СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Беларуская мова (прафесійная лексіка)

Категория: Прочее

Нажмите, чтобы узнать подробности

Праграма курса “Беларуская мова (прафесійная лексіка)” накіравана на засваенне і прафесійнае прымяненне беларускай навуковай тэрміналогіі, выпрацоўку ў навучэнцаў уменняў правільна ўспрымаць розную інфармацыю на беларускай мове, а таксама дакладна і асэнсавана выказваць любую думку, спрыяць павышэнню грамадскага прэстыжу беларускай літаратурнай мовы як мовы тытульнай нацыі .  

Просмотр содержимого документа
«Беларуская мова (прафесійная лексіка)»

ЗМЕСТ

1. МОВА І СОЦЫУМ. ФУНКЦЫІ МОВЫ Ў ГРАМАДСТВЕ. ................................................. 3

1.1 Сутнасць і прырода мовы ........................................................................................................ 3

1.2. Гіпотэзы паходжання мовы .................................................................................................... 3

1.3 Функцыі мовы ў грамадстве ................................................................................................... 5

1.4 Нацыянальная мова і духоўная культура народа .................................................................. 6

2. ГІСТАРЫЧНЫЯ ЭТАПЫ ФАРМІРАВАННЯ І РАЗВІЦЦЯ ..................................................... 8

БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ ...................................................................................................................... 8

2.1 Беларуская мова сярод іншых славянскіх моў ...................................................................... 8

2.2 Роля беларускай мовы ў ВКЛ ............................................................................................... 10

2.3 Прычыны заняпаду беларускай мовы ў Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі ............... 13

2.4 Утварэнне новай беларускай літаратурнай мовы. Працэс беларусізацыі ў 20-я гады ХХ ст. ................................................................................................................................................... 14

2.5 Нацыянальна-моўная палітыка СССР на працягу 30-80 гадоў ХХ ст. ............................. 15

2.6. Асаблівасці развіцця беларускай літаратурнай мовы ў 90-я гады ХХ ст. Стан беларускай мовы на сучасным этапе .......................................................................................... 16

3. БІЛІНГВІЗМ. МОЎНАЯ ІНТЭРФЕРЭНЦЫЯ ........................................................................... 16

3.1 Сутнасць і асаблівасці білінгвізму ....................................................................................... 16

3.2 Тыпы білінгвізму .................................................................................................................... 17

3.3 Сучасная моўная сітуацыя на Беларусі ................................................................................ 18

3.4 Моўная інтэрферэнцыя і яе віды .......................................................................................... 19

4. СПЕЦЫФІЧНЫЯ РЫСЫ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ Ў ПАРАЎНАННІ З РУСКАЙ ................ 20

4.1 Марфалагічныя асаблівасці беларускай мовы .................................................................... 20

4.2 Сінтаксічныя асаблівасці беларускай мовы ........................................................................ 21

5. ЛЕКСІЧНАЯ СІСТЭМА БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРНАЙ МОВЫ ..................................... 23

5.1 Слова і яго значэнне............................................................................................................... 23

5.2 Лексіка беларускай мовы паводле паходжання .................................................................. 26

5.3 Лексіка беларускай мовы паводле сферы ўжывання .......................................................... 28

5.4 Актыўная і пасіўная лексіка .................................................................................................. 30

5.5 Тэрміналагічная лексіка ........................................................................................................ 30

5.6 Спосабы ўтварэння тэрмінаў ................................................................................................ 33

6. ФУНКЦЫЯНАЛЬНЫЯ СТЫЛІ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ......................................................... 36

7. НАВУКОВЫ СТЫЛЬ .................................................................................................................. 37

7.1 Кампазіцыйна-структурная арганізацыя навуковых тэкстаў ............................................ 39

7.2 Лексіка-граматычныя сродкі арганізацыі навуковых тэкстаў ........................................... 40

7.3 Сістэма жанраў навуковай літаратуры................................................................................. 43

7.4 Цытата ў навуковых тэкстах ................................................................................................. 48

8. АФІЦЫЙНА-СПРАВАВЫ СТЫЛЬ ........................................................................................... 48

8.1 Структура дакумента ............................................................................................................. 51

8.2 Схемы справавых лістоȳ ....................................................................................................... 51

8.3 Рэзюмэ як жанр справавой літаратуры ................................................................................ 56

8.3 Візітная картка як атрыбут дзелавога этыкету .................................................................... 57

9. КУЛЬТУРА ПРАФЕСІЙНАГА МАЎЛЕННЯ .......................................................................... 58

9.1 Паняцце культуры маўлення. Асноўныя камунікатыўныя якасці маўлення. .................. 58

9.2 Маўленчы службовы этыкет. Культура маналагічнага і дыялагічнага маўлення ........... 62

3

1. МОВА І СОЦЫУМ. ФУНКЦЫІ МОВЫ Ў ГРАМАДСТВЕ.

1.1 Сутнасць і прырода мовы

Уявіць сѐнняшняе жыццѐ без мовы немагчыма. Усе тыя сувязі, якія існуюць паміж людзьмі, цалкам грунтуюцца на мове. Дзякуючы мове мы можам карыстацца ўсімі назапашанымі чалавецтвам ведамі, разам з тым яна з'яўляецца галоўным сродкам зносін людзей, моваю ахоплены ўсе сферы духоўнага і матэрыяльнага жыцця грамадства. Як жа вызначаецца навукай сутнасць, існасць мовы?

Адказы на гэтае пытанне існавалі розныя. Адны вучоныя разглядалі мову як з'яву біялагічную, такую, як здольнасць есці, піць, хадзіць. Лічылася, што мова закладзена ў самой біялагічнай сутнасці чалавека і перадаецца ў спадчыну. Другія даследчыкі лічылі мову з'явай псіхічнай, адносілі яе да сферы падсвядомай псіхафізіялагічнай дзейнасці. Падобныя сцвярджэнні маюць аднабаковы характар. На самай справе, мова - з'ява біялагічная і псіхічная, але ў тым сэнсе, што ў чалавеку генетычна закладзена здольнасць авалодаць мовай, г. зн. ѐн валодае псіхафізіялагічным механізмам, які забяспечвае магчымасць маўлення. Але рэалізаваць гэтую здольнасць чалавек можа толькі ў стасунках з іншымі людзьмі - носьбітамі пэўнай мовы (вы ведаеце выпадкі, калі маленькія дзеці, пазбаўленыя чалавечых кантактаў, раслі ў іншым асяроддзі і набывалі звычкі гэтага асяроддзя). Мова не перадаецца, як іншыя біялагічныя прыкме-ты, у спадчыну кожнаму канкрэтнаму чалавеку. Чалавек вучыцца мове ад іншых людзей, сама па сабе яна не сфарміруецца нават у генія. Дзіця, незалежна ад нацыянальнасці і генаў бацькоў, пачне размаўляць на той мове, якую чуе з першых дзѐн жыцця.

Кожны чалавек валодае не мовай увогуле, а канкрэтнай мо-вай (ці мовамі), што належыць пэўнаму народу. У гэтым праяўляецца дваісты характар мовы: з аднаго боку, яна з'ява індывідуальная, бо ўласціва чалавеку. Яна дапамагае кожнаму індывідууму заявіць аб сабе як пра арыгінальную асобу, са сваім духоўным светам, інтэлектуальным патэнцыялам. З другога боку, з'ява грамадская (ці сацыяльная), бо належыць канкрэтнай грамадскай супольнасці. Сацыяльная прырода мовы заключаецца найперш у тым, што яна аснова і форма грамадскай свядомасці і разам з тым унікальны і універсальны сродак зносін людзей, феномен духоўнай культуры чалавецтва.

Такім чынам, мова - з'ява грамадская, якая ўзнікла на пэўным этапе развіцця чалавецтва і з'яўляецца вынікам прынцыпова новага якаснага ўзроўню развіцця чалавека і сацыяльнай арганізацыі грамадства.

Мова забяспечвае бесперапыннасць этнічнага і культурнага развіцця любой грамадскай супольнасці на працягу яе гісторыі, з'яўляецца спосабам захавання адзінства народа ў прасторы і часе, формай трансляцыі ад пакалення да пакалення сацыяльнага вопыту і духоўнай культуры народа.

1.2. Гіпотэзы паходжання мовы

На зямным шары налічваецца вялікая колькасць жывых істот, але сярод іх толькі чалавек валодае членападзельнай мовай, якая з'яўляецца яго галоўнай прыкметай і вылучае з астатняга біялагічнага свету. Гэты факт дае падставу меркаваць, што само паходжанне і станаўленне чалавека адбылося дзякуючы мове. Паколькі пераважную большасць часу існавання чалавека мова ўжывалася толькі ў вуснай форме, а пісьменства, якое фіксуе і захоўвае вынікі моўнай дзейнасці чалавека, існуе ўсяго каля 5000 гадоў, дакладных і строга аргументаваных звестак пра тое, калі і як узнікла мова, якія этапы развіцця прайшла, у вучоных няма. Таму праблема паходжання мовы з'яўляецца цалкам гіпатэтычнай. Аналізуючы розныя падыходы ў вырашэнні гэтай праблемы, можна выдзеліць два асноўныя накірункі:

а) мова створана чалавекам у працэсе яго эвалюцыйнага развіцця;

б) мова створана звышнатуральнай сілай. Існуе некалькі гіпотэз па- ходжання мовы, найбольш пашыраныя з іх наступныя.

Самая старажытная філасофская канцэпцыя мовы – логасная (рэлігійная). Яна пабудавана на міфолага-рэлігійных уяўленнях пра мову як дар Бога і існуе ў некалькіх разнавіднасцях: ведычнай, канфуцыянскай, біблейскай.

Паводле міфолага-рэлігійнай тэорыі, у аснове свету ляжыць духоўны пачатак. Дух уздзейнічае на матэрыю, якая знаходзіцца ў хаатычным стане, уладкоўвае яе формы. Вянец тварэння духу - чалавек. Для абазначэння духоўнага пачатку ўжываліся тэрміны «Бог», «Дао», «Логас». Так, згодна з хрысціянскай філасофіяй, «Слова» існавала да з'яўлення чалавека і непасрэдна кіравала інертнай матэрыяй. Яно стварыла свет з першаснага хаосу. Вось як гаворыць пра гэта ў Бібліі евангеліст Іаан: «У пачатку было слова, і Слова было ў Бога, і Слова было Бог. Яно было спачатку ў Бога. Усѐ праз яго пачало быць, і без Яго нічога не пачало быць, што пачало быць».

Падобныя тлумачэнні, толькі ў іншых тэрмінах, ляжаць у аснове індуізму і канфуцыянства. Побач з Божым паходжаннем мовы хрысціянская філасофія тлумачыць слова і як чалавечую з'яву. Бог стварае чалавека і адкрывае яму дар слова, г.зн. Божае слова, якое стварыла чалавека, становіцца потым здабыткам чалавека.

Пытанне пра паходжанне мовы разглядалася і ў антычнай філасофіі. Яшчэ ў VII-VI ст. да н.э. старажытнагрэчаскія вучоныя імкнуліся знайсці сувязь паміж словамі, «імѐнамі» і высветліць, які характар паходжання мовы - прыродны ці ўмоўны. Пазней гэтыя праблемы асэнсоўваліся ў філасофіі эпохі сярэдніх вякоў і Адраджэння.

З XVI ст. у Еўропе пашыраецца тэорыя паходжання мовы, у аснове якой ляжыць рацыянальная філасофская канцэпцыя «грамадскай дамоўленасці». Паводле яе, грамадская дамоўленасць адрознівае чалавечае грамадства ад першабытнага статка, дзе пануюць варожасць і барацьба кожнага. Прычыны пераходу да супрацоўніцтва тлумачыліся па-рознаму: ідэалістычна - божым паходжаннем чалавека і яго маралі; матэрыялістычна - агульнасцю інтарэсаў людзей. Паводле гэтай філасофіі, не Божае «Слова-Логас», а сам чалавек-

мысляр, яго розум з'яўляюцца крыніцай навуковых адкрыццяў, працы. Аднак гэта тэорыя не тлумачыла, адкуль узялася мова, як чалавек авалодаў ѐю.

Пазней на аснове філасофіі грамадскай дамоўленасці былі распрацаваны т.зв. этымалагічныя, ці натуралістычныя, гіпотэзы паходжання мовы: гукапераймальная, выклічнікавая і інш. Так, паводле гукапераймальнай гіпотэзы, мова ўзнікла са здольнасці чалавека пераймаць гукі навакольнага свету (птушак, звяроў). Згодна з выклічнікавай тэорыяй, штуршком для ўзнікнення мовы былі натуральныя інстынктыўныя гукавыя комплексы накшталт ой-ой, ха-ха як рэакцыя на пэўныя вонкавыя раздражняльнікі.

Відавочна, гэтыя гіпотэзы не даюць адказу на пытанне, як узнікла мова.

Вялікая ўвага праблеме паходжання і развіцця мовы надавалася ў працах французскіх і нямецкіх філосафаў (Ж.Русо, І.Гердэра і інш.). Але найбольш разгорнутае асвятленне атрымала гэтая праблема на пачатку XIX ст. у даследаваннях нямецкага філосафа і лінгвіста Вільгельма фон Гумбальта. На яго думку, «узнікненне мовы абумоўлена ўнутранай праблемай чалавецтва». Мова, па Гумбальту, - гэта жывая дзейнасць чалавечага духу, адзіная энергія народа, якая ідзе з глыбінь чалавечай існасці і напаўняе ўсѐ яго жыццѐ. Мова не проста сродак зносін людзей, яна тая сіла, якая робіць чалавека чалавекам. Канцэпцыя Гумбальта апіралася на ідэю ўзаемазвязанага развіцця мовы, мыслення і «духу народа». «Мова і духоўная сіла народа развіваюцца не асобна адна ад адной і не паслядоўна адна за другой, а складаюць выключна і непадзельна адно і тое ж дзеянне інтэлектуальнай здольнасці».

У XIX ст. была распрацавана т.зв. матэрыялістычная тэорыя паходжання мовы, ці «працоўная», або «сацыяльная». Паводле яе, мова ўзнікла як вынік сумеснай дзейнасці перашабытных людзей (неабходнасць узаемаразумення стымулявала ўзнікненне гукавых комплексаў). Першабытныя людзі як бы прымацоўвалі гукавыя комплексы да прадметаў, дзеянняў. Паступова з развіццѐм грамадства слова ўжывалася не толькі для абазначэння канкрэтнага, але і цэлага класа прадметаў. Абстрагуючыся ад прадмета, мова ператваралася ў своеасаблівы знак. Такім чынам, вытокі мовы ўзыходзяць да пачатку сумеснай працоўнай дзейнасці і іншых грамадскіх стасункаў у працоўным калектыве.

Як бы ні вырашалася ў навуцы праблема паходжання мовы, відавочным для ўсіх нас з'яўляецца тое, што жыццѐ мовы цесна звязана з жыццѐм грамадства. Мова не толькі дапамагае людзям зразумець адзін аднаго, але і захаваць здабыткі чалавечай гісторыі, навукі і культуры.

1.3 Функцыі мовы ў грамадстве

Мова - складаная знакавая сістэма. І тое, што мы ведаем, як жылі нашы продкі тысячы гадоў назад, пра што яны марылі, аб чым рупіліся, і тое, што мы можам выказаць свае думкі, перадаваць пачуцці, - гэта ўсѐ дзякуючы яе універсальнаму характару і поліфункцыянальнасці. Універсальны характар мовы вызначае раз-настайнасць яе функцый.

Асноўнымі сярод усіх функцый (а іх налічваецца каля 25) мовы з'яўляюцца камунікатыўная (мова - найважнейшы і унікальны сродак узаемаадносін паміж людзьмі) і пазнавальная, ці кагнітыўная (мова забяспечвае магчымасць думаць і пазнаваць свет). Пры дапамозе гэтых дзвюх функцый асоба атрымлівае інфармацыю ад іншых людзей ці грамадскія суполкі, людзі перадаюць патрэбную інфармацыю іншым асобам. Але з дапамогай мовы людзі не толькі могуць паведамляць адзін аднаму патрэбную інфармацыю, але і назапашваць веды, фіксаваць, класіфікаваць, абагульняць пэўныя інтэлектуальныя дасягненні чалавецтва.

На базе дзвюх асноўных функцый мовы развіваюцца іншыя, больш прыватныя. У складзе камунікатыўнай функцыі вылучаюцца, напрыклад, рэгулятыўная, ці фатычная, пры дапамозе якой людзі наладжваюць кантакты паміж сабой, уступаюць у дыялогі і замыкаюць іх, рэгулююць адносіны паміж сабой, і акумулятыўная - функцыя назапашвання, захавання традыцый, культуры, гісторыі, нацыянальнай самасвядомасці народа.

У складзе пазнавальнай функцыі вылучаюць намінатыўную - функцыя наймення прадметаў, з'яў рэчаіснасці і эмацыйную - функцыя выражэння эмоцый, пачуццяў, настрою.

Словы з'яўляюцца яшчэ і сродкам мастацкай творчасці. Таму з камунікатыўнай і пазнавальнай функцыямі звязана эстэтычная, ці паэтычная, сутнасць якой у здольнасці мовы ўздзейнічаць на пачуцці і думкі чалавека не толькі зместам, але і самой вонкавай формай: гучаннем, адборам слоў, іх спалучэннем. Гэтая функцыя праяўляецца ў імкненні да рытмічнасці, мілагучнасці, вобразнасці маўлення.

Вельмі важнай функцыяй мовы з'яўляецца этнічная, калі мова выступае прыкметай, сімвалам нацыі, сродкам этнічнай кансалідацыі. Асабліва выразна гэтая функцыя праяўляецца ў сітуацыях, дзе існуе культурна-моўная асіміляцыя аднаго народа другім. Мова ў такім выпадку з'яўляецца фактарам еднасці этнасу. Народ імкнецца захаваць яе як сведчанне сваѐй нацыянальна-гістарычнай адметнасці і культурна-духоўнай самабытнасці. Для беларускай мовы гэтая функцыя набывае асаблівае значэнне, паколькі Беларусь як самастойная дзяржава можа выйсці на міжнародны ўзровень толькі пры ўмове валодання нацыянальнымі традыцыямі, нацыянальнай спадчынай, культурай і мовай.

1.4 Нацыянальная мова і духоўная культура народа

Беларуская мова - мова беларускага народа, адметная форма яго духоўнай культуры. Гэта - «адзежа душы», самы дарагі яго скарб. Нацыянальная мова - матэрыялізаваная душа народа, які выпрацаваў на працягу сваѐй доўгай гісторыі спецыфічныя фанетычныя, лексічныя, граматычныя адзнакі. Яе характарызуе, напрыклад, заўсѐды цвѐрдае вымаўленне гукаў [р], [ч] (чароўны, чабор), наяўнасць складаных гукаў [дз], [дж] (дзеці, гляджу), мілагучнае спалучэнне зычных і галосных (салодкі, ільняны), выкарыстанне сэнсава і эма-

цыянальна ѐмістых слоў (ліпень, вясѐлка), характарыстычных фра-зеалагізмаў (гады ў рады, як на дзяды) і інш.

Беларуская мова была і застаецца на нашай зямлі роднай мо-ваю беларусаў. Яна трымае нас разам, цэментуе беларускую нацыю. Тэрмін родная мова, выкарыстаны ў час перапісу насельніцтва Беларусі 1999 года, паказаў наступнае: 81,2 % прызналі сябе беларусамі; 85,6 % з гэтай колькасці прызналі беларускую мову роднаю; болей за 40 % ад гэтай колькасці сцвердзілі, што карыста-юцца беларускаю моваю як формаю зносін паўсядзѐнна. Родная мова - гэта сістэма, якую пэўны народ самаідэнтыфікуе як сваю ўласную, надзвычай дарагую і каштоўную самому сабе, неад'емную ад гісторыі краю, адметную ад суседніх ці іншых моў.

Мова - не толькі сродак, з дапамогай якога людзі абменьваюц-ца інфармацыяй. Гэта люстэрка жыцця народа, яго грамадскага і культурнага развіцця. Мова адлюстроўвае жыццѐвы вопыт народа, асаблівасці яго мыслення і псіхікі, маральна-этычныя і эстэтычныя нормы. Інакш кажучы, мова замацоўвае ўсѐ тое, што прынята назы-ваць культурай. Яна з'яўляецца спецыфічным спосабам існавання і захавання культуры. Разам з тым мова - прадукт чалавечай культуры і яе важная частка, якую мы атрымліваем ад прадзедаў.

Любая культура з'яўляецца працэсам і вынікам асваення ча-лавекам рэчаіснасці. У розных народаў спосабы і вынікі гэтага ас-ваення маюць агульнае і адметнае, спецыфічна-нацыянальнае. Усѐ гэта найперш адлюстроўваецца ў мове: у адметнасці слоўніка, у будове слоў, сказаў. Мова - гэта не толькі сувязь паміж людзьмі, але і людзей з прыродаю як важным складальнікам культуры. Гумбальт сцвярджаў: «У кожнай мове закладзена самабытнае светаўспрыманне. Як асобны гук стаіць паміж прадметам і чалавекам, так і ўся мова ў цэлым выступае паміж чалавекам і прыродай».

У кожнай мове ѐсць назвы прадметаў, паняццяў, якія значаць больш, чым яны абазначалі спачатку. На працягу гісторыі развіцця многія словы акумулююць інфармацыю, звязаную з бытам, звыча-ем, культурай народа, абрастаюць разнастайнымі асацыяцыямі. Гэтая дадатковая, нацыянальна абумоўленая інфармацыя існуе ў свядомасці носьбітаў мовы і складае так званы нацыянальна-культурны кампанент значэння моўных адзінак. Прадметы і з'явы, якія адыгрываюць важную ролю ў жыцці пэўнага народа, маюць больш разнастайных назваў, чым аб'екты, якія не сустракаюцца або рэд-ка сустракаюцца ў жыцці. Так, прыкметнай адзнакай ландшафту Беларусі з'яўляецца балота, і беларуская мова мае больш за 20 яго назваў: дрыгва, дрыгвянік, багна, багнішча, твань, тхлань, імшара і інш. Затое ў нашай мове зафіксавана толькі адна назва такой жывѐліны, як вярблюд, у той час як у арабскай мове даследчыкамі адзначаецца каля 5000 розных яго назваў.

Мова - не толькі спосаб захавання духоўнасці і культуры, але і ў пэўнай ступені сродак іх фарміравання. Многія вучоныя схільны лічыць, што кожны народ бачыць свет праз прызму сваѐй роднай мовы. Гэта значыць, што сама

мова як своеасаблівы код культуры ў пэўнай ступені вызначае светапогляд і менталітэт народа, яго псіхічную і нацыянальна-культурную свядомасць.

2. ГІСТАРЫЧНЫЯ ЭТАПЫ ФАРМІРАВАННЯ І РАЗВІЦЦЯ

БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ

2.1 Беларуская мова сярод іншых славянскіх моў

У свеце, паводле звестак вучоных, налічваецца ад 2,5 да 6000 жывых і мѐртвых моў. На аснове падабенства роднасныя мовы аб'ядноўваюцца ў моўныя сем'і (іх каля 20): індаеўрапейская, цюркская, угра-фінская, кітайска-цібецкая, мангольская, семіта-хаміцкая і інш. У сваю чаргу, моўныя сем'і могуць распадацца на моўныя групы і падгрупы. Аднак ѐсць мовы (напр., японская, якая абслугоўвае звыш 110 млн. чалавек, карэйская), якія існуюць ізалявана, не ўваходзяць у склад сем'яў ці груп.

Беларуская мова належыць да індаеўрапейскай моўнай сям'і, славянскай групы, усходнеславянскай падгрупы.

Індаеўрапейскія мовы - самая вялікая ў свеце моўная сям'я. У наш час амаль кожны другі жыхар планеты гаворыць на мове індаеўрапейскага паходжання. Сама назва паказвае на вельмі далѐкую, але ўсѐ ж роднасць моў народаў Еўропы і Азіі. Індаеўрапейская сям'я моў падзяляецца на 12 (у некаторых іншых аўтараў называецца лічба 16) груп: індыйская, германская (англійская, нямецкая, галандская, шведская, дацкая, нарвежская, ісландская і г.д.), раманская (іспанская, італьянская, французская, румынская, малдаўская, партугальская, мѐртвая лацінская мова і г.д.), славянская, балтыйская (літоў-ская, латышская і мѐртвая пруская мова), кельцкая (ірландская, шатландская і г.д.), іранская (персідская, афганская, таджыкская і г. д.), грэчаская, армянская, албанская, хецкая, тахарская.

Славянская група распадаецца на тры падгрупы: усходнюю (беларуская мова, руская, украінская), заходнюю (польская, чэшская, славацкая, сербалужыцкая, мѐртвая палабская), паўднѐ-вую (балгарская, македонская, сербскахарвацкая, славенская, мѐртвая стараславянская). Увогуле, славянскія мовы - пятая паводле распаўсюджанасці група моў на Зямлі (пасля кітайскай, індыйскай, германскай і раманскай).

Славянскія мовы выдзеліліся з індаеўрапейскай мовы (мовы-асновы, прамовы, мовы-маці) недзе на мяжы ІІІ і ІІ тысячагоддзяў да н. э. Ад тых старажытных часоў ва ўсіх індаеўрапейскіх мовах застаўся вялікі пласт слоў. У беларускай мове індаеўра-пейскімі паводле паходжання з'яўляюцца словы Бог, вера, дух, дзіва, неба, маці, брат, снег, воўк, вуж, лѐн, лічэбнікі два, тры, дзесяць, сто, займеннікі ты, вы, сам і інш.

ІІІ тысячагоддзе да н. э. - І тысячагоддзе н.э. - агульны перыяд у гісторыі славян - агульнаславянскі (скончыўся гэты перыяд прыкладна ў сярэдзіне І тысячагоддзя н.э.). І, адпаведна, мову славян гэтага часу называюць агульнаславянскай, або праславянскай. Яна складалася з блізкароднасных

племянных дыялектаў. Даследчыкі вылучаюць тры асноўныя дыялекты, якія ўмоўна называюць усходнім, заходнім, паўднѐвым.

Мал. 1. Славянская група моў

Славянская група моў

Усходнеславянская Заходнеславянская Паўднѐваславянская

*Ёсць гіпотэза і аб існаванні агульнай балта-славянскай мове-продку, што тлумачыцца асабліва блізкімі адносінамі ў старажытнасці славян і балтаў (шматлікія прозвішчы, назвы населеных пунктаў, вадаѐмаў на Беларусі маюць балцкія карані: Нѐман, Нача, Ашмяны, Смаргонь, Кемелішкі, Гервяты, Геранѐны і многія іншыя). Існуе версія і сла-вяна-фінскага паходжання беларускай народнасці.*

Паступова славяне пашыралі тэрыторыю свайго рассялення (ад Віслы і Одэра да Дона і Волгі, ад Карпат да Балтыкі), і за час вандровак па Еўропе сувязі паміж імі паслабляліся. Дарэчы, агульная колькасць славян у свеце каля 290 млн. чалавек (для параўнання: кітайцаў каля 1247 млн. на 1999 г.). Яны аб'яднаны паміж сабой не толькі агульнасцю паходжання, многімі культурнымі традыцыямі, але і незвычайнай блізкасцю моў (такая блізкасць праяўляецца ў падабенстве каля дзвюх тысяч слоў, а таксама ў фанетыцы, граматыцы). Параўн.: галава (бел.), голова (рус.), голова (укр.), gіowa (пол.), hlava (чэшс.), глава (балг.) і пад.

беларуская

польская

балгарская

руская

чэшская

македонская

украінская

славацкая

сербскахарвацкая

сербалужыцкая (існуе ў двух варыянтах – верхне- і ніжнелужыцкая)

славенская

стараславянская

(мѐртвая)

палабская (мѐртвая)

У VІ-VІІ ст. н.э. завяршылася рассяленне славян і ўтварыліся тры групы славянскіх плямѐн (усходнія, заходнія і паўднѐвыя славяне). Пазней на іх аснове пачнуць складвацца асобныя народнасці.

У ІХ ст. усходнія славяне ўтварылі феадальную дзяржаву Кіеўская Русь, а ў канцы Х ст. на нашыя землі прыйшло хрысціянства, разам з ім і пісьменнасць на стараславянскай (царкоўнаславянскай) мове - першай літаратурна-пісьмовай мове ўсходніх славян (успомнім асветнікаў Кірылу і Мяфодзія). На гэты час яшчэ не было кнігадрукавання, таму ўсе пісьмовыя помнікі рукапісныя. (Буйныя цэнтры старажытнай пісьменнасці на Беларусі: Полацк, Тураў, Пінск, Смаленск, Слуцк, Мазыр). Царкоўнаславянскай мо-вай карысталіся не толькі пры перапісванні свяшчэнных тэкстаў, але і для стварэння арыгінальных твораў рэлігійнага зместу (казанні, павучанні, словы, малітвы епіскапа Кірылы Тураўскага; словыпрамовы царкоўнага дзеяча, філосафа палескага Златавуста; пісьмовая спадчына пісьменнікаў-асветнікаў Клімента Смаляціча і Аўраама Смаленскага). Асаблівай увагі заслугоўвае культурна-асветніцкая дзейнасць Ефрасінні Полацкай (заснавала жаночы і мужчынскі манастыры і царкву ў Полацку, скрыпторыі-майстэрні, у якіх перапісваліся свяшчэнныя кнігі; па яе загаду майстрам Лазарам Богшам у 11 61 г. быў створаны надзвычайнай прыгажосці крыж, надпіс на якім зроблены таксама на царкоўнаславянскай мове). Старажытныя беларускія пісьменнікі-асветнікі былі людзьмі высокай культуры, якія ведалі не толькі Біблію, але і ан-тычную літаратуру - Гамера, Платона, Арыстоцеля.

Дзяржаўнай жа мовай Кіеўскай Русі з'яўлялася старажытнаўсходнеславянская, ці старажытнаруская мова, утвораная шляхам сінтэзу стараславянскай мовы і жывой гутарковай мовы ўсходніх славян. Нагадаем, што тэрмін «старажытнаруская» звязваецца не з сучаснай рускай мовай (велікарускай), а адносіцца ў роўнай ступені да ўсіх трох усходнеславянскіх моў. На старажытнаўсходнеславянскай мове напісаны такія творы, як «Слова пра паход Ігаравы», «Аповесць мінулых гадоў», «Руская праў-да», «Слова мітрапаліта Іларыѐна», «Астрамірава Евангел-ле», творы Уладзіміра Манамаха, а таксама шматлікія гандлѐвыя дагаворы, граматы, грашовыя разлікі, надпісы на прадметах матэрыяльнай культуры (пра гэта сведчаць археалагічныя раскопкі). Ужо ў гэты час у літаратурна-пісьмовай мове ўсходніх славян вылучаецца як мінімум тры стылі: справавы, царкоўна-кніжны і свецка-літаратурны (найбольшая колькасць стараславянскіх элементаў назіраецца ў творах рэлігійнага зместу, менш - у мастацкіх, яшчэ менш - у справавых тэкстах, апошнія з якіх адлюстроўваюць спецыфічныя рысы сучаснай беларускай мовы).

Такім чынам, да ХІІІ ст. існавала адносна адзіная пісьмовая мова ўсходніх славян, аднак гаварылі продкі рускіх, беларусаў і ўкраінцаў па-рознаму. Кожная мова развівалася сваім шляхам.

2.2 Роля беларускай мовы ў ВКЛ

У ХІІІ ст. пасля распаду Кіеўскай Русі (а гэтаму паспрыялі міжусобныя войны феадалаў) пачалі складвацца асобныя народнасці - беларуская, руская і

ўкраінская. Беларуская народнасць утварылася з трох плямѐн: крывічы, радзімічы, дрыгавічы. (Тэрмін «Белая Русь» упершыню сустракаецца ў канцы XIV ст. у адносінах толькі да Полацкай зямлі. У далейшым ѐн пашырыўся на ўсю Беларусь.)

Асноўную ролю ў фарміраванні беларускай мовы (даследчыкі называюць яе старабеларускай) адыгралі мясцовыя гаворкі (паўночна-ўсходні і паўднѐва-заходні дыялекты). Як асобная самасто-ная мова яна сфарміравалася ў перыяд, калі нашы землі знаходзіліся ў складзе Вялікага Княства Літоўскага. Менавіта ў ВКЛ на працягу ХІV-ХVІ стст. старабеларуская мова выкарыстоўвалася ў якасці дзяржаўнай. У пісьмовых дакументах таго часу наша зямля часта называецца Літвой, беларусы - літоўцамі, або ліцвінамі, у знак таго, што яны былі жыхарамі ВКЛ, а мова - літоўскай, рускай, простай (продкі ж сучасных літоўцаў называліся жамойтамі і аўкштайтамі).

На беларускай мове былі створаны летапісы, арыгінальныя і перакладныя мастацкія творы, вучэбная, публіцыстычная, юрыдычная літаратура; вялася дыпламатычная перапіска (у 1392-1393 гг. хан Арды Тахтамыш піша ліст польскаму каралю Ягайла на старабеларускай мове). Важна і тое, што на славянскім усходзе распачалося кнігадрукаванне (6 жніўня 1517 г. у Празе Ф. Скарына надрукаваў на царкоўнаславянскай мове Псалтыр). Спынімся на асветніцкай дзейнасці Ф. Скарыны (гуманіст, першадрукар, перакладчык, пісьменнік, рэдактар, мастак). Менавіта ѐн узняў беларускую мову і беларускую культуру на еўрапейскі ўзровень. Гэты перыяд знакаміты такімі вядо-мымі асветнікамі, людзьмі энцыклапедычнай адукаванасці, як Мікола Гусоўскі, Сымон Будны, Сімяон Полацкі, Васіль Цяпінскі, Андрэй Рымша, Лаўрэнцій Зізаній, Мялецій Сматрыцкі і інш.

Найбольш вядомыя помнікі і жанры літаратуры таго часу.

1 . Справавая літаратура, да якой адносіліся гандлѐвыя дагаворы, дарчыя граматы, судовыя і пасольскія кнігі, пастановы сейма, справаздачы, каралеўскія наказы, пісьмовыя правы на валоданне зямлѐй і інш. Прыклады дадзенага жанру: «Дагавор По-лацка з Рыгай» (1330 г.), «Дарчая грамата» Вітаўта літоўскім канонікам (1399), «Судзебнік» караля Казіміра Ягелончыка (1468 г.), «Кніга судовых спраў» (1516 г.) і інш. Помнікі справавой пісьменнасці, як рукапісныя, так і друкаваныя, сабраны ў 600 тамоў Літоўскай метрыкі, дакументы якой даюць уяў-ленне пра розныя бакі палітычнага, эканамічнага, культурнага жыцця ВКЛ на працягу некалькіх стагоддзяў і з'яўляюцца кры-ніцай вывучэння беларускай мовы. Найбольш слынным дакументам гэтага перыяду, безумоўна, лічыцца Статут Вялікага Княства Літоўскага (тры рэдакцыі: 1529 г., 1566 г., 1588 г.), які стаў узорам, асновай для ўпарадкавання права нават у многіх суседніх дзяржавах: Прусіі, Польшчы, Расіі! Доўгі час заставаўся адзіным зборам законаў у Еўропе, быў перакладзены на лацінскую і польскую мовы. Не выклікае сумненняў, што «Статут» быў распрацаваны і падрыхтаваны на высокім тэарэтычным і прафе-сійным узроўні кваліфікаванымі прававедамі і дзяржаўнымі чыноўнікамі (рэдакцыя 1588 г. падрыхтавана пад кіраўніцтвам канцлера ВКЛ А.Б. Валовіча іпадканцлера Л.І. Сапегі). «Статут» - сведчанне дзяржаўнасці беларускага і літоўскага народаў, іх высокай прававой культуры.

Справавыя дакументы даволі паслядоўна адлюстроўвалі асаблівасці народнай гаворкі, яе багатую лексіку, фанетычныя і граматычныя з'явы. Слоўнік старабеларускай мовы папаўняўся грамадска-палітычнай, юрыдычнай тэрміналогіяй (увогуле перыяд ВКЛ адметны фарміраваннем розных тэрмінасістэм: гандлѐвай, ваеннай, навуковай і г.д.): аброк, права, мыто (пошліна), послух (сведка), рубель, чалядзін, дзяржава, прыгонныя людзі, помста, забой-ца, кошт і г.д.

2. Летапісы (захавалася каля 20 збораў) ХV-ХVІІ стст. Ся-род іх знаходзяцца Супрасльскі збор, Увараўскі збор, Віленскі зборнік, дзе апісваюцца жыційныя, ваенныя, княжацкія справы на тэрыторыі нашай краіны. Найбольш знакамітымі з'яўляюцца «Чэцці-Мінеі», напісаныя паповічам Бярозкам з Новагародка, які распавядае пра забойства Святаполкам Барыса і Глеба, а таксама Баркалабаўскі летапіс (апісваюцца падзеі ў наваколлі Быхава).

3. Перакладная жыційная літаратура (ХV-ХVІ стст.). Пе-раклады з грэчаскай, сербскай і некаторых іншых моў: «Алексан-дрыя» (апісваюцца паходы і подзвігі Аляксандра Македонскага),

«Гісторыя Траянскай вайны» (аб заваяванні грэкамі Троі); «Апо-весць аб Трыстане», «Гісторыя аб Атыле», «Аповесць пра Баву».

4. Мастацкая і палемічная літаратура: «Метры» Сімяо-на Полацкага на старабеларускай мове, эпіграмы Андрэя Рымшы, палемічныя прамовы Мялешкі супраць польскага засілля, а таксама вершы невядомых аўтараў.

5. Лінгвістычная літаратура: «Грамматіка Словенска», «Лексіс» (тлумачыцца 1 061 стараславянскае слова) Лаўрэнція Зізанія, «Грамматіка» Мялеція Сматрыцкага, якую пазней М.В. Ламаносаў назаве «вратами учѐности». Дадзеная праца прысвечана апісанню стараславянскай мовы, але, як і ў Л. Зізанія, метамовай (мовай, з дапамогай якой апісваецца іншая мова, у прыватнасці, царкоўнаславянская) паслужыла старабеларуская, дзе адзначаюцца рысы жывой беларускай гаворкі: зацвярдзелыр, аканне, замена яць на е, беларускія лексемы але, друк, праца і інш.

6. Рэлігійная літаратура. Францыск Скарына (23 кнігі Бібліі, «Малая падарожная кніжыца», «Апостал»), Сымон Будны на старабеларускай мове ў 1562 г. выдае «Катэхізіс»; Васіль Цяпінскі выдаў у сваім перакладзе на старабеларускую мову «Евангелле». Да гэтага ж часу належаць 30 зборнікаў кіта-баў (рукапісныя рэлігійныя кнігі татар, якія з ст. да сѐнняшніх дзѐн жывуць на Беларусі). Лінгвістычная каштоўнасць дадзеных тэкстаў у тым, што арабскімі літарамі паслядоўна і выразна перадаюцца многія фанетычныя асаблівасці беларускай мовы, якія нерэгулярна, эпізадычна фіксаваліся ў старабеларускіх помніках, напісаных кірыліцай. Да такіх асаблівасцей належаць аканне, яканне, перадача г фрыкатыўнага, афрыкатаў дж, дз, мяккага с і інш. У тэкстах гэтых помнікаў назіраецца паступовы пераход ад марфалагічнага да фанетычнага прынцыпу напісання слоў. Акрамя ўласных

лексем, у дадзеных помніках ѐсць і беларуская фразеалогія (галаву звесіць, сэрца баліць, чыніць паклон і інш.).

У старабеларускіх рукапісных і друкаваных кнігах даволі раз-настайна пададзены жывыя моўныя з'явы, уласцівыя беларускім гаворкам і не характэрныя ў цэлым для рускай і ўкраінскай моў. Да пералічаных фанетычных адметнасцей неабходна дабавіць падаўжэнне зычных (зелле, жыццѐ і інш.) зацвярдзенне р, ж, ш, ч (прамо, божэ, иншыхъ, чыи і г.д.), прыстаўныя гукі в, г (во-сень, гусеница і інш.), пераход в, у, л у ў, перададзенае праз в (вжо, прышовъ і пад.), чаргаванне складоў ро, ло з ры, лы ў становішчы паміж зычнымі (кровъ - крыви, глотка - глытати і пад.). З марфалагічных рысаў: скланенне назоўнікаў тыпу боль, жаль, тень, насыпъ і г.д. на ўзор мужчынскага роду, ужыванне канчаткаў -у(-ю) у назоўніках р. скл. адз. л. м. р.(народу, броду і пад.). У слоўнікавым складзе беларускай мовы, акрамя спрадвечнабеларускай лексікі, сустракаюцца шматлікія запазычанні з розных моў: польскай (скарга, еднасць, ліст, ксѐндз і інш.), чэшскай (брама, гарцаваць і інш.), літоўскай (пуня, клуня, жвір і інш.), нямецкай (варта, штурм, фурман і інш.), французскай (пашпарт, сяржант і інш.), італьянскай (пошта, палац, кампанія і інш.), лацінскай (правінцыя, камісія, працэс, копія і інш.), грэчаскай (біблія, манах і інш.), цюркскіх (атаман, тавар, торба і інш.) і г.д.

Старабеларуская мова на працягу некалькіх стагоддзяў абслугоўвала розныя сферы грамадскага жыцця ў ВКЛ. Яна аказала ўплыў на іншыя мовы, у прыватнасці, на літаратурную мову рускай народнасці. Менавіта гэты перыяд (XIV-XVI стст.) лічыцца росквітам у гісторыі беларускай культуры, мовы, таму вучоныя і назвалі яго «залатым векам».

Аднак далейшы ход развіцця беларускай мовы быў надзвычай неспрыяльным.

2.3 Прычыны заняпаду беларускай мовы ў Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі

У 2-й палове ХVІ ст. пасля аб'яднання Літвы з Польшчай на аснове Люблінскай уніі (1 569 г.) беларускія землі ўвайшлі ў склад Рэчы Паспалітай. Пры падтрымцы каталіцкага Рыма Рэч Паспа-літая пачынае праводзіць палітыку апалячвання і акаталічвання беларусаў. Спачатку афіцыйна выкарыстоўваліся і польская, і беларуская мовы, але з цягам часу паступова ў якасці дзяржаўнай уводзіцца польская мова. У 1696 г. Варшаўскі сейм прыняў паста-нову аб забароне беларускай мовы ў дзяржаўных і судовых установах. У канцы ХУІІ ст. беларуская літаратурна-пісьмовая мова прыходзіць у поўны заняпад. Па сутнасці, працягвае развівацца толькі народная гутарковая мова (дыялекты), якая сустракаецца ў шматлікіх помніках фальклору (казкі, паданні, прыказкі, прымаўкі, вершаваныя творы, жарты і г. д.), а таксама ў якасці ўставак у польскамоўныя драматычныя творы для характарыстыкі беларускіх персанажаў. Менавіта з гэтага часу ў галовы тутэйшага насельніцтва ўбівалася негатыўнае, зневажальнае стаўленне да ўсяго беларускага, у першую чаргу да беларускай мовы, якую сталі называць «мовай хамскай, мужыцкай, паганскай». Польская мова лічылася мовай вышэйшага гатунку, панскай,

шляхетнай. На вялікі жаль, многія прадстаўнікі беларускай шляхты за пэўныя прывілеі выракаліся не толькі роднай мовы, але і свайго беларускага пахо-джання, больш таго - сваѐй веры.

У канцы ХУІІІ ст. у выніку трох падзелаў Рэчы Паспалітай (1795 г.) беларускія землі ўвайшлі ў склад Расійскай імперыі. У 1840 г. царскі ўрад (Мікалай І) забараняе ўжываць назву «Беларусь» (існавала назва «Северо-Западный край»). Афіцыйная перапіска і мастацкая літаратура на беларускай мове былі забаронены. У літаратурнай беларускай мове гэтага часу амаль не было грамадска-палітычнай і навуковай тэрміналогіі, не было строгай сістэмы граматычных, лексічных і арфаэпічных нормаў (гэтым тлумачыцца адсутнасць у беларускай літаратуры такога напрамку, як класіцызм, дзе творы павінны пісацца на добра апрацаванай мове, высокім стылем).

Сваѐй роднай мовай беларускі народ карыстаўся толькі ў бытавой сферы. Польскія і рускія вучоныя не прызнавалі беларускую мову самастойнай, разглядалі яе як польскі або рускі дыялект; вялі спрэчкі наконт таго, кім з'яўляюцца тутэйшыя жыхары: рускімі ці палякамі.

У 1867 г. царскі ўрад забараніў друкаванне кніг на беларус-кай мове. Гэта забарона праіснавала да рэвалюцыі 1905 года. За ўсѐ ХІХ ст., па падліках даследчыкаў, выйшла не больш за 75 кніг. Пасля паўстання 1863 г. на працягу 30 гадоў на Беларусі не было надрукавана ніводнай кнігі на беларускай мове. А тыя, што вы-ходзілі ў свет, друкаваліся за межамі Расійскай імперыі. Сярод не-шматлікіх твораў, якія з'явіліся ў ХІХ ст., найбольш значнымі лічацца ананімныя паэмы «Тарас на Парнасе» і «Энеіда навыварат».

2.4 Утварэнне новай беларускай літаратурнай мовы. Працэс беларусізацыі ў 20-я гады ХХ ст.

Як ні дзіўна, але менавіта ў час поўнага нацыянальнага заня-паду ў асяроддзі навукоўцаў-беларусістаў з'яўляецца ідэя беларускага нацыянальнага Адраджэння. Узнавіць беларускую культуру праз адраджэнне беларускай мовы - такую мэту ставілі перад сабой асветнікі ХІХ ст. (ля вытокаў гэтага прагрэсіўнага працэсу стаялі Я. Чачот, Я. Баршчэўскі, В. Дунін-Марцінкевіч, К. Каліноўскі, У. Сыракомля, Ядвігін Ш., А. Гурыновіч і іншыя прагрэсіўныя пісьменнікі). Нягледзячы на царскую забарону аб друкаванні кніг, у канцы ХІХ ст. за мяжой выходзяць творы Фран-цішка Багушэвіча (зборнікі «Дудка беларуская» і «Смык беларускі»), з'яўляюцца вершы Я. Лучыны. У 1906 г. выдаюцца газеты «Наша Доля», пасля - «Наша Ніва». У «Нашай Ніве» друкавалі свае творы класікі беларускай літаратуры: Я. Купала, Я. Колас, М. Багдановіч, Цѐтка, С. Палуян і інш. Іх творчасць і стала пачаткам новай беларускай літаратурнай мовы. Нагадаем, што фарміравалася яна не на кніжных традыцыях, як многія іншыя літаратурныя мовы, а цалкам «вырастала» з народных гаворак, затым апрацоўвалася, удасканальвалася майстрамі беларускага слова. (Аднак працэс развіцця сучаснай літаратурнай мовы расцягнуўся больш чым на стагоддзе. Па сутнасці, яшчэ ў пачатку ХХ ст. беларуская мова была неўнармаванай, развівалася ў асноўным у жанры мастацкай літаратуры.)

У 1918 г. была ўтворана Беларуская Народная Рэспубліка (БНР) і беларуская мова ўпершыню пасля часоў ВКЛ набыла статус дзяржаўнай, г.зн. на ѐй працавалі ўрад і іншыя грамадскія ўстановы. Распачаўся працэс беларусізацыі. Да беларускага пісьмовага слова далучыліся мільѐны людзей. Толькі за перыяд з 1920 па 1926 гг. пачалі сваю творчую дзейнасць каля 500 маладых літаратараў, сярод іх А. Александровіч, А. Бабарэка, Я. Пушча, М. Чарот, А. Дудар. К. Чорны, З. Бядуля, К. Крапіва і інш. Упершыню былі створаны на беларускай мове пад-ручнікі для школ па ўсіх прадметах, слоўнікі (у прыватнасці, слоўнікі вайсковай тэрміналогіі, прававой, батанічнай; дыялектныя слоўнікі, перакладныя і інш.). У канцы 1920-х гадоў амаль уся літаратура (каля 90 %), якая выпускалася ў рэспубліцы, была беларускамоўнай (!), звыш 80 % школ мелі беларускую мову навучання. Беларуская мова стала мовай справаводства, навукі. У 1918 г. Браніслаў Тарашкевіч падрыхтаваў «Беларускую граматыку для школ», якая дала пачатак станаўленню новай беларускай арфа-графіі. У «Граматыцы» ўпершыню былі прыведзены ў сістэму пра-вілы напісання спрадвечна беларускіх слоў і асобна вызначаны нормы напісання слоў іншамоўнага паходжання. «Граматыка» Тарашкевіча на працягу 20-х гадоў ХХ ст. заставалася адзіным стабілным вучэбным дапаможнікам, на аснове якога ствараліся падручнікі і даследаванні па беларускай мове. (Дарэчы, беларуская дыяспара і сѐння карыстаецца дадзенай арфаграфіяй, якая атрымала неафіцыйную назву «тарашкевіца»).

2.5 Нацыянальна-моўная палітыка СССР на працягу 30-80 гадоў ХХ ст.

Аднак ужо ў 1930-я гады пасля ўсталявання таталітарнага сталінскага рэжыму працэс беларусізацыі быў гвалтоўна спынены. Пачалася кампанія па выкрыцці т.зв. «нацыянал-дэмакратаў» (нацдэмаў), да якіх адносілі амаль усіх, хто так ці інакш быў звязаны з беларускай культурай, навукай. У выніку рэпрэсій загінулі тысячы (!) грамадскіх дзеячаў, вучоных, пісьменнікаў, работнікаў асветы (толькі за адзін дзень у Мінску было расстраляна восем літаратараў: А. Дудар, М. Зарэцкі, П. Галавач, А. Вольны, В. Каваль, В. Сташэўскі, В. Маракоў, І. Харык; збіраліся матэрыялы для арышту Я. Купалы і Я. Коласа). Знішчалася беларуская творчая інтэлігенцыя

У 1938 г. выходзіць пастанова ЦК ВКП(б) «Аб абавязковым вывучэнні рускай мовы ў школах нацыянальных рэспублік і абласцей».

У 2-й палове ХХ ст. беларуская літаратурная мова існавала ва ўмовах канкурэнцыі з рускай мовай (у савецкі перыяд было прынята гаварыць аб гарманічным развіцці беларуска-рускага двухмоўя, аб росквіце нацыянальных моў у сацыялістычным грамадстве).

На працягу 1950-1980 гадоў сфера выкарыстання беларускай мовы хутка звужалася: скарачаліся тыражы беларускамоўных выданняў, беларускамоўныя школы пераводзіліся на рускую мову навучання. Руская мова, па сутнасці, са сродку міжнацыянальных зносін ператварылася ў дзяржаўную мову нашай рэспублікі.

2.6. Асаблівасці развіцця беларускай літаратурнай мовы ў 90-я гады ХХ ст. Стан беларускай мовы на сучасным этапе

Рэферэндум 1995 года замацаваў дзяржаўнае беларуска-рускае двухмоўе ў рэспублiцы.

Нягледзячы на неспрыяльныя сацыяльна-палiтычныя ўмовы, у якiх часта аказвалася беларуская лiтаратурная мова, развiццѐ на ѐй розных жанраў мастацкай, публiцыстычнай, навуковай лiтаратуры не спынялася на працягу XX стагоддзя. Дзякуючы рознабаковай творчасцi майстроў слова, вучоных беларуская мова стала здатнай да таго, каб ствараць на ѐй самыя разнастайныя па характары i змесце творы. На беларускай мове выдадзены шматтомныя галiновыя энцыклапедыi, слоўнiкi, граматыкi, манаграфii, на ѐй iснуе багатая i самабытная мастацкая i публiцыстычная лiтаратура. Вялікі парадокс 1960-1970 гадоў у тым, што ў той час, як у нас скарачалася колькасць чытачоў беларускай літаратуры, яна выйшла на сусветную арэну.

Нельга лічыць сябе адукаваным чалавекам, не валодаючы роднай мовай. На сѐнняшні дзень праблема захавання нацыянальнай мовы беларусаў вельмі актуальная. Наша мова ўключана ЮНЕСКА (спецыялізаваная ўстанова ААН па пытаннях адукацыі, навукі і культуры) у спіс моў, якім пагражае заняпад і забыццѐ. Некаторыя даследчыкі прагназуюць менавіта такі, ірландскі, шлях развіцця беларускай мовы (юрыдычна абедзве мовы маюць раўнапраўны статус, а фактычна адбываецца скарачэнне функцый роднай мовы аж да змярцвення).

3. БІЛІНГВІЗМ. МОЎНАЯ ІНТЭРФЕРЭНЦЫЯ

3.1 Сутнасць і асаблівасці білінгвізму

Праблема моўнага жыцця ў нашай рэспубліцы сѐння адносіцца да адной з найбольш актуальных і складаных. Разам з тым гэта праблема існуе не толькі ў нашай краіне, але і ў гісторыі суіснавання іншых народаў, іх культур і моў у шматнацыянальных краінах наогул.

Паводле даных Акадэміі навук Францыі, насельніцтва зямнога шара гаворыць не менш чым на 2796 мовах, якія аб‘ядноўваюцца ў 11 вялікіх і каля 50 малых моўных груп, а ўсе, хто гаворыць на гэтых мовах, выкарыстоўваюць ад 7 да 8 тысяч дыялектаў. Нямецкія ж вучоныя сцвярджаюць, што сучасныя народы свету гавораць на мовах, колькасць якіх перавышае 4000, а ўсяго навуцы вядома каля 6000 жывых і мѐртвых моў.

Стварэнне моўнай карты свету з кожным днѐм становіцца справай усѐ больш цяжкай, бо практычна на Зямлі няма аднамоўных краін і нават буйных гарадоў. Напрыклад, Лондан англійскія вучоныя называюць ―лінгвістычным Вавілонам‖, бо, паводле звестак міністэрства адукацыі Вялікабрытаніі, у ім гавораць на 147 мовах, хоць, зразумела, найбольш на англійскай. Тлумачыцца гэта тым, што выхадцы з былых брытанскіх калоній прывезлі з сабой і свае мовы.

Іншым прыкладам можа быць Швейцарыя: краіна такая ѐсць, а мовы швейцарскай няма. На захадзе гэтай рэспублікі гавораць па-французску, на поўдні – па-італьянску, а ў большасці кантонаў – па-нямецку, прычым у кожным ―нямецкім‖ кантоне свой дыялект.

Няма, як вядома, і амерыканскай мовы. Дзяржаўнай мовай 16 краін Паўднѐвай і Цэнтральнай Амерыкі з‘яўляецца іспанская мова. Дзве буйнейшыя дзяржавы Новага Свету (Злучаныя Штаты Амерыкі і Бразілія) – англа- і партугаламоўныя. Ні адна з краін Амерыкі не карыстаецца сваѐй спрадвечнай мовай. Арабская мова стала мовай рада культурна розных народаў ад Індыйскага да Атлантычнага акіяна. Большасць былых калоній прыняла мову колішніх каланізатараў, а Індыя з яе надзвычай багатай культурай і вялікімі традыцыямі назвала англійскую мову адной з дзяржаўных. Нават у Старым Свеце, у Еўропе рад краін не мае сваѐй спрадвечнай мовы. Няма мовы бельгійскай: у Фландрыі гавораць на фламандскай, а ў Валоніі – на французскай мове. У Аўстрыі карыстаюцца нямецкай мовай, у Люксембургу – нямецкай і французскай. Цікавае становішча склалася ў былой шматнацыянальнай Югаславіі, дзе Сербія, Харвація, Боснія, Герцагавіна і Чарнагорыя карыстаюцца адной мовай – сербахарвацкай. З другога боку, не толькі народы Шатландыі, Уэлса, якія ўваходзяць у склад Вялікабрытаніі, але і народ Ірландскай рэспублікі перайшоў на англійскую мову.

Зразумела, што зберажэнне сваѐй спрадвечнай мовы і спрадвечнай культуры – факт пазітыўны, але ў рэальнай гісторыі чалавецтва ѐн хутчэй выключэнне, чым правіла. Народы свету знаходзяцца ў пастаянным кантакце адзін з адным, асабліва этнасы суседнія, якія часта маюць адну тэрыторыю пражывання або знаходзяцца ў складзе адной дзяржавы. Моўныя кантакты, якія дыктуюцца эканамічнымі, культурнымі і іншымі сувязямі, патрабуюць вывучэння і выкарыстання ў моўнай практыцы дзвюх і больш моў. Існуюць і іншыя матывы авалодвання дзвюма ці некалькімі мовамі (атрыманне адукацыі, патрэбы навуковай дзейнасці і г.д.).

Не з‘яўляецца выключэннем і Рэспубліка Беларусь, таму што яна таксама ўяўляе сабой шматнацыянальную дзяржаву з шырока распаўсюджаным двухмоўем (білінгвізмам).

Двухмоўе – гэта практыка папераменнага карыстання дзвюма мовамі. Iснуе i iншае вызначэнне двухмоўя. Білінгвізм (лац. bi- два, lingua- мова) – гэта двухмоўе, г. зн. суіснаванне ў чалавека ці ва ўсяго народа дзвюх моў, звычайна першай – роднай, і другой – набытай.

3.2 Тыпы білінгвізму

Калі веданне дзвюх моў уласціва асобным членам соцыуму, то гэта індывідуальны білінгвізм, калі двухмоўнымі з‘яўляюцца цэлыя групы, калектывы, то гаворка ідзе пра калектыўны білінгвізм, калі ж двухмоўе пашырана сярод усіх прадстаўнікоў нацыі, то гэта нацыянальны білінгвізм. Пры нацыянальным білінгвізме ў краіне афіцыйна прызнаюцца дзве дзяржаўныя мовы (у Беларусі – беларуская і руская, у Фінляндыі – фінская і шведская, у Канадзе – англійская і французская).

Калі дзве мовы ўжываюцца ізалявана адна ад другой (напрыклад, на працы – адна мова, дома – другая), то гаворка ідзе пра чысты білінгвізм, калі ж дзве мовы ўжываюцца ўперамешку (залежыць ад камунікатыўнай сітуацыі), то гэта змешаны білінгвізм.

Змешаны ў сваю чаргу падзяляецца ў залежнасці ад ступені разумення носьбітам мовы няроднай мовы на рэцэптыўны (чалавек разумее другую мову, але не можа на ѐй гаварыць), рэпрадуктыўны (чалавек разумее другую мову, аднаўляе тэкст) і прадуктыўны (чалавек разумее другую мову, аднаўляе тэкст і самастойна будуе на ѐй сказы).

Індывідуальнае двухмоўе не абавязкова абазначае масавае двухмоўе, і, наадварот, нацыянальнае двухмоўе можа існаваць пры індывідуальным аднамоўі. Напрыклад, Швейцарыя – шматмоўная краіна, у якой дзяржаўнымі з‘яўляюцца нямецкая, французская, італьянская і рэтараманская мовы. Аднак большасць жыхароў гэтай краіны валодаюць толькі якой-небудзь адной з названых вышэй моў.

3.3 Сучасная моўная сітуацыя на Беларусі

На тэрыторыі Беларусі, як сведчаць шматлікія факты, розныя тыпы двухмоўя і нават шматмоўя заўсѐды былі важнымі элементамі гісторыі беларускага народа. Так, у перыяд Вялікага княства Літоўскага існавала беларуска-царкоўнаславянскае пісьмовае і вуснае двухмоўе, якое ўзнікла яшчэ ў старажытнарускую эпоху. Значна мацней праяўлялася беларуска-польскае двухмоўе, што працягвалася амаль чатыры стагоддзі. Даволі адчувальным было таксама беларуска-лацінскае двухмоўе, уласцівае пераважна адукаваным колам насельніцтва. Практыкавалася беларуска-татарскае, беларуска-яўрэйскае, беларуска-літоўскае двухмоўе і інш. Што датычыцца беларуска-рускага двухмоўя, то ўмовы для яго зараджэння ўзніклі некалькі пазней, у канцы XVIII ст., калі пасля далучэння Беларусі да Расіі руская мова стала дзяржаўнай і на яе тэрыторыі.

Такім чынам, моўная сітуацыя на Беларусі ў пэўныя гістарычныя перыяды характарызавалася як шматмоўная.

Сучасная моўная сітуацыя на Беларусі характарызуецца пераважна суіснаваннем і выкарыстаннем беларускай і рускай моў і можа быць вызначана як беларуска-рускае двухмоўе. Нацыянальнае беларуска-рускае двухмоўе прадстаўлена:

 індывідуальным беларуска-рускім двухмоўем, калі побач з роднай беларускай мовай двухмоўны індывід выкарыстоўвае і рускую мову;

 руска-беларускім двухмоўем, калі побач з рускай мовай двухмоўны індывід выкарыстоўвае беларускую мову;

 індывідуальным беларускім ці рускім аднамоўем.

Побач з беларуска-рускім двухмоўем на тэрыторыі Беларусі ў месцах сумеснага пражывання беларусаў з палякамі, літоўцамі, латышамі, украінцамі існуе беларуска-польскае, беларуска-літоўскае, беларуска-латышскае, беларуска-ўкраінскае двухмоўе. Для небеларускага насельніцтва яно мае

характар польска-беларускага, літоўска-беларускага, латышска-беларускага і г.д. Паколькі ў гэтых раѐнах функцыянуе і руская мова, можна гаварыць, напрыклад, пра мясцовае беларуска-польска-рускае і г.д. шматмоўе.

Сѐння і беларуская, і руская мовы выкарыстоўваюцца ў большасці важнейшых сфер, аднак у колькасных адносінах пераважае ўсѐ ж руская.

У мове акумулюецца духоўная энергія народа. Яна з‘яўляецца галоўнай адзнакаю і сімвалам нацыі. Мова – генетычны код нацыі, яна яднае мінулае з сучасным, праграмуе будучыню і забяспечвае быццѐ нацыі ў вечнасці.

3.4 Моўная інтэрферэнцыя і яе віды

У сітуацыі двухмоўя ўзаемадзеянне моў, якія кантактуюць, прыводзіць да інтэрферэнцыі. Інтэрферэнцыя – (лац. inter ―паміж‖, ferens, ierentis ―які нясе, пераносіць‖) узаемадзеянне элементаў розных моўных сістэм ва ўмовах білінгвізму. Гэта ўзаемадзеянне выражаецца ў адхіленнях ад нормаў іншай мовы, міжвольным (несвядомым) перанясенні ў яе сістэму асаблівасцей роднай мовы. Узровень інтэрферэнцыі залежыць ад ступені авалодання другой мовай, ад умення свядома адрозніваць факты розных моў і інш. Беларуска-руская і руска-беларуская інтэрферэнцыя – з‘ява даволі распаўсюджаная і закранае ўсе сферы моўнай сістэмы:

- фанетыку (фанетычная інтэрферэнцыя), калі, напрыклад, у рускай мове двухмоўнага індывіда сустракаюцца такія беларускамоўныя фанетычныя рысы, як цвѐрдыя [р] і [ч] на месцы рускіх мяккіх [р‘] і [ч‘], дзеканне і цеканне, ярка выражанае аканне і г.д.;

- акцэнтуацыю (акцэнтная інтэрферэнцыя), калі двухмоўны індывід размаўляе, напрыклад, на беларускай мове, а выкарыстоўвае націск рускай мовы: за´ борт (замест за бо´рт), глі´няны (замест гліня´ны), адзі´наццаць (замест адзіна´ццаць), спіна´ (замест спі´на) і г.д.;

- лексіку (лексічная інтэрферэнцыя), калі білінгв, напрыклад, у беларускай мове ўжывае выразы тыпу васкрасенне (бел. нядзеля), благадару (дзякуй), ці калі білінгв у рускай мове ўжывае выразы тыпу Сегодня сильная завея (рус. метель);

- словаўтварэнне (словаўтваральная інтэрферэнцыя), калі білінгв ужывае словы, у якіх назіраецца несупадзенне словаўтваральных сродкаў, напрыклад, у рускім маўленні такімі інтэрферэмамі з‘яўляюцца безлюдность (рус. безлюдие), атлетичный (атлетический), вишняк (вишенник), по-человечьи (по-человечески); ці ў беларускім маўленні білінгваў вымакшы (бел. вымаклы), ахрыпшы (ахрыплы), кантраліраваць (кантраляваць).

- марфалогію (марфалагічная інтэрферэнцыя), калі граматычнае афармленне рускіх і беларускіх лексем не адпавядае норме. Напрыклад, білінгв, гаворачы па-руску, можа няправільна ўжываць родавыя формы назоўнікаў (золотой медаль замест золотая медаль, порванный шинель замест порванная шинель), канчаткі назоўнікаў множнага ліку (озѐры замест озѐра, окны замест окна) і г.д.

- сінтаксіс (сінтаксічная інтэрферэнцыя), калі пры карыстанні рускай мовай білінгв уводзіць у яе сінтаксічныя канструкцыі беларускай мовы, напрыклад, дочкина сумка замест сумка дочери, сынов костюм замест костюм сына, смеяться с него замест смеяться над ним і г.д.

Блізкароднасны характар беларускай і рускай моў абумоўлівае шматлікасць і ўстойлівасць памылак пры маўленні ў той ці іншай мове. Аднак яны, як правіла, не ўплываюць на працэс разумення выказванняў як на беларускай, так і на рускай мовах. Таму праблема інтэрферэнцыі для беларуска-рускага двухмоўя стаіць, пераважна, як праблема культуры беларускай і рускай моў ва ўмовах двухмоўя.

4. СПЕЦЫФІЧНЫЯ РЫСЫ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ Ў ПАРАЎНАННІ З РУСКАЙ

Ва ўмовах масавага беларуска-рускага білінгвізму вельмі важна вызначыць тыя рысы, якімі характарызуецца беларуская мова ў параўнанні з рускай.

4.1 Марфалагічныя асаблівасці беларускай мовы

Пад марфалагічнай інтэрферэнцыяй разумеюцца факты адхілення ад граматычных норм роднай мовы.

1. Асноўнай прычынай адхіленняў ад нормы пры вызначэнні роду назоўнікаў з‘яўляецца ўплыў рускай мовы, чаму спрыяе аднолькавая ці блізкая аформленасць слоў у роднасных мовах: бел. дроб, запіс, медаль, мазоль, накіп, насып, палын, перапіс, подпіс, сабака, стэп, шынель – мужчынскі род; рус. дробь, запись, медаль, мозоль, накипь, насыпь, перепись, собака, степь, шинель – жаночы род; бел. настрой, яблык – мужчынскі род; настроение, яблоко – ніякі і г.д.

2. Адзначаюцца памылкі, абумоўленыя двухмоўнай сітуацыяй, у прыватнасці разыходжаннем лікавай прыналежнасці асобных назоўнікаў у беларускай і рускай мовах, напрыклад: назоўнікі грудзі, дзверы, каноплі, крупы ў беларускай мове не маюць формы адзіночнага ліку, а ў рускай мове адны (конопля, крупа) маюць форму толькі адзіночнага ліку, другія (грудь, дверь) – і адзіночнага і множнага ліку; у беларускай мове чарніла – адзіночнага ліку, у рускай мове чернила – множнага ліку.

3. Назоўнікі 2-га скланення ў Д. і М. склонах адзіночнага ліку і назоўнікі 1-га скланення ў М. склоне адзіночнага ліку маюць пасля мяккіх асноў канчатак –і: зямлі, пожні, у зямлі, на трамваі (рус. земле, в земле, на трамвае). У адзначаных склонах гэтай жа групы назоўнікаў з асновай на заднеязычныя, калі націск падае не на канчатак, гукі [г],[к],[х] чаргуюцца са свісцячымі [з], [ц], [с]: кніга – кнізе, эканоміка – эканоміцы, эпоха – эпосе (рус. книге, экономике, эпохе).

4. Назоўнікі мужчынскага роду на -а(-я) (з націскам на аснове) у Т. склоне адзіночнага ліку маюць канчатак -ам(-ем): са старастам, з дзядзькам, з Колем, з Сярожам, а ў Д. і М. склонах адзіночнага ліку канчатак -у(-ю): аб Васілю, дзядзьку, дацэнту.

5. У Н. склоне множнага ліку назоўнікі 2-га скланення маюць канчаткі -ы, -і: палі, лясы, гарады, азѐры, вокны.

6. Адсутнасць чаргаванняў на канцы асноў назоўнікаў 2-га скланення ў адзіночным і множным ліку: брат – браты, сын – сыны. Параўн. рус.: брат – братья, сын – сыновья.

7. Наяўнасць у назоўніках жаночага і ніякага роду ў Р. склоне множнага ліку канчаткаў -аў(-яў): брытваў, кафедраў, сенажацяў, постацяў, палѐў (рус.: бритв, кафедр, полей).

8. Адсутнасць й у формах Н. склону адзіночнага ліку прыметнікаў і слоў, якія скланяюцца, як прыметнікі: сіні, вялікі, напісаны, некаторы, самы, шосты (рус.: синий, большой, написанный, некоторый, самый, шестой).

9. Утварэнне формы вышэйшай ступені параўнання якасных прыметнікаў з дапамогай суфіксаў -эйш(-ейш), -ш: вышэйшы, важнейшы, слабейшы, большы (рус.: выше, важнее, слабее, больше).

10. Непрадуктыўнасць кароткіх формаў прыметнікаў і абмежаванае ўжыванне кароткіх дзеепрыметнікаў, адсутнасць зваротных дзеепрыметнікаў. Параўн. бел.: План выкананы, рус.: План выполнен. Рус. ―занимающийся‖, ―изменившийся‖ ў беларускай мове адпавядае ―які займаецца‖, ―які змяніўся‖.

11. У формах мужчынскага і ніякага роду займеннікаў мой, твой, свой, чый у Р. і Д. склонах адзіночнага ліку адсутнічае літара е ў канчатках: майму, твайму, свайму, майго, твайго, свайго.

12. Лічэбнікі паўтара, паўтары нескланяльныя.

13. Лічэбнікі два, дзве маюць асобныя формы ва ўсіх склонах: двух – дзвюх, двум – дзвюм, двума – дзвюма.

14. Лічэбнік дзевяноста мае адну нязменную форму; у рускай мове ѐн мае дзве формы – девяносто і девяноста.

15. Чаргаванне заднеязычных г, к з шыпячымі ж, ч пры спражэнні дзеясловаў загаднага ладу: лягу – ляж – ляжце, пяку – пячы – пячыце (рус.: лягу – ляг – лягте, пеку – пеки – пеките).

16. Дзеепрыслоўі незакончанага трывання ўтвараюцца з дапамогай суфіксаў -учы(-ючы), -ачы(-ячы) ад асноў любога дзеяслова цяперашняга часу: лятаючы, аплочваючы, забягаючы, просячы (рус.: летая, оплачивая, забегая, прося).

4.2 Сінтаксічныя асаблівасці беларускай мовы

Сінтаксіс (як раздзел граматыкі) вывучае віды сувязей, на аснове якіх арганізуюцца словазлучэнні і сказы. Словы ў словазлучэннях звязаны паміж сабой падпарадкавальнай сувяззю дапасавання, прымыкання і кіравання.

Найбольш пашырана і ўстойліва ўздзеянне рускай мовы выяўляецца ў канструкцыях кіравання, для якіх характэрны шэраг спецыфічных рыс. Некаторыя з іх:

1. Дзеясловы ветлівасці дзякаваць, падзякаваць, аддзячыць, прабачыць, выбачаць, дараваць – спалучаюцца ў беларускай мове з назоўнікамі давальнага склону: дзякаваць сястры, дараваць сябру, прабачце мне. У рускай мове адпаведныя дзеясловы кіруюць вінавальным склонам: благодарить сестру, простить товарища, извините меня.

2. Дзеясловы жартаваць, смяяцца, насміхацца, кпіць, здзекавацца, цешыцца, дзівіцца, глуміцца, рагатаць кіруюць родным склонам з прыназоўнікам ―з‖: жартаваць з дзіцяці, насміхацца з сяброўкі, а адпаведныя рускія дзеясловы – творным з прыназоўнікам ―над‖: шутить над ребѐнком, смеяться над сестрой.

3. Дзеясловы руху ісці, бегчы, ехаць, плыць, ляцець і інш. і волевыяўлення паслаць, выправіць, адправіць, калі яны маюць мэтавае значэнне, кіруюць назоўнікамі вінавальнага склону з прыназоўнікам ―па‖: ісці па ваду, паслаць па сястру. Калі названыя дзеясловы спалучаюцца з назоўнікамі – назвамі ягад, грыбоў і словамі ягады, грыбы, то гэтыя назоўнікі ўжываюцца таксама ў вінавальным склоне, але з прыназоўнікам ―у‖: ісці ў суніцы, адправіць у грыбы. У рускай мове ў абодвух выпадках – идти за водой, послать за сестрой, отправить за грибами.

У беларускай мове канструкцыі пайсці за вадой, бегчы за сястрой паказваюць не на мэту дзеяння, а на кірунак, напрамак (пайсці за вадой – пайсці па цячэнні ракі, бегчы за сястрой – бегчы ўслед).

4. Дзеясловы са значэннем дзеяння ці стану (хадзіць, лятаць, сустракацца, бачыцца і пад.) кіруюць месным склонам назоўнікаў з прыназоўнікам ―па‖: хадзіць па вечарах, лятаць па начах, бачыцца па суботах, сустракацца па выхадных. У рускай мове адпаведныя дзеясловы патрабуюць ад залежнага слова давальнага склону з прыназоўнікам ―по‖: ходить по вечерам, летать по ночам, видеться по субботам, встречаться по выходным.

5. Дзеясловы маўлення, думкі, пачуцця (гаварыць, шаптаць, думаць, непакоіцца, клапаціцца, хвалявацца і інш.) звычайна кіруюць назоўнікамі вінавальнага склону з прыназоўнікам ―пра‖: гаварыць пра надвор‘е, думаць пра вясну, клапаціцца пра бацькоў. У рускай мове адпаведныя дзеясловы кіруюць месным склонам з прыназоўнікам ―о(об)‖: говорить о погоде, думать о весне, беспокоиться о родителях.

6. У словазлучэннях з галоўным словам – прыметнікам ці прыслоўем у форме вышэйшай ступені параўнання залежнае слова ўжываецца ў вінавальным склоне з прыназоўнікам ―за‖: большы за яго, старэйшы за сястру, хутчэй за ўсіх. У рускай мове ў такіх словазлучэннях залежнае слова мае форму роднага склону без прыназоўніка: больше его, старше сестры, быстрее всех.

7. Дзеясловы ажаніць, ажаніцца патрабуюць творнага склону з прыназоўнікам ―з‖: ажаніўся з Таняю, ажанілі з нялюбай. У рускай мове гэтым словазлучэнням адпавядаюць словазлучэнні з назоўнікамі меснага склону з прыназоўнікам ―на‖: женился на Тане, женили на нелюбимой.

8. У беларускай мове больш пашыраны аднасастаўныя няпэўна-асабовыя сказы. Напр.: бел. Дом пабудавалі – рус. Дом построен.

9. Лічэбнікі два, тры, чатыры спалучаюцца з назоўнікамі ў назоўным склоне множнага ліку: два дакументы, тры пастановы, чатыры банкі (рус.: два документа, три постановления, четыре банка).

10. Значэнне прыналежнасці ў беларускай мове выражаецца значна часцей, чым у рускай мове, прыналежнымі прыметнікамі: мужаў аўтамабіль, дырэктараў дом (рус.: автомобиль мужа, дом директора).

5. ЛЕКСІЧНАЯ СІСТЭМА БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРНАЙ МОВЫ

5.1 Слова і яго значэнне

Тэрмiн лексiкалогiя ўзнiк на аснове спалучэння двух элементаў lexis і logos, якiя ў старажытнагрэчаскай мове мелi значэнне ―слова‖ і ―вучэнне‖. Такiм чынам, лексiкалогiя ў самым шырокiм разуменнi – гэта навука аб словах, аб слоўнiкавым складзе мовы.

Слова – гэта фанетычна i граматычна аформленая адзiнка мовы з пэўным значэннем. Кожнае слова мае лексiчнае i граматычнае значэнне.

Лексiчнае значэнне слова – гэта яго суаднесенасць з тымi цi iншымi з‘явамi або прадметамi, рэчаiснасцю (тое, што слова абазначае: дом – будынак для жылля, размяшчэння ўстаноў і прадпрыемстваў.

Граматычнае значэнне слова – тыя агульныя значэннi, якiя ўласцiвы розным разрадам слова ў мове i на аснове якiх гэтыя разрады вылучаюцца (дом – назоўнiк, м.р. 1-га скланення, неадушаўлѐны).

Адрознiваюць прамое i пераноснае лексiчнае значэнне слова. Iснуюць тры спосабы ўзнiкнення пераносных значэнняў.

Мал. 2. Спосабы ўзнікнення пераносных значэнняў слова

Назва пераносу

Шлях пераносу

Прыклады

Метафара

Па форме

Іголка (хвойнага дрэва)

Іголка (якой шыюць)

Па колеру

Залатыя завушніцы – залатыя каласы

Па функцыі

Крыло птушкі – крыло самалета

Па месцы знаходжання

Галава рыбы – галава клана

Метанімія

Па смежнасці ў прасторы

Цынкавае вядро – разліць вядро

Па сумежнасці ў часе

Пераклад кнігі – чытаюць пераклад

Назва матэрыялу

На выраб

Злітак срэбра – есці са срэбра

Назва дзеяння

на выраб

Займацца шытвом – на стале ляжыць шытво

Імя ўласнае

на выраб

Рудольф Дызель – магутны дызель

Сінекдаха

Назва часткі

На цэлае

Галава каровы

Статак у 200 галоў

Назва агульнага

На канкрэтнае

Зброя (прылада да нападу ці абаронцы) – зброя (пісталет)

Родавая назва

На відавую

Дзічка (яблыня) – дзічка (плод яблыні)

Словы бываюць адназначнымі і мнагазначнымі.

Словы, якія маюць толькі адно значэнне, называюцца адназначнымі. Гэта пераважна словы, якія абазначаюць навуковыя і тэхнічныя паняцці, а таксама некаторыя назвы раслін, жывѐл, птушак, прадметаў (бульдозер, кісларод, ѐлка, алень, аловак і інш.).

Большасць слоў беларускай мовы маюць не адно, а некалькі значэнняў, такія словы называюцца мнагазначнымі.

празрыстая частка птушынага яйка, якая акружае жаўток.

Бялок складанае арганічнае рэчыва.

белая, празрыстая абалонка вока.

З‘ява гукавога супадзення зусім розных па сэнсе моўных адзінак называецца аманіміяй.

У адрозненні ад мнагазначнага слова, у якім паміж значэннямі захоўваецца семантычнае адзінства, амонімы – словы зусім розныя, якія па тых ці іншых прычынах супалі ў гучанні.

У філалагічных слоўніках амонімы падаюцца ў розных слоўнікавых артыкулах і пазначаюцца надрадковай лічбай: кіт1, кіт2; стапа1, стапа2.

Амонімы – словы, якія аднолькава гучаць і пішуцца, але маюць розныя значэнні. Выдзяляюць лексічныя, марфалагічныя і фанетычныя амонімы.

Лексічныя амонімы

Поўныя лексічныя амонімы – словы, якія супадаюць у гучанні і напісанні ва ўсіх сваіх граматычных формах.

аўсяныя крупы стары густы сасновы лес

аўсянка бор

пеўчая птушка хімічны элемент (ліку няма)

Марфалагічная амонімы

Амаформы – словы, у якіх супадаюць у вымаўленні і напісанні толькі асобныя формы (не маюць супадзенняў у пачатковай форме):

ляцець – я лячу; поле – калгасныя палі;

лячыць – я лячу; палоць – палі агарод.

Амаформы – гэта, як правіла, словы розных часцін мовы.

Фанетычныя амонімы

Амафоны – гэта словы, якія гучаць аднолькава, але пішуцца па-рознаму: плод і плот, раман і Раман.

Графічныя амонімы

Амографы – гэта словы, якія пішуцца аднолькава, але адрозніваюцца ў вымаўленні месцамі націску: му ка – мука , па даць – пада ць.

Сінонімы – словы, якія абазначаюць адзін і той жа прадмет, якасць, дзеянне, але пішуцца і вымаўляюцца па-рознаму.

Група з двух ці больш сінонімаў называецца сінанімічным радам, пры запісе якога на першым месцы ставіцца слова дамінанта (слова, якое шырэй за іншыя выкарыстоўваецца ў мове і больш дакладна выражае агульнае значэнне):

Крэпасць

Ісці

Мала

 Цвярдыня

 Бастыѐн

 Цытадэль

 Крочыць

 Маршыраваць

 Цягнуцца

 Плесціся

 Нямнога

 Троху

У некаторых сінанімічных радах могуць аб‘ядноўвацца словы розных часцін мовы (мала, жменя (гароху)).

Калі слова з‘яўляецца мнагазначным, то яно можа ўваходзіць у розныя сінанімічныя рады:

Прыняць – залічыць на першы курс.

Прыняць – сустрэць гасцей.

Ціхі чалавек – спакойны, смірны.

Ціхі чалавек – слабы, нячутны.

Некаторыя рады сінанімічных слоў складаюцца са слоў і спалучэнняў слоў:

Драмаць – кляваць носам.

Мала – як кот наплакаў.

Антонімы – словы з супрацьлеглым значэннем:

- рознакарэнныя (добры – дрэнны, халодны - гарачы);

- аднакарэнныя (закрыць – адкрыць, прывязаць - адвязаць).

Прыстаўкі не-, без-, анты-, контр- надаюць слову супрацьлеглае значэнне:

добры – нядобры ціхі голас – гучны голас

радасны – бязрадасны ціхая вуліца – шумная вуліца

дэмакрат – антыдэмакрат ціхі ход – хуткі ход

наступленне – контрнаступленне гарачы чай – халодны чай

цѐмны чалавек – адукаваны чалавек гарачы прыѐм – халодны прыѐм цѐмныя валасы – светлыя валасы цѐмная справа – чыстая справа

Паронімы – словы з блізкім гучаннем, але розным лексічным значэннем (аператыўны і аперацыйны, атамнік і атамшчык, вытворны і вытворчы).

Паронімамі бываюць: назоўнікі (нявеста - нявестка);

прыметнікі (ласкавы - ласкальны);

дзеясловы (чырванець - чырваніць).

Паранімічнымі парамі выступаюць спрадвечна беларускія словы (сыты- сытны) і запазычаныя (абанент – абанемент,эфектны - эфектыўны).

Словы-паронімы адрозніваюцца паміж сабою прыстаўкамі (павіннасць – правіннасць, надзвычайна – незвычайны ), або суфіксамі (слоўны – слоўнікавы, малаважны – малаважкі).

5.2 Лексіка беларускай мовы паводле паходжання

Лексіка беларускай мовы развівалася і ўзбагачалася на працягу многіх стагоддзяў. Паводле паходжання яна падзяляецца на дзве групы: спрадвечна беларуская і лексіка іншамоўнага паходжання (гл.: Мал. 3.).

Мал. 3. Лексіка беларускай мовы паводле паходжання

Лексіка

іншамоўнага

паходжання

Іншамоўная лексіка

Украпванні

Лексіка паводле паходжання

Экзатызмы

Варварызмы

Спрадвечна

беларуская

лексіка

Запазы-чаная лексіка

Агульна-славянскія словы

Усходне-славянскія словы

Уласна-беларускія словы

Са славян-скіх моў

З неславян-скіх моў

Агульнаславянскія словы сустракаюцца ва ўсіх славянскіх мовах (напрыклад: усходнеславянскіх (беларускай, рускай, украінскай), паўднѐваславянскіх (балгарскай, славенскай), заходнеславянскіх (польскай, чэшскай)).

Гэта назвы асоб: маці, сын, сястра, брат, дзед; частак цела: глотка, калена, валасы; свойскіх жывѐл: авечка, бык, карова, кабан, кабыла, конь, каза; дзікіх звяроў: воўк, ліса, заяц; птушак: бусел, галка, варона; прадметаў: калода, валун, жэрдка, вулей; раслін: асака, бяроза, ліпа; адзення, абутку: кабат (безрукаўка), кашуля; адцягненых паняццяў і з‘яў прыроды: заўтра, імгла, агонь; дзеянняў, стану: ісці, гаварыць, маўчаць.

Агульнаўсходнеславянскія словы – з‘яўляюцца здабыткам трох блізкароднасных моў: беларускай, рускай, украінскай: валачобнік, вяроўка, блѐкат, бугор, засень, бязь, вулка, загана і інш.

Уласнабеларускія словы – складаюць самабытнасць і непаўторнасць беларускай мовы: вадзянік, ільнішча, каліва, чарніцы, векапомны, красамоўства, спаконвечны і інш.

Усе словы, якія беларуская мова захавала з перыяду агульнаславянскага, агульнаўсходнеславянскага адзінства, а таксама ўласнабеларускія, называюцца спрадвечна беларускімі, бо карысталіся імі носьбіты беларускай мовы здаўна – спрадвеку.

Запазычаная лексіка – гэта вынік эканамічных, палітычных і культурных сувязей з іншымі народамі, а таксама цесных моўных кантактаў:

са славянскіх моў: - русізмы: аплот, аказаць, бальшавік, дзекабрыст, саратнік

і інш.;

- украінізмы: боршч, журыцца, чупрына і інш.

з неславянскіх моў: грэцызмы: акіян, этап, эпоха;

лацінізмы: акварыум, агітатар;

германізмы: штык, шпіль;

галіцызмы: суфлѐр, пляж, сурвэтка і інш.

Экзатызмы – словы і выразы, якія запазычаны з малавядомых моў, звычайна неіндаеўрапейскіх, і ўжываюцца для надання мове асобага каларыту (цюркізмы, арык, кішлак, джыгіт).

Украпванні – гэта словы ці цэлыя выразы з якой-небудзь мовы, што захоўваюць сваю іншамоўную форму без усялякага змянення або транслітарыравана (webmoney – элекронныя грошы, Dum spiro, spero – з лацінскай – пакуль дыхаю, спадзяюся).

Варварызмы – іншамоўныя словы ці выразы, якія ў выніку афектацыі атрымоўваюць больш ці менш рэгулярнае ўжыванне ў мове – рэцэптары, але не засвойваюцца ў ѐй да канца, часцей за ўсѐ ў сувязі з цяжкасцямі граматычнага засваення (сэ ля ві – з французскай – такое жыццѐ; о‘кэй – з англійскай – усѐ добра).

Асноўныя прыметы запазычаных слоў наступныя:

1) наяўнасць у слове ф: фарба, шафа, фасоля, Фѐдар, Соф′я;

2) пачатковыя э, о і непрыставачнае а: эра, Эма, ода, опера, атака, Аляксей;

3) спалучэнні ге,ке, хе ў корані: агент, кельма, схема, Яўген;

4) спалучэнні бю, вю, кю, мю, пю, фю ў корані: бюро, рэвю, кювет, капюшон, камюніке, фюзеляж;

5) спалучэнні двух галосных у корані: аул, ідэал, дуэт, гуаш;

6) цвѐрдасць зычных д і т у спалучэннях дэ, ды, тэ, ты: дэтэктыў, дывідэнт, дыфтэрыя, дыван, дысцыпліна, медыцына, Атэла, Адэса, тыгр;

7) прыстаўкі а-, ант(ы)-, архі-, контр-, рэ-, дэ-, дыс-, амфі- і інш.: амаральны, антыцыклон, архіважны, контрмера, рэфармацыя, дэгазацыя, дыспрапорцыя, амфітэатр;

8) суфіксы -ізм, (-ызм), -іст (-ыст), -ір (-ыр) і інш.: арганізм, сацыяліст, капіраваць.

Лінгвістычнае запазычанне заўсѐды было нармальнай функцыяй лінгвістычнага жыцця любой мовы. Гэта даволі працяглы моўны працэс, вынікам якога з‘яўляецца паступовае засваенне слоў і структурных элементаў адной мовы іншай. Апраўданае выкарыстанне слоў іншамоўнага паходжання, правільнае іх асваенне не толькі не парушае нацыянальнай самабытнасці беларускай мовы, але і ўзбагачае яе лексічную сістэму.

5.3 Лексіка беларускай мовы паводле сферы ўжывання

Лексіка сучаснай беларускай мовы ў залежнасці ад сферы ўжывання падзяляецца на агульнаўжывальную лексіку (пашыраную ва ўсіх без выключэння сферах грамадскага жыцця) і лексіку абмежаванага ўжывання (ужывальную пераважна ў межах пэўнай прафесіі, галіны навукі, асобнай групы людзей). Да лексікі абмежаванага ўжывання адносяцца спецыяльная лексіка (наменклатура, прафесіяналізмы і тэрміны), дыялектная лексіка, жаргонная лексіка і аргатычная (гл.: Мал. 4.).

Мал. 4. Лексіка беларускай мовы паводле сферы ўжывання

Лексіка паводле сферы ўжывання

Спецыяльная лексіка

Дыялектная лексіка

Наменклатура – гэта сукупнасць уласных імѐнаў і назваў, прысвоеных разнастайным рэаліям і аб‘ектам навукі і тэхнікі (лазер ―Дыполь‖, Стрымер-499, супер-камп‘ютэр ―Скіф‖ ).

Прафесіяналізмы – гэта спецыяльныя словы і выразы, якія ўжываюцца ў маўленні прадстаўнікоў пэўных прафесій (будаўнікоў, шахцѐраў, пчаляроў і інш., напрыклад: бучы, таптухі, кашалі, крыгі – назвы розных прылад для лоўлі рыбы; майна, віра – у будаўнікоў і г.д.). Значэнні гэтых слоў не ўключаюцца ў слоўнік.

Тэрміны (лац. terminus – мяжа) – словы або словазлучэнні, якія абазначаюць пэўнае паняцце ў галіне навукі, тэхнікі, культуры (інтэграл, сінус – у матэматыцы, марфема, прыслоўе – у мовазнаўстве і г.д.).

Дыялектызмы – гэта словы, якія бытуюць у пэўных гаворках на пэўнай тэрыторыі і не ўваходзяць у склад літаратурнай мовы (картопля – бульба, тавар – карова на Палессі і г.д.).

Жарганізмы (фр. jargon – умоўная гаворка) – гэта сукупнасць слоў, зразумелых вузкаму колу людзей, аб‘яднаных пэўнымі інтарэсамі (―дзед‖ – салдат апошняга году службы, ―хвост‖ па лабах, атрымаць ―пару‖ у студэнтаў і г.д.).

Аргатызмы (франц. argot. – замкнуты, нядзейны) – спецыяльны моўны код, незразумелы для іншых людзей, адна з разнавіднасцей жаргоннай лексікі, умоўная, тайная мова, характарызуецца вузкаспецыяльнай накіраванасцю, штучнасцю і засакрэчанасцю (чуха – хачу, шывар – тавар, бан – вакзал). У Расіі і ў Беларусі аргатычная лексіка пачала складвацца ў другой палавіне ХІХ ст.

Агульнаўжывальныя словы

Словы абмежаванага ўжывання

Жаргонная лексіка

Аргатычная лексіка

Тэрміны

Намен-клатура

Прафе-

сіяналізмы

5.4 Актыўная і пасіўная лексіка

Паводле ступені ўжывальнасці лексіка беларускай мовы падзяляецца на актыўную і пасіўную (гл.: Мал. 5.).

Большасць слоў беларускай мовы адносіцца да актыўнай лексікі. Гэта словы агульнавядомыя і шырокаўжывальныя. Пасіўную лексіку складаюць словы, якія носьбіты мовы ўжываюць рэдка. Гэтыя лексемы маюць адценне ўстарэласці або навізны.

Мал. 5. Актыўная і пасіўная лексіка беларускай мовы

5.5 Тэрміналагічная лексіка

Хуткасны прагрэс навукі і тэхнікі прыводзіць да ўзнікнення новых аб‘ектаў, паняццяў, з‘яў, што непасрэдным чынам знаходзіць сваѐ

Актыўная лексіка

Пасіўная лексіка

Да яе адносяцца агульназразумелыя, шырокаўжывальныя словы, пашыраныя як у вуснай, так і пісьмовай форме мовы.Такіх слоў у бел. мове большасць:

маці, брат, чалавек, час, хлеб і інш.

Гэта словы, якія маюць адценне ўстарэласці або навізны. Звязана гэта з пэўнымі працэсамі ў грамадстве, развіццѐм навукі, тэхнікі, культуры і мастацтва (біѐніка, акрыл, аэраплан).

Устарэлыя словы

(харчразвѐрстка, стаханавец)

Неалагізмы

(прыватызацыя, нанатэхналогія)

Аўтарскія

індывідуальна- аўтарскія неалагізмы

(Плыўна-думны Нѐман; На дварэ раптоўна заістужыла).

Архаізмы

Гістарызмы

устарэлыя словы, якім прыйшлі на змену сучасныя:

іспыты (экза-мены), перст (па-ец), каліта (сум-ка), (ужываюцца яшчэ ў мастацкіх тэкстах).

словы, якія выйшлі з актыўнага ўжытку , сталі ―гісторыяй‖:

ураднік, лучына, фальварак.

Лексіка сучаснай беларускай мовы

адлюстраванне ва ўзбагачэнні спецыяльнай лексікі новымі лексічнымі адзінкамі.

Да спецыяльнай лексікі адносяць наменклатуру, прафесіяналізмы і тэрміны (гл. мал. 4).

Сукупнасць тэрмінаў пэўнай навукі або прафесіі называецца тэрміналогіяй, або тэрмінасістэмай. Кожная галіна навукі, тэхнікі, культуры мае сваю тэрмінасістэму. Напрыклад, існуе тэрміналогія лінгвістычная, эканамічная, медыка-біялагічная, прамыслова-гандлѐвая, фізіка-матэматычная і інш. Такім чынам, для кожнай навукі існуе менавіта свой штучна створаны набор лексічных адзінак, выкарыстанне якога абмежавана той ці іншай галіной. Акрамя таго, тэрміналогіяй яшчэ называюць сукупнасць усіх тэрмінаў пэўнай мовы.

Спецыфічныя рысы тэрмінаў

1. Наяўнасць дэфініцыі (азначэння), г. зн., што сутнасць тэрміна павінна быць вызначана, а не растлумачана, як значэнне звычайнага слова.

2. Стылістычная нейтральнасць.

3. Адсутнасць экспрэсіі. Нават тэрміны, якія ўзнікаюць на аснове вобразнага пераасэнсавання паняцця, губляюць экспрэсіўна-эмацыянальную афарбоўку: рукаў (ракі), падол (гары), нос (мыс), калена, гняздо (металург.) і пад.

4. Адназначнасць, г. зн. кожны тэрмін павінен абазначаць толькі адно паняцце. Аднак гэта патрабаванне да тэрмінаў не заўсѐды вытрымліваецца, і мнагазначнасць знаходзіць пашырэнне ў тэрміналогіі (напрыклад, словаўтварэнне – ‗працэс утварэння новых слоў‘ і ‗раздзел мовазнаўства, які вывучае марфемную структуру і спосабы ўтварэння слоў‘, абзац – ‗адступленне ўправа ў пачатку радка‘ і частка тэксту паміж такімі адступленнямі).

5. Сістэмнасць, г. зн., што кожны тэрмін з‘яўляецца адзінкай пэўнай тэрміналагічнай сістэмы. Па-за межамі тэрміналагічнай сістэмы адбываецца дэтэрміналагізацыя тэрміна – страта тэрмінам спецыяльнага значэння: рэакцыя як хімічны тэрмін і дзеянне, амплітуда, раман і пад. Напрыклад, адназначнасць тэрмінаў падкрэсліваецца менавіта праз іх прыналежнасць адпаведнай тэрміналагічнай сістэме. Параўнайце: слова эліпс у мовазнаўстве – ‗пропуск у маўленні слоў ці словазлучэнняў, зразумелых з кантэксту‘, а эліпс у матэматыцы – ‗разамкнѐная крывая, якая мае такую ўласцівасць, што сума адлегласцей кожнай яе кропкі ад дзвюх дадзеных кропак застаецца пастаяннай‘.

У межах пэўнай тэрмінасістэмы тэрміны могуць уступаць у сінанімічныя адносіны, а таксама мець лексічныя дублеты або варыянты. Узнікненне тэрмінаў-варыянтаў і тэрмінаў-сінонімаў у беларускай мове тлумачыцца нераспрацаванасцю многіх тэрмінасістэм, абмежаванасцю ўжыванння беларускамоўных тэрмінаў і стыхійнасцю моўных кантактаў.

У выніку можна выдзеліць некалькі груп такіх тэрмінаў-сінонімаў:

– два іншамоўныя тэрміны: гавань – порт, відэатэрмінал – дысплей, кадзіраванне – шыфраванне, камкордэр – відэакамера і інш.;

– іншамоўны і ўласны тэрмін: квазістатычны працэс – раўнавагавы працэс, імпульс – колькасць руху, полісемія – мнагазначнасць і інш.;

– поўны тэрмін і скарочаны, аднаслоўны: намінальная цана – намінал, крыптаграфічны дакумент – крыптаграма, заработная плата – зарплата

і інш.

У тэрміналагічных сістэмах тэрміны могуць абазначаць супрацьлеглыя паняцці, што дазваляе вылучыць тэрміны-антонімы. Сустракаюцца тэрміны-антонімы практычна ў кожнай галіне навуковай дзейнасці і паводле спосабу ўтварэння падзяляюцца на лексічныя (розныя лексемы з супрацьлеглым значэннем) ― актыў – пасіў, бедная руда – багатая руда, дэ-юрэ – дэ-факта, лізіс – крызіс і інш.; словаўтваральныя (з антанімічнымі часткамі слоў – запазычанымі ці ўласнабеларускімі асновамі і прэфіксамі) ― інтэрпаляцыя – экстрапаляцыя, баланс – дэбаланс, гіпертанія – гіпатанія, увод – вывад , гашаная вапна – нягашаная вапна і інш.

Тэрміны-амонімы часцей за ўсѐ адносяцца да розных тэрміналагічных сістэм (іх называюць міжнавуковымі амонімамі). Так, слова марфалогія вядома некалькім тэрміналагічным сістэмам. Напрыклад, у мовазнаўстве – гэта ‗раздзел граматыкі, які вывучае формы слова‘, у анатоміі – ‗навука аб форме і будове чалавека і жывѐл‘, у батаніцы – ‗навука, якая вывучае будову і формаўтварэнне раслін і пад.‘.

Паводле ўжывання тэрміналагічная лексіка падзяляецца на агульнаўжывальную, якая ўваходзіць у лексіку агульналітаратурнай мовы, і вузкаспецыяльную, вядомую толькі спецыялістам пэўнай галіны ведаў. Агульназразумелыя, шырокаўжывальныя тэрміны дамінуюць у мове спецыялістаў ―шырокага профілю‖, занятых у сферы спорту, музыкі, выяўленчага мастацтва і пад., таму сэнс іх вядомы і неспецыялісту: электрон, атам, кісларод, жанр, арыя, аэробіка. У асяроддзі т. зв. спецыялістаў ―вузкага профілю‖ (дакладныя навукі, асобныя галіны мовазнаўства, эканоміка, права і інш.) пераважаюць вузкаспецыяльныя тэрміны (элятыў, семіѐтыка, інтэрфейс, інварыянт, субморф, валіза і інш.).

Распаўсюджванне навуковых і тэхнічных ведаў сярод людзей вядзе да таго, што некаторыя вузкаспецыяльныя тэрміны паступова становяцца агульназразумелымі і пераходзяць у агульнаўжывальную лексіку.

Узаемадзеянне тэрмінаў і агульнаўжывальнай лексікі адбываецца ў выглядзе двух працэсаў: тэрміналагізацыі (напрыклад, жытнѐвае поле – магнітнае поле, ільняны пояс – экватарыяльны пояс) і дэтэрміналагізацыі, калі тэрмін пачынае ўжывацца па-за межамі вузкай спецыяльнасці і набывае агульналітаратурны статус. Напрыклад, слова рэйтынг спачатку ўжывалася як спартыўны тэрмін, зараз шырока выкарыстоўваецца ў агульнанароднай мове.

Ад агульнаўжывальных тэрмінаў трэба адрозніваць словы агульнанавуковага выкарыстання з адцягненым, абстрактным значэннем,

напрыклад, назоўнікі тыпу аперацыя, гіпотэза, мадэль, працэс, праблема, дослед, праграма, функцыя і інш., а таксама дзеясловы тыпу існаваць, характарызаваць, прадугледжваць, абгрунтоўваць, даказваць, вызначаць, функцыянаваць і інш., якія выкарыстоўваюцца для азначэння паняццяў, сцвярджэння думкі, актывізацыі мыслення, пабуджэння да дзеяння і шырока распаўсюджаны ў розных галінах навукі, тэхнікі і культуры.

Значны пласт тэрміналагічнай лексікі складаюць тэрміны-інтэрнацыяналізмы – словы або спалучэнні слоў, пашыраныя ў многіх няроднасных мовах і агульнапрынятыя ў міжнароднай тэрміналогіі, якія супадаюць па сваѐй знешняй форме і лексічным значэнні (Internet (Інтэрнэт), Word, ноўтбук, паскаль, камп’ютэр, ват і інш.). Шматлікія навуковыя тэрміны не з‘яўляюцца ―чыстымі‖ інтэрнацыяналізмамі, а маюць у складзе інтэрнацыянальныя словаўтваральныя элементы тыпу: а-, астра-, мікра-, бія-, дэ-, лог-, ультра-, супер- і інш., напрыклад, апазіцыя, астраномія, мікраструктура, біясфера, дэмантаж, марфалогія, ультрагук, суперфасфат і інш.

Тэрміналагічная лексіка неаднародная паводле паходжання. У яе склад уваходзяць уласнабеларускія і запазычаныя з іншых моў словы. Сярод запазычанняў – лексемы лацінскай (аўдыт, актава, адсарбент, абсцыса, арксінус, аргумент, постфікс, канцэпцыя, дэпазіт), грэчаскай (гіпербалоід, гіпатэнуза, апафема, гематыт, графіт, амонімы, антытэза, стыль, аналогія), англійскай (медыкамент, маркетынг, прынтэр, фальклор, бестселер, тэкст, вестэрн, мюзікл, дылер, блок), нямецкай (біржа, андэзіт, кварцавы, дызель, дросель, вінт), французскай (бюджэт, дэмантаж, рэле, жанр, верлібр, мадэрнізм, каларыт), італьянскай (адажыо, валюта, піяна, гальванометр, фірма, сола - вэксаль, банк) і іншых моў.

5.6 Спосабы ўтварэння тэрмінаў

1. Лексіка-семантычны спосаб звязаны з т. зв. тэрміналагізацыяй агульналітаратурных слоў, якія шляхам пераасэнсавання набываюць новае тэрміналагічнае значэнне. Гэты спосаб даволі прадуктыўны пры станаўленні беларускай тэрміналагічнай лексікі: ячмень (бат.) і ячмень (медыц.), калена (с.-г.) і калена (металург.) , барабан, валік, вочка (металург.), парасонік просты (бат.).

2. Сінтаксічны спосаб – спосаб утварэння тэрмінаў шляхам рознага тыпу спалучэнняў – самы прадуктыўны амаль ва ўсіх галінах навукі і тэхнікі. Найбольшая колькасць тэрмінаў утворана па мадэлях: прыметнік+назоўнік, назоўнік+назоўнік і назоўнік+прыметнік+назоўнік, хоць у беларускай мове пашыраны і большкампанентныя словазлучэнні: патэнцыяльная энергія, дысперсія хвалі, рэгрэсіўная асіміляцыя, вільготнасць паветра, генератар пераменнага току, накапляльнік паласы на выхадзе з агрэгата і пад.

3. Суфіксальны (у тым ліку нульсуфіксальны) з‘яўляецца вельмі пашыраным спосабам утварэння тэрмінаў:

- ад уласных імѐнаў і назваў з дапамогай суфіксаў -ізм-(-ызм-), -эізм-, -янств-(-іянств-), -ій (-ый), -іт-, -еўск- (-ск-), -ўств-, -ав-(Гандзі – гандзізм, Канфуцый – канфуцыянства, Хрыстос – хрысціянства, Эйнштэйн - эйнштэйній, Калумбія – калумбіт, Брайль – брайлеўскі шрыфт, Талстой – талстоўства, Дыяфант – дыяфантавы ўраўненні);

- пры дапамозе прадуктыўных для беларускай тэрміналогіі суфіксаў –нн, -енн-, -энн-, -онн- для абазначэння працэсаў (даследаванне, акругленне, вылічэнне і інш.), суфікса -к- для абазначэння прадметнасці (насадка, наметка, наладка), суфікса -нік- (апыляльнік, карыстальнік);

- пры дапамозе нулявога суфікса для ўтварэння аддзеяслоўных назоўнікаў (накіп, абмер, зрэз, напуск);

- пры дапамозе інтэрнацыянальных суфіксаў -ізм-, -ізафікацы-(я),

-фікацы-(я), -іст-, -аж-, -ацы-(я) і інш. (гістарызм, газіфікацыя, праграміст, мантаж, хімізацыя ).

4. Прэфіксальны спосаб (прыставачны спосаб):

- пры дапамозе інтэрнацыянальных прэфіксаў: ультра-, экстра-, супер-, інтэр-, анты- і інш. (ультрагук, экстраардынарны, інтэрпаляцыя, суперфасфат, антыцелы);

- пры дапамозе ўласнабеларускіх прэфіксаў без-, проці-, звыш-, не-, у-, ва-, за-, ад-, якія часта служаць і для ўтварэння тэрмінаў-антонімаў (звышпрыбытак, процідзеянне, уваходны бок – выходны бок).

5. Прэфіксальна-суфіксальны спосаб характэрны адначасовым далучэннем да асновы прыстаўкі і суфікса (міжрэчча, зазямленне, накаленнік).

6. Аснова і словаскладанне – таксама пашыраны спосаб папаўнення тэрміналагічнай лексікі:

- пры дапамозе грэка-лацінскіх і інтэрнацыянальных элементаў: -граф, -графія, -лог, -логія, макра-, мікра-, -фон, бія-, аэра-, астра-, -мер, -трон, аўта-, -фон, -стат, электра-, авія-, метр-, відэа- і інш. (хранометр, храналогія, гідрастат, гекельфон, авіялайнер, аўтограф, відэазапіс);

- пры дапамозе ўласнабеларускіх асноў (землеўтваральнік, кормаздабыча, вільгацеізаляцыя, архівасховішча).

7. Складанасуфіксальны – асноваскладанне з адначасовым далучэннем суфіксаў: шматразовы, аднатыпны, вадакачка, фарбацѐрка і інш.

8. Абрэвіятурны спосаб – утварэнне складанаскарочаных слоў шляхам складання назваў першых літар або гукаў некалькіх слоў, цэлага слова і назваў першых літар або гукаў некалькіх слоў, спалучэннем частак слоў або цэлага слова і часткі, цэлага слова і назваў першых літар астатніх слоў, а таксама некаторых іншых спалучэнняў: ТЭІ (тэхніка-эканамічная інфармацыя, бэр – біялагічны эквівалент рэнтгена, перфакарты, міні-ЭВМ, персанальная ЭВМ і інш.

Неўласцівыя для беларускай мовы суфіксы –ірава-(-ырава-) у іншамоўных дзеясловах ужываюцца, калі:

а) без гэтага суфікса ўзнікае аманімія дзеясловаў з суфіксамі -ава-(-ява-): суміраваць – сумаваць;

б) дзеяслоў без суфікса -ір-(-ыр-) губляе сваю семантычную акрэсленасць: лакіраваць;

в) дзеяслоў мае вузка тэрміналагічнае значэнне.

У беларускай тэрмінасістэме ўтварэнні з суфіксамі -цель- не маюць пашырэння, ім адпавядаюць лексемы з суфіксамі -нік-, -льнік-: показатель – паказнік, а не паказацель, преобразователь – пераўтваральнік, а не пераўтварацель.

У некаторых прыметніках замест запазычаных -аль(н)-, -яль(н)-, -іль(н)- выкарыстоўваецца суфікс -н-: функциональный – функцыйны, полиноминальный – паліномны. Пераважна выкарыстоўваюцца суфіксы -ав- (-ов-, -ев-) (параўнальна з суфіксам -н-): выборочный – выбаркавы (выбарачны); блочный – блокавы (блочны).

Шырокаўжывальныя суфіксы дзеепрыметнікаў -ущ-, -ющ-, -ем-, -им- пры перакладзе з рускай мовы на беларускую часцей перадаюцца: суфіксам –-льн-, калі тэрмін – словазлучэнне, абазначае пэўную якасць (возрастающая функция – нарастальная функцыя; интегрируемая функция – інтэгравальная функцыя); суфіксам -ан-, калі названы аб‘ект знаходзіцца ў працэсе аперацыі (аннулируемый – ануляваны); суфіксам -оўн-, калі тэрмін абазначае функцыю наймення (интегрирующий множитель – інтэгроўны множнік, нормирующий множитель – нармоўны множнік).

У сувязі з неканчатковай распрацаванасцю гэтага пытання ў беларускай тэрміналогіі адначасова можна сустрэць побач з беларускімі тэрмінамі словаўтваральныя калькі з рускай мовы: интегрируемый – інтэгруемы, интегрирующий – інтэгруючы (інтэгравальны), нормирующий – нармуючы (нармавальны).

Сярод тэрмінаў розных галін навукі і тэхнікі часта сустракаюцца наступныя варыянты: фанетычныя (лагарытм – лагарыфм, жэнератрыса – генератрыса), сінанімічныя (ЭВМ – электронная вылічальная машына) і словаўтваральныя, якія з‘яўляюцца ўласнабеларускімі тэрмінамі і калькамі з рускай мовы (дзеліва – дзялімае, астача – астатак, блокавы – блочны, функцыйны – функцыянальны).

6. ФУНКЦЫЯНАЛЬНЫЯ СТЫЛІ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ

Асноўная функцыя мовы – камунікатыўная. Гэта значыць, што, карыстаючыся пэўнай мовай, людзі маюць магчымасць разумець адзін аднаго, абменьвацца неабходнай інфармацыяй. Задача камунікатыўнасці вырашаецца станоўча, калі субяседнікі добра валодаюць мовай, умеюць правільна і дакладна выказваць свае думкі. Але недастаткова толькі перадаваць думкі, неабходна выражаць іх прыгожа, вобразна, яскрава.

Стылі – гэта розныя спосабы выкарыстання мовы ў залежнасці ад камунікатыўнай сітуацыі.

Кожны стыль характарызуецца пэўным наборам моўных сродкаў з аднатыпнай эмацыянальна-экспрэсіўнай і функцыянальна-стылістычнай афарбоўкай, а таксама наяўнасцю міжстылявых (нейтральных) моўных сродкаў. Аўтар маўлення ведае, што ў пэўнай сферы зносін тэксты павінны быць пабудаваны так, а не інакш. Адрасат маўлення (той, да каго яно звернута) па моўных паказчыках здагадваецца, да якога стылю адносіцца тэкст і якім прыблізна можа быць яго змест.

Размежаванне стыляў заснавана не толькі на наяўнасці пэўных асаблівасцей (стылеўтваральных рыс), але і на тым, што кожны стыль пазбягае ўключэння такіх элементаў, якія яму не ўласцівыя.

Разам з тым функцыянальныя стылі не з‘яўляюцца замкнѐнымі сістэмамі, таму што ўяўляюць сабой разнавіднасці сродкаў адной моўнай сістэмы. Яны могуць узаемадзейнічаць, кожны са стыляў у рознай меры можа ўключаць у сябе элементы іншых стыляў, калі гэта выклікана ўмовамі і мэтай зносін або эстэтычнымі задачамі і калі не парушаецца стылістычная цэласнасць тэксту.

Вылучаюць наступныя моўныя стылі: гутарковы, афіцыйна-справавы, навуковы, публіцыстычны, мастацкі. Кожны з іх характарызуецца пэўнай сферай ужывання, стылявымі рысамі, моўнымі сродкамі і інш.

Гутарковы стыль функцыянуе пераважна ў вусным маўленні, асноўная яго задача - абмен думкамі, інфармацыяй у сямейных і сяброўскіх зносінах. Гутарковы стыль вызначаецца сваѐй непасрэднасцю, нязмушанасцю, эмацыянальнасцю, адсутнасцю строгай лагічнасці ў выказваннях. Для яго характэрны прастамоўныя словы, фразеалагізмы, няпоўныя і непадзельныя сказы, розныя невербальныя сродкі: жэсты, міміка і інш.

Публіцыстычны стыль выкарыстоўваецца ў грамадскім жыцці краіны, у палітыцы. Гэта стыль газет, часопісаў, радыѐ, тэлебачання. Асноўнай задачай публіцыстычнага стылю з'яўляецца інфармацыйнае ўздзеянне на людзей, тлумачэнне грамадска-палітычных пытанняў. Публіцыстычны стыль характарызуецца страс-насцю, палымянасцю, даходлівасцю, натуральнасцю. З моўных сродкаў яму характэрны пабуджальныя, клічныя сказы, паўторы, раз-горнутыя звароты, ацэначная лексіка, рытарычныя пытанні

Афіцыйна-справавы стыль функцыянуе ў афіцыйных зносі-нах, дыпламатычнай сферы. Яго задача - рэгуляваць, рэгламентаваць афіцыйныя зносіны. Яму ўласцівы стандартызацыя, адсутнасць эмацыянальнасці. З моўных сродкаў пераважаюць канцылярскія моўныя штампы, спецыяльная лексіка.

Навуковы стыль абслугоўвае сферу навукі, тэхнікі і навучання; гэта стыль навуковых прац, манаграфій, дысертацый, падручнікаў і пад. Навуковы выклад вызначаецца аб'ектыўнасцю, паколькі абапіраецца часцей за ўсѐ на агульнапрызнаныя аб'ектыўныя ісціны, лагічнай паслядоўнасцю разважанняў, яснасцю выказвання, доказнасцю, слушнасцю прыкладаў-ілюстрацый, дакладнасцю ў вызначэнні паняццяў, інфармацыйнай насычанасцю.

Мастацкі стыль абслугоўвае духоўную сферу жыцця грамадства. Праз апавяданні, аповесці, раманы, п'есы, вершы, казкі, быліны і інш. ѐн аказвае эстэтычнае ўздзеянне на духоўны свет чалавека. Для яго характэрны мастацкая вобразнасць, эмацыянальнасць, ацэначнасць. У ім выкарыстоўваюцца разнастайныя стылістычныя фігуры, мастацкія эпітэты, параўнанні і інш. Мастацкі стыль вызначаецца сваѐй унікальнасцю, ѐн можа выкарыстоўваць моўныя сродкі ўсіх іншых стыляў.

7. НАВУКОВЫ СТЫЛЬ

Бурнае развіццѐ навукі і тэхнікі, павышэнне іх ролі ў жыцці грамадства садзейнічаюць павелічэнню колькасці навуковых распрацовак і публікацый (мовай якіх з‘яўляецца мова навуковага стылю). Таму авалоданне навуковым стылем набывае на сѐнняшні дзень асаблівую актуальнасць.

Навуковы стыль – сістэма моўных сродкаў, прызначаная для перадачы і захоўвання навуковых ведаў.

Лексіку мовы навуковага стылю можна падзяліць на некалькі груп:

Лексіка навуковага стылю

Агульнаўжывальная лексіка Лексіка абмежаванага ўжытку

(ужываюць і разумеюць усе, хто

гаворыць па-беларуску)

Наменклатура

Агульнанавуковая лексіка Тэрміны Прафесійныя словы

Агульнаўжывальныя тэрміны Вузкаспецыяльныя Інтэрнацыяналізмы

Агульнаўжывальная лексіка – стылістычна нейтральныя агульна- літаратурныя словы, якія складаюць аснову ўсіх стыляў мовы (вецер, адзін, ісці, першы, высокі і інш.).

Агульнанавуковая лексіка – словы, якія характэрны для навуковых прац па розных галінах ведаў, выкарыстоўваюцца ўсімі падстылямі навуковага стылю (аналіз, эксперымент, значэнне, пошук, абазначаць, характарызаваць, з’яўляецца і інш.).

Тэрміны – словы або словазлучэнні, якія з‘яўляюцца дакладнымі абазначэннямі спецыяльных паняццяў навукі, тэхнікі, вытворчасці, мастацтва і інш. Яны характарызуюцца дакладнасцю, афіцыйнасцю (нарматыўна ўзаконены), адназначнасцю (электрамагнітнае поле, выпраменьванне, баланс, цвѐрдае цела і інш.). Як адзінкі мовы, тэрміны ўваходзяць у канкрэтную тэрміналагічную сістэму. Беларускай навуковай тэрміналогіі ўласціва вялікая ступень сінанімічнасці (дысплей – экран – відэатэрмінал, вынік – рэзультат, затвор – засаўка, прымесь – дамешка – дабаўка і інш.). Часта сустракаюцца тэрміны, якія могуць групавацца ў антанімічныя пары (лінейна залежны – лінейна незалежны, канцэнтрацыя высокая – канцэнтрацыя нізкая, аб’екты праграмных модуляў уваходныя – аб’екты праграмных модуляў выхадныя, размеркаванне аднароднае – размеркаванне неаднароднае і інш.). У навуковых тэкстах могуць сустракацца нейтральныя фразеалагізмы (якія могуць функцыянаваць ва ўсіх стылях мовы), але яны адзінкавыя і не часта сустракаюцца ў навуковай літаратуры. Прыкладам могуць служыць такія спалучэнні, як час ад часу, усѐ роўна, перш-наперш, раз-пораз, у крайнім выпадку і інш. Тэрміналагічныя словазлучэнні фразеалагічнага тыпу, такія як краевугольны камень, актуальная тэма, чырвоная нітка, камень спатыкнення і інш., больш пашыраныя, але яны маюць своеасаблівую намінатыўную функцыю і не надаюць мове навуковых тэкстаў той вобразнасці і выразнасці, якая ствараецца пры дапамозе фразеалагізмаў у мастацкіх і нават у публіцыстычных тэкстах.

Наменклатура – гэта назвы (номены) канкрэтных аб‘ектаў, прадметаў. Гэтыя назвы часта толькі ў нязначнай ступені звязаныя з паняційным бокам. Асноўнае прызначэнне номенаў – быць назвай абагульненага прадмета як тыповага прадстаўніка пэўнага класа. Да наменклатуры можна аднесці назвы сартоў сельскагаспадарчых культур, парод жывѐл, марак і тыпаў бытавой тэхнікі, прамысловых і гаспадарчых аб‘ектаў, абсталявання і інш. Напрыклад, аўтафільтр FRAM, РНК- і ДНК-геномныя вірусы, гадзіннік Tissot, кінатэатр ―Беларусь‖, кампанія Google, GPS-навігатар, камунікатар U250, мадэль камп’ютара PowerBookG4 і інш. У беларускай тэхнічнай наменклатуры выкарыстоўваюцца пераважна запазычаныя словы або абрэвіятуры з-за вельмі малой колькасці арыгінальных беларускіх скарачэнняў. Наменклатурныя назвы выкарыстоўваюцца ў слоўніках, артыкулах, манаграфіях, прэсе.

Прафесійныя словы – спецыяльныя словы і выразы, якія ўжываюцца ў маўленні прадстаўнікоў пэўных прафесій (інтэгравальны, інсталяваць, увесці

базу даных, сінтэзаваць і інш.). Прафесійныя словы нельга змешваць з жаргоннымі словамі і выразамі, якія часам таксама ўжываюцца ў пэўнай сферы вытворчасці (венік – вінчэстэр, мыла – электронная пошта, клава – клавіятура і інш.). Жарганізмы застаюцца па-за межамі навуковага стылю.

Інтэрнацыяналізмы – словы або выразы, якія супадаюць па сваѐй знешняй форме і лексічным значэнні і пашыраны ў многіх няроднасных мовах. Шматлікія навуковыя тэрміны маюць інтэрнацыянальны характар (арэфлексія, гемісфера, мікрапрацэсар, гіпафункцыя, субдамінанта, магнетызм, аўтаматызацыя, астралогія, геліяскоп і інш.).

Агульнаўжывальныя тэрміны – тэрміны, якія ўжываюцца ў розных сферах навуковай дзейнасці (функцыя, дыяграма, графік, цыкл і інш.).

Вузкаспецыяльныя тэрміны – тэрміны, якія ўжываюцца толькі ў пэўных галінах навукі і сферах дзейнасці. Акрамя навуковага маўлення нідзе не ўжываюцца (нейтрон, імпульс, асімптота, генерацыя ўнутрырэзанатарная і інш.).

7.1 Кампазіцыйна-структурная арганізацыя навуковых тэкстаў

Структурнай адзінкай навуковай літаратуры, дзе адлюстроўваюцца яе характэрныя асаблівасці і адметныя рысы, з‘яўляецца навуковы тэкст.

Тэкст – (лац. textum – тканіна, сувязь, будова) – гэта напісанае, надрукаванае або вуснае паведамленне з сэнсавай і структурнай завершанасцю. Аснову будовы тэкстаў складае мінімальная сэнсава закончаная адзінка – сказ. Для навукова-тэхнічных і навукова-вучэбных тэкстаў такой асновай з‘яўляюцца складаныя сказы з разнастайнымі ўмоўнымі, прычынна-выніковымі, умоўна-выніковымі і іншымі адносінамі. На фоне складаназалежных канструкцый ужываюцца і простыя сказы, якія з‘яўляюцца фармулѐўкамі вынікаў доследу або загалоўкам абзаца, як бы новай тэмай. Па тэматычным прынцыпе тэкст падзяляецца на наступныя кампаненты: тэма – падтэма – мікратэма.

Тэма – гэта сутнасць выказвання, яго адпраўны пункт, які падказваецца сітуацыяй і кантэкстам. Тэкст заўсѐды мае адну тэму, якая ў сваю чаргу складаецца з некалькіх асобных падтэм.

Сказы, аб‘яднаныя падтэмай, утвараюць частку тэксту, якая ўключае адзін ці некалькі абзацаў – галоўных кампазіцыйна-структурных адзінак тэксту. Класічнай формай абзаца лічыцца абзац, які ў першым сказе змяшчае фармулѐўку тэмы, у наступных сказах – яе развіццѐ, а ў апошніх – вынік. Але часта можна сустрэць абзацы без апошніх сказаў-вынікаў. Абзац таксама можа ўключаць адзін сказ-тэму або некалькі мікратэм. Інтанацыйна і структурна сказы аб‘ядноўваюцца ў пэўныя мікратэмы, якія здольныя выражаць закончаную думку аўтара, т. зв. складаныя сінтаксічныя цэлыя. Падтэмы могуць уключаць адначасова некалькі мікратэм.

У навуковых тэкстах, дзе даюцца апісанні рэчываў, эксперыментаў, фармулююцца задачы ці выбіраецца методыка даследавання, ―абзацы-тэмы‖ адносна самастойныя і не маюць цеснай сувязі паміж сабой. Абзац у такіх тэкстах іграе спецыфічную ролю актывізацыі ўвагі: вось новая тэма, новая думка, на якую трэба звярнуць увагу!

Для мiжфразавай сувязi i сувязi на ўзроўнi абзацаў i частак навуковага тэксту могуць выкарыстоўвацца пабочныя словы, лексiчныя паўторы, указальныя i асабовыя займеннiкi, злучнiкi i злучальныя словы тыпу такім чынам, разам з тым, па меры таго як, тым не менш, у той час калi, нягледзячы на тое што i iншыя.

У залежнасці ад спосабаў выкладу інфармацыі адрозніваюць тры тыпы тэкстаў: апавяданне, апісанне і разважанне.

Тэксты тыпу апавядання характэрны для мастацкай літаратуры, асабліва пры перадачы падзей, дзеянняў, якія адбываюцца паслядоўна, маюць пачатак, развіццѐ і заканчэнне. Зрэдку элементы апавядання можна сустрэць у навукова-папулярных і навукова-вучэбных тэкстах.

Апісанне перадае прыкметы прадметаў, дзеянняў, стану ў пэўнай паслядоўнасці і часта выкарыстоўваецца пры характарыстыцы працэсаў, доследаў, эксперыментаў. Апісанне можа быць аб‘ектыўным ( у тэкстах навуковага і афіцыйна-справавога стыляў) і суб‘ектыўным ( у тэкстах мастацкай літаратуры).

У разважанні разгляд пэўных пытанняў, праблем падаецца паслядоўна, аргуметавана, з канкрэтнымі вывадамі і заключэннямі.

Разважанне ў алгебры і геаметрыі часта будуецца па схеме: аксіѐма → доказ → вывады. Такі тып тэксту называецца доказам і выкарыстоўваецца пры разглядзе тэарэм і ўраўненняў.

Часта ў тэкстах дакладных навук можна сустрэць або толькі разважанне (матэматыка), або толькі апісанне (фізіка, хімія), аднак больш пашыранымі формамі перадачы інфармацыі з‘яўляюцца тэксты тыпу ―апісанне-разважанне‖.

7.2 Лексіка-граматычныя сродкі арганізацыі навуковых тэкстаў

Аснову навуковых тэкстаў складаюць стылістычна нейтральныя агульналітаратурныя словы тыпу думаць, гаварыць, пісаць, вялікі, малы, розум і інш., а таксама тэрміны (вузкаспецыяльныя і шырокаўжывальныя).

Пэўную частку лексікі тэкстаў навуковага стылю складаюць словы агульнанавуковага выкарыстання. Часцей за ўсѐ гэта іншамоўныя ці нават інтэрнацыянальныя словы з абстрактным значэннем тыпу дослед, праблема, працэс, аналіз, даследаванне, аперацыя, факусіравацца, фармуляваць, функцыянаваць і інш., якія выкарыстоўваюцца для азначэння паняццяў, перадачы інфармацыі, актывізацыі мыслення, дзеяння, ўзбагачаюць мову навукі разнастайнымі сінанімічнымі канструкцыямі і з‘яўляюцца асновай выкладу навуковых тэкстаў розных галін навукі, тэхнікі і культуры.

У навуковай літаратуры можна сустрэць амаль усе часціны мовы са сваімі характэрнымі асаблівасцямі ўжывання. Самымі частотнымі ў навуковых тэкстах з‘яўляюцца назоўнікі, дзеясловы, прыметнікі і дзеепрыметнікі, ужыванне якіх мае пэўную абумоўленасць і носіць своеасаблівы характар.Марфалагічныя асаблівасці

Назоўнікі:

 аддзеяслоўныя назоўнікі з суфіксамі -нн-, -енн- (-энн-), -анн-, -к: адлюстраванне, вылучэнне, вылічэнне, перасячэнне, наладка і інш.;

 назоўнікі, утвораныя ад уласных імѐнаў: ампер, джоўль, ом, нобелій, кюрый і інш.;

 назоўнікі ў форме роднага склону, звязаныя шляхам ―нанізвання‖: метады атрымання выніку, працэсы абстрагавання розных ступеняў і інш.;

 рэчыўныя назоўнікі ў форме мн. ліку: газы, солі, смолы, окіслы, пары, металы і інш.

Прыметнікі:

 прыметнікі ў складзе ўстойлівых тэрміналагічных спалучэнняў: праекцыйны апарат, амплітуднае размеркаванне, бінарнае поле, машынныя аперацыі і інш.;

 якасныя прыметнікі (як правіла, без ступеняў параўнання): вялікая калорыя, малая, але – найпрасцейшы закон, найбольшы агульны дзельнік;

 прыметнікі, утвораныя ад уласных імѐнаў, якія ўваходзяць у склад тэрміналагічных словазлучэнняў-паняццяў: дыяфантавы ўраўненні, алгебра булева, алгебра булахава і інш.;

 складаныя прыметнікі (часцей тэрміны): вектарна-матрычны, квазілінейны, клінаграфічны;

 субстантываваныя прыметнікі ў форме адзіночнага ці множнага ліку: прамая, крывая, датыкальная, аднаклетачныя і інш.

Дзеепрыметнікі:

 дзеепрыметнікі прошлага часу з суфіксамі -ўш-, -ш-, -л-, -н-, -ен-, -т-, -ан-: напісаныя, вылітыя, прарослыя, пасінеўшыя і інш., а таксама ў складзе тэрміналагічных словазлучэнняў: лінія разамкнутая, вышыня апушчаная і інш.;

 дзеепрыметнікі цяперашнягя часу з неўласцівымі беларускай мове суфіксамі -уч-, -юч-, -ач-, -яч-, -ем-, -ім-, якія ўваходзяць у склад тэрмінаў ці ўстойлівых спалучэнняў: азаціруючая атмасфера, цякучы стан, разглядаемы вопыт, кантралюемы тавар і інш.

 субстантываваныя дзеепрыметнікі ў форме адзіночнага ці множнага ліку: нахіленая, ламаная, пераменныя і інш.



Пры перакладзе з рускай мовы на беларускую дзеепрыметнікі з неўласцівымі для беларускай мовы суфіксамі -уч- (-юч-), -ач- (-яч-) лепш замяняць:

- даданым сказам: делящийся – які дзеліцца; представляющий – які выяўляе;

- назоўнікам: считывающее устройство – прыстасаванне для счытвання, управляющий – кіраўнік;

- прыметнікам: предшествующий – папярэдні (гл.: Маршэўская, 2003, 66).

Дзеясловы:

 дзеясловы ў форме 3-й асобы цяперашняга часу: адрозніваюць выразы, захоўваецца інфармацыя, абазначаюць пераменныя і інш.;

 дзеясловы ў форме будучага часу абвеснага ладу (са значэннем пазачасавасці і для надання рыс дыялагічнасці): выпішам ураўненне, дакажам тэарэму, зробім разлік і інш.;

 дзеясловы-інфінітывы ў спалучэнні з мадальнымі і іншымі словамі (са значэннем неабходнасці, як сродак вырашэння рэкамендацыі): трэба адзначыць, неабходна размяжоўваць, варта звярнуць увагу і інш.;

 зваротныя дзеясловы, характэрныя для навукова-тэхнічнага стылю, дзе яны падкрэсліваюць значэнне пастаянства:

запісваецца

інфармацыя счытваецца

перадаецца

Пры перакладзе на беларускую мову дзеяслоўныя суфіксы -ірава-, -ырава-, характэрныя для іншамоўных дзеясловаў (лідзіраваць, суміраваць, эмігрыраваць), у большасці выпадкаў замяняюцца суфіксамі -ава-, -ява-: дэфармаваць, дыстыляваць, фатаграфаваць (гл. стар.8).

Займеннікі:

 замест займенніка я выкарыстоўваецца пашыранае ўжыванне займенніка мы, так званае «аўтарскае мы», «мы – сукупнасці»:

Як мы разгледзілі вышэй, розніца ў электраправоднасці дзвюх груп матэрыялаў будзе залежаць ад іх унутранай структуры.

Сiнтаксiчныя асаблівасці

 Апавядальныя сказы

 Сказы з аднароднымi членамi, якiя ўжываюцца для класiфiкацыi або сiстэматызацыi з‘яў, прыкмет, прадметаў. (Выдзяленне падсiстэм ажыццяўляецца ў суадносiнах з iх спецыфiчнымi рысамi па функцыянальных, структурна-арганiзацыйных i iншых прыкметах.)

 Складаназалежныя сказы з рознымi вiдамi сувязi. (Прынцып сістэмы счытвання заключаецца ў тым, што лазерны прамень, які мае дыяметр 1.6 мкм, напраўляецца на паверхню кампакт-дыска, які круціцца з вялікай хуткасцю.)

 Сродкi мiжфразавай сувязi тыпу злучнiкаў i злучальных слоў: у сувязi з тым што, па меры таго як, у той час калi, нягледзячы на тое што, разам з тым, мiж тым, тым не менш.

 Словазлучэннi-тэрмiны: нейтрон палярызаваны, пераўтварэнне вектарна-растравае, карэкцыя атмасферная, аэракасмічны відарыс і інш.

 Прыназоўнікі тыпу: на працягу, па меры, адносна, у сувязі, у галіне, шляхам.

Для навуковай лiтаратуры характэрны таксама абстрактнасць, аб‘ектыўнасць iнфармацыi i адсутнасць персанiфiкацыi, выражэнне якой перадаецца праз ужыванне неасабова-прэдыкатыўных слоў i пасiўных канструкцый тыпу было прынята, было вырашана, за аснову прымаецца, маецца на ўвазе i iнш.

7.3 Сістэма жанраў навуковай літаратуры

Жанр – форма арганізацыі моўнага матэрыялу ў межах таго або іншага стылю. У жанравых адносінах навуковая мова з‘яўляецца адной з найбольш багатых.

Жанры

Як бачна, навуковая і тэхнічная літаратура разнастайная паводле жанраў. Кожны з жанраў побач з агульнымі стылѐвымі рысамі мае і свае індывідуальныя асаблівасці.

Рэферат – кароткі выклад зместу дакумента або яго часткі, які ўключае асноўныя фактычныя звесткі, вывады, неабходныя для першапачатковага азнаямлення з дакументам і вызначэння мэтазгоднасці звароту да яго.

Рэферыраванне – інтэлектуальны творчы працэс, які ўключае асэнсоўванне тэксту, пераўтварэнне інфармацыі аналітычна-сінтэтычным спосабам і

Рэцэнзія

Анатацыя

Рэферат

Даклад

Водгук

Манаграфія

Справаздача аб навукова-даследчай працы

Рэзюме

Артыкул

іншае

Тезісы

стварэнне новага (другаснага) тэксту. Падрыхтоўка рэфератаў – адзін з найбольш складаных відаў самастойнай работы. Рэферыраванне прывучае чалавека ўдумліва працаваць з літаратурай, арыентавацца ў ѐй, выбіраючы патрэбную інфармацыю.

У структуры рэферата любога тыпу вылучаюць тры асноўныя кампаненты:

– бібліяграфічнае апісанне;

– уласна рэфератыўны тэкст;

– даведачны апарат.

Як і любы навуковы тэкст, рэферат мае пэўную кампазіцыю:

1. Уступ. Задачы ўступу могуць быць наступнымі: указаць выхадныя даныя тэксту (назва тэксту, дзе і калі апублікаваны); паведаміць звесткі аб аўтары (прозвішча, імя, імя па бацьку, спецыяльнасць, вучоная ступень, вучонае званне); раскрыць сэнс назвы работы, чаму яна прысвячаецца і ў сувязі з чым напісана.

2. Пералік асноўных пытанняў і праблем, пра якія паведамляецца ў першакрыніцы.

3. Аналіз самых важных, на думку рэферэнта, пытанняў, якія ўтрымліваюцца ў тэксце-арыгінале. Праводзячы такі аналіз, неабходна абгрунтаваць важнасць абраных пытанняў, сцісла перадаць думку аўтара па гэтых пытаннях, выказаць сваѐ меркаванне наконт разважанняў аўтара першакрыніцы.

4. Агульны вывад аб значэнні ўсѐй тэмы або праблемы рэферыруемага тэксту.

Такім чынам, рэферат мае пастаянныя структуры: загаловачную частку з бібліяграфічным апісаннем, уласна рэфератыўную частку, у якой абагульняюцца звесткі аб аўтарах, называецца асноўная тэма і праблематыка першакрыніц, даецца падрабязнае апісанне або сціслае выкладанне найбольш важкіх пытанняў, робяцца вывады.

У рэфераце выкарыстоўваюцца моўныя клішэ, характэрныя для данага жанру навуковага стылю: аўтар спыняецца на пытанні; аўтар аналізуе; пры гэтым ѐн адзначае; самым сур‘ѐзным наступствам гэтага з‘яўляецца; адсюль аўтар робіць вывад; задача, на думку аўтара, заключаецца ў тым, што; аўтар разглядае; артыкул прысвечаны і інш.

Анатацыя – кароткая характарыстыка арыгінала, якая перадае змест у выглядзе пераліку асноўных пытанняў, а часам дае і крытычную ацэнку. У адрозненне ад рэферата, анатацыя з‘яўляецца максімальна кароткім паведамленнем аб змесце кнігі, артыкула. Студэнтам веданне правіл напісання анатацыі неабходна для таго, каб умець характарызаваць кнігу або прачытаны артыкул. Анатацыя дае ўяўленне аб:

– характары арыгінала (навуковы артыкул, тэхнічнае апісанне, навукова-папулярная кніга і інш.);

– яго будове (якія пытанні і ў якой паслядоўнасці разглядаюцца);

– прызначэнні арыгінала (на каго разлічаны і з якой мэтай напісаны).

Віды анатацый

Інфарматыўная Індыкатыўная Бібліятэчная картка

(больш поўная – 5-10 сказаў) (больш скарочаная – 4-5 сказаў) (1 сказ)

Прыклады анатацый:

Інфарматыўная анатацыя

Кароткі эканамічны слоўнік / Пад рэд. М.І. Платніцкага. – Мн.: БДЭУ, 1992. – 256 с.

―Кароткі эканамічны слоўнік‖ – выданне, у пэўным сэнсе не падобнае на іншыя эканамічныя слоўнікі. З аднаго боку, ѐн прызначаны для шырокага азнаямлення чытачоў з сучасным тлумачэннем актуальных эканамічных катэгорый і паняццяў, а з другога – ѐн мае мэтанакіраванае вучэбна-метадычнае прызначэнне: дапамагчы дасягнуць адназначнага разумення сучасных працэсаў у сацыяльна-эканамічнай галіне з пункту гледжання як палітычнай эканоміі, так і іншых эканамічных і грамадскіх навук.

Не менш істотную ролю слоўнік адыграе ва ўстанаўленні і службовым выкарыстанні двухмоўя ў сферы гаспадарчай дзейнасці, у замацаванні беларускай мовы ў якасці дзяржаўнай.

Для зручнасці ў карыстанні ў канцы пададзены руска-беларускі слоўнік паняццяў і тэрмінаў, змешчаных у слоўніку.

Пры падрыхтоўцы слоўніка аўтары карысталіся такімі выданнямі, як ―Русско-белорусский словарь‖ у двух тамах (Мінск: Беларуская Савецкая Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1982), ―Беларуска-рускі слоўнік‖ (Мінск: Беларуская Савецкая Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1988. Выданне 2-е, перапрацаванае і дапоўненае), ―Краткий экономический словарь‖ (М.: Политиздат, 1987), ―Краткий словарь по социологии‖ (М.: Политиздат, 1988) і інш.

Слоўнік распрацаваны калектывамі эканамічных кафедраў і кафедры правазнаўства Беларускага дзяржаўнага эканамічнага універсітэта.

Індыкатыўная анатацыя

Дарошчанка А.В. Дарога ў будучыню. Артыкул размешчаны ў часопісе ―Изобретатель‖ / 2000 г., № 4.

Артыкул уяўляе сабой агляд інфармацыйных сістэм сучаснасці і будучыні. У ім аўтар разглядае магчымасці далейшага развіцця інфармацыйных тэхналогій, знаѐміць з новымі канструкцыямі. На працягу знаѐмства з артыкулам выяўляюцца станоўчыя і адмоўныя бакі прапанаваных канструкцый. У заключэнні аўтар прыходзіць да высновы, што будучыня з новымі тэхналагічнымі канструкцыямі з‘яўляецца больш простай і мабільнай.

Артыкул мае навукова-публіцыстычны характар і разлічаны на шырокае кола чытачоў.

Бібліятэчная картка

Сямешка Л.І. Беларуская мова: Вучэбны дапаможнік. – Мн.: Сучаснае слова, 1999. – 224 с.

Асобы жанр навуковай літаратуры – тэзісы. Спецыялістам па якой-небудзь галіне навукі часта бывае неабходна сабрацца разам, паслухаць даклады адзін аднаго, пагаварыць, абмяняцца думкамі. Публікаваць поўныя тэксты дакладаў часта няма магчымасці, а таксама і неабходнасці. У такіх выпадках выдаюцца зборнікі тэзісаў дакладаў.

Тэзісы – палажэнні, правільнасць якіх павінна быць раскрыта і абгрунтавана; сфармуляваныя палажэнні, якія коратка перадаюць асноўныя думкі лекцыі, даклада, артыкула і інш. Тэзіс уключае ў сябе прадмет мовы (аб чым гаворыцца ў тэксце) і галоўную аналізуемую прыкмету (тое, што гаворыцца аб гэтым прадмеце). Доказам галоўнага тэзіса з‘яўляюцца аргументы (довады, якія прыводзяцца як доказ). Для больш поўнай аргументацыі тэзіса неабходны ілюстрацыі – прыклады, якія пацвярджаюць прапанаваныя тэарэтычныя палажэнні. Пры напісанні тэзісаў абыходзяцца без уступу, апісання методыкі работы, прыводзяцца толькі асноўныя вынікі работы. Паколькі тэзісы з‘яўляюцца палажэннямі, то яны маюць адпаведную структуру сказаў. Гэта або назыўныя сказы (выказваюць сцвярджэнне або адмоўе), або сказы, якія з‘яўляюцца тлумачэннем розных паняццяў (маюць структуру гэта ѐсць гэта).

Прыклад тэзісаў артыкула:

Артыкул ―На парозе вякоў‖

Сучасны этап развіцця радыѐэлектроннай апаратуры і тэхнікі характарызуецца ўсѐ больш шырокім выкарыстаннем мікраэлектронных прылад высокай функцыянальнай складанасці з уніфікаванымі схематэхнічнымі рашэннямі.

Пры гэтым, разам з дасягненнямі ў галіне лічбавай мікрасхематэхнікі, у прыватнасці мікрапрацэсарных сістэм і мікра-ЭВМ, назіраецца істотны прагрэс у распрацоўцы аналагавых інтэгральных схем. Гэта, у першую чаргу, адносіцца да таймераў і БІС для сувязной бытавой апаратуры. Разам з тым ускладненне задач, якія рашаюцца РЭА, настойліва патрабуе выкарыстання мікрасхем прыватнага ўжывання – мікразборак, якія ў шматлікіх выпадках забяспечваюць аптымальную структуру апаратуры з магчымасцю максімальнай аўтаматызацыі кіравання і кантролю яе функцыянавання.

Тэзісы артыкула ―На парозе вякоў‖

Ужыванне мікраэлектронных прылад высокай функцыянальнай складанасці для развіцця радыѐэлектроннай апаратуры і тэхнікі.

Існаванне істотнага прагрэсу ў распрацоўцы аналагавых інтэгральных схем (таймеры і ВІС).

Неабходнасць выкарыстання мікрасхем прыватнага ўжывання для забеспячэння аптымальнай структуры апаратуры і максімальнай аўтаматызацыі кіравання і кантролю яе функцыянавання.

Водгук – навуковая праца, у якой аўтар дзеліцца сваімі ўражаннямі аб навуковай працы іншага аўтара, пры гэтым не ставіць перад сабой мэты ўсебакова ахарактарызаваць змест і навуковую структуру.

Навуковы артыкул – сачыненне невялікага памеру ў газеце, часопісе, зборніку, у якім аўтар выкладае вынікі асабістага даследавання. Звычайна кожны артыкул суправаджаецца кароткім (5-10 радкоў) рэзюме.

Рэзюме – кароткі выклад зместу, сутнасці артыкула, прамовы; кароткі вывад са сказанага). Чытач заўсѐды спачатку чытае рэзюме, пасля чаго вырашае, ці трэба чытаць увесь тэкст артыкула.

Рэцэнзія – артыкул, у якім даюцца ўсебаковы аналіз і ацэнка навуковага твора.

Манаграфія – навуковы твор, які ставіць сваѐй мэтай глыбока даследаваць якое-небудзь пытанне або тэму.

Даклад – разгорнутае публічнае паведамленне на якую-небудзь тэму.

Рэферат, анатацыя, тэзісы, рэзюме – жанры навукова-інфарматыўнага падстылю, аб‘яднаныя агульнымі ўласцівасцямі – з‘яўляюцца другаснымі жанрамі мовы, г.зн. складаюцца на аснове ўжо існуючых апорных тэкстаў. Асноўным працэсам перапрацоўкі тэкстаў-арыгіналаў з‘яўляецца кампрэсія іх моўнага матэрыялу. Сутнасць кампрэсіі заключаецца ў змяншэнні аб‘ѐму інфармацыі за кошт пропуску падрабязнасцей, абагульнення інфармацыйнага матэрыялу. Прыѐмы кампрэсіі могуць быць рознымі: замена структуры сказаў (просты на складаны і наадварот, накладванне сказаў падобнай канструкцыі з утварэннем сказаў з аднароднымі членамі); замена доўгіх элементаў тэксту на больш кароткія з захаваннем сэнсу змененых элементаў; запіс асноўнай інфармацыі і пропуск малазначнай.

7.4 Цытата ў навуковых тэкстах

Неабходнай умовай любой навуковай працы з'яўляецца цытаванне. Вельмі часта цытата дапамагае пацвердзіць правільнасць уласнага пункту гледжання, робіць рэферат, даклад, курсавое даследаванне і пад. больш значным і важкім.

Правілы афармлення цытат:

Невершаваная цытата заўсѐды бярэцца ў двукоссе; калі цытата суправаджаецца словамі аўтара, яна афармляецца, як простая мова. Напрыклад: Піфагору прыпісваюць выказванне: «Усѐ ѐсць лік». Да лікаў (а ѐн меў на ўвазе толькі натуральныя лікі) ѐн хацеў звесці ўвесь свет, і матэматыку ў прыватнасці (гл.: Энцикл. словарь юного математика, 1989, 28).

Цытата, уключаная ў тэкст як частка сказа, пачынаецца з малой літары (у адным сказе можа быць некалькі цытат). Напрыклад: Згодна з Ф.Энгельсам, «чыстая матэматыка мае сваім аб'ектам прасторавыя формы і колькасныя адносіны рэчаіснага свету». Гэтае вызначэнне не толькі апісвае аб'ект вывучэння матэматыкі, але і указвае яго паходжанне - рэчаісны свет (гл.: Энцикл. словарь юного математика, 1989, 174).

Пропуск слоў у цытатах ці абрыў цытавання абазначаецца шматкроп'ем. Напрыклад: У гэтых лекцыях, выказваючыся словамі Р.Фейнмана, «… буду расказваць, як упарадкавана Прырода, але калі вам не падабаецца, як яна упарадкавана, гэта будзе перашкаджаць вашаму разуменню. Фізікі навучыліся вырашаць гэтую праблему: яны зразумелі, што падабаецца ім тэорыя ці не - няважна. Важна іншае - ці дае тэорыя прадказанні, якія ўзгадняюцца з эксперыментам…» (гл.: Энцикл. словарь юного математика, 1989, 4).

Цытата абавязкова суправаджаецца спасылкай на аўтара, якога цытуюць.

8. АФІЦЫЙНА-СПРАВАВЫ СТЫЛЬ

Афіцыйна-справавы стыль вылучыўся раней за іншыя стылі дзякуючы таму, што абслугоўваў важнейшыя сферы дзяржаўнага жыцця: знешнія адносіны, замацаванне прыватнай уласнасці і гандаль. Неабходнасць пісьмовага замацавання дагавароў, законаў, афармлення спадчыны пачала фарміраваць асобую «мову», якая, зведаўшы мноства змен, захоўвае свае асноўныя адметныя рысы.

Беларуская мова была дзяржаўнай у Вялікім Княстве Літоўскім на працягу некалькіх стагоддзяў. На ѐй створана багатая літаратура розных стыляў і жанраў. Сапраўднага росту дасягнула таксама беларускае справаводства і заканадаўства. Выдатнае месца сярод прававых актаў займае Літоўскі Статут (рэдакцыі 1529, 1566, 1588 гг.).

Афіцыйна справавы стыль з‘яўляецца адной з разнавіднасцей літаратурнай мовы, абслугоўвае адміністрацыйна-прававую дзейнасць чалавека. Да агульных стылявых рысаў тэкстаў, што забяспечваюць гэтую камунікатыўную дзейнасць, характэрны аб’ектыўнасць, афіцыяльнасць,

высокая ступень стандартызацыі, дакладнасць, лагічнасць, лаканічнасць, канкрэтнасць, паўната выказвання, адсутнасць вобразнасці і эмацыянальнасці.

Моўныя асаблівасці гэтага стылю знаходзяцца ў прамой залежнасці ад жанру і зместу дакумента, абумоўлены яго задачамі і патрабаваннямі. Службовы (афіцыйны) дакумент – гэта дакумент, які створаны арганізацыяй, прадпрыемствам, установай ці службовай асобай і аформлены ва ўстаноўленым парадку. Пад службовай асобай трэба разумець асобу, якая ажыццяўляе функцыю прадстаўніка ўлады ці займае пасаду, звязаную з выкананнем арганізацыйна-распарадчых ці адміністрацыйных абавязкаў.

У афіцыйных дакументах выклад ідзе ў стылі прадпісання, канстатацыі, сцверджання. Гэта выяўляецца ў адметнасці выкарыстання моўных сродкаў і характарызуецца ўжываннем:

1) прававой, юрыдычнай, грамадска-палітычнай тэрміналогіі (апеляцыя, вымова, тарыф, сабекошт);

2) лексем з семантычным адценнем прымусовасці (забараняць, мера, рашэнне, не церпіць адкладу);

3) нейтральных агульнаўжывальных сродкаў (назвы з’яў прыроды, прадуктаў чалавечай дзейнасці і г.д.);

4) агульнавядомых лексем у якасці тэрмінаў (пакупнік, заказчык);

5) невялікай колькасці вузкаспецыяльных тэрмінаў (камісіянер, омбудсмен, каніфікацыя);

6) вялікай колькасці аддзеяслоўных назоўнікаў (бяздзеянне, ліквідатар);

7) інфінітыва (аказаць, аб’явіць);

8) дзеепрыметнікаў незалежнага стану на -уч- (-юч-), -ач- (-яч-) і залежнага на -ем-, -ім- (бягучы, апякаемы);

9) складаных адыменных прыназоўнікаў (у адносінах, у мэтах);

10) канцылярскіх штампаў – устойлівых зваротаў, якія паўтараюцца пры апісанні аднолькавых сітуацый, абазначэнні пашыраных паняццяў (прыцягнуць да адказнасці, узяць пад кантроль).

Функцыя любога дакумента патрабуе таго, каб ѐн быў выкладзены лагічнай зразумелай мовай. У дакументах адсутнічаюць дыялектызмы, жарганізмы, аргатызмы, стылістычна-афарбаваныя словы. Пры складанні дакументаў рэкамендуецца ўжываць простыя сказы, устойлівыя (трафарэтныя) словазлучэнні, пазбягаць без неабходнасці слоў іншамоўнага паходжання, не дапускаць плеаназмаў (свая аўтабіяграфія) і таўталогіі (з‘ява з‘яўляецца). У тэкстах дакументаў прымяняюцца агульнапрынятыя скарачэнні (г. Брэст – горад Брэст), указваюцца канкрэтныя даты лічбавым спосабам (05.05.2006).

Афіцыйнаму стылю ўласцівы неасабовы характар выказвання.

У сучасным беларускім справаводстве назіраецца актыўнае перайманне моўных сродкаў з рускай мовы.

У дзейнасці кожнай арганізацыі, установы, прадпрыемства ствараецца вялікая колькасць арганізацыйна-распарадчых дакументаў, што забяспечваюць арганізацыю працэсаў кіравання. Усе дакументы дзеляцца на наступныя групы:

- распарадчыя (загад, распараджэнне, указанне, пастанова, рашэнне);

- арганізацыйныя (статуты арганізацыі, палажэнне аб арганізацыі, штатны загад, правілы ўнутранага распарадку, графік адпачынкаў і інш.);

- даведачна-інфармацыйныя (акт, ліст, дакладная і тлумачальная запіскі, даведка і інш.).

Патрэбна выдзеліць такі від дакумента, як пратакол, які аб‘ядноўвае ў сабе рысы і распарадчага, і даведачна-інфармацыйнага дакумента

У дачыненні да справаводства дакументы могуць класіфікавацца паводле зместу (простыя і складаныя, у залежнасці ад таго, адно ці некалькі пытанняў ахоплівае іх змест), паходжання (афіцыйныя, або службовыя, і асабістыя), паводле тэрміновасці (тэрміновыя і нетэрміновыя) і г.д. (гл.:Каўрус, 1994, 5). Такія дакументы як таварна-транспартныя накладныя, прыходныя і расходныя (выдатковыя) ордэры і інш. знаходзяць сваѐ адлюстраванне ў кнігах бухгалтарскага ўліку і належаць да бухгалтарскіх дакументаў.

Фармуляр, характэрны для пэўнага віду дакументаў, называецца тыпавым фармулярам. Службовыя дакументы, як правіла, складаюцца на бланку – стандартным аркушы паперы, на якім узнаўляецца сталая інфармацыя дакумента і адводзіцца месца для пераменнай інфармацыі. У бланк уваходзіць шэраг рэквізітаў, якія наносяцца друкарскім спосабам. Рэквізіт - абавязковы інфармацыйны элемент дакумента, строга замацаваны за пэўным месцам на бланку, лісце. Сукупнасць рэквізітаў, пэўным чынам размешчаных у дакуменце, складае яго фармуляр.

Для службовых дакументаў рэкамендуецца наступны набор рэквізітаў.

1. Дзяржаўны герб.

2. Эмблема арганізацыі.

3. Код арганізацыі па класіфікатары прадпрыемстваў і аргані- зацый.

4. Код дакумента па класіфікатары кіраўніцкай дакументацыі.

5. Назва міністэрства, структурнага падраздзялення арганіза- цыі, установы.

6. Паштовы і тэлеграфны адрас.

7. Нумар тэлефона, нумар тэлефакса.

8. Назва разліковага рахунку ў банку.

9. Дата.

10. Індэкс дакумента.

11. Спасылка на індэкс і дату ўваходнага дакумента.

12. Адрасат (назва прадпрыемства і адрас атрымальніка ліста).

13. Загаловак да тэксту (не больш чым на двух радках). Ён павінен адпавядаць асноўнаму пытанню, якое закранаецца ў лісце.

14. Тэкст (асноўны рэквізіт).

15. Адзнакі пра наяўнасць дадаткаў.

16. Подпіс.

17. Адзнака пра накіраванне копій па іншых адрасах.

18. Прозвішча, імя, імя па бацьку, тэлефон выканаўцы.

8.1 Структура дакумента

У тэксце дакумента выдзяляюцца тры часткі: уступ, галоўная частка, заключэнне. Кожнае важнае палажэнне, структурныя часткі дакумента вызначаюцца на пісьме асобнымі абзацамі.

Уся справавая карэспандэнцыя класіфікуецца па розных падставах на пэўныя групы і па тэматычнай прыкмеце падзяляецца на камерцыйную і справавую. Камерцыйныя дакументы складаюцца ад імя юрыдычных асоб, таму звычайна служаць адначасова і як прававыя дакументы (напрыклад, лісты-запыты, лісты-прапановы, лісты-рэкламацыі, суправаджальныя лісты, адказы на падобныя лісты). Справавыя лісты маюць афіцыйны і прававы статус, яны рэгістрыруюцца і ўключаюць у сябе распіскі, паведамленні, запрашэнні і інш. У залежнасці ад скіраванасці на адрасата справавыя лісты падзяляюцца на цыркулярныя (ліст пасылаецца з адной крыніцы-ўстановы па некалькіх пэўных адрасатах, як правіла, падпарадкавальных інстанцый) і звычайныя (пасылаецца ад адной да другой установы). Па знешняй форме справавыя лісты падзяляюцца на рэгламентаваныя (стандартныя) і нерэгламентаваныя (нестандартныя). Стандартныя лісты складаюцца па пэўнаму ўзору (паперы пэўнага фармату з зададзеным наборам рэквізітаў), а нестандартныя, хаця і маюць элементы рэгламентацыі, рэалізуюцца ў выглядзе аўтарскага тэксту.

Па функцыянальным прызначэнні справавыя лісты падзяляюцца на лісты, якія патрабуюць адказу (ліст-запытанне, ліст-просьба, ліст-зварот, ліст-прапанова і інш.) і лісты, якія не патрабуюць адказу (ліст-папярэджанне, ліст-напамін, ліст-запрашэнне, суправаджальны ліст і інш.).

Аб‘ѐм справавых лістоў звычайна не павінен перавышаць дзвюх старонак, яны ўключаюць такія дадзеныя (рэквізіты) як адрас атрымання, дата адпраўкі, індэкс, тэкст (тэма, жанр або характар ліста – гарантыйны, рэкламацыйны, дагаварны, суправаджальны і г.д., што вызначаецца з дапамогай ключавых слоў), адрас адпраўшчыка (адрасанта), найменне адрасанта. У справавых лістах звычайна выкарыстоўваюцца ўстойлівыя лагічныя і моўныя выразы, што надаюць ім афіцыйны характар, адназначнае разуменне, дакладнасць, стандартнасць. Яны выглядаюць пераканаўчымі і заслугоўваюць больш даверу, калі яны адпавядаюць нормам службовага этыкету. Тон ліста ў любым выпадку павінен быць нейтральным, тэкст – утрымліваць дастаткова абгрунтаваныя аргументы і пэўную інфармацыю, якая дазволіць адрасату прыняць рашэнне па пытанні, што разглядаецца ў лісце. У лістах не дапускаюцца разважанні, розныя домыслы, лішняя інфармацыя.

8.2 Схемы справавых лістоȳ

Схема ліста-просьбы:

1. выклад прычыны, якая выклікала неабходнасць звярнуцца з просьбай (часам гэты пункт можа адсутнічаць);

2. выклад просьбы;



... Прашу ўключыць у план інфармацыйных выданняў на

200...г ...... (назва) ..... аўтары ..........................

Аб'ѐм працы .......... старонак. Рукапіс будзе прадстаўлены

ў.............. ................. 200...г.

Дадатак: Анатацыя ............ .............. на ...... ........арк. у .....экз.

Напамінаем Вам, што згодна з планам сумесных работ па ..... ........ Вы павінны закончыць работы не пазней за 200...г.

Паўторна дасылаем Вам ............................(звесткі, заяўку і г.д.) ...................................... на....

Пераканаўча просім пацвердзіць факт іх атрымання як можна хутчэй.

... Пацвярджаем атрыманне запрошанай дакументацыі. Дзякуем за хуткае выкананне заказу.

Мы атрымалі Ваша(у)....................................... (факс, пісьмо, тэлеграму) ..........., у якім(ой) Вы паведамляеце, што…….

.....................................

Дзякуем Вам за своечасовы адказ.

3. чакаемы вынік у выпадку, калі просьба будзе задаволена;

4. гатоўнасць да далейшага супрацоўніцтва.

Напрыклад:

Лісты-напаміны (напамінкі) напамінаюць пра выкананне пэўных дзеянняў і меры, якія будуць прыняты ў выпадку невыка-нання гэтых дзеянняў. Часам на палях такіх лістоў ставіцца памета «Паўторна». Напрыклад:

Лісты-пацвярджэнні пацвярджаюць атрыманне дакументаў і матэрыялаў, тэлеграм і тэлефонных паведамленняў. Напрыклад:

Суправаджальныя лісты пішуцца пры адпраўцы пэўных да-кументаў ці матэрыяльных каштоўнасцей. Складаюцца з дзвюх частак: 1) паведамленне пра матэрыял, які высылаецца; 2) звесткі, якія маюць удакладняльны характар. Напрыклад:

(Пра атрыманне інфармацыі)

Напамінаем Вам, што згодна з планам сумесных работ па ..... ........ Вы павінны закончыць работы не пазней за 200...г.

Паўторна дасылаем Вам ........................... (звесткі, заяўку і г.д.) ...................................... на....

Пераканаўча просім пацвердзіць факт іх атрымання як можна хутчэй.

Накіроўваем копію пратакола нарады па пытанні ..... і

таксама ..... ......................

Просім гэтыя дакументы падпісаць і заверыць пячаткаю: адзін экзэмпляр накіраваць на наш адрас.

Накіроўваем пратаколы выпрабаванняў. Выпрабаванне паказала наступныя вынікі: ......................... ............................

Накіроўваем .... .............. экзэмпляры падпісанага намі пагаднення № ............ аб пастаўцы Вам ……………………….

Просім ....... і адзін экзэмпляр пагаднення № вярнуць нам.

Накіроўваем падпісанае з нашага боку пагадненне №. .. ад ..... Даведка аб фінансаванні будзе выслана ...........

Гэтае пісьмо лічыцца неад'емнай часткай нашага пагад-нення.

Дадатак: Пагадненне № ........ на .............. ст. у экз.

Згодна з загадам № .... ад ........... , у нашу ўстанову

быў(-ла) узяты(-та) на працу. ...........

За .... да пачатку адзначанай працы .......... ѐн (яна)

атрымала траўму ................. ..................................

Так як .................. да атрымання названай траўмы нідзе не працаваў(ла) і ў нас таксама не меў(мела) ніякага заробку, просім растлумачыць:

1. Ці мае .......... права на атрыманне на нашым прад-

прыемстве дапамогі з-за часовой непрацаздольнасці?

2. Калі ў. ....... ѐсць такое права, то з якога разліку не-

абходна налічыць дапамогу. па лістку непрацаздольнасці?

Дырэктар .....................................

Старшыня прафкама ..............................

Дагаворныя лісты пацвярджаюць факт адпраўкі пагадненняў. Напрыклад:

Ліст-запыт(анне) складаецца звычайна з дзвюх частак: 1) уводзіны, дзе выкладаецца сутнасць пытання; 2) заключэнне, дзе ставяцца тыя пытанні, на якія чакаюць адказу. Напрыклад:

54

... Гарантуем, што пастаўленае па заказе № . ад …………..абсталяванне поўнасцю адпавядае апісанню, тэхнічным умовам і спецыфікацыі заказу.

Калі на працягу ...... ................. месяцаў з дня запуску ў эксплуатацыю і не больш за ........... месяцы з дня адгрузкі абсталяванне стане дэфектным або па канструкцыі, або з-за недабраякаснага матэрыялу, мы абяцаем у самы сціслы тэрмін ліквідаваць усе недахопы за наш кошт або замяніць абсталя- ванне бясплатна. .............

Навучальнай установай ...... плануецца ў ..... ........... г.

правесці Міжнародную навуковую канферэнцыю на тэму .............. ...................

На канферэнцыі мяркуецца разгледзець наступныя пы- танні: ..................................................................................................................................................................

Запрашаем Вас прыняць удзел у канферэнцыі і выступіць з дакладам (паведамленнем). Даклады будуць уключаны ў зборнік навуковых прац, выданне якога плануецца на 201… г.

Звесткі пра ўдзел у канферэнцыі, а таксама тэму паве- дамлення просім даслацъ да ........ г. на адрас: ..........

У адказ на Ваша пісьмо ад ............ паведамляем,

што затрымка пры ........................................... адбылася з прычыны ........................

Прымаем усе меры для найхутчэйшай дастаўкі і

мяркуем, што здолеем выканаць гэта ў тэрмін да……………. ............................................................... ;

Гарантыйныя лісты маюць на мэце пацвердзіць пэўныя абяцанні ці ўмовы: адрасуюцца канкрэтнай асобе або цэламу прадпрыемству. Напрыклад:

Інфармацыйныя лісты выступаюць разнавіднасцю пісем-паведамленняў; яны інфармуюць установу ці канкрэтную асобу аб пэўнай сітуацыі (часта мэтай такіх лістоў з'яўляецца прапаганда дзейнасці пэўнай установы ці арганізацыі і пад. або рэклама пэўнай прадукцыі). Напрыклад:

Цыркулярныя лісты - гэта звычайна дырэктыўныя распараджэнні, якія рассылаюцца падведамасным установам ці падначаленым службовым асобам (змяшчаюць інфармацыю аднаго і таго ж зместу).

Лісты-паведамленні аб нечым (пра нешта) паведамляюць ці нешта сцвярджаюць. Звычайна яны пачынаюцца словамі Паведамляем Вам, Даводзім да Вашага ведама і пад. Напрыклад

Паважаны ......... …………………………… !

Паведамляем Вам, што пасяджэнне па справе .............

адбудзецца ..... 200 ..... г. у ........ гадзін у памяшканні ................................... .............. па вул .

Спасылаючыся на перагаворы з Вашым прадстаўніком у... 200... г., просім даслаць нам камерцыйныя прапановы на .............. з указаннем максімальнай колькасці пастаўкі па ўсіх тыпах, якія прапаноўваюцца.

Дзякуем за запыт ад ................ ..... на пастаўку (назва тавару) .......................... ....

Зараз мы разглядаем пытанне аб магчымасці прадастаў-лення Вам прапаноў на тавар, які Вас цікавіць.

Аб нашым рашэнні паведамім у самы бліжэйшы час.

З павагай ............................ ........................................

Мы можам прапанаваць Вам .................... .....................................

Колькасць ........... .....................

Якасць ................

Упакоўка ............

Умовы пастаўкі .......

Цана .....................

Тэрмін пастаўкі ..................

Умовы плацяжу. ................

З павагай ........................................................

Камерцыйныя лісты маюць юрыдычную сілу, складаюцца ад імя юрыдычнай асобы пры заключэнні і выкананні пагаднення.

Адрозніваюць тры віды камерцыйнай перапіскі: запыт - адказ на запыт; прапанова - адказ на прапанову; прэтэнзія - адказ на прэтэнзію.

Лісты, у якіх змяшчаюцца адказы-адмаўленні на запыт ці прапанову, звычайна будуюцца па схеме: 1) паўтарэнне запыту (просьбы); 2) прычыны, на аснове якіх запыт (просьба) не можа быць выкананы або прапанова не прымаецца; 3) канстатацыя ад-маўлення ці непрыняцця прапановы. Напрыклад:

Запыт

Адказ на запыт

Прапанова

Заўвага. Нягледзячы на тое, што прыведзены ўзоры не ўсіх справавых лістоў, можна заўважыць, што для большасці з іх характэрна паўтаральнасць адных і тых жа зваротаў, канструкцый, запомніўшы якія можна навучыцца складаць тэксты на разнастайныя тэмы, правільна афармляць справавую карэспандэнцыю. Усе справавыя лісты рэкамендуецца пісаць не больш чым на адной старонцы.

8.3 Рэзюмэ як жанр справавой літаратуры

Асабістае рэзюмэ як жанр справавой літаратуры ў апошні час ва ўсіх на слыху ў сувязі з працаўладкаваннем. Рэзюмэ - кароткае апісанне службовай кар'еры. Пры ўладкаванні на працу яно дасылаецца па пошце ці Інтэрнэце, перадаецца па факсе ці прадстаўляецца асабіста перад сумоўем.

Асноўныя патрабаванні да рэзюмэ:

1) кароткасць (на чытанне рэзюмэ траціцца 1,5 - 2 хвіліны);

2) канкрэтнасць (паведамляйце толькі звесткі пра сваю прафесійную дзейнасць);

3) выбіральнасць (прыстасаванасць да ўмоў дадзенай фірмы);

4) накіраванасць (рэзюмэ павінна ўпэўніць працанаймальніка ў вашай зацікаўленасці ў атрыманні працы);

5) рэкламнасць (указвайце станоўчыя бакі вашай асобы, падкрэслівайце свае добрыя якасці).

Існуе тры тыпы рэзюмэ: храналагічнае, функцыянальнае і камбінаванае (функцыянальна-храналагічнае).

Храналагічнае рэзюмэ - гэта асабісты паслужны спіс і працоўныя дасягненні, пададзеныя ў храналагічнай паслядоўнасці.

У функцыянальным рэзюмэ ў большай ступені падаюцца прафесійныя навыкі, вопыт і дасягненні і ў меншай ступені - канкрэтны пералік работ на розных этапах службовай кар'еры.

Рэзюмэ камбінаванага тыпу валодае прыкметамі і храналагічнага, і функцыянальнага. У такім рэзюмэ звычайна прысутнічаюць сем асноўных раздзелаў:

1) аб'ектыўныя дадзеныя (прозвішча, імя, імя па бацьку; хатні адрас, тэлефон);

2) прапанова (у якой якасці прэтэндэнт жадае супрацоўнічаць з наймальнікам на работу);

3) дасягненні (абгрунтоўваецца прэтэнзія лічыцца кваліфікава-ным спецыялістам);

4) адукацыя;

5) вопыт работы;

6) асабістыя якасці;

7) рэкамендацыі (наяўнасць рэкамендацыйных пісем, калі ў вас іх запатрабуюць).

Афармленне рэзюмэ:

57

1 ) уся інфармацыя павінна змясціцца на адной старонцы;

2) тэкст павінен чытацца лѐгка (памер шрыфта, палі, інтэрвалы);

3) тэкст павінен быць структураваны; загалоўкі выдзяляюцца, на-біраюцца вялікім шрыфтам і размяшчаюцца ў цэнтры старонкі;

4) назвы вучэбных устаноў і фірмаў пішуцца поўнасцю;

5) у датах дастаткова ўказаць толькі гады.

8.3 Візітная картка як атрыбут дзелавога этыкету

Візітная картка - адзін з важнейшых атрыбутаў дзелавога этыкету. Візітная картка шырока выкарыстоўваецца пры дзелавых зносінах, пры знаѐмстве, а таксама ў час перагавораў, у дыпламатычнай практыцы, дзелавой перапісцы. Ёю карыстаюцца пры ўстанаўленні і падтрыманні кантактаў з урадавымі, дыпламатычнымі, дзелавымі і грамадскімі коламі краіны. Візітная картка можа быць выкарыстана для завочнага прадстаўлення яе ўладальніка.

Візітная картка выконвае інфармацыйную і рэкламную функцыю. Дзелавыя зносіны, як правіла, пачынаюцца з абмену візітнымі карткамі, таму візітка павінна быць зроблена так, каб у чалавека, які яе атрымлівае, выклікаць станоўчыя эмоцыі.

Візітныя карткі ўяўляюць сабой прамавугольнікі не вельмі шчыльнага картону невялікага фармату: 50х90 мм. Менеджэры вышэйшага звяна выкарыстоўваюць візітныя карткі памерам 60х100 мм.

Як правіла, візітная картка павінна мець чорны тэкст на светлым фоне без якіх-небудзь рамак. Нормы этыкету не рэкамендуюць выкарыстоўваюць шырокую колеравую гаму. Перавага аддаецца паперы высокага гатунку. Еўрапейская традыцыя падра-умявае выкарыстанне ружовага, блакітнага і белага фону, а тэкст - цѐмна-сіняга, цѐмна-карычневага і чорнага колеру. На візіткі дзяржаўных чыноўнікаў, згодна з пратаколам, наносяцца герб і сцяг.

Шрыфт строга не рэгламентуецца, ѐн павінен зручна чытацца. Імя, як правіла, выдзяляецца лѐгка чытаемым паўтлустым шрыфтам нязначна большага памеру.

Картка - важны элемент іміджу фірмы і асабістага іміджу яе ўладальніка. Лепш, калі яна мае класічны выгляд: уверсе па цэнтры - назва фірмы (прадпрыемства), дзе працуе ўладальнік карткі, ніжэй па цэнтры - імя, імя па бацьку, прозвішча, яшчэ ніжэй - пасада, а ў правым верхнім вугле - тэлефон, факс, адрас электроннай пошты.

Адрозніваюць асабістыя і дзелавыя візітныя карткі. У аса-бістай візітнай картцы імя, імя па бацьку, прозвішча друкуюцца прапіснымі літарамі, пасада - друкаванымі. Разнавіднасцю асабістай карткі з'яўляецца сямейная. Неад'емны атрыбут сучасных дзелавых зносін - дзелавая візітная картка. Асаблівае зна-чэнне яна адыгрывае ў зносінах з іншаземцамі. Дзелавая візітная картка можа ўтрымліваць званне ці тытул уладальніка, указанні на сферу яго адказнасці ў арганізацыі, нумары тэлефонаў, тэлефаксу, электроннай пошты. Калі тэлефон змяніўся, можна акуратна закрэсліць і запісаць новы. Але закрэсліваць і запісваць найменаванне новай пасады лічыцца адступленнем ад этыкету. Дзелавая візітная картка без адраса таксама не адпавядае нормам этыкету.

Такім чынам, афіцыйна-справавы стыль сучаснай беларускай літаратурнай мовы характарызуецца высокай ступенню развітасці, унармаванасцю моўных сродкаў, распрацаванасцю жанраў. Неабходнасць навучання моўным нормам справавых зносін абумоўлена тым, што справавыя зносіны пранікаюць ва ўсе сферы жыцця. Уменне паспяхова весці перагаворы, працаваць з дакументамі - важнейшы элемент культуры сучаснага адукаванага чалавека, які імкнецца дасягнуць поспехаў у жыцці.

9. КУЛЬТУРА ПРАФЕСІЙНАГА МАЎЛЕННЯ

9.1 Паняцце культуры маўлення. Асноўныя камунікатыўныя якасці маўлення.

Мова - гэта адбітак жыцця чалавека, асобнага народа, яго грамадскага і культурнага развіцця. З дапамогай мовы чалавецтва пазнае акаляючы свет, захоўвае свае традыцыі, перадае нашчадкам уменні і вопыт. І менавіта па тым, як людзі валодаюць мовай, як адносяцца да яе, можна меркаваць аб іх культурным узроўні, інтэлекце, унутраным свеце.

У паляпшэнні камунікатыўнай якасці маўлення актыўную ролю выконваюць камунікатыўныя якасці маўлення - правільнасць, дакладнасць, лагічнасць, дарэчнасць, багацце, выразнасць.

1. Правільнасць маўлення прадугледжвае захаванне носьбітамі мовы літаратурнай нормы, што забяспечвае адзінства моўных сродкаў і ўзаемаразуменне паміж тымі, хто вядзе гаворку. Менавіта правільнасць маўлення забяспечвае яго адзінства, «ахоўвае» адназначнасць, агульназразумеласць інфармацыі, якая перадаецца і ўспрымаецца. Іншымі словамі кажучы, правільнае маўленне - гэта маўленне з захаваннем норм літаратурнай мовы. Моўныя нормы - гэта замацаваныя ў маўленчай практыцы правілы вымаўлення, слова-ўжывання, пабудовы сказаў і тэкстаў. Яны адлюстроўваюць грамадска-эстэтычныя погляды на слова і ўнутраныя заканамернасці моўнай сістэмы ў яе развіцці.

У сучаснай беларускай літаратурнай мове існуюць арфаэпічныя, акцэнталагічныя, словаўтваральныя, лексічныя, фразеалагічныя, марфалагічныя, сінтаксічныя і стылістычныя нормы. Правільнасць пісьмовага маўлення рэгулююць таксама арфаграфічныя і пунктуацыйныя нормы.

2. Дакладнасць маўлення часцей звязваюць з дакладнасцю словаўжывання. Дакладнасць словаўжывання залежыць ад таго, наколькі той, хто гаворыць, ведае прадмет маўлення, наколькі ѐн эрудыраваны, ці ўмее лагічна думаць, ці ведае законы беларускай мовы, яе правілы. Можна адзначыць, што дакладнасць маўлення вызначаецца веданнем прадмета, логікай мыслення, уменнем выбі-раць у дадзены момант патрэбныя словы. Гэтая камунікатыўная якасць маўлення цесна звязана з захаваннем лексічнай нормы.

Дакладнасць маўлення звязана з захаваннем наступных лінгвістычных умоў:

а) правільны выбар лексічнага эквіваленту. Пры пабудове выказвання словы павінны падбірацца ў адпаведнасці з уласцівай ім у літаратурнай мове семантыкай і стылістычнай афарбоўкай (адкрыць сэрдца-адчыніць дзверы);

б) размежаванне паронімаў і амонімаў. У беларускай мове, як і ў іншых мовах, ѐсць шэраг слоў, якія структурна, сваім знешнім афармленнем вельмі падобныя, але маюць абсалютна розныя зна чэнні. Такія адзінкі носяць назву слоў-паронімаў. Яны валодаюць наступнымі ўласцівасцямі: як правіла, аднакарэнныя, належаць да адной часціны мовы, маюць агульныя граматычныя характарыстыкі, аб' ядноўваюцца звычайна ў пары, хоць нярэдка ўтвараюцца і паранімічныя рады па тры, чатыры і больш слоў: асобны - асобы, кудзелісты - кудзельны, планаваць - планіраваць, застаялы - застоены - застойны, крамянѐвы - крамяністы - крамяны - крэмніевы. Нярэдка такое структурнае падабенства прыводзіць да таго, што паронімы не размяжоўваюць, блытаюць, прычым гэта адбываецца як у вусным маўленні, так і на старонках розных друкаваных выданняў. Гэта назіраецца, напрыклад, у такіх сказах:

в) размежаванне значэнняў мнагазначных слоў. Мнагазначнасць - гэта ўласцівасць слова мець некалькі лексічных значэнняў. Канкрэтнае лексічнае значэнне выяўляецца толькі ў кантэксце. Няведанне дакладнага значэння слова прыводзіць да непаразумення, памылак. Здольнасць мнагазначнага слова набываць у кантэксце новыя значэнні ці адценні значэння шырока выкарыстоўваецца пісьменнікамі і публіцыстамі, якія ствараюць яркія, вобразныя малюнкі прыроды, характары людзей, трапна перадаюць думкі і пачуцці людзей.

г) размежаванне сінонімаў. Патрэбна быць вельмі ўважлівым пры выкарыстанні слоў-сінонімаў. Блізкасць лексічнага значэння сінонімаў стварае магчымасці іх узаемазамены, але такая замена не заўсѐды магчымая, бо часта залежыць ад лексічнай спалучаль-насці. Так, можна сказаць, што сукенка вузкая альбо цесная; позірк сумны, маркотны, журботны. У гэтых выразах сэнсавыя адроз-ненні паміж сінонімамі вузкі і цесны; сумны, маркотны, журбот-ны сціраюцца. І калі апошнія тры сінонімы амаль заўсѐды ўзаема-замяняльныя (настаўнік, лес - сумны, маркотны, журботны), то гэта нельга сказаць пра першыя два: магчыма спалучэнне вуз-кія вочы, аднак нельга сказаць цесныя вочы. Узаемазамена не заў-сѐды магчымая і ў сінанімічным радзе алфавіт, азбука. Можна сказаць Складзіце спіс па алфавіце, але нельга Складзіце спіс па азбуцы.

3. Маўленне з' яўляецца лагічным, калі сэнсавыя сувязі паміж яго асноўнымі элементамі (словамі, словазлучэннямі, сказамі) адпавядаюць законам логікі, законам мыслення.

Умовамі лагічнасці выступаюць наступныя лінгвістычныя сродкі:

а) парадак слоў у сказе. Беларускай мове ўласцівы адносна свабодны парадак слоў, г. зн. члены сказа могуць знаходзіцца ў любым месцы. За кошт магчымых перастановак слоў нават у межах невялікага сказа можна стварыць некалькі яго вырыянтаў. Кожны з іх будзе мець розныя сэнсавыя адценні.

Зразумела, што сэнсавым адценням павінны адпавядаць і інтанацыя чытання (гаварэння). Відавочна, што са змяненнем парадку слоў мяняецца сэнс выказвання, таму парадак слоў не можа быць адвольным. Прыназоўнікі, напрыклад, займаюць строга фіксаванае месца: перад словамі, у афармленні якіх яны ўдзельнічаюць; падпарадкавальныя злучнікі ці злучальныя словы - у пачатку дадзенай часткі складанага сказа пасля таго слова, да якога яны адно-сяцца, і г. д. Веданне законаў узаемасувязі і размяшчэнне адзінак мовы, у прыватнасці слоў, неабходна кожнаму, хто вывучае мову, карыстаецца ѐю;

б) лексічная спалучальнасць. Спалучальнасць адзінак лексічнага ўзроўню - гэта своеасаблівая здольнасць слова прагназаваць паяўленне другога слова ў маўленчым ланцужку. Мы гаворым зграя ваўкоў, караван вярблюдаў, круглы год, глыбокая восень, бархатны сезон. Але не адпавядаюць маўленчай практыцы словазлучэнні зграя ластавак, караван кароў, круглы час, глыбокая вясна, глыбокі дзень, бархатны перыяд;

в) правільная будова і сувязь сказаў. Логіка маўлення, як вядома, павінна перадаваць логіку думкі. Сказы павінны быць сэнсава звязаны, у адваротным парадку становіцца відавочным алагічнасць. Напрыклад: Раѐн своечасова справіўся з планавым заданнем. Частыя паломкі тэхнікі зацягнулі ўборку буракоў. У гэтым тэксце наглядаюцца сінтаксічныя і лексічныя промахі, з-за чаго сказы не даюць лагічна звязанай інфармацыі. Нелагічнасці выказвання можна было б пазбегнуць, калі б аўтар у пачатку другога сказа выкарыстаў супраціўны злучнік але.

г) абазначэнне пераходу ад адной думкі да другой. «Блытаная мова» - так часта гавораць пра выступоўцаў, якія прапускаюць асобныя звѐны ў развіцці думкі або збіваюцца з яе, укліньваючы ў выказванне пабочную інфармацыю, не звязаную з асноўнай. Укліньванне ў тэкст неабавязковых дэталей часта парушае так званы агульны вугал бачання. Паслабляе лагічныя сувязі і зацямняе асноўнае дзеянне (думку);

д) правільнае ўжыванне займеннікаў як сродку сінтаксічнай сувязі. Паводле правіл, займеннік 3-й асобы павінен паказваць на бліжэйшы да яго назоўнік таго самага роду і ліку. Правіла гэта часта парушаецца, у выніку паяўляюцца лагічныя памылкі: Маці купляла для іх [дзяўчынак] аднолькавыя сукенкі і чаравічкі. І сястрычкі насілі іх аж да таго часу, пакуль яны самі не звальваліся з плячэй (В. Макарэвіч). Відавочна, што словазлучэнне звальваліся з плячэй можа ўступаць у сэнсавую сувязь толькі з адным назоўнікам - сукенкі. Але ў дадзеным кантэксце «звальвацца з плячэй» мусілі і чаравічкі.

4. Чысціня маўлення - гэта маўленне без пазалітаратурных сродкаў. Безумоўна, кожны сумленны носьбіт мовы павінен адчуваць маральную адказнасць за яе чыстату, усведамляць значэнне роднага слова ў развіцці грамадства, яго культуры. У маўленні многіх з нас прысутнічаюць пазалітаратурныя сродкі. Найбольш частыя з іх наступныя:

а) канцылярызмы і штампы. Адзначаныя моўныя адзінкі ўжываюцца ў афіцыйна-дзелавым стылі пры афармленні папер і дакументаў. У гэтым выпадку яны з' яўляюцца неабходнымі, абавязковымі. Але нават у дзелавых паперах яны засмечваюць мову, калі выкарыстоўваюцца празмерна часта. У нашай свядомасці замацаваліся такія трафарэтныя канструкцыі, як з выпадку.. , з боку.. , у інтарэсах.. , прыняць да ведама.. , па лініі.. , уяўляе сабой.. , мець дачыненне і інш.

б) словы-паразіты. Назойлівыя, надакучлівыя словы, якія часта паўтараюцца ў маўленні, выклікаюць непрыемныя асацыяцыі і сведчаць аб нізкай маўленчай культуры, няведанні багацця нацыя-нальнай мовы. Чалавек, абмежаваны запасам слоў, вымушаны ў працэсе маўлення рабіць паўзы, аднак псіхалагічна ѐн арганізоўвае сваю слоўную плынь так, што «аслабленыя» ўчасткі запаўняюцца моўнымі адзінкамі, якія ў выніку становяцца дзяжурнымі. Частае ўжыванне слоў і канструкцый тыпу не сакрэт, праўда, так, значыць так, разумееце, значыць, як той казаў тлумачыцца звы-чайнай абыякавасцю да маўлення, звычайнай лянотай падумаць перад тым, як казаць;

в) жарганізмы.

5. Багацце, дарэчнасць, сцісласць маўлення

Асноўнымі характэрнымі рысамі багатага маўлення з'яўляюцца вялікі аб' ѐм актыўнага слоўніка, разнастайнасць марфалагічных формаў і сінтаксічных канструкцый.

Багацце і беднасць маўлення чалавека залежаць ад яго адукацыі, жыццѐвага вопыту, умення гаварыць і пісаць, яго адносін да мовы як сродку зносін і інш. Багацце маўлення вызначаецца, як правіла, на аснове ўліку частаты ўжывання тым ці іншым індывідам слоў, словазлучэнняў, сказаў. Асабліва частыя нематываваныя паўторы тых самых моўных адзінак, аднастайнасць выкладу сведчаць пра беднае вуснае ці пісьмовае маўленне аўтара.

Багацце маўлення - гэта не толькі развіццѐ сінанімікі і варыянтнасці літаратурнай мовы найперш апрабаванымі ўжо сінонімамі і варыянтамі. Багацце маўлення непарыўна звязана з формай і зместам, якія ў сваю чаргу залежаць і ад функцыянальных стыляў, і ад моўна-выяўленчых сродкаў. Акрамя таго, павінна дзейнічаць і мера ўжывання ўсіх сродкаў мовы, якая вызначаецца інтэлектам, чуццѐм і пачуццѐм мовы.

Некаторыя вучоныя лічаць, што актыўны слоўнікавы запас сучаснага адукаванага чалавека дасягае 11 000 - 13 000 розных слоў, устойлівых словазлучэнняў; акрамя таго, чалавек валодае не меншай колькасцю слоў, якія практычна не выкарыстоўваюцца ў сваім маўленні. Пры кваліфікацыі паняцця «багацце маўлення» ў першую чаргу ўлічваецца частата ўжывання слоў, словазлучэнняў. Частыя паўторы адных і тых жа моўных знакаў сведчаць пра абмежаваныя маўленчыя магчымасці аўтара.

Дарэчнасць маўлення - ужыванне моўнага сродку ў адпаведнасці з тэмай выказвання, яго лагічным і эмацыянальным зместам, мэтай і ўмовамі зносін, складам слухачоў ці чытачоў - займае своеасаблівае месца ў сістэме камунікатыўных якасцей. Дарэчнасць як бы ахоўвае і рэгулюе працэс выразнага, лагічнага і дакладнага выказвання думак, падпарадкоўваючы яго адпаведным інфармацыйным, выхаваўчым і эстэтычным задачам.

Сцісласць, ці лаканічнасць, маўлення падпарадкавана дзейнасці закону «моўнай эканоміі», ці закону «эканоміі маўленчых намаганняў». У працэсе выкарыстання адзінак мовы адбіраюцца найбольш рацыянальныя, зручныя для зносін сродкі. За кошт гэтага тэкст ці пэўны маўленчы перыяд скарачаецца, але павялічваецца ці застаецца нязменнай інфарматыўная частка. Поруч з экстралінгвістычнымі існуюць унутрымоўныя прычыны лаканічнасці, якія вынікаюць з саміх заканамернасцей развіцця моўнай сістэмы. Гэта можна прасачыць на ўсіх яе ўзроўнях: фанетычным, марфалагічным, лексічным, словаўтваральным, сінтаксічным, пачынаючы з глыбокай старажыт-насці. Так, старажытны лічэбнік оба мог спалучацца з паралельным лічэбнікам два, у выніку ўзнікла форма абодва. Лічэбнік адзінаццаць утварыўся шляхам злучэння дзвюх асноў лічэбнікаў пры дапа-мозе прыназоўніка на: один + на + десяте.

Унутраны стымул маўленчай сцісласці ляжыць у аснове замены словазлучэнняў з устойлівай семантыкай аднаслоўнымі найменнямі -з двух і больш слоў узнікае адно: плод кораня - карняплод, лячэнне кліматам - кліматалячэнне. Прыкладам сцісласці маўлення з'яўляюцца і абрэвіятуры. Яны бываюць розных тыпаў паводле ўтварэння і выкарыстання - ініцыяльныя, складовыя, камбінаваныя. Некаторыя з іх сталі настолькі прывычнымі, што адваротны пераход іх у словазлучэнні немагчымы: універсам, завуч, рэдкалегія.

6. Выразнасць маўлення — камунікатыўная якасць, якая выклікае цікавасць, увагу, інтарэс, прыцягвае чытача ці слухача сваімі ўласцівасцямі, вербальнымі і невербальнымі элементамі. У выразным кантэксце ўдала размеркаваны структурныя часткі, прадуманы сінтаксічныя канструкцыі, падабрана інтанацыйнае афармленне.

Навуковы і афіцыйна-справавы стылі не патрабуюць эмацыянальна-экспрэсіўнай афарбоўкі, таму выразнасць іх маўлення ствараецца за кошт дакладнага слова- і тэрмінаўжывання, правільнай будовы сказаў, адпаведнай структуры тэксту. У гутарковым, мастацкім і публіцыстычным значную выразнасць надаюць вобразныя сродкі мовы (эпітэты, параўнанні, метафары), а таксама дапаможныя элементы (міміка, жэсты, інтанацыя).

Ступень выразнасці маўлення залежыць ад індывідуальнасці асобы, яго моўнага патэнцыялу, інтэлектуальнага багацця, зацікаўленасці самой тэмай.

9.2 Маўленчы службовы этыкет. Культура маналагічнага і дыялагічнага маўлення

Значную частку свайго жыцця чалавек праводзіць на працоўным месцы. Немалаважнымі тут з‘яўляюцца ўзаемаадносіны з начальнікам або падначаленымі, паколькі гэта ўплывае на мікраклімат у калектыве. Уменне весці размову, падтрымліваць гутарку, прымаць рашэнні — гэта неабходныя дзелавыя якасці службовай асобы.

У залежнасці ад абставін працоўнай дзейнасці зносіны дзеляцца на дзелавыя і свецкія. Дзелавыя або службовыя, афіцыйныя зносіны — гэта не толькі абмен інфармацыяй, як гэта звычайна адбываецца ў свецкіх зносінах, яны цягнуць за сабой выпрацоўку рашэнняў, заключэнне дамоў, прыняцце абавязацельстваў, невыкананне якіх можа прывесці да адміністрацыйнай ці юрыдычнай адказнасці. Свецкія (неафіцыйныя) зносіны звязаны з вольным часам, носяць культурны характар.

Зносіны могуць быць прамымі, якія адбываюцца ў форме гутаркі двух ці больш чалавек, і ўскоснымі, з дапамогай пісьмовай перапіскі або тэхнічных сродкаў. На характар і змест дзелавых зносін уплываюць інтэлект, кампетэнтнасць субяседніка, веданне ім прадмета размовы, здольнасць выходзіць са складаных сітуацый у працэсе гутаркі. Камунікабельнасць — гэта ўменне падтрымліваць размову (атрымліваць інфармацыю, выдаваць яе, уменне правільна ставіць пытанні).

У дзелавых зносінах значную ролю ў мове адыгрывае арыентацыя на тэхнічны або тэхналагічны бок справы ці на людзей, якія ўдзельнічаюць у вытворчым працэсе. Ад таго, якія з гэтых каштоўнасцей на першым месцы, у многім залежаць узаемаадносіны паміж начальнікам і падначаленымі, а таксама і паміж супрацоўнікамі. Пры накіраванасці на тэхніку і тэхналогію зносіны набываюць дзелавы тон, пры арыентацыі на чалавека ў ім значнае месца займаюць разам з дзелавымі і чалавечыя ўзаемаадносіны. Якасць зносін залежыць ад мовы суб‘ектаў: ясны выклад сваіх думак, правільнасць маўлення, выразная дыкцыя робяць гутарку або выступленне даступнымі, садзейнічаюць пошуку аптымальных рашэнняў. Эмацыянальны бок зносін узмацняюць выразная міміка і стрыманыя жэсты.

Поспех паседжанняў, сходаў, канферэнцый і інш. залежыць ад тэкстаў дакладаў і выступленняў, якія павінны рыхтавацца зараней: план, тэкст, тэзісы... Абавязкова падтрымліваць візуальны кантакт з аўдыторыяй. Пачынаць не абавязкова з уступу, хоць ѐн і пажаданы, а з самага важнага і актуальнага. Абавязковым з‘яўляецца вывад, падагульненне, дзе не толькі падводзіцца вынік, але і робяцца прапановы, напрыклад, па практычнаму прымяненню.

Важнейшыя патрабаванні да дзелавога выступлення — канкрэтнасць і канструктыўнасць. Неабходна пазбягаць расплыўчатых, агульных фраз, а таксама незразумелых тэрмінаў. Выступленне ўпрыгожвае правільная інтанацыя, змяненне тэмпу маўлення, што мяняецца ў працэсе маналога, вытрымліванне паўз паміж важнымі думкамі або пасля іх выкладу. Слухачоў могуць раздражняць няправільна вымаўленыя словы, памылкова пастаўленыя націскі, паўторы адных і тых жа слоў ці выразаў (магчыма паўтарэнне асноўных думак, але рознымі фразамі).

Вядучы дыскусію (пасяджэнне) павінен сачыць за тым, каб яна не перарасла ў канфлікт. Дапамагаюць весці дыскусію веданне і ўжыванне этыкетных маўленчых формаў. Пачынацца дыскусія можа словамі:

● Прыступім да работы...

● Прашу вашай увагі...

64

● Будзем пачынаць...

● Дазвольце лічыць пасяджэнне адкрытым...

У ходзе абмеркавання вядучы можа выкарыстаць шэраг формаў:

● Давайце абмяркуем...

● Першае, што мы павінны абмеркаваць...

● Дазвольце адрасаваць гэта пытанне...

● Я думаю, што гэта пытанне можа быць зададзена пазней у індывідуальным парадку...

● Працягнем абмеркаванне пытання...

● Дазвольце перайсці да абмеркавання наступнага пытання...

● Давайце вернемся да тэмы (праблемы, сітуацыі)...

● Прашу не адхіляцца ад тэмы...

● Абмеркаванне будзе ўзноўлена...

● Дазвольце закрыць сход (пасяджэнне)...

Элементамі любой дыскусіі з‘яўляюцца пытанні, якія задаюцца апанентамі і выступаючымі. Існуюць этыкетныя формы фармулѐвак пытанняў:

● Дазвольце задаць пытанне...

● У мяне пытанне да...

● Я хацеў бы задаць пытанне...

● Мяне цікавіць...

● Не маглі б Вы мне растлумачыць...

Выступленні і пытанні звычайна папярэджваюцца зваротамі: паважаныя, глыбокапаважаныя, таварышы, спадарства, сябры, калегі і інш. У адказах на пытанні могуць утрымлівацца наступныя выразы:

● Я б хацеў адказаць на Ваша пытанне наступным чынам...

● Паўтарыце, калі ласка, пытанне...

● Я не магу адказаць на Ваша пытанне, таму што...

● Наколькі я ведаю...

● Дазвольце пачаць з адказу на апошняе пытанне...

● Калі Вы не супраць, то я б хацеў падумаць...

Этыка правядзення дыскусій патрабуе пазбягаць абвастрэння спрэчак, канфліктаў. Дапамагаюць змякчыць сітуацыю этыкетныя формы выражэння нязгоды:

● Я магу згадзіцца, але толькі пры пэўных умовах...

● Я згодны з многімі палажэннямі, але лічу неабходным...

● Я б хацеў падтрымаць, але...

● Я б хацеў прыцягнуць Вашу ўвагу да...

● У мяне ѐсць некалькі заўваг...

● Я не магу раздзяліць Вашу думку... па дадзенаму пытанню...

● На мой погляд, нам неабходна абмеркаваць гэтае пытанне больш канкрэтна...

Любое выступленне заканчваецца падзякай. У любой дыскусіі неабходна выражаць павагу да субяседніка або апанента, нават калі яго выказванне на першы погляд здаецца недарэчным. Неабходна імкнуцца зразумець чужое меркаванне, цярпліва выслухаць яго. Дыскусія павінна весці да супрацоўніцтва, а не да канфрантацыі. На месцы сваѐй працы чалавек знаходзіцца значную частку свайго жыцця, таму важным фактарам для большасці з‘яўляецца маральны клімат у калектыве. Паступова супрацоўнік развівае свае дзелавыя якасці, прафесійнае маўленне, і больш плѐнна гэта адбываецца ў працаздольным і дружным калектыве.

Службовыя зносіны ўключаюць разнастайныя спосабы абмеркавання вытворчых, эканамічных, навукова-тэхнічных і іншых праблем. Найбольш распаўсюджанымі формамі калектыўнага разгляду дзелавых сітуацый з‘яўляюцца нарады і сходы, якія адрозніваюцца паміж сабой толькі колькасцю ўдзельнікаў, а пытанні могуць вырашацца адны і тыя ж.

Нарады падзяляюцца на дыктатарскія, аўтакратычныя, сегрэгатыўныя, дыскусійныя, свабодныя і інш.

На дыктатарскіх нарадах звычайна выступае толькі кіраўнік. Ён паведамляе прысутным сваѐ рашэнне, знаѐміць з распараджэннямі і т. п. У час дыктатарскіх нарад адсутнічае дыскусія. Удзельнікі прымаюць інфармацыю да ведама, задаюць пытанні.

Аўтакратычныя нарады характарызуюцца тым, што кіраўнік задае пытанні і выслухоўвае адказы запрошаных. Апошнія не маюць права выказвацца, задаваць пытанні, падтрымліваць іншых прысутных.

Сегрэгатыўныя нарады (сегрэгацыя — з лац. аддзяленне, выдаленне) пачынаюцца дакладам кіраўніка, затым выступаюць толькі тыя, каму даецца слова.

Дыскусійныя і свабодныя нарады адрозніваюцца дэмакратычным характарам. У час дыскусійных пасяджэнняў адбываецца свабодны абмен думкамі, рашэнне ў большасці выпадкаў прымаецца агульным галасаваннем. Свабодныя пасяджэнні праводзяцца без канкрэтнага парадку дня.

Часта праводзяцца і такія формы пасяджэнняў або нарад, як праблемныя, інструктыўныя, аператыўныя і інш.

Жывыя зносіны, якімі з‘яўляюцца публічныя выступленні кіраўніка або падначаленых, грунтуюцца на вуснай мове. Калі неабходны кантакт з людзьмі, што не могуць быць суразмоўцамі, то выкарыстоўваюць пісьмовую мову: службовыя лісты, распараджэнні, факсы і г. д. Вусная мова заўсѐды нясе ў сабе жывы патэнцыял асобы, сілу яго ведаў, веры, упэўненасці. Менавіта жывой мове ўласцівыя тэмп, інтанацыя, мілагучнасць, акцэнты. Рысы прамоўцы, яго непаўторныя жэсты, міміка, позірк дапаўняюць мову, яна ўспрымаецца ў цэласным кантэксце. Вуснае маўленне больш простае па сваім слоўніку, па граматычных формах, мае сціслыя сінтаксічныя канструкцыі, нават дапускае паўторы. Пісьмовая, наадварот, насычана аб‘ѐмнымі сказамі, устойлівымі спалучэннямі, спецыфічнай лексікай, не дапускае памылак. Неабходна памятаць, што пісьмовая мова цяжка ўспрымаецца на слых, таму нуднымі з‘яўляюцца даклады, якія чытаюцца з ліста. Пісьмовая мова не ператворыцца ў вусную, калі яе гучна прамаўляць.

У выступленні перад публікай патрэбна жывая мова, таму што прамоўца можа сачыць за рэакцыяй слухачоў: удакладняць, скарачаць, дапаўняць... Мова пры гэтым становіцца даходлівай і эфектыўнай, прыносіць задавальненне і аратару, і слухачам.

Залатое правіла маўленчых зносін сцвярджае: чым цішэй гаворыш, тым лепш цябе зразумеюць. Ціхая, прыемная і спакойная мова афарбавана і тэмбрам голасу, і абаяльнасцю прамоўцы, але і тут можна праявіць і патрабавальнасць, і рашучасць, і выразнасць. Ціхая прамова настройвае на развагу, а гучная выклікае трывогу, неспакой. Прыкметай культуры і розуму з‘яўляецца мілагучная, выразная і багатая мова.

Тэмп нашай мовы своеасабліва спалучаецца са зместам, таму найбольш значныя часткі матэрыялу трэба выкладаць павольней, выдзяляць інтанацыйна. Лічыцца: чым большая колькасць слухачоў, тым павольней неабходна гаварыць. Выступаючаму патрэбны паўзы: па-першае, на іх звяртаецца ўвага, па-другое, паўза дазваляе аддзяліць сэнсавыя часткі тэксту, па-трэцяе, вытрымаць патрэбную паўзу — гэта майстэрства аратара.

Асноўным інструментам уздзеяння на аўдыторыю з‘яўляецца, несумненна, слова, але варта прымяняць і дапаможныя сродкі, напрыклад, жэсты. Яны ўзмацняюць эмацыянальны бок выступлення або гутаркі, але прымяняць іх патрэбна ўмела. Не суправаджайце жэстыкуляцыяй увесь тэкст выступлення, гутаркі, прамовы, таму што не кожная фраза патрабуе падкрэслівання жэстам. Колькасць і інтэнсіўнасць жэстаў павінны адпавядаць умовам і мэтам зносін. Прынята лічыць: калі выступаючаму няма чаго сказаць па сутнасці, то ѐн пачынае актыўна жэстыкуляваць. Жэстыкуляцыя адцягвае ўвагу субяседнікаў і слухачоў, таму варта памятаць, што пры ўключэнні жэстаў у моўную плынь збядняецца яе выразнасць, зніжаецца эфектыўнасць уздзеяння на прысутных.

Выкарыстоўваць мікрафон патрэбна толькі ў крайнім выпадку, паколькі ѐн скажае мову, ускладняе наладжванне кантакту з людзьмі. Чым меншая адлегласць паміж субяседнікамі, тым больш цѐплыя і даверлівыя адносіны складваюцца між імі. Вядома, што павелічэнне адлегласці да двух і болей метраў вядзе да з‘яўлення адчужанасці, дыстанцыйнасці ў адносінах.

Поспех, выніковасць, вартасць любой гутаркі ці выступлення, безумоўна, залежаць ад мноства фактараў, але ні жэсты, ні інтанацыя, ні знешні выгляд аратара не заменяць сілы слова. Толькі свабодна валодаючы моўнымі сродкамі, дастатковым лексічным запасам, можна авалодаць увагай слухачоў, данесці неабходнае, пераканаць, зацікавіць.














































































































































Скачать

Рекомендуем курсы ПК и ППК для учителей

Вебинар для учителей

Свидетельство об участии БЕСПЛАТНО!