СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ
Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно
Скидки до 50 % на комплекты
только до
Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой
Организационный момент
Проверка знаний
Объяснение материала
Закрепление изученного
Итоги урока
28 лістапада 2018 года на базе ўстановы адукацыі “Пінскі дзяржаўны прафесіянальны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” прайшло абласное мерапрыемства - “Педагагічныя чытанні выкладчыкаў беларускай мовы і літаратуры”,
У пачатку мерапрыемства з прывітальнымі словамі да прысутных звярнуліся дырэктар ліцэя Кузюр Іван Іванавіч і метадыст дзяржаўнай установы “Брэсцкі абласны вучэбна-метадычны цэнтр прафесійнай адукацыі” Шумская Наталля Іосіфаўна.
Выкладчыкі роднай мовы Брэстчыны гаварылі, што кожны народ у працэсе свайго існавання стварыў народныя песні і казкі, прыказкі і прымаўкі, легенды і танцы, але самы галоўны і неад’емны атрыбут кожнага народа – гэта яго мова.
Cёння ў свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія — мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна мова, якая завецца роднай. Зараз сітуацыя з беларускай мовай даволі складаная – яе любяць, называюць роднай, афіцыйна яна з’яўляецца адной з дзяржаўных моў, але размаўляюць на ёй адзінкі. Часцей за ўсё яе выкарыстоўваюць толькі настаўнікі, а вучні і на ўроках спрабуюць падмяніць свае адказы рускім варыянтам.
Цікавае, змястоўнае і карыснае мерапрыемства наведалі каля трыццаці педагогаў устаноў прафесіянальна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі Брэсцкай вобласці. У цёплай сяброўскай атмасферы калегі дзяліліся вопытам, праводзілі прэзентацыі нетрадыцыйных урокаў, выкарыстоўваючы інфармацыйна-камунікатыўныя тэхналогіі. Удзельнікі мерапрыемства падкрэслівалі важнасць захавання роднай мовы, заклікалі не саромецца і аберагаць яе, бо мова — гэта тое, без чаго не можа жыць ніводзін чалавек.
© 2019, Факадей Татьяна Семеновна 142