СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Этнаграфічны турнір "Вандроўка па родным краі"

Нажмите, чтобы узнать подробности

Усім, хто цікавіцца этнаграфіяй беларусаў, раю правесці дадзенае мерапрыемства!

Просмотр содержимого документа
«Этнаграфічны турнір "Вандроўка па родным краі"»

Вандроўка па родным краі

Этнаграфічны турнір

Мэта:

  • фарміраванне ў маладога пакалення нацыянальнай самасвядомасці, грамадска-патрыятычных пачуццяў, духоўнай культуры праз далучэнне да гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі.

Задачы:

  • выхоўваць пачуццё гонару і глыбокай павагі да нацыянальных традыцый, звычаяў, культуры;

  • паглыбіць веды вучняў па этнаграфіі;

  • развіваць творчыя здольнасці вучняў.

Сцэнарны план мерапрыемства

(Гучыць калыханка ў выкананні вучаніцы)

Карта Беларусі з надпісам “Зямля пад Белымі крыламі”

Я ўдзячны лёсу, што з усіх краёў

Ён выбраў для мяне навекі гэты…

1 настаўнік: "Слухаючы такую песню, гэтую адвечную і неўміручую песню матчынай мовы, - міжволі думаеш: можа быць, менавіта адсюль, вось з гэтай калыханкі, з яе самай геніяльнай мелодыі і пачынаецца Чалавек” - так вельмі хораша пра калыханку, яе ролю ў жыцці чалавека сказаў Ніл Гілевіч.

2 настаўнік: Аляксей Пысін раіў вучыцца роднай мове ў вясковых жанчын. Раіў вывучаць не толькі лексіку, якая ў іх багацейшая і чысцейшая, чым у мужчын, але і ўвесь адмысловы склад і лад іхняй гаворкі. Жанчына, казаў паэт, больш блізкая да прыроды, яе мяккая і чуллівая душа бліжэй да народнай песні.

Жанчыны,
Маці-словатворцы,
Ў час калыханак вы сплялі
İмя вясне, пчале і зорцы,
Ўсім добрым дзівам на зямлі.





1 настаўнік:

У нас бярозу не спілоўваюць,

А спускаюць.

Жанчын не любяць, а кахаюць.

Хлеб не рэжуць, а крояць…

Бачыце цяпер самі:

Ёсць розніца ці няма?

Хоць мова наша не царская,

Ды га-спа-дар-ская.

(В. Дашкевіч)

2 настаўнік: Сёння ў нас незвычайны ўрок: спатрэбяцца веды па беларускай літаратуры, мове, звесткі пра побыт і культуру беларусаў. Пройдзе ён у форме этнаграфічнага турніру “Вандроўка па родным краі”, і праводзіць яго будзе настаўніца беларускай мовы і літаратуры Маліноўская Валянціна Мікалаеўна і выхавальнік класнага калектыва Геронак Валянціна Міхайлаўна.

Для ацэнкі ведаў вучняў выбіраецца журы з ліку настаўнікаў(вучняў)

Для ацэнкі дзейнасці каманд будзе працаваць журы ў наступным складзе: Міхеенка Таісія Леанідаўна, Ільюхіна Дар’я,

1 тур: Размінка



1. Што дало падставы Уладзіміру Караткевічу назваць нашу Беларусь ,,зямлёю пад белымі крыламі”? (На Беларусі шмат буслоў).

2. Што ў хаце лічыцца формай прыручэння агню? (Печ).

3. Назавіце ўсе імёны дачкі Рагвалода Рагнеды, растлумачце іх паходжанне. (Гарыслава – даў муж Уладзімір у памяць аб знішчэнні Полацка, Анастасія – далі ў манастыры).

4. Сапраўднае імя і імя па бацьку Якуба Коласа? (Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч).

5. Як называецца беларускае свята, якое ўшаноўвае ўсіх памерлых продкаў. (Дзяды).

6. Назавіце беларускі нацыянальны інструмент. (Цымбалы).

7. У Беларускім дзяржаўным тэатры імя Я.Купалы ёсць традыцыя – новы тэатральны сезон пачынаць менавіта гэтай камедыяй. Якой? (“Паўлінка” Я.Купала).

8. У якім месяцы не спраўлялі вяселле нашы продкі? Чаму? (Май).

9. Якія расліны адлюстраваны на сучасным гербе Беларусі? (Жыта, канюшына, лён).

2. Настаўнік: Рыхтуючыся да турніру, мы наведалі музей “Беларуская хатка”, які знаходзіцца ў ДУА “Сярэдняя школа №5”. І музей “Вытокі”, размеўчаны ў Наваполацкім каледжы будаўнікоў

(Дэманстрацыя фота).

Мы даведаліся, што наша вучаніца Даша Ільюхіна была экскурсаводам у музеі і паспяхова займалася краязнаўствам. Даследчая работа “Ад расліны да кашулі”, якую яна зрабіла яшчэ ў 4 класе, атрымала дыплом 1 ступені на рэспубліканскім конкурсе. Зараз Даша прадставіць нам невялікі ўрывак з гэтай работы, які дапаможа вам справіцца з пытаннямі 2 наступных тураў.

(Выступленне вучаніцы)

Дзякуй, Даша. А можна я Вам загадку загадаю? Білі мяне, калацілі мяне, па полі цягалі, на кавалкі рвалі, а затым ткалі і на стол саджалі. Што гэта? ( Лён). І гэта будзе назвай 2 тура.

2 тур: “Лён”

Запішыце, што трэба зрабіць, каб з кволых раслінак атрымаліся посцілкі, прыгожыя ручнікі ці андаракі.

Падказка: першае слова пасеяць. Пераможа тая каманда, якая запіша больш дзеясловаў у пэўнай паслядоўнасці. На выкананне задання адводзіцца 2 мінуты.

(Пасеяць, прапалоць, вырваць, рассцяліць, высушыць, памяць, патрапаць, расчасаць, спрасці, саткаць, адбяліць, пашыць.)

3 тур: “У свеце народных традыцый”

Згадайце назвы прадметаў быту сялян, пра якія расказвалі ў музеі або ішла гаворка ў паведамленні Дашы. За адну хвіліну вам неабходна запісаць адказы і перадаць журы.

ПЫТАННІ для 3 тура:

  1. Як называецца па-іншаму ткацкі станок? (Кросны)

  2. Што служыла асноўным матэрыялам для вырабу тканіны? (Лён)

  3. Для чаго служыў калаўрот? (Для вырабу нітак)

  4. На якім чаўнаку не пераплывеш раку? (Ткацкі станок)

  5. У сучаснага праса ёсць старэйшыя сястрыцы? Што гэта? (Качалкі)

  6. Якім грабянцом галавы не расчэшаш? (Ільночасалка)

  7. Проста дзіва. Ці не так? А завецца – андарак? Што гэта? (Спадніца ў палоску ці ў клетку)

  8. Назва смачная – ды не з’ясі. (Пранік)

  9. Як называецца драўляная дошчачка, падобная на лапату, якой ачышчалі лён ад кастрыцы? (Трапло)

АДКАЗЫ: 1. Кросны; 2. Лён; 3. Для вырабу нітак; 4. Ткацкі станок; 5. Качалкі; 6. Ільночасалка; 7. Спадніца ў палоску ці ў клетку; 8. Пранік.

Рэклама “Шануйце беларускае”

Настаўнік 2. Ці не засядзеліся вы, знаўцы народнай спадчыны?! Давайце выканаем беларускую народную песню “Ох, і сеяла Ульяніца лянок”.

( Песня ”Ох, і сеяла Ульяніца лянок”)

Ох, і сеяла Ульяніца лянок,
Ох, і сеяла Іванаўна лянок!

Прыпеў:
Ох, сэрца — лянок,
Мая радасць ты, лянок!
Усё бялюсенькі кужалёк!

Ох, палола Ульяніца лянок,
Ох, палола Іванаўна лянок!
Прыпеў.


Ох, і рвала Ульяніца лянок,
Ох, і рвала Іванаўна лянок!
Прыпеў.



  • Дзякуй, спадзяемся, што цяпер пра беларускі лянок вы будзеце ведаць больш. А пасля такой песні і патанцаваць не грэх. Якія вы ведаеце беларускія народныя танцы?

  • “Лявоніха”. (Бульба, “Падыспань”, “Юрачка”, “Мяцеліца”, “Весялуха”)

  • Так, сапраўды. “Візітнай карткай” беларусаў усе лічаць танец “Лявоніха”. Чулі такую назву і бачылі танец? (…).  Хто такі Лявон? (…).  Лявоніха? (…).

  • А цяпер “Лявоніха”!

  • “Мы танцуем, мы гуляем –

Аж зямелька дрыжыць”.

(З песні)

- Чаму “зямелька дрыжыць?” (…).

Сапраўды, танец – гэта рух – яркі, узрыўны, часта з прытопамі, падскокамі. Танцуючы, чалавек адлюстроўвае свой стан душы – радасны, гульнёвы, запальны… .

Беларускія народныя танцы вельмі разнастайныя: адны адлюстроўваюць працу чалавека (“Швец” , “Каваль”), другія – карціны прыроды (“Мяцеліца”), птушак (“Варабей”,  “Зязюлька”). Характэрнай асаблівасцю беларускіх народных танцаў з’яўляецца тое, што многія танцы суправаджаюцца спевамі (“Лявоніха”,  “Янка-полька”, “Юрачка”, “Козачка” і інш.). Але ёсць і проста танцы – вальсы, полькі, кадрылі.



4 тур: “Перакладчыцкі” Перакладзіце канцоўку песні-танца “Лявоніха” з беларускай мовы на рускую і праспявайце на беларускай мове (1 бал – за смеласць).



А Лявонiха не жонка была,

Нямытую мне кашульку дала,

Нямытую, некачаную.

У суседа пазычаную.


А Лявониха (…и) не жена(-то) была,

Невыстиранную мне рубашечку (сорочку) дала,

Невыстиранную, невыглаженную

У соседа одолженную (занятую).


- Дзякуй. Паспявалі, патанцавалі, настаў час і пра майстроў нашых успомніць. Творы мастацтва не ствараюцца самі па сабе, іх ствараюць людзі.




Майстры


1. Барыс (вырабы з дрэва і металу)

2. Віка (жывапіс)

3. Ліза (вязанне)

4. Даша (вышыўка)


  • На ўроку беларускай літаратуры мы чыталі верш Пімена Панчанкі “Бульба”.



Трапіш да кабеціны рахманай –

Паспытаеш, друг мой дарагі,

Дранікі са свежаю смятанай,

Бабку, клёцкі, нават пірагі.

З нашай бульбы __________, не меней,

Смажаць і гатуюць розных страў…

Якая ж лічба называецца беларускім пісьменнікам?



5 тур: ,,Смачны” У вас на картках запісаны назвы беларускіх народных страў і словы -“самазванцы”. Закрэсліце “самазванцаў”, пакінуўшы стравы.



Жур, магерка, поліўка, мачанка, конаўка, верашчака, брында, хрусты, панёва, глазуха, мянташка, локшыны, ламанцы, мачыльня, наліснікі, абліваха, панцак, калдуны, жырандоль, капытка, жлукта, узвар, збінец, гэбель.

(Вылучаныя словы — стравы)





Заключная частка:

Каб стаць чалавекам

У век наш суровы,

Помні  жыцця асновы:

Гавары, як вучыла маці,

Pa6i, як вучыў бацъка,

Жыві, як добрыя людзі,

Усё, на што здольны,

Зрабі для Радзімы.

Давайце жыць па запавеце: "Без чалавечнасці не будзе вечнасці".

Чытанне вучнем верша “На Беларусі Бог жыве”


Скачать

Рекомендуем курсы ПК и ППК для учителей

Вебинар для учителей

Свидетельство об участии БЕСПЛАТНО!