СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ
Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно
Скидки до 50 % на комплекты
только до 17.05.2025
Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой
Организационный момент
Проверка знаний
Объяснение материала
Закрепление изученного
Итоги урока
Канспекты ўрокаў па беларускай мове ў 3 класе па новай праграме да 1 часткі падручніка.
Урок 1.
Тэма: Паўтарэнне: гукі і літары.
Мэты: актуалізаваць веды навучэнцаў пра гукі мовы, іх абазначэнне на пісьме літарамі, пра сэнсаадрознівальную ролю гукаў, пра алфавіт і яго ролю ў жыціі; адпрацоўваць уменіні адрозніваць галосныя і зычныя гукі, націскныя і ненаціскныя галосныя, цвёрдыя і мяккія зычныя; выпрацоўваць вымаўленчыянавыкі, развіваць звязнае маўленне; выхоўваць цікавасць да вучобы, павагу да разумных людзей..
Абсталяванне:падручнік, тлумачальныя слоўнікі, дыдактычны, раздатачны матэрыял.
Ход урока
Арганізацыйны момант. Стварэнне псіхалагічнага настрою на працу.
Вучні чытаюць верш, запісаны на дошцы.
За парты зноў паклікаў нас Дзень добры, родны светлы клас!
Званок – жаўрук вясёлы. Дзень добры, маці-школа!
З чым параўноўваецца ў вершы званок?
Як называе аўтар школу?
Настаўнік знаёміць школьнікаў са структурай падручніка, нагадвае, як ім карыстацца, звяртае ўвагу на ўмоўныя абазначэнні.
Чыстапісанне.
На двух радках вучні прапісваюць літары, іх спалучэнні і сказы.
дз зд дзень здароўе
Добры дзень! Добрага здароўя!
Якімі гукамі адрозніваюцца руская і беларуская мовы?
Гульня. Літары ў назвах школьных прылад пераблыталі свае месцы. Расставіць літары ў правільным парадку і запісаць словы ў два слупкі.
к, а, с, т, ы, ш а, м, г, к, у
а, л, в, к, о,а е, н, л, а, п
г, н, і, а, к к, ч, у, р, а
У словах першага слупка падкрэсліць літары, якія абазначаюць зычныя гукі, а ў словах другога – літары, якія абазначаюць галосныя гукі.
Дапоўніць сказ пра школьныя рэчы.
Я паклаў(ла) у ранец падручнікі, _______, _______, ________ і _______.
Паўтарэнне вывучанага матэрыялу.
Работа па падручніку.
Практ.1 – вусныя выказванні пра падрыхтоўку да школы.
- Запісаць верш, падкрэсліць двухскладовыя словы.
- Знаходжанне слоў, у якіх літар больш, чым гукаў.
Практ.2 - пісьмо з каменціраваннем.
- Дапоўніць сказ патрэбнымі словамі.
- Назваць галосныя гукі ў словах другога сказа.
Фіхвілінка
Верабей лятаў, кружыўся
І за дзень зусім стаміўся,
Выбірае месца, дзе б яму прысесці.
Работа па варыянтах.
1 варыянт – практ. 3. – запісаць слова-адгадку, і словы, якія адрозніваюцца адным гукам.
2 варыянт – практ. 4. – размясціці словы ў алфавітным парадку і растлумачыць сэнс.
Затым кожны варыянт робіць паведамленні аб выкананых заданнях.
Успомнім! З вялікай літары пішуцца: імёны, .., ..,назвы.., .., .., мянушкі ..
Дзеці чытаюць верш, запісаны на дошцы.
Мая Айчына – поле, нівы, прыгожы Брэст і Мінск шумлівы –
над Нёманам зялёны гай, ўся Беларусь ад краю ў край.
Адказы на пытанні:
Што абазначаюць гэтыя словы? Чаму яны запісаны з вялікай літары?
Падабраць да слова Айчына блізкія па значэнні словы (Бацькаўшчына, Радзіма)
Настаўнік праводзіць гутарку пра павагу да Радзімы, да роднай зямлі.
Затым вучні запісваюць верш у сшыткі, падкрэсліваюць вялікую літару ў выдзеленых словах.
Практ. 5. – выпісаць словы, у якіх літра больш, чым гукаў.
Падагульненне вывучанага.
Назавіце літары, якімі адрозніваецца алфавіт беларускай і рускай моў.
Знайдзіце лішняе слова:Міша, Федзя, Уладыслаў, Сярожа, хлопчык, Пеця.
Рэфлексія.
Я ўспомніў…
Мне спадабалася…
Трэба папрацаваць над…
Дамашняе заданне: практ.6.
Урок 2.
Тэма: Паўтарэнне: вымаўленне гукаў [о], [э] – [а], правапіс літар о, э – а, е, ё – я ў словах.
Мэты:актуалізаваць веды пра сэнсаадрознівальную ролю націску, вымаўленне гукаў [о], [э] – [а] у словах, адпрацоўваць уменні правапісу літар о, э – а, е, ё – я ў словах, выпрацоўваць вымаўленчыя навыкі, узбагачаць слоўнікавы запас блізкімі па значэнні словамі; развіваць назіральнасць; выхоўваць любоў да прыроды.
Абсталяванне: падручнік, арфаграфічныя слоўнікі, дыдактычны матэрыял.
Ход урока
Арганізацыйны момант. Псіхалагічны настрой.
Моўная размінка. Гульня “Дапоўні сказ”.
Настаўнік прапануе выцягнуць з “чароўнага куфэрка” выказванні, запісаныя на паперы.
Я буду шчаслівая, калі вы будзеце дапамагаць на ўроку.
…успомню вывучаны раней матэрыял;
…даведаюся на ўроку аб нечым новым;
…усё будзе зразумелым;
…будуць цікавыя заданні;
…дапамагу свайму сябру;
…змагу дапамагчы настаўніку.
Праверка дамашняга задання.
Узаемаправерка выкананага практ.6.
Арфаграфічная размінка.
Дадзены літары алфавіта. Дзеці вызначаюць літары, якія прапушчаны. З іх
складаюць слова і запісваюць у сшыткі.
А,Б,В,Г,Д,Е,Ё,Ж,З,І,Й,К,Л,Н,П,Р,У,Ф,Х,Ц,Ч,Ш,Ы,Ь,Э,Ю,Я
мост-
Затым праводзяць гукалітарны аналіз атрыманага слова.
Дапоўніць сказы словамі з правага слупка і запісаць іх у сшыткі .
Наша краіна – __________. Мінск
Сталіца Беларусі –горад _________. Нарач
Самае вялікае возера Беларусі - ________. Беларусь
Чыстапісанне.
На двух радках вучні прапісваюць літары і іх элементы о // о // ф фф фл
Паўтарэнне вывучанага матэрыялу.
Паведамленне тэмы і мэт урока.
Работа па падручніку.
Практ.7 - вусна параўнаць словы, вымаўленне якіх адрозніваецца націскам.
- Меркаванні пра тое, чаму трэбв правільна ставіць націск у словах.
- Спісаць, абазначыць націск у словах.
Праца па схеме стр.6 – вусна ўзнавіць правіла првапісу літар о, э – а, е, ё – я ў словах.
Фіхвілінка
Кветкі ў садзе саджалі. Астры, лілеі, цюльпаны
Іх мы з лейкі палівалі. Хай растуць для нашай мамы.
Практ. 8 – каменціраванае спісванне.
Гульня “Эстафета”. Уставіць прапушчаныя літары. Пачынаць з ніжняга радку.
Воўк –в..ўчыха, в..чаня, в..ўчок
кот – к..шка, к..цяня, к..цік дрэва – др..ўца, др..ўляны, др..ўніна
рэчка – р..ка, р..чны, р..чулка вожык – в..жыкі, в..жычыха, в..жаня
стрэл –стр.лок, стр..ляніна мост –м..сток, м..сты.
Слоўнікавая работа
Настаўнік прапануе адгадаць загадку. Адгадку прагаварыць арфаэпічна.
Хто малюе ярка, лоўка?
Сябар-дружа ён алоўку. Ф___________р
Запісаць у сшытак слова фламастар, падкрэсліўшы “цяжкае” для напісання месца.
Практ.9 – вусна адказаць на пытанні па змесце.
- Самастойна запісаць верш, устаўляючы прапушчаныя літары.
Для АПФР - індывідуальныя карткі па варыянтах. Затым праводзяць узаемаправерку выкананага задання.
Вызначыць у словах націскны склад. Падкрэсліць у ім галосную літару.
1в. Холад, столік, горы, стрэлы 2в. Вожык, цэгла, заморскі, жолуд
Уставіць прапушчаныя літары.
1в.г..рады - г..рад стр..хі- стр..ха 2в. ц..ны –ц..на с..сны – с..сна
Вызначыць, якая пара слоў “лішняе”. Адначыць яе знакам “+”
1в. воўк – ваўкі, лось –ласі, заяц – зайцы 2в. рэчка - рака, мост – масты, смак – смачны
Падагульненне вывучанага.
Практ. 10 – спісаць, устаўляючы прапушчаныя літары. Правесці ўзаемаправерку.
Рэфлексія.
Я магу пахваліць сябе за …
Я не вельмі задаволены сабой, таму што…
8. Дамашняе заданне: практ.11.
Урок 3.
Тэма: Паўтарэнне: вымаўленне гукаў [у] і [ў], правапіс ў.
Мэты: актуалізаваць веды навучэнцаў пра адрозненні гукаў [у] і [ў], правапіс у словах літары ў, адпрацоўваць уменні падзелу слоў на склады, правапіс літар ў, е, ё – я; выпрацоўваць вымаўленчыя навыкі, узбагачаць слоўнікавы запас навучэнцаў прыказкамі, развіваць вуснае звязнае маўленне, выхоўваць любоў і ўважлівыя адносіны да матулі.
Абсталяванне: падручнік, перакладныя слоўнікі, дыдактычны матэрыял па тэме.
Ход урока
Арганізацыйны момант.
Праверка дамашняга задання.
Выбарачная праверка практ.11.
Прачытаць словы, у якія ўставілі прапушчаныя галосныя літары. Даказаць правільнасць напісання.
Моўная размінка.
Вучні чытаюць верш Я.Коласа, запісаны на дошцы.
Ветрык з поўдня дыхну (у,ў) Ён па тра(у,ў)цы праплы(у,ў)
каласкі скалыхну (у,ў). І (у,ў)гаёчку засты(у,ў).
Пытанні і заданні
Пра якую пару года расказвае аўтар у вершы?
Гульня “Якое правіла схавалася?”Растлумачце вымаўленне і напісанне выдзеленых слоў.
Як можна падзяліць слова для пераносу?
Выпішыце выдзеленыя словы і падзяліце іх для пераносу.
Чыстапісанне.
На двух радках вучні прапісваюць літары у ў ц
Прачытаць прыкмету. Растлумачыць яе сэнс. Пра якія птушкі ідзе гутарка ў сказе?
Жа..рук на праталіну, шпак – на прагаліну, жора.. – з цяплом, ласта..ка – з лістом.
Спісаць сказ, уставіць патрэбную літару.
Паўтарэнне вывучанага матэрыялу.
Работа па падручніку.
Практ. 12 – каменціраване пісьмо.
– Прачытаць тэкст, адказаць на пытанні.
- Спісаць выдзеленыя сказы. Растлумачыць правапіс літар у, ў.
Практ.13 – самастойнае спісванне з узаемаправеркай.
- Прачытаць, растлумачыць выбар загалоўка да тэкста.
- Спісаць, уставіць прапушчаныя літары. Правесці ўзаемаправерку.
Фіхвілінка “Хто ўважлівы?”
Калі вы пачуеце гук [ў] у сярэдзіне слова нахіліцеся ўлева, калі ў канцы слова – управа.
Зімоўка, аўчарка, вязаў, прыліў, кусаў, аўторак, хлеў, ліўні, леў, кроў.
Практ. 14 –самастойна.
- Спісаць, падзяляючы словы на склады.
Практ. 15 – для АПФР.
- запісаць адзін сказ на выбар.
Работа з перакладнымі слоўнікамі.
Работа ў парах. З дапамогай слоўніка перакласці словы на беларускую, падзяліць іх для пераносу.
Скворечник, ласточка, трясогузка, журавли.
Хвілінка творчасці.
Які птушкі адлятаюць восенню ў вырай? Раскажыце свайму суседу па парце.
Запіс сказа пад дыктоўку.
Буслы рыхтуюцца ў далёкую дарогу.
Вучні ставяць пытанне ад вызначанага слова, знаходзяць словы-прадметы і словы-прыметы.
Падагульненне
Гульня “Запішы адным словам”
Чалавек, які вучыць дзяцей у школе. (Настаўнік)
Другі дзень тыдня. (Аўторак)
Драпежны шэры звер, што жыве ў нашых лясах. (Воўк)
Дзіцяня гэтага звера. (Ваўчаня)
Хвілінка адкрыццяў
Якія асаблівасці вымаўлення і напісання паўтарылі на ўроку?
Ці бывае ў вялікай літарай?
Гульня –спаборніцтва
Запісаць словы, якія “схаваліся” ў наступных літарахЛАЎКАПАЎЗАЛІЎНІНА
Рэфлексія.
Настаўнік прапануе пакласці ў “Чароўны куфэрак” закончаныя сказы.
Сёння на ўроку
мне спадабалася…
у мяне атрымалася…
я не задаволены тым, што…
Дамашняе заданне: практ.16.
Урок 4.
Тэма: Паўтарэнне: вымаўленне гукаў [т] — [ц’], [д] — [дз’], зацвярдзелых зычных, правапіс слоў з імі.
Мэты: Актуалізаваць веды навучэнцаў пра зычныя гукі [т] — [ц’], [д] — [дз’], зацвярдзелыя зычныя, іх абазначэнне на пісьме літарамі, адпрацоўваць уменні перадачы на пісьме слоў з гукамі [дз’], [ц’], зацвярдзелымі зычнымі; выпрацоўваць вымаўленчыя навыкі, узбагачаць слоўнікавы запас навучэнцаў словамі лексіка-семантычнай групы «жывёлы», блізкімі па значэнні словамі і словамі-амонімамі, развіваць вуснае звязнае маўленне; развіваць назіральнасць, эрудыцыю; выхоўваць любоў да прыроды
Абсталяванне: перакладныя слоўнікі, дыдактычны матэрыял.
Ход урока
Арганізацыйны момант.
Настаўнік чытае верш В.Віткі.
Добра, калі ты змалку Увечары пры сустрэчы
можаш вітаць людзей знаёмым сказаць: - Добры вечар!
раніцай: - Добрага ранку! А соннаму сонейку нанач
І апаўдня: - Добры дзень! і ўсім добрым людзям: -Дабранач!
Назавіце ветлівыя словы, якія сустрэліся ў вершы.
Растлумачце, калі яны ўжываюцца?
Што агульнага ва ўсіх гэтых ветлівых зваротах?
Праверка дамашняга задання.
Самаправерка практ.16.
Чыстапісанне.
пп тт рр пе тар ру
Паўтарэнне вывучанага матэрыялу.
Змяніць словы так, каб пасля зычнай літары стала галосная і запісаць.
Карагод – у_____, града – на _____, сад – у ____, старт – на _____, пошта – на _____.
Называнне адрозненняў гукаў [т] і [ц’], [д] і [дз’]. Узнаўленне правіла правапісу літар т — ц, д — дз з апорай на схему (с. 11).
Работа па падручніку.
Практ.17 вучні чытаюць у парах.
- Якія мяккія гукі з’яўляюцца парнымі для цвёрдых гукаў[д] і [т]?
- Запісаць скорагаворку па памяці. Падкрэсліць літары, якія абазначаюць мяккія зычныя і галосныя гукі пасля іх.
- Узаемаправерка.
Практ.18 - самастойна.
- Дапоўніць сказы тэксту патрэбнымі словамі з гукамі [ц’] і [дз’].
Гульня “Выбірай!” - для АПФР.
На дошцы запісаны словы. Вучні ўстаўляюць літары д, дз, т або ц.
Мя..еліца, ..ецярук, за..ача, раке..а, караго.., Ра..іма, ..яжурны, рэ..ька, па..ушка, ..ясятка.
Практ. 19 – работа ў парах.
- Перакласці на беларускую мову, запісаць.
Фіхвілінка
Сонца шчыра ўсміхнулася. (кругавы рух рукамі)
Мы падняліся, апрануліся, (устаць)
На лыжню ўсе дружна сталі, (рухі лыжніка)
Хутчэй ветрыка памчалі!
Трапна ў цэль страляць мы будзем: (імітавць стрэльбу)
Ні хвілінкі не марудзім! (бег на месцы)
Скажам шчыра: "Мара наша –
Быць як Домрачава … Даша”. (папляскаць у далоні)
Практ. 20 – выбарачнае спісванне слоў з прапушчанымі літарамі з каменціраваннем.
Называнне зацвярдзелых зычных. Узнаўленне правіла правапісу слоў з зацвярдзелымі зычнымі з апорай на схему (с. 13).
Практ. 21 - Чытанне і разгадванне загадкі. Выбарачнае спісванне сказа з каменціраваннем
Падагульненне вывучанага.
Практ. 22 - знаходжанне і запіс пар слоў, блізкіх па значэнні. Тлумачэнне правапісу прапушчаных літар у словах. Складанне сказаў з запісанымі словамі
Для АПФР - На дошцы запісаны сказы са словамі па тэме з памылкамі. Неабходна запісаць гэтыя словы, выправіўшы памылкі.
Дзеті пайшлі ў лес. На дрэве сядіць дзятел. У дзятла вострая дюба. Дяцел дзюбай дастае мошак. Дзятлы жывуть у нас круглы год.
Рэфлексія.
Вучні адказваюць на пытанне і выконваюць заданне:
- Якога чалавека можна назваць ветлівым? Якога - далікатным? Каго - сардэчным? Гасцінным?
- Падзяліце словы-прывітанні на дзве групы: Да першай групы аднесці словы, якія можна сказаць свайму сябру, да другой – тыя словы, якія можна сказаць дарослым.
Добрай раніцы! Як ваша здароўе?
Прывітанне! Як справы?
Добры вечар! Як даехалі?
Вітаю! Як сябе адчуваеш?
Дамашняе заданне: практ.23.
Урок 5.
Тэма: Паўтарэнне: вымаўленне і правапіс слоў з падоўжанымі зычнымі, правапіс слоў з апострафам і раздзяляльным ь.
Мэты: актуалізаваць веды навучэнцаў пра падоўжаныя зычныя гукі, іх абазначэнне на пісьме літарамі, правапіс апострафа і раздзяляльнага ь у словах; адпрацоўваць уменні перадачы на пісьме слоў з падоўжанымі зычнымі, з апострафам і раздзяляльным ь; выпрацоўваць вымаўленчыя навыкі, узбагачаць слоўнікавы запас навучэнцаў устойлівымі выслоўямі, народнымі прыметамі; выхоўваць цікавасць да вывучэння мовы
Ход урока
Арганізацыйны момант.
Праверка дамашняга задання.
Практ.23.
Арфаграфічная хвілінка.
На дошцы верш Сяргея Новіка-Пяюна.
Ніткай срэбнай павуцінне Я іду лясною сцежкай,
У косах сонейка блішчыць. Як па мяккім дыване.
Што за цуднае зіхценне! Восень з ветлівай усмешкай
Што за ціш вакол стаіць! На спатканне выйшла мне.
Пытанні і заданні
- Прачытайце верш.
- Якімі словамі малюе аўтар вобраз восені? Суаднясіце малюнкі прыроды восені і вершаваныя радкі.
- Растлумачце правапіс прапушчаных літар. Знайдзіце ў вершы словы на такое ж правіла.
Чыстапісанне
- Правапіс літары н юі спалучэнняў нн інн на юн
- Адгадванне загадак, запіс адгадак на новым радку, падзел на склады і для пераносу.
Нітак многа, а ў клубок не зматаеш. (Павуцінне)
Днём і ноччу я іду, ранкам вас не падвяду. Нават тых, хто моцна спіць, здольны хутка рабудзіць. (Гадзіннік)
Гульня “Свята літар “нн”
Вучні чытаюць словы з падоўжанымі літарамі “нн”, дапаўняць сваімі і фармулююць тэму і мэты ўрока.
Сёння, пытанне, заданне, уменне, старанне, сачыненне, маляванне, ... .
Паўтарэнне вывучанага матэрыялу.
Работа па падручніку.
Успомнім!
- Якія гукі называюцца падоўжанымі?
- Як падоўжаныя гукі перадаюцца на пісьме?
-Якія правілы пераносу слоў з падоўжанымі літарамі з’явіліся ў адпаведнасці з новымі “Правіламі беларускага правапісу і арфаграфіі”?
Прыгадванне правіла правапісу слоў з падоўжанымі зычнымі з апорай на схему (с. 15).
Выбарачнае пісьмо. Выкананне практ.24 з каменціраваннем.
Фіхвілінка
Раз, два, тры, чатыры, пяць – Раз, два, тры, чатыры, пяць –
Тупаем нагамі. Будзем нахіляцца.
Раз, два, тры, чатыры, пяць – Раз, два, тры, чатыры, пяць –
Пляскаем рукамі. Сядзем зноў займацца.
Работа ў парах.
Практ.25 - Тлумачэнне сэнсу прыказкі. Спісванне і ўзаемаправерка напісанага.
Прыгадванне правіла правапісу слоў з апострафам і раздзяляльным ь з апорай на схему (с. 16).
Практ.26 - Спісванне слоў з устаўкай прапушчаных знакаў і каменціраваннем. Вызначэнне прыметы, па якой згрупаваны словы.
Практ.27 - Чытанне вершаваных радкоў. Тлумачэнне значэння ўстойлівага выразу.
- Спісванне слоў з устаўкай прапушчаных літар або знака і каменціраваннем.
Практ. 28 - Спісванне з устаўкай у словы патрэбных літар або знака і каменціраваннем.
Слоўнікавая работа.
Прачытаць тэкст. Уставіць прапушчаныя літары. “Запаліць агеньчык” у словах, дзе можна зрабіць памылку.
У нас бу..е ўрок малява..я. вучні падрыхтавалі ўсе неабходныя рэчы. На партах л..жаць альбомы, ало..кі, фламаст..ры, фарбы, пэндзлі.
Падагульненне
Як вымаўляюцца некаторыя зычныя паміж галоснымі?
Прывядзіце прыклады слоў з падоўжанымі зычнымі.
Як можна пераносіць словы з падожанымі зычнымі?
Практ. 29 – самастойна.
- Дапаўненне ўстойлівых параўнанняў патрэбнымі словамі. Запіс сказаў з устаўкай у словы патрэбных літар або знака.
Практ.30 - Чытанне прыказкі і народнай прыметы. Тлумачэнне правапісу выдзеленых літар у словах.
- Пісьмо па памяці. Самаправерка напісанага
Рэфлексія.
Дамашняе заданне: практ.31
Тэкст.
Урок 6.
Тэма: Прыметы тэксту.
Мэты: паўтарыць веды навучэнцаў пра тэкст, яго асноўныя прыметы; прыгадаць ролю загалоўка ў тэксце; развіваць уменне вызначаць тэму і асноўную думку тэксту, падбіраць загаловак да тэксту, прагназаваць змест тэксту па загалоўку; развіваць інтанацыйныя навыкі, узбагачаць слоўнікавы запас навучэнцаў, развіваць вуснае звязнае маўленне; выхоўваць любоў да Радзімы
Абсталяванне: падручнік,індывідуальныя карткі,раздатачны і дыдактычны матэрыял.
Ход урока
Арганізацыйны момант.
Чыстапісанне.
н ю ен ня юн
Запіс сказаў пад дыктоўку
Наступіла восень. Сонца ўстае позна. Дзьмуць моцныя вятры. Неба заслана хмарамі. Ідуць дажджы. На дварах лужыны.
“Запаліць” агеньчык пад вывучанымі арфаграмамі.
Пра якую пару года ідзе гутарка ў запісаных сказах? Што аб’ядноўвае гэтыя сказы? Вусна “дамаляваць” восеньскі малюнак.
Актуалізацыя ведаў.
Практ.32 - Параўнанне груп сказаў. Вылучэнне той групы, у якой сказы звязаны па сэнсе.
- Запіс тэксту.
Вывучэнне новага матэрыялу.
Работа па падручніку
Раскрыццё сутнасці паняцця «тэма тэксту» з апорай на схему (форзац 1).
Арфаграфічная хвілінка.
На дошцы размешчаны запіс верша. А завецца Беларуссю
На б..розе – белы бусел, Непаўторны родный край.
Пад б..розаю – ручай.
Дзеці чытаюць яго і адказваюць на пытанні:
Як аўтар называе Беларусь? Што з’яўляецца сімвалам нашай краіны?
Аналіз і выкананне заданняў:
Вызначыць, колькі сказаў у вершы? Якая агульная думка верша? Ці можа адзін са сказаў падрабязна і поўнасцю раскрыць змест паведамляемага? Ці ёсць сэнсавая сувязь паміж сказамі?
Вучні робяць вывад: некалькі сказаў з агульнай думкай і тэмай называецца тэкстам.
Самастойная работа праводзіцца паэтапна (або на выбар):
1 этап –вызначыць тэму верша, растлумачыць правапіс прапушчаных літар, спiсаць першы сказ, устаўляючы літары;
2 этап – вызначыць, на якое правіла ў другім сказе дапушчана памылка, спісаць другі сказ, выпраўляючы памылку;
3 этап –падабраць загаловак да верша.
Праверка выканання самастойнай работы (спачатку праверка работы вучняў, якія выконвалі толькі 1 этап, потым – толькі 1 і 2 этапы, потым – 1, 2 і 3 этапы)
Вынік: якія правілы правапісання паўтарылі? Як правільна падабраць загаловак?
Замацаванне ведаў.
Практ. 33 - Прагназаванне зместу верша па назве і малюнку да яго.
- Чытанне верша. Суаднясенне назвы з тэмай верша.
- Спісванне з каменціраваннем.
- Вусныя выказванні навучэнцаў пра значэнне слова Радзіма.
Раскрыццё сутнасці паняцця «асноўная думка тэксту» з апорай на схему (форзац 1).
Фіхвілінка
Раз, два, тры, чатыры, пяць – Раз, два, тры, чатыры, пяць –
Тупаем нагамі. Будзем нахіляцца.
Раз, два, тры, чатыры, пяць – Раз, два, тры, чатыры, пяць –
Пляскаем рукамі. Сядзем зноў займацца.
Практ.34 - Чытанне верша. Гутарка па змесце.
- Вызначэнне асноўнай думкі тэксту і суаднясенне яе з загалоўкам.
- Спісванне з каменціраваннем
Абагульненне ўяўленняў навучэнцаў пра асноўныя прыметы тэксту ў працэсе азнаямлення з інфармацыяй рубрыкі «Завяжы вузялок!» (с. 21).
Практ. 35 - Аднаўленне дэфармаванага тэксту. Падбор загалоўка да яго. Суаднясенне загалоўка з тэмай тэксту. Вусныя выказванні навучэнцаў пра Белавежскую пушчу
Развіццё маўлення.
Практ. 36 - Прагназаванне зместу тэксту па назве і фотаздымку да яго. Чытанне тэксту. Гутарка па змесце. Суаднясенне загалоўка з тэмай тэксту.
- Знаходжанне і выпісыванне сказаў тэксту, у якіх заключаецца яго асноўная думка.
- Вусныя выказванні навучэнцаў пра наведванне Нясвіжскага замка, пра славутасці сваёй мясцовасці
Падвядзенне вынікаў.
Складанне кластару.
Што такое тэкст?
Што такое тэма тэксту?
Што такое асноўная думка тэксту?
Як падабраць загаловак да тэксту?
Рэфлексія.
Я думаю, што …
Я лічу, што…
Я сёння навучыўся…
Сёння я зрабіў лепш…
Дамашняе заданне: практ. 37.
Урок 7.
Тэма: Спосабы выказвання асноўнай думкі ў тэксце
Мэты: даць паняцце пра спосабы выказвання асноўнай думкі ў тэксце (загаловак, адзін са сказаў тэксту), удакладніць уяўленні пра ролю загалоўка ў тэксце, развіваць граматычны лад маўлення, звязнае вуснае маўленне навучэнцаў; выхоўваць працавітасць, клапатлівыя адносіны да людзей.
Абсталяванне: падручнік, перакладныя слоўнікі, раздатачны і дыдактычны матэрыял.
Ход урока
Арганізацыйны момант.Стварэнне эмацыянальнага настрою на працу.
Праверка дамашняга задання.
Самаправерка.
Чыстапісанне.
Н Ю НнН ЮюЮ
Пісьмо сказаў пад дыктоўку.
Вуліца Няміга знаходзіцца ў цэнтры Мінска. Вельмі даўно тут працякала рака Няміга.
Гульня “Знайдзі небяспечнае месца”
Заданні: - паставіць націск у словах, растлумачыць правапіс вялікай літары; - дапоўніць вусна некалькі сказаў да запісаных, каб працягнуць тэму тэксту.
Вывучэнне новага матэрыялу.
Работа па падручніку
Практ. 38 - Чытанне тэксту. Гутарка па змесце.
- Знаходжанне і запіс сказа тэксту, у якім заключаецца яго асноўная думка. Суаднясенне загалоўка з тэмай тэксту.
- Выбарачнае спісванне слоў у алфавітным парадку.
- Вусныя выказванні навучэнцаў пра карысныя справы, якія яны робяць для сваякоў.
Практ. 39 - Прагназаванне зместу верша па назве.
- Чытанне верша. Суаднясенне назвы з тэмай верша.
- Знаходжанне і запіс сказа з тэксту, у якім заключаецца яго асноўная думка. Знаходжанне слоў у вершы, правапіс якіх патрабуе праверкі.
Фіхвілінка
Мішка стаў і пацягнуўся – Раз – улева! Два – управа!
Неба лапамі крануўся. Вось забава дык забава!
Нахіліўся да зямлі – Прысяданні робіць Мішка –
Паглядзець звяры прыйшлі. Падпявае яму мышка.
Павярнуўся ўлева-ўправа – Прысядае раз і два –
Сонца промнямі зайграла. Толькі скача галава.
Практ. 41 - Тлумачэнне сэнсу прыказак. Падбор прыказкі да тэксту з папярэдняга практыкавання. Пісьмо па памяці.
Для АПФР - Прачытаць тэкст, вызначыць тэму тэкста, даць загаловак. Запісаць загаловак і тэкст, устаўляючы прапушчаныя літары.
Дзень быў ясны. Дзеці пайшлі ў лес. У гэтым л..сочку многа грыбоў. На старых пнях ж..цеюць апенькі. Пад б..розамі сядзяць падб..розавікі. Пад асінамі ч..рванеюць падасінавікі. У мох залезлі м..хавікі.
Узаемаправерка выкананага задання.
- Ці звязаны сказы паміж сабой?
- Якая асноўная думка тэксту?
- Якія правілы правапісу ўспомнілі, калі ўстаўлялі прапушчаныя літары?
Замацаванне ведаў.
Практ. 40 - Адпрацоўка правільнага і выразнага чытання верша. Вызначэнне тэмы і асноўнай думкі тэксту. Суаднясенне тэмы з назвай верша.
- Спісванне з устаўкай патрэбных літар у словы і каменціраваннем.
Падвядзенне вынікаў.
Гульня “Прэс-канферэнцыя”
Журналісты (задаюць пытанні) і спецыялісты па тэме (адказваюць на пытанні)
Як адрозніць тэкст ад набору сказаў?
- Што трэба ведаць, каб вызначыць тэму?
Як сфармуляваць галоўную думку тэкста?
Якія структурныя часткі ёсць у тэксце?
Рэфлексія.
Дамашняе заданне: практ. 42.
Урок 8.
Тэма: Спосабы раскрыцця адной тэмы ў розных тэкстах. Сачыненне па пачатку і серыі малюнкаў.
Мэты: на практычным узроўні паказаць варыянты раскрыцця адной і той жа тэмы ў тэкстах розных стыляў і жанраў; развіваць уменне ствараць уласны тэкст па серыі сюжэтных малюнкаў; развіваць звязнае маўленне навучэнцаў, іх творчыя здольнасці, выхоўваць эстэтычныя пачуцці, клапатлівыя адносіны да прыроды.
Абсталяванне: раздатачны і дыдактычны матэрыял
Ход урока
Арганізацыйны момант. Праверка арганізацыі працоўнага месца, пажаданне добрага настрою , поспехаў у працы .
Арфаграфічная хвілінка.
Прачытаць жарт. Уставіць прапушчаныя літары.
Бацька купіў сыну прыгожы ру..зак і кажа:
Гля..і, Міколка, каб ты кожны дзень прыносіў поўны ру..зак дзясятак.
А куды ж я буду кні..кі класці?
Прыдумаць і запісаць словы, якія пачынаюцца на кожную літару слоўнікага слова рукзак
Р____________
У____________
К____________
З____________
А____________
К____________
Чыстапісанне.
РрР ру ра ор
Вывучэнне новага матэрыялу.
Практ.43 - Чытанне тэкстаў розных стыляў. Вызначэнне тэмы, якой яны аб’яднаны, месца, дзе іх можна сустрэць (мастацкая кніга або энцыклапедыя).
Практ. 44 - Чытанне і разгадванне загадкі на тэму, блізкую да тэмы тэкстаў.
- Спісванне з каменціраваннем.
- Вусныя выказванні навучэнцаў пра тое, што можна зрабіць з асенняга лісця.
Фіхвілінка
Раз, два, тры, чатыры, пяць – Раз, два, тры, чатыры, пяць –
Тупаем нагамі. Будзем нахіляцца.
Раз, два, тры, чатыры, пяць – Раз, два, тры, чатыры, пяць –
Пляскаем рукамі. Сядзем зноў займацца.
Практ. 45 - Прагназаванне зместу будучага выказвання па назве і пачатку.
- Разгляд малюнкаў, калектыўнае прыдумванне працягу тэксту і запіс яго.
Замацаванне ведаў.
Знаёмства з правапісам слоўнікавага слова восеньскі, складанне з ім спалучэння слоў, сказа.
Развіццё маўлення.
Скласці са слоў сказы. Запісаць іх.
Павуцінне, плыве, павольна, белае.
Восень, залатая, прыйшла.
Падвядзенне вынікаў.
Рэфлексія.
У мяне сёння атрымалася…
У мяне атрымалася не зусім добра…
У выкананні заданняў мне дапамагло (перашкаджала)…
Дамашняе заданне: практ.46.
Урок 9.
Тэма: План тэксту.
Мэты: Пазнаёміць з роляй плана тэксту, фарміраваць уменне складаць план тэксту пры дапамозе пытальных і апавядальных сказаў; развіваць лагічнае мысленне, звязнае маўленне навучэнцаў; выхоўваць міралюбівасць.
Абсталяванне: раздатачны і дыдактычны матэрыял, памяткі-інструкцыі па тэме, малюнкі восеньскіх пейзажаў,
Ход урока
Арганізацыйны момант.Настаўнік прапануе ўсміхнуцца адзін аднаму. Паўтарыць разам :
Я – здольны! Мне падабаецца вучыцца!
Я з усім спраўлюся! Я – добры вучань!
Арфаграфічная хвілінка.
Прачытаць верш Т. Кляшторнай “Скупая Іра”.
Кулёчак з цукеркамі Іра трымае, А я з ёй уч..ра дз..ліўся зефірам.
Нікога яна частаваць не жадае. Перавыхоўва..ь трэба мне Іру.
- Гутарка пра сяброўскія адносіны.
- Выпісаць словы з прапушчанымі арфаграмамі, устаўляючы патрэбную літару. Паўтарыць правілы іх правапісу.
Чыстапісанне.
Жж ож жа
Гульня “Трэці лішні” дарожка ножка кніжка кошык
Паўтарэнне правапісу парных па звонкасці-глухасці зычных гукаў: б-п, г-х, д-т, дз-ц, дж-ч, ж-ш, з-с.
Работа з дэфармаваным тэкстам
Скласці са слоў сказы. Запісаць іх.
Сад,у, стаіць, залатым, школьны, убранні.
Дрэў, лёгкі, верхавіны, ветрык, калыша.
На, жоўтае, мякка, дарожку, лісце, падае.
Ці з’яўляюцца сказы тэкстам? Разгледзець малюнкі восеньскага пейзажу і дапоўніць сваімі сказамі, каб атрымаўся тэкст.
Вывучэнне новага матэрыялу.
Гульня “Што атрымалася?”
Прачытаць тэму ўрока, засяроджваючы ўвагу толькі на падкрэсленых літарах.
ПСКЛСКАСКНСК ТСКЭСККСКССКТСКУСК
Праблемнае пытанне: для чаго патрэбен план тэксту?
Планаванне работы “Што трэба зрабіць, каб правільна саставіць план тэксту?”
Каб скласці план тэксту трэба:
Уважліва прачытаць тэкст. Вызначыць яго тэму.
Адшукаць пачатак, асноўную частку і канцоўку.
Вызначыць тэму кожнай часткі.
Абазначыць пунткты плана ў выглядзе пытанняў, сказаў ці асобных слоў.
Запісаць план у сшытак.
Практ. 47 - Чытанне тэксту. Гутарка па змесце. Суаднясенне загалоўка з асноўнай думкай тэксту.
Фіхвілінка
Мішка стаў і пацягнуўся – Раз – улева! Два – управа!
Неба лапамі крануўся. Вось забава дык забава!
Нахіліўся да зямлі – Прысяданні робіць Мішка –
Паглядзець звяры прыйшлі. Падпявае яму мышка.
Павярнуўся ўлева-ўправа – Прысядае раз і два –
Сонца промнямі зайграла. Толькі скача галава.
Практ. 48 - Падзел тэксту на часткі з апорай на серыю малюнкаў.
- Пісьмова: падбор загалоўка да кожнай часткі тэксту і складанне плана з апавядальных сказаў.
Знаёмства з роляй плана тэксту ў працэсе азнаямлення з інфармацыяй рубрыкі «Завяжы вузялок!» (с. 30).
Практ.49 - Чытанне тэксту. Гутарка па змесце. Падзел тэксту на часткі.
- Пісьмова: пастаноўка пытання да кожнай часткі тэксту і складанне плана з пытальных сказаў.
Знаёмства з рознымі спосабамі складання плана тэксту ў працэсе азнаямлення з інфармацыяй рубрыкі «Завяжы вузялок!» (с. 31)
Падвядзенне вынікаў.
Як скласці план тэксту?
Рэфлексія.
Я мог бы зрабіць лепш, каб…
Прычына маёй памылкі …
У наступны раз я пастараюся…
Дамашняе заданне: практ.50.
Урок 10.
Тэма: План тэксту.
Мэты: працягваць фарміраваць уменне складаць план тэксту, вучыць аднаўляць дэфармаваны план тэксту, дэфармаваны тэкст па плане; развіваць лагічнае мысленне, звязнае маўленне навучэнцаў; выхоўваць любоў да прыроды, клапатлівыя адносіны да яе.
Абсталяванне: індывідуальныя карткі з запісам тэксту пераказа.
Ход урока
Арганізацыйны момант. Псіхалагічны настрой на работу.
Паўтарэнне вывучанага.
Што такое тэкст? Што такое тэма і асноўная думка тэксту? Як сказы звязаны ў тэксце? Для чаго патрэбен план тэксту?
Арфаграфічная хвілінка.
Чытанне верша С.Грахоўскага “Восень”.
Гульня “Аўкцыён”: назваць як мага больш слоў на вывучаныя арфаграмы (з глухімі зычнымі, з ў, на правпіс т-ц і г.д.).
Адшумела лета роснымі лугамі, На рабіне скачуць шустрыя сініцы,
Апусцела поле, нівы адцвілі. Пад дажджом намоклі клёны і дубы.
Праплываюць хмары нізка над стагамі, Наліліся сокам спелыя суніцы
І ляцяць у вырай з крыкам жураўлі. І каля дарогі выраслі грыбы.
Якія грыбы можна знайсці ў восеньскім лесе?
Цікава ведаць!У гасцях у слова.
Растлумачыць, адкуль пайшлі назвы апенькі, падбярозавікі, падасінавікі, баравікі, рыжыкі, маслякі, сыраежкі, смарчкі.
Чыстапісанне.
ЛлЛ Ла Лв Ле
Запіс сказа пад дыктоўку. Вызначэнне галоўных членаў сказа.
Жоўтыя лісты пакрылі зямлю.
Вывучэнне новага матэрыялу.
Практ. 51 - Чытанне тэксту. Гутарка па змесце. Суаднясенне загалоўка з тэмай тэксту.
- Падзел тэксту на часткі.
- Пісьмова: аднаўленне дэфармаванага плана. Выбарачнае спісванне часткі тэксту, якая адпавядае малюнку.
Фіхвілінка
Раз, два, тры, чатыры, пяць – А грыбоў у лесе многа
Ясь грыбы ідзе шукаць. Пасля дожджыку грыбнога.
Там, дзе грыб трапляецца, Раз, два, тры, чатыры, пяць…
Нізка нагінаецца. Назбіраў іх – не падняць.
Практ. 52 - Аднаўленне дэфармаванага тэксту згодна з прапанаваным планам. Суаднясенне загалоўка з тэмай тэксту.
- Знаходжанне ў тэксце сказа, у якім перадаецца асноўная думка тэксту. Запіс сказа з каменціраваннем.
- Вусны пераказ.
Практ. 53 - Складанне па падказках алгарытму пабудовы плана тэксту.
Падвядзенне вынікаў.
Рэфлексія.
Я мог бы зрабіць лепш, каб…
Прычына маёй памылкі …
У наступны раз я пастараюся…
Дамашняе заданне: практ.54.
Урок напісання пераказу.
Тэма: “Развіццё маўлення. Навучанне пісьмоваму пераказу”.
Мэты: вучыць пісьмова пераказваць тэкст па гатовым плане і апорных словах; развіваць маўленне вучняў; выхоўваць беражлівыя адносіны да прыроды
Абсталяванне: індывідуальныя карткі з запісам тэксту пераказа.
Ход урока
Арганізацыйны момант. Псіхалагічны настрой на работу.
Паўтарэнне вывучанага.
Што такое тэкст? Што такое тэма і асноўная думка тэксту? Як сказы звязаны ў тэксце? Для чаго патрэбен план тэксту?
Арфаграфічная хвілінка.
Чытанне верша С.Грахоўскага “Восень”.
Гульня “Аўкцыён”: назваць як мага больш слоў на вывучаныя арфаграмы (з глухімі зычнымі, з ў, на правпіс т-ц і г.д.).
Адшумела лета роснымі лугамі, На рабіне скачуць шустрыя сініцы,
Апусцела поле, нівы адцвілі. Пад дажджом намоклі клёны і дубы.
Праплываюць хмары нізка над стагамі, Наліліся сокам спелыя суніцы
І ляцяць у вырай з крыкам жураўлі. І каля дарогі выраслі грыбы.
Якія грыбы можна знайсці ў восеньскім лесе?
Цікава ведаць!У гасцях у слова.
Растлумачыць, адкуль пайшлі назвы апенькі, падбярозавікі, падасінавікі, баравікі, рыжыкі, маслякі, сыраежкі, смарчкі.
Чыстапісанне.
ЛлЛ Ла Лв Ле
Запіс сказа пад дыктоўку. Вызначэнне галоўных членаў сказа.
Жоўтыя лісты пакрылі зямлю.
Напісанне пераказу па плану.
Знаёмства з тэкстам.
Хітры падасінавік
Ішоў па лесе грыбнік. Ён убачыў у траве чырвоную шапку падасінавіка.
Грыбнік нагнуўся падрэзаць яго. Але гэта быў асінавы лісток. Ён прыкінуўся
падасінавікам.
Пайшоў грыбнік далей. Каля асінкі ён зноў убачыў чырвоную шапку. Чалавек не спыніўся і прайшоў міма.
А гэта ж быў падасінавік! Толькі ён прыкінуўся асінавым лістом.
Чытанне тэксту і адказы на пытанні па зместу:
Што заўважыў грыбнік?
Чаму грыбнік памыліўся?
Чаму грыбнік не зрэзаў падасінавік?
Заданні:
Вызначыць тэму.
Вызначыць галоўную думку.
Прачытаць прапанаваны складзены план.
Прыкладны план
1.Чырвоная шапка падасінавіка.
2.Грыбнік памыліўся.
3.Сапраўдны падасінавік.
Паздзяліць тэкст на часткі.
Выдзеліць галоўнае слова ў кожнай частцы.
Арфаграфічная падрыхтоўка.
Растлумачыць напісанне выдзеленых літар:
Правапіс ў (ішоў, убачыў, нагнуўся, прыкінуўся, не спыніўся).
Правапіс галосных пасля цвёрдых зычных (грыбнік, чалавек, прыкінуўся, чырвоная).
Правапіс т-ц (падрэзаць).
Словы для запісу на дошцы
Падасінавік, асінавы лісток, чырвоная шапка.
Кароткі пераказ тэксту па плану.
Напісаць пераказ.
Праверыць.
Падвядзенне вынікаў.
Сказ.
Урок 11.
Тэма: Прыметы сказа.
Мэты: узнавіць веды пра асноўныя прыметы сказа, знакі прыпынку ў канцы сказа; развіваць інтанацыйныя навыкі, граматычны лад маўлення, лагічнае мысленне, вуснае звязнае маўленне навучэнцаў; выхоўваць здаровы лад жыцця навучэнцаў.
Абсталяванне:перакладныя слоўнікі, фотаздымкі і рэпрадукцыі горада Полацка, раздатачны і дыдактычны матэрыял.
Ход урока
Арганізацыйны момант.
Пачынаецца ўрок беларускай мовы з чытання верша Я.Янішчыц.
Сто разоў шукай другай красы, Ды калі ты не бязродны сын,
А тым больш, што свет даўно не вузкі, Гавары па-беларуску.
Праводзіцца гутарка з вучнямі: для чаго кожнаму чалавеку трэба ведаць родную мову.
Аналіз пераказа і выкананне работы над памылкамі.
Аналіз творчых прац (падрабязных пераказаў) навучэнцаў.
Арфаграфічная хвілінка.
“Асцерагайцеся памылкі”
Уставіць прапушчаныя літары. Абазначыць націск.
Ц..плы, ц..плей, ц..пло.
Ц..мны, ц..мнець, ц..мра.
Вучні паўтараюць правапіс е,ё – я.
Чыстапісанне.
Літару для прапісвання вучні вызначаюць самі, расшыфраваўшы дадзены запіс:
4 12 8
г ? ж
Даць характарыстыку літары к і гуку[к].
Кк Кл Ко ка км ке
Вывучэнне новага матэрыялу.
“Так” ці “не?”
Гэта сказ ці слова?
На небе туман. Шэрыя хмары плывуць па небе. Верабей. Ападае з дрэў апошняе лісце. Ціха. Сумна. Лес. Зрэдку сонца пазірае на палі.
Выпісаць сказы ў сшыткі.
Работа па падручніку
Практ. 60 - Вызначэнне межаў сказаў у тэксце.
- Знаходжанне сказа, у якім перадаеццца асноўная думка тэксту. Запіс сказа з каменціраваннем
Работа ў парах“Правяраем сябе”
Узнаўленне ведаў навучэнцаў пра асноўныя прыметы тэксту ў працэсе азнаямлення з інфармацыяй рубрыкі «Завяжы вузялок!» (с. 40).
Фіхвілінка
Мы на двор гуляць пайшли, Курки зернетки дзящбуць,
Раз-два-тры-чатыры. Раз-два-тры-чатыры.
Куранятак там знайшли, А затым вадзичку п’юць,
Раз-два-тры-чатыры. Раз-два-тры-чатыры.
Работа па парах.
Практ. 61 - Знаходжанне сказаў сярод прапанаваных спалучэнняў і груп слоў.
- Запіс сказаў. Ператварэнне прапанаваных спалучэнняў і груп слоў у сказы.
- Вусныя выказванні навучэнцаў пра правілы работы за камп’ютарам.
Практ. 62 - Выпраўленне сэнсавых памылак у сказах.
- Запіс сказаў з каменціраваннем.
Замацаванне ведаў.
Самастойная работа
Практ.63 - Складанне сказаў з асобных слоў. Тлумачэне сэнсу прыказак.
Развіццё маўлення
Практ. 64 - Складанне і інтанаванне сказаў з улікам апісаных маўленчых сітуацый.
Падвядзенне вынікаў.
Гульня “Незакончаны сказ”
Сказ выражае .. (закончаную думку).
Сказы складаюцца .. (са слоў).
Словы ў сказе звязаны ..(па сэнсе).
У канцы сказа можа стаяць .. (кропка, пытальнік, клічнік).
Рэфлексія.
Я ўспомніў.. .
Я даведаўся .. .
Я навучыўся .. .
Дамашняе заданне: практ.65.
Урок 12.
Тэма: Тыпы сказаў.
Мэты: Паўтарыць асноўныя прыметы сказа, пазнаёміць з тыпамі сказаў па мэце выказвання, вучыць адрозніваць сказы паводле мэты выказвання, развіваць інтанацыйныя навыкі, узбагачаць слоўнікавы запас навучэнцаў словамі лексіка-семантычнай групы «музычныя інструменты», развіваць вуснае звязнае маўленне навучэнцаў, выхоўваць любоў да музыкі, эстэтычныя пачуцці.
Абсталяванне: падручнік, перакладныя слоўнікі, дыдактычны матэрыял.
Ход урока
Арганізацыйны момант.Стварэнне псіхалагічнага настрою.
Настаўнік чытае верш Э.Агняцвет.
І надзьмуты, і сярдзіты Ён паклаў свой “добры дзень”
вельмі “ветлівы”Мікіта! У партфель або ў кішэнь.
- Ці быў ветлівым Мікіта? Паглядзіце адзін на аднаго і скажыце ветлівыя словы для сваіх суседзяў па парце.
Праверка дамашняга задання.
Практ.65. Самаправерка.
Гульня “Збяры словы” (уставіць “о”ці “э” і запісаць атрыманыя словы.)
бус
ха
с..н
в..з
х..д
пара
ш..к
р..
па
чы
2 вучні выконваюць заданні на індывідуальных картках.
Замяніць словы, запісаць іх, паставіць націскі, растлумачыць правапіс о, э, -а.
адзін вада поле страла мароз рака
многа
Перакласці прапанаваныя словы на беларускую мову, запісаць іх. Паставіць націскі: головка, голос, цена, холод.
Чыстапісанне.
На двух радках вучні прапісваюць літары і іх злучэнні е еее пе
Запісваюць словы песня спявак вясёлка.
- Назавіце галосныя гукі пасля мяккіх зычных. Якімі літарамі абазначаюцца гукі [э], [а], [о] пасля мяккіх зычных? Пастаўце націск у словах. Падкрэсліце першы склад перад націскам.
Вывучэнне новага матэрыялу.
Практ. 66 - Чытанне тэксту. Гутарка па змесце.
- Пісьмова: знаходжанне ў тэксце сказа, у якім заключаецца пытанне. Знаходжанне ў тэксце адказу на пытанне.
Азнаямленне з мэтамі стварэння выказвання ў працэсе аналізу інфармацыі рубрыкі «Завяжы вузялок!» (с. 44).
Фіхвілінка
Пятрусь пілуе дрэва з татам, Падлогу мые ў хаце Поля,
Наташа корміць куранятаў, А я іграю на дудзе -
Алена з мамай грады поліць, Няхай работа лепш ідзе.
Практ. 67 – Вусна.
- Выразнае чытанне сказаў, розных па мэце выказвання. Суаднясенне сказаў з іх схемамі.
Аналіз фармулёўкі правіла (с. 45).
Практ. 68 - Выразнае чытанне сказаў, розных па мэце выказвання.
- Суаднясенне сказаў з іх схемамі.
- Пісьмова: аднаўленне дэфармаванага тэксту з апорай на схемы сказаў.
Падагульненне вывучанага.
Гульня “Хто хутчэй?”
1 група 2 група 3 група
в..рбы сл..ды зв..раня
гн..здо дз..тлы л..савік
м..тро м..даль за..ц
з..млякі гл..дачы см..льчакі
Практ.69 - Дапаўненне дыялогу патрэбнымі сказамі.
- Выбарачнае спісванне пабуджальных сказаў.
Рэфлексія. Сёння на ўроку:
мне здалося важным…
было цяжкім…
трэба папрацаваць над…
Дамашняе заданне: практ.70.
Урок 13.
Тэма: Апавядальныя сказы.
Мэты: пазнаёміць з прыметамі апавядальных сказаў, іх афармленнем на пісьме, вучыць вылучаць апавядальныя сказы ў вусным і пісьмовым маўленні, правільна інтанаваць іх; выпрацоўваць пунктуацыйныя навыкі; развіваць лагічнае мысленне навучэнцаў; выхоўваць пачуццё замілавання прыродай роднага краю.
Абсталяванне:раздатачны і дыдактычны матэрыял, партрэт Ф.Скарыны.
Ход урока
Арганізацыйны момант.
Псіхалагічны настрой на работу
Праверка дамашняга задання.
Работа па індывідуальных картках
1 вучань
З дадзеных слоў скласці сказы, запісаць.
На, ракі, стаіць, горад, Свіслач, Мінск, беразе.
Парк, раскінуўся, у, горада, цэнтры, цяністы.
2 вучань
Чуваць, там, вясёлы, дзень, кожны, смех.
Дзеці, на, гушкаюцца, арэлях.
Чыстапісанне.
Сс ск ка кс аз ас
Сказ – сказы, сказаць.
Скласці сказ з дадзеных слоў. Запісаць іх у сшыткі.
У кнігах, сонца і месяца, часта сустракаецца, выява, Францыска Скарыны.
Арфаграфічная хвілінка.
Прачытаць тэкст. Уставіць прапушчаныя літары.
Францыск Скарына – наш славуты з..мляк. Скарына – і вучоны, і пісьменнік, і выдатны асветнік. Ён – першадрукар на Беларусі.
Гутарка аб тым, якой дзейнасцю праславіўся наш выдатны зямляк Францыск Скарына.
Вывучэнне новага матэрыялу.
Работа па падручніку
Практ. 71 - Суаднясенне апавядальных сказаў з малюнкамі. Назіранні за афармленнем на пісьме апавядальных сказаў.
- Выбарачнае спісванне: выпісаць сказы з прыназоўнікамі. Узаемаправерка.
Аналіз фармулёўкі правіла (с. 47).
Фіхвілінка
Каля поўнае крынічкі Хто не вельмі ганарыцца
Пахаваліся сунічкі Сам павінен нахіліцца,
Пад сцябліны і лісты, Калі схілецца хоць раз,
І пад ельнічак густы. Пад лістамі знойдзе нас.
Практ. 72 - Вызначэнне межаў сказаў у тэксце. Вызначэнне відаў сказаў па мэце выказвання.
- Спісванне тэксту з правільным афармленнем сказаў на пісьме.
Азнаямленне з правіламі інтанавання апавядальных сказаў у працэсе аналізу інфармацыі рубрыкі «Завяжы вузялок!» (с. 47).
Замацаванне ведаў.
Практ. 73 – для АПФР.
Практ. 74 – самастойна.
Вылучэнне лішняга сказа ў кожнай групе з улікам мэты выказвання. Запіс тэксту. Падбор загалоўка да яго.
Падвядзенне вынікаў.
Закончыць фразу
Апавядальны сказ называюць сказ, у якім .. .
Пры вымаўленні голас спачатку павышаецца, а пад канец .. .
У канцы сказа ставіцца .. .
Работа ў парах
Паставіць патрэбны знак прыпынку ў канцы кожнага сказа.Прачытаць апавядальныя сказы.
З чаго ты, ручаёк, сярэбраны званочак
Я з кроплі дажджавой, што ад святла зіхоча
Куды ты, ручаёк, сярэбраны званочак
Туды, дзе акіян і дзень, і ноч плюскоча
Што любіш, ручаёк, сярэбраны званочак
Каменьчыкі на дне, на беразе - пясочак
Рэфлексія.
- Ацаніце сваю працу на ўроку.
- Што новага для сябе на ўроку адкрылі?
Дамашняе заданне: практ.75.
Урок 14.
Тэма: Пытальныя сказы.
Мэты: пазнаёміць з прыметамі пытальных сказаў, іх афармленнем на пісьме, вучыць вылучаць пытальныя сказы ў вусным і пісьмовым маўленні, правільна інтанаваць іх; выпрацоўваць пунктуацыйныя навыкі; развіваць лагічнае мысленне навучэнцаў, узбагачаць іх слоўнік словамі-амонімамі; выхоўваць любоў да Радзімы.
Абсталяванне:падручнік, дыдактычны і раздатачны матэрыял, геаграфічная карта Беларусі
Ход урока
Арганізацыйны момант.
Праверка дамашняга задання.
Прачытаць з дамашняга практыкавання першыя чатыры сказы.
Назваць словы, у якіх устаўлены прапушчаныя літары д, т або дз, ц.
Чыстапісанне.
Ба Бе Бр Бу Бы Бя
Дапоўніць да дадзеных спалучэнняў літар склады, каб атрымаліся геаграфічныя назвы Беларусі.
Барысаў Баранавічы Беразіна Браслаў Брэст Буда-КашалёўБыхаБярозаўка
Паўтарэнне правапісу вялікай літары.
Арфаграфічная хвілінка.
Вучні чытаюць тэкст верша Ю.Свіркі. Замест пропуску устаўляюць назву сваёй краіны.
Мяжуе з Польшчай, Украінай, як неба, сонца і зару.
Расіяй, Латвіяй, Літвой. Твая зямля, твая Радзіма
Твой родны край, твая Айчына – названа светла –
жыццё тваё і гонар твой. _______________.
І ты яе запомні імя,
Вывучэнне новага матэрыялу.
Работа па падручніку
Практ. 76 - Слуханне тэксту. Вылучэнне ў ім пытальных сказаў.
- Знаходжанне ў вершы адказу на пытанні. Вусныя выказванні навучэнцаў пра значэнне выразу «родны край».
- Выбарачнае спісванне выдзелнных сказаў.
Фіхвілінка
Сонца шчыра ўсміхнулася. (кругавы рух рукамі)
Мы падняліся, апрануліся, (устаць)
На лыжню ўсе дружна сталі, (рухі лыжніка)
Хутчэй ветрыка памчалі!
Трапна ў цэль страляць мы будзем: (імітавць стрэльбу)
Ні хвілінкі не марудзім! (бег на месцы)
Скажам шчыра: "Мара наша –
Быць як Домрачава … Даша”. (папляскаць у далоні)
Аналіз фармулёўкі правіла (с. 50).
Практ. 77 - Інтанаванне апавядальных і пытальных сказаў. Назіранні за адрозненнямі інтанацыі апавядальнага і пытальнага сказаў.
- Выбарачнае спісванне пытальных сказаў.
Азнаямленне з правіламі інтанавання пытальных сказаў у працэсе аналізу інфармацыі рубрыкі «Завяжы вузялок!» (с. 50).
Практ. 78 - Чытанне пытальнага сказа з рознай інтанацыяй. Назіранні за ўплывам інтанацыі на сэнс сказа.
- Выбарачнае спісванне: сказы, ў якіх сустрэлася слоўнікавае слова.
- Слоўнікавае слова: сшытак.
Замацаванне ведаў.
Дыферэнцыравная работа
Практ. 79 - Спісванне з правільным афармленнем на пісьме пытальнага сказа.
Дадатковы матэрыял (для ўсіх акрамя АПФР). Знайсці і абазначыць пачатак і канец кожнага сказа, уставіць прапушчаныя літары, растлумачыць іх напісанне.
З падземных крыніц в..да сц..кае ў ручаі з ручаёў яна б..жыць у рэкі в..лікія рэкі ўпадаюць у моры і акіяны а куды знікае в..да з мора
Падвядзенне вынікаў.
Прачытаць услых сказы з інтанацыяй, адпаведнай знакам прыпынку.
Ты зноў спазніўся (? або .)
Хто сёння адсутнічае (?)
Вы добра ведаеце ўрок (. або ?)
Рэфлексія.
Закончы фразу
Я навучыўся.. .
Я даведаўся .. .
У мяне не атрымалася .. .
Дамашняе заданне: практ.80.
Урок 15.
Тэма: Пытальныя сказы.
Мэты: пазнаёміць навучэнцаў з пытальнымі словамі ў пытальных сказах, выпрацоўваць уменне будаваць пытальныя сказы, вылучаць іх у вусным і пісьмовым маўленні, правільна інтанаваць іх; выпрацоўваць пунктуацыйныя навыкі; развіваць звязнае вуснае маўленне, выхоўваць культуру маўлення.
Абсталяванне:дыдактычны і раздатачны матэрыял.
Ход урока
Арганізацыйны момант.
Праверка дамашняга задання.
Прачытаць апавядальныя сказы, затым – пытальныя. Растлумачыць правапіс выдзеленых літар.
Вучні адказваюць на пытанне, чым адрозніваюцца пытальныя сказы ад апавядальных?
Арфаграфічная хвілінка.
Прачытаць прыказкі, растлумачыць іх сэнс, уставіць прапушчаныя літары.
Лё..ка зламаць, ды ця..ка зрабіць.
Адзін ра.. зманіш – другі не павераць.
Узяўся за гу.. – не кажы, што няду…
Тлумачэнне значэння слова гуж (пятля ў хамута, з дапамогай якога запрагаюць коней)
Чыстапісанне.
вв ву во ав
Слоўнікавая работа.
Рашыць галаваломку
КУВАП
БЛАВОКА
(павук воблака)
Адгадаць загадкі.
Пушыстая вата, у ёй дажджынак багата. В______а
Без станка, без рук, а кросны тчэ. П_______к
Запіс у сшытках: Павук, павучок, павуціна, павуцінне, павуковы.
Воблака, воблачнасць, воблачны.
Замацаванне ведаў.
Работа па падручніку
Практ. 81 – вусна. Складанне пытанняў па прапанаваных адказах. Вылучэнне ў пабудаваных сказах пытальных слоў.
Азнаямленне з правіламі пабудовы і інтанавання пытальных сказаў у працэсе аналізу інфармацыі рубрыкі «Завяжы вузялок!» (с. 52).
Якія сказы называюцца пытальнымі?
Якое слова ў пытальным сказы вымаўляецца больш моцна?
З дапамогай якіх спецыяльных пытальных слоў утвараюцца пытальныя сказы?
Фіхвілінка
Як толькі сонейка прачнецца, (устаць з-за парт)
За справы ўміг яно бярэцца! (кругі рукамі)
Разбудзіць сонных дзетак, (пацерці вочкі)
Сагрэе лес, палетак, (абняць сябе за плечы)
Дасць моцы ўсім, хто хворы, (зрабіць рыўкі рукамі)
І падтрымае ў горы. (паціснуць адзін аднаму рукі)
Я вельмі прашу: "Сонца, (папляскаць у далоні)
Зірні ў наша аконца!”
Работа ў парах
Практ. 82 - Разгадванне загадак-пытанняў. Складанне апавядальных сказаў па прапанаваных пытаннях.
- Спісванне пытальных сказаў з вылучэнем у іх пытальных слоў.
Самастойная работа
Практ.83 - Вылучэнне пытальных слоў у прапанаваных сказах. Дапаўненне тэксту патрэбным пытальным сказам.
- Спісванне сказа, якім дапоўнілі тэкст.
Творчая работа
Практ. 84 - Складанне пытальных сказаў з улікам жыццёвых сітуацый, адлюстраваных на малюнку.
Для АПФР. Спісаць сказы. У канцы сказаў паставіць патрэбныя знакі прынку.
У нашай краіне любяць спорт Спорт робіць людзей дужымі і смелымі Ён умацоўвае здароўе, вучыць быць добрымі сябрамі Ці займаецеся вы спортам Якія віды спорту вам падабаюцца
Падвядзенне вынікаў.
Для розуму зарадка
Запісаць адгадкі да загадак.
Хто малюе ярка, лоўка? Сябар-дружа ён алоўку. (Фламастар)
Што без вады плавае? (Воблакі)
Як называецца галаўны мужчынскі ўбор з палямі? (Капялюш)
Якая драпежная членістаногая жывёліна пляце павуціну? (Павук)
Шапаткія мае крылы, хвосцік востры, нібы вілы, з гліны лепіць гнёзды, мошкі ловіць на ляту. Як завуць такую птушку? (Ластаўка)
Закаціўся пад плот, лёг у баразёнцы, паласаты жывот грэючы на сонцы. (Гарбуз)
Рэфлексія.
Што я ведаў?
Што я запомніў?
Што зацікавіла на ўроку?
Дамашняе заданне: практ.85.
Урок 16
Тэма: Пабуджальныя сказы.
Мэты: пазнаёміць з прыметамі пабуджальных сказаў, іх афармленнем на пісьме, вучыць вылучаць пабуджальныя сказы ў вусным і пісьмовым маўленні, будаваць і правільна інтанаваць іх; выпрацоўваць пунктуацыйныя навыкі; развіваць лагічнае мысленне навучэнцаў, узбагачаць іх слоўнік прыказкамі; выхоўваць бяспечныя паводзіны на дарозе.
Абсталяванне: падручнік, тлумачальныя слоўнікі,табліца “Сказы па мэце выказвання”,індывідуальныя карткі,дыдактычны матэрыял па тэме, карткі з назвамі груп “Карэспандэнты”, “Рэдактары”, “Пісьменнікі”.
Ход урока
Арганізацыйны момант.
“Незакончаны сказ”. Кожны вучань працягвае сказ, пачатак якога прапанаваны настаўнікам.
Напрыклад: “Спадзяюся, што гэты ўрок ..; баюся, што тэма..; хацелася б, каб сёння …” – і да т.п.”
Чыстапісанне.
Вучні даюць адказ: на што падобна літара ш? Даюць характарыстыку зычнаму гуку [ш]. Прапісваюць спалучэнні літар, словы і сказ.
шш тт ошт ртр сш
пашана прашчуры пошта
Здайце, калі ласка, сшыткі!
Слоўнікавая работа.
Работа з тлумачальнымі слоўнікамі
пашана –павага
прашчуры – далёкія нашы продкі
пошта – установа для перасылкі пісем, пасылак, газет, лёгкіх грузаў, грошай, а
таксама будынак, дзе яна размяшчаецца
Вывучэнне новага матэрыялу.
З дапамогай тлумачальнага слоўніка вучні знаходзяць значэнне слоў пабуджаць, пабуджальны сказ
Пабуджаць – угаворваць чалавека зрабіць нешта.
Пабуджальныя сказы выказваюць нашы просьбы і пажаданні.
Паведамленне тэмы і мэтаў урока.
Вучні прачытваюць запісаны сказ на этапе чыстапісання “Здайце, калі ласка, сшыткі!” з адпаведнай інтанацыяй.
Што выражаецца ў сказе?
Які знак прыпынку паставілі ў канцы сказа?
Якія ветлівыя словы ўжылі ў пабуджальным сказе?
Работа па падручніку
Практ. 86 - Чытанне пабуджальных сказаў. Вылучэнне інфарамацыі, якая перадаецца ў іх (просьба, загад, заклік, парада).
- Выбарачнае спісванне сказа, у якім выражаецца заклік.
Аналіз фармулёўкі правіла (с. 56).
Фіхвілінка
Устаньце, дзеткі, усміхніцеся, Улева, управа нахіліцеся,
Зямлі нашай пакланіцеся Верацёнцам пакруціцеся.
За шчаслівы дзень учарашні. Раз прысядзьце, два прысядзьце
Усе да сонца пацягніцеся, І за парты ціха сядзьце.
Работа ў групах
Клас падзелены на 3 групы:“Карэспандэнты “, “Рэдактары”. “Пісьменнікі”.
Заданні для груп: “Рэдактары” Практ. 87 – Чытанне верша. Аналіз яго зместу. Вызначэнне віду сказаў па мэце выказвання. Адпрацоўка выразнага чытання пабуджальных сказаў. Выбарачнае спісванне сказаў з вылучэннем слоў, у якіх выражаецца парада.
- Азнаямленне з правіламі інтанавання пабуджальных сказаў у працэсе аналізу інфармацыі рубрыкі «Завяжы вузялок!» (с. 56).
“Карэспандэнты”– практ.88 - Прыгадванне правіл бяспечных паводзін на дарозе. Складанне і запіс пабуджальных сказаў-парад з апорай на сюжэтныя малюнкі.
“Пісьменнікі” – практ.89 - Аднаўленне дэфармаваных сказаў. Запіс прыказак, тлумачэнне іх сэнсу. Вызначэнне віду сказаў па мэце выказвання. Адпрацоўка выразнага чытання пабуджальных сказаў.
Абарона выкананых заданняў.
Замацаванне ведаў.
Тлумачальная дыктоўка
Запіс сказаў. Не парушайце правілаў дарожнага руху. На ўроку ўважліва слухайце настаўніка. Падрыхтуйце падрабязны пераказ тэксту.
Якія сказы па мэце выказвання запісаны?
Як вымаўляюцца гэтыя сказы?
Якія знакі прыпынку можна паставіць у канцы гэтых сказаў?
Падагульненне вывучанага.
Работа па табліцы
Сказы паводле зместу (па мэце выказвання) | |||||
|
| ||||
апавядальны |
| пытальны |
| пабуджальны | |
|
| ||||
1.Што-небудзь паведамляецца. |
|
|
| 1.Выражаюць пажаданне, заклік. | |
|
| ||||
|
| 2. Голас павышаецца на тым слове, якое паказвае, пра што пытаюцца |
| 2. Голас павышаецца на словах, якія выражаюць пабуджэнне, заклік. | |
|
| ||||
3.У канцы сказа ставіцца кропка. |
| 3.У канцы сказа ставіцца пытальнік. |
| 3.У канцы сказа ставіцца кропка. |
Рэфлексія.
Ацаніце сваю працу на ўроку.
Што новага для сябе на ўроку адкрылі?
Дамашняе заданне: практ.90.
Урок 17
Тэма: Пабуджальныя сказы.
Мэты: Адпрацоўваць уменне вылучаць пабуджальныя сказы ў вусным і пісьмовым маўленні, будаваць і правільна інтанаваць іх; выпрацоўваць пунктуацыйныя навыкі; развіваць звязнае вуснае маўленне, выхоўваць клапатлівыя адносіны да сваякоў.
Абсталяванне:падручнік, перакладныя слоўнікі, дыдактычны матэрыял па тэме.
Ход урока
Арганізацыйны момант. Псіхалагічны настрой на работу.
Праверка дамашняга задання.
Чыстапісанне.
Выкарыстанне займальнага матэрыялу
Літару, якую будзем пісаць, вызначыце, калі адкажаце: “З якой літары пачынаецца слова?”
Які казачны герой сядзеў на печы? (Ямеля)
Пасля якога слова вы скажаце “не”? У агародзе садзяць моркву, агуркі, яблыкі, буракі. (Яблыкі)
Касцяніцы – гэта птушкі ці ягады? (Ягады).
Ямеля яблыкі ягады
Я яя яг ям
Арфаграфічная размінка. Вучні чытаюць запісаны на дошцы верш С.Панізніка, устаўляюць прапушчаныя літары, тлумачаць іх правапіс.
Бе..ла таропка
дробненькая кро..ка.
А за ёю цэлы ска..
бе.. да вас.
А за ім ра..кі,
за ра..камі – кні..ка.
…………………….
Кро..ка – гэта сіла!
Паўтарэнне вывучанага матэрыялу.
Практ. 91 - Вылучэнне лішняга сказа у кожнай групе з улікам мэты выказвання.
- Выбарачнае спісванне пабуджальных сказаў.
Фіхвілінка
Верабей лятаў, кружыўся
І за дзень зусім стаміўся,
Выбірае месца, дзе б яму прысесці.
Работа ў парах
Практ. 92 - Чытанне і разгадванне шарады.
- Запіс слова-адгадкі. Вызначэнне ў шарадзе віду сказаў па мэце выказвання.
- Выразнае чытанне пабуджальных сказаў.
Практ. 93 - Чытанне і размежаванне заклічкі і калыханкі.
- Выбарачнае спісванне тэксту, які складаецца з пабуджальных сказаў.
Работа ў парах
Практ. 94 - Дапаўненне дыялогу патрэбнымі сказамі. Выразнае вымаўленне пабуджальных сказаў. Прыгадванне і спяванне калыханкі.
Падагульненне вывучанага.
Стварэнне праблемнай сітуацыі.
Чаму “спрачаюцца” зычныя? Вучням даецца заданне прыдумаць казачныя сітуацыі.
Грыб ці грып казка ці каска рот ці род
Рэфлексія.
Што на ўроку было цяжкім і незразумелым?
Які від працы вам запомніўся больш за ўсё?
Дамашняе заданне: практ.95.
Урок 18
Тэма: Клічныя сказы.
Мэты: пазнаёміць з прыметамі клічных сказаў, іх афармленнем на пісьме, вучыць вылучаць клічныя сказы ў вусным і пісьмовым маўленні, будаваць і правільна інтанаваць іх; выпрацоўваць пунктуацыйныя навыкі; развіваць мысленне, вуснае звязнае маўленне навучэнцаў, цікавасць да традыцый беларусаў; выхоўваць жаданне захоўваць традыцыі народа.
Абсталяванне:падручнік, перакладныя слоўнікі,табліца “Сказы паводле інтанацыі”, дыдактычны матэрыял па тэме.
Ход урока
Арганізацыйны момант.
“Імя і настрой”. Кожны выкліканы вучань называе сваё імя пэўным чынам, прапанаваным настаўнікам. Напрыклад, вельмі весела, вельмі сумна, нясмела, з інтанацыяй запытання, гнеўна, ласкава, са здзіўленнем…
Праверка дамашняга задання.
Праверка вывучанай заклічкі.
Арфаграфічная хвілінка.
Гульня “Эстафета”.Прадоўжыць рад слоў на дадзенае правіла.
1 варыянт: мароз, зуб, .. .
2 варыянт: аб’ява, вераб’і, .. .
3 варыянт: памя..ь, ве..ер, .. .
Чыстапісанне.
Назваць націскны гук у словах: возера, компас, орэдн, мост, ток [о].
Назваць аднолькавы першы гук у словах: аўтар, аграном, аўтамабіль, акварыум [а]. Які першы гук у словах: бабуля, барабан, бездарожжа, белы, бег [б,б’].
Вучні выконваюць запіс літар і іх спалучэнняў.
о а б оа об
будзьце ласкавыя даруйце
Затым запісваюць сказ са слоў, якія пераблыталіся, даюць яму характарыстыку паводле мэты выказвання.
Ці, часу, не падкажаце, колькі?(Ці не падкажаце, колькі часу?)
Перабудаваць сказ, каб ён стаў пабуджальным.
Скласці пабуджальныя сказы, ужываючы ветлівыя выразы запісаныя на чыстапісанні.
Вывучэнне новага матэрыялу.
Работа ў парах з перакладнымі слоўнікамі
Гульня “Перакладчыкі”
Предложение побудительное – сказ пабуджальны.
Восклицательное предложение – клічны сказ.
Восклицательный знак –клічнік.
Адкажыце на пытанні:
Маці стамілася, легла адпачыць, а да вас прыйшлі сябры. Як вы будзеце з імі размаўляць?
Дзеці заблудзіліся ў лесе. Клічуць на дапамогу. Як станеце клікаць?
Перад сном мама папрасіла расказаць малодшаму браціку казку. Якім тонам будзеце расказваць?
Вучні робяць вывад:
у залежнасці ад таго, як яны вымаўляюцца могуць быць… (клічныя і няклічныя).
Складанне табліцы.
Сказы паводле інтанацыі | ||
| ||
клічныя | | няклічныя |
| ||
Ад роднай мовы не адракуся! | | Ад роднай мовы не адракуся. |
Работа па падручніку
Работа па парах
Практ. 96 - Разглядванне сюжэтных малюкаў. Адпрацоўка выразнага чытання сказаў у дыялогах з улікам зробленых паметак. Вылучэнне сказаў, якія вымаўляюцца з моцным пачуццём.
Аналіз фармулёўкі правіла (с. 63).
Фіхвілінка
Раз, два, тры, чатыры, пяць – Раз, два, тры, чатыры, пяць –
Тупаем нагамі. Будзем нахіляцца.
Раз, два, тры, чатыры, пяць – Раз, два, тры, чатыры, пяць –
Пляскаем рукамі. Сядзем зноў займацца.
Практ. 97 - Адпрацоўка выразнага чытання сказаў, розных па інтанацыі і мэце выказвання. Вылучэннне клічных сказаў.
- Выбарачнае спісванне пытальнага клічнага сказа.
- Вусныя выказванні навучэнцаў пра музей старажытных рамёстваў «Дудуткі».
Азнаямленне з правіламі інтанавання клічных сказаў у працэсе аналізу інфармацыі рубрыкі «Завяжы вузялок!» (с. 64).
Замацаванне ведаў.
Практ. 98 - Адпрацоўка выразнага чытання клічных сказаў.
- Выбарачнае спісванне пабуджальных клічных сказаў.
Падагульненне вывучанага.
Гульня “Настаўнік – вучань”.“Закончы сказ”
Па мэце выказвання сказы могуць быць … (апавядальныя, пытальныя, пабуджальныя);
у залежнасці ад таго, як яны вымаўляюцца могуць быць… (клічныя і няклічныя).
Што выражаюць клічныя сказы?
Якія “словы-памочнікі” выкарыстоўваюцца ў клічных сказах?
Рэфлексія.
Якое заданне выконвалі весела?
Што выконвалася на ўроку з сумам?
Якая работа выклікала здзіўленне?
Дамашняе заданне: практ.99
Урок 19
Тэма: Клічныя сказы.
Мэты: адпрацоўваць уменне будаваць клічныя сказы, вылучаць іх у вусным і пісьмовым маўленні, правільна інтанаваць іх і афармляць на пісьме; выпрацоўваць пунктуацыйныя навыкі; развіваць мысленне, звязнае пісьмовае маўленне, выхоўваць любоў да Радзімы, культуру маўлення.
Абсталяванне:падручнік, перакладныя слоўнікі,табліца “Сказы паводле інтанацыі”, дыдактычны матэрыял па тэме.
Ход урока
Арганізацыйны момант. На кожную літару выразу ДЗЕНЬ ДОБРЫ пажадаць сваім сябрам у класе – дабра, здароўя, еднасці , настрою і г.д.
Праверка дамашняга задання.
Дыферэнцыраваная работа. Заданне на выбар.
Прачытайце. Спішыце словы, закрэсліўшы лішнія літары ў дужках.
Запісаць іх, вусна падбіраючы праверачныя словы.
Ло(д,т)ка, бера(г,х), прыкла(д,т), блі(з,с)кі, шля(г,х), сце(ш,ж), ду(д,т)ка, но(з,с), ба(п,б)ка, скры(б,п)ка, маро(з,с.) дзя(дзь,ць)ка.
Дапісаць словы
ог, ох уз, ус уд, ут аз, ас
твар.. гарб.. пос.. кол..
гар.. гр.. маршр.. зак..
пір.. гладыёл.. ц.. адр..
Скласці сказы з дадзеных слоў і запісаць іх. Выдзеленыя словы змяніць па сэнсу.
Каля, дарога, магутны, вырас, дуб.
У, садок, паспелі, ягадкі, салодкія.
Уначы, першы, снег, выпаў.
Чыстапісанне.
Прачытаць скорагаворку.
У бабулі быў баран,
Біў ён бойка ў барабан.
якія гукі часцей за ўсё сустракаецца ў скорагаворцы?
Якой літарай на пісьме абазначаюцца гэтыя гукі? На двух радках вучні прапісваюць б ббб бі бу ба бо
Дапоўніць да прапісаных складоў, каб атрымалася слова. Запісаць па адным слову на наступным радку.
(Рабіла, біў, бульба, булка, бабулька,просьба, боты, работа)
Які зычны гук чуем у складах? (бі – мяккі, ба , бо, бу– цвёрды)
Паўтарэнне вывучанага матэрыялу.
Практ. 100 - Разглядванне малюнкаў. Суаднясенне іх з пытальнымі і клічнымі сказамі, якія адпавядаюць зместу малюнкаў.
- Выбарачнае спісванне клічных сказаў. Вылучэнне слоў, з якіх пачынаюцца клічныя сказы.
Азнаямленне з правіламі пабудовы клічных сказаў у працэсе аналізу інфармацыі рубрыкі «Завяжы вузялок!» (с. 66).
Фіхвілінка
Мы пісалі, мы пісалі, Будзем пальчыкі лічыць.
Нашы ручкі працавалі. Раз, два, тры, чатыры, пяць -
Трэба ручкам адпачыць: Пяць, чатыры, тры, два, раз!
Практ. 101 - Выразнае чытанне верша. Гутарка па змесце.
- Выбарачнае спісванне пытальнага клічнага сказа. Вылучэнне слова, якім пачынаецца сказ.
Работа па парах
Практ. 102 - Чытанне віншавання. Вылучэнне ў ім пабуджальнага сказа. Вусныя выказванні дзяцей пра выпадкі, у якіх трэба віншаваць сваякоў і знаёмых.
- Складанне і запіс віншавання па ўзоры для свайго суседа па парце.
Слоўнікавая работа.
Параўнай па-беларуску – па-руску
тэма тема
тэатр театр
тэлефон телефон
дэльфін дельфин
ордэн орден
5. Падагульненне вывучанага.
Практ. 103 - Адпрацоўка выразнага і правільнага чытання скорагаворкі. Вызначэнне тыпу сказа па мэце выказвання і інтанацыі. Выбар знака прыпынку ў канцы сказа.
6.Рэфлексія.
Які настрой у канцы ўрока?
Што выклікала цяжкасці?
Над чым трэба папрацаваць на наступным уроку?
7.Дамашняе заданне: практ.104.
Урок 20
Тэма: Дзейнік і выказнік — галоўныя члены сказа.
Мэты: даць агульнае паняцце пра дзейнік, фарміраваць уменне знаходзіць дзейнік у сказе па сэнсавым пытанні; развіваць граматычны лад маўлення, лагічнае мысленне навучэнцаў; выхоўваць любоў да прыроды.
Абсталяванне:падручнікі,перакладныя слоўнікі,табліца “Галоўныя члены сказа”, індывідуальныя карткі, дыдактычны матэрыял па тэме.
Ход урока
Арганізацыйны момант.Псіхалагічны настрой на работу. “Раз, два, тры! Усмешку сябру падары!”
Праверка дамашняга задання.
Прачытаць заданні на дошцы. Паставіць патрэбныя знакі прыпынку ў канцы сказаў. Падкрэсліць пабуджальны сказ.
Дзе былі вы, зайчаняткі (____)
Загаралі каля градкі (____)
А куды пасля прапалі (____)
Маме дома памагалі (____) Мылі міскі, мылі лыжкі, акуратна склалі кніжкі (____)
Ну а што пасля рабілі (____)
Да мядзведзіка хадзілі (____) Пазаўчора яму дзед падарыў веласіпед (____) І цяпер мы на палянцы разам вучымся катацца (____) Хочаш, з намі павучыся – толькі ты, глядзі, не біся (____)
Арфаграфічная хвілінка.
“Асцерагаемся памылкі”
Успомніць, як абазначаецца мяккасць зычных на пісьме. Уставіць прапушчаныя літары. Растлумачыць правапіс выдзеленых літар.
Вос..нь, вос..нь залатая У с..нім н..бе хмарка тае,
сее чары на з..млі. рвуцца ў вырай жураўлі.
Пра якую дзіўную пару прачыталі?
Як можна назваць яе інакш?
Работа з перакладнымі слоўнікамі. Гульня “Перакладчыкі”
Паўтарэнне правапісу ў.
Открытка рыдлёўка;
лопата шпакоўня;
скворечник паштоўка
Чыстапісанне.
ззз зез зоз звз зрз злз знз
звінець званок званочак
Даць характарыстыку зычным гукам [з],[з’].
Запісаць сказ пад дыктоўку.
Восенню перасталі звінець птушыныя галасы.
Вывучэнне новага матэрыялу.
Вучні параўноўваюць два запісы:
Лес птушкі блакітны хадзіў.
Восенню перасталі звінець птушыныя галасы.
Які з запісаў з’яўляюцца сказам? Даказаць, што другі запіс – сказ. Як нараджаюцца сказы? Як словы становяцца членамі сказа?
Настаўнік прапануе ў сказе “схаваць” словы: восенню галасы
Перасталі звінець птушыня галасы.
Восенню перасталі звінець птушыныя.
Праблемнае пытанне.Ці зменіцца сэнс сказа, калі “схаваць” словы?
Работа па падручніку
Практ. 105 - Каменціраванае пісьмо. Дапаўненне сказаў тэксту патрэбнымі словамі (дзейнікамі).
- Вылучэнне ў сказах дзейнікаў па пытанні. Падбор загалоўка да тэксту.
Аналіз фармулёўкі правіла (с. 68).
Дзейнік і выказнік – галоўныя члены сказа | |||
| |||
абазначае | |||
| |||
пра каго або пра што гаворыцца ў сказе | | тое, што гаворыцца ў сказе пра дзейнік | |
| |||
адказвае на пытанні | |||
| |||
хто? што? | | што робіць? што рабіў? |
Фіхвілінка
Устаньце, дзеткі, усміхніцеся, Улева, управа нахіліцеся,
Зямлі нашай пакланіцеся Верацёнцам пакруціцеся.
За шчаслівы дзень учарашні. Раз прысядзьце, два прысядзьце
Усе да сонца пацягніцеся, І за парты ціха сядзьце.
Практ. 106 - Складанне прыказкі з асобных слоў.
- Спісванне з каменціраваннем. Вылучэнне ў сказе дзейніка.
Практ. 107 - Дапаўненне скорагаворак патрэбнымі словамі. Адпрацоўка хуткага і правільнага вымаўлення іх. Тлумачэнне правапісу вылучаных арфаграм у словах.
- Пісьмо па памяці. Вылучэнне ў сказе дзейніка.
Замацаванне ведаў.
Работа ў парах
Практ. 108 - Аналіз пар сказаў. Запіс тых сказаў, у якіх выдзеленыя словы з’яўляюцца дзейнікамі. Графічнае выдзяленне дзейніка ў сказах.
Падагульненне вывучанага.
Вучні робяць вывад:
Словы ў сказе звязаны паміж сабой ....
Сувязь слоў у сказе ўстанаўліваецца з дапамогай…
Галоўныя члены сказа - … і …
Рэфлексія.
Сёння на ўроку:
Я ўспомніў…
Мне было цікава…
Мне было цяжка…
Дамашняе заданне: практ.109.
Урок 21.
Тэма: Дзейнік і выказнік — галоўныя члены сказа.
Мэты: даць агульнае паняцце пра выказнік, фарміраваць уменне знаходзіць дзейнік і выказнік у сказе па сэнсавых пытаннях; развіваць граматычны лад маўлення, лагічнае мысленне навучэнцаў; выхоўваць уважлівыя адносіны да сваякоў і знаёмых, культуру маўлення.
Абсталяванне:падручнік, дыдактычны матэрыял па тэме.
Ход урока
Арганізацыйны момант.
Праверка дамашняга задання.
Узаемаправерка дамашняга практыкавання.
Як па новых правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі можна перанесці слова ўзлессі?
Чыстапісанне.
ц у цу цв
цвісці расце чацвер
Арфаграфічная хвілінка.
Прачытаць верш Э.Агняцвет. Знайсці ў вершы слоўнікавае слова, вывучанае на папярэднім уроку. Уставіць прапушчаныя літары, растлумачыць іх правапіс. Выпісаць словы з устаўленымі літарамі ў сшыткі.
Зв..няць крыніцы, як цымбалы, Палі, узгоркі, перавалы –
сц..жынкі свецяць у л..сах. прасторны шлях, далёкі шлях!
У якіх словах ёсць толькі цвёрдыя зычныя гукі?
Назваць словы, у якіх ёсць толькі мяккія зычныя гукі.
Вывучэнне новага матэрыялу.
Работа па падручніку
Практ.110 – Пісьмова з каменціраваннем. Дапаўненне сказаў тэксту патрэбнымі словамі (выказнікамі). Вылучэнне ў сказах граматычнай асновы па пытаннях
Аналіз фармулёўкі правіла (с. 70)
Фіхвілінка
Раз, два, тры, чатыры, пяць – А грыбоў у лесе многа
Ясь грыбы ідзе шукаць. Пасля дожджыку грыбнога.
Там, дзе грыб трапляецца, Раз, два, тры, чатыры, пяць…
Нізка нагінаецца. Назбіраў іх – не падняць.
Практ. 111 - Дапаўненне сказаў слоўнікавым словам. Вылучэнне ў сказах граматычнай асновы па пытаннях.
- Слоўнікавае слова: блішчаць.
Азнаямленне з графічным выдзяленнем выказніка ў сказе ў працэсе аналізу інфармацыі рубрыкі «Завяжы вузялок!» (с. 71).
Практ. 112 - Адгадванне загадкі-пытання.
- Праца каля дошкі: складанне і запіс апавядальнага сказа з апорай на пытальны сказ. Графічнае выдзяленне ў сказе граматычнай асновы.
Разыіццё маўлення
- Разглядванне паштовак. Чытанне і вызначэнне тыпаў сказаў, запісаных на іх. Апісанне сітуацый, у якіх дасылаюць прадстаўленыя паштоўкі.
Практ. 113 - Чытанне тэксту. Гутарка па змесце.
- Выбарачнае чытанне часткі тэксту, якая адпавядае малюнку.
- Вылучэнне і запіс граматычнай асновы ў кожным сказе названай часткі тэксту.
- Выбарачны пераказ тэксту з апорай на выпісаныя спалучэнні слоў.
Замацаванне ведаў.
Дыферэнцыравная работа
1 група і АПФР – практ. 114 - аднаўленне дэфармаваных прыказак. Тлумачэнне іх сэнсу. Тлумачэнне правапісу вылучаных арфаграм у словах.
2 група – практ. 115 - складанне сказаў з асобных слоў. Запіс сказаў з каменціраваннем правапісу прапушчаных літар у словах.
Падвядзенне вынікаў.
Работа ў парах
Са слоў скласці сказ.Вусна паставіць пытанні ад дзейніка і выказніка да астатніх даданых членаў сказа. Потым - ад адных даданых членаў сказа да іншых.
У, расце, густым, сасна, лесе, стройная.
(У густым лесе расце стройная сасна.)
Рэфлексія.
Закончы фразы:
Я магу пахваліць сябе за…
Я не вельмі задаволены сабой, таму што…
Я хачу сказаць “дзякую” свайму сябру за…
Дамашняе заданне: практ.116.
Урок 22.
Тэма: Даданыя члены сказа.
Мэты: удасканальваць уменне вызначаць аснову сказа, вучыць вызначаць словы ў сказе, якія пашыраюць граматычную аснову, развіваць уменне пашыраць аснову сказа іншымі словамі; развіваць лагічнае мысленне, граматычны лад маўлення навучэнцаў, уменне працаваць са схемамі сказаў; выхоўваць эстэтычныя пачуцці.
Абсталяванне:падручнікі, індывідуальныя карткі.
Ход урока
Арганізацыйны момант.
Стварэнне пісхалагічнага настрою на работу. “Ланцужок пажаданняў”.
Праверка дамашняга задання.
Заданне для ўсяго класа:
У канцы сказаў паставіць патрэбныя знакі прыпынку. Даць характарыстыку сказаў паводле мэты выказвання і інтанацыі вымаўлення.
На лузе вырасла высокая трава Давайце пойдзем у грыбы Што без вады плавае
Чыстапісанне.
йвй йдй йлй йвй йхй
хай няхай давай давайце
Які сказам па мэце выказвання падыходзяць дадзеныя словы?
Складанне сказ са слоў, якія раскідаліся.
Давайце, добрыя, заўсёды, справы, рабіць! (Давайце заўсёды рабіць добрыя справы!)
Арфаграфічная хвілінка.
Прачытайце. Спішыце словы, закрэсліўшы лішнія літары ў дужках.
Запісаць іх, вусна падбіраючы праверачныя словы.
Ло(д,т)ка, бера(г,х), прыкла(д,т), блі(з,с)кі, шля(г,х), сце(ш,ж), ду(д,т)ка, но(з,с), ба(п,б)ка, скры(б,п)ка, маро(з,с.) дзя(дзь,ць)ка.
Вывучэнне новага матэрыялу.
Практ. 117 - Параўнальны аналіз сказаў, вызначэнне ў іх агульнай асновы.
- Выбарачнае спісванне развітых сказаў. Знаходжанне слоў, якія пашыраюць граматычную аснову сказа, і асэнсаванне іх ролі ў выражэнні думкі.
Аналіз фармулёўкі правіла (с. 74).
Фіхвілінка
Устаньце, дзеткі, усміхніцеся, Улева, управа нахіліцеся,
Зямлі нашай пакланіцеся Верацёнцам пакруціцеся.
За шчаслівы дзень учарашні. Раз прысядзьце, два прысядзьце
Усе да сонца пацягніцеся, І за парты ціха сядзьце.
Практ. 118 - Дапаўненне сказаў словамі, якія пашыраюць граматычную аснову.
- Вусныя выказванні навучэнцаў, пра наведаныя пастаноўкі і выставы.
Аналіз фармулёўкі правіла (с. 75).
Практ. 119 - Вызначэнне сувязі слоў у сказах.
- Выбарачнае спісванне сказа (самакстойна).
Абагульненне ўяўленняў навучэнцаў пра спосаб устанаўлення сувязі слоў у сказе ў працэсе аналізу інфармацыі рубрыкі «Завяжы вузялок!» (с. 76).
Замацаванне ведаў.
Дыферэнцыравная работа
1 група і АПФР – практ. 121 - Чытанне сказаў. Устанаўленне сувязі слоў у іх. Вылучэнне сказа, які адпавядае схеме. Адпрацоўка хуткага і правільнага чытання скорагаворкі.
2 група – практ. 120 - Дапаўненне сказаў даданымі членамі па пытаннях. Вылучэнне сказаў, якія адпавядаюць схеме
Падвядзенне вынікаў.
Гульня “Настаўнік- вучань”.
Якія сказы называюцца апавядальнымі? Пытальнымі? Пабуджальнымі?
Ад чаго залежыць знак прыпынку ў канцы сказ?
Якія члены сказа далучаюцца да дзейніка і выказніка?
Рэфлексія.
Закончы фразы:
Я магу пахваліць сябе за…
Я не вельмі задаволены сабой, таму што…
Я хачу сказаць “дзякую” свайму сябру за…
Дамашняе заданне: практ.122.
Урок 23.
Тэма: Даданыя члены сказа.
Мэта: Удасканальваць уменні вызначаць граматычную аснову і даданыя члены сказа, працаваць са схемамі сказаў; развіваць граматычны лад маўлення, лагічнае мысленне, звязнае маўленне навучэнцаў; выхоўваць эстэтычныя пачуцці.
Ход урока
Арганізацыйны момант.
Праверка дамашняга задання.
Моўная размінка.
Прачытаць лічылку.
Раз, два, тры, чатыры, пяць, нехта збіў іх з панталыку.
За ракой драчы рыпяць: Шле падказку белы месяц:
- Тры-пяць, тры-пяць! Шэсць, сем, восем,
А далей не знаюць ліку – дзевяць, дзесяць.
Дзеці адказваюць на пытанні:
Якія словы, што абазначаюць лік, у беларускай і рускай мовах вымаўляюцца аднолькава, а якія –па-рознаму?
У чым розніца вымаўлення?
Пра якую птушку расказваецца ў лічылцы?
Як растлумачыць выраз “збіў з панталыку”?
Чыстапісанне
Чч чк ыч эч
драч
Паўтарэнне вывучанага матэрыялу.
Практ. 123 - Складанне па падказках алгарытму вызначэння сувязі слоў у сказе.
Гульня “Слова заблудзілася”.
З наступных слоў іржышча, жырафа, дрэва, зязюля, чапля, грак, шафа, дожджык, месяц знайсці:
Якое слова “заблудзілася”?
Знайсці ў словах няпарныя цвёрдыя зычныя.
Якія галосныя пішуцца пасля няпарных цвёрдых зычных?
З прапанаваных слоў вучні выпісваюць тыя, якія маюць няпарныя цвёрдыя зычныя.
Работа па падручніку
Практ. 124 – Калектыўнае складанне тэксту на аснове аналізу рэпрадукцыі карціны. Выкарыстанне апорных слоў і спалучэнняў.
- Запіс атрыманага тэксту.
Фіхвілінка
Каля поўнае крынічкі Хто не вельмі ганарыцца
Пахаваліся сунічкі Сам павінен нахіліцца,
Пад сцябліны і лісты, Калі схілецца хоць раз,
І пад ельнічак густы. Пад лістамі знойдзе нас.
Слоўнікавая работа. Работа з перакладным слоўнікам.
Пераклад слоў: карак (бел.) – холка (рус.)
пазайздросціць(бел.) – позавидовать (рус.)
тлумачыць (бел.) - объяснять (рус.).
Замацаванне ведаў.
Практ. 125 - Вызначэнне сувязі слоў у сказах. Суаднясенне сказаў са схемамі.
- Пісьмова: аднаўленне дэфармаванага тэксту з апорай на схемы сказаў, прапанаваныя ў патрэбнай паслядоўнасці.
Гульня “Для розуму зарадка”. Адгадаць загадкі. Запісаць адгадкі ў крыжаванку.
1.Падымае ўсіх на золку, 4.Дом драўляны, габляваны,
носіць на хвасце вясёлку. з кругленькім акенцам,
Што за кавалер, без дзвярэй і сенцаў.
Каторы Гаспадар –
мае то мой дружбак,
рыцарскія шпоры? (Певень) невялічкі шэры .. (шпак). 2.Шапаткія ў мяне крылы, 5.Тут лапоча, там стракоча,хвосцік востры, нібы вілы. усе навіныведацьхоча.
З гліны я гняздо ляплю, Гэта птушка белабока -
мошак на ляту лаўлю. (Ластаўка) балбатлівая …(сарока).
3.Весела зазвоняць 6.Што за птах зімой іскрыцца
званочкі над жытам. не варона, ні сініца…
Хто іх павесіў Гэта полымем зары
Пад самым блакітам?(Жаўрукі) палымнеюць ..(снегіры).
| П | е | в | е | н | ь | ||||||||
| л | а | с | Т | а | ў | к | а | ||||||
ж | а | ў | р | У | к | і | ||||||||
| Ш | п | а | к | ||||||||||
с | а | р | о | К | а | |||||||||
с | н | е | г | І | р | ы |
У назвах птушак знайсці “лішняе” слова (певень), падкрэсліць літары для абазначэння няпарных цвёрдых гукаў.
Настаўнік праводзіць гутарку пра пералётныя і зімуючыя птушкі.
Падвядзенне вынікаў.
Гульня “Настаўнік- вучань”.
Якія сказы называюцца апавядальнымі? Пытальнымі? Пабуджальнымі?
Ад чаго залежыць знак прыпынку ў канцы сказ?
Якія члены сказа далучаюцца да дзейніка і выказніка?
Рэфлексія.
Сёння на ўроку:
мне здалося важным…
было цяжкім…
трэба папрацаваць над…
Дамашняе заданне: практ.126.
Урок 24.
Тэма: Абагульненне па раздзеле «Сказ».
Мэта: Сістэматызаваць веды навучэнцаў па раздзеле «Сказ», адпрацоўваць уменні вызначаць тыпы сказаў паводле мэты выказвання і інтанацыі, правільна інтанаваць іх, устанаўліваць сувязь слоў у сказе па пытаннях; праверыць узровень сфарміраванасці адпаведных уменняў і навыкаў; развіваць граматычны лад маўлення, дапытлівасць навучэнцаў.
Ход урока
1.Арганізацыйны момант.
2.Праверка дамашняга задання.
3.Арфаграфічная размінка.
Каля по.нае кр.нічкі Бромкаю..ь зв..ночкі,
Пах..валіся сунічкі. Г.л..сочкам тонкім
Пад сц..блінкі і лісты Клічу.ь ім р..монкі,
I за ельнічак густы. Сойкі і сінічкі
3 раніцы да ночкі Клічуць: «Дзе сунічкі?» С. Грахоўскі
- Устаўце прапушчаныя літары. Растлумачце првапіс.
- Вызначце ў сказах дзейнік і выказнік.
- Назавіце словы, у якіх не супадае колькасць гукаў і літар.
4.Чыстапісанне
Уу уу ул уп ус
Улетку вусень уперадзе
Тлумачэнне сэнсу слоў:
Вусень (гусеница) – лічынка матыля, падобная на чарвяка.
Улетку (летом) – летам, у летні час.
Уперадзе (впереди) – на некаторай адлегласці перад кім-, чым-небудзь, наперадзе.
5.Паведамленне тэмы ўрока.
6.Паўтарэнне вывучанага матэрыялу.
Работа па падручніку
Практ. 127 - Дапаўненне сказаў тэксту даданымі членамі, што паясняюць дзейнік. Вусныя выказванні навучэнцаў пра палёт паветранага шара. Складанне працягу апавядання.
Фіхвілінка
Раз, два, тры, чатыры, пяць – Раз, два, тры, чатыры, пяць –
Тупаем нагамі. Будзем нахіляцца.
Раз, два, тры, чатыры, пяць – Раз, два, тры, чатыры, пяць –
Пляскаем рукамі. Сядзем зноў займацца.
Практ. 128 - Калектыўная фармулёўка задання да практыкавання на аснове аналізу дыдактычнага матэрыялу практыкавання.
- Пісьмовае выкананне задання.
Прак. 129 - Вызначэнне сувязі слоў у сказах. Суаднясенне сказаў са схемай.
- Запіс сказа, схема якога не пабудавана. Самастойная пабудова схемы сказа.
Практ. 130 - Складанне сказаў па схемах. Тлумачэнне сэнсу прыказак.
7.Замацаванне ведаў.
Калектыўная гутарка пра сказы, іх тыпы і будову з выкарыстаннем кантрольных пытанняў (с. 84)
8.Падвядзенне вынікаў.
9.Рэфлексія.
Сёння на ўроку:
мне здалося важным…
было цяжкім…
трэба папрацаваць над…
Дамашняе заданне: практ.131.
Значэнне слова (7 г)
Урок 25 04.12
Тэма: Значэнне слова.
Мэты: Выпрацоўваць уменні ўстанаўліваць значэнне слова з апорай на кантэкст ці з дапамогай тлумачальнага слоўніка, вызначаць слова па яго значэнні; узбагачаць слоўнікавы запас навучэнцаў прыказкамі; развіваць мысленне, памяць; выхоўваць любоў і цікавасць да вывучэння беларускай мовы.
Ход урока
Арганізацыйны момант.
Настаўнік праводзіць гутарку аб роднай мове – галоўнай крыніцы, праз якую чалавек пазнае жыццё і навакольнае асяроддзе. Кожны народ на сваёй роднай мове выказвае думкі, мары і спадзяванні. І выказвае іх праз слова. Ведаць мову - гэта значыць ведаць і разумець словы і іх значэнні.
Паведамленне тэмы і мэт урока.
Вучні чытаюць вершаваныя радкі Анатоля Грачанікава.
Мова…
Родная мова
У марах, у песнях, у снах.
Мае ў ёй кожнае слова
Свой колер, і смак, і пах.
Настаўнік прапануе ўспомніць назвы месяцаў, пачынаючы з першага месяца восені. (Верасень, кастрычнік, лістапад, снежань, студзень, люты, сакавік, красавік) і адказаць на пытанне “Чаму гэтыя месяцы атрымалі такую назву?”
Чыстапісанне
Дзеці прапісваюць на адным радку спалучэнні літар мо сл ва ова, а на другім – утвораныя словы пры дапамозе гэтых спалучэнняў мова слова. Запісваюць пад дыктоўку сказ Кожнае слова мае адно ці некалькі значэнняў.
Вывучэнне новага матэрыялу.
Практ.132 – вусна суаднясці прадмет па малюнку са словамі і значэннем слова.
- У якім слоўніку можна даведацца пра значэнне слова?
Рубрыка “Завяжы вузелок”
Работа па падручніку.
Практ.133 – пісьмова, работа ў парах.
- Тлумачэнне навучэнцамі значэнняў слоў з улікам іх будовы. Параўнанне ўласных тлумачэнняў са значэннямі слоў, прапанаванымі ў тлумачальным слоўніку. Дапаўненне сказаў патрэбнымі словамі.
Практ. 134 - самастойна з узаемаправеркай.
- Чытанне верша. Гутарка па змесце. Суаднясенне слоў верша з прапанаванымі лексічнымі значэннямі.
Фіхвілінка
Раз, два, тры, чатыры, пяць – Раз, два, тры, чатыры, пяць –
Тупаем нагамі. Будзем нахіляцца.
Раз, два, тры, чатыры, пяць – Раз, два, тры, чатыры, пяць –
Пляскаем рукамі. Сядзем зноў займацца.
Замацаванне ведаў.
Практ. 135 - Пісьмо па памяці.
Чытанне і запамінанне прыказак. Тлумачэнне іх сэнсу. Пісьмо па памяці. Называнне слова па яго лексічным значэнні.
Падвядзенне вынікаў.
Знайсці памылковае тлумачэнне слова.
Ліпа – дрэва з зубчастымі лістамі і духмянымі кветкамі.
Ліпавы чай – чай з кветак ліпы.
Ліпучка – кветка ліпы.
Рэфлексія.
- Якая работа зацікавіла больш за ўсё? Чаму?
- Дзе сустрэліся цяжкасці?
- Дайце ацэнку сваёй працы.
Дамашняе заданне: практ.136.
Урок 26 05.12
Тэма: Адназначныя і мнагазначныя словы.
Мэты: Даць уяўленне пра адназначныя і мнагазначныя словы, вучыць ужываць у сказах адназначныя словы; узбагачаць слоўнікавы запас навучэнцаў, развіваць лагічнае мысленне; выхоўваць цікавасць да вывучэння беларускай мовы.
Ход урока
Арганізацыйны момант.
Праверка дамашняга задання
Практ. 136 – растлумачыць, што аб’ядноўвае словы ў кожным радзе.
Чыстапісанне
Багдан Барысаў Беларусь
Паведамленне тэмы і мэт урока.
- Што такое лексічнае значэнне слова?
- Дзе можна знайсці лексічнае значэнне слова?
- Ці ёсць непаўторныя словы, уласцівыя толькі беларускай мове?
- Як вы думаеце, што такое адназначныя і мнагазначныя словы?
Вывучэнне новага матэрыялу.
Практ.137 - Разгляд схем. Вылучэнне адназначных і мнагазначных слоў.
Аналіз фармулёўкі правіла (с. 88).
Работа па падручніку.
Практ.138 - Работа з тлумачальным слоўнікам. Вылучэнне адназначных і мнагазначных слоў сярод прапанаваных. Складанне і запісванне сказаў з адназначнымі словамі.
Практ.139 – Вусна. Вылучэнне прыметы, якая аб’ядноўвае словы ў групах. Дапаўненне груп слоў адназначнымі і мнагазначнымі словамі.
Фіхвілінка
Раз-два-тры-чатыры — Дзеці крочаць на месцы.
Коцік вушкі натапырыў. Крочаць, паказваюць вушкі коціка.
Ідзе з лесу воўк, воўк, Ідуць паходкай воўка, раскрываюць рот на словы «шчоўк, шчоўк»
I зубамі шчоўк, шчоўк.
Мы схаваліся ў кусты: Прысядаюць на кукішкі і лічаць, паказваючы на кожнага рукой.
Коцік, я, і ты, і мы.
Ты ж, ваўчына, пачакай, Паграджаюць пальчыкам,
Як схаваемся — шукай. На слова «шукай» нахіляюць галаву на рукі.
Замацаванне ведаў.
Практ.140 - Называнне слоў па іх лексічным значэнні. Вылучэнне мнагазначных слоў сярод прапанаваных. Запіс адназначных слоў разам з іх значэннем.
Для АПФР – асабістыя карткі.
Падвядзенне вынікаў.
Каменціраваннае пісьмо
Вызначыць, у якіх значэннях ужыта слова “зямля” у сказах (да дошкі па аднаму вучню). Растлумачыць арфаграмы.
Даведка: радзіма, планета, суша, глеба, тэрыторыя.
Родная зямля мякчэй чужой пярыны
З Зямлі стартавала ракета ў космас
Зямлю добра ўзарэш – больш хлеба збярэш
На гарызонце маракі ўбачылі Зямлю
На многія кіламетры раскінуліся ўрадлівыя белару…кія землі.
Рэфлексія.
- Якая работа зацікавіла больш за ўсё? Чаму?
- Дзе сустрэліся цяжкасці?
- Дайце ацэнку сваёй працы.
Дамашняе заданне: практ.141.
Урок 27 11.12
Тэма: Прамое і пераноснае значэнне слова.
Мэты: Даць паняцце аб прамым і пераносным значэнні мнагазначных слоў, фарміраваць уменне вызначаць у сказах прамое і пераноснае значэнне мнагазначных слоў, узбагачаць маўленне навучэнцаў вобразна-выяўленчымі сродкамі мовы; развіваць назіральнасць навучэнцаў; выхоўваць любоў да мовы.
Ход урока
Арганізацыйны момант.
Стварэнне эмацыянальнага настрою.Настаўнік чытае вершаваныя радкі Пімена Панчанкі.
Якія знаёмыя назвы і словы,
Якая цудоўная родная мова!
І ўсё мілагучна для слыху майго:
І звонкае “дзе”, і густое “чаго”.
Праверка дамашняга задання
Практ. 141.
Чыстапісанне
Дз дз
Дзе дзя дзь
Дзьмухавец дзяжурны дробны
Тлумачэнне сэнсу слоў:
Дьзмухавец – рус. одуванчік.
Дробны – невялікі па аб’ёму, велічыні.
Дзяжурны – той, хто выконвае абавязкі ў парадке чаргі.
Роднасныя словы: дзьмухавец, дзьмухаць, дзьмухнуць, дзьмуць; дробны, дробязь, дробненькі; дзяжурыць, дзяжурка.
Васілінка, вянок, жоўтых, спляла, з , прыгожы, дзьмухаўцоў.
- Складзіце са слоў сказы. Растлумачце правапіс выдзеленых літар. Вызначыць колькасць складоў у кожным слове.
Паведамленне тэмы і мэт урока.
Практ. 142 - Выяўленне розных значэнняў мнагазначных слоў у кантэксце. Вызначэнне прамога і пераноснага значэння мнагазначных слоў.
Вывучэнне новага матэрыялу.
Аналіз фармулёўкі правіла (с. 91).
Работа па падручніку.
Практ.143 - Чытанне тэксту. Гутарка па пытаннях. Тлумачэнне пераноснага значэння выдзеленых слоў у сказах. Выпісаць сказ, у якім заключаецца асноўная думка.
Практ 144. – Каменціраванае пісьмо. Дапаўненне сказаў патрэбнымі словамі з апорай на малюнкі. Вылучэнне слоў у сказах, якія ўжываюцца ў пераносным значэнні.
Мама ўсміхаецца. – Сонейка ўусміхаецца. Дзядуля ідзе. – Дождж ідзе. Ракета ляціць. – Час ляціць. Вада кіпіць. – Работа кіпіць.
Фіхвілінка
Раз-два-тры-чатыры — Дзеці крочаць на месцы.
Коцік вушкі натапырыў. Крочаць, паказваюць вушкі коціка.
Ідзе з лесу воўк, воўк, Ідуць паходкай воўка, раскрываюць рот на словы «шчоўк, шчоўк»
I зубамі шчоўк, шчоўк.
Мы схаваліся ў кусты: Прысядаюць на кукішкі і лічаць, паказваючы на кожнага рукой.
Коцік, я, і ты, і мы.
Ты ж, ваўчына, пачакай, Паграджаюць пальчыкам,
Як схаваемся — шукай. На слова «шукай» нахіляюць галаву на рукі.
Практ. 147 - Чытанне верша. Гутарка па змесце. Знаходжанне вобразна-выяўленчых сродкаў у вершы. Спісванне апошняга сказа, знаходжанне ў ім слоў, якія ўжываюцца ў пераносным значэнні.
Замацаванне ведаў.
Дыферэнцыравная работа
1 група і АПФР – практ. 146 - Чытанне і разгадванне загадкі. Выбарачнае спісванне сказа, знаходжанне ў ім слоў, якія ўжываюцца ў пераносным значэнні.
2 група - Практ.145 - Тлумачэнне пераносных значэнняў выдзеленых слоў у сказах. Прыдумванне і запіс сказаў, у якіх выдзеленыя словы будуць ужывацца ў прамым значэнні.
Падвядзенне вынікаў.
Рэфлексія.
Закончы фразы:
Я магу пахваліць сябе за…
Я не вельмі задаволены сабой, таму што…
Я хачу сказаць “дзякую” свайму сябру за…
Дамашняе заданне: практ.148.
Урок 28 12.12
Тэма: Кантрольная дыктоўка
Мэта: праверыць ступень сфарміраванасці правапісных уменняў вучняў; сістэматызаваць веды, замацаваць уменні і навыкі. Выхоўвацт акуратнасць падчас пісьма.
Ход урока
Арганізацыйны момант.
Паведамленне тэмы і мэты ўрока.
Знаёмства са зместам кантрольнай дыктоўкі.
Мы стаім на беразе Свіцязі. Сонца пяшчотна грэе нас. Няўжо растане лёд? Тонкі лёд скаваў возера. Яно спакойна спіць. Навокал цішыня і чысціня. Сляды звяроў нібы пацеркі. У возеры жывуць акуні, шчупакі. Праз лёд мы назіраем за рыбамі. Цікава падарожнічаць па Беларусі. (42)
Для АПФР – індывідуальныя карткі.
Напісанне кантрольгнай дыктоўкі.
Самаправерка кантрольнай дыктоўкі.
Падвядзенне вынікаў урока.
Урок 29 18.12
Тэма: Сінонімы.
Мэты: Пазнаёміць навучэнцаў са словамі з аднолькавым ці блізкім значэннем, вучыць знаходзіць сінонімы ў сказах; узбагачаць слоўнік навучэнцаў сінонімамі; выхоўваць працавітасць.
Ход урока
Арганізацыйны момант.
Арфаграфічная размінка.
Вучні слухаюць верш Юрася Свіркі. Адказваюць на пытанні:якія словы ўжывае аўтар, каб паказаць, якая наша мова; адкуль прыйшлі словы да нас; як трэба іх разумець?
У нас хапае слоў такіх Яны ўвабралі звон крыніц,
Чысцюткіх, ядраных, як ранне. Шум лесу і дыханне ночы…
Яны выказваюць услых Ад ліўняў і ад навальніц –
Пяшчоту, ласку і каханне… Грымяць, іскрацца і шапочуць.
У нас хапае рэдкіх слоў, Журыцца ўмеюць і звінець,
І палюбі ты іх бязмежна, Спяваць у шумным карагодзе.
Яны ад чысціні снягоў Іх трэба сэрцам разумець
І ад пялесткаў беласнежных. І выслухоўваць у народзе.
Словы якія? Пяшчотныя, чыстыя, ласкавыя, рэдкія, ядраныя. Даць тлумачэнне слова ядраныя па тлумачальным слоўніку.
2. Чыстапісанне.
На двух радках вучні прапісваюць літары і іх спалучэнні.
х ф хх ох фф фл
Слоўнікавая работа.
Дзеці адгадваюць загадку. Запісваюць адгадку. Высвятляюць значэнне слова па тлумачальным слоўніку.
Хто малюе ярка, лоўка?
Сябар-дружа ён алоўку. Ф____________р.
Якія словы ў вершы маюць блізкі сэнс? (сябар-дружа).
Вывучэнне новага матэрыялу.
Для высвятлення тэмы ўрока вучні рашаюць галаваломку.
СWІWНWОWНWІWМWЫW
Фармулююць мэты ўрока па апорных словах.
Даведаемся: Што такое сінонімы? Для чаго яны неабходны?
Будзем вучыцца: Падбіраць сінонімы, ужываць іх у мове; працаваць актыўна, атрымліваць задавальненне ад працы.
Работа па падручніку.
Практ. 149 – Самастойна. Суаднясенне блізкіх па значэнні слоў з адпаведнымі прадметнымі малюнкамі.
Аналіз фармулёўкі правіла, вылучэнне прымет сінонімаў (с. 95).
Практ. 150 - Каменціраване пісьмо. Выключэнне лішняга слова з кожнай групы слоў. Вылучэнне прыметы, па якой словы аб’яднаны ў групы. Складанне і запіс сказаў са словамі-сінонімамі.
Фіхвілінка
Раз, два, тры, чатыры, пяць – Раз, два, тры, чатыры, пяць –
Тупаем нагамі. Будзем нахіляцца.
Раз, два, тры, чатыры, пяць – Раз, два, тры, чатыры, пяць –
Пляскаем рукамі. Сядзем зноў займацца.
Практ. 151 - Чытанне і разгадванне загадкі. Падбор сінонімаў да слова-адгадкі.
Замацаванне ведаў.
Дыферэнцыравная работа
1 група і АПФР – практ. 152 - Тлумачэнне зместу прыказкі. Знаходжанне ў ёй слоў-сінонімаў.
2 група – практ. 153 - Замена слоў у спалучэннях сінонімамі. Запіс утвораных спалучэнняў слоў, складанне з імі сказаў.
Падвядзенне вынікаў.
Закончы фразу:
Сінонімамі называюцца словы - … .
Сінонімы неабходны, каб … .
Практ. 154 - Падбор сінонімаў да прапанаваных слоў.
Рэфлексія.
На дошцы пры дапамозе геаметрычных фігурак адзначыць адносіны да ўрока, якія ў вучняў сфарміраваліся.
Было цікава
Было цяжка
Даведаўся (даведалася) шмат новага
Дамашняе заданне: практ.155, правіла на с.95.
Урок 29 19.12
Тэма: Антонімы.
Мэты: Пазнаёміць навучэнцаў са словамі з супрацьлеглым значэннем, вучыць знаходзіць антонімы ў сказах і ў тэкстах; узбагачаць слоўнік навучэнцаў антонімамі; выхоўваць павагу да мудрасці продкаў, імкненне дакладна выкарыстоўваць прыказкі ў сваім маўленні.
Ход урока
Арганізацыйны момант.
Праверка дамашняга задання.
Практ.155 - Знайсці сінонімы і выпісаць іх.
Адгадаць загадку. Белая стужка бяжыць ад парога
Без краю – канца. А завецца … (дарога).
Падабраць да адгадкі сінонімы.
Дарога – шлях, пуць, шаша, тракт, шасэ, аўтастрада, аўтамагістраль, аўтабан.
Чыстапісанне
Школьнікі прапісваюць на двух радках літары і іх спалучэнні.
ШчШ шч ча сц
Слоўнікавая работа
Вучні складаюць з рассыпаных літар слоўнікавае слова сашечц. Падбіраюць да яго аднакаранёвыя словы і вызначаюць корань.
Шчасце – шчаслівы,
Пісьмо прыказкі пад дыктоўку. Тлумачэнне яе сэнсу.
Але толькі вольная праца на вольнай зямлі ёсць шчасце чалавека.
Вывучэнне новага матэрыялу.
Работа па падручніку
Практ.156 - Дапаўненне адказаў на пытанні супрацьлеглымі па значэнні словамі. Паведамленне тэмы і мэт урока.
Аналіз фармулёўкі правіла, вылучэнне прымет антонімаў (с. 98).
Практ. 157 – Каменціраванае пісьмо. Падбор антонімаў да прапанаваных слоў.
Практ. 158 – Вусна. Чытанне і разгадванне загадак з адгадкамі-антонімамі.
Практ. 159 - Калектыўная фармулёўка задання да практыкавання на аснове аналізу дыдактычнага матэрыялу практыкавання. Выкананне задання. Тлумачэнне сэнсу запісаных прыказак.
Фіхвілінка
Раз, два, тры, чатыры, пяць – А грыбоў у лесе многа
Ясь грыбы ідзе шукаць. Пасля дожджыку грыбнога.
Там, дзе грыб трапляецца, Раз, два, тры, чатыры, пяць…
Нізка нагінаецца. Назбіраў іх – не падняць.
Замацаванне ведаў.
Самастойная работа
1 варыянт і для АПФР – практ.161 Падбор антонімаў да мнагазначнага слова ў розных значэннях. Запіс спалучэнняў слоў. Складанне сказаў з запісанымі спалучэннямі слоў.
варыянт – практ.160 - Вылучэнне прыметы, па якой словы кожнай групы аб’яднаны ў пары. Падбор пары да кожнага выдзеленага слова.
Вынік урока.
Антонімы – гэта словы, якія …
Як называюцца словы, якія маюць супрацьлеглыя значэнні?
Рэфлексія.
Закончы фразы:
Я магу пахваліць сябе за…
Я не вельмі задаволены сабой, таму што…
Я хачу сказаць “дзякую” свайму сябру за…
Дамашняе заданне: практ.162.
Урок 30
Тэма: Словы, аднолькавыя па гучанні, розныя па значэнні.
Мэты: Пазнаёміць навучэнцаў са словамі з блізкім гучаннем, але розным значэннем; развіваць
уменне высвятляць значэнне слова пры дапамозе тлумачальнага слоўніка; развіваць уменне дакладна ўжываць словы ў маўленні; выхоўваць уважлівае стаўленне да слова.
Ход урока
Арганізацыйны момант.
Вучні чытаюць вершаваныя радкі Анатоля Грачанікава Настаўнік праводзіць гутарку аб мілагучнасці, яскравасці і харастве беларускай мовы..
Злiваюцца гукi ў словы
I ў рэчышча роднай мовы,
Як рэкi ў мора, цякуць.
Пытанні і заданні:
З чым параўноўвае аўтар гукі і словы роднай мовы?
Якія сінонімы адпавядаюць слову цякуць? (журчаць, бягуць, бурляць, струменяцца, збягаюць)
Падабраць антонім да слова зліваюцца.
Праверка дамашняга задання.
Практ. 162.
Чыстапісанне
Вучні прапісваюць літары у ц і іх спалучэнні цв ця уц, параўноўваюць напісанне прамой лініі з пятлёй.
Прачытаць словы, знайсці сярод іх “лішняе”: цвісці, адцвітаць, адцвісці, квітнець.
Запісаць астатнія словы на радку.
Паведамленне тэмы і мэт урока.
Практ. 163 – Вусна. Суаднясенне слоў з адпаведнымі прадметнымі малюнкамі. Складанне сказаў з прапанаванымі словамі.
- Чаму трэба быць уважлівымі пры вывучэнні гэтых слоў?
Вывучэнне новага матэрыялу.
Азнаямленне са словамі, аднолькавымі па гучанні, але рознымі па значэнні (з міжмоўнымі амонімамі), у працэсе аналізу матэрыялу рубрык «Завяжы вузялок!» і «Будзьце ўважлівыя!» (с. 102, 103).
Работа па падручніку
Практ.164 - Выконваецца каоектыўна. Называнне слоў па іх лексічным значэнні. Дапаўненне сказаў патрэбнымі словамі.
Практ.165 - Адгадванне загадкі. Запіс адгадак-амонімаў. Спісванне з каменціраваннем.
Замацаванне ведаў.
Фіхвілінка
Устаньце, дзеткі, усміхніцеся, Улева, управа нахіліцеся,
Зямлі нашай пакланіцеся Верацёнцам пакруціцеся.
За шчаслівы дзень учарашні. Раз прысядзьце, два прысядзьце
Усе да сонца пацягніцеся, І за парты ціха сядзьце
Работа са слоўнікавым словам
Практ. 166 - Дапаўненне сказаў слоўнікавым словам.
Падвядзенне вынікаў.
Практ. 167 - Дапаўненне груп сінонімаў патрэбнымі словамі-амонімамі.
Рэфлексія.
Настаўнік заканчвае ўрок словамі з верша Міколы Пазнякова “Беларусь”.
Дык дзякуй, мой любімы край, Зялёны стогалосы гай
Што ў мяне ёсць спадчына – І гэта мова матчына.
Дамашняе заданне. Практ. 168.
Склад слова
Урок 31
Тэма: Роднасныя (аднакаранёвыя) словы. Корань слова.
Мэты: Пазнаёміць з аднакаранёвымі словамі і коранем слова; развіваць уменне знаходзіць аднакаранёвыя словы, выдзяляць у іх корань; узбагачаць слоўнік навучэнцаў аднакаранёвымі словамі, развіваць лагічнае мысленне; выхоўваць клапатлівыя адносіны да птушак.
Абсталяванне: тлумачальны слоўнік, раздатачны і дыдактычны матэрыял: ілюстрацыі восеньскага лесу, дрэў, раслін і грыбоў.
Ход урока
Арганізацыйны момант.
Арфагафічная хвілінка.
Вучні чытаюць верш, устаўляюць прапушчаныя літары, падбіраюць праверачныя словы, паўтараюць правапіс парных звонкіх і глухіх зычных. Знаходзяць правапіс слоў на вывучаныя правілы.
Дарога абсаджана дубамі. Поўны кошык жалудоў –
Адзін жолу.. – гэта ду.. Гэта ж тысячы дубоў.
Ён зямлі і птушкам люб.
Чыстапісанне.
ббб бу аб
Настаўнік загадвае загадку, адгадка суправаджаецца малюнкамі:
Буйнае лісцёвае дрэва сямейства букавых з моцнай драўнінай і пладамі-жалудамі. (Дуб)
Маладзенькі дуб - … (дубок).
Дубовы лес – дубняк.
Работа з тлумачальным слоўнікам. Вызначаецца лексічнае значэнне слоў дуб, дубняк, дуброва
Запіс слоў дуб дубок дуброва дубняк у сшытку.
Як па сэнсе словы звязаны паміж сабой? Якая агульная частка ва ўсіх словах?
Запіс сказа пад дыктоўку. Дуб расце ў дуброве і ў дубняку.
Падкрэсліць галоўныя члены сказа.
Вывучэнне новага матэрыялу.
Успомніць з учаго складаецца слова? Назваць склады, гукі і літары ў слове радасць.
Работа па падручніку
Практ.174 - Параўнанне груп слоў. Вызначэнне роднасных слоў з апорай на іх сувязь у лексічным значэнні і на агульную частку — корань.
Работа ў парах з рубрыкай “Завяжы вузелок” на стар.109 падручніка.
Якія словы называюцца роднаснымі?
Практ. 175 - Чытанне верша. Гутарка па змесце. Спісванне з каменціраваннем. Знаходжанне ў тэксце аднакаранёвых слоў. Графічнае выдзяленне іх агульнай часткі.
Аналіз фармулёўкі правіла. Вылучэнне прымет кораня слова (с. 110).
Практ. 176 – Каменціраване пісьмо. Знаходжанне лішняга слова ў групах аднакаранёвых слоў. Вызначэнне кораня ў аднакаранёвых словах.
Фіхвілінка
Мы пісалі, мы пісалі, Будзем пальчыкі лічыць.
Нашы ручкі працавалі. Раз, два, тры, чатыры, пяць -
Трэба ручкам адпачыць: Пяць, чатыры, тры, два, раз!
6.Замацаванне ведаў.
Практ. 177 - Падбор аднакаранёвых слоў да прапанаваных і складанне «дрэў» аднакаранёвых слоў. Тлумачэнне значэнняў аднакаранёвых слоў.
Практ. 178 - Чытанне тэксту. Гутарка па змесце. Калектыўны падзел тэксту на часткі і складанне плана. Знаходжанне аднакаранёвых слоў у тэксце, выдзяленне ў іх кораня. Вусны пераказ тэксту з выкарыстаннем аданакаранёвых слоў.
7. Падвядзенне вынікаў.
Гульня “Літараная лесвіца”
б | я | р | о | з | а |
|
|
б | я | р | о | з | к | а |
|
б | я | р | э | з | н | і | к |
Якая частка слова гаворыць нам пра значэнне слова?
Што абазначае першае слова? другое? трэцяе?
Якая агульная частка ў гэтых словах?
Як называюцца такія словы?
Якія яшчэ роднасныя словы можна падабраць да слова бяроза?
Як называецца агульная частка роднасных слоў, у якой заключаецца агульны сэнс гэтых слоў? Выдзеліць корань.
8. Рэфлексія.
Я ведаю, што аднакаранёвыя словы…
Я ўмею…
Я магу растлумачыць…
9. Дамашняе заданне. Практ. 179.
Урок 32.
Тэма: Корань слова. Змены гукаў у каранях слоў.
Мэты: Замацоўваць уменне знаходзіць аднакаранёвыя словы і выдзяляц у іх корань, заўважац выпадкі чаргавання галосны у корані слова, актуалізавац веды навучэнцаў аб правапісе галосны о, э — а; е, ё — я; вучыць адрозніваць словы з аманімічнымі каранямі; узбагачаць слоўнік навучэнца аднакаранёвымі словамі, развіваць лагічнае мысленне, граматычны лад маўлення; выхоўваць паважлівае стаўленне да традыцый беларускага народа, жаданне захоўваць іх.
Абсталяванне: раздатачны і дыдактычны матэрыял, табліца, малюнкі снегавікоў, домікаў.
Ход урока
Арганізацыйны момант.
Праверка дамашняга задання.
3. Арфаграфічная хвілінка.
Пісьмо па памяці
У бары раслі дубы.
Ля дубоў жылі грыбы:
Грыб вялікі – грыбны тата.
І малыя – грыбяняты.
І.Муравейка.
Падкрэсліць роднасныя словы, абазначыць карані.
Чыстапісанне.
Жж жк ыж
На дошцы ілюстрацыя зімовага лесу. Настаўнік праводзіць гутарку па малюнку і прапануе падабраць да снег аднакаранёвыя словы.
Снег – сняжынка, снежны, снегавік,
Слоўнікавая работа.
Рашыць галаваломку. Размясціць літары ў правільным парадку, запісаць слоўнікавыя словы.
Е Н О В Д ’ АР А Н Е Й С К О Г Н Е С
8 1 5 4 3 7 2 6 7 3 4 5 1 6 2 4 2 3 1
Работа ў парах
Практ. 180 - Вызначэнне націскных складоў у словах. Спісванне з устаўкай патрэбных літар і каменціраваннем. Назіранні за зменамі галосных, якія адбыліся ў каранях слоў.
Вывучэнне новага матэрыялу.
Работа па падручніку
Знаёмства з выпадкамі чаргавання гукаў у каранях слоў у працэсе аналізу інфармацыі рубрыкі «Завяжы вузялок!» (с. 113).
Практ 181 - Спісванне з устаўкай патрэбных літар у словы і каменціраваннем. Вусныя выказванні навучэнцаў пра святкаванне вербніцы.
Практ. 182 – Вусна. Праца над слоўнікавым словам. Змяненне спалучэнняў слоў па ўзоры. Выдзяленне кораня ў аднакаранёвых словах. Тлумачэнне правапісу галосных у каранях слоў.
Фіхвілінка
Раз, два, тры, чатыры, пяць – Раз, два, тры, чатыры, пяць –
Тупаем нагамі. Будзем нахіляцца.
Раз, два, тры, чатыры, пяць – Раз, два, тры, чатыры, пяць –
Пляскаем рукамі. Сядзем зноў займацца.
Замацаванне ведаў.
Самастойная работа
Работа па варыянтах (дыферэнцыраваная работа).
1 варыянт і АПФР – практ. 183 - Падбор аднакаранёвых слоў да слоў з аманімічнымі каранямі. Адпрацоўка хуткага і правільнага чытання скорагаворкі.
2 варыянт - Адпрацоўка правільнага і хуткага вымаўлення скорагаворкі. Выбарачнае спісванне аднакаранёвых слоў з устаўкай патрэбных літар. Выдзяленне кораня ў аднакаранёвых словах.
Падвядзенне вынікаў.
Гульня “Знайдзі свой дом”.
(выявы 3 домікаў. На кожным запісаны словы 1- ліст, 2- лес, 3- гара, раскладзены карткі са словамі: лістапад, горка, лісцік, пралеска, гарысты, лісток, лясок, лясны, прыгорак)
Вучні даюць адказ на пытанні:
Як называюцца словы, якія маюць агульную частку і з’яўляюцца блізкімі па сэнсе?
Што такое корань слова?
Што агульнага ў аднакаранёвых і роднасных словах?
Рэфлексія.
Я ўспомніў…
Мне спадабалася…
Трэба папрацаваць над…
Дамашняе заданне. Практ.185, Адпрацоўка правапісу літар о, э — а; е, ё — я ў каранях слоў у працэсе выкарыстання электронных адукацыйных рэсурсаў (http://e-vedy.adu.by).
Урок 33.
Тэма: Корань слова. Змены гукаў у каранях слоў.
Мэты: Замацоўваць уменне знаходзіць аднакаранёвыя словы і выдзяляць у іх корань, заўважаць выпадкі чаргавання зычных у корані слова; актуалізаваць веды навучэнцаў аб правапісе зычных т — ц, д — дз; узбагачаць слоўнік навучэнцаў аднакаранёвымі словамі, развіваць лагічнае мысленне, звязнае вуснае маўленне; выхоўваць уважлівае стаўленне да слова.
Ход урока
1. Арганізацыйны момант.
Праверка дамашняга задання.
Практ. 185.
Арфаграфічная хвілінка.
Падабраць да слоў з левага слупка аднакаранёвыя словы з правага слупка. Запісаць іх. Абазначыць корань
зіма столік, зімовы, школьнік
стол школьны, зімаваць, сталовы
школа настольны, прышкольны, зімоўка
Чыстапісанне.
Сады садзi i ў маладосцi, i ў старасцi.
5.Слоўнікавая работа.
Практ. 186 – Вусна. Вылучэнне прыметы, па якой словы аб’яднаны ў групы. Групоўка слоў па іншай прымеце. Выдзяленне кораня ў словах. Назіранні за зменамі зычных, якія адбыліся ў каранях слоў. Скласці са слоўнікавым словам сказ.
Вывучэнне новага матэрыялу.
Работа па падручніку
Практ 187 - Чытанне і разгадванне загадкі. Выбарачнае спісванне аднакаранёвых слоў. Падбор аднакаранёвых слоў да запісаных. Тлумачэнне змен зычных у каранях слоў.
Практ. 188 – Вусна. Складанне і адпрацоўка па падказках алгарытму вызначэння кораня ў слове.
Фіхвілінка
Каля поўнае крынічкі Хто не вельмі ганарыцца
Пахаваліся сунічкі Сам павінен нахіліцца,
Пад сцябліны і лісты, Калі схілецца хоць раз,
І пад ельнічак густы. Пад лістамі знойдзе нас.
Практ. 189 - Чытанне тэксту. Гутарка па змесце. Выбарачнае спісванне аднакаранёвых слоў. Тлумачэнне правапісу т — ц у каранях слоў.
Замацаванне ведаў.
Практ. 190 – Самастойна. Падбор аднакаранёвых слоў да прапанаваных. Тлумачэнне правапісу д — дз у каранях слоў.
Падвядзенне вынікаў.
“Закончы сказ”
Корань – … .
Каб знайсці корань слова неабходна:..,
Пасля запаўняюць табліцу па падбору роднасных слоў, якія адказваюць на пытанні які? што рабіць?
Што? | Які? | Што рабіць? |
сад |
|
|
ноч |
|
|
свет |
|
|
зіма |
|
|
Рэфлексія.
Я ўспомніў…
Мне спадабалася…
Трэба папрацаваць над…
Дамашняе заданне. Практ.191.
Урок 34.
Тэма: Корань слова. Змены гукаў у каранях слоў.
Мэты: Замацоўваць уменне знаходзіць аднакаранёвыя словы і выдзяляць у іх корань, пазнаёміць з выпадкамі гістарычных чаргаванняў зычных у корані слова; развіваць арфаграфічную пільнасць, узбагачаць маўленне навучэнцаў народнымі прыметамі; развіваць назіральнасць, выхоўваць клапатлівыя адносіны да прыроды.
Ход урока
1. Арганізацыйны момант.
2.Праверка дамашняга задання.
Практ. 191.
Арфаграфічная хвілінка.
Злучыць пары антонімаў Добры брудны
Цвёрды сумны
пушысты гладкі
чысты злы
лянівы радасны
мяккі працалюбівы
ісці стаяць
Чыстапісанне. Слоўнікавая работа.
поп плп пбп
Практ. 193 - Дапоўніце сказы патрэбнымі словамі. Запішыце словы ў радок.
Жывёліна, якая пляце павуціну, - гэта ______________.
Сетка з тонкіх нітак або асобная тонкая нітка, утвораная з клейкага рэчыва, якое выдзяляецца павуком, - гэта ____________ або _____________.
Маленькая павуціна – гэта __________________.
Невялікі павук – гэта ________.
Словы для даведкі: павуіна, павуцінне, павук, павучок, павуцінка.
Замацаванне вывучанага матэрыялу.
Работа па падручніку
Знаёмства з выпадкамі гістарычных чаргаванняў гукаў у каранях слоў у працэсе аналізу інфармацыі рубрыкі «Завяжы вузялок!» (с. 119).
Практ 192 - Каменціраванае пісьмо. Утварэнне аднакаранёвых слоў па ўзоры. Выдзяленне кораня ў словах. Назіранні за зменамі зычных, якія адбыліся ў каранях слоў.
Практ. 194 – Дапаўненне народнай прыметы слоўнікавым словам. Спісванне з каменціраваннем. Падбор да выдзеленых слоў аднакаранёвых. Называнне гукаў, якія змяніліся ў каранях слоў.
Фіхвілінка
Верабей лятаў, кружыўся
І за дзень зусім стаміўся,
Выбірае месца, дзе б яму прысесці.
Практ. 195 –Чытанне і разгадванне акразагадкі. Тлумачэнне правапісу прапушчаных літар у словах. Самастойнае знаходжанне ў загадцы аднакаранёвых слоў да прапанаваных. Вусныя выказванні навучэнцаў пра карысныя якасці крапівы.
Замацаванне ведаў.
Практ. 196 – Чытанне тэксту. Гутарка па змесце. Знаходжанне сярод выдзеленых слоў аднакаранёвых. Вылучэнне змен зычных, якія адбыліся ў каранях слоў. Вусныя выказванні навучэнцаў пра незвычайныя гнёзды птушак Беларусі.
Падвядзенне вынікаў.
Гульня “Асцерагайся памылкі”.
Уставіць прапушчаныя літары, растлумачыць іх правапіс.
Ела Наташа цукеркі,
кідала пад ногі паперкі.
Тады па-с..броўску ёй Міла
За..вагу такую зрабіла:
Паперкі хутчэй падбяры,
чысц..ня павінна быць у двары.
Рэфлексія.
Я ўспомніў…
Мне спадабалася…
Трэба папрацаваць над…
Дамашняе заданне. Практ. 197.
Урок 35.
Тэма: Правапіс парных звонкіх — глухіх зычных у корані слова.
Мэты: Замацоўваць уменне знаходзіць аднакаранёвыя словы і выдзяляць у іх корань, адпрацоўваць уменне падбіраць аднакаранёвыя словы для праверкі правапісу парных звонкіх — глухіх зычных; развіваць арфаграфічную пільнасць, узбагачаць маўленне навучэнцаў прыказкамі; выхоўваць любоў да працы, павагу да людзей розных прафесій.
Ход урока
1. Арганізацыйны момант.
2.Праверка дамашняга задання.
Практ. 197.
Арфаграфічная хвілінка.
Прачытаць словы, якія запісаны ў адваротным парадку, запісаць іх у сшыткі, замяніць адным словам, вызначыць націскныя склады.
ІКРЕЦАП ______________
ІЛАРАК ______________
КАНЁЦСРЯП ___________.
Пацеркі, каралі, пярсцёнак – упрыгожанні.
Чыстапісанне. Слоўнікавая работа.
Орша Обаль(рака)
Прыгожы той, хто сочыць за сабой.
Вывучэнне новага матэрыялу.
Работа па падручніку
Практ 198 - Каменціраванае пісьмо. Чытанне груп аднакаранёвых слоў. Параўнанне вымаўлення парных звонкіх — глухіх зычных у моцнай і слабай пазіцыі. Вылучэнне праверачных і правяраемых слоў. Спісванне з вылучэннем літар у словах, правапіс якіх патрабуе праверкі.
Практ. 199 – Самастойна. Падбор праверачных слоў да прапанаваных. Запіс аднакаранёвых слоў парамі. Выдзяленне кораня ў аднакаранёвых словах.
Фіхвілінка
Пятрусь пілуе дрэва з татам, Падлогу мые ў хаце Поля,
Наташа корміць куранятаў, А я іграю на дудзе -
Алена з мамай грады поліць, Няхай работа лепш ідзе.
Практ. 200 – Чытанне і аналіз тэксту. Знаходжанне слоў у тэксце, аднакаранёвых да прапанаваных. Запіс гэтых слоў. Вусныя выказванні навучэнцаў пра заняткі людзей розных прафесій.
Практ. 201 – Каменціраванае пісьмо. Чытанне верша. Гутарка па змесце. Вылучэнне ў вершы слоў, правапіс якіх патрабуе праверкі. Падбор праверачных слоў з шэрага прапанаваных.
Замацаванне ведаў.
Практ. 202 – Пісьмо па памяці. Чытанне прыказкі. Тлумачэнне яе сэнсу. Тлумачэнне правапісу прапушчаных літар.
Для АПФР - Працягнуць ланцужок аднакаранёвых слоў.
Лес- (лясок-ляснік-лесавік-леснічоўка)
Ход- (уваход-паходка-пераход-ходзіць)
Падвядзенне вынікаў.
Рэфлексія.
Я магу пахваліць сябе за …
Я не вельмі задаволены сабой, таму што…
Дамашняе заданне. Практ. 203, Адпрацоўка правапісу парных звонкіх — глухіх зычных у каранях слоў у працэсе выкарыстання электронных адукацыйных рэсурсаў (http://e-vedy.adu.by)
Урок 36.
Тэма: Формы слова. Канчатак.
Мэты: Пазнаёміць з канчаткам, яго прыметамі, з роляй канчатка ва ўтварэнні форм слоў; развіваць
уменне ўтвараць формы слова, знаходзіць канчатак у розных формах аднаго і таго ж слова; узбагачаць слоўнік навучэнцаў прыказкамі, развіваць лагічнае мысленне; выхоўваць клапатлівыя адносіны да раслін, любоў да працы.
Абсталяванне: індывідуальныя карткі,раздатачны і дыдактычны матэрыял.
Ход урока
Арганізацыйны момант.
Па ланцужку літар прачытаць прыказку (запіс на дошцы).
Акуратная работа акуратных людзей робіць.
Настаўнік праводзіць гутарку па тэме прыказкі.
Праверка дамашняга задання.
Арфаграфічная размінка.
Вучні чытаюць верш Е. Лось, устаўляюць прапушчаныя літары
С..сонка грэецца ў сн..жку,
нібы дз..ўчынка ў кажушку.
У снежным футры в..рхавінка
і з..лацістыя сукі.
Затым знаходзяць і выпісваюць роднасныя словы, вызначаюць агульную частку роднасных слоў, падбіраюць аднакаранёвыя словы.
(сняжку, снежным, …)
Чыстапісанне.
ааа ара ага ак ат
Запіс прыказкі Акуратная работа акуратных людзей робіць. у сшыткі.
Знайсці аднакаранёвыя словы, абазначыць карані.
Работа па тэме.
Работа па падручніку
Практ. 204 - Знаходжанне ў сказах тэксту розных форм слова сасна. Вылучэнне зменнай часткі слова.
Знаёмства з формай слова ў працэсе аналізу інфармацыі рубрыкі «Завяжы вузялок!» (с. 127).
Практ. 205 – Каменціраванае пісьмо. Параўнанне форм слова і аднакаранёвых слоў. Абазначэнне кораня ў аднакаранёвых словах.
Практ. 206 – самастойна. Спісванне прыказак, дапаўненне іх патрэбнымі формамі аднаго і таго ж слова. Графічнае абазначэнне канчатка ў формах слова.
Работа над правілам на стар.128.
Што новае ў правіле прачыталі? (Канчатак –зменная частка слова.)
Словы праўда-праўды-на праўду гэта адно і тое ж слова ці тры розныя словы?
Абазначыць канчатак з дапамогай значка
Замацаванне ведаў.
Работа з дэфармаваным сказам
Практ. 208 – самастойна.
Прачытаць словы першага радка. Ці зразумелы сэнс запісаных слоў?
Ці можна сказаць, што гэта запісаны сказ? Што трэба зрабіць, каб скласці сказ з гэтых слоў?
Запісаць сказы. Вызначыць галоўныя члены сказа. Абазначыць канчаткі ў словах.
Для АПФР – практ. 207 - Чытанне верша. Гутарка па змесце. Знаходжанне ў тэксце форм аднаго і таго ж слова. Запіс іх. Графічнае абазначэнне канчатка.
Падагульненне.
Адкажыце коратка “Так” або “Не”.
- Канчатак – частка слова?
- Канчатак – зменная частка слова?
- Канчатак служыць для сувязі слоў у сказе?
-У аднаго і таго ж слова могуць быць розныя канчаткі?
- З дапамогай канчатка ўтвараюцца новыя словы?
Рэфлексія.
Закончы сказ: Акуратны -
Акуратнасць -
Дамашняе заданне. Практ. 209.
Урок 37.
Тэма. Формы слова. Канчатак.
Мэты: Замацоўваць уменне ўтвараць формы слова, знаходзіць канчатак у розных формах аднаго і таго ж слова; развіваць лагічнае мысленне, граматычны лад маўлення, узбагачаць слоўнікавы запас навучэнцаў прыказкамі; выхоўваць добразычлівыя адносіны да людзей.
Ход урока.
Арганізацыйны момант.
Праверка дамашняга задання.
Арфаграфічная размінка.
- Ты з якіх з..мель, - Не, адтуль я,
П..л..саты чмель? Дзе ў з..ры
Можа, з (А, а) фрыкі, Кожнай раніцай
З саванны, Б..ры. К.Цвірка.
Дзе ж..рафы-веліканы,
Ці з пустыні,
Дзе бураны
Нам..лі п..скоў барханы?
- Устаўце прапушчаныя літары, раскрыйце дужкі.
- Назавіце словы, у якіх не супадае колькасць літар і гукаў.
- Вызначце корань і канчатак у выдзеленых словах.
- Якія сказы па мэце выказвання выкарыстаны ў гэтым вершы?
4. Чыстапісанне.
Шчупак шчака шчуплы
Роднасныя словы: шчупачок, шчупачыны, шчупачышча, шчупаковы; шчакасты, шчочка, шчочны; шчупленькі.
Увядзенне слова ў словазлучэнне:
Шчупак (які?)злосны, драпежны, хітры, пражэрлівы.
Шчупак (што робіць?) сочыць, палюе, плыве, пільнуе.
Пільнуе маленькую рыбку пражэрлівы…, тузануўся паплавок, і над вадой паказалася галава… .
Паведамленне тэмы ўрока.
Замацаванне ведаў.
Практ. 210 – самастойна з узаемаправеркай. Змяненне сказаў па ўзоры. Выдзяленне ў словах канчаткаў.
Практ. 211 - Складанне па падказках алгарытму вызначэння канчатка ў слове.
Каб правільна вызначыць канчатак у слове, трэба змяніць слова так, каб змяніўся і канчатак.
Можна змяняць слова па прынцыпе “адзін – многа” і “многа – адзін”.
Напрыклад: рака – рэкі рака
або дрэвы- дрэва дрэва
Практ. 212 - Пісьмо па памяці. Чытанне прыказак. Тлумачэнне іх сэнсу. Змяненне форм слоў. Падбор аднакаранёвых слоў. Для АПФР – запісаць абедзве прыказкі, выдзяліць канчаткі.
Фіхвілінка
Устаньце, дзеткі, усміхніцеся, Улева, управа нахіліцеся,
Зямлі нашай пакланіцеся Верацёнцам пакруціцеся.
За шчаслівы дзень учарашні. Раз прысядзьце, два прысядзьце
Усе да сонца пацягніцеся, І за парты ціха сядзьце.
Работа па варыянтах
1 варыянт – практ.213 – Складанне сказаў з асобных слоў, назіранні за роляй канчатка слова. Выдзяленне канчатка ў зменных словах.
2 варыянт – практ. 214 - Вылучэнне лішняга слова ў кожнай групе слоў. Вызначэнне прыметы, якая аб’ядноўвае словы ў групы.
Вынік урока.
Дапісаць словы, каб атрымаўся сказ
Мам.. слухае дачк… (Мама слухае дачку. Маму слухае дачка.)
Рэфлексія.
- Ці цяжка вам было працаваць на ўроку?
- Якую ацэнку вы дасце сваёй працы?
9. Дамашняе заданне. Практ. 215.
Урок 38.
Тэма: Нулявы канчатак.
Мэты: Пазнаёміць з нулявым канчаткам, замацоўваць уменне ўтвараць формы слова, знаходзіць канчатак у розных формах аднаго і таго ж слова; развіваць лагічнае мысленне, граматычны лад маўлення навучэнцаў; выхоўваць цікавасць да вывучэння беларускай мовы.
Ход урока
Арганізацыйны момант.
Праверка дамашняга задання.
Чыстапісанне.
ггг ккк гл ко ск
Прыдумаць словы па схемах і запісаць іх.
г к
(град гара грыб гімн) (клён клас кеды крот)
Складанне прыказкі з раскіданых слоў.
Кожны, свайго, каваль, чалавек, шчасця.
(Кожны чалавек каваль свайго шчасця.)
Вызначыць канчаткі ў выдзеленых словах.
Слоўнікавая работа.
Практ. 216 - Дапаўненне сказаў рознымі формамі слоўнікавага слова. Выдзяленне канчатка ў розных формах слова пенал.
Арфаграфічная размінка.
Усё пакрыў пушысты сне.. . Нібы белай коўдрай накрыўся са.. . Замерзла возера, скаваў яго тоўсты лё.. . З ночы цісне моцны маро.. .
Вучні паўтараюць правапіс парных зычных у корані слова. Падбіраюць аднакаранёвыя словы да выдзеленых. Першыя два сказы запісваюць у сшыткі з каменціраваннем. Затым разбіраюць іх па членах сказа.
Работа па тэме.
Вучні вызначаюць канчаткі ў словах запісаных сказаў. Затым адказваюць на пытанне: якую ролю выконвае канчатак? Якія канчаткі маюць выдзеленыя словы?
Работа па падручніку
Знаёмства з нулявым канчаткам у працэсе аналізу інфармацыі рубрыкі «Завяжы вузялок!» (с. 133).
Практ. 217 - выконваецца пад кіраўніцтвам настаўніка. Чытанне скорагаворкі. Аднаўленне месца слоў у сказе. Запіс сказа. Выдзяленне канчаткаў у словах. Адпрацоўка хуткага і правільнага чытання скорагаворкі.
Фіхвілінка
Верабей лятаў, кружыўся
І за дзень зусім стаміўся,
Выбірае месца, дзе б яму прысесці.
Практ. 218 - Вызначэнне прыметы, якая аб’ядноўвае словы ў групы. Дапаўненне груп патрэбнымі словамі.
Замацаванне ведаў.
Практ. 219 – каменціраванае пісьмо. Чытанне верша. Гутарка па змесце. Выбарачнае спісванне слоў і групоўка іх паводле спосабу выражэння канчатка. Складанне ўласных груп слоў для запамінання паслядоўнасці колераў вясёлкі.
Падагульненне.
Работа па варыянтах
1 варыянт. Выпісаць словы з нулявым канчаткам. Абазначыць канчатак. Прыдумаць і запісаць яшчэ 2 словы з нулявым канчаткам.
Вуліца, вожык, дзяжурны, папера, салавей, дождж, тыдзень, акно,лес.
2 варыянт. Падкрэсліць словы з нулявым канчаткам.
Грыб, грыбок, задача, матэматыка, Мінск, сталіца, горад, вёска, луг, корань.
Рэфлексія.
Дамашняе заданне. Практ. 220.
Урок 39.
Тэма: Формы слова і аднакаранёвыя словы (абагульненне).
Мэты: Абагульніць уяўленні навучэнцаў пра адрозненні аднакаранёвых слоў і форм аднаго і таго ж слова, замацоўваць уменні ўтвараць аднакаранёвыя словы і формы слова, знаходзіць корань і канчатак у словах, развіваць мысленне, звязнае маўленне навучэнцаў; выхоўваць сяброўскія адносіны паміж навучэнцамі.
Абсталяванне: выява хлопчыка Памылкі Памылкіна.
Ход урока
1. Арганізацыйны момант.
Знаёмства з госцем урока Памылкай Памылкіным.
2. Моўная размінка
Сто разоў шукай другой красы, Ды калі ты не бязродны сын,
А тым больш, што свет даўно не вузкі, Гавары са мной па-беларуску.
3. Хвілінка чыстапісання.
- Паглядзіце ўважліва на дошку, на ей запісаны літары. Вам патрэбна знайсці заканамернасць.
Зза, Ззб, Ззв, Ззг, Ззд, Ззе...
А зараз запішыце словы (пад дыктоўку, адзін вучань піша на дошке, а астатнія ў сшытку):
Зіма, зімушка, зімой, зімні, зімы, зімаваць.
Як называюцца гэтыя словы?
Вызначце корань у гэтых словах.
Слоўнікава-арфаграфічная работа
Улетку, Беларусь, капялюш, фламастэр, блішчаць, пошта, майстар, чысціня, паліто, воблака.
5. Замацаванне ведаў.
Наш госць Памылка Памылкін прыдумал сказы і запісаў іх на дошцы, але ён быў не вельмі ўважліў на ўроках і таму дапусціў памылкі. Знайдзіце іх.
Доўгачаканая весна дорыць свежае паветра і сонечнае цепло.
Вяснавым днём матуля купіла бабулі подарунак.
Запішыце сказы правільна. Ці ёсць у гэтых сказах аднакаранёвыя словы? Вызначце іх.
Практ. 221 - Выбарачнае спісванне групы аднакаранёвых слоў. Падбор сінонімаў да слова сябры.
Практ. 222 - Памылка Памылкін вельмі любіць сябраваць. Чытанне прыказак пра сяброўства. Тлумачэнне іх сэнсу. Змяненне форм слоў. Спісванне з каменціраваннем. Знаходжанне форм аднаго і таго ж слова ў прыказках і вызначэнне ў іх канчатка.
Фізкультхвілінка
- Як жывеш?
- Вось так! - Як бярэш?
- Як ідзеш? - Вось так!
- Вось так! - А даеш?
- А бяжыш? - Вось так!
- Вось так! - А гразіш?
- Ноччу спіш? - Як мачыш?
- Вось так! - Вось так!
Практ. 223 - Чытанне верша. Гутарка па змесце. Знаходжанне ў тэксце форм аднаго і таго ж слова. Запіс іх. Графічнае абазначэнне канчатка. Знаходжанне ў тэксце аднакаранёвых слоў. Запіс іх. Графічнае абазначэнне кораня ў словах. Вылучэнне ў вершы слоў, правапіс якіх патрабуе праверкі. Падбор праверачных слоў.
Практ.224 - Вусныя выказвані навучэнцаў пра выпадкі незвычайнага сяброўства. Разгляд сюжэтнага малюнка. Гутарка па яго змесце. Чытанне пачатку тэксту. Складанне плана будучага апавядання. Калектыўнае складанне апавядання па малюнку і пачатку з выкарыстаннем лексікі папярэдніх практыкаванняў.
Абагульненне.
- А зараз, калі ласка, адкажыце на пытанні:
- Што называецца коранем?
- Што такое роднаснае слова?
- Што называецца аднакаранёвымі словамі?
Рэфлексія.
Сёння на ўроку
мне спадабалася…
у мяне атрымалася…
я не задаволены тым, што…
Дамашняе заданне. Практ. 225.
Урок 36.
Тэма: “Прыстаўка”.
Мэты:даць паняцце “прыстаўка”; вучыць вызначаць прыстаўку ў слове;паўтарыць і замацаваць веды пра раней вывучаныя арфаграмы.
Абсталяванне:падручнік (ч.2), дыдактычны матэрыял па тэме, ілюстрацыі зімовых гульняў дзяцей,табліцы “Прыстаўка”, “Прыназоўнік”.
Ход урока
Арганізацыйны момант.
Праверка дамашняга задання.
Для індывідуальнай работы на картках
Дапісаць ланцужок аднакаранёвых слоў. Выдзеліць корань.
Корм, карміць, ___________.
Агарод, агародніна, __________.
Ноч, начны, _______.
Запісаць словы, якія складаюцца з кораня і нулявога канчатка.
Сон, дом, __________.
Скласці і запісаць сказ з адным з гэтых слоў.
Работа па варыянтах
Здагадайцеся, якія канчаткі не дапісаны.
1 варыянт 2 варыянт
Куды ні глянь – усюды Замоўклі бел.. прасторы,
цябе чакаюць цуд.., змарыў іх ціхі зімн.. сон.
цябе чакаюць сцежк.., Малюе срэбныя ўзор..,
і радасн.. ўсмешкі. зіма на шыбінах акон.
Абазначыць знаёмыя арфаграмы. Выдзеліць канчаткі. Знайсці словы, якія маюць нулявыя канчаткі.
Узаемаправерка.
Арфаграфічная размінка.
Вучні чытаюць верш М.Чарняўскага “Снежань”. Знаходзяць аднакаранёвыя словы і вызначаюць корань.
Снежань, збочыўшы са сцежкі,
Пагуляць рашыў у снежкі.
Азірнуўся, а наўкол –
Ні сцяжынкі,
Чорны дол.
Затым тлумачаць правапіс выдзеленых літар у корані слоў.
Для развіцця маўлення настаўнік прапануе скласці па малюнку сказаў пра дзіцячыя забавы.
Чыстапісанне.
шы ыш
прышыць падшыць падышоў адышоў
Запіс сказа пад дыктоўку.
Да якіх прыстанеш, такім і сам станеш.
Тлумачэнне зместу прыказкі. Гутарка пра паводзіны ў класе і па-за яго межамі.
Слоўнікавая работа.
Уставіць прапушчаныя літары, падкрэсліць літары, якія абазанчаюць цвёрдыя гукі.
Ка..манаўт, ладз..ць, м..даль, м..тал, м..тро, т..л..візар, э..калатар, э..ксаватар.
Работа па тэме
Работа па падручніку.
Практ.66, правіла на стар.38.
Практ.67 самастойна.
Работа па групах
Гульня “Эстафета” практ.68.
Развіццё маўлення
Вучні вусна выконваюць практ.69.
Прыдумаць сваё апавяданне “Выпадак у лесе”.
Паўтарэнне тэрмінаў “сінонім”, “антонім”.
1 варыянт
Ад дадзеных слоў пры дапамозе прыставак ад-, пад-, пры-, за-, на-утварыць новыя словы.
Плыць –
Пісаць –
Ляцець –
2варыянт
Ад дадзеных слоў пры дапамозе прыставак ад-, пад-, пры-, за- утварыць новыя словы.
Бегчы –
Несці –
Плысці -
Замацаванне ведаў.
Дыферэнцыраваная работа.
Вучні выконваюць практ.70,74, 75 на выбар.
Падагульненне.
Паўтарэнне вывучаных тэм раздзела “Склад слова”
Якую тэму вывучаем? (Склад слова).
Якія часткі слова вывучылі? (Корань, канчатак, прыстаўка).
Работа ў групах.
Скласці план адказу:
група - пра корань, 2 група - пра канчатак, 3 група - пра прыстаўку.
Напрыклад,
| прыстаўка |
гэта | частка слова |
пішацца | заўсёды разам |
уставіць слова | нельга |
Для дадатковага задання:Выдзеліць корань, канчатак і прыстаўку у наступных словах:Прыморскі, прынеслі, пералесак, падказка, пералётныя, прабежка
Рэфлексія.
Што на ўроку атрымалася?
Што было цяжкім?
Пакажыце настрой на прыканцы ўрока.
Дамашняе заданне. Практ.76.
Урок 37.
Тэма: “Правапіс прыставак аб-, ад-, пад-, над-, перад-, прад-”.
Мэты:пазнаёміць з правілам правапісу прыставак аб-, ад-, пад-, над-, перад-, прад-; вучыць пісаць словы з гэтымі прыстаўкамі; фарміраваць арфаграфічную пільнасць.
Абсталяванне:падручнік (ч.2), карткі для тэставага задання, раздатачны і дыдактычны матэрыял, табліцы “Правапіс прыставак”.
Ход урока
Арганізацыйны момант.
Праверка дамашняга задання.
Выкананне тэста (на індывідуальных картках).
1. Корань – гэта
а) зменная састка роднасных слоў;
б)агульная частка роднасных слоў;
в) корань выражае асноўнае лексічнае значэнне слова.
2.Прыстаўка – гэта
а) зменная частка слова;
б) пастаянная частка слова, якая стаіць перад коранем;
в)служыць для ўтварэння новых слоў.
3. Канчатак – гэта
а) апошні гук слова;
б) зменная частка слова, якая знаходзіцца ў канцы слова;
в) патрэбен для змянення слоў і іх сувязі ў сказе.
4. У якіх словах ёсць прастаўка
а) паязды;
б) прылёт;
в) па вадзе.
5). Ці ўсе словы аднакаранёвыя? Падкрэсліць “лішняе” слова.
а) смех, смяшыць, змешваць, смяшынка;
б) вада, вадзяны, падвода, падводнік;
в) высокі, сок, узвысіць, высока.
Арфаграфічная размінка.
Адгадаць загадкі.
Ля дарогi шарык белы,
Вецер б’е, а шарык цэлы.
А як дзьмухнуць хлапчукі –
Пух ляціць ва ўсе бакі.
(Дзьмухавец)
Адной ручкай усіх сустракае,
Другой – дадому праводзіць.
(Дзверы)
Знайсці ў дадзеных словах “схаваныя “ словы. Запісаць іх.
Дзверы -_______ дзьмухавец -________
студзень _______ дзівак- _________
Паўтарэнне правапісу д-дз’.
Чыстапісанне.
ддд дзд двд длд
Гульня “ Складзі словы”.Запісаць словы.
чын, дзяў, ка
дзі, Ра, ма
дзень, поў
Паўтарыць падзел слоў на склады і для пераносу.
Слоўнікавая работа.
Запісаць словы пад дыктоўку. Паставіць націскі і падзяліць словы на склады.Памяць, панядзелак, прыйсці, рэкорд, сябар, таварыш, цвісці.
Гульня“Знайдзі небяспечнае месца”
Работа па тэме.
Пры дапамозе прыставак утварыць аднакаранёвыя словы з супрацьлеглым значэннем. Абазначыць прыстаўкі.
1 варыянт 2 варыянт
Зацвісці – (адцвісці) адбегчы – (падбегчы)
Наліць – (адліць) адкінуць – (падкінуць)
Закрыць – (адкрыць) адкапаць -(падкапаць)
У словах, якія утварылі, падкрэсліць апошнюю зычную літару ў прыстаўках. Як яна вымаўляецца ў кожным слове?
Зрабіць вывад: прыстаўкі, якія заканчваюцца на –д (ад-, пад-), пішуцца нязменна, незалежна ад вымаўлення.
Работа па табліцы
Прыстаўкі аб-, ад-, над-, пад-, прад | Напрыклад |
Незалежна ад вымаўлення пішуцца нязменна | абвесці, адбіць, надрэзаць, падкінуць, прадбачыць. |
Работа па падручніку
Самастойная работа над практ.77. Узаемаправерка выкананага задання.
Якія яшчэ прыстаўкі пішуцца нязменна? (аб-)
Прачытаць правіла на стар.78. Што новае для сябе прачыталі ў ім?
Замацаванне ведаў.
Самастойная работа
Уставіць прапушчаныя літары. Абазначыць прыстаўкі.
Стары лес з усіх бакоў а..ступаў маленькую палянку.
Школьны двор а..саджаны акацыямі.
Нам дарогі ўсе а..крыты.
Падагульненне.
На дошцы запісаны прыстаўкі у-, на-, за-, ад-, па-, пад-, над-, да-, аб-.
Вучні паўтараюць, што такое прыстаўка?
Па класе развешаны словы: падляцець, абсадзіць, закрыць, у акно, на гару, за парту, пасаліць, надсекчы, адбегчы, ад берага, дакаціўся, пад гору.
Заданне па групах:
група: выбраць словы, у якіх ёсць прыстаўкі.Абазначыць прыстаўкі, растлумачыць іх правапіс.
2 група : запісваюць астатнія словы. Растлумачыць правапіс гэтых слоў.
Дамашняе заданне.Практ.79
Урок 38.
Тэма: “Правапіс прыставак з-, с -”.
Мэты:пазнаёміць з правілам правапісу прыставак з-, с-; вучыць пісаць словы з гэтымі прыстаўкамі; паўтарыць і замацаваць веды аб правапісе вывучаных прыставак
Абсталяванне:падручнік (ч.2), перакладныя слоўнікі,раздатачны і дыдактычны матэрыял па тэме.
Ход урока
Арганізацыйны момант.
Праверка дамашняга задання.
Індывідуальная работа на картках.
Пры спісванні прыказак замест кропак напісаць патрэбныя прыстаўкі.
Не ..кладвай на заўтра тое, што паспееш зрабіць сёння. Пакармі птушак зімой, яны ..плоцяць табе вясной.
2.Падабраць антонімы да выдзеленых слоў. Запісаць пары слоў, абазначыць прыстаўкі.
Закрыць акно - _______,
зачыніць акно -________,
праклеіць марку - ______,
прылёт птушак -_______.
Чыстапісанне.
ЗзЗ зез зоз звз зрз
звініць званок
Назваць у словах звонкія і глухія зычныя, падзяліць на склады, паставіць націскі. Скласці сказы з прапанаванымі словамі.
Арфаграфічная размінка.
Скласці словы з раскіданых літар. Запісаць іх у сшыткі.
к, а, п, у, ч, ш
дж, ж, о, д
ь, н, дз, е
Гульня “Хто больш?”. Прыдумаць да кожнай літары словы.
З- _____
І- ______
М-______
А-______
Работа па тэме.
Вучні праводзяць даследаванне над прапанаванымі словамі.
1.Адвёў, надсыпаў, падкінуў, абсадзіў, прадказаў.
2.Збег, зляцеў, знёс, склеіў, спісаў, сшыў.
Робяць вывад:
Прыстаўкі аб-, ад-, над-, пад-, прад- | Прыстаўкі з-(с-), уз-(ус-), без-, бяз-(бес-, бяс-), раз- (рас-) |
Незалежна ад вымаўлення пішуцца нязменна | У адпаведнасці з вымаўленнем пішуцца: з - перад літарамі, якія абазначаюць звонкія зычныя гукі; с - перад літарамі, якія абазначаюць глухія зычныя гукі. |
абвесці, адбіць, надрэзаць, падкінуць, прадбачыць. | зрабіць, збегчы, сказаць, скінуць |
Работа па падручніку
Практ.80.
Правіла на стар.45.
Практ. 81 выконваецца вусна ў парах.
Даследаваць правапіс апострафа ў наступных словах.
Запісаць словы па-беларуску, ужываючы замест цвёрдага знака (ъ) апостраф (‘).
Съел – з..еў
съезд – з..езд
подъём – пад..ём
съехал – з..ехаў
объезд– аб..езд
Абазначыць корань і прыстаўкі.
Вывад: прыстаўка заканчваецца на зычную, а корань пачынаецца з е, ё. Трэба пісаць апостраф.
Работа з перакладнымі слоўнікамі. Практ.82 – пісьмова.
Замацаванне ведаў.
Самастойная работа.Практ.83.
Работа ў парах.
Задайце пытанне адзін аднаму па тэме.
Уставіць прапушчаныя літары, даць тлумачэнні, запісаць словы..
Ра..лінеіць, ..мяць, ра..казаць, ра..фарбаваць,на..кусіць,на..ламаць, пра..бачыць, на..піс.
Запіс сказаў пад дыктоўку.
Надышла зіма. Дзеці павесілі кармушкі для птушак. Першымі заўважылі птушыную сталовую вераб’і. Потым з’явіліся сініцы.Частымі гасцямі былі снегіры з прыгожым пер’ем.
У першым сказе падкрэсліць дзейнік і выказнік.
Абазначыць прыстаўкі ў словах 2-4 сказаў.
Растлумачыць правапіс апострафа.
Падагульненне.
Складзіце тэкст на тэму “Для чаго патрэбна ведаць склад слова?”
Рэфлексія.
9. Дамашняе заданне.Практ.84
Урок 39.
Тэма: “Суфікс”.
Мэты:даць паняцце “суфікс”; вучыць вызначаць суфікс у слове, рабіць разбор слова па саставе; развіваць мысленне, памяць, увагу, пісьмовае маўленне; выхоўваць цікавасць да беларускай мовы, пачуццё калектывізму, узаемадапамогі.
Абсталяванне:падручнік (ч.2), перакладныя слоўнікі, табліца “Склад слова”, раздатачны і дыдактычны матэрыял.
Ход урока
Арганізацыйны момант.
Праверка дамашняга задання.
Пры дапамозе прыставак ад-, аб-, над-, з-, с- утварыць новыя словы. Растлумачыць правапіспрыставак.
Кінуць, плыць, ляцець, сыпаць, садзіць, пісаць, вязаць, хадзіць, носіць.
Чыстапісанне.
ччч чач чуч чмч чвч чрч
чапля шчупак чарапаха
У чапли – чапляня, у зайкі – зайчаня.
Арфаграфічная размінка.
Вось вам загадка:
У дрэве хатка,
Арэшкаў горка,
Гаспадыня… (вавёрка).
Падбор аднакарнёвых слоў(Вавёрка –вавёрачка, ваверчаня.)
Ля пянёчка, у цянёчку –
Зайцава капуста.
(Заяц – зайчык, зайчыха, зайчаня.)
На спiне стары бабёр
Цэлы пук лазы прыпёр.
(Бабёр- бабрыныя, баберчаня.)
Работа па тэме.
На дошцы запісаны літары С, Р, У, Ж, Ф, Ш, І, Ч ,К, С
Калі выцерці няпарныя зычныя , то можна прачытаць тэму ўрока. (суфікс)
Чым адрозніваецца суфікс ад канчатка?
Якое значэнне мае суфікс?
Работа па табліцы “Склад слова”
прыстаўка | корань | суфікс | канчатак |
| сад |
|
|
| сад- | -ок |
|
па- | -сад- | -к- | -а |
| сад- | -ов- | -ы |
Работа па падручніку. Вучні знаёмяцца з тлумачэннямі спадара Сказа ў практ.85, 86, 87.
|
Выбарачнае пісьмо. Практ.88 і 92.
Якое значэнне мае суфікс –ан(-ян)?
Работа з перакладным слоўнікам. Практ.93.
Замацаванне ведаў.
Практ. 94 выконваецца на выбар вучняў.
Работа ў групах
група. Вучань з дапамогай суфіксаў запісаў назвы дзіцянят жывёл. Ці ўсе яго запісы правільныя?
Зайчаня, важаня, лісяня, ваўчаня, гусяня, кураня, сабачаня, свіняня,….
група. Размеркаваць словы па схемах і запісаць.
Грыбнікі, падбярозавікі, пералесак, сосны, лес, прагулка,тыграня.
група. Паказаць правільны парадак разбору слоў.
група. Утварыць ад дадзеных слоў новыя словы пры дапамозе суфіксаў –к-, -ок-, -ік-(-ык).
Рыба- _____,_Мост - _____, ключ -_____, гном -_____.
Падагульненне.Закончы сказ: Суфікс патрэбен… .
Рэфлексія.
9. Дамашняе заданне.Практ.95.
Урок 40.
Тэма: “Роля прыстаўкі і суфікса ва ўтварэнні новых слоў”.
Мэты:даследаваць ролю прыстаўкі і суфікса як сродку ўтварэння новых слоў; вучыць утвараць новыя словы з дапамогай прыстаўкі і суфікса, рабіць разбор слова па саставе; развіваць арфаграфічную пільнасць, маўленне, пазнавальную актыўнасць; выхоўваць цікавасць да роднай мовы; прывіваць навыкі самастойнай работы.
Абсталяванне:97-100
Ход урока
Арганізацыйнымомант.
Праверкадамашнягазадання.
Індывідуальная работа
1. Ад дадзеных слоў утварыць новыя словы з дапамогай суфіксаў –к-, -ік-, -ок-,
-аньк-, -нік-.
Дуб, мароз, ноч, колас, школа, рыба
2.Ад дадзеных слоў утварыць новыя словы з дапамогай суфіксаў –к-, -ік-, -ок-,
-ёк-, -аньк-, -нік-.
Клён, бяроза, куст, пень, вішня, дуб
Арфаграфічная хвілінка.
Знайсці словы, якія “схаваліся”.
МОРАМАМАРОЗДУМКАРАКА
Слоўнікавая работа.
Уставіць прапушчаныя літары. Знайсці і падкрэсліць слоўнікавыя словы.
А..каз, в..рабей, дзвер.., дож.., дзяўч..нка, надвор..е, уч..ра, ябл..к, ласта..ка,р..кзак.
5. Чыстапісанне.
к ок ік еньк нік
дымок кусцік настаўнік
- Што цікавае заўважылі ў першым радку?
- Як можна назваць адным словам гэтыя спалучэнні літар?
Адгадванне загадкі і запіс яе ў сшыткі.
Маленькія лапкі, на лапках драпкі, ціхенька ступае, мышак пужае.
6.Работа па тэме.
Работа па падручніку
Практ.96,97, 98, 99(на выбар настаўніка).
Работа ў групах
група.Прыдумаць да кожнай схемы словы.
група.Скласці словы.
№ | прыстаўка | корань | суфікс | канчатак | слова |
1. | прачытаў | лесавік | горка | вучоба |
|
2. | зямля | лета | стальны | ціхія |
|
3. | пайшоў | садоўнік | вушка | сіні |
|
3 група. Скласці словы.
№ | прыстаўка | корань | суфікс | канчатак | слова |
1. | прагулка | вада | будаўнік | коцік |
|
2. | паднос | бярозавы | баравік | іголкі |
|
3. | восень | грыбніца | конны | вясёлыя |
|
група. Практ.100.
7.Падагульненне.
Што трэба паўтарыць па тэме?
З якіх частак можа складацца слова?
Якая частка слова не змяняецца?
Што называецца коранем слова?
Якія словы называюцца аднакаранёвымі?
Што такое суфікс?
Што такое прыстаўка?
Як вызначыць канчатак?
Рэфлексія.
Дамашняе заданне. Пытанні рубрыкі “Што мы ведаем”
95
© 2018, Гаврилова Елена Николаевна 48256 409