СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Каралева польскай прозы і пакутлівай праўды ( Э.Ажэшка)

Категория: Литература

Нажмите, чтобы узнать подробности

Пра жыццёвы і творчы шлях Э.Ажэші

Просмотр содержимого документа
«Каралева польскай прозы і пакутлівай праўды ( Э.Ажэшка)»

Установа адукацыі

Скідзельскі дзяржаўны сельскагаспадарчы прафесійны ліцэй”











Каралева польскай прозы

і пакутлівай праўды”

(да дня нараджэння

Элізы Ажэшкі)















Скідзель

Каралева польскай прозы і пакутлівай праўды”

Эліза Ажэшка нарадзілася 6 чэрвеня 1841 года ў сямейным маёнтку Мількаўшчына, каля Гродна.

Старыя людзі прадказвалі ёй незвычайны лёс, звязаўшы яе нараджэнне з паэтычнай легендай. «Я нарадзілася травеньскай ноччу 1842 года, — успамінала пісьменніца ў сваіх мемуарах. — Казалі, што якраз у той час — не ведаю раней ці пазней — упершыню ў мількаўскім садзе заспяваў салавей. Мо гэта была проста выдумка ці вынік бесклапотнага ўяўлення слуг і дваровых, але маці мая яшчэ многа год любіла расказваць тое хатняе паданне і асабліва любіла ўспамінаць пра яго тады, калі пачынала ганарыцца маёй пісьменніцкай прафесіяй, якую спачатку не цярпела...»

З малых гадоў дзяўчынка прывыкла чуць беларускую мову, бо ў наваколлі жылі беларусы. Часам яна гуляла разам з сялянскімі дзецьмі: «Якраз тады я пачула мужыцкія казкі, якія ўмеў апавядаць Франак, і навучылася трохі гаварыць па-беларуску, бо мае сябры размаўлялі паміж сабой на гэтай мове, а да мяне звярталіся па-польску».

З дзесяці год выхоўвалася ў манастырскім пансіёне ў Варшаве, дзе знаходзілася да 1857 года.

У Варшаве Э. Ажэшка пазнаёмілася і пасябравала з польскай пісьменніцай, паэтэсай і перакладчыцй Марыяй Васілоўскай, у далейшым — Канапніцкай.

Амаль адразу пасля заканчэння пансіёна, на сямнаццатым годзе жыцця, яе выдалі замуж (1858 год) за трыццаціпяцігадовага палескага шляхціча Пятра Ажэшку.

Сама яна даволі абыякава ставілася да выбару жаніха, а ён быў у сваяцтве амаль з усёй павятовай знаццю, да таго ж някепска танцаваў, быў спагадлівы. Зімой 1858 года Пятро Ажэшка адвёз маладую жонку ў свой маёнтак Людвінава (цяпер — вёска ў Драгічынскім раёне). Захоплены паляваннем і картамі, ён даволі скептычна ставіўся да ўзнёслых парыванняў маладой жонкі, якая адчула ілюзорнасць свайго шчасця. Эліза ў Людвінаве ўбачыла марнатраўства і нікчэмнасць «сытых», на заможных гаспадароў гнулі спіны прыгонныя беларускія сяляне: «Я адчула тады дзіўнае жаданне пайсці ў гэты туман, на гэтыя палі, падысці да гэтых цёмных, сагнутых, натруджаных у хадзе постацяў і зрабіць... Я сама не ведаю, што? — сказаць ім што-небудзь, паціснуць ім руку?..»

Да вяршынь тагачаснай еўрапейскай культуры паднялася дзякуючы самаадукацыі, назаўсёды захавала веру ў навуку i чалавечы розум.

Выключную ролю ў фарміраванні яе светапогляду адыгралі нацыянальнавызваленчая барацьба польскага i беларускага народаў i сялянская рэформа на Беларусі 1860-х гадоў, якія яна назвала «сваімі ўніверсітэтамі». Яны вызначылі i яе пісьменніцкае прызначэнне: «Гэты момант зрабіў рашучы ўплыў на маю будучыню... Гэты момант запаліў ва мне жаданне служыць Радзіме па меры сіл i характеру маіх здольнасцей; з яго агню i слёз узнікла ва мне жаданне прынесці хоць маленькую цаглінку для таго выратавальнага моста над безданню, праз які павінен быў прайсці народ... Пазней мяне апаноўвалі ўсякія сумненні, але ў ідэі любасці да Радзімы i абавязку служыць ёй я ніколі не сумнявалася... Усё гэта зрабіў са мной i ва мне год 1863. Калі б не яго малат i разец, мой лёс быў бы іншы i, відаць, я не стала б пісьменніцай».

Падчас аграрнай рэформы, напярэдадні паўстання 1863 года Эліза Ажэшка апынулася ў гушчыні гістарычных падзей. Пад уплывам дэмакратычна настроенай моладзі, якую ўзначаліў Фларыян Ажэшка (малодшы мужаў брат), выпускнік Пецярбургскай медыка-хірургічнай акадэміі, маладая жанчына рашуча далучылася да прыхільнікаў вызвалення сялян. Разам з Фларыянам адкрыла школу для вясковых дзяцей, дзе навучалася 20 хлопчыкаў, марыла працаваць для народа. Займаючыся прыватнай лекарскай практыкай у Кобрынскім павеце, Фларыян меў магчымасць завязваць кантакты, весці рэвалюцыйную агітацыю сярод шляхты і сялянства.

Эпоху сялянскай рэформы і нацыянальна-вызваленчай барацьбы 1863—1864 гадоў Эліза Ажэшка назвала «сваім універсітэтам». Яна сама была не толькі сведкай, але і ўдзельніцай гераічнай барацьбы.

Эліза становіцца сувязной Кобрынскага партызанскага атрада Рамуальда Траўгута, які дзейнічаў на тэрыторыі беларускага Палесся, дапамагае паўстанцам харчаваннем, медыкаментамі, стварае «жаночы легіёнік», які выпякаў хлеб, мыў бялізну, трымаў з атрадам пастаянную сувязь.

На час паўстання 1863—1864 вярнулася ў Людвінова, каб дапамагаць паўстанцам, у маі-чэрвені 1863 хавала ў сябе Рамуальда Траўгута, якога пазней пераправіла за мяжу. Па гэтай прычыне восенню 1863 Пётр Ажэшка быў арыштаваны, а ў сакавіку 1865 высланы ў Пермскую губерню.

Гераічныя падзеі часу ва ўсіх іх драматызме і супярэчнасцях вызначылі лёс Элізы Ажэшкі, абудзілі жаданне служыць Радзіме. Вымушаная праз усё жыццё маўчаць пра свой асабісты ўдзел у паўстанні, яна толькі на схіле жыцця ў лісце да М. Дубецкага, аўтара кнігі пра Р.Траўгута, прызналася: была побач з народам, які паўстаў супраць сваіх прыгнятальнікаў. «Гэты момант зрабіў вырашальны ўплыў на маю будучыню... Гэты момант запаліў ува мне жаданне прынесці хоць маленькую цаглінку да таго выратавальнага маста над безданню, праз які павінен быў прайсці народ... Усё гэта зрабіў са мной і ўва мне год 1863. Калі б не яго молат і разец, мой лёс быў бы іншы і, відаць, я не стала б пісьменніцай».

Людвінаўская сядзіба Ажэшкаў была даведзена да галечы, а затым канфіскавана. Застаўшыся без сродкаў, без сям'і, маладая жанчына страціла назаўсёды сваю бесклапотнасць і ў канцы 1864 года вярнулася ў родныя мясціны. Так скончылася шасцігадовае жыццё Элізы Ажэшкі на Палессі.

Пра капліцу-ўсыпальню роду Ажэшкаў хочацца сказаць некалькі слоў асобна. Бо гэта адзіная памятка пра род Ажэшкаў на Драгічыншчыне. Cправа ў тым, што маёнтак у Людвінова, дзе жыла пісьменніца з мужам Пятром Ажэшкам у 1858—1864 гг., разбураны часам і людзьмі. На тым месцы захаваліся толькі рэшткі сядзібы і панскі парк.

І цяпер мала хто нават з мясцовых старажылаў ведае, што ў 60-х гадах XIX стагоддзя ў Людвінова віравала жыццё, што ў маёнтку Ажэшкаў збіралася шляхта і ўдзельнікі паўстання 1863-1864 гадоў, што менавіта тут, у гэтым паселішчы, маладая Эліза стварыла багатую бібліятэку, арганізавала школу для дзяцей сялян, а ў самім маёнтку падчас паўстання рыхтавалі лекі, прадукты, шылi адзенне для рэвалюцыйнай шляхты…

Пачаліся пошукі працы і месца ў жыцці. Пасля дарэмных спробаў уладкавацца ў горадзе Градна Эліза едзе ў Варшаву. Ведаючы чатыры мовы — польскую, французскую, расейскую, нямецкую (і забароненую пятую — беларускую), яна разлічвала атрымаць пасаду настаўніцы ці тэлеграфісткі. У адказ на яе прашэнне царскі чыноўнік холадна растлумачыў, што «польцы» не могуць даць працу ў дзяржаўнай установе. Абуранай і абражанай, маладой жанчыне давялося вярнуцца ў спустошаную і разрабаваную Мількаўшчыну.

Э. Ажэшка, вярнуўшыся ў Мількаўшчыну, адкрыла школку для вясковых дзяцей. З таго часу датуюцца яе першыя захаваныя літаратурныя творы.

Першым надрукаваным творам, які з'явіўся ў 1866 годзе ў часопісе «Tygodnik ilustrowany», было апавяданне «Малюнак з галодных гадоў». З гэтым творам Э.Ажэшка адразу і назаўсёды ўвайшла ў літаратуру, мастацкая творчасць стала клопатам яе жыцця, а літаратурны заробак — адзіным сродкам для існавання.

Тым часам вярнуўся з Пярмі Пётр Ажэшка. Э. Ажэшка не магла знайсці паразумення з мужам, пачала працэс аб ануляванні шлюбу і дабілася гэтага ў 1869 годзе.

У 1870 г. Э. Ажэшка прадала Мількаўшчыну і пераехала на сталае жыхарства ў Гродна.

Пасля дваццаці гадоў сяброўства з С. Нагорскім, пасля смерці яго жонкі, узяла з ім шлюб (1894).

Дзве яе найлепшыя аповесці «Над Нёманам» і «Хам» з'явіліся ў 1886—1888 гг. Сваю багатую бібліятэку перадала Віленскаму таварыству сяброў навук, суарганізатарам і першым ганаровым членам якога была.

Творчасць 1870-х г. зведала ўплыў ідэй «варшаўскага» пазітывізму, асветнай працы з народам.

Выступала за раўнапраўе жанчын (аповесці «Апошняе каханне», 1868, «Пан Граба», 1869-70, «Марта», 1873), з крытыкай шляхецкай арыстакратыі і саслоўных прымхаў (раман «Пампалінскія», 1876), з гуманістычных пазіцый адстойвала інтарэсы лрацоўных (зборнік апавяданняў «3 розных сфер», т. 1-3, 1879-82).

У рамане «Над Нёманам» (1887) адлюстравала вострыя праблемы тагачаснай польскай рэчаіснасці. У аповесцях «Нізіны» (1884), «Дзюрдзі» (1885), «Хам» (1888), апавяданнях «Рэха», «Тадэвуш», «У зімовы вечар» і інш. паказала жыццё паслярэформеннай беларускай вёскі. Пра фальклор і духоўнае багацце беларусаў напісала нарысы «Людзі і кветкі на берагах Нёмана» (1888-91). У 1890-я г. ў яе творах вастрыня сацыяльнай праблематыкі саступае месца псіхалагічнай заглыбленасці («Два полюсы», 1893, зборнік апвяданняў «Меланхолікі», 1896). Апошні зборнік навел «Gloria vicis» («Слава пераможаным!», 1910) прысвечаны героям паўстання 1863-64.

У многіх сваіх творах Ажэшка дае апісанне Гродна, Нёмана. Так, напрыклад, у апавяданні «Там на лузе красуюць кветкі» яна падрабязна расказвае пра Падольную вуліцу ў Гродна, У некаторых сваіх творах малюе карціны пажару, які ў 1885 годзе прынёс нямала шкоды гораду. Згарэў у гэты час і дом Ажэшка, у якім яна жыла тады. Сама пісьменніца прыклала нямала намаганняў, каб арганізаваць дапамогу пагарэўшым.

Карысталася псеўданімамі E. O., Bąk (z Wa-Lit-No), Li…ka, Gabriela

Litwinka.

Самыя раннія пераклады твораў Э. Ажэшкі выходзілі яшчэ ў пачатку ХХ ст., напрыклад, апавяданне «Гэдалі» (Вільня, «Наша ніва», 1907, перакладчык не пазначаны, выходзіла кірыліцай і лацінкай).

Пазней на беларускую мову творы Элізы Ажэшкі перакладалі Я. Брыль, А. Бутэвіч, Я. Бягомская, Г. Тычка.

У 1904 годзе Ажэшка была намінавана на Нобелеўскую прэмію. Яе кандыдатуру прапанаваў Аляксандр Брукнер, прафесар Берлінскага ўніверсітэта. Члены Нобелеўскага камітэта, азнаёміўшыся з яе творамі, высока ацанілі яе пісьменніцкі талент; у адным з дакументаў напісана: «Наколькі ў тэкстах Сянкевіча б'ецца шляхетнае польскае сэрца, настолькі ў творчасці Элізы Ажэшкі б'ецца сэрца чалавека». Але большасць членаў камітэта прагаласавала за Генрыка Сянкевіча, а невялікая колькасць прапанавала падзяліць прэмію. У 1909 годзе Ажэшку зноў намінавалі на Нобелеўскую прэмію, але гэтым разам узнагарода дасталася шведцы Сельме Лагерлёф.

На пахаванні пісьменніцы адзін з прамоўцаў, Ёзаф Катарбіньскі, зазначыў: «Яна была жывой мудрасцю і чуйным сэрцам цэлай эпохі».

У доме ў Гродне, дзе пісьменніца правяла апошнія гады жыцця, створаны дом-музей Элізы Ажэшкі.

Шмат падарожнічала па Беларусі, сабрала 228 назваў раслін. Усім беларускім назвам з дапамогай знаѐмага батаніка яна дала лацінскія адпаведнікі. Шмат назваў раслін, пададзеных Ажэшкай, не фіксуюць іншыя беларускія слоўнікі.

Сур’ѐзна займалася вывучэннем фальклору і этнаграфіі беларусаў. У Гродзенскім дзяржаўным гісторыка-археалагічным музеі знаходзіцца альбом-гербарый, створаны Э. Ажэшка.

Яе імем названая адна з цэнтральных вуліц горада, на якой пісьменніцы пастаўлены помнік.

Мясціны, звязаныя з біяграфіяй Элізы Ажэшкі, захаваліся на Беларусі і да сёння. Гэта, зразумела, вёска Мількаўшчына Гродзенскага раёна, дзе нарадзілася Эліза, і паселішча Людвінова ў Драгічынскім раёне Брэсцкай вобласці, у якім яна жыла са сваім мужам Пятром, і цікавы дом-музей Элізы Ажэшкі, што знаходзіцца ў горадзе Гродна.










Літаратура:

  1. Эліза Ажэшка ў эстэтычнай прасторы славянскіх краін: зборнік

артыкулаў / пад навук. рэд. С.П. Мусіенкі, М.М. Хмяльніцкага. —

Мінск : Кнігазбор, 2013. — 176 с.

  1. Творчасць Элізы Ажэшкі і беларуская культура: Зб. навук.

прац / Пад рэд. С.П.Мусіенкі. – Гродна: ГрДУ, 2002. – 330 с.

  1. http://www.istpravda.ru/bel/excursions/6690/

  2. http://karotkizmest.by/биографии/эліза-ажэшка.html

  3. https://yandex.by/images/search?text=эліза%20ажэшка%20фото












Скачать

Рекомендуем курсы ПК и ППК для учителей

Вебинар для учителей

Свидетельство об участии БЕСПЛАТНО!