СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Алімпіядныя заданні па беларускай мове і літаратуры 5 клас

Нажмите, чтобы узнать подробности

Чалавек паўсядзённа карыстаецца мовай. Аднаму - дастаткова толькі чытаць і размаўляць на ёй, другому - цікава разбірацца ў розных моўных з'явах, шукаць адказы на пытанні, рашаць займальныя заданні. Менавіта для вуняў - "філолагаў" прапануюцца наступныя заданні. Прапанаваныя заданні можна выкарыстоўваць падчас падрыхтоўкі да алімпіяды па беларускай мове і літаратуры, а таксама для арганізацыі самастойнай пазнавальнай дзейнасці вучняў. 

Просмотр содержимого документа
«Алімпіядныя заданні па беларускай мове і літаратуры 5 клас»

8


Алімпіядныя заданні па беларускай мове і літаратуры

5 клас


Варыянт 1

1. Пастаўце націск у словах:

Выпадак, шчаслівы, рэмень, гліняны, алфавіт, беларусы, адзінаццаць, грамадзянін, імя.

2. Вызначце колькасць літар і гукаў у словах:

Вясёлка, сям’я, лье, дождж, дзякаваць.

3. Вызначце колькасць мяккіх зычных гукаў у словах:

Лёд, звінець, усмешка, Дзвіна, цвісці.

4. Запішыце словы, устаўляючы прапушчаныя літары:

За…ц, бал…рына, літ…ратура, пан…дзелак, г…рой, р…корд, ап...льсін, водбл…ск.

5. Запішыце словы, якія маюць наступныя значэнні:

а) Сямейнае найменне, якое перадаецца па спадчыне і далучаецца да асабовага імя.

б) Раздзел граматыкі, у якім вывучаюцца словазлучэнне, сказ, тэкст.

в) Той, хто адданы свайму народу, Радзіме.

6. Перакладзіце на беларускую мову:

Арбуз, клюква, краска, неделя, скатерть, кузнечик, угощение, апрель, шарф, комната, лента, утро.

7. Знайдзіце “чацвёртае лішняе” ў тэматычных групах назоўнікаў:

а) канапа, сукенка, паліца, шафа.

б) дачка, пралеска, шыпшына, хвоя.

в) дружбак, марак, геолаг, чыгуначнік.

8. Падкрэсліце граматычную аснову ў сказах:

Белавежская пушча – багаты музей беларускай прыроды.

Збірайся, Сяргей, пойдзем!

9. Запішыце сказы, выправіўшы моўныя памылкі:

а) Зося прачнулася, але не спяшалася адчыняць вочы.

б) Хлопчык злавіў шчупака. Ён быў рад.

в) Усе дзверы і вокны разгорнуты насцеж.

10. Запішыце некалькі прыказак пра сяброўства.


Варыянт 2

  1. Перакладзіце з рускай мовы на беларускую:

Воскресенье, понедельник, июнь, январь, мельница, рассвет, колесо, шиповник, богатырь, пруд, пряник, утёнок, влага, бабочка, улитка, платок, отличник, мечта, луна

  1. Аднавіце прыказкі па апорных словах:

а) сініца, журавель

б) пер’ем, вучэннем

в) набывай, не забывай

г) воз, гаспадар

  1. Разбярыце словы па саставе:

Забарона, разбудзім, верасковы, садоўнік, пяцёрка, дом, кураня.

  1. Спішыце, раскрываючы дужкі і запісваючы займеннікі ў правільнай форме:

Расказаў пра (ты), напісаў аб (ты), чакае (я), вітацца з (ён), спісваць у (ён), сустракацца з (яна), дзякаваць (яна).

  1. Замяніце фразеалагізмы адпаведнымі па сэнсе дзеясловамі:

Трымаць язык за зубамі

Дрыжаць як асінавы ліст

Кляваць носам

Абвесці вакол пальца

Збіцца з панталыку

Абуць у лапці

Біць лынды

  1. Запішыце ветлівыя звароты па-беларуску:

Здравствуйте!

Благодарю вас!

Привет!

Как дела?

Приятного аппетита!

Пожалуйста!

Извините меня!

Моё почтение!

7. Запішыце як мага больш слоў, у якіх пішацца мяккі знак:

а) у імёнах

б) у назвах дрэў

в) у назвах жывёл

8. Замяніце рускія словазлучэнні адным беларускім словам:

Растительное масло

Носовой платок

Летучая мышь

Железная дорога

Книжный магазин

Стая перелётных птиц

9. Перастаўце лiтары так, каб атрымалiся назвы птушак :

Сулеб Лядзец

Авонар Расако

Авейбер Ацініс

10. Ад дадзеных слоў утварыце складаныя:

Фэшн

Дэнім

Гранд

Фолк

Піар


Варыянт 3

  1. Перакладзіце на беларускую мову:

Арбуз, черника, утка, воскресенье, скатерть, сентябрь, корзина, рожь, щука, яблоко, роза, качели.

  1. Падумайце, паводле якіх правілаў запісаны словы ў радках, працягніце радкі, дапісваючы па 2-3 словы.

Паштальён, парцьеры, ….

Кап’ё, кар’ера, …

Галлё, ноччу, …

  1. Да слова яблык падбярыце 2 прыметнікі і 3 дзеясловы, каб атрымаліся розныя словазлучэнні. Словазлучэнні запішыце.

  2. Аднавіце рассыпаныя фразеалагізмы. Да слоў з левага слупка падбярыце словы з правага слупка. Фразеалагізмы запішыце:

Доўгі лынды

Біць вочы

Непачаты язык

Леташні край

Мазоліць снег

  1. Складзіце тры сказы на тэму “Восень”, каб яны перадавалі:

а) пачуццё

б) пытанне

в) навуковую інфармацыю

  1. Закончыце прыказкі:

Слова не верабей: …

Новых сяброў нажывай, …

Няма лепшай вадзіцы, …

  1. Запішыце назвы гарадоў – абласных цэнтраў Беларусі. Напішыце, як называюцца жыхары гэтых гарадоў.

  2. Вызначце, да якіх літаратурных жанраў адносяцца наступныя сказы:

Рак улез у лак – і блішчыць ад лаку рак.

Кот ляжыць сярод пакоя – будзе цёпла.

Гаршчок разумны, хоць сем дзірак мае.

Дзе гаспадар ходзіць, там жыта родзіць.

  1. Вызначце, хто аўтар наступных радкоў:

У любімай мове, роднай, наскай,

Ах, якія словы: “Калі ласка!..”

Як звіняць яны сардэчнаю струною,

Праз усё жыццё ідуць са мною.

  1. Складзіце словазлучэнні з прыметнікамі, каб у адным словазлучэнні прыметнік ужываўся ў прамым значэнні, а ў другім – у пераносным.

Залаты

Светлы

Разумны


Варыянт 4

        1. Прадоўжыце фразы:

Маўленне – гэта …

Асноўныя віды маўленчай дзейнасці:

Віды сувязі сказаў у тэксце:

Загаловак – гэта ..

  1. Закончыце прыказкі:

Слова не верабей: ...

Рана загоіцца, а ...

Хто ў другіх пытае, ...

Кніга маўчыць, ды ...

Пачутае словы можна забыць, а ...

  1. Растлумачце значэнні слоў:

Талака –

Баравіна –

Дыямент –

Лунаць –

Поплаў –

Цыбаты –

Маладзік –

  1. Вызначце часцінамоўную прыналежнасць слоў:

Мітусня, прасторны, касьба, верхні, ён, сябе, твае, дзякаваць, заплюшчыць, сем, пяты, хлопчыкі і дзяўчынкі, не глыбокі а мелкі, па лесе, з лодкі

  1. Пабудуйце сказ. Для гэтага ў 1-м сказе вазьміце акалічнасць, у 3-м – злучнік, у 2-м – дзейнік, у 3-м – азначэнне.

  1. Увосень цвітуць верасы. 2. Раніцай да кармушкі прыляцей верабей. 3. Сёлета мы сабралі багаты ўраджай яблыкаў і сліў.

  1. Перакладзіце словазлучэнні на беларускую мову:

Пойти за хлебом –

Смеяться над другом –

Благодарить маму –

Старше её –

Читали по вечерам -

  1. Устаўце прапушчаныя літары:

Водбл...ск, вод...р, г...олаг, ш...фёр, с...ржант, ледз...ве, дз...ве, кло...н, но...тбук,

ю( н, нн) аты, ра (с, сс) ада, ч...рствы.

  1. Зрабіце пісьмовы сінтаксічны разбор словазлучэння багаты ўраджай:

  2. Вызначце адпаведнасць паміж знакамітымі беларусамі і іх прафесіяй:

Янка Купала

кампазітар

Францыск Скарына

пісьменнік

Анатолій Багатыроў

мастак

Міхаіл Савіцкі

біёлаг, урач, пісьменнік, першадрукар, перакладчык


  1. Прачытайце тэкст. Выканайце заданні:

Напэўна, ніводнай птушцы чалавек не прысвяціў столькі легенд, паданняў, прыказак і прымавак, як буслу.

Шанавалі гэтых прыгожых птушак многія народы. Бусел заўсёды быў свяшчэннай птушкай у туркаў. За разбурэнне буслянкі вінаватых каралі смерцю. У Старажытным Егіпце гэта птушка была сімвалам справядлівасці. У Македоніі яе выяву чаканілі на манетах. Старажытныя германцы з-за чырвонай дзюбы лічылі бусла сваяком бога грому Тора. Відаць, адсюль і павер’е, што маланка ніколі не ўдарыць у дом, дзе гняздзіцца бусел.

Падбярыце загаловак да тэксту_____________________________________________

Вызначце тэму тэксту ________________________________________________

Вызначце асноўную думку тэксту ______________________________________

Вызначце стыль тэксту _______________________________________________

Разбярыце слова бусел па саставе_______________________________________

Складзіце са словам бусел словазлучэнні, каб у адным слова бусел было галоўным, а ў другім – залежным ______________________________________________

Складзіце са словам бусел пабуджальны клічны сказ ______________________









Скачать

© 2021 2021 5

Рекомендуем курсы ПК и ППК для учителей

Вебинар для учителей

Свидетельство об участии БЕСПЛАТНО!