СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Як пісаць водгук?

Категория: Прочее

Нажмите, чтобы узнать подробности

Змяшчае інфармацыю пра водгук, памятку напісання водгуку, а таксама прыклад водгуку.

Просмотр содержимого документа
«Як пісаць водгук?»

Водгук на празаічны або вершаваны твор

Водгук – суб’ектыўнае паведамленне пра твор з элементамі аналізу, але без усебаковай характарыстыкі зместу і мастацкай структуры.


Мэта водгуку – расказаць у агульных рысах пра твор, падзяліцца ўражаннямі, зацікавіць, пераканаць у сваіх ацэнках.

Патрабаванні да водгуку:

  1. Назваць аўтара, твор.

  2. Выявіць жанр, асноўную тэматыку і праблематыку.

  3. Раскрыць аўтарскую пазіцыю.

  4. Вызначыць ролю сюжэта, кампазіцыі, вобразаў.

  5. Бачыць мастацкія сродкі і абгрунтоўваць іх ролю.

  6. Абгрунтоўваць сваю ацэнку прачытанага.

  7. Умець цытаваць, супастаўляць, праводзіць паралелі.

  8. Умець кампазіцыйна афармляць працу.


Кампазіцыйнае афармленне водгуку:

  1. Уступ (назва твора, тэма, ідэя, праблема, першае ўражанне ад твора).

  2. Асноўная частка (аўтарская пазіцыя, роля сюжэта, вобразы, кампазіцыя, мастацкія сродкі).

  3. Заключэнне (уласнае меркаванне, уражанне, пажаданні чытачам).



Віды ўступаў

Прамы

  • З расшыфроўкі назвы.

  • З фармулёўкі тэмы.

  • З разважання па праблеме.

Ускосны

  • З цытаты.

  • З рытарычнага пытання.

  • З прыказкі, прымаўкі, афарызма.

Нечаканы

  • З яркага прыкладу.

  • З міні-сюжэта.

  • З кароткай прытчы, легенды і пад.



Як пісаць водгук (паслядоўнасць)


1. Некалькі разоў прачытай прапанаваны твор.

2. Паспрабуй зразумець, якія пачуцці ўзніклі ў цябе, калі ты чытаў тэкст. Пачні водгук са сваіх эмацыянальных уражанняў.

3. Можна пачаць водгук з паведамлення пра асацыяцыі, якія ўзнікалі ў цябе, калі ты чытаў тэкст, успамінаў, з асабістага вопыту.

4. Можна пачаць водгук з прыказкі ці прымаўкі, прытчы, якую ты ўспомніў, і іх змест звязаны непасрэдна з асноўнай думкай твора.

Памятай: пачатак павінен быць цікавым і арыгінальным.

5. Улічвай, што словы водзыў і водгук роднасныя, таму той водзыў на прачытаны твор, які ўзнік у цябе, і ёсць аснова водгуку.

6. Вызначы тэму тэксту і пастарайся яе дакладна сфармуляваць, расказаць пра яе.

7. Вызначы, як гэта тэма вырашаецца аўтарам праз кампазіцыю тэксту, яго тып (апавяданне, апісанне, разважанне).

Памятай: не захапляйся пераказам тэксту – усё роўна ён будзе горшы за аўтарскі.

8. Вызначы галоўную думку тэксту.

Памятай, што яна значна шырэйшая за змест, мае абагульненні, гаворыць пра жыццёвую пазіцыю аўтара.

9. Адкажы на пытанні: а якім ты бачыш аўтара ў творы, ці падзяляеш ты яго пункт гледжання?

10. Тэкст – гэта жывы арганізм, ён дыхае, жыве. Пакажы, якія словы, словазлучэнні не толькі ствараюць мастацкую карціну, але і ўплываюць на твой стан, пачуцці.

11. Звярні ўвагу на назву твора, пракаменціруй яе. Калі назвы няма, паразважай, чаму аўтар не назваў твор.

12. Калі ты ведаеш што-небудзь пра аўтара тэксту, то цікава падай гэтыя звесткі.

13. Пракаменціруй дату напісання твора.

14. Калі ты чытаў у іншых аўтараў творы па дадзенай тэме, абавязкова напішы пра свой чытацкі вопыт.

15. Калі ў тэксце ёсць героі, ацані іх паводзіны, характары, параўнай з сабой, з вядомымі выпадкамі ў гісторыі ці літаратуры.

16. Пішы так, каб чытачы адчулі тваю зацікаўленасць.

17. Самае цікавае ў водгуку – паказаць, якімі сродкамі аўтар раскрывае тэму. Знайдзі цікавыя параўнанні, метафары, увасабленні, гаваркія прозвішчы, растлумач іх значэнне – гэта вельмі важна.

18. Ацані мову герояў.

19. Пракаменціруй гукапіс, пашукай словы, якія ствараюць мелодыю. Які сэнс гучання гэтай мелодыі?

20. Пашукай словы, якія надаюць тэксту колер. Яго значэнне?

21. Якімі сказамі карыстаецца аўтар? Чаму?

22. У тэксце можна выкарыстаць свае вершы або вершы іншых пісьменнікаў.

23. Падумай, як закончыць водгук, каб адчувалася цэласнасць вашага водгуку. Можна звярнуцца да пачатку работы.

Пішы жвава, пранікнёна, даверліва і без памылак!1


Заданне. Азнаёмся з вершам і водгукам на дадзены верш, змешчаны ніжэй.

Спее дзень над гаем і над борам,

і душою чуйнаю здаля

азярынаў позірк ясназоры

пазнаеш.

Радзімая зямля!


І як птах крылаты між нябёсаў –

Срэбраны і радасны званок, –

На зямлі жывеш высокім лёсам,

Верачы – усё тут незнарок.


Незнарок прамень, жывы і тонкі,

што, нібы запозненая ніць, –

павуцінка восеньскай вандроўкі –

на далоні сцішана трымціць.


Над калінай – іней мураговы.

На каліне – выкіслелы жар.

Мне прастор такіх нашэпча словаў

быццам праўду выкажа

у твар.


Крок за крокам – пушчу расхінаеш!

Крок за крокам – далеч пазнаеш!

Можа, гэта лепшае,

што маеш?

Можа, дзеля гэтага й жывеш?..

Генадзь Пашкоў


Водгук Трусевіч Таццяны Канстанцінаўны, вучаніцы ДУА “Сярэдняя школа №4 г.Нясвіжа”

Люблю цябе і слухаю, прырода,

такая блізкая парой любой.

В.Жуковіч


Радзімая зямля! Колькі прыгожага, цікавага, казачнага і чароўнага можна знайсці ў гэтых словах. Прырода нашага краю ўражвае сваёй разнастайнасцю, велічнасцю, цеплынёй. На карце нашай краіны дамінуюць зялёны і блакітны колеры, таму спакон вякоў Беларусь называюць краем лясоў і азёр. Аднак прырода – гэта не толькі звяры і птушкі, рэкі і азёры, лясы і палі… Яна нясе ў сабе нешта большае, што нельга ўбачыць вачыма, а можна адчуць толькі душой і сэрцам. Нездарма кожны мастак слова ў сваёй творчасці звяртаецца да гэтай тэмы. Паэзія Г.Пашкова надзвычай арыгінальная, шматгранная ў вобразным плане з’ява, спрыяе фарміраванню светапогляду і патрыятычных памкненняў народа.

У Максіма Танка ёсць цудоўныя радкі: “Паэзія – вясёлкавы мост ад сэрца людскога да мары”. Верш Г.Пашкова з’яўляецца яркім доказам гэтых слоў. Прачытаўшы яго, задумваешся пра нешта асабістае, хочаш знайсці адказы на хвалюючыя пытанні. Верш адносіцца да грамадзянскай лірыкі, аднак прысутнічае філасофскі падтэкст. Аўтар не толькі па-майстэрску апісвае прыроду, але і задае рытарычныя пытанні. Тэма верша – родны край і яго прырода. Лірычны герой – пяшчотны і ласкавы сын сваёй Радзімы, сапраўдны патрыёт, чалавек з высокімі маральнымі каштоўнасцямі. Увесь верш вандруе па Бацькаўшчыне, захапляецца ёю. Вядучы эмацыянальны фон твора прасякнуты любоўю да Радзімы.

У вершы пераважаюць спакойныя фарбы. Ужо з самага пачатку малюнак, створаны аўтарам, ажывае. На працягу твора можна назіраць увасабленні: “прамень трымціць”, “прастор нашэпча”. Прысутнічаюць такія мастацкія тропы, як эпітэты: “азярынаў позірк”, “высокім лёсам”, “душою чуйнаю”. Яны дазваляюць узбагаціць мову твора, больш выразна апісаць пыроду. Параўнанне “як птах крылаты” надае лірычнаму герою рысы свабоды, лёгкасці, спакою. У апошняй страфе аўтар выкарыстоўвае такі стылістычны прыём, як анафара, які аб’ядноўвае радкі, стварае паміж імі нешта агульнае.

Твор складаецца з пяці строф. Усе сказы развітыя, большасць па будове складаныя. У першай і апошняй строфах ёсць клічныя сказы. З іх дапамогай аўтар хацеў засяродзіць ўвагу на галоўных момантах.

Усе ведаюць, што беларуская мова самая мілагучная. Аднак у руках майстра слова яна набывае яшчэ большую выразнасць, становіцца падобнай на песню. У гэтым творы прысутнічае асананс гука [а], дзякуючы чаму верш пявучы.

На мой погляд, тэма Радзімы – вечная тэма. Яна ніколі не страціць сваёй актуальнасці. Творы на гэту тэму пісалі песняры, талент якіх уздзейнічаў не на адно пакаленне. Гэта цудоўныя вершы “Родныя вобразы” Якуба Коласа, “Дзе мой край?” Уладзіміра Караткевіча. А верш Канстанцыі Буйло “Люблю” з’яўляецца адным з маіх самых любімых:

Люблю наш край – старонку гэту,

Дзе я радзілася, расла,

Дзе першы раз спазнала шчасце,

Слязу нядолі праліла.

Верш Г.Пашкова мне спадабаўся, абудзіў самыя лепшы пачуцці і эмоцыі. Сапраўды, Радзіма – гэта лепшае, што мы маем і дзеля чаго жывём.2


Заданне. Напішыце водгук на верш М.Багдановіча “Слуцкія ткачыхі” (або на свой выбар).


Слуцкія ткачыхі


Ад родных ніў, ад роднай хаты
У панскі двор дзеля красы
Яны, бяздольныя, узяты
Ткаць залатыя паясы.
І цягам доўгія часіны,
Дзявочыя забыўшы сны,
Свае шырокія тканіны
На лад персідскі ткуць яны.
А за сьцяной сьмяецца поле,
Зіяе неба з-за вакна —
І думкі мкнуцца мімаволі
Туды, дзе расьцвіла вясна,
Дзе блішча збожжа ў яснай далі,
Сінеюць міла васількі,
Халодным срэбрам ззяюць хвалі
Між гор ліючайся ракі.
Цямнее край зубчаты бора...

І тчэ, забыўшыся, рука
Заміж персідскага узора
Цьвяток радзімы васілька.


1Рыхтуемся да напісання водгуку на літаратурны твор /склад. Р.П.Ільіна, С.М.Красноўская ; ДУА “Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі”. – Мінск : Мін. абл. ІРА, 2014. – С.13-14

2 Рыхтуемся да напісання водгуку на літаратурны твор /склад. Р.П.Ільіна, С.М.Красноўская ; ДУА “Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі”. – Мінск : Мін. абл. ІРА, 2014. – С.62 - 63


Скачать

Рекомендуем курсы ПК и ППК для учителей

Вебинар для учителей

Свидетельство об участии БЕСПЛАТНО!