СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Беларусь — мая Айчына!

Категория: Астрономия

Нажмите, чтобы узнать подробности

Мэта: Фарміраванне ў вучняў грамадзянсасці і патрыятызму, выхаванне пачуцця гордасці за краіну і яе герояў, павагі да яе дасягненняў, развіццё сацыяльнай і творчай актыўнасці, фарміравання актыўнай грамадзянскай пазіцыі.

Задачы: узнавіць у памяці вучняў інфармацыю аб Беларусі, роднай весцы і раёне, спрыяць фарміраванню культуры зносін; развіваць творчы патэнцыял вучняў.

Абсталяванне: мультымедыйная ўстаноўка, прэзентацыя да ўрока, партрэты знакамітых людзей беларускай зямлі, лісты А4 для гульні “Свая гульня”, эмблема Года навукі.

 

Просмотр содержимого документа
«Беларусь — мая Айчына!»

Беларусь — мая Айчына!”

Жыві, шукай,

усё рабі як след,

каб на Радзіме

твой свяціўся след.

Сяргей Грахоўскі


Мэта: Фарміраванне ў вучняў грамадзянсасці і патрыятызму, выхаванне пачуцця гордасці за краіну і яе герояў, павагі да яе дасягненняў, развіццё сацыяльнай і творчай актыўнасці, фарміравання актыўнай грамадзянскай пазіцыі.

Задачы: узнавіць у памяці вучняў інфармацыю аб Беларусі, роднай весцы і раёне, спрыяць фарміраванню культуры зносін; развіваць творчы патэнцыял вучняў.

Абсталяванне: мультымедыйная ўстаноўка, прэзентацыя да ўрока, партрэты знакамітых людзей беларускай зямлі, лісты А4 для гульні “Свая гульня”, эмблема Года навукі.


Ход урока

Настаўнік.

Добры дзень! Віншую Вас з пачаткам новага навучальнага года, жадаю Вам здароўя, поспехаў у вучобе, надзейных сяброў, міра і спакою.

Сёння наш урок прысвечаны Дню беларускага пісменства; бо ён сёлета асаблівы: 500 гадоў назад у друк выйшла першая беларуская кніга і выдаў яе наш знакаміты суайчыннік Францыск Скарына. Пройдзе наш першы ўрок у форме прэзентацыі “Свая гульня” на тэму “Беларусь – мая Айчына!”

Радзіма, Айчына, Бацькаўшчына!

Гэтыя словы мы чулі з дзяцінства, мы да іх прывыклі і не можам уявіць сваё жыццё бяз іх. А ці задумываліся Вы, што значаць гэтыя словы для кожнага з нас? Многае можа родная зямля. Можа накарміць нас цёплым і смачным хлебам, напаіць крынічнай вадой, зачараваць прыгажосцю сваёй прыроды, даць сцяжынку ў самастойнае жыццё.

Вы, дзеці, павінны прыўмнажаць, захоўваць традыцыі свайго народа.

Пастаяннымі намаганнямі кіраўніка нашай дзяржавы ў нашай краіне захоўваецца мір і спакой. Створаны спрыяльныя ўмовы для жыцця ўсяго грамадства. У сваім выступленні 1 ліпеня 2017 года на ўрачыстым сходзе, прысвечаным Дню Незалежнасці Беларусі, Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка падкрэсліў, што, “пройшоўшы праз выпрабаванні, беларусы заслужылі права жыць на свабоднай зямлі, у міры і дастатку, быць паўнапраўнымі ўдзельнікамі сусветных працэсаў”.

Гісторыя беларускай дзяржаўнасці заўсёды была напростай. Але імкненне нашага народу жыць у сваім доме было стрыжнем, які даваў сілу і умацоўваў яго дух.

Паслухайце, як Ніл Гілевіч у вершы “Я - беларус” выказаў сваю грамадзянскую пазіцыю.

“Я – беларус, я нарадзіўся

На гэтай казачнай зямлі.

Дзе між лясоў і пушчаў дзікіх

Адвеку прашчуры жылі.

Я – беларус, я ганаруся

Што маю гэтае імя!

Аб добрай славе Беларусі

Ў свеце знаюць нездарма!

Я – беларус, і я шчаслівы,

Што маці мову мне дала,

Што родных песень пералівы

І зблізку чую, і здалля”


Давайце звернемся да вытокаў нацыянальнай культуры беларускага народа. У развіцці беларускага кнігадрукавання вялікая роль належыць Францыску Скарыне.

Францыск Скарына

Пра людзей мы мяркуем па справах, якія яны здзейснілі, па спадчыне, якую яны пакінулі сваім нашчадкам. І наш славуты зямляк Францыск Скарына – у гэтым сэнсе найярчэйшы прыклад. Ён з’яўляецца сімвалам усёй беларускай культуры эпохі Адраджэння. У асобе Францыска Скарыны талент даследчага вучонага, мудрага асветніка і вялікага патрыёта роднай зямлі шчасліва спалучаўся з талентам выдатнага паэта і мастака. Скарына – першы, хто адкрыў ва Ўсходняй Еўропе кнігадрукаванне і зрабіў кнігу даступнай вялікаму колу людзей. Скарына – наш гонар і слава, бо яго нарадзіла ў ўскарміла менавіта наша беларуская зямля.

6 жніўня 1517 года ў Празе выйшла ў свет Біблія на старыжытнабеларускай – “Псалтыр”. Менавіта гэта дата лічыцца днём нараджэння беларускага кнігадрукавання, 500-годдзе якога адзначаецца сёлета. На працягу 1517 – 1519 гадоў у Празе Францыск Скарына выпусціў у свет звыш 20 ілюстраваных кніг, перакладзеных ім на зразумелаю шырокаму чытачу мову.

500-годдзе беларускага кнігадрукавання мае сусветнае значэнне і ўнесена у каляндар памятных дат ЮНЕСКА. У Мінску 14 – 15 верасня 2017 года пад эгідай ЮНЕСКА пройдзе Міжнародны кангрэс “500 гадоў беларускага кнігадрукавання”. У гонар Францыска Скарыны названы вышэйшыя ўзнагароды Беларусі: ордэн Францыска Скарыны і медаль Францыска Скарыны.

Своеасаблівы ўклад у развіццё нацыянальнай культуры унеслі такія дзеячы гісторыі і культыры Беларусі як Еўфрасіння Полацкая, Мікола Гусоўскі, Сымон Будны, Кірыла Тураўскі, Янка Купала, Якуб Колас, Ніл Гілевіч, Максім Багдановіч.

Еўфрасіння Полацкая

Свецкае імя Прадслава. Першая жанчына ва ўсходнеславянскім рэгіёне, прылічаная да святых. Дачка князя Георгія Усяслававіча, унучка полацкага князя Усяслава Брычыслававіча (Чарадзея). Еўфрасіння рана пастрыглася ў манахіні насуперак волі бацькоў. І ўсё сваё жыцце прысвяціла служэнню Богу і людзям: перапісвала ўласнаручна кнігі і будавала ў родным краі храмы, вучыла грамаце дзяцей і лячыла хворых.

Еўфрасіння заснавала ў Полацку жаночы і мужчынскі манастыры. Па заказе Еўфрасінні полацкі майстар Лазар Богша зрабіў для царквы Святога Спаса надзвычай прыгожы шасціканцовы крыж. Крыж Еўфрасінні Полацкай для беларусаў з’яўляецца святыняй. Паданне сведчыць: крыж свяціўся ў самай непрыгляднай цемені, хворым вяртаў здароўе, знявераным і знясіленым – надзею на лепшае жыццё.

Тэма радзімы хвалявала беларускіх пісьменнікаў і паэтаў усіх часоў. У вершаваных радках паэты праслаўляюць зямлю сваіх бацькоў: багацце, прыгажосць і непаўторнасць прыроды роднага краю, талент і добразычлівасць яе жыхароў, выказваюць прызнанне ў шчырай любві да яе.

***

Не цалавала рук

нікому я ў жыцці,

Табе ж, мая зямля,

Я цалавала б ногі….

Паклон табе, мой беларускі краю!

Ты – мой, я – твой: ад роду і навек.

Я зноў і зноў да сэрца прыкладаю

Твой ліст дубовы – як чароўны лек.

І наша глыбоцкая зямля багата талентамі: Ганна Зінкевіч, Алесь Жыгуноў, Віталь Гарановіч, Галіна Сутула, Уладзімір Сауліч, Фама Ляшонак.

Алесь Жыгуноў

Паэт. Нарадзіўся 27.02.1954 года ў вёсцы Тройца Шклоўскага р-на Магілёўскай вобласці. Адукацыя: вышэйшая; БДУ ім., філфак. Заг.аддзелам раённай газеты «Веснік Глыбоччыны». Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 2006 года. Аўтар 4 кніг. Публікаваўся ў калектыўных зборніках і альманаха. Лаўрэат абласной літаратурнай прэміі ім.У.Караткевіча. Лаўрэат прэміі камсамола Віцебшчыны. Лаўрэат прэміі часопіса «Маладосць».

Ганна Зінкевіч

Паэтка. Нарадзілася 9.12.1955 года ў вёсцы Рагачы Шчучинского р-на Гродзенскай вобласці. Адукацыя: вышэйшая; Гродзенскі госпединститут ім.Янкі Купалы. Настаўнік беларускай мовы і літаратуры ў Мерецковской базавай школе Глыбоцкага раёна. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 2006 года. Аўтар зборніка вершаў «Шляхам любові» (2006 г.). Друкавалася ў калектыўных зборніках і альманаха.

Уладзімір Сауліч

Празаік, драматург. Нарадзіўся 1.09.1951 года ў вёсцы Матясы Глыбоцкага р-на Віцебскай вобласці. Адукацыя: вышэйшая; БДУ ім., філфак. Працаваў у сферы педагогікі. Уласны карэспандэнт газеты «Віцебскі рабочы» па Глыбоцкага р-ну. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 2005 года. Аўтар кніг «Чароўная чаша» (2006 г.), «Халімон камандуе парадам» (1993 г.). Публікаваўся ў калектыўных зборніках і альманаха. Узнагароджаны Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР (1987 г.); Ганаровай граматай Віцебскага аблвыканкама (2001 г.); Ганаровай граматай Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь (2001 г.); Ганаровай граматай Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь (2002 г.); Лаўрэат прэміі Беларускага Саюза журналістаў «Залатое пяро» (1998 г.).

У 2012 годзе у Глыбокім прайшоў Дзень беларускай пісьменнасці, а ўпершыню ён прайшоў у Полацку у 1994 годзе. Потым яго прымалі Тураў, Навагрудак, Нясвіж, Орша, Пінск, Заслаўе, Мсціслаў, Мір, Камянец, Паставы, Шклоў, Барысаў, Смаргонь, Хойнікі, Ганцавічы і ў гэтым годзе ён зноў адбудзецца у Полацку.

***

Глыбоцкі край! Маіх дзядоў калыска,

Радзіма сінявокая мая!

Твой лёс заўжды мне быў да болю блізкім,

З гадамі стаў бліжэйшым удвая.

Ф. Ляшонак.


Свая гульня “Дзень пісменства” - прэзентацыя


На сённяшні дзень Рэспубліка Беларусь – экспартаарэентаваная дзяржава з развітой прамысловасцю, сектарам паслуг і сельскай гаспадаркай. Краіна ўваходзіць у лік лідараў сярод сусветных экспарцёраў грузавых аўтамабіляў, трактароў, дарожна-будаўнічай і камунальнай тэхнікі. Кожны дзесяты колавы трактар, які выпускаецца ў свеце, носіць імя “Беларус”.

У рэгіёне СНД Беларусь утрымлівае стабільна лідзіруючыя пазіцыі ў галіне хіміі і нафтахіміі, сельскагаспадарчым і аўтамабільным машынабудаванні, аграпрамысловым комплексе, лёгкай прамысловасці, па асобных кірунках развіцця інфармацыйна-камунікатыйных тэхналогій. Па экспарце ІТ-паслуг на душу насельніцтва Беларусь апярэжвае ўсе краіны СНД. Маюцца значныя напрацоўкі ў сферы высокіх тэхналогій, у прыватнасці ў вытворчасці аптычных і лазерных прыбораў, аўтаматызаваных сістэм кіравання. Беларусь прытрымліваецца мадэлі сацыяльна арыентаванай рыначнай эканомікі, якая даказала сваю заможнасць і эфектыўнасць.

У нашай краіне ўдзяляецца вялікая ўвага фізічнай культуры і спорту. Высокія дасягненні ў спорце і наяўнасць спартыўных збудаванняў сусветнага класа сведчаць аб паспяховай рэалізацыі пастаўленых дзяржавай задач.

Мінск на праве стаў спартыўнай сталіцай Еўропы. Сёння наша краіна ўсё часцей прымае прэстыжныя спаборніцтвы самага высокага ўзроўню. У 2019 годзе ў нас пройдуць Другія Еўрапейскія гульні, а ў 2021 – чэмпіянат свету па хакеі.

Вось падыйшоў час развітацца. Наш урок ідзе да заканчэння. Вялікае дзякуй вам за працу. Расціце мудрымі, добрымі, справядлівымі.

У нас багатая гістарычная спадчына!

Нам ёсць кім і чым ганарыцца!

Славутыя беларусы прыкладам свайго служэння народу, Радзіме асвятлялі шлях не аднаму пакаленню. Шануйце памяць славутых учынкаў вялікіх людзей! Імкніцеся быць карыснымі! Жывіце так, каб і вамі ганарыліся!

У вашых руках, дзеці, будучыня Беларусі, шануйце родную мову, культуру, беражыце спадчыну беларускага народа.

Якой далёкай не будзе дарога,

Якім бы шырокім не здаўся працяг,

Вяртайся сюды, да святога парога –

Адсюль твой пачатак і тут твой працяг.


“Я – беларус, я нарадзіўся

На гэтай казачнай зямлі.

Дзе між лясоў і пушчаў дзікіх

Адвеку прашчуры жылі.

Я – беларус, я ганаруся

Што маю гэтае імя!

Аб добрай славе Беларусі

Ў свеце знаюць нездарма!

Я – беларус, і я шчаслівы,

Што маці мову мне дала,

Што родных песень пералівы

І зблізку чую, і здалля”



Глыбоцкі край! Маіх дзядоў калыска,

Радзіма сінявокая мая!

Твой лёс заўжды мне быў да болю блізкім,

З гадамі стаў бліжэйшым удвая.






Скачать

Рекомендуем курсы ПК и ППК для учителей

Вебинар для учителей

Свидетельство об участии БЕСПЛАТНО!