СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Гучы мая мова, як срэбны званочак

Нажмите, чтобы узнать подробности

Мерапрыемства прызначана для навучэнцаў пачатковых класаў

Просмотр содержимого документа
«Гучы мая мова, як срэбны званочак»

Тэма: Гучы, мая мова, як срэбны званочак

Мэта: фарміраванне ў навучэнцаў нацыянальнай самасвядомасці праз асэнсаванне нацыянальных каштоўнасцяў, традыцый, творчай і сацыяльнай самарэалізацыі кожнага вучня.

Задачы: садзейнічаць выхаванню любові да мастацкага слова, а таксама павагі да суседніх народаў і іх моў; развіваць цікавасць да вывучэння роднай мовы.

Абсталяванне: мультымедыйны праектар, мультымедыйная прэзентацыя.

Мерапрыемства падрыхтавана для навучэнцаў 1 – 4 класаў.

Ход мерапрыемства

- Прывітанне, сябры! Добрага дня ўсім! Сёння мы запрашаем вас на свята роднай мовы, якое называецца «Гучы мая мова, як срэбны званочак…» Слайд 1Конец формы

1. З легендаў i казак былых пакаленняў,
З калосся цяжкога жытоў i пшанiц,
З сузор'яў i сонечных цёплых праменняў,
З грымучага ззяння бурлiвых крынiц.
2. З птушынага шчэбету, шуму дубровы,
I з гора, i з радасцi, i з усяго
Таго, што лягло назаўсёды ў аснову
Святынi народа, бяссмерця яго, –
Ты выткана, дзiўная родная мова.

3. Няма на зямлi таго шчасця i гора,
Якога б ты нам перадаць не магла.
Няма такiх нетраў, глыбокага мора
I гор, праз якiя б ты не правяла.
4. Мяне на радзiму, туды, дзе сягоння
Стаiць акрываўлены вораг з пятлёй
Над спаленай хатай, над родным загонам,
Над будучыняй і песняй маёй –
Над тым, што было i што век будзе вольным.

5. Народ пранясе цябе, родная мова,
Святлом незгасальным у сэрцы сваiм
Праз цемру і годы змаганняў суровых.
Калi ж ападзе і развеецца дым
I нiвы васкросшыя закаласяцца, –
6. Iзноў прашумiш ты вясновым дажджом,
Iзноў зазвiнiш ты у кожнай у хаце,
Цымбалам дасi iх сарэбраны гром
I вусны расквецiш усмешкай дзiцяцi. [1]

- Мы з вамі жывём у Рэспубліцы Беларусь і нашай роднай мовай з’яўляецца – беларуская мова. Вы ўмееце размаўляць на ёй? А разумееце яе? (Адказы дзяцей) Але сёння мы не будзем расказваць вам, як важна любіць сваю мову, бо вы гэта і так добра ведаеце. Як выдумаеце, што ж мы будзем рабіць у час нашага мерапрыемства? (Адказы дзяцей) Сёння мы будзем разам з вамі весяліцца, спаборнічаць і проста спяваць .

Слайды 2-3

Сёння ў нас свята нашай роднай мовы. А на свяце які настрой павінен быць? (Адказы дзяцей). Сапраўды, радасны і вясёлы. А стварыць яго для вас зараз паспрабуюць мае вучні. Ведаеце, нішто так не падымае настрой, як добрая песня. Зараз вучні 4 класа выканаюць для вас песню, якая называецца… А як яна называецца вы даведаецеся, калі адгадаеце рэбус. Згодны?

Слайд 4










- Як адным словам назваць прадметы, якія выкарыстаны ў рэбусе? (Посуд)

Хто з вас здагадаўся як называецца песня?(Адказы дзяцей)

Слайд 5

Вучні спяваюць песню “Мікіта”

- Колькі цікавага ў нашай мове! А як звалі чалавека, які самы першы пазнаёміў вас з роднай мовай? (Адказы дзяцей) Сапраўды, калі вы былі маленькія, мамы вучылі вас першым словам, загадвалі загадкі, спявалі для вас песенькі.

7. Дала мне маці гэту мову,

Каб не нямым прыйшоў у свет.

Дала мне маці гэту мову

Як спадчыну і запавет.

8. З такою моваю не сорам

I да суседзяў – хоць на Марс.

З любым народам мы гаворым,

I людзі разумеюць нас. [1]

- А зараз конкурс “Адгадай-ка” . (Слайд 6) Правільныя адказы на загадкі змогуць даць толькі тыя дзеці, якія не толькі добра ведаюць родную мову, але яшчэ і разумеюць, што значыць тое ці іншае слова. Адкажыце, калі ласка, а што ж нам рабіць, калі мы не ведаем, што значыць слова? Хто або што нам дапаможа? Да каго мы звернемся? (Адказы дзяцей)

Слайд 7







- А зараз адгадайце загадкі, якія мы для вас падрыхтавалі.

Слайды 8-25

Нос вусаты, лоб паласаты,

хвосцік пушысты, сам кіпцюрысты.

(Кот)

У лазню ідзе чорным, выходзіць чырвоным.

(Рак)

Дзяўчынка кветку ўзяць хацела,

а кветка – пырх і паляцела.

Завецца як жа кветка тая,

што крылцы мае і лятае?

(Матылёк)

Круглы, як мяч, салодкі, як мёд,

зверху зялёны, а ўнутры чырвоны.

(Кавун)

На лузе браточкі з адной сямейкі:

залатыя вочкі, беленькія вейкі.

(Рамонкі)

Чорная карова ўсіх папарола,

белая прыйшла – усіх падняла.

(Дзень ноч)

Хвалюе водарам, красою,

але няпроста ўзяць рукою:

галава – пахучая,

тулава – калючае.

(Ружа)

Маленькі сам, нос доўгі, колкі,

танчэй, вастрэй любой іголкі.

Пакуль ляцеў – усё крычаў,

а толькі сеў – і замаўчаў.

(Камар)

Я расту не на ствале,

я заўсёды на стале.

Мяне ўкусіш, небарача,

дык адразу і заплачаш.

(Цыбуля)

- Вось бачыце, колькі цікавага ў нашай мове! Калі вы былі маленькія, мамы вучылі нас першым словам, загадвалі загадкі, спявалі калыханкі. Менавіта з матчынай калыханкі, бы з чысцюткай крынічкі, пачынаецца ўсё лепшае ў чалавеку.

- Вы люьіце спяваць? Давайце зараз усе праспяваем “Калыханку”. Я упэўнена, што вы яе ўсе добра ведаеце.

Слайды 26-27

Усе выконваюць песню “Калыханка”

- Малайцы! Але да адпачынку яшчэ далёка. Зараз мы вам прапануем Загадкі-жарты. (Слайды 28-40) Будзьце ўважлівы!

  • Ён да вушэй, калі чалавек задаволены чым-небудзь; чалавек трымае яго на замку, калі неабходна захаваць што-небудзь у тайне. (Рот.)

  • Ім некаторыя людзі падобныя адзін да аднаго так, што і не адрозніш; ён выцягваецца ў таго чалавека, які чым-небудзь расчараваны ці здзіўлены. (Твар.)

  • Імі людзі кідаюцца, калі неабдумана што-небудзь гавораць; іх бяруць назад, калі адмаўляюцца ад дадзенага абяцання. (Словы.)

  • Іх чалавек глытае, калі стараецца стрымаць плач; імі чалавек абліваецца, калі горка плача. (Слёзы.)

  • Імі людзі ляскаюць, калі адчуваюць моцны голад; іх людзі сушаць, калі весела смяюцца, рагочуць. (Зубы.)

  • Калі чалавек залішне рухавы, неспакойны, няўрымслівы, то яна ў яго гарыць; яна шэрхне ў таго чалавека, які адчувае моцны страх, жах. (Скура.)

- Што вам дапамагло правільна адгадаць загадкі?

9. Мілая мова твая паэтычная,

спеўная і гаваркая яна,

свеціцца ўсёй чысцінёю крынічнаю,

водарам дыхае,

быццам вясна.

- Наш Павел сазаў, што наша мова вельмі спеўная. Паспяваем яшчэ разам? А што жа за песню будзем спяваць? Паспрабуйце здагадацца. У гэтай песні расказваецца пра двух сяброў, які ўвесь вольны час праводзілі разам. Любімым іх заняткам было іграць на музычных інструментах і спяваць. Але аднойчы ім не пашчасціла: дзед аднаго з хлопчыкаў прыгразіў ім, што, калі яны не супакояцца, то ён іх пакарае. Што ж гэта за песня?

Слайды 41-42

Вучні спяваюць песню “Саўка ды Грышка”

- Зараз мы з вамі пагуляем у беларускую народную гульню, якая называецца “Рэдзькі”.( Слайд 43)

Пан стаіць дзе-небудзь далёка, а гаспадар застаецца з рэдзькай. Рэдзькі садзяцца на траву адна за другой, абхапіўшы абедзвюма рукамі таго, хто сядзіць наперадзе. Яны спяваюць:

 Мы на градачцы сядзім,

Ды на сонейка глядзім!

Мы ядзім, сядзім, сядзім!

Мы глядзім, глядім, глядзім!

А гаспадар перад градкамі пахаджвае. Раптам здалёк чуецца:

Дзінь-дзілінь!

Дзінь-дзілінь!

Дзінь-дзілінь!

Гэта пан на кані (на палачцы) верхам едзе. Ён пад'язджае да градкі, аб'язджае яе два-тры разы, потым спыняецца і пытаецца:

«Ці дома гаспадар?»

Гаспадар адказвае:

«Дома! А хто там?»

Пан гаворыць:

«Сам пан!»

Гаспадар пытае:

«Што табе трэба?»

Пан гаворыць:

“Мая пані на печы ляжала.

Звалілася з печы,

Пабіла плечы.

Вохае, уздыхае —

Рэдзькі жадае.

Дай мне рэдзькі!”

Гаспадар адказвае:

“Рэдзька яшчэ маленькая:

З курыную галоўку.

Прыязджай заўтра!”

Пан паехаў дадому. Праз некаторы час ён зноў прыязджае да гарода і пытаецца тое ж самае. Гаспадар глянуў на градку і кажа:

“Рэдзька яшчэ маленькая:

З гусіную  галоўку.

Прыязджай заўтра, тады дам!”

 Пан паскакаў назад. Праз некаторы час зноў прыязджае і кажа тое ж самае.

Гаспадар адказвае:

«Цяпер мая рэдзька вырасла з конскую галоўку!»

Пан пытае:

«А можна вырваць рэдзьку?»

Гаспадар :

«Можна! Цягні сам, якую хочаш!»

Пан падыходзіць да рэдзькі і тузае тую, якая сядзіць апошняй. А рэдзька моцна сядзіць ды пасмейваецца над ім:

 “Ножкі ў пана таненькія,

Ручкі ў пана слабенькія!”

Пан ўсе тузае, а выдраць няма сілы. А рэдзькі з гаспадаром над ім пасмейваюцца, прамаўляючы тыя ж словы. Нарэшце, пан напружваючыся, злаўчыўся, вырваў рэдзьку і адвёў туды, дзе стаіць яго каня. Потым падыходзіць да гаспадара і зноў пытае:

«А можна мне яшчэ рэдзьку?»

«Можна, цягні!» — дазваляе гаспадар.

Пан сам выдраць не можа і кліча першую рэдзьку. Пачынаюць яны разам цягнуць. Выцягнулі яшчэ адну! Потым яны сталі выцягваць усе рэдзькі па чарзе. І кожная рэдзька, якую ён з градкі выдзерне, становіцца за папярэднімі рэдзькамі адзін за адным. Так працягваецца да таго часу, пакуль на градцы нічога не застанецца. Пан садзіцца на каня і з'яздже разам з рэдзькай.

  Правілы гульні. Выдзіраць рэдзьку можна толькі з дазволу гаспадара.[4]

– Наша мова ззяе самацветамі, лаканічнымі іскрынкамі ўсіх колераў і адценняў – прыказкамі, прымаўкамі, фразеалагізмамі. Яны дапамагаюць чалавеку з найбольшай выразнасцю выказваць свае думкі, перакананні, надаюць маўленню маляўнічасць і вобразнасць. У фразеалагізмах, прыказках і прымаўках заключаны жыццёвы вопыт народа, які прадстаўлены ў вобразных правілах, парадах, павучэннях.

А ці ведаеце вы прыказкі і прымаўкі? (Адказы дзяцей)

Фразеалагізмамі называюць ўстойлівыя спалучэнні слоў, звароты мовы тыпу: «біць лынды», «павесіць нос», «задаць наганяй» ... Абароты прамовы, які называюць фразеалагізмы, непадзельныя па сэнсе, гэта значыць яго значэнне не складаецца са значэнняў складаючых яго слоў. Яны працуюць толькі як адзінае цэлае, лексічная адзінка.

Слайд 44

Фразеалагізмы - гэта крылатыя выразы, якія не маюць аўтара. Значэнне фразеалагізмаў складаецца ў тым, каб надаць эмацыйную афарбоўку выразе, узмацніць яго сэнс.

Многія фразеалагізмы лёгка замяняюцца адным словам:

зламаючы галаву - хутка,

рукой падаць - блізка.

Cамая галоўная рыса фразеалагізмаў - іх вобразна-пераносны сэнс.

Часта прамое выраз ператвараецца ў пераноснае, пашыраючы адценні свайго сэнсу.

Слайды 45-52

Трашчыць па швах - з прамовы краўца набыло больш шырокае значэнне - прыходзіць у заняпад.

Паставіць у тупік - з прамовы чыгуначнікаў перайшло ў агульнае ўжыванне ў значэнні прывесці ў замяшанне.

- А зараз давайце выявім з вамі, што значать наступныя фразеалагізмы:

Засячы на носе - запомніць дужа-моцна

Душа ў пяткі пайшла - чалавек перетрусивший, спалоханай

Вадой не разліць - вялікія сябры, пра моцную дружбе

Вады ў рот набраў - маўчыць і не жадае адказваць

Як дзве кроплі вады - вельмі падобныя, неадрозныя

Засячы на носе - засячы на носе азначае: запомніць дужа-моцна, раз і назаўсёды.

Дзяўбці носам - засыпаць.

Надзьмуць губы - пакрыўдзіцца.

Залатыя рукі - пра тое, хто ўмела, па-майстэрску ўсё робіць, спраўляецца з любой працай. [5]

- Малайцы! Зараз дзеці праспяваюць вам песню”Пра добрую мышку і мудрую кошку”, а вы слухайце яе ва ўсе вушы.

Пра добрую мышку і мудрую кошку

- Скажыце, дзеці, чаму нас вучыць дадзеная песня?


Адкрываю, як свет, нанова

беларускае роднае слова,

пералівістае – як каменьчык,

вясёлкавае – як ручэй,

цёплае – як агеньчык

добрых тваіх вачэй.

- І напрыканцы нашага свята, мне хочацца нагадаць вам толькі адно:

Слайд 53







- Вялікі дзякуй за ўвагу!




















Спіс выкарыстаных крыніц

1. Вершы беларускіх пісьменнікаў. [Электронны рэсурс]. Рэжым доступу: http: // vershy.ru / content / rodnaya-mova. – Дата доступу : 05.12.2017

2. Беларускія загадкі. [Электронны рэсурс]. Рэжым доступу: http: // belzag.blogspot.com/2012/11 / blog-post_18.html. - Дата доступу : 05.12.2017

3. Займальны і дыдактычны матэрыял. Тэма “Загадкі”. [Электронны рэсурс]. Рэжым доступу: http: //dobri-nastavnik.ru / pachatkova-shkola / litaraturnae-chytanne/zajmalny-i-dydaktychny-materyyal-tema-zagadki.html. - Дата доступу : 05.12.2017

4. Беларуская народная гульня “Рэдзькі”. [Электронны рэсурс]. Рэжым доступу: http://ddu501.minsk.edu.by/ru/main.aspx?guid=2221 Дата доступу : 07.12.2017

5. Янкоўскі, Ф. Беларуская фразеалогія. Фразеалагізмы, іх значэнне, ужыванне. [Электронны рэсурс]. Рэжым доступу:

http: // mowaznaustwa.ru / 2011/10/15/f-yanko%D1%9Eski-belaruskaya frazealogiya-frazealagizmy-ix-znachenne-uzhyvanne-15/




Скачать

Рекомендуем курсы ПК и ППК для учителей

Вебинар для учителей

Свидетельство об участии БЕСПЛАТНО!