СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Мікола Арочка. «Хлеб роднай мовы»

Нажмите, чтобы узнать подробности

Распрацоўка ўрока па беларускай літаратуры для 7 класа.

Просмотр содержимого документа
«Мікола Арочка. «Хлеб роднай мовы»»

Тэма: Мікола Арочка. «Хлеб роднай мовы»

Мэты: засяродзіць увагу вучняў на спасціжэнні ідэйна-мастацкага зместу верша; развіваць уменне знаходзіць выяўленчыя сродкі мовы і вызначаць іх ролю ў стварэнні мастацкіх вобразаў; садзейнічаць выхаванню беражлівага стаўлення да роднай мовы, пашаны да людской працы і народных традыцый.

Мэты на мове вучняў:

  • навучуся выразна чытаць верш;

  • змагу вызначыць тэму і ідэю верша;

  • змагу знайсці не менш за 5 мастацкіх сродкаў, якія дапамагаюць зразумець ідэю твора;

  • змагу растлумачыць сэнс назвы верша.

Ключавое пытанне:

– Чаму хлеб і Радзіма – гэта вельмі блізкія паняцці?


Ход урока

1. Арганізацыйны момант

2. Актуалізацыя ведаў

Назавіце аўтараў наступных твораў: «Курган», «Ручэй», «Незагойная рана».

Назавіце творы пісьменнікаў: М.Багдановіч, М.Танк, В.Зуёнак.

Назавіце жанры твораў: «Маёвая песня» М.Багдановіча, «Незагойная рана» В.Быкава, «Курган» Я.Купалы.

3. Новая тэма

1) Прэзентацыя «Што такое хлеб»:

1. Што такое хлеб?

2. Як хлеб з’яўляецца на нашых сталах?

3. Якія прыкметы і павер’і вы ведаеце пра хлеб?

4. Чаму беларусы так паважаюць хлеб?

5. Якія асацыяцыі ў вас з хлебам?


Незразумелыя словы

  1. Шчодры – щедрый.

  2. Бохан – буханка.

  3. Назапашаны – запасённый.

  4. Дзяжа – кадка.

  5. Под – нижняя поверхность печи для выпечки хлеба.

  6. Надзённы – насущный.

  7. Луста – кусок.

  8. Настольніца – скатерть.

  9. Кроіць – резать.

  10. Баравіна – молодой бор.

  11. Лагчына – ложбина.


2) Праца з творам

– Пра што верш?

– Які настрой твора?

– Якія вобразы вам запалі ў душу?

– Які наказ дае паэт нам?


4. Замацаванне

1) Вызначаем памер і рыфму верша. (с. 50-52)

2) Знаходзім тропы і тлумачым іх значэнне

ЭПІТЭТ – гэта вобразнае слова, якое заключае ў сабе мастацкае азначэнне найбольш істотных прыкмет якога-небудзь прадмета ці з’явы. Можа выражацца любой часцінай мовы. Выконвае наступныя асноўныя функцыі:

  • перадае непаўторнасць і глыбіню мастацкага бачання пісьменнікам жыцця;

  • можа выклікаць у чытача зрокавыя ўяўленні (асабліва ў пейзажных замалёўках);

  • уздзейнічае на розныя органы пачуццяў і выклікае пэўнае перажыванне.

ПАРАЎНАННЕ – гэта мастацкі вобраз, пабудаваны на супастаўленні дзвюх з’яў ці двух прадметаў на аснове іх падабенства ці адрознення. Асноўныя функцыі:

  • дапамагаюць стварыць каларытны малюнак прыроды;

  • перадаюць эмацыйную напружанасць героя;

  • адыгрывае важную кампазіцыйную ролю.

МЕТАФАРА – прыпадабненне аднаго прадмета ці з’явы да другога прадмета ці з’явы, чым-небудзь падобнага да першага. У аснову метафарызацыі можа быць пакладзена падабенства прадметаў:

-- па колеры,

-- па форме,

-- па аб’ёме,

-- па прызначэнні,

-- па становішчы ў прасторы і часе,

-- па стану, працэсу і г. д.

Сярод іншых тропаў метафара займае галоўнае месца, яна дазваляе стварыць ёмісты вобраз, заснаваны на яркіх, часта нечаканых, смелых асацыяцыях.


3) Падбіраем словы-асацыяцыі:

Х – М –

Л – О –

Е – В –

Б – А –


5. Падагульненне

– З чым параўноўвае аўтар мову? Чаму?

– Якая асноўная думка верша?

– Чаму паэт даў свайму твору такую назву?

– Падбярыце свой загаловак да верша.

– Адкажыце на ключавое пытанне: «Чаму хлеб і Радзіма – гэта вельмі блізкія паняцці?»


6. Дамашняе заданне

Падрыхтаваць выразнае чытанне верша



Скачать

Рекомендуем курсы ПК и ППК для учителей

Вебинар для учителей

Свидетельство об участии БЕСПЛАТНО!