СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Урок вывучэння новага матэрыялу "Узаемна адваротныя лікі"

Категория: Математика

Нажмите, чтобы узнать подробности

Урок вывучэння новага матэрыялу "Узаемна адваротныя лікі"

Просмотр содержимого документа
«Урок вывучэння новага матэрыялу "Узаемна адваротныя лікі"»

Урок вывучэння новага матэрыялу "Узаемна адваротныя лікі" 5 клас


Задачы ўрока:

  • фарміраванне паняцце ўзаемна адваротных лікаў;

  • фарміраванне ўменне знаходзіць узаемна адваротныя лікі пры рашэнні практыкаванняў; вызначаць пары ўзаемна адваротных лікаў;

  • паўтарыць правіла множання дробаў;

  • развіваць лагічнае мысленне навучэнцаў;

  • выхаванне ўмення працаваць у групе і самастойна, адказнасці за даручаную справу



Абсталяванне: камп’ютар.

Ход урока:

І. Арганізацыйны момант.

ІІ. Праверка дамашняга задання №9.47(2 слупок), 9.51 (правяраецца толькі наяўнасць выканання д\з )

Настаўнік: Здайце, калі ласка,сшыткі на праверку

Запішыце ў сшыткі дату, класная работа. Вучні запісваюць.


ІІІ. Матывацыя ведаў вучняў

А зараз мы з вамі пабудзем вельмі сур'ёзнымі людзьмі. У нас з вамі атрымаецца дзве групы, якія на працягу некаторага часу будуць працаваць сумесна. І працаваць не дзе-небудзь, а ў навукова – даследчым інстытуце.

Сёння ў нашым класе адкрыты навукова-даследчы інстытут. Дырэктарам НДІ прызначылі мяне, а ўсё вы - яго навуковыя супрацоўнікі. Арганізаваны дзве лабараторыі, у кожнай лабараторыі я прызначаю старэйшага навуковага супрацоўніка. (Выдаюцца таблічкі "Лабараторыя №1", Лабараторыя №2", і бэйджыкі "Старэйшы навуковы супрацоўнік".) Ён будзе адказваць за зладжаную работу ўсёй лабараторыі.

Такім чынам, працоўны дзень пачаўся. Цяпер старэйшыя навуковыя супрацоўнікі правераць гатовасць да работы сваіх супрацоўнікаў. (Старэйшыя навуковыя супрацоўнікі раздаюць карткі з пытаннямі і заслухоўваюць адказы на іх.)

Карткі:

Як скласці ці адняць дробы з аднолькавымі назоўнікамі?

Як скласці ці адняць дробы з рознымі назоўнікамі?

Як выканаць множанне двух дробаў?

Як памножыць дроб на натуральны лік?

Настаўнік:

- Чым мы займаліся на апошніх уроках?

- Памнажаць дробы, складаць і адымаць змяшаныя лікі і драбні.

- Г.зн. мы з вамі выконвалі дзеянні з дробамі. Як вы думаеце ўсе мы даведаліся пра ўсе дзеянні з дробамі?

Гутарка з вучнямі аб тым, што яны ведаюць ічаго яшчэ не вудаюць

- Добра, але мяне цікавіць цяпер іншае. Пагледзіце на дробы 3/4 і 4/3. Давайце правядзём даследчую працу і высвятлім якая сувязь існуе паміж гэтымі дробамі. Лабараторыі, атрымаеце заданні.


Лабараторыя №1 (дзяўчынкі)

Выканайце множанне дробаў: 2/5 * 5/2 = ?; 5/7 * 7/5 = ?; 1/3 * 3 = ?; 7/13 * 13/7 = ?; 100 * 1/100 = ? Зрабіце вывад.


Лабараторыя №2 (хлопчыкі)

Выканайце множанне дробаў:3/5 * 5/3 = ?; 5/6 * 6/5 = ?; 1/8 * 8 = ?; 10 * 1/10 = ?

Зрабіце вывад.


- Такім чынам, старэйшыя навуковыя супрацоўнікі, зачытайце вывады, якія зроблены ў вашай лабараторыі. (старэйшыя навуковыя супрацоўнікі прагаварваюць вывады, атрыманыя іх лабараторыяй)

Заслухваюцца выказванні вучняў

Настаўнік: Два лікі, здабытак якіх роўны 1 называюцца ўзаемна-адваротнымі лікамі.

Давайце запішам у сшыткі тэму нашага ўрока: Узаемна-адваротныя лікі.

А зараз кожная лабараторыя яшчэ раз прагаворыць, якія два лікі называюцца ўзаемна адваротнымі

Вучні прагаварваюць

ІV. Фізкультмінутка.

V. Карэкцыя ведаў вучняў

Настаўнік: Старэйшыя навуковыя супрацоўнікі, атрымаеце 1 заданне для лабараторый.

Лабараторыя №1, 2

  1. Назавіце пары лікаў, у якіх лікі ўзаемна адваротныя:

2/5 і 5/2; 3/7 і 7/3; 3/5 і 2/3; 1/7 і 7; 1/3 і 3/7;

  1. Якія лікі можна паставіць замест пытальнікаў, так каб лікі былі ўзаемна адваротнымі?

4 і ?; ? і 3/8; ? і 1 5/6.

  1. Запішыце ў сшыткі лікі, адваротныя дадзеным:

3/5; 10/11; 13/7; 10 1/3; 9; 1; 0; 1 2/3.

Вучні выпісваюць у сшыткі

Настаўнік:

Ці ёсць лікі, у якіх няма адваротных?

Ці ёсць лік, які адваротна самому сабе.

Настаўнік:

Зробім вывады, якія ў нас атрымаліся:

  • каб знайсці лік, адваротны звычайнаму дробу, трэба лічнік і назоўнік дробу памяняць месцамі;

  • лік, зваротнае натуральнаму, - гэта дроб, лічнік якой 1, а назоўнік - сам натуральны лік.

  • каб знайсці лік, зваротнае змяшанаму ліку, трэба яго спачатку перавесці ў няправільны дроб, а затым памяняць месцамі лічнік і назоўнік дробу.

VІ.Замацаванне новага матэрыялу

Настаўнік:

- У ННИ вырашаюць задачы, якія потым ужываюць на практыку. І ў нас у канцы працоўнага дня - практычныя заданні. Зараз мы папрацуем з падручнікам.

9.56 (вусна ланцужком);

9.58 (самастойна, рашэнне правяраецца)

9.59. (адзін вучань рашае на дошцы)

9.61 ( па два прыклады рашаюцца ў пары)

Самаправерка з адказамі, запісанымі на дошцы

VІІ. Дамашняе заданне:п.9.4, № 9.60, 9.64(1,2) , прыдумайце задачу, дзе сустракаюцца ўзаемна адваротныя лікі

VІІІ. Рэфлексія


Настаўнік:

Давайце падвядзём вынікі нашага незвычайнага ўрока:

Якія лікі называюцца ўзаемна адваротнымі? Два лікі, здабытак якіх роўна 1, называюць узаемна адваротнымі.

Як запісаць лік адваротнае дробу? Каб запісаць лік, адваротны звычайнаму дробу, трэба лічнік і назоўнік дробу памяняць месцамі.

Як запісаць лік,адваротны натуральнаму ліку? Каб запісаць лік, адваротны натуральнаму трэба ў лічнік запісаць 1, а ў назоўнік - сам натуральны лік.

І апошняе пытанне: што новага вы даведаліся на ўроку? Выказванні вучняў



Скачать

Рекомендуем курсы ПК и ППК для учителей

Вебинар для учителей

Свидетельство об участии БЕСПЛАТНО!