СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Лінгваметадычныя прынцыпы адбору зместу развіцця маўлення вучняў на аснове дзейнаснага падыходу

Нажмите, чтобы узнать подробности

Пра прынцыпы адбору зместу на мове і чытанні. Карысная навукова-метадычная інфармацыя для педагогаў для эфектыўнага правядзення аўдзіравання і чытання на ўроках мовы і літаратуры. Прэзентацыя ў дадатак. 

Просмотр содержимого документа
«Лінгваметадычныя прынцыпы адбору зместу развіцця маўлення вучняў на аснове дзейнаснага падыходу»


Лінгваметадычныя прынцыпы адбору зместу развіцця маўлення вучняў (аўдзіраванне і чытанне) на аснове дзейнаснага падыходу

Закружная Ганна Пятроўна,

настаўнік пачатковых класаў

ДУА «Сярэдняя школа

9 г.Светлагорска»



Слайд 1

Добры дзень, паважаныя калегі!

У вучэбнай праграме ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі па прадмеце «Беларуская мова» ў І–IV класах вызначаны дзейнасны змест навучання, які забяспечвае развіццё практычных уменняў і навыкаў выкарыстання беларускай мовы ва ўсіх відах маўленчай дзейнасці.

Слайд 2

Слуханне і чытанне з’яўляюцца рэцэптыўнымі відамі маўленчай дзейнасці.

Слайд 3

Аўдзіраванне – асэнсаванае ўспрыманне вуснага маўлення. Чытанне – гэта від маўленчай дзейнасці, у працэсе якой адбываецца перакадзіраванне графічна зафіксаванага тэксту.

Слайд 4

Асноўны блок навучання аўдзіраванню і чытанню складаецца са спосабаў дзей-насці і комплексу ведаў – лінгвістычных і пра спосабы выканання самой дзейнасці. (Схема прадстаўлена на слайдзе). Адбор зместу навучання аўдзіраванню і чытанню адбываецца ў адпаведнасці з агульнадыдактычнымі і лінгваметадычнымі прынцыпамі.

Слайд 5

Спынюся на найбольш істотных.

Прынцып уліку функцыянальных роляў аўдзіравання і чытання як аб’екта вывучэння і сродка навучання. Напрыклад, у працэсе аўдзіравання тэксту вучні звяртаюць ува-гу, як настаўнік перадае інтанацыю клічнага сказа, потым - чытаюць сказы па ўзоры (выкарыстоўваецца тэкст з частковай партытурай). У гэтым выпадку аўдзіраванне і чытанне – аб’ект вывучэння. Дзеці слухаюць, назіраюць, запамінаюць. Самастойнае чытанне новага тэксту падручніка, дзе сустрэнуцца клічныя сказы, выступіць срод-кам замацавання навыку інтаніравання. Адзначу, што настаўніку важна даволі рупліва ставіцца да адбору моўнага і маўленчага матэрыялу, улічваць яго функцыю, аб’ём, складанасць і насычанасць.

Пры развіцці навыкаў аўдзіравання мэтазгодна заўсёды мець зваротную сувязь з вучнямі адносна таго, ці адпавядае аб’ём прапануемай інфармацыі і тэмп яе падачы магчымасцям дзяцей хутка і якасна ўспрымаць і перапрацоўваць сэнс пачутага.







Слайд 6

Для ўдасканалення навыка аўдзіравання прапаную выкарыстоўваць наступныя метадычныя прыёмы:

  • псіхалагічная падрыхтоўка да ўспрымання зместу тэксту;

  • прагназіраванне далейшага развіцця падзей па назве, аўтару, ключавым словам;

  • чытанне настаўніка з прыпынкамі ў тэксце;

  • пастаноўка перад вучнямі 2-3 пытанняў, на якія яны адкажуць пасля слухання. Мэтазгодна ўключыць і тыя пытанні, на якія даць адказ немагчыма (змест тэксту не дазваляе). Гэта актывізуе ўвагу пры аўдзіраванні.

  • патрабаванне знайсці ў вусным тэксце (асобных сказах) пэўныя моўныя адзінкі: лексічныя, марфалагічныя і інш.;

  • дыдактычныя гульні на праверку правільнасці ўспрымання зместу пачутага : «Так ці не?» , «Дапоўні сказ», «Назаві лішняе».

Слайд 7

Звернемся да наступнага прынцыпу.

Прынцып уліку аб’ёму і ступені праяўлення (веды, уменні і навыкі) моўных і маў-ленчых сродкаў навучання.

Дапусцім, вучні класа робяць памылкі ў пастаноўцы націску ў словах пры чытанні. Настаўнік у гэтым выпадку ставіць перад сабой мэту – авалоданне вучнямі акцэнталагічнымі нормамі.

Слайд 8

Прапаную прыкладныя віды заданняў, якія дапамогуць гэтага дасягнуць: шматразовае чытанне цяжкіх па вымаўленню слоў і словазлучэнняў да чытання тэксту, слуханне аўдыёзапісу вымаўлення асобных слоў, вызначэнне памылак (матэрыялам для праслухоўвання могуць служыць выказванні саміх вучняў), папярэдняе чытанне тэксту цалкам пра сябе, а затым услых.

Настаўніку важна своечасова вызначыць ступень сфарміраванасці навыка чытання і арганізаваць дзейнасць па карэкцыі прабелаў. У метадычна-навуковай літаратуры можна знайсці шмат прадуктыўных практыкаванняў па навучанню правільнасці, выразнасці, фарміраванню аптымальных тэмпу і спосабу чытання.

Адзначу: у цэнтры ўвагі пры рэалізацыі дзейнаснага падыходу – актыўная самастойная дзейнасць кожнага навучэнца. Настаўнік забяспечвае гэтыя ўмовы, прапануючы разнастайныя творчыя заданні пры чытанні і аўдзіраванні.

Слайд 9

Спынюся на некаторых. Многія з іх належаць тэорыі развіцця крытычнага мыслення.

  • Прыём “Ключавыя словы”. Ключавыя словы з тэксту расстаўляюцца ў пэўным парадку (на дошцы). Пасля аўдзіравання (чытання) можна прапанаваць дзецям знайсці сярод гэтых слоў лішняе ці ўдакладніць парадак расстаноўкі.

  • Прыём “Інсерт” дапамагае вучням лепш разумець змест вывучаемага матэрыяла (інсерт – маркіроўка тэксту значкамі ў працэсе яго чытання). Пры чытанні новага твора вучні карыстаюцца алоўкам, адзначаючы “-“ – незразумела, “+” - добра ведаю, “?” – ёсць цяжкасці, “!” –цікава. Актыўнае чытанне садзейнічае развіццю ўмення класіфіцыраваць і выдзяляць патрэбную інфармацыю. Для настаўніка такі від работы дазваляе ўбачыць праблемы ў засваенні матэрыялу, вызначыць шляхі карэкцыі.

Слайд 10

  • Прыём “Тоўстыя і тонкія пытанні”

Мэтазгодна не толькі настаўніку задаваць пытанні вучням, але і вучыць саміх дзяцей прыдумваць пытанні па зместу тэксту пасля аўдзіравання і чытання.

Падкрэслю, што пытанні трэба выкарыстоўваць як тыя, што патрабуюць адназначных адказаў (тонкія), так і праблемныя (тоўстыя).


“Тонкія” пытанні “Тоўстыя” пытанні

Хто…? Чаму..?

Што…? Навошта …?

Калі…? Ад чаго залежыць…?

Чаму вы так лічыце…?

Слайд 11

Разгледзім реалізацыю прынцыпа апоры на родную мову вучня ці прынцып уздзеяння білінгвальнага асяроддзя.

Размова ідзе пра супастаўленне моўных і маўленчых сродкаў рускай і бе-ларускай моў. На кожным уроку чытання і мовы настаўнікам вядзецца работа па авалоданні арфаэпічнымі навыкамі (правільнае вымаўленне беларускіх гукаў, падоўжаных зычных, выразнае вымаўленне галосных, перадача націску). Асноўным механізмам авалодання вымаўленчымі навыкамі застаецца імітацыя, якая дазваляе дасягнуць практычнага ўзроўню на кожным уроку. Настаўнік паказвае ўзор вымаўлення (часта ў параўнанні з рускай мовай), дзеці паўтараюць хорам, па групах, індывідуальна. Шырока выкарыстоўваюцца чыстагаворкі, аўдыёзапісы ўзораў маўлення, плакаты з узорамі ўжывання некаторых слоў у руска-моўных і беларуска-моўных тэкстах. Мэта іх - пераадолець інтэрферэнцыйнае ўздзеянне рускай мовы пры фарміраванні навыку чытання, захаванні акцэнталагічнай нормы, разуменні лексічнага значэння слоў. Асаблівую ўвагу ўдзяляе настаўнік працы па супастаўленні слоў з рускай і беларускай моў, якія маюць падобнае гучанне, але рознае значэнне (ліст, дыван, гарбуз, благі) ці розныя граматычныя катэгорыі (сабака, медаль).

Прыкладныя тыпы заданняў і пытанняў у гэтым напрамку :

  • Выдзеліце новыя словы ў тэксце і вызначце іх лексічнае значэнне (па тлумачальнаму слоўніку).

  • Складзіце са словамі словазлучэнне, сказ.

  • Суаднясіце слова з пэўным лексічным значэннем.

  • Складзіце сінанімічны рад да дадзенага слова.

  • Падбярыце антонімы да дадзенага слова.


Слайд 12

Звернемся да характарыстыкі наступнага прынцыпу. Прынцып прадстаўлення зместу навучання на фанетыка-артыкуляцыйным, лексіка-граматычным і тэкставым ўзроўнях. Наогул, якасць аўдзіравання залежыць ад авалодання вучнямі фанетычнай сістэмай, граматычнай будовай і лексікай мовы. Вось чаму на ўроку арганізаваць слуханне магчыма толькі пасля комплекснай папераджальнай працы над матэрыялам. Падкрэслю, што маўленчая дзейнасць вучняў абмежавана, калі настаўнік пры чытанні дзяцей больш увагі надае асобным словам (тлумачэнню сэнсу, граматычных асаблівасцей), чым працы са словазлучэннем і тэкстам. Гэта потым негатыўна ўплывае на гаварэнне і пісьмо. Нельга ігнараваць і прымяненне лексіка-граматычных практыкаванняў пры чытанні, якія спалучаюць працу над развіццём граматычнага ладу мовы і ўзбагачэннем слоўнікавага запасу.

Прыкладныя заданні:

падбор аднакарэнных слоў: леснічоўка - лясны, ляснік, лясніцтва;

класіфікацыя слоў па часцінах мовы: бель, белы, бяліць;

падбор слоў, якія адносяцца да той ці іншай часціны мовы;

утварэнне ад дадзенага дзеяслова іншых пры дапамозе прыставак;

тлумачэнне значэння слова з апорай на яго марфемны састаў: здарожыўся;

складанне сказаў і словазлучэнняў па пэўных схемах: дзеяслоў + прыслоўе (чытаць выразна) і інш.

Слайд 13

Асобна спынюся на так званым “тэкстацэнтрызме”. Без увагі да тэксту немагчыма і навучанне, і развіццё маўленчай дзейнасці вучняў. Тым больш, што тэкст мае камунікатыўную ўстаноўку на ўспрымальніка (чытача ці слухача).

У арсенале настаўніка пачатковых класаў - мноства відаў работы над тэкстам:

1) прачытаць і размясціць у пэўнай паслядоўнасці абзацы, каб атрымаўся тэкст;

2) закончыць тэкст, у якім ёсць уступная і асноўная часткі; 3) прачытаць тэкст і прыдумаць загаловак у адпаведнасці з ідэяй твора; 4) прачытаць тэкст і знайсці сказы, якія не адносяцца да тэмы тэксту; 5) прачытаць тэкст і па аналогіі з прачытаным прыдумаць свой тэкст; 6) прыдумаць асноўную частку, калі ёсць уступная і заключная часткі; 7) увесці ў тэкст дадатковы эпізод.

Слайд 14

Спынюся на прынцыпу мінімізацыі, кампрэсіі і дэкампрэсіі.

Кампрэсія - спецыфічная лінгвістычная з’ява, змяншэнне аб’ёму тэксту без асаблівых страт для яго зместу. Адзначу: вучням дастаткова асэнсаваць 75% інфармацыі для асэнсаванага ўспрымання маўленчага паведамлення, таму змест слоўнікавай працы складуць не ўсе незразумелыя дзецям словы, а тыя, якія ўплываюць на разуменне зместу і сэнсу. Магчыма выключыць пры арганізацыі аўдзіравання рытарычныя пытанні, пабочныя словы. Гэта не перашкодзіць разуменню пачутага вучнямі. Дэкампрэсія – пашырэнне аб’ёму тэксту пры дапамозе ўвядзення слоў, сказаў, якія пашыраюць камунікатыўную каштоўнасць зместу. Сапраўды, настаўнік пры чытанні называе сінонім, трапны выраз, параўнанне, якія спрыяюць асэнсаванню інфармацыі. Валоданне кампрэсіяй і дэкампрэсіяй як сродкамі работы з лексічным матэрыялам дапаможа настаўніку ў арганізацыі чытання і аўдзіравання.

Слайд 15

Такім чынам, паспяховасць навучання аўдзіраванню і чытанню залежыць ад выкарыстання настаўнікам моўнага і маўленчага матэрыялу ў адпаведнасці з прыведзенымі лінгваметадычнымі прынцыпамі.

Дзякуй за ўвагу!






Скачать

Рекомендуем курсы ПК и ППК для учителей

Вебинар для учителей

Свидетельство об участии БЕСПЛАТНО!