СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Беларускія асветнікі і пісьменнікі

Нажмите, чтобы узнать подробности

Просмотр содержимого документа
«Беларускія асветнікі і пісьменнікі»

БЕЛАРУСКІЯ ACВЕТНІКІ I ПІСЬМЕННІКІ

(фотатэст, IX клас)


Чый гэта партрэт (фотаздымак)?

Падказкі

1.


1. Яна з’яўляецца роднай унучкай князя Усяслава Чарадзея.

2. Заснавала жаночы манастыр недалёка ад Полацка, у Сяльцы, пазней — мужчынскі.

3. Першая беларуская мецэнатка, дыпламатка з высокім аўтарытэтам.

2.


1. У літаратуру ён увайшоў як выдатны майстар так званага ўрачыстага царкоўнага красамоўства.

2. Нарадзіўся ў сям’і багатых мяшчан, атрымаў выдатную для свайго часу адукацыю.

3. З’яўляецца аўтарам слоў-казанняў, некалькіх павучальных аповесцей і прыпавесцей-прытчаў, канонаў, каля 30 вершаў.

3.


1. Шостага жніўня 1517 г. выдаў першую сваю кнігу — «Псалтыр».

2. Яго спадчына складаецца з 50 прадмоў і 62 пасляслоўяў да выдадзеных ім кніг Бібліі.

3. З’яўляецца пачынальнікам беларускай верша-творчасці.

4.

1. Прадаўжальнік друкарскай справы Ф. Скарыны, які нарадзіўся каля 1530 г.

2. Выдаў «Евангелле» каля 1570 г.

3. У адным са сваіх твораў ён смуткуе з прычыны таго, што князі, паны і высокапастаўленыя асобы занядбалі родную мову, адносяцца да яе пагардліва, не даюць магчымасці дзецям яе вывучаць





Чый гэта партрэт (фотаздымак)?

Падказкі

5.


1. Таленавіты пісьменнік, філосаф, багаслоў, рэфарматар, гуманіст.

2. Аўтар «Катэхізіса», які выдадзены ў Нясвіжы ў 1562 г.

3. Ён першы пасля Ф. Скарыны пачаў выкарыстоўваць тагачасную беларускую мову ў рэлігійна-палемічным пісьменстве.

6.


1. Суправаджаў Вітэліуса ў трэцім пасольскім падарожжы ў 1518—1523 гадах.

2. Выдаў паэму «Песня пра зубра» на радзіме ў 1523 г. пры падтрымцы польскай каралевы Боны, якой і прысвяціў твор.

3. Змест паэмы ўзбагачаецца скразнымі метафарамі, асацыяцыямі: зубр — рыцар, важак — князь, аблава — вайна, страла — пяро.

7.


1. Сапраўднае яго імя Самуіл Емяльянавіч Пятроўскі-Сітніяновіч, нарадзіўся ў 1629 г.

2. У 1664 г. па запрашэнні цара пераехаў назаўсёды ў Маскву, дзе стаў прыдворным паэтам, займаўся асветніцкай дзейнасцю.

3. Пісаў у розных жанрах, пакінуў багатую літаратурную спадчыну, з’яўляецца заснавальнікам сілабічнай сістэмы вершавання ў рускай літаратуры.

8.

1. Пісьменніку давялося пераязджаць у розныя краіны: Расія — Германія — Чэхія — Італія — Аўстрыя — Швейцарыя — Францыя — Турцыя.

2. Аўтар паэмы «Пан Тадэвуш». Развіццё сюжэта ў творы перарываецца шматлікімі лірычнымі адступленнямі, рэтраспекцыямі, устаўнымі элементамі.

3. Дзеянне паэмы «Гражына» адбываецца ў XIV стагоддзі ў Навагрудку.

Чый гэта партрэт (фотаздымак)?

Падказкі

9.


1. Заснаваў гурток беларуска-польскіх пісьменнікаў, выдаваў штогадовы альманах «Незабудка» (1840—1844), дзе друкаваў свае творы.

2. У яго кнізе «Шляхціц Завальня...» спалучаюцца рэальнае і фантастычнае.

3. Важнае месца ў творчасці займаюдь балады, заснаваныя на беларускім фальклорным матэрыяле

10.


1. Яго называюць «Беларускім Мальерам».

2. Некаторыя свае творы падпісваў псеўданімам Навум Прыгаворка.

3. Напісаў вершаваныя аповесці «Гапон», «Вечарніцы», «Халімон на каранацыі», «Купала», «Шчароўскія дажынкі».

11.


1. Нарадзіўся 2 лютага 1838 г. у фальварку Мастаўляны Гродзенскага павета. Яго бацька быў уладальнікам маёнтка і невялікай ткацкай фабрыкі.

2. Ён выдатна разумеў сілу друкаванага слова, здольнага ўзняць народ на барацьбу, таму выдае першую беларускую газету пад назваю «Мужыцкая праўда», сем нумароў якой выйшлі ў падпольнай друкарні.

3. Аўтар адзінага вядомага верша «Марыська чарнаброва, галубка мая».

12.

1. Юрыст па адукацыі, удзельнічаў у паўстанні 1863 г., быў паранены, працаваў адвакатам у Віленскім акруговым судзе.

2. У 1891 г. у Кракаве пад псеўданімам Мацей Бурачок выйшаў яго зборнік вершаў «Дудка беларуская», у 1894 г. у Познані — «Смык беларускі» пад псеўданімам Сымон Рэўка з-пад Барысава.

3. Аўтар паэмы «Кепска будзе!».



Чый гэта партрэт (фотаздымак)?

Падказкі

13.


1. У 1896 г. у Мінску цяжка захварэў, быў паралізаваны, але пераадолеў хваробу і «з двума кійкамі мог хадзіць».

2. У 1886 г. дэбютаваў на старонках газеты «Минский листок» вершам на рускай мове «Не ради славы иль расчёта».

3. Інжынер па адукацыі, напісаў паэму «Паляўнічыя акварэлькі з Палесся», якая нагадвае «Песню пра зубра» М. Гусоўскага.

14.


1. Псеўданім, пад якім пісьменніца ўвайшла ў гісторыю беларускай літаратуры, — не адзіны, бо карысталася 28 псеўданімамі і крыптанімамі.

2. Сваю першую кнігу назвала «Скрыпка беларуская», якая ўбачыла свет у 1906 г. у г. Жоўкне (каля Львова) у друкарні базыльянскага манастыра дзякуючы вядомаму ўкраінскаму вучонаму Іларыёну Свянціцкаму.

3. Выдала таксама «Хрэст на свабоду», «Беларускі лемантар», «Першае чытанне для дзетак беларусаў», «Гасцінец для малых дзяцей».

15.

1. Пісьменнік нарадзіўся 16 студзеня 1869 г. у маёнтку Добасня на Рагачоўшчыне ў сям’і ўпраўляючага.

2. Сапраўднае яго прозвішча — Антон Іванавіч Лявіцкі. Стаў заснавальнікам першай Мінскай беларускай кнігарні.

3. Першыя арыгінальныя творы былі напісаны на рускай і польскай мовах. У 1892 г. у Радашковічах спрабаваў паставіць спектакль па ўласнай камедыі «Злодзей». Яго алегарычныя апавяданні — лепшая частка літаратурнай спадчыны.

16.

1. Аўтар зборнікаў паэзіі «Жалейка» (1908), «Гусляр» (1910), «Шляхам жыцця» (1913).

2. Адзін з пачынальнікаў беларускай драматургіі; стварыў п’есы «Прымакі», «Паўлінка», «Раскіданае гняздо», «Тутэйшыя». Зрабіў празаічны і вершава- ны пераклады «Слова аб палку Ігаравым».

3. У 1925 г. прысвоена званне народнага паэта Беларуси



Чый гэта партрэт (фотаздымак)?

Падказкі

17.


1. Жыццёвы шлях звязаны з населенымі пунктамі Акінчыцы, Мікалаеўшчына, Нясвіж, Люсіна, Пінкавічы, Вільня, Мінск...

2. Паэт, празаік, драматург, крытык, публіцыст, перакладчык, вучоны, педагог, грамадскі дзеяч, адзін з заснавальнікаў сучаснай беларускай мовы і літаратуры.

3. Аўтар паэм «Новая зямля», «Сымон-музыка», трылогіі «На ростанях».

18.


1. Мала жыў.на радзіме, у Беларусі, але стаў вялікім і самабытным нацыянальным паэтам.

2. Пражыў усяго 25 гадоў, пахаваны ў Ялце.

3. Выдаў адзіны прыжыццёвы зборнік паэзіі «Вянок» у друкарні Марціна Кухты (1913).

19.

1. У гісторыі беларускай літаратуры вядомы як аўтар зборніка «Матчын дар» (1918).

2. Выдаў зборнік п’ес для дзяцей «Жывыя казкі» (1920).

3. Заключны перыяд сібірскай ссылкі паэт правёў на залатых капальнях. Сум, туга па Беларусі — адзін з асноўных матываў яго лірыкі.



Скачать

Рекомендуем курсы ПК и ППК для учителей

Вебинар для учителей

Свидетельство об участии БЕСПЛАТНО!