СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Архітэктурна-мастацкія стылі эпохі сярэднявечча

Категория: Литература

Нажмите, чтобы узнать подробности

Просмотр содержимого документа
«Архітэктурна-мастацкія стылі эпохі сярэднявечча»

АРХІТЭКТУРНА-МАСТАЦКІЯ СТЫЛІ ЭПОХІ СЯРЭДНЯВЕЧЧА

Раманскі стыль

Раманскі стыль пачаў пашырацца на тэрыторыі Заходняй Еўропы ў X ст. Ён прыйшоў на змену шматлікім мясцовым варыянтам, лакальным стылям (меравінгскаму(італ.) бел., каралінгскаму(англ.) бел. і інш.). Новы стыль спачатку атрымаў у даследчыкаў розныя вызначэнні: візантыйскі, навагрэчаскі, старагерманскі, раманскі (у сэнсе рымскі). Але ніводная з прыведзеных дэфініцый не можа лічыцца дакладнай і вычарпальнай. Аднак з лёгкай рукі французскіх гісторыкаў Шарля дэ Жэрвіля(фр.) бел. і дэ Камона(руск.) бел., якія ўпершыню выкарысталі ў 1820 г. тэрмін «раманскі стыль», агульнае прызнанне атрымала менавіта гэтая назва.

Знешнімі адзнакамі пабудоў раманскага стылю, як правіла, з'яўляюцца масіўныя муры з вузкімі праёмамі вокнаў. У цэлым пабудова ўяўляе сабой сістэму простых стэрэаметрычных аб'ёмаў (кубы, паралелепіпеды, прызмы, цыліндры). З аднаго боку раманскія храмы працягвалі традыцыі рымскай архітэктуры — тут выкарыстоўваўся прамавугольны храм (базіліка) з прадольнымі нефамі і апсідай. Новым было з'яўленне трансепты — галерэі, перпендыкулярнай нефам. У выніку цэнтральны неф і трансепт складалі крыж, што адпавядала хрысціянскай сімволіцы. Над гэтым перакрыжаваннем размяшчалася вежа (яшчэ адна прыкмета раманскай пабудовы). Іканаграфія раманскага сабора арыентавалася на сюжэты, звязаныя з праяўленнем магутнасці бога: Хрыстос, Страшны суд і г. д. Прафесійны ўзровень выканання пабудоў быў не вельмі высокі. Справа ў тым, што іх будавалі непрафесійныя рабочыя або манахі. Толькі ў канцы XII ст. узніклі першыя арцелі спецыялістаў-муляраў з ліку міран.

Гатычны стыль

Тэрмін «готыка» ўпершыню з'явіўся ў творах Джорджа Вазары (1511—1574 гг.). У гэты час ён меў адназначна адмоўны сэнс і ахопліваў вельмі шырокі адрэзак часу. Для Вазары гатычная архітэктура ўключала абсалютна ўсе пабудовы, якія з'явіліся ў Заходняй Еўропе пасля рымскага перыяду і да пачатку Рэнесанса. У XIX ст. пасля ўвядзення ў навуковы ўжытак терміна «раманскі стыль», былі ўдакладнены і межы готыкі: XII-XV/XVI ст. Пры гэтым вылучаюць раннюю, высокую і познюю готыку.

Гатычная архітэктура прадстаўлена шматлікімі пабудовамі — тут ёсць і свецкія будынкі і своеасаблівая планіроўка гарадоў, але галоўны помнік готыкі — гэта сабор, які трэба разглядаць як вышэйшы ўзровень сінтэзу архітэктуры, скульптуры, мастацтва (вітражы). Пры гэтым вялізная прастора сабора літаральна рвалася ў неба. Рытму пабудовы падпарадкоўваліся статуі. Узмацнялі ўражанне незвычайныя эфекты ад святла, якое праходзіла праз маляўнічыя вітражы. Тэхнічнай асновай готыкі стала вынаходства складанай каркаснай структуры. Спачатку рабілі каркас звода з каменных слупоў. Потым прамежкі паміж аркамі (нервюрамі) запаўнялі больш лёгкімі камянямі. Умацоўвалі звод пры дапамозе апорных слупоў — контрфорсаў, пасля чаго звод звязвалі з контрфорсамі спецыяльнымі апорнымі аркамі — аркбутанамі. У выніку шырокія масіўныя муры, якімі вызначаліся раманскія пабудовы, сталі непатрэбнымі — вага скляпення размяркоўвалася на большую плошчу (праз контрфорсы). Цяпер архітэктары вельмі проста праразалі муры высокімі вокнамі і шырокімі аркамі, якія рваліся ўгару.

У плане гатычны сабор уяўляў сабой трох- ці пяцінефную базіліку з трансептам, дэамбулаторыем (паўкруглы абыход хора), да якога прымыкаў «вянок капэл» (радыяльныя капэлы — месцы для малітвы асобнай сям'і). Абавязковымі элементамі гатычнага касцёла было акно круглай формы з асаблівым малюнкам вітража («гатычная ружа») і наяўнасць дзвюх вежаў у заходняй частцы будынка (апошні элемент, мабыць, своеасаблівы перажытак германскага язычніцтва). Справа ў тым, што паводле светаўспрымання старажытных германцаў пасля заходу сонца менавіта з захаду прыходзяць дэманы цемры, ад якіх і абаранялі людзей вежы.

Найбольш вядомымі помнікамі гатычнага стылю лічацца Кёльнскі сабор (пяцінефная базіліка, даўжыня — 144 м, вышыня — 157 м, будаўніцтва пачата ў 1248 г., закончана ў асноўным у 1560 г., цалкам — у 1842—1880 гг. з выкарыстаннем сучасных будаўнічых матэрыялаў і тэхналогій) і сабор Парыжскай Божай Маці (пяцінефная базіліка, даўжыня — 129 м, вышыня вежаў — 69 м, будаваўся ў 1163—1250 гг., вежы былі незавершаны).

У канцы XIII ст. будаўніцтва гатычных сабораў пакрыху спыняецца. У 1284 г. абрушыліся зводы сабора ў Бавэ. Прыпынілася будаванне сабораў у Нарбоне (1286 г.), Кёльне (1322 г.), Сіене (1366 г.), што тлумачылася тэхнічным тупіком, у які трапілі будаўнікі. Зыходзячы з набору рабочых эскізаў, вядомых як «Альбом Вілара дэ Анекура(укр.) бел.» (каля 1235 г.), можна зрабіць выснову, што пры пабудове сабора дойліды амаль выключна арыентаваліся на геаметрычныя прапорцыі, асновы якіх былі закладзены тэалогіяй і сімволікай лічбаў. Падобная практыка магла спрацоўваць толькі да моманту, пакуль не пачыналіся складанасці, звязаныя з супраціўленнем матэрыялаў, аб чым сярэдневяковыя дойліды проста не ведалі.

Сімволіка гатычнага сабора

Кожны гатычны сабор служыў свайго роду сімвалам. Напрыклад, агульнапрызнаным з'яўляецца погляд на сабор у Лане як на адлюстраванне працэсу стварэння, разумення, алегорыі, навукі і культуры, на сабор у Шартры як на сімвалічную карціну свету зямнога і нябеснага, на Рэймскі сабор як на ўвасабленне нацыянальнай гісторыі Францыі (тут каранаваліся амаль усе французскія каралі). Але існавала і агульная для пераважнай большасці сабораў сімволіка. Сабор у цэлым меў пэўную ідэалагічную нагрузку, якая не вельмі значна адрознівалася па сваёй сутнасці ад раманскага перыяду. Ён увасабляў: 1) мадэль Сусвету, 2) своеасаблівы зборнік разнастайных ведаў (багаслоўскіх, мастацкіх, матэматычных, архітэктурных), 3) вонкавае выяўленне іерархіі, улады Бога над чалавекам.

Сімволіка сабора была вельмі складанай і ў наш час вельмі цяжка вызначыць адназначна, які менавіта сімвал хаваецца за пэўнай фігурай сабора. Што можа азначаць фігура пеўня, распаўсюджаная ў французскай готыцы? Адказ з'яўляецца шматварыянтным: сімвал Галіі са старажытных часоў; сімвалічная выява спеву пеўня з царкоўнага гімна Амвросія Медыяланскага, калі адступае ноч і кожная душа атрымлівае свой паратунак; штосьці іншае.

Больш зразумелай сімволіка была для сучаснікаў. 9 кастрычніка 1144 г. абат Сугерый асвяціў касцёл Сен-Дэні, святога патрона(укр.) бел. Францыі. Пазней абат напісаў пра будаўніцтва кнігу, дзе ёсць наступнае тлумачэнне сімволікі сабора: «Пасярэдзіне стаяць 12 калон, што адпавядае колькасці апосталаў, і такая ж колькасць нішаў у муры азначае колькасць прарокаў. Яны перадаюць верхняй структуры, як рэха, словы апосталаў, якія былі абноўлены ў духу. І мы больш не госці і не слугі, але грамадзяне царства Божага разам са святымі. Нас узносяць над зямлёю ў духу апосталы і прарокі, таму што камень кутны — гэта Хрыстос, ён падпірае гэтыя муры святога храма Гасподня».




Скачать

Рекомендуем курсы ПК и ППК для учителей

Вебинар для учителей

Свидетельство об участии БЕСПЛАТНО!