі двух класаў: альдэгідаў і многаатамных спіртоў?

Значыць, зыходзячы з будовы малекулы глюкозы, мы прыйшлі да высновы: Глюкоза – полуфункцыянальнае злучэнне, якое ўтрымлівае групы –ОН і –СОН. Яна адначасова з’яўляецца альдэгідам і мнагаатамным спіртам. Таму яе ўласцівасці павінны быць даволі разнастайнымі, так як абумоўлены наяўнасцю 2-х ФГ, аднак глюкоза павінна мець і спецыфічныя ўласцівасці.

І. Хімічныя ўласцівасці глюкозы:

Глюкоза

Па альдэгіднай групе (-СОН)

Па гідраксільнай (-ОН)

Спецыфічныя

1. Акісленне


Браджэнне:


  • Спіртавое

  • Малочнакіслае

  • Маслянакіслае


1. Рэакцыя з бромнай вадой

CH2OH-CH(OH)4-COH + Br2 + H2O→ CH2OH-CH(OH)4-CОOH +2 HBr

глюконава кіслата

2. Рэакцыя з аміячным растворам аксіду серебра (І) (р-я “срэбнага люстэрка”)

СН2ОН – (СНОН)4 – СОН + Ag2O → CH2OH-CH(OH)4 – СООН + 2Ag

1. Рэакцыя з гідраксідам медзі (ІІ);

утвараецца раствор ярка-сіняга (васільковага) колеру, пры награванні выпадае чырвоны асадак аксіду медзі(І)

C6H12O6 + 2Cu(OH)2 → C6H12O7 + Cu2O+ 2H2O

2. Аднаўленне

CH2OH-CH(OH)4-COH → CH2OH-CH(OH)4-CH2OH

сарбіт

Вучні складаюць ураўнені хімічных рэакцый глюкозы або спісваюць са слайда прэзентацыі.

Лабараторны дослед 8. Узаемадзеянне глюкозы з гідраксідам медзі (ІІ). Інструктаж па НПБП.

Вучні выконваюць зксперымент, назіраюць за ходам хімічных рэакцый, афармляюць справаздачу ў сшытках, робяць высновы.

Як каротка, адным словам мы можам назваць глюкозу?

Разгадайце гэтае слова, карыстаючыся шыфрам Цэзара. (Глюкоза – альдэгідаспірт). Вось так мы можам сфармуляваць асноўную тэму нашага ўрока.

Спецыфічныя ўласцівасці глюкозы. У курсе біялогіі вы вывучалі вугляводны абмен рэчываў. І ведаеце, што асноўная функцыя вугляводаў – энергетычная. Вядома, што 1г вугляводаў дае 17,6 кДж энергіі. Акісленне глюкозы ў клетках – адна з крыніц энергіі жывых арганізмаў. Гэта рэакцыя можа працякаць з удзелам кіслароду і без яго. У прысутнасці кіслароду(аэробныя ўмовы) глюкоза акісляецца да CO2 і H2O:

C6H12 O6 + 6О2 → 6СO2 + 6H2O + Q

Рэакцыя суправаджаецца выдзяленнем вялікай колькасці цеплыні.

Пры адсутнасці кіслароду (анаэробныя ўмовы) глюкоза ператвараецца ў малочную кіслату пад дзеяннем ферментаў: C6H12 O6 → 2CH3-CH(OH)-CОOH

Пры гэтым энергіі выдзяляецца менш, чым пры акісленні глюкозы ў прысутнасці кіслароду.

Як вам ужо вядома, што пры акісленні глюкозы ў арганізме, энергія не выдзяляецца непасрэдна ў навакольнае асяроддзе, а расходуецца на сінтэз АТФ – універсальнага “акумулятара” энергіі ў арганізме.

Глюкоза і іншыя вугляводы пад дзеяннем мікраарганізмаў раскладаюцца на больш простыя арганічныя рэчывы. Гэта і ёсць спецыфічныя рэакцыі глюкозы – рэакцыі браджэння. Яны маюць вялікае біялагічнае значэнне. Іх выкарыстоўваюць пры вытворчасці харчовых прадуктаў, алкагольных напіткаў і кансервантаў, у тэкстыльнай і гарбарнай прамысловасці, квашанні агародніны і пры сіласаванні кармоў. Малочнакіслае бражэнне, выкліканае бактэрыямі роду Lactobacillius адбываецца ў працэсе атрымання рада харчовых малочных прадуктаў (сыраквашы, кефір, ёгурт і інш.).


Я хачу вас і далей здзіўляць! Як вы думаеце, для чаго я падрыхтавала на дэманстрацыйным стале розную садавіну (вінаград, яблыкі, мандарыны), мёд, сокі, малако, аскарбінавую кіслату і г.д.? (Выстаўляецца латок)

На этыкетках напісана энергетычная іх каштоўнасць (у % або мг, мл) саставу. У тым ліку і вугляводаў. Пераканайцеся ў гэтым самі (Вучні разглядаюць прапанаваныя ўзоры прадукцыі).

Ці бачыце на этыкетках сока, малака, таблетак аскарбінавай кіслаты і глюканата кальцыю састаў вугляводаў? Колькі іх там утрымліваецца? Прачыталі? Што ж, пераканаемся ў гэтым доследным шляхам.

І так, я прапаную правесці эксперымент для вызначэння вынікаў спажывецкіх выпрабаванняў тавараў харчовай прамысловасці.

Наша даследванне будзе ўключаць этапы. Запіс на дошцы або на слайдзе:

праблема → гіпотэза→ праверка гіпотэзы → аналіз →вынік

1.Праблемнае пытанне задаю: ці будуць гэтыя прадукты змяшчаць вугляводы, у тым ліку глюкозу?

Для фармуліроўкі гіпотэзы (прадпалажэння) можна выкарыстоўваць словы тыпу: “калі…, то”; “так, як…”; ”пры ўмове што…”; ”прапаноўваецца, што…”; “дапусцім, …”; “магчыма, што…”.

Вучні выстаўляюць па чарзе свае гіпотэзы. Настаўнік фармулюе з іх адну.

2.Магчыма гіпотэза: калі даследуемае рэчыва змяшчае глюкозу, то яно будзе валодаць энергетычнай каштоўнасцю і забяспечваць наш арганізм вугляводамі, якія з’яўляюцца аднымі з асноўных кампаненкаў ежы чалавека.

Вучні разважаюць, настаўнік можа накіроўваць іх падсказкамі, задаючы па ходу пытанні:

  1. Як выявіць вугляводы ў прадуктах харчавання, садавіне і медпрэпаратах?

  2. Якія хімічныя ўласцівасці характэрны глюкозе?

  3. Якія ведаеце якасныя рэакцыі на глюкозу?

  4. Як доследным шляхам гэта даказаць?

  5. Як можна праверыць вашу гіпотэзу?

  6. Прапануйце план эксперымента з улікам абсталявання, якое ёсйць у вас на сталах, з дапамогай якога зможам праверыць гіпотэзу.

  7. Складзём алгарытм нашых дзеянняў.

3. Праверка гіпотэзы.

4. Аналіз назіранняў доследаў. Кожная пара вучняў наглядна дэманстрыруюць вынікі сваіх доследаў, параўноўваюць.

5. Фармуліроўка выніка. Такім чынам, калі мы выявілі глюкозы гіпотэза падцвердзілася.

Запісваюць вынік у сшыткі: калі мы выявілі глюкозу, то тавар (агародніна, садавіна і г.д.) валодае энергетычнай каштоўнасцю і забяспечвае наш арганізм вугляводамі.

ІІ. Атрыманне глюкозы



ІІІ. Прымяненне глюкозы

У 100мл крыві чалавека ў норме ўтрымліваецца 80-120мг глюкозы. Пры павелічэнні глюкозы да 180мг парушаецца вугляводны абмен і з’ўляецца хвароба цукровы дыябет.


Наливаешь крепкий чай,
Хорошенько сахарозу
В чашке ложкой размешай.
Виноградную глюкозу,
И медовую фруктозу,
И молочную лактозу
Любят взрослый и малыш.
Но крахмалом и клетчаткой,
Что совсем-совсем несладки,
Тоже нас не удивишь.
Так устроена природа –
Это тоже…… углеводы




Слайд 6













Слайд 7


Слайд 8












Відэаролік

Суперфіз-

мінутка”

Слайд 9

Відэаролікі 1,2


Слайд 10








Слайд 11











Слайд 12






Слайд 13,14


Слайд 15




















Слайд 16
























Слайд 17

























Слайд 18

























Слайд19



Слайд 20



Слайд 21




Слайд 22






Слайд 23














Слайд 24


3

Кантрольна-карэкцыйны

Вяртанне да сцвярджэнняў

Камп’ютарны тэст


Вяртаемся да задання Праўдзівыя і непраўдзівыя сцвярджэнні”, якое мы выконвалі ў пачатку ўрока. Яшчэ раз падумайце і запоўніце графу “Пасля вывучэння тэмы”

3 вучні выконваюць тэст на камп’ютары

Абмен картачкамі з суседзямі

Узаемаправерка па ключу

Слайд 25





Слайд 26

4

Рэфлексійны

Прыём “Чыстай дошкі”


Прыём “Вяртанне да мэты”










Падвядзенне вынікаў вучэбнай дзейнасці


Гутарка па пытаннях:

  1. Як часта вы сёння здзіўляліся? Прачытайце яшчэ раз эпіграф. Вы згодны з Арыстоцелем?

  2. Ці дасягнулі мэтаў, пастаўленых у пачатку ўрока?

  3. Ці выканалі мы з вамі ўсё, што планавалі на ўроку?

  4. Ці зможаце вы, атрыманыя на сённяшнім ўроку веды, прымяніць у сваім паўсядзённым жыцці? У якіх выпадках?

  5. Як вы думаеце, ці часта чалавеку прыходзіцца ў паўсядзённым жыцці сутыкацца з пытаннямі, якія мы закранулі на ўроку?

Выбярыце рознакаляровыя шарыкі:

    • светлы, яркі колер – вы ўсё зразумелі, у вас усё атрымалася;

    • цёмны, чорны колер – засталіся праблемы, а можа і трывога, што не ўсё зразумеў.

Галоўнай мэтай урока для мяне было – навучыць вас думаць, разважаць, здзіўляцца, выкарыстоўваць веды ў новых сітуацыях, паглыбляць іх на аснове паэтапнага кіравання мною вашай пазнавальнай дзейнасцю

Выставіць і пракаменціраваць адзнакі

Адзначыць актыўную работу на ўроку ўсіх вучняў і ўручыць вітамінны прыз (Карзінку з садавінай)


Слайд 27




5

Дамашняе заданне



§ 45, заданне 5 – 9 ( па выбару)

Творчыя заданні:

  • Напішыце апавяданне-казку аб ролі глюкозы ў жывых арганізмах, пачынючы са словаў “Жыла-каралева была Глюкоза…”;

  • Напішыце SMS – сябру аб адносінах да ўроку;

  • Прыдумайце хімічны камплімент глюкозе;

  • Міні-даследванне: параўнайце кандытарскія прадукты гандлёвай сеткі на % ўтрымання ў іх вугляводаў.

Слайд 28



8




Скачать

Рекомендуем курсы ПК и ППК для учителей

Вебинар для учителей

Свидетельство об участии БЕСПЛАТНО!