СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Да 100-годдзя пагранічнай службы. Верш "Салдат-пагранічнік"

Нажмите, чтобы узнать подробности

     У матэрыяле прадстаўлены верш "Салдат-пагранічнік" навучэнкі УА "Пінскі дзяржаўны прафесіянальны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці" Сагановіч Наталлі (на конкурс)

Просмотр содержимого документа
«Да 100-годдзя пагранічнай службы. Верш "Салдат-пагранічнік"»

Салдат - пагранічнік

Ці вецер вые, ці дождж ідзе,

Ці снег на сонцы іскрыцца,-

Салдат на варце службу нясе,

На мяжы, што завецца граніца.


Пільна глядзіць у бінокль салдат,

Нельга яму памыліцца.

Не пройдзе ніводны злосны вар’ят,

Бо тут Беларусі граніца.


Тут сосны гамоняць, што побач стаяць,

Там рэчка за борам бруіцца,

За гаем віднеецца там сенажаць -

Усё гэта - мая граніца.


Не страшна салдату ні ноччу, ні днём,

Зладзеяў ён не баіцца,

Бо верны Мухтар з ім службу нясе –

Адна на дваіх граніца.


Далёкай каханай ён шле СМС:

“Чакай мяне… час хутка мчыцца,

Я сёння адданы “дзяўчыне” другой,

Імя ў яе ёсць – Граніца.”


За дальні пагорак адказ я нясу,

За зайца, вавёрку, сініцу.

Я кожную ў лесе бярозу, сасну

Пільную, як вока зеніцу.


А маці чакае ад сына лістоў,

І ноччу ёй доўга не спіцца.

Слязінку скупую змахне яна зноў,

Уздыхне, што далёка граніца…


Каб мірна жылося на роднай зямлі,

Каб вораг не здолеў прабіцца,

Салдат паўтарае тры словы свае:

  • Зямля, Беларусь, Граніца!

Сагановіч Наталля,

навучэнка групы 22

УА“Пінскі дзяржаўны

прафесіянальны ліцэй

сельскагаспадарчай вытворчасці”




Скачать

Рекомендуем курсы ПК и ППК для учителей

Вебинар для учителей

Свидетельство об участии БЕСПЛАТНО!