СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Жыццёвы і творчы шлях Якуба Коласа. Лірыка (9 клас)

Нажмите, чтобы узнать подробности

План-канспект урока "Жыццёвы і творчы шлях Якуба Коласа. Лірыка" для 9 класа

Просмотр содержимого документа
«Жыццёвы і творчы шлях Якуба Коласа. Лірыка (9 клас)»

Тэма: Жыццёвы і творчы шлях Якуба Коласа. Лірыка

Мэта і задачы: пашырыць і паглыбіць веды дзевяцікласнікаў аб жыцці і творчасці Якуба Коласа; паказаць, як біяграфія паэта адбілася на яго творчасці; раскрыць вобраз Беларусі і асноўныя матывы ў лірыцы Якуба Коласа “нашаніўскага часу”; выхоўваць любоў да роднага краю, яго прыроды і людзей.

Тып урока: вывучэнне новага матэрыялу.

Абсталяванне: партрэт Якуба Коласа, выстава кніг пісьменніка, фотаздымкі, альбом, мультымедыйная прэзентацыя.

Ход урока

І. Рэлаксацыя.

Гучыць верш “Савецкія дні” у выкананні Якуба Коласа

Вучні спрабуюць адгадаць, чый гэта верш і чый голас.

ІІ. Паведамленне тэмы і мэты ўрока. Матывацыя вучэбнай дзейнасці.

Вітаем словам радасным таго,

Чыё імя Радзіма ўшанавала, -

Сяўца, што сеяў праўду з году ў год,

Каб век яна квітнела-расцвітала.

Канстанцыя Буйло

  • Здаецца гэтыя словы вельмі дакладна адлюстроўваюць сутнасць асобы і жыццёвай пазіцыі вядомага беларускага песняра, класіка беларускай літаратуры, чалавека, які ўсё жыццё аддаў служэнню сваёй радзіме і свайму народу, - Якуба Коласа. Як вы ўжо здагадаліся, наш урок будзе прысвечаны гэтаму выдытнаму сыну Беларусі. Назва ўрока”Вобразы мілыя роднага краю”

(Вучні запісваюць тэму ўрока ў сшыткі)

  • Што вам вядома пра гэтага паэта? Згадайце яго творы, якія вы вывучалі ў папярэдніх класах. (Урыўкі з паэм “Новая зямля”, “Сымон музыка”, казкі “Крыніца”, “Хмарка”, байка “Конь і сабака”, верш “Ручэй”.)

  • Нам яшчэ трэба многае даведацца пра Якуба Коласа, раскрыць самыя значныя старонкі яго творчасці, дакрануцца да чароўнага свету коласаўскай паэзіі. Вяршыняй паэтычнай творчасці Коласа з’яўляецца паэма “Новая зямля”. Многія крытыкі называюць яе энцыклапедыяй жыцця беларускага сялянства. Але разглядаць гэтую паэму мы будзем пазней, сёння ж перад намі стаяць іншыя задачы. Як вы думаеце якія?

  • У ходзе ўрока пастараемся адказаць на пытанне “Якія асноўныя матывы паэзіі Якуба Коласа “нашаніўскага” часу і як яны спалучаюцца?”


ІІІ. Вывучэнне біяграфіі пісьменніка.

Ад роднае зямлі, ад гоману бароў,

Ад казак вечароў,

Ад песень дудароў,

Ад светлых воблікаў закінутых дзяцей,

Ад шолаху начэй,

Ад тысячы ніцей,

З якіх аснована і выткана жыццё

І злучана быццё і небыццё, -

Збіраўся скарб, струменіўся няспынна,

Вясёлкавым ірдзеннем мне спяваў.

Якуб Колас

  • Менавіта роднай зямлі, барам, казкам ды песням удзячны пясняр за той цудоўны скарб, што выспеў у яго душы, які сам аддае людзям, як дар”. Пясняр – своеасаблівы пасрэднік паміж прыродай і народам, паміж мінуўшчынай і будучыняй. Ён – павадыр, які бачыць шлях да лепшай долі, да “новае зямлі” і спрабуе вывесці ў гэты новы, радасны свет сваіх супляменнікаў.

Такі Якуб Колас. Сыноўняй удзячнасцю роднаму карю – проста за мудрую прыгажосць, проста за тое, што ён родны – прасякнута ўся творчасць песняра. Спасцігаючы душу сваёй матулі-зямелькі, сваіх землякоў, Колас спасцігаў адначасова і таямніцы ўласнай душы, наладжваў тонкую сувязь з сусветам, з Богам. І чым бліжэй прытуляешся да зямлі, тым хутчэй спазнаеш ісціну – і варта шукаць сёння нам шляхі ў будучыню? Услед за Коласам…

Якуб Колас прайшоў доўгі і складаны жыццёвы шлях. Сапраўднае імя пісьменніка – Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч. Нарадзіўся ён 3 лістапада 1882 года ў засценку Акінчыцы непадалёк ад вёскі Мікалаеўшчына, што на Міншчыне. Прыйшоў на свет Кастусь у сям’і Міхаіла Казіміравіча Міцкевіча, які працаваў лесніком у князя Радзівіла. Маці, Ганна Юр’еўна з Лёсікаў, зусім няграматная, але разумная ад прыроды і добрая жанчына. Родны кут Коласа – гэта засценкі Акінчыцы, Альбуць, Ласток, Смольня вёска Мікалаеўшчына. Шмат разоў гэтыя мясціны былі апеты песняром.

А цяпер, калі ласка, паслухайце паведамленне пра гады дзяцінства і маладосці Якуба Коласа. А каб вы не сумавалі, прапаную вам ліст з пытаннямі для самакантролю.

(Загадзя падрыхтаваны вучань выступае з невялікім паведамленнем. Вучні складаюць тэзісны план яго адказу.)

  • Так Якуб Колас пакінуў нам багатую спадчыну. Вось пералік яго асноўных зборнікаў вершаў і найбольш значных твораў (звяртаецца швага на слайд). Яго творы перакладзены на многія мовы свету. А вось гэтыя кнігі (звяртаецца ўвага на выставу) вы можаце знайсці ў нашай школьнай бібліятэцы.

  • Прапаную вам зараз паразважаць у парах над тым, што самае значнае ў біяграфіі пісьменніка. Абмяняйцеся думкамі і зрабіце вывад.

  • Трэба пагадзіцца, што адным з самых важных жыццёвых этапаў маладога паэта былі гады, праведзеныя ў Мінскім астрозе з верасня 1908-га па верасень 1911 года. Якуб Колас быў асуджаны за падрыхтоўку настаўніцкага з’езда. Нягледзячы на ўмовы існавання ў ізаляцыі, ён працягваў пісаць. Яго першы зборнік “Песні жальбы”(1910) выйшаў тады, калі малады паэт быў за кратамі. Знаходзячыся ў няволі, Колас з настальгіяй згадаў мілыя сэрцу краявіды, родных людзей – бацьку, маць, дзядзьку Антося, братоў і сясцёр. Так нарадзіліся радкі верша “Родныя вобразы” (1908). Там, у няволі, з’ўляецца думка аб напісанні паэм “Новая зямля” і “Сымон-музыка”.


ІV. Чытанне і аналіз вершаў Якуба Коласа.

  • Агульная танальнасць ранняй лірыкі Якуба Коласа элегічная. У адным з вершаў ён пісаў:

Не пытайце, не прасецце

Светлых песень у мяне.

Бо, як песню заспяваю,

Жаль вам душу скалыхне.

…………………

Нешчасліва наша доля:

Нам нічога не дала.

Не шукайце кветак у полі,

Бо вясна к нам не прыйшла.

Аналізуючы вершы Коласа, мы пераканаемся ў тым, што ў іх адбітак жыцця самога паэта. Як і пераканаемся, што лірыка Якуба Коласа – гэта не толькі сумныя песні-скаргі, песні-жальбы. Яго паэзія багатая і разнастайная па ахопе жыццёвых з’яў, па выяўленні чалавечых пачуццяў. Гэта шчырая і праўдзівая песня аб народзе, яго жыцці і працы. Вершы паэта ўвабралі ў сябе думкі, надзеі і спадзяванні беларусаў. Толькі чамусьці многія з іх былі шчымліва-журботныя, элегічныя, напоўненыя сумам і жалем.

Давайце падумаем і паразажаем, чаму невясёлай была ліра паэта. На гэтае пытанне вы адкажаце, паслухаўшы верш “Родныя вобразы”.

(Настаўнік выразна чытае твор на памяць.)

  • Па чым і чаму баліць душа паэта?

  • Чаму радасць паэта ў вершы няпоўная?

  • З якога пытання пачынаецца твор і навошта патрэбен такі пачатак?

  • Пры дапамозе якога мастацкага прыёму ў творы выказваецца пачуццё любові да роднага краю?

  • Якія вобразна-выяўленчыя сродкі і з якой мэтай выкарыстоўвае аўтар ў творы?

  • Якуб Колас глыбока смуткуе з прычыны зняволення роднага краю, шкадуе людзей, якія знаходзяцца пад прыгнётам, таму і вершы ў яго сумныя. Яго асабістае жыццё было таксама нялёгкім. Паэт быў зняволены царскімі ўладамі, знаходзіўся за кратамі. Як мог ён пісаць вясёлыя творы? Ён – паэт-грамадзянін, які пакутаваў разам з народам, з родным краем.

Аднак душа паэта балела не толькі за сваіх родных, але і за ўсіх суайчынікаў, за іх цяжкі лёс. Тыя ж самыя матывы жальбы і смутку праходзяць раз вершы Якуба Коласа “Родныя песні” і “Наш родны край”. Гэтыя товры прачытайце, калі ласка, дома.

Далей мы спынімся з вамі на вершах “Не бядуй!” і “Беларусам”. Гэта творы зусім іншага складу. Яны сведчаць, што Колас ствараў не толькі журботныя песні. Верш “Беларусам”(1906) пачынаецца з эмацыянальнага звароту, прасякнуты заклікальнай інтанацыяй. Твор мае ярка вражаны публіцыстычны характар:

Ўстаньце , хлопцы, ўстаньце, браткі!

Ўстань ты наша старана!

Ужо глядзіць к нам на палаткі

Жыцця новага вясна.

Верш “Не бядуй”(1907) напісаны з палымянай верай паэта ў лепшую будучыню:

Дымам пойдзе ўсё ліхое,

Усё, што душыць нас і гне.

Вер, брат, - жыцце залатое

Будзе ў нашай старане.

Каб даказаць, што лірыка паэта не толькі сумная па сваім гучанні, а з’ява разнастайная, багатая на паэтычныя сродкі, папрацуем з вершам “Першы гром” (1910).

(Падрыхтаваны вучань чытае верш “Першы гром”.)

  • Якія пачуці выклікаў у вас гэты твор? Якія асацыяцыяі ўзніклі ў вас пры яго чытанні?

  • Як аўтар малюе з’явы прыроды? Пры дапамозе якіх мастацкіх сродкаў ён раскрывае хараство навакольнага свету? Прывядзіце прыклады з верша.

  • Як вы думаеце, што абумовіла гучанне і настрой заключнай страфы верша:

Моцна мяне ты клічаш на волю –

Цяжка без волі мне тут.

Кланяйся, громе, роднаму полю,

Родны вітай мой кут!?

Пракаменціруйце гэтыя радкі паэта.


V. Падвядзенне вынікаў.

  • Спадзяюся, цяпер вы можаце без асаблівых цяжкасцей адказаць на шэраг пытанняў.

  • Чаму так часта ў вершах Коласа сустракаецца слова “родны” (родныя вобразы, родная старана, родны кут…)? (Сэрца паэта поўніла пачуццё замілавання, любасці да сваёй радзімы, асабліва абвострана ён ўспрымаў прыгажосць свету ў зняволенні, з болем і шчымлівай тугой ён апяваў “вобразы мілыя роднага краю”.)

  • Якія матывы і як спалучаюцца ў паэзіі Якуба Коласа “нашаніўскага” часу? (Любоў, замілаванне родным краем і смутак, туга аб яго лёсе; у лірыцы паэта спалучаецца элегічнае і аптымістычнае)

  • Цяпер зваернемся яшчэ раз да мэт і задач урока. Як вы лічыце, што засталося ў нас нявырашаным? Ці ёсць у вас да мяне пытанні?

  • Якія пачуцці выклікае ў вас расстанне, хай нават і часовае, з роднымі мясцінамі (роднай хатай, бацькамі)?

  • Гэта вельмі добра, што любіце свой родны край, умееце цаніць яго прыгажосць шчыра, самааддана, як гэта рабіў Якуб Колас.


VІ. Дамашняе заданне.

1. Усім вывучыць на памяць верш “Родныя вобразы”

2. Напісаць сачыненне-мініяцюру “Вобразы мілыя роднага краю…”

3. Скласці сінквейн (з улікам новых ведаў пра Якуба Коласа і яго лірыку).


VІІ. Рэфлексія

На жаль, мы ўжо ніколі не ўбачым Якуба Коласа. Мы можам толькі пачуць яго голас у запісе, можам прайсціся па яго вуліцах, пабываць каля яго помніка, наведаць яго родныя мясціны. Але самае галоўнае, мы не перастанем захапляцца яго творамі, любавацца прыгажосцю апетых ім “мілых вобразаў роднага краю”.

У вас на партах ляжаць кветкі: васількі, рамонкі… гэтыя кветкі заўсёды растуць на палях збажыны, сярод каласкоў. Я думаю, што вы са мною пагодзіцеся, што Якуб Колас заслужыў таго, каб гэтыя кветкі цвілі ў гонар яго. Давайце прымацуем іх каля яго партрэта.

(Вучні выходзяць да дошкі і прымацоўваюць каля партрэта Якуба Коласа кветкі).

Давайце ж будзем захоўваць нашы каштоўнасці ў памяць і ў гонар нашага славутага пісьменніка Якуба Коласа. І будуць жыць яго, Паэтавы, словы:

“Гуляйце, дзеткі, прыглядайцеся да жыцця, да свету, няхай вучыць ён вас, як жыць, як зрабіць вашу сілу разумнаю сілаю”.



Скачать

Рекомендуем курсы ПК и ППК для учителей

Вебинар для учителей

Свидетельство об участии БЕСПЛАТНО!