СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Матэрыял аб народных святах

Категория: Прочее

Нажмите, чтобы узнать подробности

Гэтыя матэрыялы выкарыстоўвалiся  для выдання сценгазеты. Матэрыял сабраны тут дапаможа пры правядзеннi класных часiн i ўрокаў прысвечаных народным традыцыям i святам. У адным  дакуменце надрукаваны тэкст, у другiм iлюстрацыйныя малюнкi.

Просмотр содержимого документа
«Doc1»



Просмотр содержимого документа
«Талака»

  • Талака – старадаўні звычай, згодна з якім усім сялом ставілася хата ці апрацоўвалася поле. Прасцей кажучы, гэта прынцып узаемадапамогі. Калі дапамагаюць не толькі блізкія суседзі, але і ўся вёска. Талакою рабілі масты праз рэкі. Талакою ладзілі дарогі і будавалі цэрквы.

  • Гуканне вясны – свята веснавога цыклу. А галоўная ідэя – абуджэнне прыроды. Бо хутка пачнуцца земляныя работы і скаціну ў поле трэба выганяць.Па старым стылі гуканне прыпадала на 14 сакавіка. Моладзь збіралася гуртам і ішла гукаць вясну на пагорак ці ўзвышша. Лічылася, што калі спаліць зіму-Марэну і клікаць птушак ціўканнем і спевамі, тады і вясна хутчэй наступіць. Таму да свята выпякаліся спецыяльныя цесцяныя птушачкі, якія потым падкідваліся ў неба. А частка – развешвалася на дрэвы. І ўсё суправаджалася сакральнымі спевамі.

  • Каляды — адно з самых містычных святаў у старажытных славян. Яно менш звязана з сельскагаспадарчым цыклам, а больш з будовай і рухам сусвету. Першы дзень калядаў – дзень, у які даўжыня светлавога дня пачынала павялічвацца пасля зімовага сонцастаяння, звычайна прыходзіўся на 23-24 снежня па сучасным стылі, лічыўся пачаткам астранамічнага новага года. Новае сонца ўвасаблялася ў вобразе дзіцяці, выкрадзенага лютай вядзьмаркай Зімою, якая ператварыла яго ў ваўка. Але светлыя сілы, вядома, перамагаюць, гарачыя промні маладога сонца спальваюць ваўчыную поўсць, яно вызваляецца з палону цёмных сіл і пакрысе "сталее", з кожным днём набіраючы сіл да вясны.

  • Дзяды - гэта гуманны памінальны абрад, якім беларускі народ спрадвеку ўшаноўваў памяць намёрлых продкаў. Адбываліся яны ў асноўным у суботу, напярэдадні Змітравага дня. Дзяды - сваеасаблівы абрад, некалі ён падмацоўваўся вераю, нібыта душа нябожчыка сыходзіць ў гэты дзень на зямлю. Вось чаму да сустрэчы Дзядоў старанна рыхтаваліся: мужчыны прыбіралі панадворак, жанчыны завіхоўваліся ў хаце, як перад прыняццем дарагіх гасцей. Праціралі і завешвалі новымі ручнікамі абразы. Рабілася гэта дзеля таго, каб паказаць продкам, наколькі дбала падтрымліваецца нашчадкамі парадак у гаспадарцы.На могілкі ішлі ўсей сям'ёй. Успаміналі памёрлых сваякоў, маліліся, амаль над кожнай магілай, галасілі жанчыны, прыпаўшы тварам да насыпу, звяртаючыся да нябожчыка як да жывога. Калі вярталіся дадому, то пачыналі памінальную вячэру.

  • Хрэсьбіны лічыліся самым першым галоўным абрадам у жыцці малога чалавека. Таму ён суправаджаўся рознымі магічнымі дзеяннямі і забаронамі, якія засталіся яшчэ з паганскіх часоў. Лічылася, што дзіця без імя нічыйнае і знаходзіцца ў небяспецы. А даваць імя загадзя было нельга. Таму малое і называлі “лялечкай” або “багданькам”. Бо старыя людзі казалі, што нячыстая сіла не павінна ведаць імя дзіцяці, інакш здарыцца бяда.Імя давалася немаўляці цягам 2-3 тыдняў пасля нараджэння, а выбіралася яно адпаведна царкоўнаму календару.

  • Паралельна з абрадам хрышчэння ў храме як царкоўным асвячэннем нованароджанага ў хрысціянскую веру, у гэты ж дзень у хаце праводзілі сямейна-родавы рытуал увядзення дзіцяці ў склад сваёй сям’і і ўсяго роду, які калісьці называлі “Радзіны

  • З даўніх часоў уборка збажыны з палёў была адной з важнейшых падзей для селяніна, калі не самай важнай, і суправаджалася многімі, даволі складанымі абрадамі. Ад ураджаю залежала жыццё сялянскай сям’і на працягу ўсяго года. Сёння наш рэгіён лічыцца зонай няўстойлівага земляробства. З кліматам крыху не пашанцавала. Таму асноўная збожжавая культура на палях – жыта. А жыта – гэта хлеб. Думаю, што нездарма людзі, пытаючыся даўней адно ў аднаго пра жыццё, цікавіліся, як урадзіла жыта. Бо ёсць хлеб – будзе і жыццё.

Пакрыванне поля
У нашым паўночна-заходнім рэгіёне жыта паспявала ў ліпені, і ў кожнай гаспадарцы імкнуліся як мага хутчэй пачаць жніво, каб яно не пераспела. Пачыналі жаць нават крыху зеленаватае жыта, думалі, што з такога будзе бялейшая мука. Казалі, няхай лепей жыта даспее ў снапах, чым пераспее ў каласах.
Жалі звычайна жанчыны і дзяўчаты, таму і ў жніўных абрадах удзельнічалі выключна яны адны . Па запрашэнні гаспадара раніцай, да ўсходу сонца, на поле адпраўлялася маладзіца, пераважна тая, што нядаўна выйшла замуж, у суправаджэнні маладых дзяўчат. Там нажынала невялікі снапок жыта, абвівала наміткай або ручніком і падкідала яго ўверх на радасць дзяўчатам, якія спявалі і кружыліся ў карагодзе з марамі аб дажынках. 
Потым усе ішлі да гаспадара, чыё поле пакрывалі. Маладзіца падавала снапок гаспадыні, якая адорвала яе грашыма і палатном, затым усе падыходзілі да гаспадара з паклонам. Гаспадар частаваў іх, наліваў гарэлкі, запрашаў на жніво і дажынкі

Зажынкі
Праз некалькі дзён пасля пакрывання поля пачыналіся зажынкі. Вечарам, перад заходам сонца, дачка гаспадара ці нявестка разам з сяброўкамі адпраўляліся на поле. Прыйшоўшы на месца жніва і падсілкаваўшыся, дзяўчаты зразалі па каласку і завязвалі невялічкі снапок, які меў назву гаспадар-снапок. Чаго не змаглі з’есці і выпіць, закопвалі на тым месцы, дзе было зжата жыта для снапка. Потым са снапком, акропленым гарэлкай, адпраўляліся ў хату гаспадара.
Увайшоўшы ў хату, падносілі снапок гаспадару. Той, падкінуўшы яго ўверх, ставіў на покуці пад абразамі. Пад снапок клаў чатыры медныя манеты (залатых, напэўна, не было) і кланяўся. Затым гаспадыня адорвала ўсіх пшанічнымі булачкамі, а гаспадар запрашаў на жніво. Зажыначны снапок займаў ганаровае месца на куце, пад абразамі, да Прачыстай.
Напярэдадні свята яго абмалочвалі, і збожжа неслі ў царкву ці касцёл, каб асвяціць. Гэтым збожжам засявалі пасля свежаўзаранае для азімага жыта поле, пры засяванні званілі манетамі з-пад гаспадара-снапка.
Так жніво пачыналася, а заканчвалася абрадам і нарэшце святам – дажынкамі, аб іх у наступны раз.

  • Большая частка насельніцтва Беларусі — хрысціяне. Галоўнымі святамі хрысціянства з'яўляюцца Раство і Вялікдзень, якія адзначаюцца двойчы: па праваслаўнаму і каталіцкаму рэлігійным календарам.

  • Раство адзначаюць ўрачыста, выконваючы шматлікія традыцыі і абрады. У гэты дзень усе весяляцца, ходзяць адзін да аднаго ў госці. Самыя вядомыя калядныя забавы — бясчынствы. Абавязковы атрыбут Калядных святаў — упрыгожаная елка.

  • Ёсць такая прыкмета на Раство: падчас наведвання іншага дома, першым павінен увайсці мужчына насуперак звычайным правілам этыкету. Калі ў дом першай увойдзе жанчына, то прынясе гаспадарам дома нягоды, хваробы і непрыемнасці.

  • Вялікдзень — свята перамогі жыцця над смерцю, святла над цемрай. Напярэдадні Вялікадня, у доме прыбіраюць, рыхтуюць самыя разнастайныя стравы, афарбоўваюць яйкі і выпякаюць кулічы. Велікодную ежу ў Вялікую суботу асвятляюць ў храмах. За святочным сталом спачатку ядуць па кавалачку асветленага варанага яйка, куліча, і толькі потым

— усе прыгатаваныя стравы. У велікодныя дні, як і на Раство, вернікі ходзяць адзін да аднаго ў госці, спяваюць песні, танчаць. Асаблівасць Вялікадня — хаджэнне валачэбнiкаў. Сям'я, да якой заходзяць валачэбнiкi, частуе іх святочнымі стравамі, афарбаванымі яйкамі, кулічамі, прысмакамі.

Нараўне з хрысціянскімі, у Беларусі святкуюцца і народныя святы, якія прыйшлі з паганскіх традыцый. Гэта перш за ўсё Купалле і Масленіца, якія суправаджаюцца народнымі танцамі, песнямі, гульнямі і традыцыйнымі абрадамі.

У ноч з 6 на 7 ліпеня ў Беларусі святкуюць самае старажытнае абрадавае свята — Купалле, якое прысвечана язычніцкаму богу ўсходніх славян — богу ўсіх зямных пладоў Купале. Адным з асноўных дзеянняў гэтага свята з'яўляецца пошук міфічнай «папараць-кветкi». Хто знойдзе кветку, таму будзе шчасціць ўвесь год, і можа прасіць аб выкананні любога жадання. На Купалле спяваюць, водзяць карагоды, скачуць праз вогнішча, тым самым людзі пазбаўляюцца ад розных пошасцяў, хвароб. А на зыходзе купальскай ночы прынята купацца. Ёсць павер'е, што купанне, як і купальская раса, мае гаючую сілу.




Скачать

Рекомендуем курсы ПК и ППК для учителей

Вебинар для учителей

Свидетельство об участии БЕСПЛАТНО!