СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

КТП по факультативу белорусского языка 9 класс на 2019-2020 учебный год

Категория: Прочее

Нажмите, чтобы узнать подробности

Просмотр содержимого документа
«КТП по факультативу белорусского языка 9 класс на 2019-2020 учебный год»

Навукова-метадычная ўстанова

“Нацыянальны інстытут адукацыі”

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь














Вучэбная праграма

факультатыўных заняткаў


«складаны сказ без складанасці»


па вучэбным прадмеце «Беларуская мова»

IX клас

















Мінск



Тлумачальная запіска


Развіццё маўленчых здольнасцей вучняў, удасканаленне культуры іх вуснага і пісьмовага маўлення непасрэдным чынам звязана з асэнсаваннем асаблівасцей складанага сказа. Гэтая моўная адзінка пашыраная ў арганізацыі тэкстаў розных стыляў і жанраў, а таксама можа выступаць у якасці самастойнага міні-тэксту. Для развіцця творчых здольнасцей вучняў, умення асэнсавана ўспрымаць чужы тэкст, а таксама ствараць уласныя выказванні важна навучыць карыстацца словам у кантэксце розных сінтаксічных канструкцый, у тым ліку і складаных. Развіццё граматычнага ладу маўлення вучняў звязана з удасканаленнем умення асэнсоўваць складаны сказ як структурна-семантычную і функцыянальна-камунікатыўную адзінку. Культура маўлення вучняў звязана з развіццём умення дарэчна выкарыстоўваць складаныя сказы ў адпаведнасці з сітуацыяй маўлення, мэтанакіраванасцю і адрасатам паведамлення. Засваенне тэарэтычных звестак пра складаны сказ і актыўнае ўключэнне гэтых сінтаксічных канструкцый у вуснае і пісьмовае маўленне вучняў будзе спрыяць развіццю іх узаемадачыненняў у маўленчым асяроддзі, а таксама развіццю асобасных станоўчых рыс, здольнасцей.

Факультатыўныя заняткі грунтуюцца на базавым узроўні сінтаксісу, пры вывучэнні якога актуальным застаецца комплекснае вывучэнне складанага сказа. Лінгвістычная прырода складанага сказа шматаспектная, гэта дазваляе замацоўваць набытыя раней уменні захоўваць нормы беларускай літаратурнай мовы (арфаэпічныя, арфаграфічныя, граматычныя, пунктуацыйныя, маўленчыя) у вусным і пісьмовым маўленні. Вывучэнне складанага сказа ў цеснай узаемасувязі з іншымі раздзеламі курса беларускай мовы спрыяе не толькі ўспрыняццю вучнямі роднай мовы як гарманічнай цэласнай сістэмы, але і як нацыянальнай каштоўнасці, як універсальнага сродку, з дапамогай якога здабываецца і перадаецца інфармацыя ў прасторы і часе. Засваенне паняццяў, звязаных з будовай складанага сказа, асаблівасцямі сэнсава-граматычных адносінаў паміж часткамі, спецыфікай сродкаў сувязі частак павінна быць скіравана на фарміраванне ўменняў правільна інтанаваць складаныя сказы і пунктуацыйна правільна афармляць іх у пісьмовым маўленні. Удасканаленне моўных і маўленчых навыкаў будзе станоўча ўплываць на развіццё творчых здольнасцей вучняў, на фарміраванне ўменняў выказвацца вусна і пісьмова ў розных стылях і жанрах, выкарыстоўваючы пры гэтым сэнсавыя і стылістычныя магчымасці розных відаў складаных сказаў. Удасканаленню маўленчай і камунікатыўнай кампетэнцый вучняў будзе спрыяць інтанаванне і пунктуацыйнае афармленне сінтаксічных канструкцый з чужой мовай, а таксама выкарыстанне ў вусным маўленні і афармленне ў пісьмовым выказванні цытат і эпіграфаў. Факультатыўныя заняткі дазваляюць развіваць інтэлектуальныя і творчыя здольнасці навучэнцаў, удасканальваць навыкі самастойнай працы, абуджаць цікавасць да роднай мовы, здабыткаў навукоўцаў і мастакоў слова.

М э т а заняткаў – развіццё моўнай і маўленчай культуры вучняў праз засваенне спецыфікі складаных сінтаксічных канструкцый.

З а д а ч ы:

  • развіваць уменне выкарыстоўваць лінгвістычныя веды для вызначэння спецыфікі складаных сказаў і канструкцый з чужой мовай;

  • удасканальваць уменне распазнаваць розныя тыпы складаных сказаў, рабіць іх аналіз;

  • спрыяць замацаванню нормаў беларускай літаратурнай мовы – маўленчых, арфаэпічных, граматычных, пунктуацыйных;

  • развіваць уменне акрэсліваць сэнсава-стылістычныя магчымасці складаных сказаў і канструкцый з чужой мовай у кантэксце;

  • удасканальваць уменне вучняў дарэчна выкарыстоўваць складаныя сінтаксічныя канструкцыі ў вусных і пісьмовых выказваннях розных стыляў і жанраў;

  • удасканальваць культуру вуснага і пісьмовага маўлення вучняў;

  • садзейнічаць развіццю творчых здольнасцей вучняў, абуджаць цікавасць да роднага слова, культуры і гісторыі беларускага народа.

На факультатыўных занятках па сінтаксісе і пунктуацыі мэтазгодна выкарыстоўваць разнастайныя формы працы: семінары, практыкумы, дыктанты розных відаў (у тым ліку графічныя), вусныя і пісьмовыя паведамленні на лінгвістычныя тэмы, лінгвістычны эксперымент і інш.

Да праграмы распрацаваны і выдадзены дыдактычныя матэрыялы для вучняў і метадычныя рэкамендацыі для настаўнікаў.





IX клас

(35 гадзін)


Ад простага сказа да складанага

(4 гадзіны)


Просты і складаны сказ: агульнае і адрознае. Віды і сродкі сувязі частак у складаным сказе. Злучнікавыя і бяззлучнікавыя складаныя сказы, складаныя сказы з рознымі відамі сувязі частак. Выкарыстанне складаных сказаў у тэкстах розных тыпаў, стыляў і жанраў.

Чытанне і параўнанне простых і складаных сказаў, вызначэнне агульнага і адрознага. Чытанне тэкстаў, распазнаванне складаных сказаў, каментарый сродкаў сувязі частак складаных сказаў, вызначэнне тыпаў сказаў.


Сінтаксічныя лабірынты складанага сказа

(20 гадзін)

Правілы пабудовы складаназлучанага сказа. Ці толькі коска: знакі прыпынку ў складаназлучаным сказе. Выкарыстанне складаназлучаных сказаў у тэкстах розных тыпаў, стыляў і жанраў.

Чытанне тэкстаў, распазнаванне складаназлучаных сказаў і простых сказаў з аднароднымі членамі. Вызначэнне сэнсавых адносін паміж часткамі складаназлучанага сказа, пастаноўка і абгрунтаванне адпаведных знакаў прыпынку. Канструяванне схем складаназлучаных сказаў і сказаў па прапанаваных схемах. Вуснае і пісьмовае выказванне з выкарыстаннем складаназлучаных сказаў.

Правілы пабудовы складаназалежнага сказа. Злучальнае слова – не злучнік. Даданая частка ў складаназалежным сказе: што дадаецца? Ці заўсёды патрэбна коска: знакі прыпынку ў складаназалежным сказе. Выкарыстанне складаназалежных сказаў у тэкстах розных тыпаў, стыляў і жанраў.

Чытанне тэкстаў, распазнаванне складаназалежных сказаў, вызначэнне межаў частак сказа, сэнсава-граматычных адносін паміж імі. Вызначэнне сродкаў сувязі паміж часткамі складаназалежнага сказа, размежаванне злучнікаў і злучальных слоў. Пастаноўка знакаў прыпынку ў складаназалежных сказах, іх абгрунтаванне. Канструяванне схем складаназалежных сказаў і адпаведных сказаў па прапанаваных схемах. Выкарыстанне складаназалежных сказаў у вусных і пісьмовых выказваннях розных тыпаў, стыляў і жанраў.

Са злучнікам ці без яго: адрозненне бяззлучнікавых сказаў ад іншых складаных сказаў. Задумаемся над сэнсам і інтанацыяй: знакі прыпынку ў бяззлучнікавых складаных сказах. Выкарыстанне бяззлучнікавых складаных сказаў у тэкстах розных тыпаў, стыляў і жанраў.

Чытанне тэкстаў, вызначэнне бяззлучнікавых складаных сказаў, абгрунтаванне пастаўленых знакаў прыпынку паміж часткамі складанага сказа. Інтанаванне бяззлучнікавых складаных сказаў, аналіз сэнсавых адносін паміж часткамі складанага сказа, пастаноўка знакаў прыпынку і іх абгрунтаванне. Пастаноўка варыянтных знакаў прыпынку, іх абгрунтаванне. Уключэнне складаных бяззлучнікавых сказаў у выказванні розных тыпаў, стыляў і жанраў.

Злучаем і падпарадкоўваем: складаны сказ з рознымі відамі сувязі частак. Як перадаць логіку выказвання: знакі прыпынку ў складаных сказах з рознымі відамі сувязі частак. Выкарыстанне складаных сказаў з рознымі відамі сувязі частак у тэкстах розных тыпаў, стыляў і жанраў.

Чытанне тэкстаў, вылучэнне сказаў з рознымі відамі сувязі частак, вызначэнне сэнсава-граматычных частак, відаў і сродкаў сувязі частак. Інтанаванне сказаў з рознымі відамі сувязі, канструяванне схем сказа і стварэнне сказаў паводле прапанаваных схем, абгрунтаванне знакаў прыпынку. Выкарыстанне сказаў з рознымі відамі сувязі частак у вусных і пісьмовых выказваннях розных тыпаў, стыляў і жанраў.


Чужая мова (4 гадзіны)


Як перадаць чужую мову? Адзін ці некалькі галасоў: маналог, дыялог. Цытуем і спасылаемся.

Чытанне тэкстаў з простай і ўскоснай мовай, вызначэнне асаблівасцей будовы сінтаксічных канструкцый з чужой мовай, абгрунтаванне знакаў прыпынку. Стварэнне дыялогаў, маналогаў і іх пунктуацыйнае афармленне. Уключэнне цытат, эпіграфа ў творчыя працы розных жанраў.


Тэкст

(4 гадзіны)


Тэкст як сінтаксічная адзінка. Асноўныя прыметы тэксту. Спосабы і сродкі сувязі сказаў у тэксце. Сэнсава-лагічная частка і абзац у тэксце. Прыёмы сінтаксічнай арганізацыі тэксту.


Падагульненне і сістэматызацыя вывучанага

(3 гадзіны)

ЧАКАНЫЯ ВЫНІКІ

У выніку вывучэння прапанаванага курса вучні павінны:

  • узбагаціць слоўнікавы запас сінтаксічнымі тэрмінамі;

  • авалодаць уменнем размяжоўваць складаныя сказы розных тыпаў;

  • навучыцца вызначаць сэнсава-граматычныя адносіны паміж часткамі складанага сказа і ставіць неабходныя знакі прыпынку;

  • развіць культуру інтанавання складаных сказаў розных тыпаў і канструкцый з чужой мовай;

  • удасканаліць уменне канструяваць складаныя сказы, уключаць іх у вусныя і пісьмовыя выказванні розных тыпаў, стыляў і жанраў;

  • выпрацаваць уменне аргументаваць пастаноўку знакаў прыпынку ў складаных сказах і канструкцыях з чужой мовай;

  • удасканаліць уменне ствараць дыялогі, маналогі і пуктуацыйна правільна афармляць іх;

  • развіць культуру ўключэння цытат і эпіграфаў у вусныя і пісьмовыя выказванні.

Літаратура


    1. Бадзевіч, З. І. 50 асноўных правілаў беларускай пунктуацыі : дап. для вучняў старэйшых класаў агульнаадукацыйных школ, ліцэяў і гімназіяў / З. І. Бадзевіч, І. М. Саматыя. – Мінск : Сучаснае слова, 2000. – 224 с.

    2. Беларуская граматыка : у 2 ч. Ч. 2: Сінтаксіс / АН БССР, Інстытут мовазнаўства імя Я.Коласа. – Мінск : Навука і тэхніка, 1986. – 327 с.

    3. Беларуская мова : энцыклапедыя / пад рэд. А. Я. Міхневіча. – Мінск : БелЭн, 1994. – 655 с.

    4. Кароткая граматыка беларускай мовы. У 2 ч. Ч.2. Сінтаксіс / навук. рэд. А.А. Лукашанец. – Мінск: Беларус. Навука, 2009. – 240 с.

    5. Каўрус, А. А. Стылістыка беларускай мовы / А. А. Каўрус. – 3-е выд., дапрац. – Мінск, 1992.

    6. Красней В. П. Беларуская мова: поўны школьны курс: тэорыя : дапаможнік для вучняў старэйшых класаў агульнаадукацыйных устаноў / В. П. Красней, Я. М. Лаўрэль. – Мінск : Аверсэв, 2013. – 268 с.

    7. Лепешаў, І. Я. Практыкум па беларускай мове / І. Я. Лепешаў, Г. М. Малажай, К. М. Панюціч. – Мінск : Выш. школа, 2005. – 316 с.

    8. Малажай, Г. М. Беларуская мова : дапам. для падрыхтоўкі да абавязковага цэнтралізаванага тэсціравання / Г. М. Малажай. – 3-е выд, дапрац. – Мінск : “Аверсэв”, 2005. – 368 с.

    9. Пішам па-беларуску: Даведнік па арфаграфіі і пунктуацыі з каментарыямі / З. І. Бадзевіч [і інш.]. – Мінск: Аверсэв, 2011, 2013. – 191 с.

    10. Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі. – Мінск : Нац. цэнтр прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь, 2008. – 144 с.

    11. Протчанка, В. У. Вывучэнне сінтаксісу складанага сказа ў 9 класе / В. У. Протчанка. – 2-е выд., дапрац. – Мінск : Народная асвета, 2004. – 158 с.

    12. Протчанка, В. У. Шматаспектны аналіз пры вывучэнні сінтаксісу беларускай мовы : вучэб. дапам. для беларус. аддз. філал. фак. пед. ін-аў / В. У. Протчанка. – Мінск : Вышэйшая школа, 1987. – 144 с.

    13. Сіўковіч, В. М. Беларуская мова ў пытаннях і адказах : дапаможнік для вучняў старэйшых класаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі, з беларускай і рускай мовамі навучання / В. М. Сіўковіч. – 6-е выданне, дапоўненае. – Мінск : УніверсалПрэс, 2009. – 600 с.

    14. Цікоцкі, М. Я. Стылістыка тэксту / М. Я. Цікоцкі. – Мінск : Бел. навука, 2002. – 223 с.

    15. Шандроха, Н. Э. Экспрэсіўны сінтаксіс / Н. Э. Шандроха. – Гродна : ГрДУ, 2002.

    16. Шумчык Ф. С. Сінтаксічная стылістыка беларускай мовы / Ф.С.Шумчык. – Мінск : БДПУ, 2008. – 56 с.

    17. Яўневіч, М. С. Сінтаксіс сучаснай беларускай мовы : падруч. для студ. філал. спец. / М. С. Яўневіч, П. У. Сцяцко. – Мінск : Аверсэв, 2006. – 286 с.



Скачать

Рекомендуем курсы ПК и ППК для учителей

Вебинар для учителей

Свидетельство об участии БЕСПЛАТНО!