СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Явление электромагнитной индукции

Категория: Физика

Нажмите, чтобы узнать подробности

Конспект урока на по физике белорусском языке

Просмотр содержимого документа
«Явление электромагнитной индукции»

Фізіка 11 кл.

Тэма. З’ява электрамагнітнай індукцыі. Віхравае электрычнае поле. Закон электрамагнітнай індукцыі. Правіла Ленца.
Мэты. Да заканчэння ўрока вучні павінны:
ведаць і разумець: сутнасць фізічнай з’явы “электрамагнітная індукцыя”;
сутнасць закона электрамагнітнай індукцыі, правіла Ленца;
фізічны сэнс паняцця “віхравае электрычнае поле”;
практычнае выкарыстанне вывучаемай з’явы;
умець: разлічваць ЭРС індукцыі;
вызначаць напрамак індукцыйнага току.
Задачы. Стварыць умовы для:
развіцця аналітычнага мыслення, цікавасці да прадмета, творчых здольнасцей;
выхавання: політэхнічна граматнай асобы, актыўнай жыццёвай пазіцыі.
Тып урока: урок засваення новых ведаў.
Ход урока.
1. Арганізацыйны этап. Матывацыя вучэбнай дзейнасці. Пастаноўка тэмы і мэт урока.
Н. Добры дзень. Сёння вельмі цяжка ўявіць жыццё без электрычнай энергіі. А як і адкуль яна бярэцца? Карыстанне гальванічнымі батарэямі, электрызацыяй, “сонечнымі” батарэямі на сённяшні момант не забяспечыць нашых патрэб. На гэтым уроку мы паспрабуем з сутнасцю з’яў, якія ляжаць у прынцыпе работы генератараў электрычнага току, выкарыстоўваемых на большасці электрастанцый.
В. Вызначаюць тэму і мэты ўрока.
2. Актуалізацыя апорных ведаў і суб’ектыўнага вопыту.
Н. Стварае ўмовы для паўтарэння апорных ведаў.
В. Адказваюць на пытанні настаўніка.
Пытанні.
- Што такое электрычны ток? Якія ўмовы неабходны для існавання электрычнага току? Што прынята лічыць за напрамак электрычнага току?
- Што такое электрычнае поле?.. магнітнае поле? Ці ёсць узаемасувязь паміж электрычным і магнітным полем?
- Што такое магнітны паток? Як ён разлічваецца ? У якіх адзінках вымяраецца?
3. Аперцыйна-пазнавальны этап.
Н. Як вы ведаеце, з дапамогай электрычнага току можна стварыць магнітнае поле. А наадварот?.. Зараз паспрабуем гэта высветліць. Праную эксперыментальныя заданні па спробах “здабыць” электрычны ток з дапамогай магнітнага поля. Для гэтага патрабуюцца дзве групы эксперыментатараў (па жаданню). Заданні прапануюцца на картках.
В. Выказваць жаданні выконваць эксперымент. Выконваюць заданні.
Н. Пакуль “эксперыментатары” выконваюць заданні, апавядае кароткія звесткі з гісторыі адкрыцця з’явы электрамагнітнай індукцыі.
В. “Эксперыментатары” трымаюць справаздачу. Астатнія вучні слухаюць, абмяркоўваюць, робяць вынікі.
Н. Разам з вучнямі абагульняе вынікі эксперыментаў.
- Што агульнага ў абодвух эксперыментах? (У шпулі, не падключанай да крыніцы току, узнікаў электрычны ток.)
- Чаму? (Гэтаму садзейнічала магнітнае поле.)
- У якія моманты ўзнікаў ток у шпулях? (Калі магніт (шпуля) рухаўся, ключ замыкаўся і размыкаўся.)
- Якая характарыстыка магнітнага поля пры гэтым змянялася? (Магнітны паток.)
- Як адхілялася стрэлка гальванометра ў залежнасці ад скорасці руху магніта? (Чым хутчэй рухаўся магніт, тым на ольшы вугал адхілялася стрэлка гальванометра.)
- Якія з гэтага можна зрабіць вынікі?
В. У замкнёным магнітным полі, які знаходзіцца ў пераменным магнітным полі, узнікае электрычны ток, велічыння якога прамапрапарцыянальна скорасці змянення магнітнага патоку.
Н. Фармулюе закон электрамагнітнай індукцыі. Віхравы характар электрычнага поля.
ε = - ΔΦ/Δt
Дэманстрацыя. Правіла Ленца.
В. Назіраюць, абмяркоўваюць, робяць вынікі. Фармулююць правіла Ленца.
4. Праверка ўзроўню разумення матэрыялу.
Н. Стварае ўмовы для самакантроля ведаў, уменняў і навыкаў вучняў па тэме ўрока.
В. Выконваюць заданні настаўніка.
Заданні.
а) Дэманстрацыя. Два гальванометры злучаны паміж сабой злучальнымі правадамі. Калі адзін з гальванометраў паварушыць, то ў другім назіраецца адхіленне стрэлкі. Чаму?
б) Як практычна выкарыстоўваецца з’ява электрамагнітнай індукцыі?
5. Замацаванне матэрыялу. Рашэнне задач.
В. Рашаюць задачы.
1) Магнітны паток, які пранізвае замкнёны віток, за Δt=0,4с павялічыўся ад Φ₁=0,4Вб да Φ₂=1,2Вб. Чаму роўна ЭРС індукцыі ў вітку?
2) Пры змяненні магнітнага патоку, які пранізвае віткі шпулі, за Δt=0,5с на 1,2Вб узнікае ЭРС індукцыі ε=360В. Колькі віткоў N мае шпуля?
3) Драцяная квадратная рамка са стараной 10см знаходзіцца ў магнітным полі з індукцыяй 100Тл перпендыкулярна да ліній індукцыі. Якая ЭРС індукцыі узнікне ў рамцы, калі пацягнуць яе за процілеглыя вяршыні за 0,1с так, каб яна склалася?
6. Дамашняе заданне.
§43 , к.п.
* практ. 32(1,2).
** Індукцыйныя токі ў масіўных правадніках (токі Фуко).
7. Вынікі ўрока.
Настаўнік разам звучнямі вызначаюць найбольш актыўных і дапытлівых вучняў і адзначаюць іх адзнакамі.
8. Рэфлексія.
Прыём “Закончы выказванне”.
- На ўроку мне спадабалася…
- Урок заставіў мяне задумацца аб…
- Пасля ўрока мой настрой…















Заданне 1.

Абсталяванне: шпуля, паласавы магніт, гальванометр, паласавы магніт.

Злучыце шпулю (найбольшай колькасцю віткоў) з гальванометрам. Рухаючы магніт у шпулю і са шпулі рознымі палюсамі назірайце за стрэлкай гальванометра.

Паспрабуйце рухаць не магніт, а шпулю.

Паспрабуйце рухаць магніт павольна, а затым хутка.

Што вы назіралі? Зрабіце вынікі.













Заданне 2.

Абсталяванне: крыніца току, дзве шпулі, сярдэчнік трансфарматара, гальванометр, злучальныя правады.

Абедзьве шпулі надзеньце на сардэчнік трансфарматара. Меньшую шпулю праз ключ злучыце з крыніцай току, а большую – з гальванометрам. Уключыце крыніцу току. Замыкаючы і размыкаючы ключ назірайце за гальванометрам.

Змяніце напрамак току ў малой шпулі, памяняўшы правады на клемах крыніцы току. Паўтарыце дослед, назіраючы за гальванометрам.

Зрабіце вынікі.




Скачать

Рекомендуем курсы ПК и ППК для учителей

Вебинар для учителей

Свидетельство об участии БЕСПЛАТНО!