СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Самастойная работа "Складаны сказ"

Нажмите, чтобы узнать подробности

Просмотр содержимого документа
«Самастойная работа "Складаны сказ"»

Выніковы тэст да раздзела “Складаны сказ”

1. Адзначце нумары складаных сказаў. 


1) З сосен празрыста точацца, сцякаюць гукі на сцежкі зор і птушак, мне на рукі. 

2) Сляды гарачыні яшчэ на тварах носім, ды паплылі ўжо дні ў залатую восень. 

3) Шумяць бары, і шэпчуць травы, і гнуцца ў полі каласы. 

4) Гэта след і зары, і кахання, знак замовы, дрэў апошняе красаванне перад карай зімовай. 

5) Як недарэчна, што душы мудрэюць, мужнеюць толькі ад рубцоў уласных. 

2. Адзначце складаназлучаныя сказы. 


1) Пайшоў пясняр, а песня засталася, памёр паэт, а песня будзе жыць. 

2) Зямля наша – самы святы запаведнік, і трэба, як маці, яе берагчы. 

3) Ідзе вясна ў шумлівых водах, у звонкім срэбры ручаёў і разлівае мяккі подых, як песню нейкую без слоў. 

4) Вёсны скрыпкай спявалі, а зімы – трубою. 

5) Ляжыць зямля ў адзенні белым, і дрэвы ў шэрані стаяць. 

3. Адзначце складаназалежныя сказы. 


1) Гэтак хораша на сэрцы, і я сама цвіту, цвіту, і маладую песню вецер зрывае з вуснаў на хаду. 

2) Дзівосны скарб – душа людская, дзе выспявае праўда-боль у праўду-радасць. 

3) Хопіць і куточка Беларусі, каб цэлы век свой да яе ісці. 

4) Узаемныя смуткі мы здольны хоць трошкі ўтаймоўваць, пакуль не змялела ціхутка сардэчная мова. 

5) Мы сумуем па лясах, барах, дубровах ды гаях, і ўсім нам не хапае бяроз і сосен, пералескаў, птушынага шчэбету ў садах. 




4. Адзначце складаныя бяззлучнікавыя сказы. 


1) Расце на агародзе бульба, цвіце белы і чырвоны мак, уздымаюць галоўкі сланечнікі. 

2) Будзе сонца павольна заходзіць, рэчка хвалямі не калыхне, і шумлівае наша стагоддзе з намі ў лодцы крыху адпачне. 

3) Стаяла яблыня ля вёскі, як падарожнік між дарог; вясною падалі пялёсткі, нібы сняжынкі на мурог. 

4) Прыбавілася клопату ў шпакоў – абмеркаваць маршрут і ў шлях сабрацца. 

5) Схіляецца ніва да самай зямлі, у кветках паснулі ад спёкі чмялі, на лапах замшэлых калышацца бор, і пахам дурманіць духмяны чабор. 

5. Адзначце складаныя сказы з рознымі відамі сувязі. 


1) Святлее зямля – святлее душа чалавека, чысцеюць думкі. 

2) І бацька моўкне і чакае, што скажа дзядзька або маці, і ціха стала ўраз у хаце. 

3) Я ўдзячны лёсу, што з усіх краёў ён выбраў для мяне навекі гэты, дзе бальшакі прастуюць між палёў, а па сцяжынках коцяцца ранеты. 

4) Мы хочам, каб усюды ў нашай краіне, ва ўсіх яе гарадах і вёсках былі прыгожыя кветкі. 

5) Я ведаў: папяловая хмара – на град. 

6. Які знак прыпынку трэба паставіць паміж часткамі складаназлучанага 

сказа: 

Гурт людзей ішоў спакойна _ ды ў гэтым спакоі хаваліся бліскавіцы і громы 

нястрымнага гневу. 

1) коску; 
2) працяжнік; 
3) двукроп’е; 
4) ніякі; 
5) кропку з коскай. 






7. Колькі косак трэба паставіць паміж часткамі ў складаназалежным сказе. 

Падзякуйце ветру з гор_ што_ каб спаткаліся нашы пагляды_ настойліва браў 

за плячо і прымушаў азірнуцца. 



  1. тры; 


  2. дзве. 



8. Які знак прыпынку трэба паставіць паміж сэнсава-граматычнымі часткамі 

ў складаным бяззлучнікавым сказе: 

Дае прырода зноў урокі нам _ не верце цішыні, салодкім снам, бяда і радасць 

ходзяць побач вечна, людзей ратуе толькі чалавечнасць. 

1) коску; 

2) працяжнік; 

3) двукроп’е. 

9. Адзначце колькасць частак у сказе. 
Вясна прыйшла ў гэты год надзіва рана, люты не лютаваў, не шалеў завеямі, не 
бушаваў мяцеліцамі, радасць адчувалася ва ўсім: твары людзей быццам свяціліся знутры, паветра звінела, на дрэвах лопаліся пупышкі, і яшчэ кволыя лісцікі імкнуліся хутчэй вырвацца на волю, на сустрэчу з сонцам. 


  1. 10; 

  2. 8; 

  3. 6; 

  4. 9; 

  5. 7. 

1. Адзначце сінтаксічныя канструкцыі з простай мовай. 
1) “Добры вечар у хату”, - прывітаўся незнаёмы. 

2) Валік прызнаваўся маёй маці, што не можа жыць без кніг. 

3) “Я згодна з вамі, дзядзька, - сказала надзея Раманаўна і дадала: - Няхай хата стаіць”. 

4) “З цябе нядрэнны снегавік атрымаўся, - засмяяўся Янка. – Навошта чапаў елку?” 

5) Алена сказала, што нікуды не спяшаецца, а наадварот, чакае адказу на сваё пытанне. 

ТЭСТ “СКЛАДАНЫ СКАЗ” 
АДКАЗЫ: 

1. 2, 3, 5 

2. 2, 4, 5 

3. 2, 3, 4 

4. 1, 3 

5. 2 

6. 1 

7. 1 

8. 3 

9. 5 

10. 1, 3, 4


Скачать

© 2021 2486 5

Рекомендуем курсы ПК и ППК для учителей

Вебинар для учителей

Свидетельство об участии БЕСПЛАТНО!