СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Фарміраванне камунікатыўных кампетэнцый праз тэатральную дзейнасць на ўроках гісторыі, айчыннай і сусветнай мастацкай культуры

Категория: Искусство

Нажмите, чтобы узнать подробности

ФАРМІРАВАННЕ КАМУНІКАТЫЎНЫХ КАМПЕТЭНЦЫЙ ПРАЗ  ТЭАТРАЛЬНУЮ ДЗЕЙНАСЦЬ НА ЎРОКАХ ГІСТОРЫІ, АЙЧЫННАЙ І СУСВЕТНАЙ МАСТАЦКАЙ КУЛЬТУРЫ

Просмотр содержимого документа
«Фарміраванне камунікатыўных кампетэнцый праз тэатральную дзейнасць на ўроках гісторыі, айчыннай і сусветнай мастацкай культуры»

ФАРМІРАВАННЕ КАМУНІКАТЫЎНЫХ КАМПЕТЭНЦЫЙ ПРАЗ ТЭАТРАЛЬНУЮ ДЗЕЙНАСЦЬ НА ЎРОКАХ ГІСТОРЫІ, АЙЧЫННАЙ І СУСВЕТНАЙ МАСТАЦКАЙ КУЛЬТУРЫ

Пяшко В. С., настаўнік гісторыі, айчыннай і сусветнай мастацкай культуры, педагог дадатковай адукацыі, ДУА «Сярэдняя школа № 33 г. Брэста», [email protected]

Анатацыя. У артыкуле разглядаюцца прыёмы театралізацыі на ўроках гісторыі і мастацтва, абгрунтоўваецца актуальнасць і важнасць іх выкарыстання, аўтар дзеліцца вопытам іх прымянення на практыцы.

Ключавыя словы: камунікатыўныя кампетэнцыі, тэатралізацыя, драматызацыя, персаніфікацыя, інтэрв’ю, ўрок, гісторыя, айчынная і сусветная мастацкая культура.


Рэалізацыя кампетэнтснага падыходу ў выкладанні гісторыі, айчыннай і сусветнай мастацкай культуры прадугледжвае інтэграцыю ведаў і творчую самарэалізацыю асобы, фарміраванне ў вучняў ключавых кампетэнцый – асобасных, метапрадметных і прадметных. Апошнім часам найбольш запатрабаваныя камунікатыўна-інфармацыйныя, адным са спосабаў іх фарміравання з’ўляюцца элементы тэатралізацыі.

Тэатральная дейнасць — гэта актуальны накірунак у арганізацыі як вучэбнага, так і выхаваўчага працэсу, які патрэбна развіваць. Метад тэатралізацыі выкарыстоўваецца часцей за ўсё ў пазакласнай дзейнасці: тэтральныя фестывалі, вечарыны, рэканструкцыя абрадаў. Аднак дзецям пачатковых класаў, вучням 5-7 класаў патрэбны гульнёвыя тэатралізаванныя сітуацыі і на ўроках. «... Пачуцці і ўражанні для яго (дзіцяці) звязаны з выразнымі вобразамі і канкрэтнымі ўяўленнямі ... Трэба выкладаць гісторыю да 12-га года жыцця вобразна, у апавяданнях аб чалавечых справах і лёсах» (Линденберг К. Обучении истории. – М., 1997. – С. 56-57) [3, 224-225]. Дзе, калі, як, на якіх вучэбных прадметах выкарыстоўваць элементы тэатралізацыі на ўроку? Часцей за ўсё яны могуць быць выкарыстаны на ўроках айчыннай і сусветнай мастацкай культуры, гісторыі, беларускай і рускай літаратуры. Усе мы ведаем, што пакаленню дзяцей “Z” вельмі падабаецца Інтэрнэт з яго гульнямі і розным інтэрактывам. У сілу свайго ўзросту і псіхолага-педагагічных асаблівасцей у дзяцей ёсць патрэба ўвесь час рухацца, даведвацца нешта новае, ім усім хочацца рэалізаваць сябе праз значную для іх дзейнасць. Таму я спалучаю іх жаданне “жыць з гульнёй” з навучальнай задачай урока. Канешне, на такіх уроках у вас будзе шумная, затое творчая атмасфера. Цяжкасць у дзейнасці ўзнікае і тады, калі ў класе ў вас 30 вучняў. Таму спатрэбіцца добра прадумаць і спланаваць урок, каб не было тых, хто проста “прасядзеў і праглядзеў” урок.

Са з'яўленнем новых інфармацыйных тэхналогій многія старыя метадычныя формы работы, у тым ліку і «тэатралізацыя», аказаліся адсунутымі на другі план. Але час паказаў, што ў напрацаванныя формы работы трэба дабаўляць новыя, мадэрнізаваць іх. Няма нічога новага, што не было б звязана з ранейшым. З'яўленне і выкарыстанне на ўроку мультымедыйнага праектара і экрана павялічыла колькасць нагляднасці. У маёй метадычнай капілцы з'явіўся багаты ілюстрацыйны матэрыял, аўдыё, відэа запісы (мастацкія, дакументальныя фільмы на гістарычныя тэмы), якія інфарматыўна знаёмяць і даносяць гістарычны і культуразнаўчы матэрыял. Аднак школьнікам сярэдняга узросту характэрны эмпірычны шлях да ведаў, ім хочацца самім быць героямі і супергероямі, прыдумляць свае гісторыі, быць акторамі і рэжысёрамі. А зрабіць іх выступленне больш яркім і змястоўным дапамагаюць новыя інфармацыйныя тэхналогіі.

Настаўнікамі нашай школы разам з дзецьмі створаны дзве батлейкі (аднапавярховая 2008 г. і двухпавярховая ў 2018г.), дзве лялечныя шырмы, две скрыні для тэатра камішыбай, больш за сто гульнявых лялек. Такое забеспячэнне дазваляе задзейнічаць у практычнай дзейнасці ўвесь клас праз працу ў групах.

На ўроках выкарыстоўваю наступныя прыёмы: персаніфікацыя, драматызацыя, інтэрв'ю. Іменна гэтыя прыёмы садзейнічаюць фарміраванню камунікатыўных кампетэнцый на ўроках гісторыі і мастацтва: здольнасць і гатоўнасць камунікацыраваць з акружаючымі людзьмі; уменне ўступаць у дыялог (палілог) з гістарычнымі і культурнымі з'явамі, мастацкімі творамі, гістарычнымі дакументамі; уменне фармуляваць, аргументаваць і адстойваць сваю ўнутраную пазіцыю ў адносінах да розных мастацкіх і пазамастацкіх з'яў.

Сучасныя камунікатыўныя тэхналогіі цесна звязаны з інфармацыйнымі: здольнасць і гатоўнасць да пошуку, аналізу, адбору, пераўтварэнню, захаванню і апрацоўцы вучэбнай інфармацыі з дапамогай сучасных інфармацыйных тэхналогій; здольнасць выкарыстоўваць інфармацыйныя тэхналогіі ў працэсе мастацка-творчай дзейнасці.

Экран мультымедыйнай устаноўкі ці тэлевізара служыць месцам паказу відэаролікаў для адлюстравання падзей, якія паказваюць дзеці, значна дапаўняе змест, дапагае і эмацыянальна ўздзейнічае музыка.

Персаніфікацыя – прыём вобразнага або сюжэтнага аповяду ад першай асобы, звычайна ад імя відавочцы або ўдзельніка гістарычнай падзеі. Апавядаючы можа быць выдуманым або рэальна існаваўшым персанажам, весці гаворку аб прыдуманых ці сапраўдных падзеях, але яны абавязкова павінны быць паказаны ў пэўным гістарычным кантэксце, у сувязі з яркімі і важнымі падзеямі рэгіянальнага, нацыянальнага або сусветнага маштабу. Вучні вядуць аповяд ад першай асобы, паказваюць падзеі вачыма свайго героя, перадаюць яго пачуцці і адносіны да іх, абумоўленыя сацыяльным і матэрыяльным становішчам, інтарэсамі і маральнымі каштоўнасцямі гэтага персанажа. Асновай для персаніфіцыраванага аповяду могуць быць: падзейныя або тыпалагічныя карціны, сюжэт якіх раскрываецца праз маналог аднаго з паказаных на ёй людзей; сюжэтныя дыяфільмы і відэафільмы, да якіх ад імя аднаго з герояў вучні прыдумваюць свой працяг; гістарычныя дакументы, у тым ліку мемуарнага характару, і т. п.[3, 224-225]. Гістарычны персанаж удзельнічае на ўроку як дапаможца настаўніка.

Драматызацыя - прыём вобразнага або сюжэтнага аповяду ў форме дыялога дзвюх і больш асоб, прадстаўнікоў розных грамадскіх слаёў, партый, рухаў,творчых аб’яднанняў, якія выказваюць розныя і супярэчлівыя інтарэсы. Канфліктная сітуацыя, якая ўзнікае ва ўяўляемай спрэчцы або гутарцы гэтых людзей, з'яўляецца стрыжнем і рухавіком апавядання. Творча рэканструюючы дыялог па тэме ўрока, патрэбна стварыць гістарычна дакладны фон і кантэкст гэтай размовы. І тут дапамогуць сюжэтныя і тыпалагічныя карціны псіхалагічнага плана (Н. Ге. "Цар Пётр дапытвае царэвіча Аляксея»), палітычныя дакументы, якія адлюстроўваюць разнастайныя пункты гледжання, паказанні відавочцаў і т. д. Драматычныя тэксты вучні могуць прадставіць у маналагічных адказах, падрыхтаваць у пары альбо з групай аднакласнікоў [3, 225].

Ралявыя гульні дапамагаюць пераўвасобіцца, напрыклад, у журналістаў, людзей іншых прафесій (рамеснікі, сяляне, паэты, мастакі) альбо нацыянальнасцей (індыйцы, індэйцы, кітайцы), здымачную групу. Такая гульня патрабуе сур'ёзнай падрыхтоўкі, умення карыстацца спецыяльнай літаратурай, паняційным апаратам.

Гістарычная сцэнка – невялікае прадстаўленне, спосаб перадачы навучэнцам гістарычнай інфармацыі з дапамогай выканання роляў па загадзя складзеным сцэнарыі з ужываннем тэатральных атрыбутаў (пасвячэнне ў рыцары, здача экзамену на майстра, на гарадскім кірмашы).

Імправізацыя – сцэнічная гульня, не абумоўленая цвёрдым драматычным тэкстам і не падрыхтаваная на рэпетыцыях. Вучань, знаходзячыся ў пэўных умовах, ужываецца ў роль, спрабуе знайсці выхад з сітуацыі, якая склалася (адзін дзень з жыцця падмайстра, здарэнне ранкам на ярмарцы).

На ўроках мастацтва шырока выкарыстоўваю прыём “сам сабе рэжысёр”. Поспехам карыстаецца кароткая “імгненная казка” на тэмы “Неверагодныя прыгоды” , “Хто ў школе жыве?” па ўласным сцэнарыям, “Дыван-самалёт” і нш.

Дарэчы, ролямі могуць надзяляцца не толькі жывыя персанажы, але і любыя нежывыя прадметы і феномены з любой вобласці ведаў (аповяд ад імя гаршка “З майго гліняннага жыцця”, “Што мне куфар расказаў”, “Легенды ад Калізея”, “СМСкі ад тэлефона” і гд.). Важна цікава назваць свой аповяд, каб адразу захапіць увагу слухача.

У сваёй працы на ўроках гісторыі, айчыннай і сусветнай мастацкай культуры шырока выкарыстоўваю народны тэатр батлейка, лялечны тэатр, апошнім часам японскі тэатр камішыбай, дзе шырока выкарыстоўваю прыём драматызацыі. Зараз працуем над стварэннем ценявога тэтру, ужо зроблены сам экран, фігуркі-сілуэты. Працуем з вучнямі 6-х класаў над стварэннем сценарыяў.

Інтэрв'ю – прыём складання школьнікамі пытанняў і адказаў для ўяўляемай гутаркі з гістарычным персанажам, дзеячам культуры. Героем інтэрв'ю могуць быць тыповыя прадстаўнікі грамадскіх груп, а могуць быць і рэальныя гістарычныя персанажы, знакамітыя землякі. Апошняя акалічнасць прад'яўляе дадатковыя патрабаванні да дакладнасці і карэктнасці праўдзівых ім адказаў. У інструктыўнай часцы задання неабходна агаварыць, калі бярэцца інтэрв'ю: у час вывучэння падзей або пазней; якія колы грамадства прадстаўляе суразмоўца гістарычнага персанажа; якая галоўная тэма іх гутаркі. У старэйшых класах вучні самастойна вызначаюць ўмовы «сустрэчы з гасцямі з мінулага» і рыхтуюць сюжэтна-ралявыя дзелавыя гульні на гістарычныя тэмы: прэс-канферэнцыі, суды, круглыя ​​сталы, брыфінгі і т. п. [3, 226]. Можна прапанаваць скласці пытанні для сустрэчы з рэальным сучасным паэтам, мастаком, знакамітай асобай роднага краю. На ўрокі па тэме “Наш край” запрашала паэтку Зінаіду Дудзюк, майстра народных рамёстваў Галіну Масюк, мастака Ігара Раманчука, ветэрана педагагічнай працы Лідзію Касачук, ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, воінаў-інтэрнацыяналістаў нашага мікрараёна.

Патрабаванні, якія прымяняюцца да тэатралізаванай гульні. Псіхалагічныя: абстаноўка, у якой адбываецца гульнявое дзеянне, павінна размяшчаць да ўзаемаадносін у атмасферы прыязнасці, узаемаразумення і супрацоўніцтва, змест гульні павінен быць цікавы, а любое гульнявое дзеянне павінна завяршацца атрыманнем пэўнага выніку, вучань павінен мець магчымасць для самавыяўлення і самарэалізацыі.

Педагагічныя: гульнявое дзеянне павінна абапірацца на веды, уменні, навыкі, набытыя раней на ўроках; мэта гульні павінна вызначацца ў адпаведнасці з тэмай урока, навучальнай праграммай: ўдзельнікі гульні павінны быць забяспечаны адпаведным метадычным матэрыялам, дакументацыяй і т. п .; гульня эфектыўная толькі ў спалучэнні з іншымі метадамі і сродкамі навучання і не павінна быць пераважнай ў навучальным працэсе.

На ўроках па вучэбным прадмеце "Айчынная і сусветная мастацкая культура» з батлеечныя мастацтвам знаёмлю вучняў у шостым класе пры вывучэнні наступных тэм: «Свята ў жыцці людзей», «Тэатр бачны і нябачны: сродкі мастацкай выразнасці». У восьмым класе – на ўроку пры вывучэнні тэмы "Музыка і тэатр на землях Беларусі ў перыяд Рэчы Паспалітай"[6, 63-68]. .

Апошнім часам на ўроках прымяняю тэатр камішыбай (Kamishibai) для аповяду розных нескладаных гісторый, казак, прытч. Гэта выяўленча-апавядальны тэатр, быў шырока распаўсюджаны ў Японіі ў 1920-я-1950-я гг., сторытэлінг па-японску. Вучнямі на ўроках мастацтва пастаўлены прытчы ”Тры дрэвы”, “Тры кедры” (тэма ”Святы ў жыцці людзей”, 6 клас) па літаратурнаму сцэнарыю. У тэатры камішыбай галоўнае умець прыдумаць сваю гісторыю, а не пераказаць чужую. Вучні 5-6 класаў у сярэдняй школе любяць маляваць, таму выкарыстоўваю гэты патэнцыял. Часта гісторыі складаю разам з дзецьмі на аснове сюжэтаў іх малюнкаў. Напрыклад, пры вывучэнні тэмы “Міфалогія у мастацтве” у кожным шостым класе вучні склалі свой сценарый аб заснаванні Брэста. Дзеці загадзя атрымалі заданне, размеркавалі, хто які сюжэт малюе, якія словы пры яго пастаноўцы (экранізацыіі) гаворыць. Хаця у класічным варыянце апавядае адзін расказчык – камішыбай, але мы адаптавалі гэты прыём пад патрэбы ўсяго класу, бо выступаць хочуць усе вучні, якія задзейнічаны ў праекце. Пры вывучэнні тэмы “Фатаграфія” на аснове фотаработ вучняў склалі эмацыйны аповяд ад імя гіда-экскурсавода ”Культурныя прыгоды з катом Берасцейкай” (персанаж з археалагічнага музея “Берасце”), кожны вучань на сваім малюнку адлюстраваў прыгоду і прыдумаў невялічкае апавяданне, якія мы аб’ядналі агульным сюжэтам прыгод з катом.

Безумоўна, даводзіцца шмат працаваць над тым, каб захапіць, зацікавіць, заінтрыгаваць сваіх вучняў. Элементы тэатралізацыі садзейнічаюць развіццю матывацыі да вучэбнай дзейнасці, дапамагаюць надоўга захаваць у памяці яркія і глыбокія ўражанні ад вывучанай тэмы, набыць устойлівыя веды, і развіць свае інфармацыйна-камунікатыўныя кампетэнцыі.

Скажы мне – і я забуду; пакажы мне – і я запомню; дай зрабіць – і я зразумею. Я лічу, што менавіта ўрокі з элементамі тэатралізацыі дзеці будуць памятаць усё жыццё.


ВЫКАРЫСТАНЫЯ КРЫНІЦЫ:

1. Баханов К. А. Театрализованные игры на уроках./К.А.Бахов// «Преподавание истории в школе». – 1990. – №4. – С. 15-20.

2. Борзова Л. П.. Игры на уроке истории. Методическое пособие для учителя / М.: Владос - Пресс, 2003. - 160 с.

3. Вяземский Е.Е., Стрелова О.Ю. Методика преподавания истории в школе: Практ. Пособие для учителей./ Е.Е.Вяземский, О.Ю.Стрелова// М.: Гуманит. изд. центр ВЛАДОС. – 2001. – С. 224-227.

4. Гин А. Приемы педагогической техники: Свобода выбора. Открытость. Деятельность. Обратная связь. Идеальность. Пособие для учителя / А. Гін//М.: Вита-Пресс, 2009. – 112 с.

5. Манн Б. Б. Школьный исторический театр/Б.Б.Ман// «Преподавание истории в школе». – 1993. – №3 – с.45.

6. Пешко, О.С. Батлейка как средство приобщения учащихся к народной культуре на уроках отечественной и мировой художественной культуры и во внеклассной работе»/ О.С. Пешко// Мастацкая і музычная адукацыя. – 2020. – № 2. – С. 63 – 68 .





2



Скачать

Рекомендуем курсы ПК и ППК для учителей

Вебинар для учителей

Свидетельство об участии БЕСПЛАТНО!