СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Дэцыметр. Урок замацавання ведаў

Нажмите, чтобы узнать подробности

Тып урока: замацаванне вывучанага матэрыялу.

Форма арганізацыі навучання: калектыўная з элементамі дыферэнцыраванага падыходу ў навучанні.

Тэма: Дэцыметр

Мэта і задачы ўрока: замацоўваць веды пра сувязь дэцыметра і сантыметра; удасканальваць уменні ў вымярэнні і пабудове адрэзкаў; развіваць лагічнае мысленне; садзейнічаць выхаванню акуратнасці, назіральнасці.

Абсталяванне: лінейкі, палоскі рознай даўжыні, мультымедыйная прэзентацыя.

Просмотр содержимого документа
«Дэцыметр. Урок замацавання ведаў»

Тып урока: замацаванне вывучанага матэрыялу.

Форма арганізацыі навучання: калектыўная з элементамі дыферэнцыраванага падыходу ў навучанні.

Тэма: Дэцыметр

Мэта і задачы ўрока: замацоўваць веды пра сувязь дэцыметра і сантыметра; удасканальваць уменні ў вымярэнні і пабудове адрэзкаў; развіваць лагічнае мысленне; садзейнічаць выхаванню акуратнасці, назіральнасці.

Абсталяванне: лінейкі, палоскі рознай даўжыні, мультымедыйная прэзентацыя.

Ход урока

1. Арганізацыйны момант. Добры дзень. Сядайце, калі ласка.

Празвінеў ужо званок,

Мы хутчэй пачнём урок.

Будзем мы чытаць, пісаць,

Трывалыя веды набываць.

Я жадаю вам трывалых ведаў, добрага настрою, пасільных заданняў, сумеснай і дружнай працы.


    1. Вусныя лічэнні.

    1. Решить задачи

  • На паліцы стаяла 18 кніг. Колькі кніг узялі з паліцы, калі іх засталося 10?

  • У заапарку было 2 зебры. Прывезлі яшчэ некалькі зебраў. Колькі зебраў прывезлі, калі іх стала 10?

  • Бабуля спякла 10 піражкоў з мясам, а з рысам — на 3 меньш. Колькі піражкоў з рысам спякла бабуля?

  • У гуртку па плаванню займаецца 6 дзяўчынак, а хлопчыкаў — на 4 больш. Колькі хлопчыкаў займаецца ў гуртку па плаванню?

Фізкультмінутка

3. Замацаванне вывучанага.

- Заданні па падручніку.

1. Якой даўжыні сіні адрэзак? Назавіце яго даўжыню ў дэцыметрах і сантыметрах. Якой даўжыні чырвоны адрэзак? Вымерайце даўжыню зялёнага адрэзка. (11 см.) Параўнайце даўжыні трох адрэзкаў.

2. Рашэнне задачы: чытаем, аналізуем, запісваем рашэнне ў рабочы сшытак

4. 3аданні ў рабочым сшытку.

Заданне 1. Вымерайце даўжыню адрэзка і запішыце адказ.

Заданне 2. Кнігі стаяць у рад. Палічыце іх па парадку. Якія тамы падпісаны? Якія не падпісаны? Складзіце задачу.

Заданне 4. Самастойная праца. Прачытаць і запісаць рашэнне задачы.

    1. Хвілінка эрудытаў.

      • Заданне 4 (падручнік). Хто самы лёгкі?

Хто пераважвае: мядзведзь ці ліса? Хто з іх цяжэйшы? Хто пераважвае: ліса ці заяц? Хто з іх цяжэйшы? (Мядзведзь цяжэйшы за лісу, а ліса цяжэйшая за зайца). Хто самы цяжкі? Хто самы лёгкі?

      • Вызначыце якой адзінкай даўжыні карысталіся пры вымярэнні.

Даўжыня алоўка - 16 ...

Шырыня парты - 5

Вышыня электрычнага слупа - 6

Таўшчыня кнігі - 3

Вышыня дрэва - 2

    1. Падвядзенне вынікаў. Самаацэнка.

Наш ўрок падышоў да канца

Пагуляем у гульню “Так-не”

  1. Лінейка –гэта інструмент для вымярэння даўжыні?(так)

  2. Дэцыметр –гэта адзінка вымярэння даўжыні?(так)

  3. У адным дэцыметры 100 см?(не)


Што навучыліся на ўроку?

Як вам працавалася?

6.Рэфлексія. “Сонейка”

“Сонейка” на дошцы. Дзеці крэпяць праменьчыкі:

жоўты – было лёгка, цікава, усё зразумела;

аранжавы – усё зразумеў, але былі цяжкасці;

чырвоны – адчуваў цяжкасці, было сумна і нецікава.










Скачать

Рекомендуем курсы ПК и ППК для учителей

Вебинар для учителей

Свидетельство об участии БЕСПЛАТНО!