СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Беларуская мова. Карысны памочнік у падрыхтоўцы да заняткаў. Правапіс е, ё, я ў складаных словах.

Категория: Прочее

Нажмите, чтобы узнать подробности

Правіла 1

Злучальная літара е у складаных словах пішацца на падставе марфалагічнага прынцыпу:

  • не ў першым складзе перад націскам: боепрыпасы, зернебабовы, вуглепрамысловасць, землекарыстанне, ценелюбівы;
  • незалежна ад націску, калі другая частка пачынаецца з ў (нескладовага): зернеўборачны, землеўласнік, своеўладны, вогнеўстойлівы, вільгацеўстойлівы, землеўпарадкаванне, усеўкраінскі, хмелеўборка.

ЗАЎВАГА! Злучальная галосная я  пішацца замест е у першым складзе перад націскам (фанетычны прынцып): баяздольны, краявід, зернясховішча, сталявар, земляроб, жыццярадасны, ценялюбны, крэменязол, крывятворны, глыбіняметр.

Правіла 2

У першай частцы складаных слоў славянскага пахлджання заўсёды пішацца літара я у першым складзе перад пабочным націскам, калі асноўны націск прыпадае не на першы склад другой часткі складанага слова (фанетычны прынцып): Вялікабрытанія, вялікадзяржаўны, вялікагаловы, вялікалітоўскі, вялікафарматны; бярвёнаўкладчык, нядобразычлівы.

Літара я пішацца незалежна ад націску ў другой частцы складаных слоў, калі першая частка ўяўляе сабой слова ў яго першапачатковай форме (марфалагічны прынцып). Да іх адносяцца, напрыклад, часткі:

авія… авіямадэль, авіяпошта, авіяканструктар
аўдыя… аўдыязапіс, аўдыякасета, аўдыяплэер
каля… калякветнік, калянавуковы, калясардэчны
гелія… геліяграма, геліяграфічны, геліяцэнтрычны, геліяэнергетыка
медыя… медыябізнес, медыясупольнасць, медыяэнцыклапедыя, медыязорка
мякка… мяккасардэчны, мяккацелы
мяса… мясаед, мясакамбінат, мясапрадукты, мясарубка, 
саляна… (які мае адносіны да салянай кіслаты) салянакіслы
семя… семявывяржэнне, семязавязь, семяўтварэнне, семяўваход
святло(а)… святлабоязь, святлолюбівы, святлоадчувальны, святлафор
хімія… хіміятэрапеўтычны, хіміятэрапія
цяжка… цяжкавагавы, цяжкапраходны

Правіла 3

Літара е пішацца ў першай частцы складанага слова славянскага паходжання, калі пад націскам знаходзіцца першы склад другой часткі (такі правапіс адпавядае правапісу е у словах, простых па структуры): Белавежскі, белабрысы, велікодны, светапогляд, сенажаць, велікадушны, велікарускі, велікамучанік, велікасвецкі, лесаруб, цеплатраса; у тым ліку і замест літары ёлегканогі (лёгкі), ледарэз (лёд), медасбор, меданосны (мёд), цемнавокі, цемнаскуры (цёмны).

Правіла 4

Калі ў складаным слове першая частка неславянскага паходжання, то яна незалежна ад націску ў другой частцы пішацца з літарай ебензапіла, веерападобны, велазавод, бетонамяшалка, лексікаграфічны, мегакалорыя, метагалактыка, метафізіка, семасіялогія, серавадарод, фенагенетыка, ферамагнітны і інш.

Правіла 5

Літара е захоўваецца пад націскам у першай двухскладовай частцы складанага слова, калі асноўны націск падае не на першы склад другой часткі: вераадступнік, верхнезубны, ветрарухавік, зверагодоўля, лесазнаўства, лесанарыхтоўка, першааснова, лесазнаўства, лесанарыхтоўка, першааснова, севазварот, сенакасілка, серпападобны, цеплалюбівы, цестамясільны.

Правіла 6

Калі націск падае не на першы склад другой часткі або другая частка пачынаецца з ў (нескладовага), то ў першай частцы пад націскам захоўваецца літара ё:

  • лёгка…: лёгкаатлетычны, лёгкадарожны, лёгкаўзброены;
  • лёда…: лёдагенератар, лёдагрунтавы, лёдадрабілка;
  • мёд…: мёдаварэнне, мёданарыхтоўка;
  • мёртва…: мёртванароджаны;
  • цёмна…: цёмнавалосы, цёмналісцевы;
  • верацёна…: верацёнападобны.

Незалежна ад націску ў другой частцы складанага слова пішуцца нязменна наступныя першыя часткі:

  • лёна- (тое, што ільно-): лёнаапрацоўка, лёнавалакно, лёнатраста, лёнаводчы, лёнамялка, лёнаўборачны, лёначасалка; дапускаецца варыянтнае напісанне: ільнамялка, ільноапрацоўка, ільнавод, ільновалакно, ільнотраста;
  • жывёла-: жывёлагадоўля, жывёлавод, жывёлаводства, жывёланарыхтоўка;
  • радыё-: радыёаматар, радыёэфір, радыёхвалі, радыётэхнічны, радыётэлефон, радыёэлектроніка;
  • цепла-1) абазначае адносіны да цяпла, цеплавой энергіі, яе атрымання і выкарыстання: цеплаабмен, цеплазабеспячэнне, цеплаўстойлівасць, цеплааддача; 2) адпавядае слову цеплавы: цепластанцыя, цеплатраса і інш.;
  • усё-(адпавядае па значэнні займенніку усё і паказвае, што дзеянне і ўласцівасць, выражаныя другой часткай слова, пашыраюцца на усё): усёабдымны, усёбачны, усёвед, усёедны, усёзнайка, усёзнішчальны, усёпераможны.

Першыя састаўныя часткі складаных слоў усе- (уся-) пішуцца, калі яны адпавядаюць па значэнні:

  • займеннікам увесь, уся, усе: усеагульны, усебаковы, усялітасцівы;
  • слову агульнаусенародны, усеславянскі, усебеларускі.

Правіла 7

У складаных словах, утвораных ад колькаснага лічэбніка ў форме роднага склону і іншага слова, першая частка пішацца так, як яна пішацца ўродным склоне лічэбніка, незалежна ад націску ў другой частцы слова: пяціметровы, сямітысячны, сямімільённы, дзевяцікласнік, дзесяцірублёвы, сямнаццаціпавярховы, васямнаццацігадовы, дзевятнаццацідзённы.


Скачать

Рекомендуем курсы ПК и ППК для учителей

Вебинар для учителей

Свидетельство об участии БЕСПЛАТНО!