СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Дзень Чырвонага Крыжа ў ліцэі

Категория: Всем учителям

Нажмите, чтобы узнать подробности

Менавіта ў гэты дзень ва ўстанове адукацыі “Пінскі дзяржаўны прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай  вытворчасці” адбылася сустрэча навучэнцаў са старшынёй Пінскай раённай арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа Шыкеля М.П., які паведаміў падлеткам пра гісторыю ўзнікнення арганізацыі, дзейнасць таварыства ў свеце і на тэрыторыі Беларусі, пра  гераізмі сясцёр міласэрнасці ў гады Вялікай Айчыннай вайны і валанцёрскі рух у мірны час.

Просмотр содержимого документа
«Дзень Чырвонага Крыжа ў ліцэі»

Людзі, якім баліць чужое гора


Кожны май Міжнародны Рух Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца святкуе свой Дзень Нараджэння. 17 мая ва ўсіх кутках Беларусі праходзіць Адзіны дзень Чырвонага Крыжа, ладзяцца святочныя мерапрыемствы, накіраваныя на распаўсюджванне ведаў аб Чырвоным Крыжы і асноўных прынцыпах працы арганізацыі.

Менавіта ў гэты дзень ва ўстанове адукацыі “Пінскі дзяржаўны прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” адбылася сустрэча навучэнцаў са старшынёй Пінскай раённай арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа Шыкеля М.П., які паведаміў падлеткам пра гісторыю ўзнікнення арганізацыі, дзейнасць таварыства ў свеце і на тэрыторыі Беларусі, пра гераізмі сясцёр міласэрнасці ў гады Вялікай Айчыннай вайны і валанцёрскі рух у мірны час.

Міхаіл Пятровіч адзначыў, што  гуманнасць, незалежнасць, добраахвотнасць, адзінства, універсальнасць, нейтральнасць – асноўныя прынцыпы дзейнасці рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа”, якое мае ўнікальны статус і добра вядомую ва ўсім свеце эмблему. Галоўнай крыніцай існавання гэтай дабрачыннай структуры з’яўляюцца добраахвотныя ахвяраванні насельніцтва, арганізацый як айчынных, так і замежных.

Пад сцягам Чырвонага Крыжа аб’яднаны людзі, якім баліць чужое гора, таму членамі таварыства могуць стаць прадстаўнікі любых прафесій; педагогі, медыкі, школьнікі, студэнты. Міхаіл Пятровіч запрасіў уступаць у арганізацыю ўсіх жадаючых, хто мае добрае сэрца, умее спагадаць і жадае дапамагаць трапіўшым у цяжкую жыццёвую сітуацыю

Чырвонакрыжаўскі рух не робіць адрозненняў па веры, нацыянальнасці, палітычных поглядах – дапамагае ўсім, прычым бясплатна. Кожны, хто становіцца членам аб’яднання, дэманструе сваю прыхільнасць ідэалам гуманізму, міласэрнасці, бо асноўнае ў рабоце, у тым ліку і Пінскай раённай арганізацыі – гуманітарная дапамога людзям.

У актавай зале ліцэя Міхаіл Шыкеля правёў сярод падлеткаў тэматычную віктарыну, усе ўдзельнікі якой атрымалі прыемныя сюрпрызы з лагатыпам Таварыства Чырвонага Крыжа, а самыя актыўныя навучэнцы былі ўзнагароджаны памятнымі сувенірамі.

Спраў у Пінскіх актывістаў БТЧК хапае. Самае галоўнае, па словах старшыні арганізацыі, што неабыякавых людзей, гатовых адгукнуцца на сігнал аб дапамозе, становіцца ўсё больш і больш. І сярод іх есць навучэнцы нашага ліцэя!



Таццяна Факадзей,

выкладчык УА “Пінскі дзяржаўны прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці”











Скачать

Рекомендуем курсы ПК и ППК для учителей

Вебинар для учителей

Свидетельство об участии БЕСПЛАТНО!