СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Фальклорная сустрэча "Прыйдзе свята ў нашу хату"

Нажмите, чтобы узнать подробности

Фальклорная сустрэча "Прыйдзе свята ў нашу хату"

Просмотр содержимого документа
«Фальклорная сустрэча "Прыйдзе свята ў нашу хату"»

Сцэнарый урачыстага паседжання

Прыйдзе свята ў нашу хату”


Дзеючыя асобы:

  1. Гаспадар

  2. Гаспадыня

  3. Дамавік


Дзеянне адбываецца ў актавай зале. Гучыць фанаграмма беларускіх песень. Сцэна ўбрана пад вясковы надворак. У цэнтры стаіць хата. Чуюцца галасы хатніх жывёл. У акенцы з’яўляецца дамавік:


- Добры дзень, мае сябры. Ці пазналі вы мяне?

Тут жыву я – на гары. Не дзіця я, не стары.

У хаце ўсім амаль кірую. Вам з’яўляюсе ў сне.

Але ёсць гаспадары. Маю назву дамавік.


Дамавік:

  • Ой! Здаецца мне, што сёння ў нашай хаце будзе свята. Бо наша Ганна з самага ранку скавыча. Во ізноў, чуеце? (з’яўляецца бабка)

Баба: Дзед, а дзед, уставай! Трэба ў хаце прыбраць, хутка госці да нас прыйдуць.

Дзед: Адчапіся, бабка. Дай трошачкі паспаць, старыя косці пагрэць.

Баба: Людцы добрыя, пабачце, у майго дзеда ад лені гнуцца калені. Гэта ж трэба, цалютку ноч сон, а ўвесь дзень лень!

Дамавік:

А народная мудрасць кажа:

Хто работу робіць, а хто варон ловіць:

На работу ай, ды ох, а за сталом адзін за трох;

Праца чалавека кормміць, а лянота порціць.

Дзед: А хто гэта казаў?

Баба: Сумленне тваё казала. Марш па ваду. (дзед выходзіць і хутка вяртаецца).

Дзед: Баба, хутчэй выходзь на двор! Госці да нас едуць. (мітусяцца па двары)

Дамавік: Што, сябры, для жыта трэба?

Баба: Ну, вядома, трэба глеба.

Дамавік: А для птушкі?

Дзед: Вышыня.

Дамавік: А для казкі – цішыня. Ну, а што для весялосці?

Разам: каб часцей бывалі госці!

Баба: Ой, вясёлае будзе свята! І гасцей тут у нас багата.

Дзед: Ой, не ведаю гэтай навукі.

Дамавік: хто без навукі, той – як бязрукі!

Дзед: Гэта я-та бязрукі? Ну-ка Ганначка, заспяваем нашу прывітальную.

Дзед з бабай спавяюць “Прывітальную”

а) Добры вечар, госці, просім вам мілосці:

каб вы пілі-елі, весела сядзелі,

весела сядзелі, харошыя песні пелі.

Добры вечар госці, просім вам мілосці!

б) Сёння ў нашай хаце свята!

Калі ласка, у нашу хату.

Гэй! Рады спаткаць, гуляць дык гуляць!

Сёння гудзе гулянка да ранку,

А ўчора-звячора,

З намі гуляй, хто хоча, аж да ночы

Хто адгуляў – спачывай.

Пакуль жывы ў свеце людзі,

Так ці гэтак неяк будзе

Гэй! Кінь гараваць –

Гуляць дык гуляць.

Сёння ідзе гулянка аж да ранку.

А ўчора – звячора.

З намі гуляй, хто хоча, аж да ночы,

Хто адгуляў – спачывай.

(Дзед з бабай пад музыку спяваюць і танцуюць)


Баба:

Мы танцуем, мы спяваем,

Невясёлых не прымаем.

Хто сумленны – той наш госць,

Во якая весялосць!

Дамавік:

Да нас на свята запрашаем

І сардэчна вас вітаем.

Разам:

І дарослых, і дзяцей,

І шаноўных усіх гасцей.

Баба:

Хопіць вам адпачываць,

Пара свята пачынаць.

(Чуецца музыка і з’яўляецца ансамбль “Дударыкі”)

Дамавік:

Тут на ўвесь прастор вялікі

Зайгралі нам музыкі,

Загудзелі, загудзелі,

Затрубілі “Дударыкі”.


Заходзяць суседачкі-дзяўчатачкі:


Дзяўчаткі: Бабулька Ганна, дзядуля Мацей, а што ў вашай хатцы сёння робіцца? І шум, і тлум, і песні гучаць? А мы беглі па вуліцы, змерзлі! Дазвольце ў вашай хатцы пагрэцца! Вунь як у вас тут хораша ды й прыгожа, і весела таксама.

Дзед: Гэта суседкі-дзяўчаткі прыбеглі да нас, прымай, Ганна, запрашай!

Баба: Калі ласка, праходзьце, ля печы сядайце, на гасцей паглядзіце, ды й мне дапамажыце! Вы, гаспадынькі добрыя, спрытныя і жвавыя.

(Дзяўчаткі сядаюць на лаўцы, вяжуць, прадуць, размотваюць ніткі)

Баба: Дзядуля. Мілы, паглядзі! Хто тут нас чакае? Танцорам гэтам гадкоў пяць, і тож імкнуцца танцаваць!

Дзед: Калі ласка, запрашаем, весяліцца пачынаем. (танцавальныя нумары праграм)

Баба: Нам патрэбна больш народу! Дайце ходу карагоду! (дзед і баба падтрымліваюць танцораў, самі таксама танцуюць і скачуць)

Баба:

А я купіла плацце новенькае,

Баціначкі шаўровенькія.

Эх, ёсць у чым пагуляць, паспяваць, паскакаць!

Дзед:

На дварэ ідзе дождж, а ў нас суха

Музыкант, польку ўрэж, польку-весялуху! (Артысты прадаўжаюць сваё выступленне)

Баба:

А я вось што запытаю:

Адкажыце госці мне,

Ці вам добра тут, ці не?

Дзед:

Вельмі добра. Калі так

Час нам свята прадаўжаць!

Баба:

Хто лянівы ды нясмелы,

Таму блінок гарэлы.

Хто адважны ды старанны,

Дык таму блінок румяны. (гульня “Злаві блін”)

Баба: Зараз паглядзім, хто тут сабраўся, ці добрыя гаспадыні з гаспадарамі, ці так сабе. Хто зможа падкінуць блін на патэльні ўверх так, каб ён перавярнуўся і зноў злавіць яго на патэльню, той добры гаспадар. Паспытайце і блінца, які ладны ды смачны, на масле спечаны ды цукрам пасыпаны. (Удзельнікі гульні частуюцца блінамі і гуляюць у гульню)

Дзед:

Мы з бабай вам жадаем,

Каб лета дачакалі.

Каб весначку сустракалі

І ўсе вас падарункамі надзялялі.

Частуйцеся, калі ласка! (раздае пачастункі дзецям у зале і на сцэне).

Баба: Дзядуля, яшчэ госцейкі да нас збіраюцца, вунь: увесь парожак адтапталі, польку-трасуху нам паказаць хочуць. (Працягваецца конкурс)

Баба:

Ох, танцавала – абсцасы паламала! Так у нас у Гродні гавораць. А можа і вы якія прымаўкі ды прыказкі ведаеце? (Гульня-аўкцыён беларускіх прымавак і прыказак).

Дзед: Тым, хто болей ведае цудоўных прыказак і прымавак. Я дам цацкі-падарункі на памяць аб нашай хатцы. (Раздае цацкі дзецям – удзельніка гульні)

Баба: Усе сюды! Весяліцца запрашаем, мы прыпеўкі пачынаем. (Дзед з бабай пяюць прыпеўкі, дзяўчаткі-суседачкі таксама іх падтрымліваюць)


КОНКУРС БЕЛАРУСКІХ ПРЫПЕВАК:


Дзед: На свята да нас і тэатр прыехаў! Тэатр беларускай батлейкі. Калі ласка, запрашаем усіх паглядзець, паслухаць і ўразумець! (Выступленне ўсіх праграм заканчваецца з’яўленнем Бабы з Дзедам, якія вядуць карову)

Дамавік: Гэй, гаспадары! Куды гэта вы буронку цягнеце?

Дзед: На кірмаш.

Дамавік: Чаго?

Баба: А ці не разумееш? Бачыў, колькі гасцей панаехала?

Дамавік: Менавіта, бачыў.

Баба: Ну, дык вось. Яны да нас панаехалі, пачастунку панавозілі.

Дзед: А мы што, горш за іх?

Баба: зараз мы Буроначку прададзім, купім казу.

Дамавік: А казу нашто?

Дзед: Ды ты што, Дамавік, са страхі зваліўся?

Баба: Амаль усім вядома, што дзе каза рогам, там усяго многа.

Дзед: Дзе каза нагой, там жыта капною.

Баба: Дзе каза ходзіць - там жыта родзіць. Вось!

Дамавік: Усё гэта я ведаю лепш за іншых. Але вось што я вам прапаную: хай ваша Буронка для мяне станцуе, а потым вы са мной пагуляеце, бо мне сумна тут аднаму сядзець, а я вам за гэта чароўны куфэрак падарую.

Баба: Згода! (Буронка танцуе польку). А ў што гуляць будзем?

Дамавік: У загадалкі. (загадвае загадкі)

1-я Бягуць панічыкі, задраўшы лычыкі? (сані)

2-я Хто з барадой родзіцца? (казёл)

3-я Ідзе без ног, б’е без рук? (гадзіннік)

4-я Гукнеш – адгукнецца, а ад людзей хаваецца? (рэха)

5-я Бяжыць свінка стальная спінка, хвост канапляны? (іголка з ніткай)

6-я Тысяча брацікаў звязаны, адным поясам падпаясаны? (сноп)


Дзед: Вось і скончылася наша свята.

Дамавік: Дзякуй усім, хто пажадаў у нашай хаце павесяліцца, нас парадаваць.

Баба: жадаем усім прысутным шчасця, дабра і поспеху. Зараз журы аб’явіць вынікі і ўручыць лепшым выканаўцам падарункі і прызы. (Журы аб’яўляе пераможцаў і вынікі фестываля)





Уступнае слова выкладчыка

Каляды-гэта народнае зімовае свята дахрысціянскага паходжання. У гадавым крузе народных абрадаў і святкаванняў мінулага яны храналагічна

займалі першае месца.Назва іх паходзіць ад лацінскага слова ''календы''. Так старажытныя рымляне называлі першы дзень кожнага месяца.Усе календы святкаваліся, але асабліва ўрачыста адзначалі навагоднія.Назва каляды,засвоеная славянскімі і неславянскімі народамі Еўропы мае свае варыянты :у рускіх і ўкраінцаў - коляды, у балгар-коледуванне,у сербаў і харватаў-коледа,і г.д.

Ва ўсходнеславянскіх народаў Каляды адзначаліся з 24 снежня  па 6  студзеня ўключна. На працягу гэтых двух тыдняў працаваць лічылася грэхам і людзі ў дзень выконвалі толькі тую работу,без якой нельга было абысціся.Ва ўсе вечары нічога не рабілася,а таму называлі

іх святымі.

              Рыхтавацца да каляд сяляне пачыналі ўжо з Піліпашкі.Да свята кожная сям'я старалася зпбяспечыць сябе патрэбнымі прадуктамі харчавання, забівалі свінню, для жывелы нарыхтоўвалі неабходную колькасць кармоў.

У многіх весках Беларусі Калядамі называлі толькі само свята 25-28 снежня, а перыяд з 24 снежня па 6 студзення -калядаўніцам.У некаторых славян Калядою ўласна называлі тры дні:дзень перад так званым нараджэннем Хрыста,дзень перад Новым годам і дзень перад вадохрышчам . Царква дапасавала да старажытных калядаў свае  святы:нараджэнне Хрыста і вадахрышча, бо яна вяла непрымірымую барацьбу з дахрысціянска-язычніцкімі святкаваннямі з мэтай укаранення ў побыт людзей сваіх святаў. .З народнымі абрадамі сустрэчы Новага года ў мінулым і было непарыўна звязана святкаванне Каляд (па часе яны супадалі з навагоднімі ўрачыстасцямі,але адзначаліся больш шырока).

У кожнага народа Каляды праводзіліся весела. Лічылася, што калі весела сустрэць пачатак Новага года,то увесь год будзе вяселым і шчаслівым.

На Беларусі вячэра 24 снежня насіла агульную назву 'куцця' ,таму ў гэты дзень абавязкова варылася куцця ( каша з ячных круп ). Першая куцця служыла пачаткам Каляд і спраўлялася з вялікай урачыстасцю, а таму і атрымала назву вялікай куцці. За стол садзіліся як толькі на небе з'яўлялася першая зорка .На працягу усіх калядных дзен спраўляліся тры куцці.З першай было звязана у народзе много прыкмет,звычаяў, варожбаў. Так падсохлы верх куцці за вячэрай здымалі і аддавалі курам,'каб добра яйкі неслі'. Зачэрпнуўшы першую лыжку куцці,гаспадар стукаў у акно і клікаў мароз куццю есці , каб не марозіў пасевы ячменю, пшаніцы , гароху , грэчкі і т .п .,а гаспадыня  зазывала мароз на куццю, каб не марозіў на агародзе расаду, гуркі , гарбузы і інш.

Звычайная беларуская каша, стол, лаукі, не куце фіранкі, унізе, на падлозе чыгун з кашай, які стаіць у сене. У пакоі дзед і баба, з імі іх унучка.

Баба збірае на вячэру.

Баба. (седзячы за сталом) Ці бачыш мяне дзед?

Дзед.  Не бачу!

Баба. Каб жа ты не бачыу за стагамі ,за стагамі,за капамі,за вязамі,за снапамі свету!

Дзед.А чі бачыш ты мяне?

Баба.Не бачу!

Дзед.Каб жа ты не бачыла за гуркамі,за гарбузамі,за капустаю,за буракамі свету!

 

Баба.(Хапае качаргу і пачынае лупцаваць дзеда.Дзед кідаецца на лауку і          гаворыць:)

Дзед.Каб твае снапы так хутка падалі на ніве!

        (Пасля баба пачынае з-пад абруса даставаць сянінкі і прыгаворваць):

Баба.Зараз я,мае вы даражэнькія,паваражу,ці будзе у нас у гэтым годзе добры лен.

         (Пачынае выцягваць з-пад абруса сянінкі)

Баба.Во,глядзіце,якая вялікая сянінка выцягваецца,будзе добры у нас лен,вялікі.

Дзед.Дзякуй богу!

Унучка.Бабулька,я зараз прынясу куццю,паглядзіце,ці будзе добры ураджай ячменю.Усе глядзяць куццю.

Дзед.О,дзякуй богу!Будзе добры ячмень,во якая густая ды надсохлая!

             Усе разам:ды мусіць і смачная!

Баба.Паглядзі ўнучка ў акно,ці есць на небе зоркі,ці многа іх?

Унучка.(глядзіць у акно).Ой,бабулька і дзядулька,неба ўсе ўсыпана зоркамі.

Дзед.От добра,гэта азначае,што летам будзе вельмі многа грыбоў.

Баба.А вось,калі з поўдня пасыплецца град,то будзе умалотны гарох.

Дзед.Акалі будзе ісці густы снег- дык будуць раіцца пчолы,а есць пчолы - дык будзе многа меду.

         (Усе садзяцца вячэраць).

Дзед.Ты ж баба,сення не мый лыжак , а звяжы іх суконнай ніткай і пактнь на стале,каб авечкі не адбіваліся ад дому.

Баба.Ты ж дзед,занясі у хлеў сена,што ляжыць на куце,на якім стаяў чыгун з куццею і дай карове і авечкам,ды не забудзь сыпнуць снегу ў вочы свінням,каб не лазілі у шкоду.Дзед бярэ сена і выходзіць.

Баба.Унучка,пачытай мне,калі ласка,тую кніжку,дзе пішацца пра каляды.

Унучка.Бабка,гэта кніжка называецца "Новая зямля",а напісаў яе Якуб Колас.

    Чытае.

    На першы дзень святых калядак-)

    Такі ужо быў святы парадак-

     Збіралі сена са стала,

     Кармілі ім каня,вала

     І ўсіх жывелін,хоць па жмені,

     А на стале ў драбнюткім сене-

     Здавен-дауна вялося гэта

      Уважна зернетак шукалі

     І па тых зернетках гадалі,

      Які зародзіць хлеб на лета

                    (Уваходзіць дзед)

Дзед.О,унучка чытае нашы любімыя вершы,малайчына.

Эй,бабка,давай  арэшкі ды гарбузікі,сення каляды,будзем ласавацца.

(Бабка.О,зараз знайду,прынясу!)

(Прыносіць гарбузікі,арэхі,пачынаюць жартаваць,гуляюць у цот і лішку).

       За сцэнай чуваць жарты,песні.

Бабка.Вай,чуеце,што на вуліцы музыка грае,напэўна казу вядуць.

           Унучка з дзедам бягуць да акна,уклядаюцца.

Унучка.Бабка так,так "казу" водзяць вунь і да нас заварочваюць ў двор.

Бабка.Вай,вай,да нас ідуць.

(У хату стукаюцца).

Дзед.Заходзьце,калі ласка.

Дзяўчаты выконваюць песню "Ішла каляда"

Павадыр.Каляды,калядачкі,бліны ды аладачкі.

Ой ,люлі ,люлі ,бліны ды аладачкі.

Пытаў дзедка ў бабкі:

"Ці скора, бабка,калядкі?"

Бабка.Ты калядак не пытайся,ты к калядкам сабірайся.

           А калядкі ў бярэзнічку,а каўбаскі ў жалезнічку.

Павадыр.Сення каляды ,усе людзі рады.

                Япручка смаляць і бога хваляць.

                Радуйся зямля ,бо жыта родзіць.

                Прыехала каледка , прыехала лябедка

                На сівым казлятку.

Дзед.Адкуль вы?

Павадыр.Мы людзі не простыя,з далекага краю,

                Хлопцы ўсе сталыя з-пад самага раю.

Баба.Адкуль ідзеце?

Павадыр.Ідзем кругам,светам аж ,ад пана лета.

                      Мы к лету ідзем, казу вядзем і радасць нясем.

Песня "Святыя вечары".

Дзед ,баба ,унучка.Дык просім у хату!

Заходзіць другі павадыр, вядучы за сабой казу, пасля заходзіць цыган, маладзіца, музыка ,механоша і ўся світа.

                                    Каза становіцца пасярод хаты, за ей павадыр ,і цыган

                     За маладзіцай ,астатнія стаяць у парозе.

Павадыр.2 Ну, ну-ну ,казел,

                           Ну ,ну-ну, нябожа,

                           Не адбрыквайся

                           Паварачвайся

                           То на сей бачок,

                           То на той бачок,

                           Ды расхадзіся, развесяліся.

                     (Каза танцуе)

                             Па ўсяму дому,

                             Па гаспадарскаму.

                             Дзе каза ходзіць,

                             Там жыта родзіць,

                             Дзе не бывае ,там вылягае...

                      (Каза танцуе ,кідаецца ,прыкідваецца мертвай ,потым падымаецца і кланяецца гаспадарам).

Механоша.Уставай, каза,

                          Жылы надзімай,

                          Гаспадар ідзе,

                          Каляду нясе:

                          Рэшата аўса,

                          Наверх каўбаса.

Павадыр. Ой мая каза зусім прытамілася ,трэба ей крыху адпачыць.А вас павесяляць мае дружкі.

                    (выводзіць цыгана і маладзіцу ў цэнтр хаты)

                           Музыка іграе ,цыган і маладзіца танцуюць.

               Цыган:Калядзін, калядзін,

                              Я ў бацькі адзін,

                              Кароценькі кажушок.

                                   Дайце мне піражок.

                                   А наверх каўбасу,

                                   А то хату разнясу.

                   Маладзіца:Шчадрую шчадрую

                                           Каўбасу чую.

                                           Дайце каўбасу,

                                           Дамоў панясу.

                                           Дайце другую,

                                           Толькі даўгую.

                                           Дайце трэцюю-

                                           Хоць авечую.

                          Затым выконваюцца прыпеўкі.

Павадыр.Пакідаючы хату.                      Будзь здароў ,як рыжы бароў,

                     Май торбу грошаў ,жыві ў раскошы.

                     Майце ўсяго даволі, а бяды ніколі

                     Стары год канчаем ,а новы зачынаем.

З ранняю вясною ,з буйнаю травою,

З збожжам каласістым ,з зернем ядраністым.

Ды спрытным летам, і з громам пры гэтым.

І з восенню яснай ,і з долечкай шчаснай.

Дзед.Дзе вы гэту казу дасталі?

Павадыр.На кірмашы ў старога купіў семсот грошаў заплаціў.

Баба.Дзе сам вывучыўся?

Павадыр.Па ўсім свеце ходзячы ,торбу хлеба носячы,

                     Між людзей бываючы ,дзівы,-дзіўныя відаючы,

                     Розныя кнігі чытаючы ,уверх нагамі трымаючы.

                     А вы здаровы бывайце ,за год нас чакайце.

(Гаспадары надзяляюць усіх падарункамі, даюць хлеб, сала ,каўбасы і г.д.)

Іграе музыка ,цыган, маладзіца з імі "каза" танцуюцць, спяваюць, выходзяць з хаты.

    



Скачать

Рекомендуем курсы ПК и ППК для учителей

Вебинар для учителей

Свидетельство об участии БЕСПЛАТНО!