СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Фотасінтэтычныя пігменты. Умовы ўтварэння крухмала ў лістах раслін. Асаблівасці пластычнага і энергетычнага абмену расліннай клеткі. Фотасінтэз.

Категория: Биология

Нажмите, чтобы узнать подробности

Просмотр содержимого документа
«Фотасінтэтычныя пігменты. Умовы ўтварэння крухмала ў лістах раслін. Асаблівасці пластычнага і энергетычнага абмену расліннай клеткі. Фотасінтэз.»

Фотасінтэтычныя пігменты. Умовы ўтварэння

крухмала ў лістах раслін.

Асаблівасці пластычнага і энергетычнага

абмену расліннай клеткі. Фотасінтэз.


Мэта: вывучыць механізм і значэнне працэсу фотасінтэзу

Задачы:

Адукацыйныя:

Пашырыць і паглыбіць уяўленне аб паветраным харчаванні раслін,

раскрыць сутнасць працэсу фотасінтэзу,вывучыць хімізм і механізм светлавой і цёмнавай фаз фотасінтэзу,

Развіваючыя:

Развіваць уменне здабываць інфармацыю з тэксту і ілюстрацый, выконваць аналіз і параўнанне, устанаўленне прычынна-выніковых сувязей,

Фарміраваць навык самастойнай працы з тэкстам падручніка,

Працягнуць працу па фармаванні навуковага светапогляду на падставе інтэгратыўнасці падыходу да вывучаемай праблемы;развіваць творчае мысленне і пазнавальную актыўнасць

Выхаваўчыя:

Ажыццяўляць экалагічнае выхаванне, выхоўваць беражлівыя адносіны да раслін як да крыніцы жыцця на Зямлі


Навучальныя задачы для вучняў:

1.актуалізацыя ведаў пра будову вегетатыўных органаў раслін, пра арганойды клеткі, пра фотасінтызуючыя пігменты і разнастайнасці раслін;

2.дапамога навучэнцам у папярэджанні і ліквідацыі лагічных памылак пры вывучэнні тэмы ўрока;

3.ажыццяўленне кантролю сфарміраванасці ўяўленняў пра светлавую і цемнавую фазы фотасінтэза

Тып урока: камбінаваны ўрок.

Тэхналогія навучання: ІКТ-тэхналогія,

Ключавыя паняцці: фотасінтэз, аўтатрофы, хларапласт, хларафіл, светлавая і цемнавая фаза, фатоліз вады

Абсталяванне: падручнік “Біялогія. 11 клас», відэа фрагмент, прэзентацыя да ўрока;

План

1. Арыенціровачна-матывацыйны этап 

А) уваходны кантроль

2. Аперацыйна-пазнавальны 

А) Паведамленне “Фотасінтэтычныя пігменты”

Б) Дэманстрацыя доследу “Вылучэнне фотасінтэтычных пігментаў”

В) ЭАР відэа фрагмент

3. Кантрольна-карэкцыйны этап

А) Работа з табліцай

Б) Работа са слайдамі

В) Рашэнне задачы

4. Рэфлексіўны

1. Арыенціровачна-матывацыйны этап 


«Хлорофилл – это Прометей, который выкрал огонь с небес и подарил людям».

К.А.Тимирязев.

Тэст па тэме «Абмен рэчываў»

1.У падрыхтоўчай стадыі энергетычнага абмену адбываецца

1) расшчапленне біяпалімераў да мономеров

2) сінтэз бялкоў з амінакіслот

3) сінтэз поліцукрыдаў з глюкозы і фруктозы

4) расшчапленне глюкозы да малочнай кіслаты

2.Дзякуючы энергетычнаму абмену клетка забяспечваецца

1) бялкамі

2) вугляводамі

3) ліпідамі

4) малекуламі АТФ

3.У працэсе энергетычнага абмену

1) з гліцэрыны і тлустых кіслот утвараюцца тлушчы

2) сінтэзуюцца малекулы АТФ

3) сінтэзуюцца неарганічныя рэчывы

4) з амінакіслот утвараюцца бялкі

4. Ферментатыўнае расшчапленне глюкозы без удзелу кіслароду - гэта

1) падрыхтоўчы этап абмену

2) пластычны абмен

3) гліколіз

4) біялагічнае акісленне

5. Колькі малекул АТФ утвараецца за кошт акіслення адной малекулы глюкозы ў анаэробных умовах?

1) 18

2) 2

3) 36

4) 38

6. Колькі малекул АТФ утвараецца за кошт акіслення адной малекулы глюкозы ў аэробных умовах?

1) 18

2) 2

3) 36

4) 38

Правільныя адказы: 1.1, 2.4, 3.2, 4.3, 5.2, 6.3.


Праблемнае пытанне:

Дайце самаму лепшаму кухару колькі заўгодна свежага паветра, сонечнага святла і цэлую рэчку чыстай вады і прапануйце, каб з усяго гэтага ён прыгатаваў вам цукар, крухмал, тлушчы і збожжа - ён вырашыць, што вы над ім смяецеся. Ваш смех не спадабаўся б 1. Ян ван Гельмонту, Джозефу Прыстлі, Кліменту Аркадзьевічу Ціміразеву

Фотасінтэз- гэта…..

Так, сапраўды, расліна - гэта пасярэднік жывога паміж небам і зямлёй. Пігмент хларафіл - сапраўдны Праметэй, які скраў агонь з нябёсаў. Выкрадзены ім прамень сонца прыводзіць у дзеянне махавік магутнай паравой машыны, і пэндзлік мастака, і пяро паэта...Лёс зялёнай расліны - гэта лёс чалавецтва.

«Я трымаю ў руках зялёны ліст расліны, але гэта не проста ліст - гэта фабрыка фотасінтэзу. І, каб разгледзець, як працуе гэтая фабрыка, мы павінны прыцягнуць веды фізікі, хіміі, біялогіі».

Слайд 9

Азначэнне фотасінтэза на этапе 11 класа.

Слайд 10 чорны слайд

2. Аперацыйна-пазнавальны 

Паведамленне “Фотасінтэтычныя пігменты”

Слайд 11,12

Дэманстрацыя доследу “Вылучэнне фотасінтэтычных пігментаў”

1940г - Ханс Фішэр, нямецкі навуковец, усталяваў структуру хларафіла. Хларафіл падобны на зялёнага апалонікі. У гэтай малекулы квадратная «галава» (хларафілін) і доўгі «хвост» (фітол). У цэнтры галавы як быццам вока цыклопа, красуецца атам магнію. У састаў хларапластаў уваходзіць два хларафілы а і в.



Слайд 13 Даўжыня хвалі

Слайд 14 Будова хларапласта

Самастойная работа з падручнікам с.116.Вядомы два віды фотасістэм 4-ты абзац

Месца працякання фотасінтэза. ФС І, ФС ІІ

Прагляд відэароліка Светлавая фаза фотасінтэза, цемнавая фаза фотасінтэза

ФІЗКУЛЬТХВІЛІНКА

Кантрольна-карэкцыйны этап

Работа з табліцай

Фазы фотасінтэзу


Характарыстыка

Светлавая фаза

Цемнавая фаза

Месца праходжання працэса

Мембрана тылакоіда

Строма хларапласта

Зыходныя рэчывы


Н2О,АДФ,НАДФ+,

Н3РО4

СО2, АТФ,НАДФ Н+Н+

Што ўтвараецца

О2, АТФ, НАДФ Н+Н+


С6Н12О6, АДФ,НАДФ+

Крыніца энергіі

Сонечнае святло


Наяўнасць святла не абавязкова

Для ўтварэння 1 малекулы глюкозы неабходна 18 малекул АТФ


Работа са слайдамі

Рашэнне задачы №6* с.120.

Рашэнне:

6. Чалавек за суткі спажывае прыкладна 430 г кіслароду. Дрэва сярэдняй велічыні паглынае каля 30 кг вуглякіслага газу за год. Колькі дрэў неабходна, каб забяспечыць аднаго чалавека кіслародам за год?


За год чалавек спажывае: 430 г × 365 = 156950 г кіслароду.

Разлічым хімічную колькасць вуглякіслага газу, які паглынаецца за год адным дрэвам:

М(СО2) = 12 + 16 × 2 = 44 г/моль. n(СО2) = m : М = 30 000 г : 44 г/моль ≈ 681,8 моль.

Сумарнае ўраўненне фотасінтэзу:

6СО2 + 6Н2О → С6Н12О6 + 6О2

Паглынанне 6 моль вуглякіслага газу суправаджаецца вылучэннем 6 моль кіслароду. Значыць, паглынаючы за год 681,8 моль вуглякіслага газу, дрэва выдзяляе 681,8 моль кіслароду.

Знойдзем масу кіслароду, які выдаткоўваецца дрэвам за год:

М(О2) = 16 × 2 = 32 г/моль. m(О2) = n × M = 681,8 моль × 32 г/моль = 21 817,6 г

Вызначым, колькі дрэў неабходна, каб забяспечыць аднаго чалавека кіслародам. Колькасць дрэў = 156 950 г : 21 817,6 ≈ 7,2 дрэва.

Адказ: для таго, каб забяспечыць аднаго чалавека кіслародам, у сярэднім спатрэбіцца 7,2 дрэва (дапушчальнымі адказамі будуць "8 дрэў" ці "7 дрэў").

Слайд 24

Рефлексія. Сінквейн

1. Фотасінтэз.

2. Клетачны, хларафілавы.

3. Паглынае, сінтэзуе, вылучае.

4. Хіміка-біялагічны працэс, у ходзе якога ў клетках раслін адбываецца сінтэз арганічных рэчываў пад дзеяннем святла.

5. Пераўтварэнне.



Скачать

Рекомендуем курсы ПК и ППК для учителей

Вебинар для учителей

Свидетельство об участии БЕСПЛАТНО!