СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

К.Каліна Верасень

Нажмите, чтобы узнать подробности

урок літаратурнага чытання бля беларускамоўных школ з выкарыстаннем тэхналогіі развіцця крытычнага мыслення

Просмотр содержимого документа
«К.Каліна Верасень»

ДУА “Гарадзечненскі дзіцячы сад – сярэдняя школа”






Урок па тэме


Клаўдзія Каліна

“ Верасень”


Урок беларускай

літаратуры ў 3 класе

настаўніцы

Сіпайла Алены Рыгараўны




Мэта: авалоданне ідэйным зместам казкі К.Каліны “Верасень”.


Задачы: пазнаёміць вучняў з жыццёвым і творым шляхам К. Каліны, прааналізаваць змест казкі, вучыць выдзяляць галоўнае, выказваць свае думкі; выпрацоўваць навыкі правільнага, беглага, выразнага чытання; садзейнічаць развіццю вобразнага ўяўлення і творчага мыслення вучняў; выхоўваць літаратурны густ, любоў да роднай мовы і роднага краю.


Абсталяванне: партрэт пісьменніцы, карткі з заданнямі, мультымедыйная прэзентацыя.



Ход урока:


I. Арганізацыйны момант. Псіхалагічны настрой.

- Сення на ўроку мы будзем чытаць, для таго каб …( навучыцца бегла чытаць, даведацца новае, цікавае)

- На ўроку мы будзем вучыцца задаваць пытанні, для таго каб… (вучыцца думаць разважаць)

- Мы будзем вучыцца выразна чытаць , каб …. ( навучыцца перадаваць настрой, інтанацыю)


ІІ. Моўная размінка

1. На дошцы запісаны верш А.Дзеружынскага: Чарадзейны

Верасень

Заквітнеўся

Верасам.

Голле

Дуба- волата

Ён прыбраў

У золата.

-Якія радкі верша адлюстроўваюць верасень як жывую істоту?

- Чаму аўтар называе верасень чарадзейным? (слайд 1)

-Чаму першы месяц восені атрымаў назву”верасень”? (слайд 2)


2. Практыкаванне для навучання чытанню шэптам.(Слайд 3)

- Прачытайце словы шэптам, услых вымаўляйце толькі назвы месяцаў.

верасень лістапад

верасы туман

кастрычнік снежань

дождж снегапад

3. Як вы думаеце аб чым пойдзе гаворка сёння на ўроку?


ІІІ. Паведамленне тэмы і мэты урока.

1. Слова настаўніка пра аўтара


Клаўдзія Каліна (Клаўдзія Канстанцінаўна Лукашэвіч) нарадзілася 1 лістапада 1925 г. у вёсцы Блювінічы (былая Заходняя Беларусь). Бацька яе, Канстанцін Антонавіч, скончыў настаўніцкую семінарыю. Пасля ўз’яднання Беларусі, калі ў родных Блювінічах адкрылася беларуская школа, была прызначана яе дырэктарам і адначасова працавала настаўнікам пачатковых класаў. У гады Вялікай Айчыннай вайны сям’я будучай пісьменніцы трымыла сувязь з партызанамі. Клаўдзія разам з маці мыла партызанам адзежу, бінты, якіх у той час не хапала. Пра вайну, пра ўсё гэта Клаўдзія Канстанцінаўна хацела напісаць кнігу. Пачала, ды не паспела…

У 1939 г. К. Каліна скончыла сем класаў, а пасля Вялікай Айчыннай вайны ў 1953 г. закончыла Брэсцкае музычнае вучылішча. Яна мела вельмі прыгожы голас. Пэўны час спявала ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі. К. Каліна выкладала музычную грамату, была кіраўніком хору, настаўніцай спеваў у школах Кобрына, Віцебска, а пасля і Мінска, куды пераехала ў 1970 г.

У 1962 г. К. Каліна пачала друкавацца ў часопісах “Вясёлка”, “Бярозка”. Першыя казкі пісала не для друку. У яе хварэла дачушка Ірынка. Каб падтрымаць яе, узняць настрой, маці кожны дзень прыходзіла ў бальніцу з новым творам. Пазней гэтыя казкі і апавяданні ўвайшлі ў кнігу “Хлопчык - пакідайчык”. У гэтай кніге ёсць казкі, прысвечаныя прыродзе.

Творчая спадчына К. Каліны - шчодры плён яе душы і сэрца. Яе творы вучаць любіць сваю Бацькаўшчыну, мову, культуру.

Памерла К. Каліна 25 чэрвеня 1994 г.

2. Падрыхтоўка да ўспрымання тэксту К.Каліны “Верасень”


На дошцы словы :

Жоўты … (лісток)

Пажоўклая ( трава)

Зжаўцелы … (клён)

Залатыя (шаты, бярозы)

Медны (убор)

  • Што абазначае кожнае слова?(колер)

  • У якія поры года фарбы могуць прысутнічаць ў прыродзе?

( лета, восень)

  • Якія колеры прырода набывае толькі восенню?(Пажоўклы, зжаўцелы)

Прыём “Сканіраванне”. Прагледьце тэкст, знайдзіце ў ім названыя колеры і прачытайце злучэнні.

-Якія колеры не сустрэліся ў тэкце? ( жоўты, зжаўцелы). Складзіце з імі словазлучэнні.


IV. Работа над тэкстам

1. Першаснае успрыманне тэксту

Паслухайце твор Клаўдзіі Каліны “Верасень”, вызначце, якія багацці Верасень падарыў зямлі. ( Зачытайце ) Слайды


Слоўнікавая работа :

Шаты- пышнае, дарагое адзенне.

Захінуў- прыкрыў.

Камель- Ніжняя патоўшчаная частка дрэва.


2.Самастойнае чытанне тэксту “ Верасень”

-Да якога жанру, на вашу думку, можна аднесці твор – да казкі ці апавядання? Абгрунтуйце свій адказ.

- Што надае тэксту элемент казачнасці?

-Чаму слова Верасень пішацца з вялікай літары?


3. Работа ў парах

Прачытайце запісаныя на картках словы (слайд )


  • Што абазначаць словы з першага слупка? (рух)

  • Учым адрозненне паміж гэтымі словамі?

  • Растлумачце значэнне слоў другога слупка. ( Азірнуцца –павярнуўшыся аглянуцца. Страсянуў што? .. лісце,смецце, снег, яблыкі і г.д.; адшукайце сінонімы да слова страсянуў –атрос,асыпаў. Зацвілі –знайдзіце антонім (адцвілі, няма красак)


ходзіць (ён) азірнуўся (Верасень)

зайшоў (Верасень) страсянуў (Верасень)

ідзе ( Верасень) зацвілі (верасы)


  • Адшукайце ў тэксце і запішыце на карткі, хто выконвае кожнае з дадзеных дзеянняў.

  • На якім месцы стаіць выказнік?

  • Перастаўце яго на другое месца. Якія сэнсавыя з’явы адбыліся?

  • Чаму, на вашу думку, аўтар ставіць выказнік на першае месца? (Каб падкрэсліць дзеянні , якія выконваў Верасень)


Зрокавая фізхвілінка


4. Работа ў групе

Колькі частак можна выдзеліць у тэксце ? Вызначце межы кожнай з іх.

1. Багаты месяц Верасень.

2. Верасень у садзе.

3. Верасень у полі і лузе.

4. Верасень у лесе.Шчодры Верасень.


Пастаўце “тонкія” пытанні да кожнай часткі.


IV Абагульненне матэрыялу


1. Прыём “Гучыць, як.. Выглядае, як …” (слайд )

1 пара: Верасень гучыць, як.. (дождж, шорох лістоў, крыкі адлятачых птушак)


2 пара: Верасень выглядае, як.. ( рознакаляровы кавёр, як зоркі, як рознакаляровы сарафан ..)

2. Выразнае чытанне

- Высветліце адносіны аўтара да восені як да пары года (Захапляецца асенняй прыродай, адметнасц гэтай пары года)


3. Вызначэнне галоўнай думкі тэксту.

Восень – багатая і шчодрая пара.


V Дамашняе заданне.


Тэкст “Верасень” выразна чытаць, слоўнікавы партрэт Верасня – садоўніка, лесніка, палявода (на выбар).



VI Падвяденне вынікаў. Рэфлексія.


1. Сінквейн “Восень” (Слайд )

Восень.

Залатая, багатая.

Дорыць, прыбірае,асыпае.

Восень – багатая і шчодрая пара.

Пара года.


2. Прадоўжы сказ: ( Слайд )

- На уроку я даведаўся пра..

- Наш урок быў карысным, бо…

- Я задаволены сабой, таму што…



















7



Скачать

Рекомендуем курсы ПК и ППК для учителей

Вебинар для учителей

Свидетельство об участии БЕСПЛАТНО!