СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Я. Янішчыц. Лірыка

Категория: Литература

Нажмите, чтобы узнать подробности

Просмотр содержимого документа
«Я. Янішчыц. Лірыка»

Кароткія звесткі пра жыцё і творчасць Я. Янішчыц. Лірыка
Мэта: пашырыць уяўленне пра жыцце і творчасць Я. Янішчыц, стварыць умовы для зацікаўлення падлеткаў яе лірычнымі творамі

Задачы:

1) Адукацыйная: дапамагчы навучэнцампраанлізаваць творчасць Я. Янішчыц

2) Развіццёвая: садзейнічаць развіццю ў навучэнцаў умення працаваць у групах: 3) Выхаваўчая: выклікаць захапленне асобай Я. Янішчыц.

Абсталяванне: партрэт Я. Янішчыц, выстава яе кніг, запісы на дошцы, рэфлексіўная мішэнь, табліца.

форма ўрока: камбінаваны ўрок.

Эпіграф да ўрока: Жыццё маё як дзікая шыпшына,

Хоць коленша, а ўсё-такі цвіце. (Я. Янішчыц)

Ход урока

І. Арганізацыйны этап
ІІ. Мэтавызначэнне

IIІ. Праверка дамашняга задання

Ідэйна-мастацкі аналіз вершаў пісьменніка са зборнікаў “Неруш”, “Евангелле ад мамы”, “Маладзік над стэпам”


IV. Вывучэнне новай тэмы

1. Уступнае слова выкладчыка.
Яўгенія Янішчыц прыйшла ў паэзію ў пачатку 1970-х гадоў, заявіўшы ўсяму свету, што ў аснове ўсяго жывога на зямлі - любоў, што без яе немагчыма існаванне чалавека:

Ты пакліч мяне. Пазаві.
Там заблудзімся ў росных травах.
Пачынаецца ўсё з любві,

Нават самая простая ява.
Прыручаюцца салаўі,

І змяняюцца краявіды.
Пачынаецца ўсё з любві –

Нават ненавісць і аrіда...
Ты паклія мяне. Пазаві.
Стo дaрor за маімі плячыма.
ГIачынаецца ўсё з любві,

А інакш і жыць немагчыма,

Скразной тэмай твораў паэткі з'яўляецца тэма Радзімы, якая выявілася ў вобразах Палесся, роднай вёскі, аднавяскоўцаў. Невыпадкова Г. Бураўкін назвау яе «палескай ластаукай».
А. Вярцінскі прысвяціў ёй такія радкі:

Калі яна і ад «мира сего».
То ад таго, што лятае,
Ад свету Цёткі і Сафо,
Ад свету Ахматавай і Цвятаевай.

Паэзія Я. Янішчыц, выяўляючы жыццё чалавека ва ўсёй сукупнасці перажытага і адчутага, набывае філасофскае гучанне. Сцвярджае высокачалавечыя адносіны паміж людзьмі:

Сто разоў шукай, шукай другой красы,
А тым больш што свет даўно не вузкі!
…Ды калі ты не бязродны сын —

Гавары са мной па-беларуску-
Час - вар'ят, шаленае таксі.
Толькі ўсё ж не мыслю я аб спуску.
Кажаш, што магілы зараслі?
Памаўчы са мной па-беларуску.

2. Самастойная праца вучняў па групах (з дапаможнікам):

1-я група: Падрыхтаваць паведамленне пра жыццё і творчасць Я. Янішчыц (с. 162—163; 170-171).

2-я група: Даць характарыстыку перыядаў творчасці Я. Янішчыц (можна выкарыстаць форму табліцы):

Перыяды

Зборнік вершаў

Асаблівасці паэзіі

Першы

Снежныя грамніцы» (1970)

Рамантычны настрой, зачараванасць прыродай роднага краю, паэтызацыя мовы, светлага юнацкага кахання, разважанне пра законы мастацкай тврочасці (“Чаму ніколі не баюсь я…”)

Другі

«Дзень вечаровы (1974); «Ясельда» (1976), «На беразе пляча» (1980)

Пашырэнне тэматычнага дыяпазону, на першым плане – грамадзянская тэма; узмацненне філасофскага пафасу; пашырэнне фальклорнай асновы; трывожнасць, элегійнасць

Трэці

«Пара любові і жалю» (1983); «Каліна адчуванне складанасці і драматызму зімы» (1987)

Узмацненне грамадзянскага пафасу, адчуванне складанасці і драматызму жыцця, трагедыйнае гучанне паэзіі


3-я группа: Растлумачыць сэнс назваў зборнікаў паэткі.

3. Агучванне вынікаў самастойнай працы навучэнцаў.


V. Замацаванне і падагульненне вывучанага
- Растлумачце, як вы разумееце радкі з верша Я. Янішчыц, узятыя ў якасці эпіграфа да ўрока.
VI. Рэфлексія. Прыём «Рэфлексіўная мішэнь»


Дзейнасць навучэнца 0 Змест урока

5


10


Дзейнасць выкладчыка Формы, методы ўрока

VII. Дамашняе заданне

С. 162-171, пыт. 1-5, вывучыць на памяць верш Я. Янішчыц “Ты пакліч мяне. Пазаві…”



Скачать

Рекомендуем курсы ПК и ППК для учителей

Вебинар для учителей

Свидетельство об участии БЕСПЛАТНО!