СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Першы ўрок 2018-2019 г. “Мне выпала шчасце тут нарадзіцца” МЕТАДЫЧНЫЯ РЭКАМЕНДАЦЫІ

Нажмите, чтобы узнать подробности

МЕТАДЫЧНЫЯ РЭКАМЕНДАЦЫІ

па правядзенні ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі першага ўрока і мерапрыемстваў, прысвечаных Дню ведаў

Першы ўрок у Дзень ведаў у 2018/2019 навучальным годзе пройдзе пад назвай “Мне выпала шчасце тут нарадзіцца” і будзе прысвечаны Году малой радзімы.

9 лютага 2018 года на ўрачыстай цырымоніі ўручэння дзяржаўных узнагарод лепшым работнікам аграрнай галіны Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка абвясціў 2018 год Годам малой радзімы.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў: “Беларусь − прыгожая і добраўпарадкаваная краіна з чыстымі ўтульнымі гарадамі, дагледжанымі сельгасугоддзямі, багатай прыродай. Дзяржава шмат зрабіла ў гэтым кірунку і не спыніцца на дасягнутым. Але няма мяжы дасканаласці і заўсёды знойдзецца, дзе прымяніць уласныя сілы. Беларусь − наш агульны дом, і ў нашых інтарэсах зрабіць яго ўтульным і ўзорным. Давайце пакажам, што мы сапраўдныя і руплівыя гаспадары сваёй зямлі. Нас шмат, і таму нават самы сціплы ўклад кожнага адыграе сваю ролю, зробіць краіну яшчэ прыгажэйшай”

Знаёмства з культурай, гераічнай гісторыяй і традыцыямі роднага краю – аснова грамадзянска-патрыятычнага выхавання вучняў. Без любові да малой радзімы не бывае любові да краіны ў цэлым.

Першы ўрок павінен спрыяць фарміраванню ў навучэнцаў актыўнай грамадзянскай пазіцыі, каштоўнасных адносін да гісторыі і культуры роднага краю, пачуцця дачынення да яго мінулага і сучаснасці, разумення адказнасці за будучыню сваей краіны.

У ходзе падрыхтоўкі першага ўрока мэтазгодна выкарыстоўваць выхаваўчы патэнцыял навучальных прадметаў, у тым ліку і рэгіянальны матэрыял па гісторыі і сучасным развіцці рэгіёна (вобласці, раёна, горада, вёскі). Абапіраючыся на міжпрадметныя сувязі, педагог мае магчымасць ажыццявіць разам са школьнікамі экскурс у гісторыю роднага горада (вёскі, школы, вуліцы і г. д.).

У працэсе падрыхтоўкі першага ўрока педагогам варта выбіраць форму і метады правядзення ўрока з улікам узросту навучэнцаў, акцэнтуючы ўвагу ў першую чаргу на максімальным прыцягненні да яго арганізацыі і правядзення саміх навучэнцаў.

Першы ўрок можна правесці ў форме конкурсаў, турніраў, дзелавой гульні, віктарыны, інтэрв’ю, рэпартажаў і інш. Можна пабудаваць урок, заснаваны на нетрадыцыйных формах арганізацыі навучальнага працэсу: урок мудрасці, адкрыццё або ўрок, які нагадвае публічныя формы зносін: прэс-канферэнцыя, брыфінг, аўкцыён, бенефіс, рэгламентаваная дыскусія, панарама, тэлемост, рэпартаж, дыялог, “жывая газета”, вусны часопіс і інш.

Вялікую цікавасць і станоўчы водгук у дзяцей выклікаюць такія ўрокі, як завочная экскурсія, экскурсія ў мінулае, урок-падарожжа, выкарыстанне такіх форм работы, як брэйн-рынг, філасофскі стол, фотавыстава, прэзентацыя праектаў і інш.

Пажадана арганізаваць сустрэчы з цікавымі людзьмі, якія ўславілі свой горад (вёску), правесці віктарыну “Мая малая Радзіма”, “Сімвалы малой радзімы”, віртуальнае падарожжа “Па старонках гісторыі роднага краю”, “Спазнаем малую Радзіму”, творчы конкурс “Мая вуліца, мой горад, мая малая Радзіма”, адкрыты дыялог “100 пытанняў да дарослага: падзеі, факты, каментарыі” з запрашэннем відных дзяржаўных і грамадскіх дзеячоў, дэпутатаў, медыйных персон і інш.

Рэкамендуецца напоўніць змест першага ўрока канкрэтнымі і дакладнымі фактамі, звязаць яго з сённяшнім жыццём краіны, рэгіёна; стварыць асаблівую эмацыянальную атмасферу, запрасіўшы жывых сведак падзей, прыцягнуць удзельнікаў мерапрыемства да зацікаўленага абмену думкамі.

Эмацыянальна-каштоўнаснае ўспрыманне інфармацыі навучэнцамі будзе больш дзейсным пры ўключэнні ў план урока музычных твораў, выкарастанні ілюстрацый, слайдаў, фотаздымкаў, мультымедыйных прэзентацый, шырокім ужыванні твораў беларускіх паэтаў і празаікаў, дзеячаў мастацтва, краязнаўчага матэрыялу, дзіцячых аўтарскіх работ, даведачных матэрыялаў і інш. Можна прапанаваць навучэнцам прадэманстраваць у займальнай форме іх творчыя і працоўныя дасягненні ў летні перыяд, (аматарскія відэафільмы, фотаэкспазіцыі, літаратурныя замалёўкі, азнаёміць з выкананымі работамі па добраўпарадкаванні тэрыторыі, гісторыка-культурных, прыродных і сацыяльных аб’ектаў і інш.).

Важна звярнуць увагу на афармленне кабінета, у якім могуць быць прадстаўлены наступныя элементы: дзяржаўная сімволіка; Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь; ілюстраваная карта Беларусі; выстава кніг аб Беларусі; фотаздымкі (слайды) гістарычных месцаў і прыроды Беларусі, мясцовых славутасцяў; альбомы, стэнды, рэпрадукцыі карцін на беларускую тэматыку; дыскі з запісамі песень аб Беларусі і інш.; творчыя работы вучняў (рэфераты, праекты, сачыненні, вершы, малюнкі, плакаты, газеты, водгукі пра экскурсіі, макеты і г. д.) аб малой радзіме; партрэты знакамітых дзеячаў гісторыі і культуры Беларусі, знакамітых землякоў, якія ў сваіх творах і сваёй працоўнай дзейнасцю праславілі нашу краіну, сваю малую радзіму.

У музеях устаноў адукацыі да першага ўрока рэкамендуецца арганізаваць тэматычныя выставы, аформіць экспазіцыі, створаныя з матэрыялаў і рэчавых экспанатаў, сабраных падчас летніх турысцкіх паходаў, правесці сустрэчы з удзельнікамі падзей, матэрыялы пра якіх прадстаўлены ў музеях, прадугледзець падрыхтоўку навучэнцаў-экскурсаводаў.

29.08.2018 17:56


Рекомендуем курсы ПК и ППК для учителей

Вебинар для учителей

Свидетельство об участии БЕСПЛАТНО!