СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Гульня па беларускай мове "Слабае звяно"

Нажмите, чтобы узнать подробности

інтэлектуальна-пазнавальная гульня

Просмотр содержимого документа
«Гульня па беларускай мове "Слабае звяно"»

ІНТЭЛЕКТУЛЬНА-ПАЗНАВАЛЬНАЯ ГУЛЬНЯ “СЛАБАЕ ЗВЯНО”

Мэты:

- садзейнічаць павышэнню пазнавальных інтарэсаў вучняў, актывізацыі інтэлектуальных магчымасцей асобы;

- ствараць творчую атмасферу дзейнасці для развіцця ўвагі, лагічнага мыслення, кемлівасці, культуры маўлення;

- выпрацоўваць уменне трымацца перад аўдыторыяй, выхоўваць культуру міжасабовых паводзін, пачуццё павагі да роднага слова.

Ход гульні.

Слова вядучага.

Добры дзень! Я радая вітаць усіх, хто сёння прыйшоў на нашу інтэлектальна-пазнавальную гульню “Слабае звяно”.

Сённяшняя гульня пакажа, хто з вучняў, прадстаўнікоў кожнага класа, самы кемлівы, інтэлектуальна развіты, уважлівы, эрудзіраваны, умее трымацца перад аўдыторыяй, не разгубіцца ў складанай сітуацыі.

Я запрашаю ўдзельнікаў гульні падысці да стала журы і выцягнуць бэйдж з асабістым нумарам, прамацаваць яго на адзенне і сесць па парадку, адпаведна свайму нумару.

Кожнаму ўдзельніку будзе прапанавана сваё пытанне. Гэта пытанне можа быць не толькі з беларускай мовы і літаратуры, але і з іншых вучэбных дысцыплін. Пытанні могуць быць як простыя, так і складаныя. Усе вырашыць ваша шанцаванне.

Умовы гульні.

  1. Гульня праводзіцца ў пяць раўндаў і фінал.

  2. Пасля кожнага раўнда будзе выбываць адзін вучань, які адкажа на меншую колькасць пытанняў. Ён і будзе з’яўляцца слабым звяном.

  3. Кожнаму вучню будзе задавацца асабістае пытанне. Калі вучань не ведае на яго адказ, то права адказаць мае той, хто першы падыме руку. Ён, калі правільна адкажа, здабудзе сабе дадатковы бал і забяспечыць месца ў наступным раўндзе.

  4. Да фіналу даходзяць тры вучні, якія адказваюць на прапанаванае пытанне пісьмова. Праз падлік правільных адказаў ці іх магчымых варыянтаў вызначыцца пераможца.





Першы раўнд

(пытанні для васьмі вучняў)

  1. Які горад быў першай сталіцай Вялікага Княства Літоўскага? (Навагрудак)

  2. Полацкая князёўна, дачка княза Рагвалода. (Рагнеда)

  3. Назавіце імя і прозвішча майстра, які зрабіў па замове Еўфрасінні Полацкай славуты крыж. (Лазар Богша)

  4. У якім горадзе нарадзіўся Ісус Хрыстос? (Віфлеем)

  5. Назавіце псеўданім Канстанціна Міхайлавіча Міцкевіча. (Якуб Колас)

  6. У якім горадзе знаходзіцца адзіны ў свеце помнік літары беларускага алфавіта Ў (нескладоваму)? (У Полацку)

  7. Назавіце дрэвы, якія сімвалізуюць мужчынскі і жаночы пачатак. (Дуб і бяроза)

  8. Самая вялікая рака Віцебскай вобласці. (Заходняя Дзвіна)

  9. Вымаўленне аднаго са складоў з большай сілай і працягласцю. (Націск)

  10. Слова, запазычанае з рускай мовы. (Русізм)

  11. Як называецца пытанне, якое не патрабуе адказу? (Рытарычнае)

  12. Вышэйшы пункт напружання ў развіцці дзеяння мастацкага твора. (Кульмінацыя)

  13. Як называецца марфема, якая стаіць пасля кораня? (Суфікс)

  14. Мастацкі троп, у аснове якого ляжыць супастаўленне дзвюх з’яў. (Параўнанне)

  15. У якім раздзеле мовазнаўства вывучаюцца правілы вымаўлення слоў? (Арфаэпія)

  16. Якога слова не хапае ў прыведзенай схеме аднаго з тыпаў маўлення: тэзіс – доказы - … (Вывад)

  17. Белае поле, чорнае семя, хто яго сее, той разумее. (Кніга)

  18. Беларускі шоўк. (Лён)

  19. Самае высокае дрэва. (Эўкаліпт)

  20. Замяніце сінонімам фразеалагізм “хоць іголкі збірай”. (Светла)

  21. Прадоўжыце прыказку: “Якая птушка, такая і …” (Песня)

  22. Што сеяла Ульяніца з беларускай народнай песні “Ох, і сеяла Ульяніца…”? (Лянок)

  23. Бог зімы ў беларускай міфалогіі. (Зюзя)

  24. Які сімвал шчасця можна знайсці на дарозе? (Падкова)

Другі раўнд

(пытанні для сямі вучняў)

  1. Якую назву меў пашыраны і папулярны ў мінулыя часы на Беларусі лялечны тэатр? (Батлейка)

  2. Назавіце імя полацкага князя, празванага ў народзе Чарадзеем. (Усяслаў)

  3. Краіна, сімвалам якой з’яўляецца дэкаратыўнае дрэва – сакура. (Японія)

  4. Эпічны твор вялікай формы. (Раман)

  5. Ліст якога дрэва змешчаны на сцягу Канады? (Кляновы)

  6. Навука хоць намучыць, але жыць… (Навучыць)

  7. Якая дэталька меншая: маленькая, мікраскапічная ці мініяцюрная? (Мікраскапічная)

  8. Як мы называем сухую траву? (Сена)

  9. Назавіце свецкае імя Еўфрасінні Полацкай. (Прадслава)

  10. Дзяржава ўсходніх славян, якая ўзнікла ў дзявятым стагоддзі. (Кіеўская Русь)

  11. Язычніцкі бог грому і маланкі. (Пярун)

  12. Апісанне жыцця. (Біяграфія)

  13. Сугучнасць слоў або іх частак у беларускай мове. (Рыфма)

  14. Друкаваны адбітак на паперы, які шырока выкарыстоўваўся ў выданнях Францыска Скарыны. (Гравюра)

  15. Самае вялікае абарончае збудаванне на Зямлі, бачнае нават з арбіты касмічнага карабля, на будаўніцтва якога пайшло дзесяць гадоў. (Вялікая Кітайская сцяна)

  16. Ці мае кактус лісце? (Не)

  17. Дзіцяня якой жывёлы праводзіць першыя шэсць месяцаў свайго жыцця ў мамінай сумцы, а наступныя шэсць – на мамінай спіне? (Каалы)

  18. Самая доўгая рака. (Ніл)

  19. Да якога летняга свята не ядуць яблыкаў? (Да Спаса)

  20. Бог агню ў беларускай міфалогіі. (Жыжаль, Зніч)

  21. У якім месяцы не спраўлялі вяселлі нашы продкі? (У маі)



Трэці раўнд

(пытанні для шасці вучняў)



  1. Даслоўная вытрымка з якога-небудзь выказвання, кнігі ці дакумента, ужытае для ілюстрацыі або з мэтай пацвярджэння думкі. (Цытата)

  2. Від зброі, які выкарыстоўваўся ў сярэднія вякі пры паляванні на зуброў.(Кап’ё)

  3. Без станка,без рук,а кросны тчэ.(Павук)

  4. Вершаваны твор, меладычны па сваім інтанацыйным малюнку і прызначаны для спявання.(Песня)

  5. Якое возера называюць беларускім морам?(Нарач)

  6. Пінгвін-птушка ці жывёліна?(Птушка)

  7. Першы касманаўт СССР.(Юрый Гагарын)

  8. Вышэйшы духоўны тытул служыцеля праваслаўнай царквы.(Патрыярх)

  9. Язычніцкі бог урадлівасці, кахання і апякун дзікай жывёлы.(Ярыла)

  10. Каменяломнік - гэта рыба, расліна ці птушка?(Расліна)

  11. Самая маленькая птушка.(Калібры)

  12. Хто такі кінолаг?(Спецыяліст, які вывучае сабак)

  13. Ці ёсць кроў у насякомых?(Ёсць)

  14. Як называюцца ўсе склоны, акрамя назоўнага?(Ускосныя)

  15. Якая марская жывёла самая вялікая?(Сіні кіт)

  16. Абутак, плецены з лыка.(Лапці)

  17. Прадоўжыце прыказку: “Радзіма - матка,чужына -…”(Мачыха)

  18. Падбярыце сінонім да фразеалагізма “на шапачны разбор”.(Позна)



Чацвёрты раўнд

(пытанні для пяці вучняў)

  1. Часціна мовы,якая абазначае дзеянне або стан прадмета.(Дзеяслоў)

  2. Надрадковы знак у выглядзе коскі.(Апостраф)

  3. Слова з процілеглым значэннем.(Антонім)

  4. Раздзел мовазнаўства, які вывучае сістэму гукаў.(Фанетыка)

  5. Рамеснік, майстар, які вырабляе посуд з гліны.(Ганчар)

  6. Чалавек, які ведае шмат моў.(Паліглот)

  7. Якое дрэва выклікала ў беларусаў негатыўныя асацыяцыі, яго лічылі нячыстым? (Асіна)

  8. Як называюць мовы,што зніклі з ужытку? (Мёртвыя)

  9. Назавіце птушку, якую вельмі шанавалі нашы продкі. Лічылі тую хату, дзе яна зладзіць сваё гняздо, шчаслівай, а Пярун ніколі не ўдарыць нават паблізу гнязда. (Бусел)

  10. Як называем фальклорны твор, які падаецца і ўспрымаецца як верагодны хоць і не пацверджаны гістарычнымі фактамі? (Легенда)

  11. Крыважэрны люты звер, падобны на ваўка, казачнае стварэнне, вампір. (Ваўкалак)

  12. Казачны жыхар лесу ў вобразе калматага чалавека ў звярынай шкуры з вялікімі вушамі. Ён выводзіць з лесу тых, хто заблудзіў, паказвае грыбныя і ягадныя мясціны. (Лесавік)

  13. Назавіце духа дома, які аберагае дабро гаспадара, спрыяе яго дабрабыту і здароўю. (Дамавік)

  14. Той, хто зможа ў поўнач адшукаць і сарваць яе, стане самым багатым чалавекам, будзе валодаць незвычайнымі здольнасцямі. Што гэта за расліна? (Папараць-кветка)

  15. Дзеўка касу не пляце, птушка гняздо не ўе. На якое свята? (На Дабравешчанне – сёмага красавіка)

Пяты раўнд

(пытанні для чатырох вучняў)

Знайдзіце агульнае слова да двух прапанаваных. Напрыклад, машыннае і сметанковае (масла).

  1. Застойны ці ледніковы – (перыяд).

  2. Шарыкавая ці дзіцячая – (ручка).

  3. Родны ці хросны – (бацька).

  4. Кулямётная ці льготная – (чарга).

  5. Шахматны ці хакейны – (матч).

  6. Дзіцячы ці вішнёвы - (сад).

  7. Шлюбаразводны ці гістарычны – (працэс).

  8. Гандлёвая ці геаграфічная – (кропка).

  9. Жыццёвы ці хімічны – (вопыт).

  10. Дзявочая ці пясчаная – (каса).

  11. Слыхавы ці партыйны – (апарат).

  12. Хімічны ці злачынны – (элемент).



Фінал.

Засталіся тры фіналісты. Яны адказваюць на пытанні пісьмова і здаюць свае адказы членам журы.

  1. Звычайная ў сялянскай гаспадарцы рэч, да якой ставіліся як да жывой істоты. Паважалі яе, шанавалі. Набыўшы яе, не карысталіся адразу, а імкнуліся “задобрыць”. Гэта рэч выкарыстоўвалася ў народнай медыцыне, а таксама калі аддвалі дзеўку замуж (садзілі на пасад). Адна частка яе выкарыстоўвалася як абрадавы паднос. Але галоўная яе роля звязана з прыгатаваннем хлеба. Што гэты за рэч? (Дзяжа)

  2. Амонімамі называюцца словы, якія маюць аднолькавы гукавы склад, але рознае сэнсавае значэнне. Што гэта за слова амонім, што патрэбна і матэматыку, і паляўнічаму, і барабаншчыку? (Дроб)

  3. Назавіце дні тыдня, якія адпавядаюць наступным характарыстыкам: святая, цяжкі, радзіцельская (бацькоўская), чысты. (Нядзеля, панядзелак, субота, чацвер)

Дадатковыя пытанні.

  1. Што абазначае слова “біблія” ў перакладзе з грэчаскай мовы? (Кніга)

  2. Як раней называлі канікулы? (Вакацыі)

  3. Атрамант – устарэлае слова. Якое сучаснае слова яму адпавядае? (Чарніла)

  4. Хто больш небяспечны: злы ці люты? (Люты)

  5. Язычніцкі бог урадлівасці і кахання. (Яр, Ярыла)

  6. Язычніцкі бог Сонца. (Дажбог)

  7. Не сеюць нас, не садзяць – мы самі расцём. (Валасы)

  8. Круглае, гарбатае, вакол – махнатае, прыйдзе бяда – пацячэ вада. (Вока)

  9. Стаю на страсе, за ўсе трубы вышэй. (Антэна)

  10. Аднакаранёвыя словы, якія належаць да адной часціны мовы, маюць блізкае гучанне, але рознае значэнне. (Паронімы)

  11. Сто куранят з’ядаюць за сто дзён сто кілаграмаў зерня. Колькі кілаграмаў зерня з’ядуць дзесяць куранят за дзесяць дзён? (Адзін кілаграм)

  12. Пра які святочны дзень у народзе кажуць: “… да абеду плачуць, па абедзе пашуць, а к вечару скачуць”? (Радаўніца)








Скачать

Рекомендуем курсы ПК и ППК для учителей

Вебинар для учителей

Свидетельство об участии БЕСПЛАТНО!