СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Дамашняе заданне па тэме "Праблема маральнага выбару ў аповесці "Сотнікаў" В.Быкава"

Категория: Литература

Нажмите, чтобы узнать подробности

Змяшчае заданні па літаратуры па тэме "Праблема маральнага выбару ў аповесці "Сотнікаў" В.Быкава" (11 клас)

Просмотр содержимого документа
«Дамашняе заданне па тэме "Праблема маральнага выбару ў аповесці "Сотнікаў" В.Быкава"»

Праблема маральнага выбару

ў аповесці Васіля Быкава

Сотнікаў”


Заданне. 1. Падрыхтуйце адказы на пытанні. 2. Праверце свае веды, прайшоўшы тэст па ссылцы https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSflI4bXqlczP6hjTOSf8S0hnC3pinuC_VQaszCz9_xkZGysUg/viewform


Група №1

1.Прааналізуйце ўнутраныя маналогі Сотнікава і Рыбака, у якіх выяўляецца стан душы і рэакцыя абодвух герояў на безвыходнае становішча – палон.

2.Прывядзіце з тэксту ўсе заўважаныя вамі факты “ненадзейнасці”, страху, разгубленасці, маладушша Рыбака яшчэ да таго, як ён патрапіў у палон.

3.Якое прызначэнне вобраза падлетка ў будзёнаўцы (раздзел 18) і нямога дыялога Сотнікава і хлопчыка ў будзёнаўцы?


Група №2

1.Якое прызначэнне кампазіцыі аповесці?

Супастаўце пакуты Сотнікава і Рыбака ў безвыходнай сітуацыі.

Вызначце агульныя моманты ва ўнутраных маналогах герояў і зрабіце адпаведныя высновы.

2.Прывядзіце з тэксту ўсе заўважаныя вамі факты міласэрнасці, таварыскасці Рыбака, яго здольнасці пераадольваць страх, ратаваць іншых.

Выверыце гэтыя факты стаўленнем Сотнікава да Рыбака да пераломнага ў іх адносінах моманту (да спрэчкі паміж імі, пасля якой іх дарогі, вобразана кажучы, разышліся) і зрабіце свае высновы.

3.Растлумачце лексічнае значэнне слоў “вытокі” і “матывы” ў дачыненні да слова “ўчынак”.

Якія моманты ў творы з’яўляюцца пісьменніцкім даследваннем вытокаў учынкаў Сотнікава і Рыбака, а якія – даследваннем матываў учынкаў?


Група №3

1.Выберыце з тэксту кароткія цытаты, якімі вызначаецца стан душы Сотнікава і Рыбака ўжо непасрэдна перад допытам. Зрабіце адпаведныя высновы.

2.Якія эпізоды з жыцця Сотнікава служаць выяўленню аўтарскай думкі пра тое, што нічога выпадковага ў жыцці не бывае? Які з вытокаў подзвігу Сотнікава, на ваш погляд, з’яўляецца вызначальным?

3.Якое прызначэнне 16 раздзела ў аповесці? Якая сотнікаўская выснова “дала магчымасць строга вызначыць яго выбар”, пасля якой высновы ён не толькі набыў “палёгку” і “яснасць”, але і “прыдбаў сабе як бы нейкую незалежнасць ад драпежнае сілы ворагаў”?


Група №4

1.Знайдзіце дыялогі Сотнікаў – Партноў і Партноў – Рыбак. Вызначце ролю гэтых дыялогаў у матывацыі выбару Сотнікава і Рыбака.

Адзначце ў тэксце словы, якія, на вашу думку, з’яўляюцца прэамбулай гэтых дыялогаў і характарызуюць, вызначаюць стан душы Сотнікава і стан душы Рыбака. Зрабіце выснову, як душэўны стан герояў паўплываў на вынік допыту.

2.Высветліце з дапамогай тлумачальнага слоўніка лексічнае значэнне слоў “міласць”, “раскоша”. Якое значэнне набываюць гэтыя словы ў кантэксце 18 раздзела?

3.Параўнайце выснову Сотнікава ў апошнюю ноч жыцця (“смерць усё вызначала навек”) з яго высновай у апошнія імгненні жыцця (“...смерць нічога не вырашае... Толькі жыццё дае людзям пэўныя магчымасці... толькі жыццё можа процістаяць злу і несправядлівасці. Смерць – нішто”).

Як вы разумееце такую вонкава парадаксальную супярэчлівасць разваг Сотнікава? Якая, на ваш погляд, пісьменніцкая думка, філасофія ў ёй выяўляецца?


Група №5

1.Якая кампазіцыйная адметнасць 13 раздзела ў аповесці?

Знайдзіце дыялог Сотнікава і Рыбака (ад слоў: “Хто гэта?” да слоў: “Толькі пачні!”).

Вызначце сутнасць спрэчкі паміж Сотнікавым і Рыбаком. Дзеля гэтага выкарыстайце словы “мэта” і “сродкі”. Як вы зразумелі маральна-этычны аспект быкаўскай канцэпцыі, рэалізаванай праз дыялог-спрэчку паміж Сотнікавым і Рыбаком?

2.У 18 раздзеле В.Быкаў афарыстычна, вобразна сфармуляваў філасофскую думку пра самую галоўную магчымасць чалавека ў “бесчалавечных абставінах”. Адзначце ўрывак, у якім выяўляецца быкаўская філасофская канцэпцыя асобы. Якімі моўнымі сродкамі карыстаецца пісьменнік у адзначаным вамі ўрыўку, каб узмацніць пафас заключанай у ім філасофскай думкі?

3.Аўтар аднаго літаратуразнаўчага артыкула пра аповесць “Сотнікаў” піша:

Вобраз хлапчука сімвалічны і шматзначны ў сістэме мастацкіх вобразаў аповесці: ён усё бачыў, усё зразумеў і здагадваўся пра пятую, вольную, без Рыбака, пятлю. Гэта – надзея на адплату за здрадніцтва, надзея на сведку, бо калі ён ёсць, то будзе адплата і помста. Хлапчук запомніць духоўную моц Сотнікава... Са спадзяваннем на гэту памяць звязана спадзяванне на будучае чалавецтва гэтага героя аповесці і самога твора”.

У якой адпаведнасці знаходзяцца быкаўскі тэкст, быкаўская выснова і меркаванне літаратуразнаўцы?

У “апошнія імгненні” жыцця Сотнікава аўтар узвёў яго на самую высокую прыступку Лесвіцы Жыцця, паводле Боскага сэнсу. Вызначце гэтую “прыступку”, засведчаную пісьменнікам ва ўзыходжанні свайго героя.


Літаратура для падрыхтоўкі


  1. Беларуская літаратура : вучэб. дапам. для 11-га кл.агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / З. П. Мельнікава [і інш.]; пад рэд. З. П. Мельнікавай, Г. М. Ішчанкі. — Мінск : Нац. ін-т адукацыі, 2009. С.59 – 69.

  2. В. Быкаў “Сотнікаў”.

11 “А”

1 група

  1. Абраменка Мар’я.

  2. Акімаў Сцяпан.

  3. Алешка Ліза.

  4. Баранчык Крысціна.

  5. Бірукова Вераніка.

  6. Ванцееў Мікіта.

2 група

  1. Дружыніна Паліна.

  2. Язерская Ульяна.

  3. Емельянава Ірына.

  4. Ерашова Ірына.

  5. Ігнатовіч Паліна.

  6. Карпачова Аліна.

3 група

  1. Кван Марк.

  2. Кецко Назар.

  3. Койка Валерыя.

  4. Ляушын Арцём.

  5. Лешчык Эмілія.

  6. Мастовіч Валерыя.

4 група

  1. Мецялёва Кацярына.

  2. Міснік Анастасія.

  3. Панкратовіч Ліза.

  4. Пархімовіч Аліна.

  5. Пасюк Паліна.

  6. Пратасеня Ангеліна.

5 група

  1. Цесавец Глеб.

  2. Халюта Аляксандра.

  3. Цвірко Данііл.

  4. Чайко Ягор.

  5. Шыловіч Ульяна.


11 “Б”

1 група

  1. Васько Яўгенія.

  2. Грыцэвіч Ілья.

  3. Дзяшковіч Максім.

  4. Жыбурт Антон.

2 група

  1. Клімаў Мацвей.

  2. Канаплянік Марк.

  3. Капылоў Данііл.

  4. Корань Аляксандра.

3 група

  1. Круковіч Аляксандра.

  2. Лагуценка Ліза.

  3. Леус Ягор.

  4. Мінюковіч Андрэй.

4 група

  1. Назараў Мікіта.

  2. Сцешыц Мікіта.

  3. Хамякова Ганна.

  4. Хаміцэвіч Аляксандр.

5 група

  1. Чарняк Мікіта.

  2. Ярашэня Анастасія.

  3. Ясючэня Дзіяна.




Скачать

Рекомендуем курсы ПК и ППК для учителей

Вебинар для учителей

Свидетельство об участии БЕСПЛАТНО!