СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Дамашняе заданне па тэме "Жыццёвы і творчы шлях Васіля Быкава"

Категория: Литература

Нажмите, чтобы узнать подробности

Змяшчае прыкладныя заданні для падрыхтоўкі дамашняга задання па тэме "Жыццёвы і творчы шлях Васіля Быкава" (11 клас)

Просмотр содержимого документа
«Дамашняе заданне па тэме "Жыццёвы і творчы шлях Васіля Быкава"»

Тэма: Жыццёвы і творчы шлях Васіля Быкава


Заданне 1 (для ўсіх груп). Прачытайце раздзел “Васіль Быкаў” (с.49 – 59 вучэбнага дапаможніка) і запоўніце апорную табліцу “Жыццёвы і творчы шлях Васіля Быкава” ў сшытку.


Крытэрый

Адказ

Гады жыцця


Пачатак літаратурнай дзейнасці


Асноўныя этапы творчасці


Асноўныя тэмы


Асноўныя жанры



Заданне 2 (1 група). Звярніце ўвагу на радкі Генадзя Бураўкіна і скажыце, як яны стасуюцца з асобай Васіля Быкава?

Я хацеў бы ўсё забыць,

Ды не ўдасца.

Я хацеў бы ўсё вярнуць,

А не магу…


Заданне 3 (2 група). Падрыхтуйце прэзетнацыю “Васіль Быкаў. Жыццёвы і творчы шлях Васіля Быкава”. Адкажыце на пытанні.

1. Прыгадайце асноўныя факты з біяграфіі В.Быкава, якія з іх вас асабліва ўразілі? Чаму?

2. Што і як паўплывала на станаўленне творчай індывідуальнасці празаіка?


Заданне 4 (3 група). Паразважайце над выказваннем Міхася Тычыны: “Васіль Быкаў вывеў нашу нацыянальную літаратуру на новы віток творчай эвалюцыі і зрабіў усё магчымае, каб яна адпавядала часу, не страціла сваёй актуальнасці ў век грозных супярэчнасцей, калі вырашаецца лёс самога чалавецтва і стаіць пытанне аб яго выжыванні”.


Заданне 5 (4 група). Паразважайце, як выказванне Кузьмы Чорнага стасуецца з асобай Васіля Быкава:

Быць чалавекам – цяжкае прызванне.


Заданне 6 (5 група). Падрыхтуйце выразнае чытанне верша Р.Барадуліна “Журботна”. Вызначце тэму і ідэю.

Журботна…
Няшчадны лёс

Дамалаціў гадоў калоссе,

Каб словазерні прараслі ў вякі.

І там над Васілём

Журботна занялося

Сузор’е зьвечарэлых хат –

Бычкі…


Заданне 7 (6 група). Падрыхтуйце выразнае чытанне верша Анатоля Вярцінскага “Ён недзе тут…”, вызначце тэму і ідэю.

Ён недзе тут...
I ява iсная, i цуд!..
Ён недзе тут. Ну так, ён недзе тут.
Ён побач, поплеч ён,
                  ён з намi -
знаёмымi, сябрамi i сынамi.
З Iрынаю сваёй, сваёй краiнай,
па-летняму то светлай, то журлiвай.

Вы кажаце пра той апошнi шлях,
пра тыя смутак, поспач, боль i жах.
Вы кажаце: вяртаўся ён дадому,
дадому нёс свае любоў i стому.
Ды, кажаце, сустрэў яго не дом,
а дол яго прыняў, халодны дол.

Вы кажаце: вяртаюцца здалёку,
ды не вяртаюцца зглыбоку-змроку.
Ды ён не там, дзе змрок, дзе тлен i тло.
Ён тут, дзе дух жывы, дзе рух i дзе святло.

Не, ён не там, ён недзе тут, ён з намi.
Такi, якiм яго мы зналi,
якiм яго мы бачылi i чулi,
якога не ўзялi асколкi, кулi,
агонь пякельны i сыры акоп.
А потым - шальмаваннi i паклёп.

Ён тут. Хаця яшчэ ў сорак чацвёртым
яго ўжо абвяшчалi мёртвым.
Ды ён ажыў. I ўваскрашаў другiх
вадою жыватворнай сваiх кнiг.

Не, ён не там, ён тут,
                  ён з намi.
Такi ж, якiм яго мы зналi, -
суровы i прыветны, ветлы,
пахмурны, змрочны ды i светлы,
ласкавы i патрабавальны,
зацяты i ўседаравальны...

Не, ён не там, ён тут,
                  ён недзе тут.
Як - адначасна - з'явiшча i цуд.
Я вам кажу, што тут ён недзе,
на гэтым свеце i ў гэтым леце,
на беразе жывой ракi...
Цяпер, заўсёды i на ўсе вякi.

Ён недзе тут...
I хай свяцiцца iмя яго!


Заданне 8 (7 група). Падрыхтуйце выразнае чытанне верша Віктара Шніпа. Вызначце тэму і ідэю.


БАЛАДА ВАСІЛЯ БЫКАВА


Начало формы

Ён вярнуўся дамоў, каб памерці,
Як спазнаныя словы сказаць,
Што няма і не будзе нам смерці
І не трэба па ім сумаваць,
Як па хмарах дажджы не сумуюць,
А ідуць, нібы вечнасць, дажджы,
За якімі ўсе душы начуюць
Покуль мы не адчуем душы
У сваім аграхоўленым целе,
Што як сон, да якога ісці
Па дарозе не ўсім зразумелай,
Як агню—- па апалым лісці…
Ён вярнуўся дамоў, каб не ўмерці,
Як вяртаюцца ў неба дажджы,
Бо няма нараджэння і смерці,
Як Хрыста ўжо няма на крыжы…


Літаратура для падрыхтоўкі


  1. Беларуская літаратура : вучэб. дапам. для 11-га кл.агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / З. П. Мельнікава [і інш.]; пад рэд. З. П. Мельнікавай, Г. М. Ішчанкі. — Мінск : Нац. ін-т адукацыі, 2009.

  2. http://bykau.ru

  3. http://www.bykau.info

  4. https://news.tut.by/culture/295196.html



11 “А”

1 група

Абраменка Мар’я.

Акімаў Сцяпан.

Алешка Ліза.

Баранчык Крысціна.

2 група

Бірукова Вераніка.

Ванцееў Мікіта.

Дружыніна Паліна.

Язерская Ульяна.

3 група

Емельянава Ірына.

Ерашова Ірына.

Ігнатовіч Паліна.

Карпачова Аліна.

4 група

Кван Марк.

Кяцко Назар.

Койка Валерыя.

Ляушын Арцём.

5 група

Лешчык Эмілія.

Мастовіч Валерыя.

Мецялёва Кацярына.

Міснік Анастасія.

6 група

Панкратовіч Ліза.

Пархімовіч Аліна.

Пасюк Паліна.

Пратасеня Ангеліна.

7 група

Цесавец Глеб.

Халюта Аляксандра.

Цвірко Данііл.

Чайко Ягор.

Шыловіч Ульяна.


11 “Б”

1 група

Васько Яўгенія.

Грыцэвіч Ілья.

Дзяшковіч Максім.

2 група

Жыбурт Антон.

Клімаў Мацвей.

Канаплянік Марк.

3 група

Капылоў Данііл.

Корань Аляксандра.

Круковіч Аляксандра.

4 група

Лагуценка Ліза.

Леус Ягор.

Мінюковіч Андрэй.

5 група

Назараў Мікіта.

Сцешыц Мікіта.

6 група

Хамякова Ганна.

Хаміцэвіч Аляксандр.

Чарняк Мікіта.

7 група

Ярашэня Анастасія.

Ясючэня Дзіяна.



Скачать

Рекомендуем курсы ПК и ППК для учителей

Вебинар для учителей

Свидетельство об участии БЕСПЛАТНО!