Праблема маральнага выбару
ў аповесці Васіля Быкава
“Сотнікаў”
Заданне. 1. Падрыхтуйце адказы на пытанні. 2. Праверце свае веды, прайшоўшы тэст па ссылцы https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSflI4bXqlczP6hjTOSf8S0hnC3pinuC_VQaszCz9_xkZGysUg/viewform
Група №1
1.Прааналізуйце ўнутраныя маналогі Сотнікава і Рыбака, у якіх выяўляецца стан душы і рэакцыя абодвух герояў на безвыходнае становішча – палон.
2.Прывядзіце з тэксту ўсе заўважаныя вамі факты “ненадзейнасці”, страху, разгубленасці, маладушша Рыбака яшчэ да таго, як ён патрапіў у палон.
3.Якое прызначэнне вобраза падлетка ў будзёнаўцы (раздзел 18) і нямога дыялога Сотнікава і хлопчыка ў будзёнаўцы?
Група №2
1.Якое прызначэнне кампазіцыі аповесці?
Супастаўце пакуты Сотнікава і Рыбака ў безвыходнай сітуацыі.
Вызначце агульныя моманты ва ўнутраных маналогах герояў і зрабіце адпаведныя высновы.
2.Прывядзіце з тэксту ўсе заўважаныя вамі факты міласэрнасці, таварыскасці Рыбака, яго здольнасці пераадольваць страх, ратаваць іншых.
Выверыце гэтыя факты стаўленнем Сотнікава да Рыбака да пераломнага ў іх адносінах моманту (да спрэчкі паміж імі, пасля якой іх дарогі, вобразана кажучы, разышліся) і зрабіце свае высновы.
3.Растлумачце лексічнае значэнне слоў “вытокі” і “матывы” ў дачыненні да слова “ўчынак”.
Якія моманты ў творы з’яўляюцца пісьменніцкім даследваннем вытокаў учынкаў Сотнікава і Рыбака, а якія – даследваннем матываў учынкаў?
Група №3
1.Выберыце з тэксту кароткія цытаты, якімі вызначаецца стан душы Сотнікава і Рыбака ўжо непасрэдна перад допытам. Зрабіце адпаведныя высновы.
2.Якія эпізоды з жыцця Сотнікава служаць выяўленню аўтарскай думкі пра тое, што нічога выпадковага ў жыцці не бывае? Які з вытокаў подзвігу Сотнікава, на ваш погляд, з’яўляецца вызначальным?
3.Якое прызначэнне 16 раздзела ў аповесці? Якая сотнікаўская выснова “дала магчымасць строга вызначыць яго выбар”, пасля якой высновы ён не толькі набыў “палёгку” і “яснасць”, але і “прыдбаў сабе як бы нейкую незалежнасць ад драпежнае сілы ворагаў”?
Група №4
1.Знайдзіце дыялогі Сотнікаў – Партноў і Партноў – Рыбак. Вызначце ролю гэтых дыялогаў у матывацыі выбару Сотнікава і Рыбака.
Адзначце ў тэксце словы, якія, на вашу думку, з’яўляюцца прэамбулай гэтых дыялогаў і характарызуюць, вызначаюць стан душы Сотнікава і стан душы Рыбака. Зрабіце выснову, як душэўны стан герояў паўплываў на вынік допыту.
2.Высветліце з дапамогай тлумачальнага слоўніка лексічнае значэнне слоў “міласць”, “раскоша”. Якое значэнне набываюць гэтыя словы ў кантэксце 18 раздзела?
3.Параўнайце выснову Сотнікава ў апошнюю ноч жыцця (“смерць усё вызначала навек”) з яго высновай у апошнія імгненні жыцця (“...смерць нічога не вырашае... Толькі жыццё дае людзям пэўныя магчымасці... толькі жыццё можа процістаяць злу і несправядлівасці. Смерць – нішто”).
Як вы разумееце такую вонкава парадаксальную супярэчлівасць разваг Сотнікава? Якая, на ваш погляд, пісьменніцкая думка, філасофія ў ёй выяўляецца?
Група №5
1.Якая кампазіцыйная адметнасць 13 раздзела ў аповесці?
Знайдзіце дыялог Сотнікава і Рыбака (ад слоў: “Хто гэта?” да слоў: “Толькі пачні!”).
Вызначце сутнасць спрэчкі паміж Сотнікавым і Рыбаком. Дзеля гэтага выкарыстайце словы “мэта” і “сродкі”. Як вы зразумелі маральна-этычны аспект быкаўскай канцэпцыі, рэалізаванай праз дыялог-спрэчку паміж Сотнікавым і Рыбаком?
2.У 18 раздзеле В.Быкаў афарыстычна, вобразна сфармуляваў філасофскую думку пра самую галоўную магчымасць чалавека ў “бесчалавечных абставінах”. Адзначце ўрывак, у якім выяўляецца быкаўская філасофская канцэпцыя асобы. Якімі моўнымі сродкамі карыстаецца пісьменнік у адзначаным вамі ўрыўку, каб узмацніць пафас заключанай у ім філасофскай думкі?
3.Аўтар аднаго літаратуразнаўчага артыкула пра аповесць “Сотнікаў” піша:
“Вобраз хлапчука сімвалічны і шматзначны ў сістэме мастацкіх вобразаў аповесці: ён усё бачыў, усё зразумеў і здагадваўся пра пятую, вольную, без Рыбака, пятлю. Гэта – надзея на адплату за здрадніцтва, надзея на сведку, бо калі ён ёсць, то будзе адплата і помста. Хлапчук запомніць духоўную моц Сотнікава... Са спадзяваннем на гэту памяць звязана спадзяванне на будучае чалавецтва гэтага героя аповесці і самога твора”.
У якой адпаведнасці знаходзяцца быкаўскі тэкст, быкаўская выснова і меркаванне літаратуразнаўцы?
У “апошнія імгненні” жыцця Сотнікава аўтар узвёў яго на самую высокую прыступку Лесвіцы Жыцця, паводле Боскага сэнсу. Вызначце гэтую “прыступку”, засведчаную пісьменнікам ва ўзыходжанні свайго героя.
Літаратура для падрыхтоўкі
Беларуская літаратура : вучэб. дапам. для 11-га кл.агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / З. П. Мельнікава [і інш.]; пад рэд. З. П. Мельнікавай, Г. М. Ішчанкі. — Мінск : Нац. ін-т адукацыі, 2009. С.59 – 69.
В. Быкаў “Сотнікаў”.
11 “А”
1 група
Абраменка Мар’я.
Акімаў Сцяпан.
Алешка Ліза.
Баранчык Крысціна.
Бірукова Вераніка.
Ванцееў Мікіта.
Дружыніна Паліна.
2 група
Язерская Ульяна.
Емельянава Ірына.
Ерашова Ірына.
Ігнатовіч Паліна.
Карпачова Аліна.
Кван Марк.
Кецко Назар.
3 група
Койка Валерыя.
Ляушын Арцём.
Лешчык Эмілія.
Мастовіч Валерыя.
Мецялёва Кацярына.
Міснік Анастасія.
Панкратовіч Ліза.
4 група
Пархімовіч Аліна.
Пасюк Паліна.
Пратасеня Ангеліна.
Цесавец Глеб.
Халюта Аляксандра.
Цвірко Данііл.
Чайко Ягор.
Шыловіч Ульяна.
11 “Б”
1 група
Васько Яўгенія.
Грыцэвіч Ілья.
Дзяшковіч Максім.
Жыбурт Антон.
Клімаў Мацвей.
2 група
Канаплянік Марк.
Капылоў Данііл.
Корань Аляксандра.
Круковіч Аляксандра.
Лагуценка Ліза.
3 група
Леус Ягор.
Мінюковіч Андрэй.
Назараў Мікіта.
Сцешыц Мікіта.
Хамякова Ганна.
4 група
Хаміцэвіч Аляксандр.
Чарняк Мікіта.
Ярашэня Анастасія.
Ясючэня Дзіяна.